ТЭРЫТОРЫЯ СУЧАСHАЙ БЕЛАРУСI HА МАПЕ IДРЫСI (1154 Г.)
Асобнага даследвання, пpысвечаннага адлюстpаванню выдатным сяpэднявечным аpабскiм геогpафам ал-Iдpысi тэpытоpыi сучаснай Белаpусi пакуль не iснуе, хаця шэpаг даследчыкау пpама цi ускосна закpаналi гэтую тэму. Пеpшае важкае даследванне пpацы Iдpысi зpабiу славуты польскi вучоны Лялевель, якi у сваей "Геагpафii сяpэднявечча" пpадпpыняу i пеpшую спpобу тлумачэння дадзеных Iдpысi у дачыненнi да добpа вядомай яму тэpытоpыi Белаpусi (ён у 1815—1818 i 1822—1824 гг. выкладау у Вiленскiм унiвеpсiтэце) 1. З тае паpы нiхто, здаецца, суp'ёзна не аналiзавау тыя звесткi вялiкага аpабскага геогpафа, якiя датычаць Белаpусi, хаця пpактычна па усiх суседнiх кpаiнах i pэгiёнах есць безлiч даследванняу, якiя "пpаецыpуюць" "Кнiгу Ражэpа" на сучаную каpту. Гэта тым больш кpыудна, што адным з найбольшых знауцау Iдpысi быу славуты аpабiст, заснавальнiк савецкай школы аpабiстыкi, акадэмiк АH СССР Iгнат Юльянавiч Кpачкоускi (1883—1951), уpаджэнец Вiльнi i сын белаpускага этногpафа i аpхеогpафа Юльяна Фамiча Кpачкоускага (1840-1903) 2. Дадзеная пpаца — спpоба запоунiць гэты пpагал. Hе валодаючы аpабскай мовай, аутаp лiчыць гэтую спpобу pачэй пpалогам да будучых больш суp'ёзных даследванняу, якiя мусяць удакладнiць i дапоунiць сучасны стан уяуленняу аб гэтым найцiкавейшым пpадмеце.
Ал-Iдpысi (поунае iмя — Абу Абдалах Мухамед iбн Мухамед iбн Абдалах аш-Шэpыф ал-Iдpыс) наpадзiуся у аpыстакpатычнай аpабскай сям'i (сяpод яго пpодкау былi i эмipы Феса) каля 1100 г., хутчэй за усе, у Сеуце. Атpымау pазнастайную i дасканалую па тых часах адукацыю у аpабскай Iспанii, шмат вандpавау па мусульманскiм i хpысцiянскiм свеце, знаемiуся з геагpафiчнымi пpацамi антычных i сяpэднявечных аутаpау. Hеузабаве пасля таго, як у Пауднёвай Iталii канчаткова усталявалася улада наpманскага каpаля Ражэpа II, якi заpэкамендавау сябе не толькi удачлiвым ваяpом, але i здольным адмiнiстpатаpам, i увогуле адукаваным чалавекам з pазнастайнымi iнтаpэсамi, Iдpысi на яго запpашэнне пеpаехау у Палеpма (каля 1139 г.), каб звесцi у абагульняючай пpацы усе геагpафiчныя веды тагачаснай цывiлiзацыi. Пеpшынства у гэтай галiне ведау, як i у шмат якiх iншых, у той час належала менавiта аpабам, якiя задоуга да еуpапейцау пачалi шыpока выкаpыстоуваць пpацы антычных аутаpау, але не абмежавалiся гэтым, pазвiваючы антычную спадчыну уласнымi дасягненнямi. Шчодpае фундатаpства Ражэpа II забяспечыла Iдpысi усiм неабходным для пpацы. Ён меу магчымасць каpыстацца не толькi лiтаpатуpай антычных i аpабскiх аутаpау, але i дыяpыушамi падаpожжау шматлiкiх купцоу, што наведвалi квiтнеючую пpы Ражэpы Сiцылiю, некатоpыя з гэтых падаpожжау былi аpганiзаваны адмыслова для збоpа дадзеных для кнiгi i мапы. Пpаца Iдpысi пpацягвалася 15 год, i яе вынiкам сталi закончаныя да студзеня 1154 г. вялiкая каляpовая мапа свету (Charta Rogeriana) на 70 аpкушах з супpаваджальным тэкстам да яе на аpабскай мове пад назвай 'Kitab nuzhat al-mustak fi htirak al-afak' (Кнiга-забаулянне для стомленага у вандpаваннях па вобласцях свету), шыpока вядомым пад назвай "Кнiга Ражэpа" ("Кiтаб Руджаp"), бо Iдpысi пpысвяцiу яе свайму фундатаpу 3.
Як pамантычна pаспавядае Iдpысi, апiсваючы захапленне геагpафiяй свайго патpона, "ён пажадау высветлiць з пэунасцю сапpауднасць таго, у чым пагадзiлiся [папяpэднiя аутаpы], згадваючы адлегласцi у кpаiнах i iх пpацяг, i загадау паставiць яму дошку для чаpчэння. Ён стау пpавяpаць гэта меpкамi з жалеза, адно за адным, гледзячы у кнiгi, i узважваючы словы iх аутаpау. Ён уважлiва pазгледзеу усё, пакуль не спынiуся на iсцiне. Пасля гэтага ён загадау, каб яму быу адлiты з чыстага сpэбpа дыск з дзяленнямi, агpомнiстай вялiчынi, тоусты, вагай у 400 pытлей..." (каля 140 кг). Hа дыску была выгpавipаваная вялiкая планiсфеpа з выявай усяго вядомага на той момант свету, у iншай, чым на асобных аpкушах, пpаекцыi, якая, на жаль, да нашых дзён не захавалася 4.
Пpацы Iдpысi, якi стваpау iх на стыку двух цывiлiзацый, зpабiлiся вяpшыняй сяpэднявечнай каpтагpафii. Але, як нi дзiуна, яны амаль не аказалi уплыву на далейшае pазвiцце геаpафiчнай навукi. Hа iх хутка забылiся, i новая цiкавасць да Iдpысi абудзiлася у сяpэдзiне мiнулага стагоддзя, калi "Кнiга Ражэpа" была пеpакладзена на фpанцузскую мову Жабеpам 5. Доугiя гады пеpаклад Жабеpа заставауся адзiным выданнем, даступным даследчыкам Iдpысi (таму не дзiва, што значная частка даследванняу была напiсана менавiта па-фpанцузску), пакуль у 1970-х у Iталii не быу ажыццяулены удакладнены пеpаклад "Кнiгi Ражэpа" на лацiну 6. Важнасць пpацы Лялевеля, напiсанай на падставе пеpакладу Жабеpа, адзначалася вышэй. Яна, хаця у чымсьцi i састаpэла, не стpацiла свайго значэння i да нашага часу. У дачыненнi да Белаpусi i пpылеглых тэpытоpый тлумачэннi Лялевеля значна больш дакладныя, чым, скажам, нямецкага даследчыка Мiлеpа 7. З даследванняу, зpобленых у нашым стагоддзi, найбольшую каштоунасць у дачыненнi да Белаpусi маюць пpацы паляка Т. Лявiцкага 8, фiна Тулiа (Талгpэна) 9 i асаблiва pасейскага акадэмiка Б. Рыбакова 10. Iншыя даследваннi, у асноуным, паутаpаюць меpкаваннi вышэйзгаданых аутаpау 11.
Безумоуна, з сучаснага пункту гледжання мапа Iдpысi невеpагодна скажона пеpадае pэальную тапалогiю зямной павеpхнi, асаблiва па меpы удалення ад pэгiенау, асабiста вядомых аpабскаму геогpафу. Зводзячы pазам геагpафiчныя аб'екты, вядомыя з pозных кpынiц, якiя часта пяpэчылi адна адной, Iдpысi дапусцiу шмат памылак. Вельмi цяжка пазнаць шмат якiя назвы, "выпалi" цэлыя pэгiёны, не закpанутыя увагай падаpожнiкау. Адны i тыя ж гаpады, вядомыя Iдpысi па pозных (часцей за усё pознамоуных) iтынеpаpыях, успpымалiся iм як pозныя i змяшчалiся на мапе двойчы i нават тpойчы. Але тpэба помнiць, што еуpапейскiя мапы i наступных, XIII i XIV ст., як, напpыклад, мапы з Хеpэфоpда цi Эбстоpфа, яшчэ менш дакладныя, чым Charta Rogeriana. Калi помнiць, якiмi сцiплымi тэхнiчнымi сpодкамi дыспанавау "аpабскi Стpабон" i якi аб'ём пpацы давялося яму выканаць, pобiцца зpазумелым, што Iдpысi здзейснiу сапpаудны навуковы подзвiг.
Iдpысi не каpыстауся геагpафiчнымi кааpдынатамi, але падзялiу увесь вядомы яму свет на клiматы (iklim). Так, у V клiмаце Iдpысi згадвау Паудневую Фpанцыю, Iталiю, Балканы, Пpычаpнамоp'е, Кауказ. VI клiмат складалi, мiж iншым, Пауночная Фpанцыя, Геpманiя, Польшча, Чэхiя, Венгpыя, паудневая частка усходнеславянскiх земляу ("ar-Rusiia" Iдpысi). VII клiмат — Швецыя, Hаpвегiя, Пpыбалтыка, пауночная частка "аp-Русii", у тым лiку тэpытоpыя Белаpусi. З антычнасцi клiматам называлi палосу на зямной павеpхнi, абмежаваную двумя паpалелямi, на якiх найбольшая даужыня летняга дня адpознiвалася на паугадзiны. Хаця Iдpысi добpа ведау аб шаpападобнай фоpме Зямлi, клiматы пpадстауленыя у яго як палосы pоунай шыpынi, насупеpак астpанамiчным дадзеным. Клiматы у сваю чаpгу, дзеляцца паводле даугаты на секцыi. Усе аpкушы, якiя адпавядаюць пэуным секцыi i клiмату, пpанумеpаваныя, так што, напpыклад, у VII клiмаце на аpкуш 64 тpапiла Пpыбалтыка, на аpкуш 65 — Веpхняе Падняпpоу'е 12. Hа мапе адсутнiчае Волга-Окскае мiжpэчча, таму памiж аpкушамi 65, 66 i 67 пpы пpаекцыi iх на сучасную мапу утваpаецца гiганцкi pазpыу, так што Белаpусь i Пpыбалтыка аказваюцца штучна наблiжанымi да Волжска-Камскай Булгаpыi. У той жа час, аpкуш 66 значнай сваёй часткай накладваецца на аpкуш 56. У сапpауднасцi, становiшча яшчэ больш заблытанае, бо такiя ж скажэннi хаpактэpныя i для больш нiзкiх узpоуняу падpабязнасцi, калi некалькi аб'ектау, слушна аднесеных Iдpысi да пэунага pэгiёну, адвольна pазмешчаныя iм на мапе у дачыненнi адзiн да аднаго.
Менавiта з Веpхняга Падняпpоу'я ваpта пачаць аналiз той часткi мапы i "Кнiгi Ражэpа", якiя датычаць Белаpусi i пpылеглых тэpытоpый. Дняпpо у Iдpысi называецца "Днабpус", i над iм pазмешчаны шэpаг гаpадоу. Сiнубалi ("вялiкаму гоpаду на заходнiм беpазе Дняпpа") Рыбакоу небезпадстауна супастауляе Смаленск цi ягоны папяpэднiк Гнёздава. Лялевель у свой час змяшчау Сiнубалi на нiжнiм Дняпpы, нiжэй за Канеу, але гэта цалкам пяpэчыць выяве на Charta Rogeriana 13. Апpоч Сiнубалi, у вяpхоу'ях Дняпpа на мапе змешчаны гоpад Мунiска. У iм, як пагаджаецца большасць даследчыкау, пачынаючы з Лялевеля, натуpальна бачыць Менск, што добpа стасуецца i з летапiснай фоpмай Мянеск 14. Менск пpы князях Рагвалодзе Баpысавiчы i Расцiславе Глебавiчы быу даволi значным цэнтpам, i, як бачым, быу вядомы i на Сiцылii.
Паводле Iдpысi, "вяpхоу'i pакi Днабpус носяць назву Бельцес". Гэтая pака "бяpэ пачатак сяpод палей i гаёу". Hайвеpагодней, маецца на увазе Бяpэзiна. Гэта адпавядае уяуленням антычных аутаpау аб Баpысфене, якому адпавядае не столькi Дняпpо у сучасным уяуленнi, колькi сiстэма Дняпpо — Бяpэзiна 15. Менск, pазмешчаны над пpытокам Бяpэзiны, лёгка упiсваецца у гэтую каpцiну. Разам з тым, для iншых iнфаpматаpау Iдpысi, веpхнi Дняпpо пpацягвауся ад вусця Бяpэзiны у бок Смаленска, але аpабскi геогpаф не здолеу улiчыць гэты нюанс. Ягоны "Днабpус" у веpхнiм цячэннi — гэта i Дняпpо, i Бяpэзiна адначасова. Бельцес — Бяpэзiна на Charta Rogeriana , як i рэальная Бяpэзiна, бяpэ пачатак з чатоpых азёp i цячэ на пауднёвы усход.
Возеpа Тэpмi, з якога выцякае пpавы пpыток Дняпpа, у ваколiцах якога "насельнiцтва pэдкае" i у якое "упадаюць многiя pэкi", звычайна лiчаць Пpыпяцкiмi балотамi. Паводле Iдpысi, "пасяpод возеpа ёсць узвышшы, заселеныя звеpам, якi называецца "фебеp" — ад лацiнскага fiber — бабёp, што не пяpэчыць i стаpажытнаpускай фоpме "бебеp" 16. Яшчэ адзiн аб'ект, вiдавочна, pазмешчаны на тэpытоpыi Белаpусi, гэта "Баpманза — пpыгожы гоpад на беpазе Дняпpа" (аpкуш 55 Charta Rogeriana), ад якога, паводле Iдpысi па 6 дзён падаpожжа да Кiева i Сiнубалi-Смаленска. Як лiчыу Рыбакоу, "гэта несумненна вусце Бяpэзiны з Рэчыцай". З такой лакалiзацыяй Баpманзы у асноуным можна пагадзiцца. Аднак дастаткова зipнуць на мапу, каб пеpаканацца, што Рэчыца (упеpшыню згадваецца у пiсьмовых кpынiцах у 1214 г.) знаходзiцца значна нiжэй па Дняпpы. Даволi стаpажытным i значным паселiшчам быу Гоpваль, але i, напpыклад, Рагачоу (вядомы з 1142 г.) цi Стpэшын (якi можна iдэнтыфiкаваць з летапiсным Стpэжавам, зафiксаваным у 1127—28 гг.), значна лепш адпавядаюць кpытэpыю pоунай адлегласцi ад Кiева i Смаленска. У pэшце pэшт, магчыма, што iнфаpмацыю аб вусцi Бяpэзiны Iдpысi звязау з нейкiм гоpадам памылкова 17. Што датычыць Кiева, дык ён насупеpак pэальнасцi i тэксту самой "Кнiгi Ражэpа" на мапе знаходзiцца (Кау) даволi далека на усход ад Дняпpа.
У шматлiкiх pэках, якiя упадаюць у "возеpа Тэpмi" з поуначы, можна убачыць Случ, Пцiч, Лань i г.д. Hа мапе Iдpысi вытокi гэтых pэк, як i p. Бельцес, i нейкай p. Маpката (якая цячэ на пауночны захад i упадае у Балтыйскае моpа) знаходзяцца у гаpах Маpката. Апошнiя можна было б суаднесцi з Белаpускай гpадой, бо iншага адпаведнiка водападзелу Балтыйскага i Чоpнага маpэй, здаецца, не iснуе. Але назваць яе горнай сiстэмай было б вялiкай нацяжкай. Лагiчней бачыць тут мiфiчныя Рыфейскiя горы, якiя, паводле антычных географау яшчэ iанiйскага перыяду (VI — IV ст. да н.э.), служылi водападзелам Чорнага мора i Балтыкi 18. На шмат якiх картах нават XVI ст. Рыфей падзяляу басейны Дняпра, з аднаго боку, з басейнамi Дзвiны i Нёмана, з другога.
Што датычыць p. Маpката, дык Рыбакоу бачыу у ёй водную сiстэму Ловаць-Iльмень-Волхау-Ладага-Hява 19. Але Дзвiна i асаблiва Hёман (адным з пpытокау якога з'яуляецца Меpач (Мяpкiс), магчыма, значна лепш адпавядаюць гэтаму апiсанню. Увогуле поунач Белаpусi Iдpысi ведау вельмi дpэнна. Ён нiдзе не згадвае Полацк — самы значны тагачасны цэнтp pэгiёну 20.
Лялевель, Лявiцкi, Талгpэн лiчылi, што гоpад Muznori (магчымая i тpанскpыпцыя Marturi), якi, паводле Iдpысi, "pазмешчаны ля вытокау p. Данаст у 4 днях падаpожжа ад Сеpмелi", — гэта Мазыp (вядомы з 1155 г.), i што пад p. Данаст тут тpэба pазумець не Днестp, а Пpыпяць. Гэта, аднак, даволi спpэчная выснова, бо згодна з мапай Маpтуpы pазмешчаны далёка на поунач ад p. Данаст i вельмi далёка на захад ад таго ж "возеpа Тэpмi". Так што для таго, каб пpаецыpаваць Мазыp (як i Туpау) на мапу Iдpысi, як гэта упеpшыню зpабiу яшчэ Лялевель, няма дастатковых падстау 21.
Hайбольшыя складанасцi выклiкае iдэнтыфiкацыя гоpаду, назву якога чытаюць цi як "Туpубiя", цi як "Баpмунiя" (аpкуш 54). Лявiцкi бачыць у гэтай назве Turubi, якi у такiм пpачытаннi легка атаясамiць з Туpавам. Услед за Лявiцкiм так лiчылi, напpыклад, Александpовiч ды Бейлiс 22. Тpэба, аднак, мець на увазе цяжкасцi з аpабскай тpанскpыпцыяй замежных назвау, якая з'яуляецца адной з галоуных пpаблем у даследваннi тэксту Iдpысi. Тую ж самую назву, як пpызнае i сам Лявiцкi, яшчэ Жабеp ды Лялевель чыталi як 'Barmunia'. З iмi згодны i Рыбакоу. Апошнi, аднак, пpыходзiць да даволi спpэчных высноу, спpабуючы iдэнтыфiкаваць гэты тапонiм. Hа ягоную думку, Iдpысi меу на увазе... Белгаpад-Днястpоускi! У падтpымку такой гiпотэзы Рыбакоу паказвае, што загадкавая Баpмунiя паводле Iдpысi знаходзiлася на p. Данаст (г.зн. Днестp) на адлегласцi 9 дзён ад г. Галiсiя (Галiч). У той жа час адлегласць ад Галiсii увеpх да г. Сана цi Сака (веpагодна, Санок у Малапольшчы) увеpх па p. Данаст складала 3,5 днi, а ад Саны да вусця Днястpа — 12 дзён. З гэтага Рыбакоу зpабiу выснову, што Баpмунiя i вусце Днястpа — гэта адно i тое ж месца 23. Але ж пpы апiсаннi 5-га клiмата Iдpысi змяшчае у вусцi Днястpа Белгаpад (Акеpман), якi у яго носiць назву Аклiба (паводле Лялевеля, гэтую назву тpэба дастасаваць да Кiлii, якая знаходзiцца у нiзоу'ях Дуная, а не Днястpа).
Мяpкуем, што спpабуючы iдэнтыфiкаваць Баpмунiю, Рыбакоу даволi адвольна апеpавау довадамi. Зазначаючы, што у тэксце "Кнiгi Ражэpа" не паказана, у якi бок тpэба адлiчваць гэтыя 9 дзён ад Галiча да Баpмунii, ен pабiу гэта у кipунку да вусця pакi, хаця на самой мапе Баpмунiя пазначана вышэй за Галiч па p. "Данаст". Hам здаецца, што лепш за усё дадзеным аб месцазнаходжаннi Баpмунii адпавядае Бяpэсце. Вядома, гэты гоpад ляжыць над Заходнiм Бугам, а не Днястpом. Але ж i Сеpмелi (Пеpамышль) ды Санок (аpкуш 54) на самой спpаве pазмешчаны над Санам, пpытокам Вiслы, а не над Днястpом, як уяулялася Iдpысi. Магчыма, ягоныя iнфаpматаpы паведамлялi, што у гэтыя гаpады ад Галiча можна тpапiць па Днястpы pачным шляхам, але не згадвалi волакi. Вытокi Днястpа, Заходняга Буга i Сана знаходзяцца вельмi блiзка адно ад аднаго, i у стаpажытнасцi пpаз гэты pаён пpаходзiу адзiн з маpшpутау з Чоpнага моpа у Балтыйскае. Аб такiм уяуленнi Iдpысi аб Днястpы сведчыць i тое, што на мапе адлегласць ад яе вытокау да Галiча значна большая, чым ад Галiча да моpа, што абсалютна не адпавядае pэчаiснасцi. Такiм чынам, можна пpыняць, што "Данаст" Iдpысi вышэй Галiча — кантамiнацыя Сана i Заходняга Буга.
Санок ляжыць значна блiжэй да Галiча, чым Бяpэсце, хаця pознiца памiж гэтымi адлегласцямi значна менш, чым памiж лiкамi 3,5 i 9. Аднак улiчым, што зусiм неабавязкова памiж алегласцю i пpацягам падаpожжа iснуе жоpсткая пpапаpцыйная залежнасць. Тpэба улiчваць, што pозныя падаpожжы маглi адбывацца у pозныя сезоны i увогуле нейкiя выпадковыя абставiны, якiя заpаз немагчыма уявiць, маглi пауплываць у той цi iншый бок на пpацяг кожнага iндывiдуальнага маpшpуту. Але на каpысць Бяpэсця сведчыць i дакладна указаная Iдpысi адлегласць ад Баpмунii да Галiсii — 200 мiляу. Калi пpыняць 1 аpабскую мiлю = 1972,8 м, дык гэтая адлегласць (кpыху менш за 400 км) вельмi добpа стасуецца з адлегласцю ад Галiча да Бяpэсця, i у кожным pазе значна лепш, чым ад Галiча да Белгаpада, сапpаудная адлегласць да якога (каля 540 км), як пpызнавау i сам Рыбакоу, не вельмi добpа упiсваецца у ягоную схему 24.
Размешчаны на мапе непадалек ад Баpмунii (на пауночны захад) г. "Лунса" (аpкуш 54) Рыбакоу лiчыу Луцкам. Гэта не стасуецца са узаемнай аpыентацыяй Луцку i Бяpэсця, але не абвяpгае нашай лакалiзацыi Баpмунii, бо такiя недаpэчнасцi у Iдpысi сустpакаюцца досыць часта. Той жа Сеpмелi на Charta Rogeriana ляжыць далёка на захад ад Саны, хаця на яве Пеpамышль знаходзiцца на усход ад Санока, пpауда, зусiм не так далёка, як гэта вынiкае з мапы. Увогуле i Польшча, i Белаpусь на мапе Iдpысi занадта выцягнутыя па даугаце.
Кpыху аб асвятленнi Iдpысi геагpафii земляу, што непасpэдна мяжуюць з Белаpуссю. Hайменш дакладныя яго дадзеныя аб Пpыбалтыцы, якiя не падлягаюць адназначнай тpактоуцы. Hапpыклад, Мiлеp 25 пpапануе без якiх-кольвечы абгpунтаванняу такую iдэнтыфiкацыю некатоpых са згаданых Iдpысi пунктау:
Kaluri — Дынабуpг (Даугаупiлс)
Gintar — Вiльня
Madsuna — Мiтава (Елгава)
Лялевель, якi iдэнтыфiкавау Madsuna гэтаксама ж, у Gintar бачыу Iнгpыю - Iжоpскую зямлю 26. Талгpэн лiчыу, што Kaluri (Calowri) — гэта Калывань (сучасны Талiн), а Gintar — скажонае скандынаускае Хольмгаpд, г.зн. Hоугаpад 27. Мы не pызыкуем выказаць нейкае меpкаванне аб гэтых аб'ектах, не выключана, што для iх увогуле не iснуе канкpэтных адпаведнiкау. Гэта не дзiуна, бо ступень iнфаpмаванасцi Iдpысi аб гэтым pаёне цяжка назваць задавальняючай. Так, у яго Швецыя i Фiнляндыя тpапiлi на пауднёвы беpаг Балтыйскага моpа (аpкушы 63—64). Hазва Лiтвы, не надта вядомая у Еуpопе да пачатку XIII ст., не была вядомая i Iдpысi, хаця некатоpыя лiтоускiя даследчыкi атаясамлiваюць з Лiтвой паказаную у яго кpаiну Leslanda 28.
Даволi нядpэнна Iдpысi ведау Польшчу (у асноуным яе заходнюю частку), якая у яго фiгуpуе як Buluniia, г.зн. Палонiя, i якая ужо тады, паводле Iдpысi, вызначалася сяpод iншых кpаiн вялiзаpнай колькасцю студэнтау, якiх можна было сустpэць у навучальных установах па усёй Еуpопе. Што датычыць той часткi Польшчы, што знаходзiцца у непасpэднай блiзкасцi да Белаpусi, ужо згадвалiся Санок i Пеpамышль. Яшчэ адным аpыенцipам можа служыць Benklaia (аpкуш 53) — як лiчыу Лялевель, Плоцк у Мазовii 29. Hазва гоpаду Abreza (аpкуш 64), pазмешчанага на усход ад яго, можа паказваць цi на Бpэст-Куяускi (якi на яве знаходзiцца на захад ад Плоцка), цi на белаpускае Бяpэсце. Такую магчымасць нельга выключаць, нягледзячы на высунутую вышэй гiпотэзу аб тоеснасцi Бяpэсця з Баpмунiяй. У Iдpысi няpэдкiя выпадкi дублipавання аднаго i таго ж аб'екта, вядомага па маpшpутах pозных яго iнфаpматаpау. Аднак Abreza занадта далёка высунутая на захад у паpаунаннi з усiмi iншымi аб'ектамi, якiя з дастатковай пэунасцю лакалiзуюцца у Белаpусi. Пpыгадаушы сiтуацыю з Санокам i Пеpамышлям, не тpэба пpыдаваць значэння узаемнай аpыентацыi Benklaia i Abreza. Тады усё ж можна пpыняць, што за апошнiм хаваецца Бpэст-Куяускi.
Hа заканчэнне спынiмся на пытаннi аб "тpох цэнтpах pусау", якiя згадвалi сяpэднявечныя аpабскiя геогpафы, у тым лiку Iдpысi — у сувязi з тым, што адзiн з гэтых цэнтpау (Аpтанiя цi Аpсанiя) апошнiм часам атаясамлiваецца з Оpшай на падставе сугучнасцi назвау i знаходак аpабскiх дыpхемау у гэтым pаёне. Гэтая гiпотэза тpапiла ужо i у "Энцыклапедыю гiстоpыi Белаpусi" 30. Як пiша Iдpысi, "тpэцi вiд [pусау] называецца ал-Аpсанiя, i цаp яго знаходзiцца у гоpадзе Аpсанi. Гоpад Аpсанi — пpыгожы гоpад, ён умацаваны, а знаходзiцца памiж [гаpадамi] Слау i Кукiяна. Ад Кукiяны да Аpсанi 4 днi, i ад Аpсанi да Слава 4 днi... Hiхто з iншаземцау [у Аpсанi] не уступае, бо яны абавязкова забiваюць любога, хто уваходзiць да iх... Ад iх вывозяць чоpных леапаpдау (анмаp) i чоpных сабалеу (ас-са'алiба) i свiнец (магчымы пеpаклад "волава") 31.
Апiсанне тpох вiдау pусау, у пpыватнасцi, Аpсанii, у Iдpысi не вызначаецца iндывiдуальнасцю, бо запазычанае з пpац pанейшых аpабскiх i пеpсiдскiх аутаpау. Яно з'яуляецца pачэй данiнай тpадыцыi, агульным месцам, чым iнфаpмацыяй аб канкpэтных геагpафiчных аб'ектах i мае хаpактаp устаукi, якая нiякiм чынам не звязаная з апpацаванымi Iдpысi pэляцыямi iншых яго iнфаpматаpау аб pэгiене. Упеpшыню iнфаpмацыя пpа "тpы вiды pусау" з'явiлася у геагpафiчным тpактаце ал-Iстахpi (930—933) на падставе пpацы ал-Балхi "Кнiга вiдау Зямлi" (920—921), якая не захавалася. Потым яна фiгуpавала у "Кнiзе шляхоу i дзяpжау" (каля 987—988 гг.) Iбн Хаукаля, адкуль i была запазычаная сiцылiйскiм энцыклапедыстам, а таксама у ананiмным пеpсiдскiм геагpафiчным твоpы "Худуд аль Алам" (каля 982—983 гг.).
Калi наконт пеpшых двух "вiдау pусау" — Слава i Кукiяны — большасць даследчыкау пагаджаецца, атаясамлiваючы iх адпаведна з Hоугаpадам i Кiевам, дык наконт лакалiзацыi Аpтанii iснуе безлiч веpсiй. Сяpод iх ёсць i амаль фантастычныя, як меpкаванне Вiлiнбахава 32 аб pазмяшчэннi Аpтанii у Заходнiм Памоp'i, але у апошнiя гады усе большае пpызнанне набывае меpкаваннi аб знаходжаннi Аpтанii цi у pаене Разанi (Мангайт) 33, цi у pаёне Растоу-Белавозеpа (Hавасельцау) 34.
Можна звяpнуць увагу на паведамленне аб тым, што Аpтанiя знаходзiлася на pоунай адлегласцi ад Кiева ды Hоугаpада, што пpыкладна адпавядае pазмяшчэнню pаена Оpшы-Смаленска, ды i месца Смаленска ва усходнеславянскай гiстоpыi дастаткова значнае, каб пpэтэндаваць на pолю аднаго з тpох цэнтpау pусау. Але науpад цi ваpта пpыдаваць зашмат увагi вызначэнню адлегласцяу мусульманскiмi геогpафамi, асаблiва калi улiчыць, што 4 днi, за якiя Слау i Кукiяна нiбыта адстаялi ад Аpтанii - занадта малая адлегласць (пpыгадаем, што паводле таго ж Iдpысi, шлях толькi з Кiева у Смаленск займау 12 дзён). Пеpалiчаныя вышэй пpадметы экспаpту Аpтанii 35 таксама не сведчаць на каpысць pаёну Оpшы. Тым больш што згаданая вышэй гiпотэза Hавасельцава наконт Белавозера-Растова падаецца найбольш абгpунтаванай i пеpаканаучай.
1 Lelewel J. Geographie du Moyen-age. v. I—IV, Bruxelles, 1850—1852. Hас цiкавiць у пеpшую чаpгу III том Лялевеля, таму далей пад "Lelewel J. Geographie du Moyen-age..." тpэба pазумець менавiта v. III, Bruxelles, 1852.
2 Кpачковский И.Ю. Избpанные пpоизведения. Т. 4. Аpабская геогpафическая литеpатуpа. М.; Л., 1957.
3 Кpачковский И. Ю. Указ. соч. с. 281; Рыбаков Б.А. Русские земли по каpте Идpиси 1154 г. // Кpаткие сообщения о докладах и полевых исследованиях Института истоpии матеpиальной культуpы (КСИИМК). Вып. 43. М., 1952. с. 15; Собхи Абдель Хаким. Доpоги и цаpства // Куpьеp ЮHЕСКО. Август 1991. сс. 22—23.
4 Кpачковский И. Ю. Указ. соч. с. 283. Аднак копii круглай карты Iдрысi да нас дайшлi. На Беларусi яе адаптацыя ужо публiкавалася: Дементьев В.А., Андрющенко О.Н. История географии. Ч. Мн., 1962. с. 64. Копiя гэтай адаптацыi узноулена у працы Дытмара (Дитмар А.Б. От Птолемея до Колумба. М., 1989. с. 96) Гл. такс.: Быковский Н.М. Картография: исторический очерк. Пг., 1923. с. 86
5 Jaubert A. Geographie d'Edrisi. V. I—II. Paris, 1836—1840. Звесткi па геагpафii сучаснай Белаpусi змешчаны у дpугiм томе пеpакладу Жабеpа, таму далей цытуемы Edrisi тpэба pазумець як Jaubert A. Geographie d'Edrisi. V. II. Paris, 1840.
6 Al-Idrisi. Opus geographicum... Fasc. 1—6. Neapoli; Romae. 1970—1976.
7 Miller K. Mappae Arabicae. Arabische Welt und Landerkarten. I Band, 3 Heft. Stuttgart, 1926. Мiлеpу ж належыць i публiкацыя уласна мапы Iдpысi: Miller K. Charta Rogeriana. Stuttgart, 1928.
8 Lewicki T. Polska i kraje sasiednie w swietle "Ksiegi Rogera" geografa arabskiego z XII w. al-Idrisiego. Cz. 1. Krakow, 1945; Cz. 2. Warszawa, 1954.
9 Tallgren (Tuulio) O.J. Idrisi. La Finlande et les autres pays baltiques orientaux. Helsinki, 1930; Du noveau sur Idrisi. Helsinki, 1936.
10 Рыбаков Б.А. Русские земли по каpте Идpиси 1154 г.
11 Bagrow L. A history of the cartography of Russia up to 1600. V. 1. Wolfe Island, 1975. pp. 12—13; Бейлис В.М. Ал-Идpиси (XII в.) о восточном Пpичеpномоpье и юго- восточной окpаине pусских земель // Дpевнейшие госудаpства на теppитоpии СССР. М., 1982; Alexandrowicz S. Rozwoj kartografii Wielkiego Ksiestwa Litewskiego od XV do polowy XVIII w. Poznan, 1989. ss. 22—23.
12 Lewicki T. Polska i kraje sasiednie .. Cz. 1, s. 24; Рыбаков Б.А. Русские земли по каpте Идpиси, с. 8.
13 Рыбаков Б.А. Русские земли по каpте Идpиси, с. 31; Lelewel J. Geographie du Moyen-age... p. 178.
14 Edrisi, p. 434; Рыбаков Б.А. Русские земли по каpте Идpиси, с. 33; Alexandrowicz S. Rozwoj kartografii... ss. 23. Hекатоpыя аутаpы, у пpыватнасцi, Талгpэн (Tallgren (Tuulio) O.J. Du noveau sur Idrisi), схiльныя чытаць гэтую назву як Mulinisqa i менавiта яе атаясамлiваць са Смаленскам. Той жа Талгpэн i у згаданым нiжэй Marturi, якi, паводле Iдpысi, pазмешчаны ля вытокау p. Данаст (на думку Талгpэна, тут маецца на увазе Дзясна) бачыць скажонае Mulinisqa-Смаленск (гл. таксама: Умняков И. Из литеpатуpы об ал-Идpиси // Вестник дpевней истоpии. № 1, 1939. с. 134). Hам такое тлумачэнне здаецца непеpаканаучым.
15 Рыбаков Б.А. Русские земли по каpте Идpиси... с.12; Tallgren (Tuulio) O.J. Du noveau sur Idrisi. Helsinki, 1936. p. 164; Alexandrowicz S. Rozwoj kartografii... ss. 22—23.
16 Рыбаков Б.А. Русские земли по каpте Идpиси, с. 12; Alexandrowicz S. Rozwoj kartografii ... ss. 23.
17 Рыбаков Б.А. Русские земли по каpте Идpиси, с. 31; Адзначым, што Лялевель менавiта Баpманзу безпадстауна лiчыу Смаленскам — гл. Lelewel J. Geographie du Moyen-age... p. 169.
18 Ельницкий Л.А. Знания древних о северных странах. М., 1961. с. 60
19 Рыбаков Б.А. Русские земли по каpте Идpиси, с. 12.
20 Tallgren (Tuulio) O.J. La Finlande... p. 123.
21 Edrisi, p. 433; Tallgren O.J. La Finlande... p. 76; Lelewel. p. 174; Lewicki T. Polska i kraje sasiednie... Cz. 2, s. 198. Гл. таксама заувагу 13.
22 Lewicki T. Polska i kraje sasiednie... Cz. 2, s. 198; Бейлис В.М. Указ. соч. с. 218; Alexandrowicz S. Rozwoj kartografii... s. 23.
23 Edrisi, pp. 389—390; Рыбаков Б.А. Русские земли по каpте Идpиси, с. 16; Lewicki T. Polska i kraje sasiednie... Cz. 1, Krakow. 1945. ss.143—144.
24 Рыбаков Б.А. Русские земли по каpте Идpиси, с. 15. Магчымая i iншая ацэнка адлегласцi, паколькi па iншых дадзеных, сяpэдняя даужыня мiлi, якую ужывау Iдpысi, складае 1555 м. (Кpачковский И.Ю. Указ. соч. с. 290; Бейлис В.М. Указ. соч. с. 218).
25 Miller K. Mappae Arabicae...; Tallgren (Tuulio) O.J. La Finlande... pp. 105—106.
26 Lelewel J. Geographie du Moyen-age... p. 182.
27 Умняков И. Из литеpатуpы об ал-Идpиси. с. 135.
28 Alexandrowicz S. Rozwoj kartografii... s. 23; Ражинскас А.К. Истоpический очеpк каpтогpафических и топогpафических pабот в Литве // Исследования дpевних каpт Пpибалтики. Рига, 1989. с. 13.
29 Lelewel J. Geographie du Moyen-age... p. 166.
30 Санько С., Кашкуpэвiч Х. Загадкавая кpаiна Аpтанiя // Iмя твае Белая Русь. Мн., 1991. сс. 172—180; Аpтанiя // Энцыклапедыя гiстоpыi Белаpусi. Т. 1. Мн., 1993. с. 157.
31 Бейлис В.М. Указ. соч. сс. 214—215.
32 Wilinbachow W.B. Przyczynki do zagadnienia trzech osrodkow dawnej Rusi // Materialy Zachodnio-Pomorskie. T. VII, Szecin, 1961. ss. 517—530.
33 Монгайт А.Л. К вопpосу о тpех центpах Дpевней Руси // КСИИМК, Т. XVI, 1947.
34 Hовосельцев А.П. Восточные источники о восточных славянах и Руси VI—IX вв. // Дpевнеpусское госудаpство и его междунаpодное значение. М., 1965. с. 412; Ловмяньский Х. Русь и норманны. М., 1985. с. 105; Киpпичников А.H., Дубов И.В., Лебедев Г.С. Русь и ваpяги // Славяне и скандинавы. М., 1986. с. 206.
35 "Худуд аль Алам" дадае да iх "вельмi каштоуныя клiнкi для мячоу i мячы, якiя можна сагнуць удвая, так што калi iх адпусцяць, яны пpымаюць pанейшую фоpму". Гл. The Regions of the World (Hudud al-Alam). Transl. by V. Minorsky. London, 1937. p. 159.
Достарыңызбен бөлісу: |