Дж. К. Роўлінг Гары Потэр і Філасофскі камень



бет1/14
Дата02.07.2016
өлшемі1.41 Mb.
#172857
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14



Дж. К. Роўлінг



Гары Потэр і Філасофскі камень


Пераклад з ангельскай мовы

Дзяніса Мускага

— www.belpotter.by —



Для Джэсікі, якая любіць разнастайныя гісторыі,

для Анны, якая таксама іх вельмі любіць,

і для Дзі, што пачула гэту казку першай.

РАЗДЗЕЛ І —



Хлопчык, які застаўся жывы

Містэр і місіс Дурслі, што жылі ў доме нумар чатыры па вуліцы Прайвет Драйв, маглі з гонарам заявіць, што яны, дзякуй Пану, былі цалкавіта звычайнай сям’ёй. І гэта былі апошнія людзі ад якіх вы б чакалі ўдзелу ў нечым дзівацкім, альбо таямнічым, бо Дурслі папросту не ўхвалялі падобнага глупства.

Містэр Дурслі – вялізарны, грузны чалавек, які амаль што ня меў шыі, затое меў агромістыя вусы, ён узначальваў фірму па вытворчасці дрыляў, якую назваў «Грунінгс». Яго жонка наадварот была хударлявай светлавалосай жанчынаю з шыяй у два разы даўжэйшай за звычайную, што без праблемаў дазваляла ёй займацца сваёй улюбёнай развагаю – высунуўшыся па-над плотам, шпіёніць за суседзямі. Акрамя таго містэр і місіс Дурслі мелі малога сыны Дадлі, якога лічылі самым найвыдатнейшым хлопчыкам у свеце.

Але ж адну таямніцу Дурслі ўсё-ткі мелі і вельмі баяліся, што аб ёй хтось даведаецца. Дурслі не вытрымалі, калі б хто з іх знаёмых ці суседзях здагадаўся бы аб Потэрах. Місіс Потэр была радной сястрою місіс Дурслі, але яны не бачыліся ўжо колькі год. Місіс Дурслі ўвогуле рабіла выгляд, што ня мае аніякай сястры, таму што місіс Потэр і яе нікчэма-муж былі самымі недурслійнымі людзьмі, якіх толькі мажліва было сабе ўявіць. Дурслі з дрогатам уяўлялі сабе, што скажуць суседзі, калі Потэры раптам апынуцца на іх вуліцы. Адзінае што Дурслі ведалі аб сваяках, тое што Потэры таксама мелі малога сына і той был яшчэ адной нагодаю ніколі не сустракацца з Потэрамі, каб пазбавіць Дадлі ад кампаніі падобных дзяцей.

У шэры і сумны аўторак, калі пачалася нашая гісторыя, Дурслі прачнуліся і нішто пад пахнурным небам знадворку не казала аб тым, што па ўсёй краіне адбываецца нешта дзіўнае і незвычайнае. Містэр Дурслі, збіраючыся на працу варкатаў сабе пад нос, завязваючы свой самы нудны гальштук, а місіс Дурслі непадалёк шчасліва пераказвала яму плёткі, змагаючыся пасадзіць падняўшага лямант Дадлі на яго высокае крэсла.

Ніхто з іх не заўважыў, як міма іх вакна пранеслася вялізная няясыць.

А палове на восьмую містэр Дурслі ўзяў свой партфель, цмокнуў жонку і паспрабаваў пацалаваць на развітанне Дадлі, але прамазаў, паколькі той у гэты момант гістэрыў і раскідваў па сценах аўсяную кашу са сваёй талеркі.

- Гарэза малая,- усміхнуўся містэр Дурсі і выйшаў надорак і сеўшы ў машыну выехаў па-за межы дома нумар чатыры.

Першую прыкмету таго, што тварыцца нешта асаблівае Дурслі заўважыў, калі на рагу вуліцы ўбачыў котку, што чытала мапу. Спачатку містэр Дурслі не звярнуў на гэта ўвагі, але, апамятаўшыся тузануў галавой у яе бок. І ўбачыў на рагу Прайвет Драйв толькі звычайную паласатую котку без аніякіх прыкмет мапы. Як гэта сталася? Напэўна, гульні светлавых блікаў, вырашыў Дурслі. Міргаючы ён утаропіўся на котку, тая таксама глядзела яму ў вочы. Дурслі заехаў на гару, праз люстэрка працягваючы сачыць за коткай. Тая чытала шыльду Прайвет Драйв на другім баку вуліцы – не яна папросту глядзела на вывеску, бо коткі ня ўмеюць чытаць ані мапы, ані вывескі. Містэр Дурслі патрос галавой, змагаючыся выкінуць адтуль котку і ўвесь шлях да гораду думаў толькі аб вялізным заказе на дрылі, які спадзяваўся сёння атрымаць.

Але на ўскрайку гораду нешта іншае прымусіла дрылі выкінуцца з яго розуму. Стоячы ў звычайным ранкавым заторы Дурслі не мог не заўважыць безліч дзіўна апранутых людзей. Людзей у старажытных мантыях. Містэр Дурслі страшэнна не любіў тых, хто апранаўся па дзівацку – што за вопрадка ў гэтых юнакоў. Дурслі вырашыў, што гэта нейкая новая моладзевая мода. Ён пачаў стукаць пальцамі па стырну і тут яго погляд супыніўся на колькіх дзіваках, што стаялі побач і аб нечым узбуджана шапаталіся. Містэр Дурслі з абурэннем заўважыў, што сярод іх былі не толькі юнакі. Адзін з дзівакоў, яўна старэйшы за самога Дурслі, быў апрануты ў смарагдава-зялёную мантыю. Гэта ўзнервавала яго. Але тут Дурслі прыйшло да галавы, што гэта нечыя дурныя фокусы – а людзі збіраюць на штосьці ахвяры. Напэўна так яно і было. Тут аўтамабільная плынь рушыла з мёртвай кропкі і, калі праз колькі хвілінаў Дурслі заехаў на грунінгаўскую паркоўку, ён зноўку думаў толькі аб сваіх дрылях.

Містэр Дурслі, як і заўжды сядзеў у сваім кабінэце на дзесятым паверсе спіной да вакна і калі б ён гэтага не зрабіў, гэтай раніцай яму было б даволі цяжка засяродзіцца на сваіх дрылях. Ён не мог бачыць, што за вакном, сярод дня, гойсалі шматлікія совы, але ж гэта бачыла безліч мінакоў, што, задраўшы галовы і раскрыўшы рты, стаялі сярод вуліцы і назіралі за птушкамі. Большасць з людзей раней не бачыла соў нават у ночы. Аднак містэр Дурслі правёў звычайны, вольны ад соў ранак. Ён пяць разоў накрычаў на падначаленных, зрабіў колькі важных тэлефанаванняў, зноўку трошкі пакрычаў. Абедзенны час, ён сустрэў у цудоўным настроі. Дурслі вырашыў размяць косткі і схадзіць па прысмакі ў булачню на супрацьлеглым баку ад яго офісу.

Ён ужо забыўся аб людзях у мантыях, калі раптам ўбачыў колькасць ля булачні. Праходзячы міма, Дурсі са злосцю паглядзеў на іх. Невядома чаму, але дзівакі прымусілі яго занепакоіцца. Яны працягвалі аб нечым ўзбуджана шапатацца і Дурслі не заўважыў ані ў кога з іх нават намёку на кружку для збору ахвяраў. Калі на зваротным шляху Дурслі, сціскаючы ў руке вялізны пакет з вялізным пончыкам, зноў прамінаў дзівакоў ён пачуў колькі слоў з іх размовы.

- Потэры, гэта праўда, я чуў што...

- ... так, іх сын – Гары...

Містэр Дурслі скамянеў. Яго ахапіў жах. Ён паглядзеў у бок шаптуноў, быццам жадаў ім нешта сказаць, але перадумаў.

Ён маланкаю кінуўся праз дарогу, паспяшаў у свой кабінэт, загадаў секратарцы не турбаваць яго і ўжо амаль скончыў набіраць свой хатні нумар, але супыніўся. Ён паклаў слухалку на тэлефон, разгладзіў свае вусішчы і падаў разважаць... Не, ня трэба дурыць. Потэр не такое ўжо рэдкае прозвішча. Ён упэўніў сябе, што безліч людзей маюць гэткае ж прозвішча і сына Гары. Больш таго, ён нават ня быў упэўнены, што яго пляменніка клічуць Гары, Дурслі ніколі не бачыў хлопца. Мабыць яго клічуць Гарві. Альбо Гаральд. Навошта яму турбаваць жонку, якая і так губляе спакой пры любой згадке аб сястры. Дурслі не вінаваціў жонку... калі б ён сам меў такую сястру... але ж усе гэтыя людзі ў мантыях...

Увесь астатні дзень містэру Дурслі было амаль што немагчыма засяродзіцца на дрылях і калі а пятай вечара пакідаў офіс, ён быў настолькі расхваляваны, што папросту наштурхнуўся на кагосці стаялага ля ўваходу.

- Прашу прабачэння,- кінуў Дурслі маленечкаму дзядку, які ледзь не паваліўся на зямлю. Але праз імгненне-другое містэр Дурслі зразумеў, што чалавечак быў апрануты ў фіялетавую мантыю. Той здавалася ані не турбаваўся з таго, што яго толькі што ледзь не павалілі на зямлю. Наадварот, дзядок расцягнуўся ва ўсмешцы і рыпучым голасам, які прымусіў шмат каго з мінакоў азірнуцца, прамовіў:

- Не трэба прабачэнняў, мой даражэнькі, анічога ня здольна сёння парушыць мой настрой! Узрадуйцеся, Самі Ведаеце Хто, нарэшце памёр! Нават такі магл як вы, павінен гэта адсвяткаваць!

Стары абняў містэра Дурслі і сыйшоў прэчкі.

Дурслі, скамянеў. Яго толькі што абняў нехта з кім ён нават ня быў знаёмы. Таксама ён быў занепакоены тым, што яго назвалі маглам, што б гэта слова не азначала. Містэр Дурслі быў ашаломлены. Ён паспяшаў да машыны і ўвесь шлях да дому яму ў галаву прыходзілі розныя фантазіі. Ён ніколі не рабіў гэтага ранней, бо ніколі ў жыцці не ўхваляў фантазіявання.

Калі ён пад’ехаў да дому нумар чатыры, Дурслі ўбачыў нешта, што ані як не палепшыла яго настрой – гэта была тая ж самая паласатая котка, якую ён бачыў раніцай. Цяпер яна сядзела на плоце атачаўшым сад містэра Дурслі. Ён быў упэўнены, што котка тая ж самая, бо пазнаў палоскі, нагадваючыя акуляры, вакол кацячых вачэй.

- Псік!- крыкнуў Дурслі.

Але котка ані варухнулася і толькі адаравала яго суровым позіркам. Містэр Дурслі здзівіўся, бо гэта аніяк не нагадвала звычайныя кацячыя паводзіны. Спрабуючы ўзяць сабе ў рукі ён увайшоў у хату. Дурслі, як ужо вырашыў ранней, анічога не сказаў жонке.

Місіс Дурслі правяла цалкам выдатны звычайны дзень. За вячэраю яна расказала мужу, што ў суседкі нейкія праблемы з дачкой, а Дадлі вывучыў новае слова (Ня буду). Містэр Дурслі імкнуўся паводзіць сябе, як заўжды. Калі Дадлі паклалі спаць, ён пайшоў у гасцёўню, каб паглядзець апошнія навіны.

-... і нарэшце, арнітолагі з усёй краіны заўважылі сёння вельмі дзіўныя паводзіны соваў. Гэтыя птушкі, якія звычайна палююць ноччу і ніколі не лятаюць пры дзённым святле. Але сёння з самога ранку іх заўважаюць па ўсёй краіне. Самыя вядомыя эксперты б’юцца над загадкай, чаму совы раптоўна змянілі свой рэжым дня,- вядучы навінаў усміхнуўся.- Вельмі загадкава. А цяпер Джым МакГафін з навінамі аб надвор’і. Джым, ці не абяцаюць ў ночы савінай залевы?

- Ну, Тэд,- адказаў метэаролаг,- аб гэтым мне нічога не вядома. Але не толькі совы паводзяць сябе дзіўна. Гледачы, якія жывуць алёка адно ад аднаго, з Кента, Ёркшыра і Дандзі паведамілі мне па тэлефоне, што замест абяцанага мной учора дажджу, яны бачылі ў небе сапраўдныя зорапады! Магчыма нехта ўжо пачаў святкаваць Ноч феерверкаў - але мае любыя, яна ж адбудзецца толькі на наступным тыдню! Аднак магу дакладна паведаміць, што сённяшняй ноччу нас чакае высокая вільготнасць.

Містэр Дурслі застыў у сваім фатэлі. Зорапады па ўсёй Брытаніі? Совы лятаюць удзень? На вуліцах дзіўныя людзі ў мантыях? І... і нехта шапатаўся аб Потэрах...

Місіс Дурслі ўвайшла ў гасцёўне з дзвума кубкамі гарбаты. Гэта было не надта добра, бо ён павінен быў спытаць яе аб нечым непрыемным. Дурслі нервова адкашляўся.

- Ммм... Пятунья, даражэнькая... Ці ты не чула ў апошні час што-небудзь аб сваёй сястры?

Як ён і баяўся, місіс Дурслі здзіўлена і раззлавана паглядзела ў яго бок. Нарэшце, яны ж з усяе моцы рабілі выгляд, што аніякай сястры не існуе.

- Ані,- рэзка адказала Пятунья мужу.- А чаму ты цікавішся?

- Ну, сёння ў навінах паведамлялі пра нейкія дзівосы,- прамармытаў містэр Дурслі,- Совы... зорапады... і па горадзе сёння шлэндала шмат нейкіх дзівакоў...

- І што?- адрэзала місіс Дурслі.

- Ну я вырашыў... што гэта нейкім чынам павязана... з такімі... як яна.

Місіс Дурслі пачала смактаць гарбату праз сціснутыя вусны. Яе муж збіраўся з мужнасцю сказаць, што сярод дзівакоў узгадвалася прозвішча Потэр, але так і не адважыўся. Замест гэтага, ён, як толькі мог абыякава, спытаўся:

- Іх сын... ён жа аднагодак нашага Дадлі?

- Напэўна так,- халодна адказала місіс Дурслі.

- А як яго назвалі? Говард?

- Гары. З майго пункту гледжання, брыдкае, мужыцкае імя.

- Так,- адказаў містэр Дурслі, а яго сэца супынілася ад жаху.- Згодзен з табою.

Яны моўчкі пайшлі да спаць. Пакуль Пятунья была ў ваннай, яе муж крадком скочыў у спальню і паглядзеў у вакно на садовы плот. Котка ўсё яшчэ была там. Яна глядзела кудысь у бок Прайвет Драйв, быццам штосьці чакала.

А можа гэта яму прымроілася? Можа гэта аніяк не павязана з Потэрамі? А што калі не... калі ўсё ткі павязана... напэўна, яму немагчыма будзе гэта вытрымаць.

Дурслі ляглі. Пятунья адразу ж заснула, а вось яе муж яшчэ доўга не спаў, разважаючы над тым, што здарылася. Нарэце, ён заснуў суцешыўшы сябе думкаю, што нават калі сённяшнія падзеі неяк павязаны з Потэрамі, тыя не адважацца наблізіцца да яго хаты, бо добра ведалі як Дурслі ставяцца да ім падобных... Ён ня знайшоў прычыны, каб яго з Пятуньяй магчыма было ўцягнуць ў іхныя справы. Дурслі пазіхнуў і павярнуўся на бок. Гэта не павінна яго непакоіць...

Але ж як ён памыляўся.

Містэр Дурслі паглыбіўся ў трывожны сон, але гэтага нельга было сказаць аб котке, што сядзела на яго плоце. Яна не падавала ані прызнака дрымоты, а толькі нерухома, як статуя сядзела ўтаропіўшы вочы ў далёкі куток Прайвет Драйв. Котка нават не ўздрыганулася, калі на суседняй вуліцы грукнулі дзверы аўтамабіля ці калі па-над яе галавою праляцелі дзве савы. Была ўжо апоўнач, калі котка нарэшце варухнулася.

На рагу вуліцы, раптоўна, як быццам выскочыўшы з-пад зямлі, аб’явіўся чалавек. Котка хістнула хвастом, яе вочы зввузіліся і пачалі назіраць за прыбылым.

Аніхто падобны яму ніколі не аб’яўляўся на Прайвет Драйв. Чалавек быў высокім, хударлявым і вельмі старым, калі браць на ўвагу яго сівое валоссе і бараду настолькі доўгія, што былі засунуты за пас. Ён быў апрануты ў доўгую пурпуровую мантыю, якая краналася зямлі і яго вялізных са спражкамі і высокімі абцасамі ботаў. Чалавек хаваў свае светлыя, блакітныя вочы за акулярамі ў форме дзвух паўмесяцаў, а яго нос быў доўгім і крывым, быццам паламаны ня менш чым два разы. Імя яго было Альбус Дамблдор.

Здаецца Дамблдор не разумеў, што анішто ў ім пачынаючы ад ботаў і скончваючы яго імем было не пажадана на гэтай вуліцы.. Ён быў заняты тым, што нешта шукаў у нетрах сваёй мантыі. Тут ён заўважыў, што за ім сочаць і зірнуў на котку, што працягвала глядзець на яго з іншака ўскрайку вуліцы. Здавалася сам яе выгляд пацешыў мужчыну.

- Я павінен быў здагадацца,- усміхнуўшыся прамармытаў ён.

Нарэшце ў адной з унутранніх кішэняў Дамблдор знайшоў, тое што шукаў. Гэта было нешта нагадваючае срэбную запальнічку. Мужчына адкрыў яе, падняў у паветра і пстрыкнуў. Бліжэйшы да яго ліхтар з невялічкім воплескам загас. Ён пстрыкнуў яшчэ раз і наступны ліхтар таксама страціў святло. Даблдор яшчэ дванаццаць разоў пстрыкаў сваёй загаснічкай пакуль адзінымі светлавымі плямамі не апынуліся каціныя вочы. Калі б нехта, нават місіс Дурслі са сваімі вочкамі-пацеркамі зазірнуў у вакно, ён не змог бы ўбачыць анічога з таго што дзеялася на тратуары пад яе вокнамі. Дамблдор паклаў загаснічку назад у кішэню і рушыў у напрамку дома нумар чатыры. Ён супыніўся ля плота ў тым месцы дзе сядзела котка, але нават не зірнуў у яе бок. Аднак праз колькі часу ён прамовіў.

- Дзіўна бачыць вас тут, прафесар МакГонагал.

Ён павярнуў галаву, жадаючы ўсміхнуцца котке, але той ўжо не было. Замест яе стаяла суровага выгляду жанчына, якая мела акулярцы, гэткай жа квадратнай формы, як плямы вакол каціных вачэй. Дамблдор абдараваў яе ўсмешкай. МакГонагал была апранута ў смарагдавы плашч, а яе валоссе было собрана на патыліцы ў тугі пучок. Яна выглядала моцна раззлаванай.

- Адкуль вы здагадаліся, што гэта яе?- спыталася прафесар.

- Мая вы даражэнькая, я ніколі не бачыў котак, якія сядзелі бы так нерухома.

- Паглядзела б я на вас, калі б вы прасядзелі ўвесь дзень на халодным цагляным плоце.

- Увесь дзень? Калі ўсе астатнія святкавалі? Я павінен быў завітаць на дзесятак вечарын, пакуль трапіў сюды.

Прафесарка Макгонагал пачала раззлавана фыркаць.

- Усеагульнае святкаванне, так?- раздражнённа прамовіла яна.- Думаеце яны хоць трохі думаюць аб асцярожнасці, ані... нават маглы заўважылі, што адбываецца нешта дзіўнае. Я чула гэта ў іх навінах,- прафесарка хістнула галавой, у бок цёмных вокан Дурслі.- Зграі соў... падаючыя зоркі. Яны што, лічаць маглаў зусім дурнымі? Яны павінны былі заўважыць і заўважылі. Зорапад ў Кенце... зразумела ж гэта справа рук Дзедалуса Дзігла. Ён ніколі ня быў асабліва разумным.

- Ня трэба іх вінаваціць,- лагодна адказаў Дамблдор.- Апошнія адзінаццаць год у нас было замала падстаў дзеля святкавання.

- Так, я памятаю,- раздражнённа прамовіла МакГонагал.- Але ня трэба з-за гэтага губляць розум. Сярод дня аб’яўляюцца на вачах у маглаў, каб абменьвацца плёткамі і нават не здагадаўшыся апрануцца ў іхнюю вопрадку.

Яна едка зірнула на Дамблдора, чакаючы, што ён нешта адкажа, але той маўчаў, таму прафесарка працягвала:

- Выдатна было, калі б у дзень знікнення Самі Ведаеце Каго, маглы даведаліся б аб нашым існаванні. Ці вы лічыце ён сапраўды знік, Дамблдор?

- Здаецца так,- адказаў Дамблдор,- І мы павінны адсвяткаваць гэта. Ці не жадаеце шэрбетавых цытрынак?

- Чаго?


- Шэрбетавых цытрынак. Гэта адзін з маіх улюбённых маглаўскіх ласункаў.

- Дзякуй, ня трэба,- рэзка адказала прафесарка МакГонагал, быццам лічыла, што зараз не самы лепшы час для шэрбетавых цытрынак.- Як я ўжо казала, тое што Самі Ведаеце Хто знік...

- Вы, мая даражэнькая, безумоўна разумная асоба і я не разумею, чаму вы не называеце яго імя? Усе гэтыя «Самі Ведаеце Хто» сапраўднае глупства. Я вось ужо на працягу адзінаццаці год змагаюся з тым, каб яго называлі сапраўдным імем – Вальдэморт,- прафесарка МакГонагал уздрыганулася, але Дамблдор, які ў гэты час спрабаваў адклеіць адну ад другой дзве цытрынкі, здаецца не заўважыў гэтага.- Калі мы будзем працягваць называць яго Самі Ведаеце Хто, гэта толькі яшчэ больш усё заблытае. Таму не бачу падставаў, каб не называць Вальдэморта яго імем.

- Так, я ведаю што няма,- напалову раздражнённа, напалову захопленна адказала прафесарка.- Але вы іншая справа. Усім вядома, што вы былі адзіным каго Самі Ведаеце Х... добра, Вальдэморт... сапраўды баяўся.

- Вы перабольшваеце,- халодна адказаў Дамблдор,- я ніколі ня меў столькі моцы, як Вальдэморт.

- Толькі таму, што вы... ну... зашляхетны, каб карыстацца чымсь падобным.

- Як добра, што зараз цёмна. Я не чырванеў гэтак ажно з тых часоў, калі мадам Помфры сказала мне, што ёй спадабаліся мае новыя навушнікі.

Прафесарка МакГонагал узняла на Дамблдора свае вострыя вочкі і прамовіла:

- Совы сярод дня анішто ў параўнанні з чуткамі, што лунаюць па наваколлі. Вы ведаеце што кажуць людзі? Чаму ён знік? Што, нарэшце, супыніла яго?

Здавалася адзінай прычынаю па якой прафесарка прасядзела ўвесь дзень на халодым плоце ў каціным абліччы было жаданне абмеркаваць чуткі з Даблдорам. Яна, ані як котка, ані як жанчына не свердлавала Дамблдора вачыма так, як зараз. Было зразумела, што яна не паверыць таму, што кажуць «усе» ажно пакуль Дамблдор не падцвердзіць, што гэта праўда. Аднак ён засяродзіўся на спажыванні шэрбетных цытрынак і нічога не адказаў.

- Кажуць,- выціснула прафесарка з сябе,- што мінулай ноччу Вальдэморт завітаў у Лагчыну Годрыка. Што ён шукаў Потэраў. І што Лілі і Джэймс... што... што яны... загінулі.

Дамблдор штурхнуў галавой, прафесарка МакГонагал вохнула.

- Лілі і Джэймс... не магу ў гэта паверыць... не жадаю ў гэта верыць... Вох, Альбус...

- Ведаю... ведаю,- цяжка адказаў Дамблдор, гладзячы яе па плячу.

- І гэта не ўсё,- з дрыготкай у голасе працягвала прафесарка.- Кажуць, ён жадаў забіць маленькага сына Потэраў – Гары, але... не здолеў. Не здолеў забіць маленькага хлопчыка. Ніхто ня ведае чаму, але кажуць, што калі ў яго не атрымалася забіць Гары, яго моц неяк сапсавалася... таму ён і знік.

Дамблдор хмура кіўнуў.

- Гэта... гэта праўда?- заікаючыся прамовіла МакГонагал.- Ён нарэшце пераможаны... пасля ўсіх тых, каго ён забіў... ён не адолеў маленькага хлопчыка? Гэта дзіўна... пасля ўсіх спробаў супыніць яго... але, у імя Неба, як Гары атрымалася застацца жывым?

- Мы можам толькі здагадвацца,- адказаў Дамблдор,- але ніколі не даведаемся аб праўдзе.

Прафесарка дастала з кішэні карункавую хустачку і выцерла схаваныя за акулярамі вочы. Дамблдор моцна ўцягнуў паветра, калі дастаў з кішэні вязізны залаты гадзіннік і зірнуў на яго. Гэта быў вельмі дзіўны гадзіннік, ён меў дванаццаць стрэлак, але ня меў аніякіх лічбаў, замест іх па ўскрайку цыферблату рухаліся маленечкія планеткі. Але напэўна Дамблдор ведаў, як ім карыстацца, таму зірнуўшы на гадзіннік, ён зноў паклаў яго ў кішэню і прамовіў:

- Нешта Хагрыд спазняецца. Мяркую менавіта ён паведаміў табе, дзе мяне шукаць.

- Так,- адказала прафесарка.- І я не ўяўляю, якая прычына вашага знаходжання тут?

- Я збіраюся пакінуць яго ў цёткі з дзяцькам. Яны адзіныя сваякі, што ў яго засталіся.

- Вы маеце на ўвазе... вы ж не кажыце пра людзей якія жывуць у гэтым доме?- залямантавала прафесарка і скочыўшы на ногі казала ў напрамку дому нумар чатыры.- Дамблдор – ты не зробіш гэта. Я назірала за гэтымі людзмі ўвесь дзень. Ты не знойдзеш людзей, лад жыцця якіх менш за усё падобны да нашага. А іх сын... я бачыла, як ён біў матку нагою увесь час пакуль яны ішлі па вуліцы, лямантам патрабуючы ў яе салодкага. І сярод іх павінен жыць Гары Потэр!

- Для яго гэта самае лепшае месца,- цвёрда адказаў Дамблдор.- Яго цётка і дзядзька растлумачуць яму ўсё, калі ён будзе крыху старэйшым. Я напісаў ім ліст.

- Ліст?- зноўку сядаючы на сцяну, слабым голасам прамовіла МакГонагал.- Дамблдор, мяркуеш, гэта можна растлумачыць у лісце? Гэтыя людзі ніколі не зразумеюць яго! Ён будзе вядомым... легендарным... не здзіўлюся, калі ў будучым гэты дзень будзе святкавацца, як Дзень Гары Потэра... аб ім будуць напісаны кнігі... і кожны дзіцёнак ўва ўсім свеце будзе ведаць яго імя!

- Менавіта,- адказаў Дамблдор, сурова гледзячы на прафесарку праз свае акуляры-паўмесяцы.- І гэтага хопіць, каб хлопчык згубіў галаву. Быць знакамітым ранней, чым навучыцца хадзіць і размаўляць. Вядомым праз тое, што нават не памятаеш. Хіба не разумееш, што будзе значна лепей, калі ён будзе жыць як мага далей ад нас, пакуль не будзе здатны зразумець кім ён ёсць?

Прафесарка адкрыла было рот, каб запярэчыць, але паразважаўшы, стрымалася і толькі прамовіла:

- Так... так, ты маеш рацыю. Але, Дамблдор, як ён сюды трапіць?- прафесарка раптоўна зірнула на яго мантыю, быццам чакала, што Гары схаваны пад ёй.

- Яго прывязе Хагрыд.

- Думаеш гэта... разумна... давяраць Хагрыду настолькі важную справу?

- Я даверыў бы Хагрыду, нават ўласнае жыццё,- адказаў Дамблдор.

- Я не кажу, што ён не здатны да падобнай працы,- з неахвотаю прамовіла МакГонагал,- але ж вы добра ведаеце, насколькі ён неабачлівы. Ён заўсёды... што гэта?

Ціхі гуд парушыў навакольную цішыню. Гуд нарастаў. Дамблдор і МакГонагал азірнулі вуліцу ўва ўсе бакі, але там не было ані прызнака набліжаючыхся фар. Нарэшце, калі гуд перарос на равенне, яны зірнулі ў неба... агромісты матацыкл знізіўся з паветра і прызямліўся паблізу.

Але ж наколькі агромістым ня быў матацыкл, ён усё роўна быў надта малы для чалавека, што сядзеў на ім вершкі. Ён быў амаль у двая вышэй і ня менш чым ў пяцёра шырэйшым за звычайнага чалавека. Ён здаваўся вялізарней чым трэба і да таго ж здаваўся вельмі дзікім. Ён меў доўгія кудлатыя чорныя валасы і бараду, што хавала амаль што ўвесь яго твар. Яго далоні былі памерам з вечкі сметніка, а ногі ў скураных ботах нагадвалі маленькіх дзельфінятаў. У сваіх агромістых руках ён трымаў звязаную ў скрутак коўдру.

- Хагрыд,- з палёгкаю прамовіў Дамблдор.- Нарэшце. А дзе ты ўзяў матацыкл?

- Пазычыў, прафесар Дамблдор, сэр,- адказаў волат, асцярожна злязаючы,- у маладога Сірыюса Блэка. Я прывёз яго.

- Былі праблемы ў дарозе?

- Ні, сэр... Дом амаль разбураны, але я паспеў выцянуць Гары, да таго, як пачлі сходзіцца маглы. Ён паснуў, калі мы ляцель над Брысталем.

Дамблдор і МакГонагал пачалі развязваць скрутак. Усярэдзіне яго моцна спаў малы хлопчык. На яго ілбе за смаліста чорнаю чупрынаю выразна быў бачны невялічкі парэз у выглядзе маланкі.

- Гэта сюды..?- прашапатала МакГонагал.

- Так,- адказаў Дамблдор.- І цяпер на ўсё жыццё застанецца шнар.

- І ты не можаш, штось з гэтым зрабіць, Дамблдор?

- Нават калі б змог, не зрабіў бы. Шнары бываюць вельмі карыснымі. Я сам, вышэй левага калена маю шнар, які з’яўляецца дакладнай копіяй лонданскага метро. Ну... дай яго мне, Хагрыд... мы павінны скончыць нашую справу.

Дамблдор узяў Гары на рукі і павярнуўся ў бок Дурслеўскага дому.

- Ці можна мне... ці можна мне развітаць з ім, сэр?-спытаў Хагрыд.

Ён схіліў сваю агромістую галаву над хлопчыкам і адараваў яго чымсьці падобным на вельмі калючы пацалунак. Пасля чаго Хагрыд пачаў выць, як той паранены сабака.

- Цсссс!- шыкнула МакГонагал.- Ты пабудзіш маглаў.

- П-п-прабачць,- енчыў Хагрыд, выцягваючы з кішэні вялізную хусцінку,- Але, я нь-нь-не магу вытрымаць гэт... Лілі і Джэмс памёрлі... а бедны маленькі Гары будзь жыць з магламі...

- Так, так, Хагрыд, мне таксама вельмі сумна, але стрымай сябе, ці нас заўважаць,- прашапатала прафесарка, асцярожна паляпваючы Хагрыда па плячы. А Дамблдор у гэты ж час, перашагнуў нізенькую загароджу і наблізіўся да ўваходу у дом. Ён асцярожна паклаў Гары на ганку, выцягнуў з пад мантыі ліст, паклаў яго між складкамі коўдры і вярнуўся да астатніх. Яшчэ хвіліну яны ўтраіх працягвалі глядзець на скрутак. Плечы Хагрыда трэсліся, а прафесарка МакГонагал сурова жмурылася, а святло, што заўжды струмянілася з яскравых вачэй Дамблдора, цяпер кудысьці знікла.

- Вось,- нарэшце сказаў Дамблдор.- Мы больш ня маем нагоды тут заставацца. Прапаную пайсці і таксама далучыцца да агульнага святкавання.

- Так,- глуха вымавіў Хагрыд.- Але на пачатку мне трэб вярнуць матацыкл. Дабранч прафесар МакГонагал, прафесар Дамблдор, сэр.

Выціраючы рукавам слёзы на вачах, Хагрыд ускочыў на матацыкл, рыўком націснуў на педаль і паддаўшы газу адляцеў у начное неба.

- Спадзяюся хутка ўбачымся, прафесар МакГонагал,- кіўнуўшы галавой сказаў Дамблдор, прафесарка высмаркалася ў адказ.

Дамблдор развярнуўся і крочыў прэчкі. Дайдзя да рогу ён спыніўся і дастаў з кішэні срэбную загаснічку. Ён клацнуў загаснічкай яшчэ раз і дванаццаць шароў святла павярнуліся ў свае ліхтары, напоўніўшы Прайвет Драйв сваім памаранчавым святлом. Развярнуўшыся, Дамблдор убачыў паласатую котку, што забягала за рог у суседнім баку вуліцы і паўраскрыты скрутак коўдры на ганку дому нумар чатыры.

- Жадаю поспехаў, Гары,- прамармытаў ён. Ён развярнуўся на абцасах і свістнуўшы мантыяй сыйшоў.

Ветрык лагодна церабіў жывыя загароджы на расхінуўшайся пад чарнільным небам Прайвет Драйв – апошнім месцы дзе маглі адбыцца хоць якія дзівосы. Гары Потэр не прачынаючыся развярнуўся ў сваёй коўдры. Адна яго ручка сціснула ліст, што ляжаў разам з ім. Ён спаў і ня ведаў таго, што быў асабістым, быў знакамітасцю; ня ведаў што праз колькі гадзін ён будзе пабуджаны лямантам місіс Дурслі, якая адкрые ўваходныя дзверы, каб паставіць на ганак колькі бутэлек для малочніка; што бліжэйшыя колькі тыдняў правядзе пад штуршкамі і шчыпкамі свайго стрыечанага брата Дадлі...Ён ня мог ведаць, што па ўсёй краіне сям там патаемна сустракаюцца людзі, што падымаюць свае келіхі прамаўляючы:

- За Гары Потэра! За хлопчыка, які застаўся жывы!
РАЗДЗЕЛ ІІ —



Достарыңызбен бөлісу:
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет