Урок-падарожжа



Дата19.07.2016
өлшемі120.96 Kb.
#209208
түріУрок

УРОК-ПАДАРОЖЖА


ПА XIX СТАГОДД3І

(VIII клас)
М э т а: даць уяўленне васьмікласнікам пра культу­ру Беларусi XIX ст.; увязаць атрыманыя звесткi з краязнаўчым матэрыялам; выхоўваць цікавасць да гiсторыi Радзiмы i свайго краю, пачуццё нацыянальнай годнасцi.
Васьмікласнікi, падзеленыя папярэдне на групы, працуюць па пяцi наюрунках: гiсторыя, лiтаратура, музы­ка, выяўленчае мастацтва, краязнаўства. Рыхтуюцца стэнды «Мiнск у XIX стагоддзi», «Беларусь у творах Напалеона Орды», выстава кшг. На дошцы размешчаны партрэты выдатных дзеячаў XIX ст.: Вшцэнта Дуцiна-Марцiнкевiча, Францiшка Багушэвiча, Кастуся Калшоўскага, Валенцiя Ваньковiча, Станіслава Манюшкi i iнш.
Урок пачынае настаўнiк:
Сёння, калi мы перастутлi парог XXI стагоддзя, XX стагоддзе для нас зрабiлася гiсторыяй. Яшм будзе новае стагоддзе для Беларусi, залежыць ад нас з вамi. Не выпадкова з такой пільнасцю ўзiраемся мы ў смуту стагоддзяў. Каб зразумець сябе, каб не згубцiца на цярнiстых шляхах гiсторыi.

XIX стагоддзе — гэта час, калi Беларусь абуджалася да ўласнага нацыянальна-культурнага жыцця, калi фармулявалiся iдэi беларускага нацыянальнага адраджэння. Давайце сёння паспрабуем уявiць, што было пару стагоддзяў назад, якой была наша Беларусь у куль­турным, духоўным сэнсе.
1.Гістарычны пралог «Гісторыя»

1812 — Паход Напалеона. Напалеонаўская авантура каштавала Беларусi мiльён яе жыхароў, кожнага чацвёртага.

1817 — Узнікненне таемнага патрыятычнага таварыства фiламатаў у Вiленскiм унiверсiтэце.

1831 — Нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць царызму.

1838 — Нарадзіўся нацыянальны герой Беларусi Кастусь Каліноўскі.

1839 — Лiквiдацыя Уцяцкай царквы. Напрыканцы XVIII ст. утятамi былi кожныя тры жыхары з чатырох.

1852 — Пастаноўка ў Мінску першаi беларускай опе­ры «Сялянка».

1861 — Скасаванне прыгоннага права.

1862 — Першы нумар першаi беларускай газеты «Мужыцкая праўда».

1863 — Нацыянальна-вызваленчае паўстанне пад кiраўнiцтвам Кастуся Калiноўскага.

1881 — Нарадзіўся Іван Луцкевiч, адзiн з заснавальнiкаў легальнага беларускага друку i змагар за незалеж­ную Беларусь.

1882 — Нарадзiлiся Янка Купала i Якуб Колас.

1883 — Нарадзіўся Вацлаў Ластоўскi, «неадменны сакратар беларускага адраджэння».

1891 — Выйшла ў свет кшжка Францiшка Багушэвiча «Дудка Беларуская». Нарадзіўся Максiм Багдановiч.
2. Лiтаратурны пралог Хто я?

Выразнае чытанне на памяць ананiмнага верша, змешчанага ў хрэстаматыi «Беларуская лiтаратура XIX стагоддзя» (Мн., i988. С. 442).
3. Мiхал Клеафас Агінскі
«Музыка»

Першая вучанiца. На Смаргоншчыне, блiз старажытнага тракту з Мiнска на Вiльню, блiз хвалюючай сваей прыгагкосцю Вiлні, сярод светлых бярозавых гаёў i пахучых сасоннiкаў, бялее сучаснымi катэджамi вес­ка Залессе...
Другая вучанiца. Цудоўны iтальянскi горад Фларэнцыя красуецца сярод маляўнiчых пейзажаў Паўночных Апенін. Горад-музей, горад Дантэ i Леанарда да Вшчы, горад - сiмвал iтальянскага Адраджэння...
Першая вучанiца. Залессе i Фларэнцыя. Што яднае два прыгожыя, але далёкiя адзiн ад аднаго куточкi зямлi? (Гучыць некалькі акордаў «Паланеза Агінскага».) Так, iх яднае iмя Мiхала Клеафаса Агінскага.
Другая вучанцiа. Арыстакрат i таленавiты музы­кант, дыпламат, актыўны ўдзельшк паўстання 1794 г. пад кiраўнiцтвам Тадэвуша Касцюшкi. Пасля падаўлення паўстання i трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай яго ўладанні былi канфiскаваны, самому прыйшлося эмiгрыраваць. Праз 8 гадоў Мiхал Клеафас вярнуўся на Радзiму i да 1822 г. жыў ў маёнтку Залессе пад Смаргонню, дзе i натсаў славуты паланез «Развітанне з Радзiмай».
Першая вучанiца. Род Агiнскiх увогуле музычна адораны. Значную кампазiтарскую спадчыну пакінуў слонімскi сваяк Махала Клеафаса Мiхал Казiмiр Агінскi. Музычныя творы пісалi сын кампазiтара Францiшак i дачка Юзэфа, нават унукi i праўнукi. Сёння ў Англіі жывуць нашчадкi Агінскага — пiянiсты Іва i Анджэй Залускiя. Іва выступаў з сольнымi канцэртамi у Мiнску, Смаргоні, Залессi. Анджэй напісаў вось гэту цудоўную кнiгу «Час i музыка Мiхала Клеафаса Агінскага». (Паказвае кнігу, выдадзеную пaруску ў Мінску ў 1999 г.)
Другая вучанiца. Нашчадак магнацкага роду Агiнскi атрымаў грунтоўную i рознабаковую адукацыю. Ведаў некалькi замежных моў. З дзяцікства чуў добрую музыку, браў урокi кампазцiьi, сямiгадовым хлопчыкам наведваў тэатры Вены. Мiхал Клеафас абраў кар'еру дыпламата, аднак у гiсторыю ўвайшоў як кампазiтар. З iмем Аганскага звязана развiццё паланеза, якi з п'е­сы для танцаў стаў паступова п'есай для «слухання». З Агінскага пачынаецца стылiзацыя паланеза, ён стварае ўзор лiрычнай фартэшяннай мiнiяцюры, тыповай для еўрапейскага рамантызму.
Першая вучанiца. Вядома каля 20 паланезаў Агінскага, якiя прынеслi яму сусветную славу. Усiм iм уласцiвы элегiчнасць, напеўнасць, лiрызм. Элепчныя паланезы кампазiтара-дыпламата зрабліi значны ўплыў на славутага Шапэна. Агінскi таксама аўтар вальсаў, мазурак, шматлікіх рамансаў. А зараз прапануем вашай увазе самы славуты з паланезаў Агінскага - паланез ля мінор «Развгганне з Радзiмай».

Гучыць паланез, адначасова дэманструецца слайдфiльм: слайды з выявамi помткаў архгтэктуры XIX ст.

У заключэнне тэмы гучыць верш Алены Руцкай «Паланез Агінскага»
У маладзiковым чоўне вечар

Наплывае цiха на сады.

I здаецца, чутны ў шэпце вецця

Паланез Агінскага тады.

Можа, музыку падслухаў вецер,

Як Агінскi сам яе irpаў,

I тады зрадшуся з ею нечым –

Мабыць, што радзiмы сам не знаў.

Падхапіў мелодыю на крылы

I цяпер яе для тых пяе,

Хто з радзiмай расстаецца мiлай,

Каб не мог забыць яе.
4. Напалеон Орда
Настаўнiца. Што б мы ведалi пра тое, як выглядала Беларусь у сярэдзніе XIX стагоддзя, каб не малюнкi Напалеона Орды? Што б мы ведалi пра кiрункi фартэпіяннага мастацтва, каб не фартэпiянная спадчына Напалеона Орды?

Паведамлені пра Орду рыхтуюць вучні з трох груп: «Гісторыя», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва». iм настаўнік i прапануе слова.
«Гісторыя».

Нарадзіўся Напалеон Орда ў 1811 г. у Варацэвiчах Пінскага павета ў спадчынным маёнтку. (Дэманструецца партрэт Н.Орды. Як партрэт, так i фотарэпрадукцый твораў Орды можна знайсці у часопісах «Маладосць» за 1990 г., № 9; «Бярозка» за 1998 г., № 8.) Вучыўся ў Свiслацкай гiмназii, уваходзіў ў тайнае таварыства «Заране». З Віленскага ўнiверсiтэта быў выключалi як нядобранадзейны. Служыў ў войску калi ўспыхнула паўстанне 1830 г., стаў на бок паўстанцаў. За баявыя заслугi быў ўзнагароджаны вышэйшьцi ордэнам паўстанцаў «Залаты крыж». Расiйскiя ўлады завочна прысудзiлi яго да пакарання смерцю. Таму пасля паражэння паўстання Орда эмiгрыраваў i ў 1832 г. апы­нуўся ў Парыжы.
«Музыка».

Неардынарны таленавiты ліцвін хутка быў заўважаны. Сярод яго асабiстых сяброў Ферэнц Лiст, Адам Мiцкевiч. Пад кiраўнiцтвам Шапэна Орда ўдасканальвае фартэпiяннае майстэрства. (Цiха пачынае гучаць музыка Шапэна.) У парыжскiх салонах даволi часта выступалi сябры-кампазітары i пiянiсты: Фрэдэрык Шапэн i Напалеон Орда, нярэдка з розыгрышамi публікi: выконвалi творы адзiн аднаго без абвяшчэння аўтарства. (Гучнасць мелодьй нарастае, затым яна сцiхае.) Так, цяжкае выпрабаванне для аматараў...

У 1840-я гг. з парады Шапэна i Лiста Орда надрукаваў свае фартэпіянныя i вакальныя творы. Больш за 20 паланезаў, мноства мазурак, вальсаў, накцюрнаў, по­лек, серынад — такая кампазiтарская спадчына Напалеона Орды. (Гучыць полька Н.Орды.)
«Мастацтва».

Яшчэ ў Парыжы захапіўся Орда мастацтвам малюнка i жывапісу. З аркушамi паперы вандраваў ён па Еўропе i Паўночнай Афрыцы. У Па­рыжы Орду памятаюць i сёння — там дзейнічае прысвечаны яму музей. У 1856 г. пры новым Расiйскiм iмператары Орду амнiстыравалi i ён вяртаецца ў Варацэвiчы. Не пакiдаючы музыкi, Напалеон Орда шмат вандруе па Беларусi, Лiтве i Польшчы, робiць замалёўкi мясцiн, звязаных з жыццём i дзейнасцю прадстаўнікоў культуры i гiсторыi Вялiкага княства Лггоўскага. Пасля гэтых падарожжаў засталося каля 1000 малюнкаў i гравюр, частку якiх мастак уласным коштам выдаў.

Прысутным прапануецца пазнаёмцiца са стэндам «Беларусь у творах Напалеона Орды».

Адзін з вучняў чытае верш Л.Тарасюк «Іншасвет Напалеона Орды»:
Там замак быў, а тут — тужыў паэт,

I на гравюры гэтай штось iмглцiца...

Мастак малюе свету — іншасвет:

Шляхецтва гнёзды, гожыя каплiцы.

Усе, што сэрцам вызначыць паспеў..;

Паспеў. Але ж якiя орды

Прайшлi наскрозь праз памяцi пастэль

На лiтаграфiі Напалеона Орды?

Яшчэ гучаў расстання паланез -

Як лес выгнанца пры жывой айчыне.

I на сядзiбе роднай ciнi бэз

Глядзеў у свет вiльготнымi вачыма.
5. Станіслаў Манюшка
Гучыць паланез Станіслава Манюшкі.

Настаўнiца. Якое дачыненне мае музыка, што за­раз прагучала, да гісторыi нашага Смалявцiкага раёна? Адказ на гэта пытанне ёсць у групы краязнаўцаў.
«Краязнаўства».

У XIX стагоддзi шэраг вёсак Смалявцiкага раёна: Шыпяны, Студзёнка, Туры, Заброддзе, Верхмень, Алесiна, Дуброва, а таксама Родзькаўшчына (або Роткаўшчына), знiшчаная фашыстамi падчас апошняй вайны i не адноўленая, з'яўлялiся уладаннямi паноў Манюшкаў. Гэта старажытны беларускi род,

прадстаўнiкi якога спавядалi каталiцтва i карысталiся і польскай мовай, што не перашкаджала iм быць сапраўднымi патрыётамi свайго краю i уносцiь вялiкi уклад у развцiцё яго культуры.

Сваей асветнцiкай i мецэнацкай дзейнасцю праславіўся Дамiнiк Манюшка. Чалавек адукаваны i дальнабачны, ён перадаў свой маёнтак Роткаўшчына ў карыстанне сялянам, пакшуўшы сабе невялікі участак. Заснаваў агранамiчную школу для мясцовых сялян. Там жа дзейтчалi шпіталь, хiмiчная лабараторыя бiблiятэка, фiзiчны кабінет. У канцы жыцця Дамiнiк Манюшка пераехаў у Мiнск, дзе i памёр. На яго магiле ў прадмесцi Камароўкi паставілі помнік з надпісам «Ад верных сялян».
«Музыка».

У 1819 г. на Ігуменшчыне (сёння Чэрвенскi раён) у спадчынным маёнтку Убель (дэманструецца рэпрадукцыя малюнка Напалеона Орды), набытага, дарэчы, некалi у Мiхала Казiмiра Агінскага, у сям'i Чэслава, роднага брата Дамініка Манюшкi, нарадзіўся сын Станіслаў, будучы славуты кампазiтар, дырыжор i педагог, класік польскай i беларускай вакальнай лiрыкi. Пачатковую адукацыю Станіслаў Манюшка атрымаў дома, ад мацi, якая сама ў свой час вучылася ў вядомага мінскага музыканта i кампазiтара Пятра Карафы-Корбута, якi сам, дарэчы, iгpаў на 24 музычных інструментах.

З 1830 па 1837 г. сям'я будучага кампазітара жыла ў Мiнску. Вядомыя два адрасы, дзе Манюшкi жылi у губернскiм горадзе: гэта так званы Дом масонаў (сёння Музычны завулак Верхняга горада) i дом на рагу Валацкай i Дамініканскай (сёння iнтэрнацыянальная, 21). (Дэманструюцца фотаздымкі названых будынкаў, змешчаныя на стэндзе «Мінск у XIX спгагоддзi».) У Мiнску Станіслаў наведваў мужчынскую гiмназiю (фота на стэндзе, сучасны адрас - iнтэрнацыянальная, 19) i браў урокi музыкi у выдатнага педагога i дырыжора Дамiнiка Стафановiча. Стварэнне першых музычных тво­раў звязана з Беларуссю. Чатыры оперы напiсана Манюшкам на лiбрэта Дунiна-Марцiнкевiча.
«Лiтаратура».

Вшцэнт Дунiн-Марцiнкевiч нарадзіўся ў фальварку Панюшкавiчы на Бабруйшчыне ў дробнага шляхцiца. Закончыў Бабруйскую павятовую школу, вучыўся ва універсiтэце, працаваў чыноўнiкам у розных установах Мінска. У 1839 г. купляе фальварак Люцынка (дэманстпруецца рэпрадукцыя рэсгпаўрацьй сядзібы мастака Я.Култа), дзе пастаянна жыве i займаецца літаратурнай i тэатральнай дзейнасцю. Асноўным зместам драматычных твораў Дуніна-Марцінкевiча з'яўляецца жыццё i быт беларускай вёскі
«Музыка».

У 1852 г. у Мінскiм гарадскім тэатры адбылася прэм'ера камiчнай оперы «Сялянка» (лiбрэта Дунiна-Марцiнкевiча, музыка Станіслава Манюшскi), у якой паны гаварылi па-польску, а сяляне — па-беларуску. Гэта была, бадай, першая беларуская опера. Для ўдзелу ў оперы Дунін-Марцiнкевiч прывёз хор з Люцынкi, а сам выступаў у ролi войта Навума. У аснову музычнага твора былi пакладзены беларускiя народныя мелодыi.

У 1840 г. Станіслаў Манюшка вяртаецца з Берліна, дзе працягваў сваю музычную адукацыю. У час вучобы ён дасканала асвоіў жанр песеннай лiрыкi.

З 1843 г. Манюшка пачынае выдаваць зборнiкi песень у народным духу для голасу ў суправаджэннi фартэпiяна «Хатнія спеўнiкi». 22 песнi у 5 зборніках Станiслава Манюшкi былi створаны на арыгiнальныя тэксты i апрацоўкi вусна-паэтычных твораў Яна Чачота. З Янам Чачотам зблiжаў Манюшку адзны аб'ект любовi беларускi мелы. Трэба таксама заўважыць, што нiводны паэт не быў такiм частым аўтарам тэкстаў песень кампазiтара. Нават Адам Мiцкевiч i Уладзiслаў Сыракомля саступалi Чачоту.
«Лiтаратура».

Ян Чачот•— зямляк i сябра Адама Міцкевіча, член тайнага таварыства філаматаў, высла­ны расiйскiмi ўладамi на Урал. Пасля вяртання на радзiму ў 1863-1864 гг. Ян Чачот выдаў шэсць зборнiкаў народных песень. Як адзначае Кастусь Цвiрка, роля паэта ў развiццi беларускай лiтаратуры надзвычай вялiкая: «Ян Чачот — гэта досвiтак новай беларускай лiтаратуры, яе першыя крокi, прадвесне нашага нацыянальнага адраджэння».
«Музыка».

Выдаючы свае «Песенькi сялянскiя з-над Немана i Дзвіны», Чачот марыў пра час, калi яго творы, узятыя ў беларускага народа, будуць пакладзены на музыку i ў абноўленым выглядзе вернуцца да свайго першастваральніка. Сёння гэта ўжо рэальнасць дзякуючы намаганням нашага выдатнага артыста, кiраўніка тэатральна-канцэртнага аб'яднання «Беларуская капэла» Вiктара Скорабагатава (дэманструецца фота).

Настаўнiца. Я хачу звярнуць увагу прысутных, што Віктар Скорабагатаў не толькi вядомы оперны спявак, лаўрэат Дзяржаўнай прэмi Беларусi, лаўрэат нацыянальных i мiжнародных конкурсаў вакалiстаў, ён яшчэ i аўтар вельмi цiкавай кнiгi, якую можна пабачыць на нашай выставе, «Зайгралi спадчынныя куранты», прысвечанай гiсторыi развiцця класiчнай музыкi на Беларусi. У сваiм даследаваннi Скорабага­таў прыходзцiь да высновы, што гiсторыя прафесійнай музычнай культуры Беларусi неадлучная ад агульнаеўрапейскай, iмёны стваральшкаў нашай му­зычнай класікi стаяць у адным шэрагу з самымi вядомымi у свеце.
«Музыка».

А зараз мы прапануем вашай увазе адзін твор з «Хатняга спеўніка» кампазiтара Станіслава Манюшкi на словы Яна Чачота ў выкананнi Вiктара Скорабагатава. Песня «Мядзведзік» напiсана ў жартоўна-зычлiвым ключы. Псiхалогiя нескладанага сюжэта тонка драматызуецца музыкай.
«Лiтаратура».

Перад праслухоўваннем музычнага твора хлопчык выразна чытае тэкст песні, змешчаны ў часотсе «Роднае слова» за 1996 г., № 12,

Гучыць песня «Мядзведзік».
6. Валенцік Ваньковiч
Настаўнiца. А зараз у нас невялiчкая прэзентацыя. Да 200-годдзя з дня нараджэння мастака Вален­цік Ваньковiча ў Мінску на вулiцы Інтэрнацыянальнай гасцiнна адчыніу свае дзверы для наведвальнiкаў новы музей «Дом Валенцiя Ваньковiча. Культура Беларусi першай паловы XIX стагоддзя». У невялiкiм прыгожым доме з калонамi непадалёк ад берага Свiслачы калiсьцi быў сапраўдны культурны цэнтр горада. (Дэманструец­ца гравюра мастака B. Станічанюка «Сядзьба Валенцiя Ваньковгча» i фатаграфiя музея. Таксам ува­зе васьмікласнікаў прапануецца музейны каталог «Сядзiбны партрэт Беларусі XVII - першай паловы XIX стагоддзя», дзе змешчаны партрэты XIX ст.)
«Краязнаўства».

У канцы XIX стагоддзя маёнткi Шыпяны i Алесіна (зараз Смалявiцкi раён) з'яўлялiся пасагам Паліны Манюшкi, дачкi Дамiнiка, якая параднiлася з сям'ёй Ваньковiча. Нашчадкi Валенцiя Ваньковiча валодалi маёнткамi аж да кастрычнiка 1917 г.
«Мастацтва».

Слынны прадстаўнік пакалення рамантыкаў першай паловы XIX стагоддзя Валенцік Ваньковiч (дэманструецца аўтапартрэт, змешчаны ў часопice «Роднае слова» за 2000 г., № 5) — асоба незвычайная, таленавiтая, часам супярэчлiвая. Нарадзіўся ён у 1800 г. у маёнтку Калюжыцы iгуменскага павета (цяпер Бярэзніскi раён) у сям'i павятовага суддзi. Дзцiячыя гады прайшлi у вёсцы Сляпянка пад Мiнскам. Вучыўся ў Полацкiм езуiцкiм калегіўме, пасля ў Вiленскiм унiверсiтэце i Пецярбургскай мастацкай акадэмii.

З 1829 г. Ваньковiч жыў ў Мінску ў свайго стрыечнага брата Эдварда Ваньковiча на вулцiы Валоскай, дзе рэгулярна праводзiлiся музычныя вечары i часта бываў кампазiтар Станiслаў Манюшка. Напрыканцы 30-х гг. XIX стагоддзя мастак пакшуў Мінск i вандраваў па Еўропе. 12 мая 1842 г. цяжка хворы Ваньковiч памёр у Парыжы на руках свайго сябра Адама Міцкевіча i быў пахаваны на могшках Сэн-Дэнi.

За свае нядоўтае жыццё мастак займеў сусветную славу, стварыўшы сапраўдную галерэю партрэтаў сучаснікаў. Некалькi разоў маляваў ён з натуры Адама Міцкевіча, з якiм быў вельмi цесна звязаны. На малюнку 1823 г. дваццацікяцiгадовы Міцкевіч, аўтар двух выдатных томшаў паэзіі. (Дэманструецца рэпрадукцыя.) Мы бачым паэта з сумнымi вачыма, але з лёгкай усмешкай на вуснах. Карціка Ваньковiча «Міцкевiч на гары Аю-Даг» 1828 г. прызнана шэдэўрам. (Дэманст­руецца рэпрадукцыя.) Паэт паказаны на фоне гор. Ска­лы, мора, iмклiвыя хмары падкрэслiваюць бунтоўны дух паэзiі Адама Міцкевіча i паэтычную натхнёнасць яго натуры.
7. Жодзіна ў XIX стагоддзi
«Літаратура».

Адзін з вучняў эмацыянальна, натхнёна чытае радкі Дуніна-Марцінкевіча:
Што мне пекны Парыж,

Рым прыгожы i слынны,

Што швейцарскія горы, старыя Афіны.

Што мне Вена, Мадрыд, што мне Лондан туманны,

Больш за ўсе я бацькоўскаму краю адданы

Тут прывольна i утульна на ўлоннi прыроды

Тут i птушкi спяваюць прыгожа заўсёды

Тут i сонца на свет весялей паглядае

I любоў гарачэй тут у сэрцах пылае
Настаўнiца. Давайце нарэшце пацiкавiмся, а што ж было на адносна невялiкай тэрыторыi, якую мы сёння на­зываем горадам Жодзіна, у рамантычным i гераiчным XIX стагоддзi? Як жылi, чым займалiся нашы папярэднiкi?
«Краязнаўства».

У 1793 г. веска Жодзіна апынулася ў складзе Расiйскай iмперыi i стала сялом Смалявцiкай воласцi Барысаўскага навета Мiнскай губерніі.

У 1811 г. у Жодзіне пражывала 173 чалавекi, а ў 1850 -335, 38 сем'яў. Сярод ix Барсукi, Лаўрэцкiя, Казлоўскiя, Сiманчыкi, Жылкi, Булаўскiя, Маркевiчы, Курсевiчы, Кулiнчыкi, Сапрановiчы, Зянкевiчы, Ермаловiчы, Пузанкевiчы, Бародзiчы, Ворсы, Вяршкi, Бурыя i iнш.

У 1870 г. да Жодзінскага сельскага таварыства, апроч Жодзiна, адносяцца вёскi Дымкі. (сёння ў межах горада), Прыбор'е, Паддуб'е. У 1897 г. у сяле налiчваецца 97 гаспадарак i 1697 жыхароў. Маюцца царква, народнае ву-чылiшча, вадзяны млын, крама, карчма, кавальня.

Да 1839 г. у Жодзіне дзейнічала Уцяцкая Петра-Паўлаўская царква, святаром якой на пачатку стагоддзя быў Базыль Багданоўскi. На яе месцы ў 1864 г. была пабудавана новая, Мiхайлаўская праваслаўная. Сёння мы можам бачыць яе толькi на фотаздымках. У Жодзінскi прыход уваходзні вёскi Судабоўка (сёння мікрараён горада), Паддуб'е, Прыбор'е, Зарэчча (сёння ў межах горада), Заручча, засценкi Дымкава (або Дымкi) i Жыдава Навіна (сёння не iснуе).

У 1871 г. праз Жодзіна пракладваецца чыгунка. Напрыканцы XIX стагоддзя начальнікам станцыi быў князь Васiль Іванавiч Крапоткiн.

Настаўнцiа прапануе пазнаёмцiца з радаводам адной Жодзінскай сям'i, якi каранямi будзе аж у XVIII cт. Выкарыстоўваюцца фотаздымкі канца XIX - пачат­ку XX стагоддзя, ашчадна захаваныя нашчадкамi старэйшага Жодзінскага роду Маркевічаў, прадстаўнікі якога стаялi ля вытокаў беларускай чыгункі.
8. Эпілог
Пад музыку аднаго з паланезаў Агінскага зачытваецца верш Генадзя Бураўкта «Лісток з альбома XIX стагоддзя».

Васьмікласнікам прапануецца паспрабаваць вызначыць аўтара музыкі.

Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет