Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт



Дата01.07.2016
өлшемі241.5 Kb.
#171335

Установа адукацыі

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНАЛАГІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ”
Зацвярджаю

Прарэктар па вучэбнай рабоце

___________________С.А. Каспяровіч

«___» __________________ 2014 г.

Рэгістрацыйны № УД - /р.


ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1–47 01 01 – Выдавецкая справа

Факультэт выдавецкай справы і паліграфіі

Кафедра беларускай філалогіі
Курс II

Семестр 3

Лекцыі – 34 гадзіны

Практычныя заняткі - 16 гадзін Экзамен 3 семестр


Усяго аўдыторных гадзін Форма атрымання вышэйшай

па дысцыпліне – 50 адукацыі − дзённая

Усяго гадзін

па дысцыпліне – 136

2013



Праграма складзена на аснове тыпавой праграмы, зацверджанай першым намеснікам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.І.Жукам (рэгістрацыйны № ТД- І.129 / тып.)


Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры беларускай філалогіі установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт” (пратакол № ад  2014 г.)


Загадчык кафедры

М.В. Трус

_______________________

Складальнік

Т.М. Федарцова
________________________

Адобрана і рэкамендавана для зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта выдавецкай справы і паліграфіі (пратакол № ад 2014 г.)

Старшыня метадычнай камісіі

факультэта ВСіП,

дац. М.С. Шмакаў

________________________



1. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА


Актуальнасць вывучэння вучэбнай дысцыпліны

Гісторыя сусветнай літаратуры”


Гісторыя сусветнай літаратуры — шматпланавы, інтэлектуальна напоўнены прадмет. Яна дае неабмежаваныя магчымасці для духоўнага развіцця асобы, далучае да багацця агульначалавечай культуры, да ўсведамлення ролі і месца кожнага народа ва ўзбагачэнні сусветнай літаратурнай спадчыны. Літаратура фарміруе маральную, эстэтычную свядомасць грамадства.

Паняцце “сусветная літаратура” ўключае ў сябе сукупнасць усіх літаратур свету са старажытных часоў і да нашых дзён, але гэта не проста механічная сума асобна ўзятых нацыянальных літаратур, так званыя “малыя” літаратуры часам могуць несці мастацкія каштоўнасці сусветнага значэння. Пры складанні праграмы гэты момант таксама ўлічаны.

Характарыстыка заканамернасцей развіцця нацыянальных літаратур, іх своеасаблівасцей – адна з асноўных задач, прадугледжаных праграмай. Але важна ўлічыць і такі аспект, як гістарычны кантэкст. Літаратура кожнага народа вывучаецца з улікам яго месца і ролі на тым ці іншым гістарычным этапе, культурных і літаратурных сувязяў паміж народамі, дзяржавамі і кантынентамі.

Праграма курса “Гісторыя сусветнай літаратуры” будуецца на аснове гісторыка-храналагічнага прынцыпу, што дае магчымасць выкарыстання тыпалагічнага падыходу да вывучэння літаратуры. Знаёмства з курсам пачынаецца з эпохі антычнасці, бо развіццё еўрапейскіх літаратур нельга ўявіць па-за ўплывам літаратур старажытнай Грэцыі і Рыма. Бо менавіта ў літаратуры антычнага свету зарадзіліся усе роды літаратуры і амаль усе вядомыя жанры. Яны, як правіла, захавалі свае назвы і да нашага часу. У Сярэдневеччы ўзніклі нацыянальныя літаратуры, а эпоха Адраджэння нарадзіла гуманізм як своеасаблівую філасофію існавання чалавека. Так кожная літаратурная эпоха зрабіла свій годны ўнёсак у агульнае развіццё літаратурнага працэсу. Пры складанні праграмы ставілася задача па магчымасці найбольш поўна ахапіць самае каштоўнае, што створана сусветнай супольнасцю ў галіне прыгожага пісьменства. Выбар таго ці іншага аўтара ці твора можа вызначыць сам выкладчык, кіруючыся сеткай гадзін, адведзеных на курс “Гісторыя сусветнай літаратуры”.

Улічваючы складаную сітуацыю з новымі падручнікамі, калі існуючыя ў многім састарэлі, аўтар праграмы палічыў патрэбным даць не проста праграму, а праграму-праспект, дзе тэзісна акрэслены абсягі літаратурнага матэрыялу, канцэпцыя тэарэтычнага разгляду і напрамак праблемнага аналізу мастацкіх твораў. Аўтар прапаноўвае студэнту творчы падыход да прапанаваных тэзісаў праграмы з улікам сённяшніх запатрабаванняў часу і грамадства ў цэлым.
Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны

Патрабаванні да ўзроўню засваення зместу дысцыпліны “Гісторыя сусветнай літаратуры вызначаны адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі. Адно з асноўных палажэнняў канцэпцыі літаратурнай адукацыі  паказаць эстэтызм і філасофскае напаўненне мастацкіх твораў кожнай эпохі, пачынаючы з антычнасці, калі зарадзіліся ўсе вядомыя роды літаратуры: эпас, лірыка, драма і амаль што ўсе іх жанры, якія захавалі свае назвы да сённяшняга дня.

Сярэднявечча цікавае тым, што ў гэты час адбылося ўзнікненне нацыянальных літаратур. Адраджэнне нарадзіла гуманізм як своеасаблівую філасофію існавання Чалавека. Такім чынам кожная літаратурная эпоха ўнесла ў агульную скарбонку развіцця сусветнай літаратуры свой унёсак.

Галоўная мэта выкладання курса “Гісторыя сусветнай літаратуры” паказаць сутнасць кожнай літаратурнай эпохі, разнастайныя тэндэнцыі, традыцыйнае і новае. Галоўная задача – вылучыць усе лепшыя літаратурныя творы кожнай эпохі, зарыентаваныя на нацыянальныя і агульначалавечыя духоўныя каштоўнасці, прыярытэт агульначалавечых ісцін.

Змест курса “Гісторыя сусветнай літаратуры” прадугледжвае вырашэнне наступных задач:



  • асэнсаванне студэнтамі ролі сусветнага літаратурнага працэсу ў фарміраванні інтэлектуальна развітай асобы;

  • фарміраванне ў студэнтаў трывалых ведаў па гісторыі і тэорыі літаратуры і выпрацоўка на яе аснове аналітычных уменняў, звязаных з распазнаваннем, класіфікацыяй і навуковай інтэрпрэтацыяй разнастайных літаратуразнаўчых метадаў і мастацкіх прыёмаў;

  • развіццё здольнасцяў студэнтаў, неабходных для ўспрыняцця, разумення, трансфармацыі мастацкіх твораў багатага духоўнага зместу, разнастайных па жанрава-стылістычнай накіраванасці;

  • умець выяўляць і аналізаваць сутнасць кожнай літаратурнай эпохі, разнастайныя тэндэнцыі, супастаўляць традыцыйнае і новае.

Мэтай вывучэння дадзенай дысцыпліны з’яўляецца прафесійная падрыхтоўка выдаўцоў па спецыяльнасці 1–47 01 01 – Выдавецкая справа шляхам далучэння іх да эстэтычных вартасцяў сусветнай літаратуры. Таму важнейшымі мэтавымі функцыямі выкладання дысцыпліны з’яўляюцца:

а) забеспячэнне ўмоваў для поўнага і ўсебаковага авалодання літаратурна-гістарычным і мастацкім матэрыялам твораў;

б) захаванне і памнажэнне ў працэсе навучання інтэлектуальнай спадчыны народаў свету і прывіццё павагі да іх культурна-гістарычных каштоўнасцяў .

в) прывіццё ўмення самастойна арыентавацца ў жывым літаратурным працэсе;

г) выпрацоўка маўленчых і філасофска-эстэтычных навыкаў;

д) садзейнічанне развіццю творчых здольнасцяў студэнтаў.


Патрабаванні да засваення вучэбнай дысцыпліны

Патрабаванні да ўзроўню засваення курса гісторыі сусветнай літаратуры вызначаны Адукацыйным стандартам вышэйшай адукацыі па першай ступені (спецыяльнасць 1-47 01 01 Выдавецкая справа), які распрацаваны ў адпаведнасці з патрабаваннямі кампетэнтнаснага падыходу. У п. 7.5.4. “Цыкл агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін” дадзенага стандарту адзначаны асноўныя патрабаванні да кампетэнцый па дысцыпліне, якімі павінен валодаць выпускнік ВНУ.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен

ведаць:


  1. біяграфіі буйнейшых мастакоў сусветнай літаратуры;

  2. змест вывучаемых твораў;

  3. спецыфічныя рысы літаратуры як мастацтва слова;

  4. літаратурныя роды, жанры, мастацкія кірункі, мастацкія прыёмы;

  5. змест прац найбольш вядомых літаратуразнаўцаў;

  6. умець выяўляць і аналізаваць сутнасць кожнай літаратурнай эпохі, разнастайныя тэндэнцыі, супастаўляць традыцыйнае і новае.

умець:

  1. аналізаваць твор з улікам яго ідэйна-мастацкай цэласнасці і аўтарскай пазіцыі мастака;

  2. даваць уласную эстэтычна абгрунтаваную ацэнку мастацкаму твору, супастаўляючы яе з ацэнкамі сучаснікаў пісьменніка і даследчыкаў найноўшага часу;

  3. выяўляць асаблівасці творчай манеры мастака слова;

  4. праводзіць паралелі паміж літаратурнымі працэсамі ў розных краінах;

  5. карыстацца шматлікім даведачным матэрыялам.

Акрамя таго, студэнты павінны набыць якасці духоўна сталай, маральна выхаванай асобы, здольнай адказваць за лёс краіны і лёс цывілізацыі, абараняць і адстойваць нацыянальныя каштоўнасці і гуманістычныя традыцыі, захоўваць гармонію ў грамадстве і прыродзе.

валодаць навыкамі:

 вызначэння эстэтычнай вартасці твора праз розныя мастацка-выяўленчыя сродкі (архетыпы, сімвалы, метафары, эпітэты, колер і г.д.);

 вызначэння жанравых асаблівасцяў твораў.

Такім чынам, мэты і задачы літаратурнай адукацыі на сучасным этапе трэба бачыць у выхаванні чалавека з глыбокім гуманістычным і дэмакратычным светапоглядам, самастойным мысленнем, з развітым высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай самапавагі, разважлівага патрыёта, адданага інтэрнацыянальным агульначалавечым ідэалам.


Структура зместу вучэбнай дысцыпліны

– курса лекцый, які раскрывае тэарэтычныя аспекты гісторыі сусветнай літаратуры;

– практычных заняткаў по выпрацоўцы навыкаў аналізу мастацкіх твораў і уменню даваць рэдактарскі водгук на прачытаны твор.
Метады (тэхналогіі) навучання

Асноўнымі метадамі (тэхналогіямі) навучання, якія адэкватна адпавядаюць мэтам вывучэння «Гісторыі беларускай літаратуры», з’яўляюцца:

– праблемнае навучанне (праблемнае выкладанне лекцыйнага матэрыялу , часткова – пошукавы і даследчы метады);

– тэхналогія навучання як вучэбнага даследавання;

– тэхналогія навучання

– актыўныя камунікатыўныя тэхналогіі, скіраваныя на уменне вызначаць жанрава-стылявыя асаблівасці літаратуры кожнай эпохі (дыскусія, прэс-канферэнцыя, мазгавы штурм, вучэбныя дэбаты і інш.);

– тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз ацэнку твораў.

Адукацыйны стандарт прадугледжвае для вывучэння дысцыпліны «Гісторыя беларускай літаратуры» 136 гадзіны, з іх 50 гадзін аўдыторных, у тым ліку 34 гадзіны лекцый, 16 гадзіны практычных заняткаў, 86 гадзін самастойная праца.



2. ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ
1. Антычная літаратура

Уводзіны. Значэнне антычнай літаратуры для сусветнага літаратурнага працэсу. Паняцце вандроўнага вобраза і сюжэта. Гамераўскі эпас. Паэмы “Іліяда” і “Адысея”. Тэма вайны ў гераічным эпасе. Канцэпцыя эпічнага героя. Постаці багоў у “Іліядзе”, іх стаўленне да людзей. Сюжэтныя і кампазіцыйныя адрозненні “Іліяды” і “Адысеі”. Разнастайнасць герояў у паэме “Адысея”. Вобраз Адысея, яго сімвалічнае разуменне ў літаратуры ХХ ст.

Грэчаская лірыка. Асноўныя віды грэчаскай лірыкі:

а) элегія і ямб (Архілох, Салон, Тыртэй, Фіагнід);

б) мелічная паэзія (Алкей, Сапфо, Анакрэонт). Паняцце “сапфічнай страфы” і выкарыстанне яе сучаснымі аўтарамі.

Класічны перыяд. Асаблівасці грэчаскай трагедыі. Жыццё і творчасць Эсхіла. Патрыятычныя матывы ў гістарычнай трагедыі “Персы”. Ідэя барацьбы за лепшыя ідэалы чалавецтва ў трагедыі “Прыкуты Праметэй”. Кампазіцыйная пабудова твора. Значэнне дыялогаў і маналогаў.

Трагедыі Сафокла (“Антыгона”, “Цар Эдып”). Структура трагедыі і яе роля ў развіцці дзеяння. Сутнасць трагічнага канфлікту. Гераічная асоба ў трагедыях Сафокла. Драматургічнае майстэрства аўтара. Арыстоцель пра Сафокла.

Драматургія Эўрыпіда (трагедыя “Іпаліт”). Характар трагічнага канфлікту ў трагедыі “Іпаліт”. Наватарства Эўрыпіда ў трактоўцы асобы. Псіхалагічная распрацоўка вобраза Федры. Аўтарская канцэпцыя багоў. Мастацкія навацыі Эўрыпіда-драматурга. Роля другасных вобразаў у трагедыі. Літаратурны лёс твора.

Старажытная атычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Арыстафана (камедыі “Вершнікі”, “Аблокі”).

Мастацкія асаблівасці пабудовы арыстафанаўскай камедыі. Фантастычныя сюжэтныя калізіі і іх сувязь з сучаснасцю. Канцэпцыя вобразаў селяніна і філосафа-“мудраца”. Новаатычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Менандра.



Літаратура антычнага Рыма залатога веку. “Энеіда” Вяргілія – нацыянальны эпас рымлян. Асаблівасці сюжэта і кампазіцыі. Міфалагічны матэрыял і рымская рэчаіснасць у паэме. Параўнальны аналіз вобразаў багоў і герояў у Вяргілія і Гамера. Выкарыстанне аўтарам дасягненняў культуры Грэцыі эпохі элінізму. Інтэрпрэтацыя сюжэтных матываў паэмы ў беларускай “Энеідзе навыварат”.

Гарацый — тэарэтык рымскага класіцызму. Асаблівасці пабудовы одаў Гарацыя. Прыём аўтарскага звароту ў іх. Жанрава-тэматычная разнастайнасць одаў. Любоўныя оды. Тэма паэзіі ў одах Гарацыя. Верш “Помнік” і яго літаратурны лёс. Эстэтычныя прынцыпы Гарацыя. Вобраз сапраўднага паэта ў творах Гарацыя.

Элегіі Авідзія. “Любоўныя Элегіі”. Творчая гісторыя першай кнігі “Сумных элегій”. Матывы самотнасці ў Авідзія-выгнанніка. Тэма сяброўства ў творах Авідзія. Канцэпцыя паэта і творчасці. Мастацкія асаблівасці элегіі Авідзія.

Антычны раман. (“Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою” Лонга, “Метамарфозы, ці Залаты асёл” Апулея). Наватарства Лонга ў рамане “Дафніс і Хлоя”. Спецыфіка гістарычнага і геаграфічнага фону. Фальклорныя і літаратурныя крыніцы сюжэта рамана Апулея “Залаты асёл”. Значэнне ўстаўных навел. Казка пра Амура і Псіхею. Наватарства Апулея ў паказе чалавека. Значэнне творчасці Лонга і Апулея для літаратуры наступных эпох.
2. Літаратура сэрэднявечча і Адраджэння

Паэзія і гераічны эпас эпохі Сярэднявечча. Лірыка. Лірыка вагантаў. Вытокі паэзіі вагантаў, постаці яе стваральнікаў. Мастацкае майстэрства вагантаў. “Carmina Burana” як адзін з самых значных зборнікаў паэзіі вагантаў. Уплыў паэзіі вагантаў на лірыку эпохі Адраджэння, сусветную (беларускую ў тым ліку) літаратуру. Паэзія трубадураў, трувераў, мінезінгераў.

Гераічны эпас. Ірландскія сагі пра Кухуліна. Міфалагічна-казачная аснова эпасу. Рыцарская культура эпохі сярэднявечча. Кельцкі нацыянальны эпас (“Кароль Артур і рыцары Круглага стала”, “Трыстан і Ізольда”). Нацыянальная спецыфіка гераічнага эпасу. “Песня пра Раланда”: ідэалізацыя французскай рэчаіснасці і караля Карла Вялікага.

Літаратура эпохі Адраджэння. Асноўныя прыкметы эпохі Адраджэння ў літаратуры. Тры асноўныя этапы развіцця рэнесанснай культуры. Новая сістэма літаратурных жанраў. Канцэпцыя чалавека і яе ўвасабленне ў літаратуры на розных этапах Рэнесансу.

Італьянская літаратура эпохі Адраджэння. Асоба Дантэ ў гісторыі італьянскай літаратуры. “Боская камедыя” як сінтэз дзвюх культур – сярэдневяковай і рэнесанснай. Архітэктоніка паэмы. Алегорыі і сімвалы ў арсенале мастацкіх сродкаў “Камедыі”. Функцыя лірычнага героя ў паэме. Гуманізм Дантэ: яго разуменне чалавека і чалавечага шчасця.

Франчэска Петрарка. “Кніга песень”. Джавані Бакача – стваральнік навелы Адраджэння. “Дэкамерон” – асноўная кніга аўтара. Аповесць “Ф’ямэта” – першы псіхалагічны твор новага часу.

Іспанская літаратура эпохі Адраджэння. “Залаты век” Адраджэння ў Іспаніі. Месца і роля махлярскага рамана ў іспанскай літаратуры. Мігель дэ Сервантэс. “Дон Кіхот” як спалучэнне махлярскага, рыцарскага, пастаральнага жанраў. Шматаблічнасць мастацкага вобраза. Прырода камічнага ў рамане. Эвалюцыя галоўных герояў. Нацыянальная своеасаблівасць і гістарычная неўміручасць твора. Паняцце “донкіхоцтва”. Сервантэс і сусветная літаратура. Росквіт іспанскага тэатра.

Лопэ дэ Вэга. Тэма кахання і яе ўвасабленне ў п’есе “Сабака на сене”. Тырса дэ Маліна. П’еса “Севільскі свавольнік, альбо Каменны госць” – пачатак бясконцай галерэі дон жуанаў у сусветнай культуры. Параўнальны аналіз развіцця тэмы кахання ў Лопэ дэ Вегі і Тырса дэ Маліны.

Англійская літаратура эпохі Адраджэння. Сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця літаратуры ў Англіі часоў Рэнесансу. Роля і месца тэатра ў англійскай культуры. В. Шэкспір. “Гамлет”. Асноўныя фабульныя элементы знакамітай трагедыі. Сюжэтастваральная роля маналога “Быць ці не быць?”, “Гамлет” – паэтычная драма (антычныя вобразы, гістарычныя паданні, алегорыі, песенны фальклор). “Гамлет” – філасофская драма

3. Літаратура XVII–XVIII стагоддзяў

Французскі класіцызм: творчасць П. Карнеля і Ж. Расіна. П’есы “Сід” П. Карнеля і “Андрамаха” Ж. Расіна — узор увасаблення эстэтычнай сістэмы класіцызму.

Мальер і французскі класіцызм. Творчы лёс. Эпоха класіцызму і гістарычныя шляхі фарміравання жанра “высокай камедыі”. Гісторыя стварэння “Тарцюфа” і сцэнічны лёс камедыі. Вострыя супярэчнасці эпохі і асноўны канфлікт камедыі. Асаблівасці кампазіцыі. Галоўны герой Тарцюф, яго жыццёвае крэда. Шматзначнасць фіналу камедыі. Грамадзянскі пафас і сатырычная сіла камедыі. Тарцюф як вечны вобраз. “Мешчанін у дваранстве”: гісторыя стварэння п’есы, журдэнаўскі ідэал адукаванага і выхаванага чалавека.

Нямецкае і агульнаеўрапейскае асветніцтва. Асветніцкі “рэалізм”. Праблема творчага метаду. “Фаўст” — духоўны і паэтычны запавет Гётэ. Творчая гісторыя напісання “Фаўста”. Мастацкі універсалізм “Фаўста”. Філасофская насычанасць вобразаў. Шлях Фаўста як парадыгма лёсу чалавека і ўсяго чалавецтва. Уплыў “Фаўста” на развіццё далейшай літаратурнай традыцыі.

Асветніцкі класіцызм у Францыі. П’ер дэ Бамаршэ і яго камедыя “Жаніцьба Фігаро”. Камедыйны тэатр Бамаршэ. Крытыка судовай сістэмы Францыі. Выдавецкая дзейнасць Бамаршэ.
4. Літаратура ХІХ стагоддзя

Рамантычныя тэндэнцыі ў еўрапейскай літаратуры. Жыццё і творчасць Э. Т. А. Гофмана. Рамантычныя творы аўтара: апавяданне “Кавалер Глюк”, казачныя аповесці “Залаты гаршок”, “Шчаўкунчык”, раман “Жыццёвыя погляды ката Мура”. Гофманаўская канцэпцыя рамантычнага героя. Шматпланавасць сатыры ў рамане. Эстэтычная сутнасць рамантычнай іроніі. Жанравая своеасаблівасць рамана. Лёс мастака і мастацтва ў творах Гофмана. Роля фантастыкі і авантурнасці.

Паэтычнае наватарства Г. Гейнэ. Жанравая асаблівасць “Кнігі песень”. Тэма кахання і яе спалучанасць з тэмай прыроды. Эвалюцыя рамантычнага светаадчування лірычнага героя. Пачуццёвая палітра радасці і смутку.

Дж. Г. Байран. Своеасаблівасць лірыкі Байрана. Паэмы “Прароцтва Дантэ”, “Дон Жуан”, “Паломніцтва Чайльд Гарольда”. Галоўныя матывы любоўнай, філасофскай, грамадзянскай лірыкі Байрана. Жанравае наватарства паэмы “Паломніцтва Чайльд Гарольда”. Лірычны і эпічны планы апавядання. Канцэпцыя рамантычнага героя ў паэме. Гофманаўскі рамантычны герой ва ўсходніх паэмах “Карсар” і “Гяур”.

Ж. Санд і рамантызм. Лірыка-рамантычны характар жаночых вобразаў пісьменніцы. Раманы “Кансуэла”, “Графіня Рудольштадт”. Тэма мастацтва ў творах. Роля містычных элементаў у раскрыцці вобраза Кансуэлы. Утапічны характар светабудовы ў творчасці Ж. Санд.

В. Гюго-раманіст. Раман “Сабор Парыжскай Багамацеры”. Эстэтычная і філасофская ідэя рамана. Дэманічны характар кахання ў творы. Вобразы Квазімоды і Эсмеральды. Роля і месца Сабора ў структуры рамана.

Э. По. Жыццёвыя пакуты Э. По. Жанр дэтэктыўнага апавядання. Псіхалагічныя творы мастака. Тэма жыцця і смерці ў “малым” жанры пісьменніка. Канфлікт паміж рацыянальным і ірацыянальным.

Станаўленне рэалізму ў сусветнай літаратуры. Галоўныя прынцыпы рэалістычнага мастацтва ў творчасці А. дэ Бальзака. “Габсек” і “Шчыгрынавая скура” ў кантэксце “Чалавечай камедыі” Бальзака. Вобраз Габсека і тэма ўлады грошай. Філасофія Габсека. “Шчыгрынавая скура” — філасофскі “эцюд” пра норавы і маральнасць. Роля фантастычнага ў рамане. Шматзначнасць сімволікі.

Майстэрства Стэндаля і рэалістычна-псіхалагічны раман ХІХ ст. “Чырвонае і чорнае”: творчая гісторыя рамана. Уплыў рэвалюцыйнай эпохі Напалеона на фарміраванне характару Жюльена Сарэля. Эвалюцыя духоўнага жыцця героя. Вобразы мадам дэ Рэналь і Матыльды дэ ля Моль. Значэнне сімволікі ў рамане.

Сімвалізм і імпрэсіянізм у заходнееўрапейскай паэзіі на мяжы  ХІХ ХХ стст. Сімвалізм і яго эстэтычная сутнасць. Праблема літаратурнага імпрэсіянізму. Нерэалістычныя напрамкі ў літаратуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і рамантызм. П. Верлен і рэформа верша.

А. Рэмбо. Асоба мастака і яе роля ў французскай паэзіі. Паэзія “яснабачання” Рэмбо. Паэтычныя творы ў вершах і ў прозе.

Р. М. Рыльке. Праблема сінтэзу мастацкіх метадаў у паэзіі Рыльке: імпрэсіянізм, сімвалізм, экспрэсіянізм і інш. Эстэтычная эвалюцыя паэта. Філасафічнасць яго твораў. Рыльке і славянскія літаратуры.

М. Метэрлінк – філосаф і пісьменнік. Ідэйна-эстэтычныя погляды мастака. Вера ў існаванне двух сусветаў. Асноўныя матывы ранніх п’ес. Тэорыя мастацтва, заснаваная на дваістасці ў падыходзе да свету і чалавека. Сімвалісцкі тэатр Метэрлінка. Галоўны герой “тэатра смерці”. Аналіз “маленькіх драм” (“Няпрошаная госця”, “Сляпыя”, “Там, унутры”. адметнасці светаўспрымання Метэрлінка ў “Сіняй птушцы”: дваістасць герояў і свету, пошукі дабра, ісціны, прыгажосці, дыялектыка іх разумення. Сімволіка вобразаў.

Псіхалагічны раман на мяжы ХІХХХ стагоддзяў. Эвалюцыя рэалістычнага метада на мяжы ХІХ–ХХ стст. і мастацкае наватарства К. Гамсуна. Раманы “Голад”, “Пан”, “Вікторыя”. Тэма кахання ў творах. Эстэтыка і філасофія пачуцця. Гамсун як адзін з папярэднікаў школы “плыні свядомасці”.

Г. Ібсен (“Лялечны дом”) Аналітычная драма Г. Ібсена. “Лялечны дом” — сацыяльна-псіхалагічная драма ХІХ ст. Праблема асобы і грамадства ў п’есе. “Жаночае” пытанне ў творы. Сутнасць рэтраспектыўнай кампазіцыі ў “Лялечным доме”. Асноўны канфлікт і пабочныя сюжэтныя лініі.

Эстэтычная тэорыя О. Уайльда і яе мастацкая рэалізацыя. Эстэтычныя прынцыпы О. Уайльда. Уайльд і эстэтызм. Аўтарская прадмова да рамана “Партрэт Дарыяна Грэя” як маніфест эстэтызму. Тэма прыгажосці і сістэма сімвалаў у рамане. Эстэтызм і рамантычная традыцыя. Вобраз Дарыяна Грэя. Канцэпцыя мастацтва ў рамане: вобразы мастака Холуарда і актрысы Сібілы Вэйн. Лорд Генры Уотэн: жыццё па законах прыгажосці? Эстэтызм у рамане, парадокс, сістэма сімвалаў.


5. Літаратура ХХ ст.

Літаратурныя напрамкі, плыні, школы канца ХІХ-пач. ХХ ст. Агульная характарыстыка працэсаў грамадска-палітычнага, культурнага жыцця Заходней Еўропы. Экспресіянізм. Кубізм. Дараізм. Сюррэалізм. Рэалізм. Экзістэнцыялізм. Філасофскія асновы новых напрамкаў у літаратуры. Метад. Асноўная форма. Праблема ідэалу.

Праблема ўзаемадзеяння літаратурных напрамкаў і мастацкіх метадаў у творчасці А. Апалінэра.

Асаблівасці светапогляду паэта. Месца Г. Апалінэра ва французскай паэзіі пач. ХХ ст. Сінтэз напрамкаў і метадаў у творчасці Г. Апалінэра (рамантызм, рэалізм, сімвалізм, сюррэалізм) Зборнік паэзіі “Апкагалі”, “Каліграмы”.



Канцэпцыя свету і чалавека ў метафарычных творах Ф. Кафкі. Творчы лёс Кафкі. Духоўна-этычныя пошукі мастака. Праблематыка навел і прытчаў. Паэтыка: падтэкст, фантасмагорыя, сімвалы, іронія, гратэск, фрагментарнасць. Праблема мастацкага метаду Кафкі. Кафка і экспрэсіянізм.

Філасофская казка А. дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”.

Філасофска-эстэтычныя пошукі пісьменніка і жанравая спецыфіка твора. Роля прысвячэння. асноўныя праблемы ў казцы. Паэтыка казкі. Кампазіцыйныя асаблівасці. Роля аўтарскіх малюнкаў. Сімвалы. Афарыстычнасць мовы. “Планета людзей” — праблема жанравага вызначэння твора, філасафічнасць. Функцыі біблейскіх міфаў. “Планета людзей” як мастацкае прароцтва.



Маральна-філасофская і сацыяльна-палітычная праблематыка ў творчасці У. Фолкнера і Э. Хемінгуэя. Фолкнер і паўднёваамерыканская літаратурная школа. Фолкнераўскае разуменне ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў аповесці “Мядзведзь”. Паэтыка аповесці. Кампазіцыйныя асаблівасці. Часавая двухпланавасць. Сімволіка твора.Раман “Асабняк”. Сістэма характараў у творы. Партрэт як сродак маральна-сацыяльнай характарыстыкі. Аўтарская пазіцыя ў творы. Асаблівасці апавядання Э. Хеменгуэя “Стары і мора”.

Паняцце экзістэнцыялізму ў сусветнай літаратуры. Жан-Поль Сартр, Альбер Камю і экзістэнцыялізм.

Сартр — філосаф і Сартр — мастак. Час стварэння рамана “Млоснасць”. Свабода і неабходнасць у разуменні Сартра. Праблема адчужэння ў творы. Гісторыя духоўнага развіцця Антуана Ракантэна. Сэнс выкарыстання дзённікавай формы. “Млоснасць” як прытча.



Камю і французскі экзістэнцыялізм. Трагічнае ў жыцці мастака. Гісторыя стварэння аповесці “Чужаніца”. Своеасаблівасць кампазіцыі і канфлікту твора. Сэнс назвы рамана. Сацыяльна-філасофская матывацыя развязкі твора. грамадства, закон і мараль ва ўспрыманні А. Камю. Прытчавы характар аповесці.Дж. Оруэл і жанр антыутопіі (“1984”, “Ферма”). Антыутопія і фантастыка. Гістарычныя асацыяцыі ў творах, выкрыццё таталітарызму. спалучэнне трагічнага і камічнага. Праблема жанравага вызначэння (байка, прытча, казка).

Тэатр абсурду”. Сауэль Бекет “У чаканні Гадо”. Э. Іанеска “Лысая спявачка”. Сэнс назвы твораў. Ідэя абсурду чалавечага існавання на ўзроўні сюжэта, кампазіцыі, слова. Праблема адчужэння і абязлічанасці асобы. сімволіка п’есаў.

Магічны рэалізм” новага лацінаамерыканскага рамана. Г. Г. Маркес (“Сто гадоў адзіноты”). “Магічны рэалізм”: сутнасць і этымалогія паняцця. канцэпцыя “фантастычнай рэчаіснасці” Маркеса. Гісторыя стварэння рамана. “Сто гадоў адзіноты”: суадносіны трагічнага і смехавога ў творы. Паэтыка рамана: міф, фантастыка, фальклор, карнавальнасць, сімволіка, гратэск.

У. Эка і сучасны постмадэрнізм (раман “Імя ружы”). У. Эка — вучоны, філосаф, пісьменнік. Гісторыя напісання рамана “Імя ружы”. Спосаб спалучэння вышуковага рамана з філасофскім. Вобразы Адсана і Вільгельма ў творы. Асаблівасці кампазіцыйнай будовы. сімволіка рамана.

3. Вучэбна-метадычная карта


Нумар раздзела, тэмы, заняткаў

Назва раздзела, темы, заняткаў; пералік вывучаемых пытанняў



Колькасць аўдыторных гадзін

Матэрыяльнае забеспячэнне студэнтаў (наглядныя, метадычныя дапаможнікі і інш.)

Літаратура


Формы контролю




лекцыі

практычныя

(семінарскія)

заняткі


лабараторныя

заняткі


кіруемая

самастойная праца студэнта



1

2

3

4

5

6

7

8

9

1.

Антычная літаратура

4

2




16







Экзамен




1. Уводзіны.

Значэнне антычнай літаратуры для сусветнага літаратурнага працэсу. Паняцце вандроўнага вобраза і сюжэта. Гамераўскі эпас. Паэмы “Іліяда” і “Адысея”. Тэма вайны ў гераічным эпасе. Канцэпцыя эпічнага героя. Постаці багоў у “Іліядзе”, іх стаўленне да людзей. Сюжэтныя і кампазіцыйныя адрозненні “Іліяды” і “Адысеі”. Разнастайнасць герояў у паэме “Адысея”. Вобраз Адысея, яго сімвалічнае разуменне ў літаратуры ХХ ст.



2. Грэчаская лірыка. Асноўныя віды грэчаскай лірыкі:

а) элегія і ямб (Архілох, Салон, Тыртэй, Фіагнід);

б) мелічная паэзія (Алкей, Сапфо, Анакрэонт). Паняцце “сапфічнай страфы” и выкарыстанне яе сучаснымі аўтарамі.

3. Класічны перыяд. Асаблівасці грэчаскай трагедыі.

Жыццё і творчасць Эсхіла. Патрыятычныя матывы ў гістарычнай трагедыі “Персы”. Ідэя барацьбы за лепшыя ідэалы чалавецтва ў трагедыі “Прыкуты Праметэй”. Кампазіцыйная пабудова твора. Значэнне дыялогаў і маналогаў.



4.Трагедыі Сафокла (“Антыгона”, “Цар Эдып”).

 Структура трагедыі і яе роля ў развіцці дзеяння. Сутнасць трагічнага канфлікту. Гераічная асоба ў трагедыях Сафокла. Драматургічнае майстэрства аўтара. Арыстоцель пра Сафокла.



5. Драматургія Эўрыпіда (трагедыя “Іпаліт”).

Характар трагічнага канфлікту ў трагедыі “Іпаліт”. Наватарства Эўрыпіда ў трактоўцы асобы. Псіхалагічная распрацоўка вобраза Федры. Аўтарская канцэпцыя багоў. Мастацкія навацыі Эўрыпіда-драматурга. Роля другасных вобразаў у трагедыі. Літаратурны лёс твора.



6.Старажытная атычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Арыстафана (камедыі “Вершнікі”, “Аблокі”).

Мастацкія асаблівасці пабудовы арыстафанаўскай камедыі. Фантастычныя сюжэтныя калізіі і іх сувязь з сучаснасцю. Новаатычная камедыя. Камедыйнае майстэрства Менандра.



7. Літаратура антычнага Рыма залатога веку.

“Энеіда” Вяргілія — нацыянальны эпас рымлян. Асаблівасці сюжэта і кампазіцыі. Міфалагічны матэрыял і рымская рэчаіснасць у паэме. Параўнальны аналіз вобразаў багоў і герояў у Вяргілія і Гамера. Выкарыстанне аўтарам дасягненняў культуры Грэцыі эпохі элінізму. Інтэрпрэтацыя сюжэтных матываў паэмы ў беларускай “Энеідзе навыварат”.



8. Гарацый – тэарэтык рымскага класіцызму.

Асаблівасці пабудовы одаў Гарацыя. Прыём аўтарскага звароту ў іх. Жанрава-тэматычная разнастайнасць одаў. Любоўныя оды. Тэма паэзіі ў одах Гарацыя. Верш “Помнік” і яго літаратурны лёс. Эстэтычныя прынцыпы Гарацыя. Вобраз сапраўднага паэта ў творах Гарацыя.



9. Элегіі Авідзія.

“Любоўныя Элегіі”. Творчая гісторыя першай кнігі “Сумных элегій”. Матывы самотнасці ў Авідзія-выгнанніка. Тэма сяброўства ў творах Авідзія. Канцэпцыя паэта і творчасці. Мастацкія асаблівасці элегіі Авідзія.



10. Антычны раман.

“Пастушыная гісторыя пра Дафніса і Хлою” Лонга, “Метамарфозы, ці Залаты асёл” Апулея. Наватарства Лонга ў рамане “Дафніс і Хлоя”. Спецыфіка гістарычнага і геаграфічнага фону. Фальклорныя і літаратурныя крыніцы сюжэта рамана Апулея “Залаты асёл”. Значэнне ўстаўных навел. Казка пра Амура і Псіхею. Наватарства Апулея ў паказе чалавека. Значэнне творчасці Лонга і Апулея для літаратуры наступных эпох.



2

2

2




2
2


2

2


2

2

2


2



УМК

[1]

[4]


[6]

[16]


[17]

[18]


[24]

[26]


[29]





2.

Літаратура сярэднявечча і Адраджэння

4

4




10







Экзамен




1. Паэзія і гераічны эпас эпохі Сярэднявечча.

Лірыка.

Лірыка вагантаў. Вытокі паэзіі вагантаў, постаці яе стваральнікаў. Мастацкае майстэрства вагантаў. “Carmina Burana” як адзін з самых значных зборнікаў паэзіі вагантаў.

Уплыў паэзіі вагантаў на лірыку эпохі Адраджэння, сусветную (беларускую ў тым ліку) літаратуру. Паэзія трубадураў, трувераў, мінезінгераў.

2. Гераічны эпас.

Ірландскія сагі пра Кухуліна. Міфалагічна-казачная аснова эпасу. Рыцарская культура эпохі сярэднявечча.

Кельцкі нацыянальны эпас (“Кароль Артур і рыцары Круглага стала”, “Трыстан і Ізольда”). Нацыянальная спецыфіка гераічнага эпасу. “Песнь пра Раланда”: ідэалізацыя французскай рэчаіснасці і караля Карла Вялікага.

3. Літаратура эпохі Адраджэння.

Асноўныя прыкметы эпохі Адраджэння ў літаратуры. Тры асноўныя этапы развіцця рэнесанснай культуры. Новая сістэма літаратурных жанраў. Канцэпцыя чалавека і яе ўвасабленне ў літаратуры на розных этапах Рэнесансу.



4. Італьянская літаратура эпохі Адраджэння.

Асоба Дантэ ў гісторыі італьянскай літаратуры. “Боская камедыя” як сінтэз дзвюх культур — сярэдневяковай і рэнесанснай. Архітэктоніка паэмы. Алегорыі і сімвалы ў арсенале мастацкіх сродкаў “Камедыі”. Функцыя лірычнага героя ў паэме. Гуманізм Дантэ: яго разуменне чалавека і чалавечага шчасця. Франчэска Петрарка. “Кніга песень”. Джавані Бакача як стваральнік навелы Адраджэння. “Дэкамерон” – асноўная кніга аўтара. Аповесць “Ф’ямэта” – першы псіхалагічны твор новага часу.



5. Французская літаратура эпохі Адраджэння. Месца Францыі ў рэнесанснай культуры. Франсуа Рабле. “Гарганцюа і Пантагруэль”: стылёвая шматпланавасць і сатыра ў творы. Антыклерыкальная лінія ў рамане. Смехавая стыхія ў рамане.

Банаванцюр Дэпэр’е і зборнік навел “Новыя забавы”. Маргарыта Наварская. “Гептамерон”. Аўтабіяграфічная аснова зборніка. Маралістычная літаратура як жанр. “Вопыты” М. Мантэня – найбольш значны твор заключнага этапу французскага Адраджэння.



6. Іспанская літаратура эпохі Адраджэння.

“Залаты век” Адраджэння ў Іспаніі. Месца і роля махлярскага рамана ў іспанскай літаратуры. Мігель дэ Сервантэс. “Дон Кіхот” як спалучэнне махлярскага, рыцарскага, пастаральнага жанраў. Шматаблічнасць мастацкага вобраза. Прырода камічнага ў рамане. Эвалюцыя галоўных герояў. Нацыянальная своеасаблівасць і гістарычная неўміручасць твора. Паняцце “донкіхоцтва”. Сервантэс і сусветная літаратура. Росквіт іспанскага тэатра.

Лопэ дэ Вэга. Тэма кахання і яе ўвасабленне ў п’есе “Сабака на сене”. Тырса дэ Маліна. П’еса “Севільскі свавольнік, альбо Каменны госць” — пачатак бясконцай галерэі дон жуанаў у сусветнай культуры. Параўнальны аналіз развіцця тэмы кахання ў Лопэ дэ Вегі і Тырса дэ Маліны.

7. Англійская літаратура эпохі Адраджэння.

Сацыяльна-палітычныя ўмовы развіцця літаратуры ў Англіі часоў Рэнесансу. Роля і месца тэатра ў англійскай культуры.

В. Шэкспір. “Гамлет”. Асноўныя фабульныя элементы знакамітай трагедыі. Сюжэта- стваральная роля маналога “Быць ці не быць?” “Гамлет” – драма паэтычная (антычныя вобразы, гістарычныя паданні, алегорыі, песенны фальклор). “Гамлет” – драма філасофская.


2

2

1

1


1

1





2

2


2

2

2



УМК

[1]

[2]


[3]

[9]


[10]

[12]


[18]

[22]


[25]

[27]


[31]





3.

Літаратура XVII–XVIII стагоддзяў

4

2




10







Экзамен




1. асаблівасці літаратуры ХVII-XVIII стст.

стагоддзя. П’есы “Сід” П. Карнеля і “Андрамаха” Ж. Расіна – узор увасаблення эстэтычнай сістэмы класіцызму.

2. Мальер і французскі класіцызм.

Творчы лёс. Эпоха класіцызму і гістарычныя шляхі фарміравання жанра “высокай камедыі”.

Гісторыя стварэння “Тарцюфа” і сцэнічны лёс камедыі. Вострыя супярэчнасці эпохі і асноўны канфлікт камедыі. Асаблівасці кампазіцыі. Галоўны герой Тарцюф, яго жыццёвае крэда. Шматзначнасць фіналу камедыі. Грамадзянскі пафас і сатырычная сіла камедыі. Тарцюф як вечны вобраз.

“Мешчанін у дваранах”: гісторыя стварэння п’есы, журдэнаўскі ідэал адукаванага і выхаванага чалавека.



3. Нямецкае і агульнаеўрапейскае асветніцтва.

Асветніцкі “рэалізм”. Праблема творчага метаду.

“Фаўст” — духоўны і паэтычны запавет Гётэ. Творчая гісторыя напісання “Фаўста”. Мастацкі універсалізм “Фаўста”. Філасофская насычанасць вобразаў.

Шлях Фаўста як парадыгма лёсу чалавека і ўсяго чалавецтва. Уплыў “Фаўста” на развіццё далейшай літаратурнай традыцыі.



4. Асветніцкі класіцызм у Францыі.

П’ер дэ Бамаршэ і яго камедыя “Жаніцьба Фігаро”.

Камедыйны тэатр. Крытыка судовай сістэмы Францыі. Выдавецкая дзейнасць Бамаршэ.


2

2


1

1





2

2


4

2





[5]

[9]


[11]

[18]


[25]

[28]


[29]





4.
Літаратура ХІХ стАГОДДЗЯ

12

4




28







Экзамен




1. Рамантычныя тэндэнцыі ў еўрапейскай літаратуры.

Жыццё і творчасць Э. Т. А. Гофмана. Рамантычныя творы аўтара: апавяданне “Кавалер Глюк”, казачныя аповесці “Залаты гаршок”, “Шчаўкунчык”, раман “Жыццёвыя погляды ката Мура”. Гофманаўская канцэпцыя рамантычнага героя. Шматпланавасць сатыры ў рамане. Эстэтычная сутнасць рамантычнай іроніі. Жанравая своеасаблівасць рамана. Лёс мастака і мастацтва ў творах Гофмана. Роля фантастыкі і авантурнасці. Паэтычнае наватарства Г. Гейнэ. Жанравая асаблівасць “Кнігі песень”. Тэма кахання і яе спалучанасць з тэмай прыроды. Эвалюцыя рамантычнага светаадчування лірычнага героя. Пачуццёвая палітра радасці і смутку.



2. Асаблівасці творчасці англійскіх і французскіх рамантыкаў.

Своеасаблівасць лірыкі Байрана. Паэмы “Прароцтва Дантэ”, “Дон Жуан”, “Паломніцтва Чайльд Гарольда”. Галоўныя матывы любоўнай, філасофскай, грамадзянскай лірыкі Байрана. Жанравае наватарства паэмы “Паломніцтва Чайльд Гарольда”. Лірычны і эпічны планы апавядання. Канцэпцыя рамантычнага героя ў паэме. Байранаўскіі рамантычны герой ва ўсходніх паэмах “Карсар” і “Гяур”. Ж. Санд і рамантызм. Лірыка-рамантычны характар жаночых вобразаў пісьменніцы. Раманы “Кансуэла”, “Графіня Рудольштадт”. Тэма мастацтва ў творах. Роля містычных элементаў у раскрыцці вобраза Кансуэлы. Утапічны характар светабудовы ў творчасці Ж. Санд. В. Гюго-раманіст. Раман “Сабор Парыжскай Багамацеры”. Эстэтычная і філасофская ідэя рамана. Дэманічны характар кахання ў творы. Вобразы Квазімоды і Эсмеральды. Роля і месца Сабора ў структуры рамана.



3. Асаблівасці амерыканскага рамантызму Творчасць Э. По. Жанр дэтэктыўнага апавядання. Псіхалагічныя творы мастака. Тэма жыцця і смерці ў “малым” жанры пісьменніка. Канфлікт паміж рацыянальным і ірацыянальным.

4. Станаўленне рэалізму ў сусветнай літаратуры.

Галоўныя прынцыпы рэалістычнага мастацтва ў творчасці А. дэ Бальзака. “Габсек” і “Шчыгрынавая скура” ў кантэксце “Чалавечай камедыі” Бальзака. Вобраз Габсека і тэма ўлады грошай. Філасофія Габсека. “Шчыгрынавая скура” — філасофскі “эцюд” пра норавы і маральнасць. Роля фантастычнага ў рамане. Шматзначнасць сімволікі.



5. Майстэрства Стэндаля і рэалістычна-псіхалагічны раман ХІХ ст.

“Чырвонае і чорнае”: творчая гісторыя рамана. Уплыў рэвалюцыйнай эпохі Напалеона на фарміраванне характару Жюльена Сарэля. Эвалюцыя духоўнага жыцця героя. Вобразы мадам дэ Рэналь і Матыльды дэ ля Моль. Значэнне сімволікі ў рамане.



6. Сімвалізм і імпрэсіянізм у заходнееўрапейс-

кай паэзіі на мяжы  ХІХ ХХ стст.

Сімвалізм і яго эстэтычная сутнасць. Праблема літаратурнага імпрэсіянізму. Нерэалістычныя напрамкі ў літаратуры канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і рамантызм. П. Верлен і рэформа верша.

А. Рэмбо. Асоба мастака і яе роля ў французскай паэзіі. Паэзія “яснабачання” Рэмбо. Паэтычныя творы ў вершах і ў прозе.

Р. М. Рыльке. Праблема сінтэзу мастацкіх метадаў у паэзіі Рыльке: імпрэсіянізм, сімвалізм, экспрэсіянізм і інш. Эстэтычная эвалюцыя паэта. Філасафічнасць яго твораў. Рыльке і славянскія літаратуры.



7. М. Метэрлінк – філосаф і пісьменнік. Ідэйна-эстэтычныя погляды мастака. Вера ў існаванне двух сусветаў. Асноўныя матывы ранніх п’ес. Тэорыя мастацтва, заснаваная на дваістасці ў падыходзе да свету і чалавека. Сімвалісцкі тэатр Метэрлінка. Галоўны герой “тэатра смерці”. Аналіз “маленькіх драм” (“Няпрошаная госця”, “Сляпыя”, “Там, унутры”. адметнасці светаўспрымання Метэрлінка ў “Сіняй птушцы”: дваістасць герояў і свету, пошукі дабра, ісціны, прыгажосці, дыялектыка іх разумення. Сімволіка вобразаў.

8. Псіхалагічны раман на мяжы ХІХХХ стагоддзяў.

Эвалюцыя рэалістычнага метада на мяжы ХІХ–ХХ стст. і мастацкае наватарства К. Гамсуна. Раманы “Голад”, “Пан”, “Вікторыя”. Тэма кахання ў творах. Эстэтыка і філасофія пачуцця. Гамсун як адзін з папярэднікаў школы “плыні свядомасці”. К. Гамсун, Ф Дастаеўскі, К. Чорны.



9. Г. Ібсен (“Лялечны дом”).

Аналітычная драма Г. Ібсена. “Лялечны дом” — сацыяльна-псіхалагічная драма ХІХ ст. Праблема асобы і грамадства ў п’есе. “Жаночае” пытанне ў творы. Сутнасць рэтраспектыўнай кампазіцыі ў “Лялечным доме”. Асноўны канфлікт і пабочныя сюжэтныя лініі.


10. Эстэтычная тэорыя О. Уайльда і яе мастацкая рэалізацыя. Эстэтычныя прынцыпы О. Уайльда. Уайльд і эстэтызм. Аўтарская прадмова да рамана “Партрэт Дарыяна Грэя” як маніфест эстэтызму. Тэма прыгажосці і сістэма сімвалаў у рамане. Эстэтызм і рамантычная традыцыя. Вобраз Дарыяна Грэя. Канцэпцыя мастацтва ў рамане: вобразы мастака Холуарда і актрысы Сібілы Вэйн. Лорд Генры Уотэн: жыццё па законах прыгажосці? Эстэтызм у рамане, парадокс, сістэма сімвалаў.

2

2

2



2

2

2



1

1


1


1





2

4

2



2

2


4

4


2

2


4




[7]

[13]


[14]

[21]






5.

ЛІТАРАТУРА ХХ СТАГОДДЗЯ

10

4




22







Экзамен




1. Літаратурныя напрамкі, плыні, школы канца ХІХ – пач. ХХ ст.

Агульная характарыстыка працэсаў грамадска-палітычнага, культурнага жыцця Заходней Еўропы. Экспресіянізм. Кубізм. Дараізм. Сюррэалізм. Рэалізм. Экзістэнцыялізм. Філасофскія асновы новых напрамкаў у літаратуры. Метад. Асноўная форма. Праблема ідэалу.



2. Праблема ўзаемадзеяння літаратурных напрамкаў і мастацкіх метадаў у творчасці А. Апалінэра.

Асаблівасці светапогляду паэта. Месца Г. Апалінэра ў французскай паэзіі пач. ХХ ст. Сінтэз напрамкаў і метадаў у творчасці Г. Апалінэра (рамантызм, рэалізм, сімвалізм, сюррэалізм) Зборнік паэзіі “Апкагалі”, “Каліграмы”.



3. Канцэпцыя свету і чалавека ў метафарычных творах Ф. Кафкі.

Творчы лёс Кафкі. Духоўна-этычныя пошукі мастака. Праблематыка навел і прытчаў. Паэтыка: падтэкст, фантасмагорыя, сімвалы, іронія, гратэск, фрагментарнасць. Праблема мастацкага метаду Кафкі. Кафка і экспрэсіянізм. Асаблівасці твораў “Замак”, “Прысуд” і апавяданняў аўтара.



4. Філасофская казка А. дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”.

Філасофска-эстэтычныя пошукі пісьменніка і жанравая спецыфіка твора. Роля прысвячэння. асноўныя праблемы ў казцы. Паэтыка казкі. Кампазіцыйныя асаблівасці. Роля аўтарскіх малюнкаў. Сімвалы. Афарыстычнасць мовы. “Планета людзей” — праблема жанравага вызначэння твора, філасафічнасць. Функцыі біблейскіх міфаў. “Планета людзей” як мастацкае прароцтва.



5. Маральна-філасофская і сацыяльна-палітычная праблематыка ў творчасці У. Фолкнера і Э. Хемінгуэя.

Фолкнер і паўднёваамерыканская літаратурная школа. Фолкнераўскае разуменне ўзаемаадносін чалавека і прыроды ў аповесці “Мядзведзь”. Паэтыка аповесці. Кампазіцыйныя асаблівасці. Часавая двухпланавасць. Сімволіка твора.

Раман “Асабняк”. Сістэма характараў у творы. Партрэт як сродак маральна-сацыяльнай характарыстыкі. Аўтарская пазіцыя ў творы. Асаблівасці апавядання Э. Хеменгуэя “Стары і мора”.

6. Паняцце экзістэнцыялізму ў сусветнай літаратуры. Жан-Поль Сартр, Альбер Камю і экзістэнцыялізм.

Сартр – філосаф і Сартр – мастак. Час стварэння рамана “Млоснасць”. Свабода і неабходнасць у разуменні Сартра. Праблема адчужэння ў творы. Гісторыя духоўнага развіцця Антуана Ракантэна. Сэнс выкарыстання дзённікавай формы. “Млоснасць” як прытча.



7. Камю і французскі экзістэнцыялізм.

Гісторыя стварэння аповесці “Чужаніца”. Своеасаблівасць кампазіцыі і канфлікту твора. Сэнс назвы рамана. Сацыяльна-філасофская матывацыя развязкі твора. грамадства, закон і мараль ва ўспрыманні А. Камю. Прытчавы характар аповесці.



8. Дж. Оруэл і жанр антыутопіі (“1984”, “Ферма”). Антыутопія і фантастыка. Гістарычныя асацыяцыі ў творах, выкрыццё таталітарызму. спалучэнне трагічнага і камічнага.

9. “Тэатр абсурду”.

Сауэль Бекет “У чаканні Гадо”. Э. Іанеска “Лысая спявачка”. Сэнс назвы твораў. Ідэя абсурду чалавечага існавання на ўзроўні сюжэта, кампазіцыі, слова. Праблема адчужэння і абязлічанасці асобы. сімволіка п’есаў.



10.“Магічны рэалізм” новага лацінаамеры- канскага рамана. Г. Г. Маркес (“Сто гадоў адзіноты”).

“Магічны рэалізм”: сутнасць і этымалогія паняцця. канцэпцыя “фантастычнай рэчаіснасці” Маркеса. Гісторыя стварэння рамана. “Сто гадоў адзіноты”: суадносіны трагічнага і смехавога ў творы. Паэтыка рамана: міф, фантастыка, фальклор, карнавальнасць, сімволіка, гратэск.



11. У. Эка і сучасны постмадэрнізм (раман “Імя ружы”).

У. Эка — вучоны, філосаф, пісьменнік. Гісторыя напісання рамана “Імя ружы”. Спосаб спалучэння вышуковага рамана з філасофскім. Вобразы Адсана і Вільгельма ў творы. Асаблівасці кампазіцыйнай будовы. сімволіка рамана.



2

2

2



2

2

1

1

1



1




2

2


4

2


4

2

2


2

2






[3]

[8]


[13]

[14]


[15]

[19]


[20]

[29]


[30]







Усяго

34

16




86










4. ІНФАРМАЦЫЯЙНАЯ ЧАСТКА

СПІС РЭКАМЕНДАВАНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Асноўная літаратура


  1. Адамовіч, Г.Я. З крыніц сусветнай літаратуры: дапам, для настаўнікаў / Г.Я. Адамовіч.  Мінск: БелЭн., 1998.

  2. Алексеев, М.П. История заподноевропейской литературы. Средние века и Возрождение / М.П. Алексеев, В.М. Жирмунский. – М.: Эксмо-Пресс, 1999.

  3. Андреев, Л.Г.Зарубежная литература второго тысячалетия / Л.Г.Андреев, Г.К. Косиков – М: Логос, 2001.

  4. Античная литература / под ред. А.А. Тахо-Годи. – М: Просвещение, 1980.

  5. Апеко, Е.М. История зарубежной литературы XVIII века / Е.М. Апеко. [и др.]. – М.: АспектПресс, 2001.

  6. Гиленсон, Б.А. История античной литературы. Древний Рим / Б.А. Гиленсон. – М: Высшая школа, 2001.

  7. Дмитриев, А.С. История зарубежной литературы ХІХ века / А.С. Дмитриев – М: Логос, 1999.

  8. Дудова, Л.В. Модернизм в зарубежной литературе. Литература Англии, Ирландии, Франции, Австрии, Германии / Л.В. Дудова, Н.П. Михальская. – М: Высшая школа, 2000.

  9. Ерофеева, Н.Е. Зарубежная литература. XVII век / Н.Е. Ерофеева. – М.: Дрофа, 2004.

  10. Жирмунская, Н.А. История зарубежной литературы XVII века / Жирмунская Н.А. [и др.]. – М: Высшая школа, 1999.

  11. История зарубежной литературы XVIII века / под ред. Л.В. Сидорченко. – М.: Высш. шк.; изд. центр «Академия», 1999.

  12. Караськова, О.В. Средние века. Возрождение / О.В. Караськова. – Санткт-Петербург, 2003.

  13. Ковалева, Т.В. История зарубежной литературы (вторая половина ХІХ – начало ХХ века) / Т.В. Ковалева [и др.] – Мінск: Завигар, 1997.

  14. Кубарева, Н.П. Зарубежная литература последней трети ХІХ – начало ХХ века. Учебное пособие / Н.П. Кубарева. – М.: изд. Центр ВЛАДОС, 2004.

  15. Кутейщикова, В. Новый латиноамериканский роман: 50-60-е годы / В. Кутейщикова. – Л.–М.: Высшая школа , 1976.

  16. Лапидус, Н. И. Античная литература. Учебное пособие / Н.И. Лапидус. – Минск: изд-во «Университетское», 1986.

  17. Лосев, А.Ф. Античная литература / А.Ф. Лосев. – Минск: изд. центр «Экономпресс», 2001.

  18. Луков, В.А. История литературы: Зарубежная литература от истоков до наших дней / В.А Луков. – М: Флинта, 2003.

  19. Позднякова, Л.Р. История английской и американской литературы / Л.Р. Позднякова. – Ростов-на-Дону, 2002.

  20.  Пронин, В.А. Современный литературный процесс за рубежом / В.А. Пронин, С.П Толкачев. – М: Просвещение, 2000.

  21. Проскурин, Б.М. История зарубежной литературы ХІХ века / Б.М. Проскурин. – М: Просвещение, 1998.

  22. Пуришев, Б.И. Литература эпохи Возраждения / Б.И. Пуришев. – М.: Высшая школа, 1996.

  23. Пуришев, Б.И. Заподноевропейская литература XVII века. Хрестоматия / Б.И. Пуришев. – М: Просвещение, 2002.

  24.  Радциг, С.И. История древнегреческой литературы / С.И. Радциг – М.: Высшая школа, 1969.

  25. Разумовская, М.В. Литература XVII – XVIіі веков / М.В. Разумовская [и др.]. – Минск: изд-во “Университетское”, 1989.

  26.  Федарцова, Т.М. Замежная літаратура. Антычны перыяд / Т.М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2005.

  27. Федарцова, Т.М. Гісторыя сусветнай літаратуры. Сярэдневечча, Адраджэнне / Т.М. Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2006.

  28.  Федарцова, Т.М. Гісторыя сусветнай літаратуры. Класіцызм. Барока. Асветніцтва / Т.М Федарцова.  Мінск: БДТУ, 2008.

  29. Хализев, В.Е. Теория литературы / В.Е. Хализев. – М., 1999.

  30. Шабловская, И.В. История зарубежной литературы ХХ века (первая половина) / И.В. Шабловская. – Минск: изд. центр «Экономпресс», 1998.

  31. Шайтанов, И.О. История зарубежной литературы. Эпоха Возраждения: у 2-х т. / И.О. Шайтанов. – М: изд. Центр ВЛАДОС, 2001. – Т. 2.


Дадатковая літаратура


  1. Аристотель. Об искусстве поэзии / Аристотель. – М.: Гослитиздат, 1957.

  2. Аристотель. Поэтика: в 4 т. / Аристотель.  М., 1983.  Т. 4.

  3. Андреев, Л. Г. Морис Метерлинк / Л.Г. Андреев. – М.: Высшая школа, 1967.

  4. Афанасьев, А. Творчество Э. Хемингуэя / А.Афанасьев  – М: Просвещение, 1981.

  5. Грибанов, Б. Эрнест Хемингуэй: герой и время / Б. Грибанов  1980. – М.: Высшая школа, 1967.

  6. Затонский, Д. Австрийская литература в ХХ столетии. Франц Кафка / Д. Затонский. – М.: СПб, 1985.

  7. Ковалев, Ю.В. Эдгар По. Новеллист и поэт / Ю.В. Ковалев. – Л., 1984.

  8. Мамонтов, С. П. Литература Колумбии / С.П. Мамонтов. – М: Просвещение, 1983.

  9. Стрельникова, И.П. «Метаморфозы» Апулея / И.П. Стрельникова. – М: Просвещение, 1969.

  10. Пузиков, А.И. Бальзак и его герои // А.И. пузиков. Рыцари истины: Портреты французских писателей. — М., 1986.


Даведкавая літаратура





  1. Квятковский, А. Поэтический словарь / А. Квятковский.  М.: Сов. энциклопедия, 1966.

  2. Лазарук, М.А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: дапам. для настаўнікаў / М.А. Лазарук, А.Я. Ленсу.  Мінск: Нар. асвета, 1983.

  3. Макарэвіч, А.А. Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік / А.А.  Макарэвіч.  2-е выд.  Мінск, 1969.

  4. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – Мінск: Выш. шк., 1987.

  5. Рагойша, В.П. Паэтычны слоўнік / В.П. Рагойша. – 3-е выд., дапрац. і дапоўн.  Мінск: Бел. Навук, 2004.

  6. Современный словарь-справочник по литературе / сост. и науч. ред. С.И. Корнилов.  М.: Олимп: ООО «Фирма “Изд-во АСТ”», 1999.

  7. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т.  Мінск, 19841987. – Т. 5.

Пратакол узгаднення вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне з іншымі дысцыплінамі спецыяльнасці




Назва дысцыпліны з якой патрабуецца ўзгадненне

Назва кафедры

Прапановы аб змяненнях у змесце вучэбнай праграмы па вывучаемай вучэбнай дысцыпліне

Рашэнне, прынятае кафедрай, якая распрацавала вучэбную праграму (з указаннем даты і нумара пратакола)






Кафедра

Рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій (РВТ)



Заўваг нямі

Узгоднена

Загадчык кафедры РВТ М.А.Зільберглейт





Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет