Тэма № 6. Прыстаўныя гукі і іх правапіс -
Прыстаўная галосная і пішацца:
у пачатку слова перад спалучэннямі зычных з першай літарай м: імшара, імчаць, імгла, імгненне, імклівы;
у пачатку некаторых слоў перад спалучэннямі зычных з першымі літарамі р, л, калі слова з такімі спалучэннямі зычных пачынае новы сказ або стіць пасля знака прыпынку ці слова, што заканчваецца на зычную: іржа, іржаць, ірдзенне, ірваць, іржышча; ілгун, ільдзін. Іржуць коні, калёсы скрыпяць ад Дона да Урала (Я.Купала). Часамі на цэлыя кіламетры рассцілалася дарога роўным, нібы выбеленым на сонцы, ільняным палатном (Я.Колас).
-
Калі слова з такім пачатковым спалучэннем зычных стаіць пасля слова, якое заканчваецца на галосную, і пасля яго няма знака прыпынку, то прыстаўная літара і не пішацца: Азалаціла восень поле ржышчам, дрэвы лісцем, гумны снапамі (К.Чорны). Люблю я прыволле шырокіх палёў, зялёнае мора ржаных каласоў…(Я.Колас)
-
У некаторых словах можа з’яўляцца прыстаўная галосная а: імшара і амшара, іржаны і аржаны, іржышча і аржанішча.
-
Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя лірары і і а, перад р, л, м не пішуцца: заржавець, заржаць, зардзець, замглёны, замшэлы,прымчацца, вокамгненна.
-
Прыстаўная літара в пішацца перад націскным о:
у пачатку слоў: возера, вольха, восень, воспа, вось, вокны, вотчына, войкаць, вобад, ворыва, воблака, вобласць, востраў, Вогненная Зямля, Вольга і інш., у вытворных ад іх словах пасля прыставак: абвостраны, абворваць, павойкаць, увосень; але: окаць (і вытворныя ад яго), одум. Пры змене месца націску о пераходзіць у а, прыстаўная в у гэтых словах не пішацца: абады, азёрны, асенні;
перад прыстаўкамі о-, об-, од-, (от-): вокліч, вокрык, вопыт, вобземлю, вобмацкам, вобыск, водгалас, водгук, воддаль, водзыў, водпаведзь, водпуск, водсвет, водступ і інш., а таксама навобмацак, наводдалек, паводле, наводшыбе і інш.;
у запазычаных словах: вохра, воцат і вытворных ад іх: вохрыць, павохрыць, воцатнакіслы і інш.
-
У словах вока, востры, восем, вакол і вытвораных ад іх прыстаўная в заховаецца незалежна ад месца націску: вачэй, вачамі, завочны, увачавідкі, уваччу; вастрыць, вастрыня, завастрэнне; васьмёра; ваколіца, наваколле, ваколічны.
-
Перад націскным о ў сярэдзіне некаторых слоў пішацца ўстаўная літара в: ніводзін, Лявон, Лявоначка, Радзівонаў і інш.
-
Прыстаўная літара в не пішацца ў запазычаных словах і некаторых уласных імёнах і назвах перад пачатковым націскным [о]: опера, оперны, ода, ордэн, офіс, Оксфард, Ом, Омск, Орша і інш.
-
Прыстаўная літара в пішацца:
перад каранёвым у ў пачатку слоў: вугал, вуда, вугаль, вуж, вузел, вузы, вуліца, вунь, вус, вусны, вуха, вучань, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: каменнавугальны, чатырохвугольнік, завулак, навудзіць, вудзільна, вузлы, вузлаваты, вусаты, чарнавусы, вусач, вучыцца, навука, навучальны, педвучылішча, вушэй, вушамі, завушніцы, лапавухі і інш.;
перад націскнымі прыстаўкамі у-, уз-, (ус-): вупраж, вузгалоўе, вусцілка, вусціш, вусцішна.
-
Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў:
перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ад месца націску: павукі, павуцінне, павучок; цівуном; каравульны; есавульскі;
перад у ва ўласных імёнах і геаграфічных назвах: Татэвуш, Навум, Навумаўка.
-
Прыстаўная літара в не пішацца перад націскным пачатковым у:
у запазычаных словах: ультра, ультрафіялетавы, унтэр, унікум, унія, урна; але: вустрыца;
ва ўласных імёнах і назвах: Ульяна, Ула, Умань, Уздзенскі, Узда, Урал, Узбекістан, Украіна, Ушачы, Уэльс і інш.
-
Прыстаўная літара г пішацца ў займенніках гэты, гэтакі, гэтулькі і ў прыслоўях дагэтуль, адгэтуль.
З прыстаўной літарай г пішуцца выклічнікі: гэй, го, га.
Тэма № 7. Правапіс і, ы, й
1. Гук [і] пасля прыставак, якія заканчваюцца на галосны, чаргуецца з [й] і перадаецца на пісьме літарай й:
-
у словах з коранем іс-ці, ігр-аць, ім-я, інач-ай, на месцы ненаціскнога пачатковага каранёвага [і]: зайсці, прыйсці, прыйшоў, пайшоў, выйду, выйшаў, увайсці, выйграць, зайграць, перайграць, выйгрыш, перайменаваць, найменне, займенны, займеннік, пайменны, перайначыць, перайначванне;
-
у словах займаць, наймаць, пераймаць, перайманне, праймаць.
-
у астатніх выпадках пачатковы каранёвы гук [і] заховаецца пасля прыставак на галосны: заіскрыцца, заікацца, заінець, праіснаваць, заінтрыгаваць, праілюстраваць, праінфармаваць, неістотны.
-
2. У словах, утвораных ад дзеясловаў ісці, іграць пры дапамозе прыставак на зычны (аб-, ад-, над-, раз-, уз- і інш.), [і] чаргуецца з [ы]: абышоў, узышоў, абысці, надысці, падысці, разысціся, падыграць, абыграць і інш.
3. У сярэдзіне запазычаных слоў, у тым ліку ва ўласных назвах, літара й пішацца толькі перад зычнымі: дызайн, Кландайк, Драйзер, Айні, лайнер, камбайн.
Гукавае спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў словах іншамоўнага паходжання перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:
-
на пачатку слова: Ёфа, Нью-Ёрк;
-
пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маярат, маянэз, раён;
-
пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая, Папая.
4. Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з-, (с-); уз-, спад-, перад-, дэз-, суб-) са словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішыцца ы: абыграць, абынтэлігеніцца, зымправізаваць, зыначаны, зысці, сысці, адыграць, адыменны, адыходзіць, сыграцца, сышчык, узыход, спадылба, спадыспаду, перадынфарктны, падынтэграваць, разысціся, перадымперскі, перадыспытны, субынспектар, дызынтэгратар, дызынфармацыя, дэзынфіцыраваць.
-
Пасля прэфіксоідаў (звыш-, між-, пан-, супер-, транс-, контр-) і захоўваецца: звышімклівы, звышіндустрыяльны, звышінфляцыя, міжінстытуцкі, панісламізм, контрідэя, контрігра, суперінтэлект, трансіндыйскі.
-
У складанаскарочаных словах, першая частка якіх заканчваецца на цвёрды зычны, пачатковае і другога слова пішацца нязменна: педінстытут, дзяржінспектар, палітінфармацыя, санінструктар, медінструменты, спецінструктаж, гарінспекцыя.
-
Прэфіксоід экс- пішацца праз злучок і не пераходзіць у ы: экс-інжынер, экс-імператар.
-
Словы почырк, брызент, інжынер, зарыва, дрызіна, канцылярыя, чыгун, арышт, цырымонія, дырыжор, яблык у адпаведнасці з вымаўленнем пішуцца з літарай ы.
Достарыңызбен бөлісу: |