Змякчальны мяккі знак
1. Мяккі знак пішацца пасля зычных з, л, н, с, ц (з мяккага т), дз (з мяккага д):
-
для абазначэння на пісьме мяккасці зычных на канцы слова: мядзведзь, штось, дзесь, кудысь, чагось, вішань, кухань, соцень, песень;
-
для абазначэння на пісьме мяккасці зычнага перад цвёрдым зычным: дзядзька, бацька, барацьба, пісьмо, Кузьма, восьмы, процьма, дзьмухавец;
-
для абазначэння на пісьме мяккасці зычных перад наступным маккім зычным тады, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) гэты мяккі зычны становіцца цвёрдым, а папярэдні зычны захоўвае сваю мяккасць: барацьбе, барацьбіт (барацьба), пісьменнік (пісьмо), васьмі, васьмю (восьмы), цьмяны (цьма). Калі пры змене формы таго ж слова (або пры змене яго другім словам таго ж кораня) мяккасць зычных не захоўваецца, то мяккаць зычнага перад наступным мяккім зычным на пісьме мяккім знакам не абазначаецца: дзве – два, шэсць – шосты, звінець – звон.
2. Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у дзеясловах загаднага ладу:
-
перад канчаткамі першай асобы множнага ліку –ма: кіньма, сядзьма, станьма;
-
перад канчаткамі другой асобы множнага ліку –це: будзьце, кіньце, сядзьце, станьце, намыльце;
-
перад зваротнай часціцай –ся: кінься, звесься.
3. Мяккі знак пішацца для абазначэння мяккасці зычных у назоўніках
перад канчаткамі творнага склону множнага ліку –мі: коньмі, людзьмі, грудзьмі, дзецьмі.
4. Мяккі знак пішацца:
-
у складаных лічэбніках: пяцьдзясят, шэсцьдзясят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот;
-
у постфіксе –сьці: штосьці, чагосьці, кудысьці, дзесьці, чамусьці, якісьці;
-
у слове ледзьве.
5. Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [л] перад зычнымі: пальцы, кольцы, відэльцы, сальцы, вальцы, колькі, толькі, гульні, вельмі, Альф’еры, бразільскі (Бразілія), венесуэльскі (Венесуэла), уральскі (Урал), лепельскі (Лепель), лільскі (Ліль), Мангальф’е.
6. Мяккі знак пішацца для абазначэня на пісьме мяккасці [н]:
-
перад суфіксам –к- , а таксама перад суфіксам –чык- (калі слова без суфікса –чык- заканчваецца мяккім знакам): песенька, вішанька, нянька (няньчыць); каменьчык (камень), праменьчык (прамень), карэньчык (корань), агеньчык (агонь);
-
перад суфіксам –ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца [н’], і назоўніка восень: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, снежаньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных уласных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа;
-
у суфіксе –еньк- (-эньк-, -аньк-): маленькі, даражэнькі, прыгожанькі.
7. Мяккі знак не пішацца:
-
пасля шыпячых (ж, дж, ч, ш), р, ц (не з т мяккага) і д, т, а таксама пасля губных б, в, м, п, ф: дождж, ноч, мыш, цар, купец, голуб, п’едэстал, сям’я, В’етнам, верф;
-
пасля з, с, ц, дз перад мяккімі зычнымі, калі пры змене формы таго ж слова (або пры замене яго другім словам таго ж кораня) нельга паставіць гэтыя з, с, ц, дз перад цвёрдым зычным: песня – песні – песнямі, звер – зверам –звяроў, свет – свяціць – асвятленне, дзверы – дзвярэй, чацвер – чацвяргом, цвёрды – сцвярджаць; схіліцца, скінуць, ёсць, Дзвіна, Дзмітрый;
-
пры падаўжэнні зычных: насенне, ралля, галлё, калоссе, а таксама падваенні: ззяць;
-
у прыметніках з суфіксам –ск-, утвораных ад назоўнікаў на –нь: конскі (конь), астраханскі (Астрахань), любанскі (Любань), плзенскі (Плзень), чань-чунскі (Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань).
Раздзяляльны мяккі знак і апостраф
-
Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных л, с, ц, (з мяккага т), дз і непрыставачных н і з перад е, ё, і, ю, я ў словах іншамоўнага паходжання: рэльеф, калье, мільён, медальён, павільён, більярд, дасье, канферансье, манпансье, пасьянс, парцье, парцьера, ранцье, Фацьян, мадзьяры, кастаньеты, каньён, Тасіны, Нью-Ёрк, каньяк, Карбюзье, Лавуазье.
-
Ва ўласных імёнах і назвах, утвораных ад імён на –ій- (ый), пасля зычных л, с, з, ц, н, дз перад суфіксальным –еў- (ев) пішацца мяккі знак: Васільеў, Васільевіч, Васільеўка, Васільеўскі востраў, Арсеньеў, Арсеньевіч, Афанасьевіч, Кандрацьеў, Кандрацьевіч, Аркадзьеў, Аркадзьевіч.
-
Пасля г, к, х і збегу зычных, акрамя нц, перад суфіксальным –еў (-ев-) пішацца і (ы): Георгіеў, Георгіевіч, Яўціхіеў, Яўціхіевіч, Іракліевіч, Яўлампіевіч, Ануфрыеў, Ануфрыевіч, Дзмітрыеў, Дзмітрыевіч; але : Вікенцьеў, Вікенцьевіч, Лаўрэнцьеў, Лаўрэнцьевіч, Кліменцьевіч і інш.
-
Апостраф пішацца пры асобным вымаўленні зычных з наступнымі галоснымі:
-
пасля прыставак, якія заканчваюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: аб’езд, аб’ём, аб’ява, аб’яднацца, пад’ёмны, раз’юшыцца, між’ярусны, аб’інець, уз’яднанне, ад’ютант, ін’екцыя, кан’юктура;
-
у сярэдзіне слова пасля губных б, в, м, п, ф, заднеязычных г, к, х, зубных д, т і дрыжачага р перад літарамі е, ё, і, ю, я: б’ецца, вераб’і, п’юць, В’етнам, інтэрв’ю, сям’я, Дзям’ян, куп’ё, куп’істы, саф’ян, Пракоф’еў, Пракоф’евіч, Х’юстан, Аж’е, Буш’е, бар’ер, надвор’е, Грыгор’еў, Юр’еў, Мар’іна Горка;
-
у складаных словах з першай часткі двух-, трох-, чатарох-, шмат- перад літарамі е, ё, ю, я: двух’ярусны, трох’ярусны, шмат’ядзерны, шмат’ёмісты..
5. Апостраф не пішацца:
-
пасля ў (у нескладовага) перад літарамі е, ё, ю, я, і: абаўецца, саўюць, салаўі;
-
у складаных і складанаскарочаных словах на мяжы састаўных частках, у тым ліку калі іх часткі пішуцца праз злучок: цэхячэйка, дзяржюрвыдавецтва, трэд-юніёны.
Достарыңызбен бөлісу: |