Камунальная // Rzeznicka, Schlachthofstr.
Камунальная № 2 — Мемарыяльная дошка памяці 3. Салаўёва на Першым гарадскім клінічным шпіталі. У комплексе будынка шпіталя захаваліся камяніцы старога гарадскога шпіталя з пачатку XX ст. У Саяпіна: Камунальная № 29 – 1926 г. - городская больница, главным врачом которой был доктор Тальгейм. „Informator miasta Grodna i Grodzienszyzny”. Grodno. 1926. S.65..
Камунальная № 3 — Былыя яўрэйскія могілкі, стадыён «Чырвонае знамя». У 1963 г. на месцы могілак пабудаваны стадыён. Аўтары праекта — архітэктар В. Бажкоў, інж. Н. Філітовіч. Сярод іншых бьша знішчана магіла паэта Л. Найдуса. Зараз стадыён у стадыі чарговай рэканструкцыі. У 2007 г. тут была змешчана мемарыяльная дошка ў памяць яурэйскаму насельніцтву горада.
Камунальная № 32 — Былая яурэйская рэзня.
Карбышава // Полевая, Polna, Napoleona — Пачала фарміравацца не раней 1795 года. Канчаткова склалася да 1862 года - яна вяла да складоў пры чыгунцы. Папярэдняя назва - Палявая, Роlnа, Napoleonska. Узнікненне вуліцы звязана з сітуацыяй, узнікшай пасля пабудовы комплекса Гарадніцы, а таксама са стратай вайсковага прызначэння рэдутаў і бастыёнаў на гарадской мяжы і пракладкай чыгункі Санкт-Пецярбург - Варшава. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць злучыць усходнюю частку вуліцы Раскошы (Ажэшкі) з такімі значнымі магістралямі як вуліца Рэзніцкая (Кірава) і Брыгіцкая (Карла Маркса) і таму была пракладзена цэлая сетка новых вуліцаў. Значэнне вуліцы асабліва ўзрасло ў сувязі з пабудовай у 1862 годзе чыгункі, так як яна вяла да камерцыйных складоў. Асноўная захаваўшаяся гістарычная забудова ўзнікла пасля 1885 года. На вуліцы мясціўся шэраг аб'ектаў высокай гісторыка-архітэктурнай каштоўнасці: будынак рэстарана "Беласток", будынак Гродзенскай тэлефонна-тэлеграфнай станцыі, Дом урача Тальгейма.
Карбышава № 1 — Гл. Сацыялістычная № 15.
Карбышава № 3 — Гл. Сацыялістычная № 22.
Карбышава № 7 — Дом Сарасека. Год пабудовы — 1902. Прыклад паслядоўнай эклектыкі. Магчыма, на 1910 г. быў уласнасцью Сарасека. У красавіку 1973 г. прыняты дзяржкамісіяй пасля капрамонту разам з домам па вул. Карбышава № 7а.
Карбышава № 7а — Год пабудовы — 1900. Эклектыка.
Карбышава № 9 — Дом Ясеноўскай. Год пабудовы — 1900. Каштоўны прыклад эклектыкі. Магчыма, тут у сярэдзіне 1920-х працаваў фізіяцерапеўтычны кабінет доктара М. Ліхтенштейна дзе, між іншым, выкарыстоваліся кварцавыя лампы, лампы Sollux, светавыя і кіслотныя ванны, электрацерапія і г.д. Верагодна, так сама, што з 1930 г. тут працавала крама Оскара Спаца па продажу піва, віна ды мёда. Ягоная жонка – Эва Ліхтэнштэйн была акушэрам-гінеколагам.
Карбышава № 10 — Дом Шапіро, музычная школа, школа мастацтва. Год пабудовы — 1888. Дабротны ўзор эклектыкі. Летам 1919 г. тут месціўся клуб «Беларуская хатка», жылі Тамаш Грыб і Паўліна Мядзёлка. З 1947 г. – Гродзенская дзяржаўная музчыная школа.
Карбышава № 11 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Пасля капрамонту.
Карбышава № 13 — Пабудаваны ў 1950-х гадах. Добры прыклад «сталінскага ампіру».
Дом Міхася Васілька — аднапавярховы драўляны, які згодна з афіцыйным заключэннем «з'еў грыбок», у сувязі з чым быў разабраны. На яго месцы ў 1975 г пабудаваны чатырохпавярховы будынак Гродзенскага філіяла беларускага інстытута па праектаванні капітальнага рамонту і рэканструкцыі аб'ектаў жыллёва-грамадзянскага прызначэння— архітэктар В. Ягошын. 3 1986 па 1990-я гады на будынку мелася мемарыяльная дошка ў гонар Міхася Васілька. У 2005 г. новая дошка з'явілася зусім на іншым будынку — на рагу вул. Васілька і Кірава.
Карбышава № 17 — Былы павятовы банк, Нацбанк РБ у Гродна. Год пабудовы— 1931. Магчымыя аўтары праекта — архітэктары С. Валканоўскі і М. Шчука. Узор архітэктуры канструктывізму. Чатырохпавярховы будынак, мае прамавугольны план. Банк пастаўлены на вы-сокі гранітны падмурак. Галоўны фасад вызначасцца актыўным па-доўжаным рытмам вокнаў другога і трэцяга паверхаў, аб'яднаных па вертыкалі рамамі. Цэнтральны ўваход з дзвярыма-вяртушкай праводзіць у вестыбюль. Панэлі вестыбюля і двумаршная лесвіца ў аперацыйную залу зроблены з мармура. Інжынерна-тэхнічнае заплечча будынка, сталярка і іншыя дызайнерскія элементы інтэр'ера вызначаюцца высокай якасц’ю і чысцінёй стылю. На 1950 г. – абласная кантора Дзяржбанка; абласная кантора Сельгасбанка..
Карбышава № 19— Пабудаваны прыкладна ў 1930-х гадах. Добры прыклад драўлянага канструктывізму з мураваным гаражом у двары ў тым жа стылі.
Карбышава № 24 — Пабудаваны ў другой палове XIX ст. Эклектыка. На 1945 г. – гарадскі камітэт Чырвонага Крыжа. Пры ім дзейнічалі семімесячныя вячэрнія курсы па падрыхтоўцы медсясцёр. На 1970 г. – паліклініка № 3 дзіцячай бальніцы.
Карбышава № 24а — Пабудаваны ў другой пшіове XIX ст. Эклектыка.
Карбышава № 28 — Гарадская станцыя худкай медычнай дапамогі. Пабудаваны прыкладна ў 1930-х гадах. Мураваны. Стыльны прыклад канструктывізму.
Касманаўтаў праспект // Смаленскі тракт, Лідскі тракт, паштовы сталічны тракт на Вільню, Скідальская застава, Skidelska, Skidelerstr. — У ХV - ХVІІ ст. — гэта Смаленскі а затым Лідскі тракт: працяг вуліцы Азёрскай, якая пачыналася адразу за Смаленскай ( напачатку ХVІ ст. ) альбо Брыгіцкай ( з другой паловы ХVІІ — канца ХVІІІ ст . ) брамай. Прыкладна напачатку ХVІІІ ст. на Лідскім альбо Скідальскім тракце - сучасным праспекце Касманаўтаў - функцыянавала вядомая карчма - "Пагулянка". Гэта была тыповая прыгарадная карчма ў якой мясціўся невялікі шынок і гатэль. Акрамя гэтага, тут мясціліся канюшні і карэтная.
Карчма праіснавала прыкладна да 80-ых гадоў ХІХ ст. ( зараз прыкладна на гэтым жа месцы знаходзіцца крама "Ваенторг" ). Пасля таго, як гэтая тэрыторыя была ўключана ў межы горада і ўвесь раён ад назвы карчмы пачаў называцца Пагулянка.
Пасля завяршэння будаўніцтва шэрагу вайсковых аб'ектаў - парахавых складоў, казармаў, арсенала і г.д. у другой паловы XIX ст. Скідальская застава стала называцца вуліцай Скідальскай (план 1912 г.). Напачатку вуліцы прыкладна на месцы сучаснага прыпынку “Аўтавакзал" знаходзіўся "Сенны Рынак", які гродзенцы памятаюць, як Скідальскі, і які функцыянаваў да пачатку 70-х гадоў ХХ ст. Недзе, альбо на плошчы, прылягаючай да рынку, альбо на плошчы ў межах сучаснай вуліцы Парахавой, быў пакараны Міхал Валовіч- яго павесілі прылюдна, удзельнік паўстання супраць царскага самадзяржаўя, змагар за волю і незалежнасць. Цікава, што менавіта гэтае пакаранне было, хутчэй за ўсё, апошнім з зпохі сярэднявечча ў Гродне ў XIX ст. Зараз гэта галоўная магістраль, якая звязвае горад і вытворчае аб'яднанне «Азот».
Гарбаты (чортаў) мост (праз чыгунку) — Пабудаваны ў XIX ст. Разабраны на пачатку XXI ст.
Касманаўтаў праспект № 1 — Сінагога на Аляксандраўскай слабадзе. - Пабудавана ў пачатку XX ст. Грунтоўнта перароблена пад банкаўскі офіс у 2008-2009 г.г.
Касманаўтаў праспект № 2 а — Жылы дом. Пабудаваны ў 1964 г. Першы гарадскі шматпавярхоўны будынак савецкіх часоў. Прыкладна на гэтым месцы на пачатку XVIII ст. знаходзілася карчма «Пагулянка». Праіснавала да канца XIX ст. Тыповая прыгарадная карчма, у якай месціліся невялікі тынок, гатэль, канюшня і карэтня.
Касманаўтаў праспект № 2 б — Стралковы гарадскі арсенал, вайсковыя казармы 26-й артылерыйскай брыгады, дом ДТСААФ. Год пабудовы — 1902. Архітэктурны стыль невыразны, як і належыць для складоў са зброяй. У студзені 1906 г. з будынка былі скрадзены 52 рэвальверы "Рускі Сміт-Весан" узору 1873 г. і больш за 8000 патронаў да іх. Уся гэта зброя ўрэшце рэшт, відаць, патрапіла да "Міш Хае Одэм" - адной з канспіратыўных арганізацый Бунда. З часткі членаў гэтай арганізацыі ў 1920-я гады была створана знакамітая яўрэйская баявая арганізацыя на тэрыторыі Палестыны -"Хагана". Старажылы згадваюць, што яшчэ ў 1970-х гг. недалёка стаяў ідэнтычны будынак.
Касманаўтаў праспект № 6 — Новы яўрэйскі дзіцячы прытулак. Год пабудовы — 1918. Мадэрн. Пасля Другой сусветнай вайны надбудаваны трэці наверх. Пад час рамонта летам 2007 г. фасад будынка быў абшыты гіпсакартонам і страціў арыгінальны выгляд.
Месца пакарання Міхала Валовіча // былая плошча Валовіча. Зараз — спальны раён. Праспект Касманаўтаў № 29-37. Мiхал Валовiч (1806-1833), дзеяч паўстання 1833 i эмiсар ў Гродзенскай губ.(1833); пакараны смерцю ў Гродна каля парахавых складоў (р-н праспекта К. і вул. Захарава); у 1930-х iмем Валовiча быў названы пляц (побач з месцам яго пакарання). Ёсць звесткі аб нейкім памятным камяні, які быў на месцы яго пакарання яшчэ ў 2006 г. (па словах Ул. Хільмановіча).
Касманаўтаў праспект № 8 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад цаглянай эклектыкі. Уваходзіў у комплекс вайсковых збудаванняў.
Касманаўтаў праспект № 8 б — Артылерыйскі парк. Пабудаваны на пачатку XX ст.
Касманаўтаў праспект № 24 — Пабудаваны ў 1920-1930-х гадах. Прыклад позняй эклектыкі.
Курган славы — Закладзены 17 верасня 1968 г на ўшанаванне памяці барацьбітоў за савецкую ўладу. Сюды прывезена зямля з усіх раёнаў Гродзеншчыны, з брацкіх магіл воінаў Чырвонай Арміі і партызан, магіл Герояў Савецкага Саюза, пахаваных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
Каханоўскага // Krzyżaki, Gutsstr., Учхозовская
Каханоўскага № 1 — Крама, гэтак званая “керосинка”. Тыповая забудова гандлёвага прызначэння пачатку 1950-х гадоў. Падобных крамак у горадзе было некалькі. Акрамя кірасіна для бытавых мэтаў ў іх гандлявалідробнымі таварамі гаспадарчага прэдназначэння. Былыя “керосинки” знаходзяцца, так сама, па вул. Рэйманта, Шасейнай ды інш..
Каханоўскага № 13 — Майстэрня Васіля Качана. Пабудавана напрыканцы XIX ст. Працавала шэсць мужчын. Толькі за 1889 г. тут было зроблена 18 помнікаў, на агульную сумму 900 рублёў.
Кахапоўскага № 15— Пабудаваны напрыканцы XIX ст. Прыклад вельмі выразнай эклектыкі.
Каханоўскага № 17— Пабудаваны напрыканцы XIX ст. Прыклад вельмі выразнай эклектыкі.
Каханоўскага № 19 — Пабудаваны напрыканцы ХІХ ст. Прыклад вельмі выразнай эклектыкі,
Каханоўскага № 21 — Пабудаваны напрыканцы XIX ст.
Кірава // Мірсніцка (Мірыніцкая), Рэзніцкая, Паліцэйская, Listowskiego, Lyckier-Str. — Упершыню ўзгадваецца ў 1561 г. ў "Памеры на Валокі горада Гродна" пад назвай Марсніцкая. Сфарміравалася некалькі раней у ХV ст., як вуліца, паралельная Смаленскаму тракту - Езіорскай вуліцы, цяпер К. Маркса. У ХVІ ст. вуліца толькі складвалася і была заселена ў асноўным на правым баку. У ХVІІ ст., пасля знішчэння маскоўскімі войскамі Уваскрасенскай царквы на тэрыторыі сучаснага Новага Замка, на вуліцы была адбудавана адноўленая Уваскрасенская царква. З 1680 г. частку вуліцы займаюць іезуіты, існуе юрыздыка брыгітак. Найбольш значныя будынкі на правым баку вуліцы ў гэты час - гэта рэзыдэнцыя і карчма смаленскага скарбніка Граткоўскага. У канцы XVIII стагоддзя на вуліцы размясціліся палацы і рэзыдэнцыі магнатаў Патоцкіх, Сабалеўскіх, Валя...
У ХVІІ ст. вуліца называецца Рэзніцкай, але ў 1783 г. ізноў абазначана як Мірсніцкая. Праўда, напачатку XIX ст., назва Рэзніцкая была найбольш ужывальнай, да перайменавання вуліцы ў Паліцэйскую. Яна моцна пацярпела ад пажару 1885 г.. Асноўная забудова, захаваўшаяся да нашых дзён, адносіцца да канца XIX пачатку XX ст.. На вуліцы часткова месціцца комплекс іезуітскага калегіўма і старых будынкаў губернскай турмы. Да нядаўняга часу на гістарычных будынках захоўвалася шмат каштоўных архітэктурных дэталяў.
Кірава № 1 — Былы езуіцкі калегіум, турма. Пасля няўдачы першай спробы заснаваць у Гродне езуіцкі калегіум (гл. раздзел аб Замкавай вуліцы) езуіты ізноў з’явіліся ў горадзе ў 1622 г. і пасяліліся ў купленай камяніцы на рынку (магчыма «Замкавым двары»). Дзякуючы шэрагу фундацый езуітам удалося купіць шэраг пляцаў на ўсходнім баку Рынка, вуліц Калючынскай і Рэзніцкай. У 1637 г. езуіты куплябць звон для невялікага касцёла, а сейм 1647 г. пацвярджае іх валоданне пляцамі, на якіх павінен быць узведзены калегіум. Магчыма будаўніцтва новага касцёла пачалося ці было падрыхтавана, аднак маскоўская навала перарвала гэтыя працы. У 1666 – 1667 гг. згадваецца аб будаўніцтве новага прэзбітэрыума, аднак прэзбітэрыум быў драўлянага касцёла св. Пятра і Паўла, а не мураванага Фрнцішка Ксаверага. Першапачатковы калегіум будавалі ў 1677-1683 гт., новы (на захад ад «старога») — у 1691-1763 гг. У 1711 г. была падрыхтавана цэгла для будаўніцтва рэфлектарыя, аднак іх прадалі, акупаючы ваенныя кантрыбуцыі. У 1722 г. езуіт-навіцыюш Францішак Карп, ураджэнец Гродзенскага павета, ахвяраваў на заканчэнне будаўніцтва калегіума 20 тыс. тынфаў срэбра, пасля чаго будаўніцтва было завершана. У 1734 г. быў разабраны драўляны будынак калегіума, у 1725 г. драўляная званніца над старым калегіумам. У 1726 г. падпісаны кантракт з Дамінікам Фантанам (каля 1680 – каля 1740), маёрам войска ВКЛ, архітэктарам, які пераабудаваў палац Радзівілаў у Гродне, на будаўніцтва рэфлектарыя. Аднак Фантана не выканаў кантракта і рэфлектарый быў пабудаваны ў 1727 г. самымі езуітамі пад кіраўніцтвам брата Якуба Руфа (Jakob Ruoff).
На пачатку XIX ст. пад губернскую турму быў адведзены двухпавярховы каменны флігель, што ўваходзіў у комплекс будынкаў езуіцкага калегіума (зараз на тэрыторыі турэмнага комплексу). У 1802 г. гродзенскі губернатар Кошалеў перадаў будынак калегіума ў распараджэнне Гродзенскага прыказа грамадскага апекавання. У 1817-1820 гг. перабудаваны па праекце архітэктара Лянгоскага пад гродзенскі турэмны замак. У кастрычніку 1821 г. на тэрыторыі гродзенскага турэмнага замка была пабудавана капліца пад назвай «Св. Пятра ў аковах». У канцы 1820-х гадоў частка былога калегіума была перададзена вайсковаму ведамству. У 1840 г. была перабудавана турэмная царква. У 1853 г. пад кіраўніцтвам архітэктара Мікульскага пачынаецца будаўніцтва двух невялікіх флігеляў, якія далучаюцца да корпуса турэмнага замка. У 1858 г. была разабрана хата ката з мэтаю перашкодзіць магчымым спробам уцёкау, бо яна прымыкала да турэмнай сцяны. У 1861 г. адбываецца чарговы рамонт, а ужо ў сакавіку 1863 г. тут з'яўляюцца першыя удзельнікі паўстання. Колькасць палітычных вязняў у хуткім часе ўзрасла настолькі, што турэмныя ўлады вымушаны былі перавесці крымінальных злачынцаў у былы кармеліцкі манастыр. Чарговыя працы па пашырэнні турмы праводзіць гродзенскі купец Андрэс пад кіраўніцтвам інжынер-падпалкоўніка Арнольда. У 1912 г. на тэ-рыторыі турмы будуецца корпус для вобыску і спатканняў. На 1928 г. у доме па адрасе вул. Лістоўскага № 2 працавалі кнігарня Тані Гарбер, мануфактурная крама Хаіма Заўдмана, цырульня Клецкель Шейер, кравецкая майстэрня Міхеля Позняка [ДАГО Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – Арк. 223].
Кірава № 2 — Дом Лютаранскага таварыства. На канец 1920-х г. у будынку працавала семікласная евангелічная школа № 5 ды друкарня Маісея Харлапа. На 1926 год тут была адзіная ў горадзе крама музычных інструментаў, уласнік – Міцэльмахер. У студзені ??? года пасля капрамонта дзяржкамісія прыняла дом з надбудоваю трэцяга паверха. На 1950 г. – “Областной институт усовершенствования учителей”. = ?
Кірава № 3 — Дом Хаіма Бронервейна, дом Абрамскага. Год пабудовы— 1878. Узор эклектыкі. У 1920-я гады тут жыў рабін Хаім Беластоцкі. У 1926 годзе ў будынку размяшчаўся склад сялёдкі і каланіяльных прадуктаў Х. Бронервейна.
Кірава № 4 — Дом Астрагорскага. = ?
Кірава № 5 — Дом З.Мелаховіча, Дом І.Індурскага, Дом Рахманіна (?), дом Пейсаховічаў, Школа Тарбут А, дом Марыі Вэнжык-Відоўскай. Год пабудовы – каля 1898. Эклектыка.Да 1885 г. участак быў забудаваны рэдкай драўлянай забудовай і, гледзячы па ўсім, рэгулярнай зубудовы тут не існавала. У спісе ахвяр пажара 1885 г. Фігуруюць два домаўладальніка – Сора Зелікман і Сроіль Ашкеназі. У 1887 г. на месцы сучаснага дома бачны дом, які паўтарае абрысы дома сучаснага, аднак яшчэ аднапавярховы. У 1889 г. ён праходзіць як дом аднапавярховы каменны купца Зеліка Мелаховіча з лаўкай. Па матэрыялах 1910/12 гг. належыць ужо купцу Іосіфу Індурскаму. Тады ж над першым паверхам надбудаваны другі (магчыма першапачаткова дом быў перабудоўваўся яшчэ пасля 1902 г., тадыяк ужо ў азначаны час тут быў толькі прыбудаваны дадатковы аб’ём з лесвіцай). У 1923 г. домам валодалі Ізраіл Мойша Пейсаховіч і яго сястра Сора. На сярэдзіну 1920-х – уласнасць Марыі Вэнжык-Відоўскай ( У 1927 г. Марыя Вэжык-Відаўская склала ў дар музею больш за трыста экзэмпляраў розных мінералаў, галоўным чынам з Сібіры і Урала ). На 1911 г. тут працавала пачатковае яўрэйскае вучылішча. Сярод жыхароў дома ў 1920-я гады былі пасол у польскі сейм прафесар К. Лашкевіч. Тут жа працавала сямікласная яўрэйская школа «Tarbut». У кастрычніку 1930 г. знаходзілася рэдакцыя беларускай паланафільскай газеты «Беларуская думка». На доме знаходзілася мемарыяльная табліца ў гонар Лазара Заменгофа (1859-1917) —стваральніка мовы эсперанта, вядомага ўрача-акулiста; які жыў у гэтым доме з 1893 па 1905. З красавіка 1944 г. – Гродзенскі тэхнікум фізкультуры.
Кірава № 5 а — Год пабудовы — 1898. Тыповы флігель даходнага дома. На 1982 г. – гарадское трансагенства.
Кірава № 6 — Дом Крынскай. Год пабудовы — 1880. Перабудаваны ў 1931 г. пад гарадскі шпіталь. Мае важнае значэнне для гарадскога архітэктурнага ансамбля вуліцы. Згодна з В.Саяпіным: на 1922 г . – паравы млын Д. Касоўскага = ?. Dziennik Grodzieński № 128, 22.07.1922. s.7
Кірава № 7 — Дом Шломы Швэйцара. Год пабудовы — 1890. Эклектыка. У 1920-я гадыў жыў кіраўнік яўрэйскай школы Шмерэль Бадылкес. У лютым 1945 г. домы № 7 і № 9 па вуліцы Кірава рашэннем Гарвыканкама былі прадстаўлены для размяшчэння школы “ФЗO Управления строительно-восстановительных работ”.
Кірава № 8 — Дом Салавейчыка. Магазін «У майстра». Тыповы будынак пачатку XX ст. У лістападзе 1957 г. частка дома была замацовна за “Облкниготоргом” і 20 снежня ў цокальным паверсе пачала працаваць букіністычная крама. На 1970 г. – крама № “Книга – почтой”.
Кірава № 9 — Дом Малавіста. Год пабудовы — 1880. Эклектыка. На 1911-13 гг. тут жыў урач Леў Гахман. На 1926 г. тут жылі доктар М.Барадзіцкі і дзіцячы ўрач Салавейчык ( далей глядзі – вул. Кірава № 7 ).
Кірава № 10 — Гл. Гараднічанская № 30.
У 1679 г. пляц паміж сучаснымі будынкамі № 10-12 набыў Ордэн камедулаў з Віграў.
Кірава № 11 — Гл. Гараднічанская № 38. Па стану на 1951 г. – Гродзенская арцель «Экономия».
Кірава № 12 — Дом Эйсманта. Год пабудовы— 1887. Прыклад пасляпажарнай забудовы Гродна. На канец 1920-х тут працавала Таварыства дзяржаўных чыноўнікаў. На 1927 г. па адрасу вул. Лістоўскага № 12 працавала Агульная гімназія. Тут жа з красавіка 1930 г. працавала Кола спевакоў. На 1926 г. – васьмікласная агульная гімназія Маркуса і Лендвадхіндера ( дырэктар – Руттэн ).
Кірава № 12 а — Год пабудовы — 1887. Тыповы флігель.
Кірава № 13 — Дом Баумгартена, пазней, магчыма – братоў Тропп. Год пабудовы — 1914. Эклектыка. Частка дома, магчыма, з больш даўніх часоў. На 1928 г., магчыма, працавала пякарня і крама па продажу слодычаў братоў Тропп [ДАГО Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – Арк. 263 ].
На абшчары паміж дамамі № 13 – 27 на пастак ХХ ст. стаялі камяніцы Бабровіча, Шэрэшэўскага, Шмігельскага, Лісоўскага ды Пацынко.
Кірава № 14 — Гл. Сацыялістычная № 27. На 1950 г. – станцыя худкай дапамогі, 1-я гарадская і дзіцячая паліклініка.
Кірава № 16 — Дом Гежэса. Год пабудовы — 1890. Эклектыка. На 1926 г. – я’рэйская рэлігійная школа “Torat Chaim”.
Кірава №18 — Дом Ліўшыца, дом Р.Суральскага ( магчыма ). Год пабудовы— 1884. Цудам захаваўся пасля пажару 1885 г. Магчыма, на 1928 г. працавала фірма Бекре і К [ДАГО Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – Арк. 223 зв.].
Кірава № 18 а — Дом Ганіандзскага. Год пабудовы — 1890. Тыповы флігель.
На 1928 г. па адрасу вул. Лістоўскага № 20 працавала цукерня Ёзэфа Мараша [ДАГО Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – Арк. 223 зв.].
Кірава № 22 — Дом Длугача, дом (магчыма ) Самуэля Скідзельскага. Год пабудовы — 1890. Прыклад стылю эклектыкі.
На 1930 г. па адрасу вул. Лістоўскага № 24 у доме Наяцы і Абрама Станецкага працавала прызыўная камісія...
Кірава № 26 — Дом Садоўскай. Год пабудовы — 1888. Тыповы гродзенскі даходны дом. З 1919 г. тут працавала спажывецкая крама Басі Фрэйдовіч. На 1928 г. працавала цырульня Ханны Корынь [ДАГО Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – Арк. 223].
Кірава № 26 а — Дом Элькеса. Год пабудовы — 1889. Флігель пры ўзгаданым вышэй доме. У ім напачатку стагоддзя жыў архітэктар Плотнікаў. Згодна з В.Саяпіным: на 1923 г.- паравы млын Ашэра Касоўскага. Грунтоўна дабудаваны у 1970-я гады.
Кірава № 27 — Дом Ландаў. Год пабудовы — 1889. Эклектыка. У 1923 г. тут працавала фабрыка па разліву водкі М.Красіньскага. На 1926 г. у доме жыла доктар Клаўдзіна Аттовіч-Станьскі. Магчыма, у гэтай камяніцы на пачатак студзеня 1930 г. адбылося святочнае адкрыццё памяшкання святліцы-чытальні аддзела Цэнтральнага Украінскага камітэта ў Гродна.
Кірава № 28 – На 1926 г. – дом гродзенскага хірурга доктара Фінкеля (?).Informator miasta Grodna...s.36
Кірава № 29 — Дом Ганіандзкага ( па іншых звестках – Баумгартэна ). Год пабудовы — 1900. Эклектыка. Магчыма, што як раз на гэтае месца ў 1614 г. пасля пажару была перанесена Васкрасенская царква.
Кірава № 29 а — Год пабудовы — 1888. Эклектыка.
Кірава № 31 — Дом Кульвеца. Год пабудовы — 1885. Эклектыка. На 1926 г. – Гродзенскае лесніцтва.
Кірава № 32 — Дом купцоў Касоўскіх. Год пабудовы — 1912. Выключны для Гродна прыклад мадэрну. Аўтар праекта нам невядомы, але гэта напэўна той самы чалавек, што праектаваў дом, дзе зараз месціцца Ленінскі РАУС г. Гродна па вул. Тэльмана № 9. У доме былі кватэры з лазенкамі і клазетамі, пячное ацяпленне. Акрамя кватэраў тут месціліся харчовая крама і кравецкая майстэрня. Да красавіка 1969 г. у будынку знаходзілася Упраўленне сельскай гаспадаркі Гродзенскага раёна. Пазней будынак быў перададзены ў арэнду абласному “Совету ДСО «Урожай»”, абластному “Управлению государственной инспекции по хлебопродуктам”, Гродзенскай абласной і гарадской арганізацыям таварыства «Знание» і экскурсійнаму бюро Гродзенскага абласнога Савета па турызму.
Кірава № 33 – Дом Стральца, дом Боржэслаўскай. Пабудаваны ў 1889 г. і перабудаваны ў 1984 г. Дом быў аднапавярховы з мансардай, крыты бляхай з святліцай (актавым залам), двумя памяшканнямі на першым паверсе і кватэрай у мансардзе. У 1910 г. належаў Іосіфу і Міне Стральцам. У 1920-х гг. у доме размяшчалася «Macierz Polskа». На 1926 г. у доме жыў доктар Ленартовіч. На 1930 г., магчыма, належыў М.Боржэслаўскай.
У 1753 г. участак належаў да юрыздыкі каралеўскага камергера графа Мнішка. На пляцы знаходзіўся драўляны палац, канюшні і розныя гаспадарчыя пабудовы. Па дадзеным за 1886 г. паміж сучаснымі дамамі №31 і №35 знаходзіцца пусты пляц спадкаемцаў Палтаржыцкіх.
Достарыңызбен бөлісу: |