Савецкая № 21 — Дом купца Чартка. Год пабудовы каля 1866. Зараз непазнавальна перароблены пад магазін. У розныя гады у доме Чартка па Саборнай мясціліся: тіпа-літаграфія Давіда Мейлаховіча ( на 1894 г. ), акушэрка Клечэўская ( на 1895 г. ), фотамайстэрня Хаіма Эліяша Эмавіча Бінковіча (прыкладна з 1896 г. да 1903 г. ); фотаатэлье Заблуды, страхавое таварыства “Саламандр” ( на 1903 г. ); фотаатэлье М.Рубінштэйна, кніжная крама ды бібліятэка Шантыра ( на 1910 г. ); аптэкарская крама Маліноўскага, гатэль “Ангельскі” ( на 1915 г. ). На 1928 г., магчыма, працавала пякарня Танкусовай; у канцы 1930-х гадоў тут, верагодна, мясцілася рэдакцыя газеты “Dziennik Kresowy”. На 1950 г. – областная бібліатэка. На 1970 г. – ювелірная крама, затым - крама “Жемчужина”.
Савецкая № 23 — Дом Ромера, дом Ясяноўскіх, магчыма, дом Рымана, гатэль “Пецярбургскі”, гатэль “Маскоўскі”, Hotel “Polski” ( гапсадар – Філіп Назарка ), месца паседжапняў урада БНР. Год пабудовы — 1856. Эклектыка з выразнымі элементамі класіцызму. Ясяноўскім дом дастаўся ад высланых пасля студзеньскага паўстання ў Сібір кіраўніка паўстання на Гродзеншчыне Севярына Ромера і яго жонкі Тэадоры. ( Станіслаў Ромер - ўдзельнiк паўстання 1863 (у яго часта збiралiся паўстацы); быў знаёмы з Напалеонам Ордам, які наведваў гэты дом і адлюстраваў яго на адным з сваіх малюнкаў ). Ясяноўскі перабудаваў дом паўстанцаў пад гатэль «Пецярбургскі» і адкрыў тут склеп рэйнскіх вінаў і магазін каланіяльных тавараў. У сакавіку-красавіку 1919 г тут працавалі Беларускі нацыянальны камітэт, Беларуская павятовая рада, Цэнтральная беларуская рада Гродзеншчыны, клуб «Беларуская хатка», Грамада беларускай моладзі, курсы беларускай мовы, адбываліся беларускія вечарыны, працавала рэдакцыя газеты «Беларусь». У сярэдзіне 1920-х працавала “Polska drukarnia kresowa” і рэдакцыя газеты “Nowy Dziennik Kresowy”. На 1926 г. – ювелірная майстэрня Хешэса, “Сообщество парикмахеров”, гатэль“Polski ».
Пасля таго, як горад быў акупаваны немцамі ў гады Другой Сусветнай вайны, для аховы зноў створанай мяжы паміж тэрыторыямі «Белосток» и «Остланд» на адрэзке Гродзенскага ўезда ў кастрычніку 1941г. было створана Галоўнае мытнае ўпраўленне (Hauptzollamt) ў складзе Вярхоўнага фінансавага ўпраўлення Усходняй Прусіі. З дамовы, паміж оберпрэзідэнтам фінансаў Усходняй Прусіі з гаспадаром дома ад 16 лютага 1942 г. вынікае, што апошні здае ў наём “на карысць Рэйха” «для жылых і службовых мэтаў наступныя памяшканні: 9 жылых памяшканняў, 14 кабінетаў, 2 склады, 1 прыёмную і 5 гаражэй» пры ўмове штомесячнай арэнднай аплаты ш памеры 195,1 рэйхсмарак.
У другой палове 1940-х тут месціўся інтэрнат Гродзенскага педагагічнага інстытута, у ім у гэты час жыў будучы знакаміты гродзенскі пісьменнік Аляксей Карпюк. Тут жа ў той самы час дзейнічала падпольная беларуская антысавецкая арганізацыя, разгромленая НКУС у канцы 1940-х гг. З ліпеня 1947 г. у будынак пераселіўся апарат гродзенскага гарвыканкама са ўсімі аддзеламі. У 1961 г. на цокальным паверсе адчынілася “Пельменная”. Па стану на 1970 г. – “Облмежколхозпроект” ды “Облмежколхозстрой”. На 1982 г. – обласная арганізацыя таварыства аматараў кнігі.
Савецкая № 25 — Дом Ратнера, гатэль “Пецярбургскі” ( на 1915 г. ). Год пабудовы — 1870. Пераважаюць элементы стылю мадэрн. З 1902 г. працавала крама абутка Шмуэля Гардона. Год забудовы - 1870. Гэты будынак, як і дом №27, быў рэстаўраваны ў 1987 г. Праект рэстаўрацыі будынка быў далёкі ад рэстаўрацыі, затое здолеў дагадзіць высокаму начальству. У выніку: дах дамоў быў штучна і без навуковых падстаў завышаны. На працягу дзесяці гадоў з будынкам нічога не рабілі, ён толькі мяняў гаспадароў. У канцы ліпеня 1920 года тут стацынаваў штаб 10-й каўдывізіі Чырвонай арміі. На 1927 г. тут месцілася рэдакцыя газеты “Głos prawdy Ziemi Grodzienskiej» на чале з Янам Янкоўскім ( выдаваў гэтак званы “Związek Naprawy RP w Grodnie” ). На 1928 г. ўласнасць “Syndykatа Rolniczego”. Магчыма, на 1928 г. працавала цырульня Турчынскага, склад мясных вырабаў Шэміса. На 1939 г. – працаваў аптэчны склеп А. Майзеля – “найстарэйшая і найвялікшая фірма фатаапаратаў у Гродна”.
У 1940-41 г.г. мацткае фота № 2 Ваенгандля. Зноў адчынілася ўжо пасля вайны ў верасні 1945 г.. На 1950 г. – кантора “Заготлен”. У 1952 г. – фірмовая крама па продажу папірос ды тытуня “Белтабаксбыт”. З 1964 г. – крама“Спорттовары” гродзенскага ўнівермага. У 1971 г. адчынілася крама “Березка” па продажу товараў за валюты для іншаземцаў. за иностранную валюту иностранным гражданам. На 1982 г. – крама “Букинист”.
Савецкая № 27 — Дом Салавейчыка, дом Лазара Ротнера ( на 1928 г. - па іншых звестках гэта быў дом Ісідора Прэньскага, аднак той жа І.Прэнскі ўзгадваецца і як гаспадар камяніцы па Дамініканскай № 22 ). Год пабудовы — 1870. Магчыма, на 1915 г. тут знаходзіўся гатэль “Бельвю”. На 1911 г. працавала кніжная лаўка Тракеніцкага. У 1970 г. – обласная дзіцячая бібліятэка. На першым паверсе – крама полуфабрыкатаў.
Савецкая № 29 – Універмаг “Дзіцячы свет”. Пабудаваны у 1982 г. = ?.
На месцы крамы стаяла камяніца Фрумкіна ( магчыма, на 1911 г. уласнасць Матуса ). Будынак быў грунтоўна перабудаваны ў 1920-х гг., аб чым сведчаць паштоўкі часоў Першай сусветнай вайны (на іх магчыма драўляны будынак з высокім двусхільным дахам) і выявы больш позняга часу (на іх мураваны будынак з шырокімі вокнамі). Тут з 1909 г. працавала найбольш вядомая ў горадзе ў першай палове ХХ ст. кніжная лаўка І. Іберскага. На складзе кнігарні пастаянна былі найноўшыя кнігі з усіх галінаў ведаў. Наведвальнікі крамы ў 1926 годзе маглі набыць апрача кніг альбомы для марак і паштовак, брульёны, партфелі і тэчкі са скуры, мармуровыя, бронзавыя, шкляныя і аксідзіраваныя прыборы для пісьма, мапы і глобусы, фарбы, ноты. Чытальня і бібліятэка пры кнігарні ўвесь час папаўнялася новымі выданнямі і прапаноўвала 50% скідку для настаўнікаў і моладзі. Можна было таксама набыць футбольныя і тэнісныя мячы і іншыя прылады для летніх гульняў.
На 1927 г. па адрасу Дамініканская № 26 працавала крама “Filharmonija” Міцельмахера, дзе, напрыклад, сярод іншага прадаваліся квіткі на прадстаўлення ў гарадскім тэатры з нагоды Дня рускай культуры. Магчыма, на 1928 г. парцавала вендлярня Лейзера Хісело ( іншая крыніца падае – Хісдо ). На 1937 г. працаваў “Bank narodowy w Grodna”.
У лютым 1945 г. крама была перададзена “ОРСу” Беластоцкай чугункі. У ліпені 1947 г. пачаў працу гродзенскі ўнівермаг. З 1963 г. крама № 50 “Аленушка”.
Савецкая № 31 — Будынак Гродзенскага акружнога суда. Пабудаваны ў 1884 г. па праекце архітэктара Небальсіна. Рэстаўрацыя -1989 г., аўтар праекта — С. Шэйн.
Трохпавярховы будынак з цокальным паверхам. Кампазіцыя галоўнага фасада асіметрычная: з паўднёвага боку да яго прымыкае двухпавярховае крыло. Пластыка фасада насычаная: руст, прафіляваныя філёнгі з гірляндамі, лучковыя сандрыкі, арнамент — меандр і дубовыя галінкі ( цікавая дэталь – сярод арнаменту магчыма прачытаць слова “Закон” ). Будынак завершаны атыкам. Бакавая лесвічная клетка вылучана неглыбокім рызалітам з балконам. На дваровым фасадзе — рызаліты лесвічнай клеткі і тарцовых залаў. Планіроўка калідорная. Архітэктура будынка мае стылізатарскі характар, у ёй выкарыстаны формы і прыёмы розных будаўнічых эпох.
Гістарычна лёс гэтага будынка складаўся няпроста - пад Акружны суд прыстасавалі частку палаца князёў Масальскіх XVIII ст. Губернскі інжынер Небальсін падыйшоў да старажытнага будынка з самай высокай адказнасцю і такім адмысловым чынам аб'яднаў гэтыя рознастылёвыя будынкі. У Гродне і цяпер наўрадці адшукаеш лепшы прыклад спалучэння рознастылёвых архітэктурных аб'ектаў. Сутарэнні сучаснай гандлёвай крамы - гэта сутарэнні палаца Масальскіх, а сутарэнні кавярняў – былыя склады і гаспадарчыя пакоі Акружнога Суда.
У будынку акруговага суда ў міжваенны час праводзіліся палітычныя працэсы: у красавіку 1925 г. адбыўся «працэс 72-х» — суд над беларускімі партызанамі, якія ў 1922—1923 гг. дзейнічалі ва ўсходніх паветах Беластоцкага ваяводства і ў раёне Белавежскай пушчы; 9—21 чэрвеня 1929 г. ішоў закрыты «працэс 75-ці» над членамі КПЗБ, арыштаванымі ў Косаўскім павеце Палескага ваяводства ды інш. [ Збор помнікаў... – с. ].
На 1926 г. у доме знаходзіліся: крама галантэрэі і бялізны І.Герутты; кніжная крама і склад школьных прыналежнасцей Е. Іберскага = ?, аптэчны склад Д.Гурвіч, тытунёвая крама І. Астрынскага. На 1928 г. тут, так працавала цырульня Данілеўскага, трохі пазней – крама “Gierutto”-“Herkules” па продажу адежы. У полупадвальным памешканні ў 1958 г. адчынілася вялікая спажывецкая крама, у якой у першыню ў Гродна былі ўсталяваны аўтаматы па продажу газаваный вады ( зараз - “Ретро пицца” ды “Кофемания” ). На 1970 г. – абласная пракуратура, абласны камітэт таварыства Чырвонага крыжа, бюро па працаўладкаванню и инфармаванню насялення. У 1982 г. – “ДСО Урожай”, абласны “Cовет общества изобретателей и рационализаторов”.
Савецкая плошча // Рынак, Ратушная, Гандлёвая, Рынак, Парадная, Бульварная, Соборная, Биржевая плошча, рłас Farny, рłас Stefana Batorego, Kirchplatz — Гарадскі рынак сфармаваўся да пачатку XV ст.
У перыяд Расійскай імперыі плошча мела розныя назвы. Часам у справаводстве губернскай адміністрацыі ўжывалася старадаўняя назва – Рынак; ў афіцыйным ўжытку другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. плошча называлася Параднай, Бульварнай, Саборнай, Біржавай. Гэтак, Бульварная плошча згадваецца ў крыніцах 1869, 1872 гг., Саборная – 1871, 1886 гг., Парадная – 1848, 1885, 1913, 1915 гг., Біржавая – 1910 г.
Забудова плошчы ў гэты перыяд была амаль цалкам мураванай. Драўлянымі былі толькі некаторыя гаспадарчыя пабудовы (хлявы, свіраны, будкі), а таксама адзінкавыя дамы. На канец ХІХ ст. заходні бок плошчы складалі пляцы купчыхі Кауфманавай, Гольдберга, Грынберга ды Вольфаў. Паўднёва-усходнюю частку плошчы займалі пляцы АПалюты. Пасля яго смерці ў нерухомасці было ажно шэсць гаспадароў. Мураваны дом, крыты бляхаю, быў падзелены на 3 часткі: адной з іх валодалі спадкаемцы Палюты, другой – Лэйзер Аронавіч і П[аша] Янкелеў Двенесавы, а трэцяй – Фішаль Давыдавіч Выгодскі (зубны ўрач). Камяніцаю, крытаю чарапіцаю, валодалі Мэер Шымелевіч і Ліба Ніткаўна Букавы. Уладальніцай крамы стала Роза Ісакаўна Малевіч, а свірана – жонка чыноўніка Скурата.
Згодна з І.Соркінай, прастора паміж забудовай плошчы па перыметру не пуставала. Тут знаходзіўся гасцінны двор з будынкам былой ратушы і 50-ю гандлёвымі крамамі. Гэты комплекс належаў Гродзенскай гарадской грамадскай управе. Тут месцілася рамесная ўправа, вольнае пажарнае таварыства (па звестках “Памятных книжек Гродненской губернии” на 1894 і 1910 гг.). Крамы здаваліся ў арэнду. Напрыклад, 20 сакавіка 1889 г. “купцом Давидом Лейбовичем Выгодским, купцом Шмуель-Лейбою Мовшовичем Франком, купцом Лейбой Берковичем Смазановичем и мещанином Янкелем Зонасовичем Лапом был заключен контракт на арендное содержание здания гостинного двора, принадлежащее Гродненскому городскому общественному управлению с наружными и внутренними лавками, магазинами и столиками сроком до 5 апреля 1895 г.”.
У разглядаемы час на цэнтральнай частцы плошчы быў пабудаваны новы гандлёвы рад з 27 крамамі. На планах першай паловы ХІХ ст. яго яшчэ не было. Уладальнікі гэтых крамаў на 1886 і 1910 гг. былі габрэямі. Сярод звестак аб нерухомай маёмасці Параднай плошчы за 1886 г. знаходзім інфармацыю пра павільён мінеральных водаў, які належаў гораду. Верагодна, што месціўся ён таксама ў гэтым будынку.
Сад (бульвар) складаў па памерах 768 квадратных сажняў і належаў Гродзенскай гарадской грамадскай управе. За ім даглядала Гродзенскае таварыства садоўніцтва. Тут месцілася драўляная будка, якая здавалася ў арэнду са штогадовай аплатаю 50 руб.
На 1928 г. на плошчы Баторага працавалі: № 1 – крама мукі Хашы Міхлес; № 3 – цукерня Лазара Поса ды піўная Арона Шындлера; № 4 цукерня Леі Дразнін; № 7 – піўная Беньяміна Рубіновіча, крама спажывецка-каланіяльных тавараў Янкеля Любіча ды галантэрэйная крама Файгеля Цофнаса; № 9 – крама каланіяльных тавараў Самуіла Крынскага ды крама мукі Ісаака Кіхме [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. –105 -105 зв.].
Частка сёняшней плошчы Савецкай уключае ў сабе амаль усю вул. Мяшчанскую. На 1928 г. тут працавалі: № 1 – чайная Матуса Вальштэйна, спажывецкая крама Хірша Шапіры, табачная лаўка Хацкель Бурдего, бляхарская майстэрня Меера Прусака; № 2 – крама готавага адзення Абрама Любіча, гадзінных спраў майстар Маісей Скібельскі, крама скураў Іды Аркінай; № 3 – крама печыва ды пекарня Хеі Эві, цырульня Лейзера Кусціна; № 4 – піўная Эбера Бенджаміна; № 5 – спажывецкая крама Рывкі Зоншайн; № 6 – крама nabialu Тавеля Калмановіча, крама lokciowa Ёселя Шэрэшэўскага ды крама жалезных вырабаў Маісея Раппа; № 7 – цырульня Зельмана Вапніка ды крама печываў Нахіма Матлоўскага; № 9 – цырульня Давіда Сідранскага, піўная Станіслава Шумеля; № 10 – галантырэйная крама Эзро-Вольфа Дынеса, спажывецкая крама Ханы Гурвіч ды крама мануфактурных вырабаў Пешы Расоўскаі; № 12 – крама гатовага адзення Рейзы Элкіс, мануфактурная крама Рывкі Зоншаін, кнігарня Беркі Белко, крама-майстэрня адзення Шымона Міллера ды заезд Якоба Вальштэйна; № 14 – табачная крама Пінкуса Кулбацкага ды абутковая крама Груні Верблюнскага; № 16 – цырульня Эты Глазун; № 18 – піўная Давіда Овржанскага. пекарні Маісея Каплана ды Давіда Горжанскага. № 24 скровая фабрыка Рывке Бурде [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – арк. 122-122 зв., 130-130 зв.]
Акрамя таго, унутраны дворык за гатэлем “Нёман” калісьці утвараў г.зв. Сенны Рынак. Па стану на 1928 г. тут працавалі: № 1 – спажывецкая крама Башы Ліфшыц; № 3 – гарбацярня Мнуха Слепака; № 5 – спажывецкая крама Леі Лацкеі; № 6 – піўная Мовшы Карпіноўскага; № 7 – піўные Шэйны Фрэйдовіч ды Рывы Дышко; тут жа па вул. Кароткай (ul. Krutka) спажывецкая крама Хаіма Любіча [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – арк. 154-154 зв.]
Забудова плошчы моцна была пашкоджана падчас Першай сусветнай вайны, падзей верасня 1939 г., у 1941 і 1944 гг.
Некаторыя малавядомыя старонкі з гісторыі плошчы: у чэрвені 1947 г. гарвыканкамам была перададзенна ў ведзенне “Горпищепромторга” бензакалонка на Совецкай плошчы для запраўкі аўтамабіляў камерцыйным бензінам. Аднак, ужо 22 чэрвеня 1951 г. бензакалонка была перададзена ў ведзенне Гродзенскага обкама КП(б)Б. Рашэнинем выканкама ў мае 1964 г. яна была знесена.
Рашэннем гарвыканкама ў сакавіку 1961 г. “Горкомхозу” было даручына зрабіць металічную кармушка для птушак з надпісам: “Внимание, голуби!” і ўсталяваць яе на плошчы. Карміць галубоў павінны былі па чарзе працаўнікі домаўпраўленняў №№ 3 и 5.
После освобождения города в июле 1944 г. площадь представляла собой сплошные руины. Разбор завалов продолжался несколько лет. Исполкомом городского Совета была поставлена задача конторе благоустройства к 25 марта 1949 г. завершить прокладку узкоколейки на Советской площади, а также подготовку вагонеток, разработку рабочих графиков для расчистки завалов площади и непосредственно приступить к исполнению работ.
К концу 40-х годов руины были разобраны, причем, последними в 1949 г. были снесены остатки стен ратуши.
Перед властями стала задача застройки огромного пустого пространства в центре города. Уже в январе 1946 г. горисполком рассматривает вопрос «О генеральной схеме планировки города Гродно» и принимает решение: «Разработанные технико-экономические перспективы восстановления и развития города и схему генеральной планировки города Гродно утвердить». В течение 1946-1949 г.г., архитекторы Гродненского филиала «Белгоспроекта» занимаются разработкой первого генерального плана реконструкции и развития Гродно.
А на одном из своих заседаний в июле 1947 г. горисполком решает, что «важнейшей политической задачей является восстановление до 15 августа 1947 г. скульптуры Ленина на площади Ленина и скульптуры Сталина на площади Советской, которые были сооружены в 1940 году и разрушены немецко-фашистскими захватчиками».
Генплан реконструкции и развития города одобрен и утвержден был на заседании Гродненского облисполкома в апреле 1949г., а Советом Министров БССР в феврале 1951 г. По генплану центр города планировалось создать на берегу Немана в районе древней части города, при слиянии основных радиальных магистралей: Советского проспекта, улиц К. Маркса, Замковой, Мостовой и Советской площади. Эта площадь должна превратиться в центральную площадь города, которую архитекторы запланировали украсить новыми архитектурными доминантами. Так, на месте сквера между Фарой Витовта и Фарным костелом собирались возвести помпезный Дом Советов. На углу Советской площади и ул. Замковой, где сейчас стоит Дворец текстильщиков, запроектировано было строительство Дома профсоюзов. Магистраль «Скидельский тракт – проспект К. Маркса» далее должна была пройти по кратчайшему пути через Советскую площадь, речку Городничанка до нового Центрального парка (ныне Коложского) и будущего стадиона. От центральной площади до берега реки Неман создается бульвар, украшенный фонтанами и скульптурами.
В январе 1951 г. горисполком принимает решение о судьбе здания на углу Советской площади и улицы Пассионарии: «о нецелесообразности восстановления коробки, т.к. фундамент имеет трещины, местами разрушен, установлен на насыпном грунте и коробка является аварийной» исполком решает передать коробку артели «Красная звезда» под снос и строительство временного павильона под «Ателье мод» сроком на 2-3 года». В мае 1952 г. Горисполком свое прежнее решение о передаче земельного участка артели «Красная звезда» отменяет и участок передается Гродненскому областному Совету профсоюзов для строительства здания облпрофсовета по проекту архитектора Горовиц.
В феврале 1952 г. исполком отводит земельный участок на углу улиц Замковой и Мостовой под строительство клуба тонкосуконного комбината со зрительным залом на 420-550 мест. А в сентябре того же года горисполком принимает решение о строительстве здания облисполкома по ул. Крупской.
Тем временем, благоустройство площади продолжалось и в декабре 1955 г. по решению горисполкома на окончание благоустройства Советской площади было выделено 221 600 рублей, а на строительство памятника Сталину на той же площади – 150 000 рублей.
Первые полтора послевоенных десятилетия здание Фары Витовта передавали по очереди нескольким торгующим организациям под складские помещения – Горпищепромторгу, базам Главобувьсбыт и Глававтотракторосбыт и Универмагу. Кроме торговых, в костеле длительное время размещались склады военно-учебного центра ДОСААФ и тонкосуконного комбината.
В начале 1958 года в городе возникла необходимость в строительстве широкоформатного кинотеатра. Но первоначально решили не строить новое здание, а приспособить одно из имеющихся в городе помещений под кинотеатр. Выбор пал на костел. В марте 1958 года горисполком принимает решение «О разрешении реконструкции здания бывшего гарнизонного костела по улице Советской в городе Гродно под широкоэкранный кинотеатр»:
«Принимая во внимание, что здание бывшего гарнизонного костела по улице Советской в городе Гродно имеет хорошие стены и удобные для приспособления под кинотеатр, кроме того, земельный участок костела находится на центральной площади города, исполком Гродненского городского Совета депутатов трудящихся решает:
Передать управлению культуры Гродненского Облисполкома бывшее здание гарнизонного костела по улице Советской для реконструкции под широкоэкранный кинотеатр».
По каким-то причинам, скорее всего технического характера, костелу не довелось стать кинотеатром – зато у него появилась перспектива превратиться в спортивный зал. В ноябре 1959 года появляется новое постановление горисполкома, которое должно было решить судьбу костела:
«Передать Гродненскому городскому Совету Союза спортивных обществ и организаций здание бывшего костела на углу улиц Замковой и Октябрьской для реконструкции его под городской Дом физической культуры и закрепить за ним земельный участок площадью 0,64 га».
Реконструкция, как под кинотеатр, так и под Дом физкультуры предусматривала изменение внешнего вида костела, и в первую очередь, утрату его башни-колокольни – одной из доминант города. Но не стал храм ни учреждением культуры, ни спортивным залом. Как оказалось, в недалеком будущем его ждала более печальная участь. В международный день женщин – 8 марта 1961 года властями города принимается решающее и трагическое в судьбе главного храма города постановление – о его разрушении, что и было осуществлено 29 ноября 1961 .
Планы архитекторов 40-50 г.г. были реализованы лишь частично, а к началу 60-х г.г. генеральный план утратил свою актуальность, и городские власти стали вносить в него коррективы. Впервые к корректировке плана исполком обратился 25 мая 1960 г. К началу 60-х годов Советская площадь была практически единственной в городе, которая имела асфальтовое покрытие – 6 октября 1959 г. Государственная комиссия приняла асфальтирование площади. Улиц асфальтированных в городе также было немного – почти все они были вымощены камнем, некоторые брусчаткой.
Доминантами на площади являлись Фара Витовта, уничтоженная в 1961 г., а также сохранившийся Кафедральный костел Святого Франциска Ксаверия (более известный как Фарный) и Дворец культуры текстильщиков, который был принят в эксплуатацию Государственной комиссией 29 октября 1959г.
На улице Крупской справа от дома с магазином «Одежда» в декабре 1961 г. была сдана в эксплуатацию гостиница «Неман» с одноименным рестораном. На первом этаже дома на углу Советской площади и улицы Парижской Коммуны находился пожалуй самый лучший гастроном города того времени – «Центральный». Дом с магазином был сдан строителями в 1958 г.
Одним из немногих сохранившихся в годы войны зданием на площади, был большой трехэтажный дом, в котором после реконструкции разместился тонкосуконный комбинат. В начале 60-х годов комбинат переселился в новые корпуса, выходившие на набережную Немана, а перед властями города стал вопрос – какое найти применение большому дому в центре города?
И вот, 30 августа 1961 г. исполком принимает решение «Об использовании освободившегося производственного здания тонкосуконного комбината»: «Обязать Облпроект и дирекцию тонкосуконного комбината представить горисполкому в объеме проектного задания (в рабочей стадии) технико-экономические показатели реконструкции корпуса под жилье, включая наметки по реконструкции главного фасада».
В развитие предыдущего постановления 23 сентября 1964 г. принимается новое решение исполкома: «О реконструкции корпуса тонкосуконного комбината по улице Мостовой, 31».
«1. Согласиться с предложением руководства тонкосуконного комбината о реконструкции бывшего учебно-производственного корпуса тонкосуконного комбината по улице Мостовой, 31 под жилье.
2. Считать целесообразным при реконструкции произвести надстройку двух этажей.
3. Просить облисполком при изготовлении документации в части цокольного этажа полностью и первом этаже предусмотреть размещение следующих торговых предприятий:
а) магазин с отделами: мясопродуктов и полуфабрикатов, консервный отдел и отдел по продаже минеральной воды, кафетерий, отдел фруктов;
б) магазин хозтоваров;
в) магазин трикотажных изделий и тканей;
г) магазин культтоваров;
магазин медицинского инструментария и оптики».
После того, как в городе была открыта фабрика перчаточных изделий, производственный корпус тонкосуконного комбината передали ей под реконструкцию. Соответственно, 14 июля 1967 г. Горисполком принимает решение: «Разрешить Гродненской фабрике перчаточных изделий произвести реконструкцию бывшего производственного корпуса тонкосуконного комбината по улице Мостовой, 31, со сносом части дворового жилого крыла и котельной, дополнительной надстройкой одного этажа главного корпуса».
В шестидесятые годы продолжилась реконструкция площади. В апреле 1962 г. исполком принимает решение «Об утверждении проектного задания на благоустройство и реконструкцию улиц Мостовой и Крупской». Смета утверждена в сумме 84 тыс. руб. Определена 1-я очередь реконструкции – улица Мостовая, 2-я очередь улицы Крупской и Парижской Коммуны.
В первой половине 60-х годов на площади появились некоторые новостройки. 30 октября 1963 г. принят госкомиссией подземный туалет на Советской площади. 19 ноября 1964 г. госкомиссия приняла 44-х квартирный угловой жилой дом с аптекой, примыкающий к фабрике перчаточных изделий. Еще ранее были сооружены в скверах областная и городская Доски почета.
Скверу на месте взорванной Фары Витовта также были попытки найти применение. Первоначально, 12 мая 1965 г., исполком Горсовета принял решение: «Отвести Гродненскому горисполкому земельный участок под строительство Дома общественных организаций на Советской площади (угол Замковой и Октябрьской)».
Спустя два с половиной года, а именно 22 ноября 1967 г. появляется решение построить здесь уже иное здание общественного предназначения: «Разрешить Гродненскому областному Совету профессиональных союзов проектирование и строительство 16-ти этажного здания Дома союзов со зрительным залом на 400 мест на углу улиц Советской и Замковой».
Бурное жилищное и промышленное развитие города вносит свои коррективы в долгосрочные планы архитекторов и уже к началу 70-х годов несколько лет назад принятый генеральный план теряет свою актуальность. К тому же, гигантские прожекты по сносу почти всей исторической части города требовали огромных финансовых затрат, и архитекторы пришли к необходимости корректировки относительно недавно утвержденного генплана.
Главной отличительной особенностью нового генерального плана 1973 г. являлось более внимательное и бережное отношение к исторической застройке центральной части нашего города. Были определены и функции отдельных зон центра Гродно. Историко-культурный и туристический центр – это район, прилегающий к Советской площади.
Одним из решений застройки Советской площади было проектное предложение архитектора В.Н. Евдокимова, которое было нацелено на более тщательную организацию территории, прилегающей к Советской площади.
Предложения авторов очередного генплана также в большей степени остались не реализованными, и 70-80-е годы XX века прошли для главной площади города без особых потрясений - городу еще предстояло пережить новые генеральные планы реконструкции и застройки Гродно
У выніку апошняй «рэканструкцыі» 2005-2006 гг. плошча страціла сваю першапачатковую планіроўку. Былі пашкоджаны падмуркі палаца Радзівілаў, Ратушы і гандлёвых радоў, знішчаны магдэбургскі калодзеж і значная частка культурнага пласта. Разам з тым апошняя «рэканструкцыя» абудзіла грамадскую актыўнасць, паставіўшы актуальнае пытанне аб эфектыўнасці ў сённяшніх умовах працы дзяржаўных органаў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Гродна.
Достарыңызбен бөлісу: |