А агародная // Franciszkańska, am Kloster str., Огородная Агародная №2 — Касцёл Маці Боскай Анёльскай I манастыр францысканцаў



бет12/23
Дата01.07.2016
өлшемі1.94 Mb.
#169612
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   23

Кірава № 34 —. Магчыма, будынак зямельнага банка Год пабудовы — 1904. Прыклад эклектыкі. Згодна з В.Саяпіным: у 1926 г. працавала семікласная яўрэйская «Midrasza Tarbut II», пад кіраўніцтвам доктара Л. Гутмана. Informator miasta Grodna... s. 57

Кірава 35 Дом Кандратовіча. Год пабудовы — 1900. Эклектыка.

Кірава № 36 Магчыма, дом Э.Лістоўскага. Год пабудовы — 1888. Каштоўны прыклад эклектыкі з элементамі мадэрну. Прэзідэнт Гродна Э.Лістоўскі меў у горадзе два каменныя дамы ( гл. 1-га мая № 14 ).

Кірава № 37 Дом Каханоўскай. Год пабудовы — 1886.

Кірава № 39 Дом Навіцкага. Год пабудовы — 1890. Нават пасля капрамонта ў 1978 г. застаўся каштоўным архітэктурным аб'ектам. На 1950 г. – дарожна-тэхнічная школа.

Кірава № 39 а — Год пабудовы — 1890. Эклектыка. На будынку захаваліся каштоўныя архітэктурныя дэталі.

Кірава 40 Гімназія Тарбут «Midrasza Tarbut II» - ?, Музычная школа. Пабудаваны на пачатку XX ст. Пасля капрамонту ў 1984 годзе былі страчаны некаторыя каштоўныя архітэктурныя дэталі. У 1950 г. – сярэдняя школа № 1. З верасня 1955 г. у будынак была пераведзена з вул. Дзяржынскага сярэдняя школа № 7. З 1 верасня 1972 г. у сувязі з аварыйным станам будынка школа была зачынена. Пасля рамонту тут размясцілі гарадскі аддзел народнай адукацыі, “ДЮСШ № 5” ды базісную краму наглядных пасобій = ?. [ ГАГО, ф.484, оп. 2, д. 485, л. 85 ].

Кірава № 41 Дом Раманюка. Год пабудовы — 1911. Эклектыка.

Кірава № 42 —. Пабудаваны на пачатку XX ст. Капрамонт зроблены ў 1979 г., пасля чаго будынак страціў аўтэнтычнасць.

Кірава № 43 Дом Гершуна. Год пабудовы — 1900. Эклектыка.

Кірава № 45 — Дом Гарбацэвіча. Магчыма, былое упраўленне гродзенскага павятовага вайсковага начальніка. Год пабудовы — 1887. Добры прыклад эклектыкі.

Кірава №???Дом Садоўскага. Уласны будынак гродзенскага фотамайстра куды той каля 1882 г. перанёс сваю дзейнасць. Да 1891 г. працаваў у якасці супольніка з сваім вучнем Люцыянам Казлоўскім, які ў чэрвені 1891 г. адкрыў сваю майстэрню ў Беластоку. І.І. Садоўскі здымаў сям’ю Багдановіча, Людвіку Сівіцкую (Зоську Верас).


Крэйдавыя горы – крэйдавыя адклады на правым беразе Нёмана ніжэй па цячэнні ад Гродна, дзе як мінімум ад сярэдзіны ХІХ ст. здабываўся пясок і крэйда для будаўнічых патрэбаў горада. Адсюль яны дастаўляліся непасрэдна ў Гродна і на цагельню ў Станіславове. Цікавае апісанне месца здабычы крэйды ў гэтым месцы пакінуў знакаміты даследчык і вандроўнік Зыгмунт Глогер. У 1920-1930-х гг. у раён Крэйдавых гораў арганізоўваліся экскурсіі, дзе наведвальнікам прапаноўвалася агледзець «фасфарыты, якія называюцца гродналітамі і цікавыя аб’екты глубакаводнай фаўны». Існуе таксама хутар Крэйдавыя горы, які цяпер знаходзіцца ў межах горада. Непасрэдна ў раёне Крэйдавых гораў пасля Другой Сусветнай вайны быў закладзены новы цагельны завод, вядомы цяпер як Камбінат будаўнічых матэрыялаў (КБМ).


Купалы Янкі праспект
Стаянка каменнага веку адкрыта М. М. Чарняўскім у 1972 г. на ўсходняй ускраіне в. Солы (цяпер раён вуліц каля гатэля «Турыст»). Тут знойдзены крэмневыя прылады працы, фрагменты ляпных гаршкоў. У 1958 г. на гэтым месцы Ф. Д. Гурэвіч адкрыла і даследавала селішча культуры штрыхаванай керамікі (рубеж нашай эры).

Форт № 1 фортавай лініі 1887-1892 гг. - Каля бальніцы № 4.

Л
Ласосна – вёска ў ваколіцах Гродна. Праз тэрыторыю сучаснай вёскі ўжо ў XV ст. праходзіў важны гандлёвы тракт - «гасцінец» з Гродна ў Сейны і далей ва Усходнюю Прусію. Першая ўзгадка аб гэтай мясцовасці адносіцца да 1496 года, калі вялікі князь літоўскі Аляксандар Ягелон аддаў на водкуп баярыну Грышку Багданцу «два яза на рацэ Ласосне ніжэй сейненскага моста на нашых землях». Ці існавала тады вёска – невядома. У 1712 годзе на тэрыторыі сучаснай вёскі Ласосна быў млын. На карце 1782 года на месцы сучаснай Ласосны паказаны прамысловы комплекс пад назвай «Kunsztat» ад нямецкага «Künstätte» - горад мастацтваў, горад майстроў.

Узнікненне гэтага комплекса было звязана з дзейнасцю Антонія Тызенгаўза, які вёў актыўнае будаўніцтва на Гарадніцы, але ў сярэдзіне 1770-х г. было прынята рашэнне перанесці частку вытворчасцей бліжэй да вусця Ласасянкі. У 1777 годзе працы тут ужо вяліся. Як лічаць большасць даследчыкаў, аўтарам вядомага сёння праекта Кунштата быў Джузэппэ Сака. План Кунштата быў грандыёзны, аднак па інвентару 1789 года вядома толькі 15 пабудоваў у ім рознага прызначэння.

Гэта былі перанесеная з Гарадніцы палатняная мануфактура, у якім майстрыхі з Швайцарыі Ганна Мэстлін і Барбара Хамэн вучылі беларускіх дзяўчат ткаць палатно найвышэйшай якасці, а таксама мануфактуры па адбельванню воска, фабрыка паходняў і свячная мануфактура. Невядома ці запрацавала шаўковая фабрыка. Цікава таксама адзначыць, што ў раёне вуліц 17 верасня і Чырвонаармейскай да канца 1970-х гг. стаялі двухсотгадовыя шаўкавіцы, магчыма пасаджаныя магчыма яшчэ Тызенгаўзам. Існавала ў Ласосне «залатая» фабрыка (там рабілі сярэбраныя і залатыя галуны). У 1769 годзе планавалася пабудаваць красільную мануфактуру. Яе будынак быў скончаны ў 1779 годзе.

Паводле плана Ласосны 1774 г., якім карыстаўся даследчык Ст. Касцялкоўскі, планавалася пабудаваць: манетны двор, хімічную печ, некалькі мануфактур для вытворчасці зброі. Фактычна ў 1778 годзе была пабудавана толькі фабрыка зброі, аднак яна так і не стала прыносіць прыбытак, хаця якасць зброі, што выраблялася на ёй, была вельмі вялікай.

У 1795 годзе ў Ласосне знаходзіўся лагер стралковага батальёна. Пад час вандроўкі ў Ласосна ў жніўні 1795 года кароль Станіслаў-Аўгуст Панятоўскі пабачыў вялізарны камень, які ўразіў яго сваімі памерамі. Кароль тут жа загадаў яго дастаць з зямлі і памераць.

Паміж 1795 і 1815 гг. вёска і рака былі на паграніччы спачатку Расіі і Прусіі, а пасля Расіі і Герцагства Варшаўскага. У 1827 годзе ў Ласосне было 18 дамоў і 152 жыхара, аднайменным маёнткам з вялікім паркам, які выходзіў на бераг Нёмана, валодалі Янішэўскія.

У 1912 годзе ў вёсцы было больш за 40 дамоў і каля 350 жыхароў. Памежная вёска Ласосна выкарыстоўвалася ў гэты час для перапраўкі з Царства Польскага нелегальнай літаратуры ў Гродна і ўсю Расійскую імперыю. У 2009 годзе ўключана ў межы горада.

Ласосна (Ласасянка)рака, левы прыток Нёмана. Даўжыня 46 км., пачынаецца з балоце каля вёскі Дольна ў Польшчы. Прытокі правыя – Пшэрва, Падліпка, Каменка; злева Крутышка, Татарка з Прыпіліяй. Паралельна рацэ ў раёне вёскі ў ХІХ ст. цягнуўся роў пад назвай «Зялёная Даліна». На дне рова знаходзіліся выхады глюканітавых пяскоў зялёнага колеру, якія былі прыдатныя для вырабу ўгнаенняў. У 1920-30-х гг. у «Зялёную даліну» нават арганізоўваліся экскурсіі з Гродна. Цяпер «Зялёная даліна» знішчана ў выніку разпрацоўкі будаўнічых матэрыялаў. У 1837 на беразе ракі былі адшуканыя косткі маманта. У канцы XVIII ст. польскі натураліст ксёндз Клюк напісаў аб тым, што самыя вялікія і смачныя ласосі ў Вялікім княстве Літоўскім лавіліся ў Ласосне каля Гродна.




Лідская // Цягам 1920-х гг. на гэтай вуліцы быў утвораны вялікі вайсковы гарадок, які атрымаў назву «казармы Бэма». Знаходзіўся ён на месцы былога расійскага артылерыйскага парка. Сам будынак артылерыйскага парка не захваўся. Тут былі размешчаны 15 цагляных казармаў. Гарадок займаў 7-ы танкавы батальён. У пасляваенны час у гарадку стаяў танкавы полк 30-й Іркуцка-Пінскай дывізіі. Пасля выхаду палка ў Чэхаславакію ў 1968 г. большая частка пабудоваў міжваеннага часу была разбурана. Зараз ваенны гарадок расфарміраваны і з 2008 г. актыўна знішчаецца.


Лінейная // Пачынаючы з пачатку ХХ ст. на тэрыторыі каля Хлебнай прыстані размяшчаліся вайсковыя гаспадарчыя склады (пандусы для перагрузкі з чыгункі, пякарня, гаспадарчыя будынкі). Да сённяшняга дня ацалелі тры цікавыя будынкі пачатку ХХ ст.: склад, пякарня і казарма (магчыма мытная станцыя Гродна). Дакладны час будоўлі невядомы, аднак, як адзначаў адзін з аўтараў forum.grodno.net, на бятонных канавах побач з пякарняй раней яшчэ магчыма было расчытаць лічбы 1914. На абсталяванні пякарні былі машыны 1930-х гг. вытворчасці – печы, машына для замеса цеста (часткі механізмаў захаваліся дасюль). Казарма ж з’яўляецца адным з найбольш цікавых прыкладаў «цаглянага стылю» ў Гродне. Знаходзіцца пад пагрозай разбурэння.

Літоўскі ручэй – безымянны сёння ручэй, які працякае праз Пярэселку і ўпадае ў Нёман прыкладна ў ста метрах вышэй Новага моста. Упершыню як «Літоўскі ручэй» згадваецца ў 1498 г. і, адпаведна, з’яўляецца адным з самых старых тапонімаў горада. Бярэ свой пачатак у раёне праспекта Будаўнікоў і першыя метры цячэ цяпер у калектары. Літоўскі ручэй і Нёман з поўдня і захаду акружаюць узгорак, які ў памяці жыхароў застаўся як «Татарскія могілкі» (сучаснае месца для выгула сабак). Па ўспамінах сведкаў, пад час будаўніцтва Новага моста праз Нёман і вуліцы Вясенняй экскаватары выкопвалі шкілеты людзей на кукішках (пахаваных па мусульманскай традыцыі).

Пад узоркам - магільны камень начальніка 5-й тэлеграфнай станцыі Зуева. А. Зуеў кіраваў адной з першых у Расіі тэлеграфных станцый і, абвінавачаны ў растраце, застрэліўся на гэтым месцы летам 1847 г.


Леванабярэжная // Lewa Nadbrzeżna, Sokolnicza+Nadbrzeżna, Holzstr.
Звярынец, Рачны норт — Зараз Занёманская набярэжная ніжэй Францысканскага касцёла. Велікакняскі звярынец упершыню згадваецца ў крыyіцах у 1560 г., аднак магчыма, што ён існаваў ужо ў XV ст. У ім утрымоўвалі ласёў, аленяў, касуль і нават зуброў. У 1653 г. uэты пляц арандаваў каралеўскі сакратар Лазар Маясевіч. Пазней частка зямлі былога звярынца адышла ў рукі Масальскіх, а частка дасталася кармелітам і брыгіткам.

Леванабярэжная № 2 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Драўляны прыклад эклектыкі. Магчыма, былая станцыя ратавання.

Леванабярэжная № 9 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Сціплы драўляны канструктывізм.

Леванабярэжная № 29 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Перабудаваны цягам апошпіх месяцаў.

Леванабярэжная № 39 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Драўляны прыклад эклектыкі.

Леванабярэжная № 41 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Драўляны прыклад эклектыкі.

Леванабнрэжная № 42 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Драўляны прыклад эклектыкі.

Леванабярэжная № 43 — Пабудаваны напачатку XX ст. Драўляны прыклад эклектыкі.


Леніна // Сафійская, Іванаўская, Зялёная, Piłsudskiego, Konigsberger-Str., Сталіна Прыкладна па лініі вуліцы ў другой палове ХVІІ - першай палове XIX ст. праходзіла лінія фартыфікацыі ( планы Гродна - 1655, 1706, 1753, 1810, 1811 і г.д.). У свой час у тапанімічнай камісіі Гродзенскага гарвыканкама абмяркоўвалася пытанне аб вяртанні вуліцы яе першай гістарычнай назвы - Сафійская. Аднак палітычная сітуацыя ў гарадскім Савеце была настолькі складанай, што змяніць назву Леніна было не пад сілу Тады адзін з аўтараў, як бы жартам, прапанаваў назваць гэтую вуліцу "Вуліцай важдзей", каб нікому не было крыўдна. Вуліца сфарміравалася напачатку XIX ст. На плане 1823 года па гэтай вуліцы адзначаны тры пабудовы на адрэзку, які прымыкае да вуліцы Ажэшкі. Заходняя старана вуліцы ў гэты перыяд была занята пад агароды і сады. Актыўная забудова пачалася ў 80-90-ыя гады XIX ст. У гэты час у асноўным вуліца функцыянавала як жылая ўскраіна, хоць забудова на ёй мясцілася ў большасці каменная, так як цэнтр горада знаходзіўся побач, а надзелы былі недарагімі. Зараз архітэктурна-гістарычны воблік вуліцы фарміруюць дамы, якія пабудаваны напачатку XX ст.

Сярод гістарычнай забудовы вылучаюцца такія важныя аб'екты, як будынак гарадскога вучылішча, банк з дабудаванным да яго будынкам камандывання корпуса ДОК ІІІ, гарадскія асабнякі, пабудаваныя ў манеры мадэрн, арт-дэко ды канструктывізма – дом К.Гедройца, гэтак званы "Дом урача Тальгейма", дом урача Я.Руппа.


Леніна № 3 Верагодна, дом Орліса, былыя казармы, дом Ісаака і Леона Резніковічаў. Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Перабудаваны ў 1928 г. Леонам і Ісаакам Рэзніковічамі.

Леніна № 4 — Гарадское вучылішча, Пушкінскае высшае пачатковае вучылішча, Міністэрства беларускіх спраў, сярэдняя школа № 2 імя С. Баторыя (Батароўка), педагагічны коледж. Пабудаваны напрыканцы XIX ст. Прыклад цаглянай эклектыкі. У 1919 г. тут знаходзілася трохкласнае беларускае вучылішча; жылі беларускія дзеячы Л. Дзякуць-Малей і К. Салошык. На 1926 г. у будынку школы працаваў кінатэатр “Kino Naukowe». У 1933 г. на будынку была адчынена мемарыяльная дошка ў гонар караля Стэфана Баторыя. Дошка захавалася, аднак, пасля 1939 г. з яе быў збіты надпіс. З 1945 г. – педагагічнае вучылішча.

Па звестках за 1907 г. побач з будынкам гарадскога вучылішча стаялі дамы Руковіча ды Фохта.



Леніна 5, 7 — Комплекс прамысловых пабудоў канца XIX — пачатку XX ст. Магчыма, на 1907 г. уласнасць Акаракова ды фірмы “Лангборт і К”. У 1926 годзе па адрасу вул. Пілсудскага №7 знаходзілася Нёманская фабрыка інтралігатарскіх вырабаў (вырабаў са скуры канцэлярскага прызгачэння, падарункаў і інш.) На ліпень 1945 г. – обутковая фабрыка № 1.

Па адрасу вул. Пілсудскага № 8 на 1928 г. знаходзіўся дом М. Форда.



Леніна № 9 — Сялянскі пазямельны банк, Камандаванне акругі кор­пуса III (ДОК III), Штаб арміі. Пабудаваны ў 1913 г. паводле праекта архітэктара Б. Астравумава. Прыклад архітэктуры стылю мадэрн. У 1926 г. – спартовны клуб «Grodno». У 1937 г. – гарнізоннае афіцэрскае казіно. Правае крыло будынка паўстала ў другой палове 1930-х, як частка ДОК ІІІ, і было пабудавана ў стылі канструктывізма.

Мемарыяльная дошка Д. Карбышаву — Устаноўлена ў 1965 г. на ўшанаванне памяці Героя Савецкага Саюза генерал-лейтэнанта інжынерных войск Д. Карбышава, які ў чэрвені 1941 г. інспектаваў будаўніцтва ваенных умацаванняў у Беластоцкай вобласці і, магчыма, жыў у гэтым доме.

Леніна № 10 Магчыма, дом Сарасека. Пабудаваны на пачатку XX ст. У 1920-я гады тут жыў адвакат Е. Дамброва.

Леніна № 12Магчыма, дом Цвета. Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. На 1930 г., верагодна, прыналежыў Вольге Кнотт (Olga Knott).

Леніна № 13 Дом Казіміра Гедройца. Год пабудовы — 1900. 3 элементамі мадэрну. Гэты будынак звязаны з дзейнасцю самых каларытных у Гродне на пачатку 1970-х гадоў хіпі.

Леніна 14 Магчыма, дом Курыловіча. Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.

Леніна № 15 Дом Мазалеўскай. Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка.

Леніна 16 Магчыма, дом Яновіча. Пабудаваны на пачатку XX ст. Моцна перабудаваная эклектыка На лістапад 1945 г. – 1-й і 2-гі вучасткі нарсуда г. Гродна. На 1950 г. – дзіцячы сад № 3.

Леніна № 17 Магчыма, дом Прыабражэнскай. Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. У 1919 годзе ў ім прыкладна паўгады жыў дзеяч з ліку беларускіх эсэраў – Сымон Якавюк. У 1926 г. - «Polski robotniczy кlub». На той час тут знаходзілася большасць прафсаюзных арганізацый горада – друкароў, металістаў, мукамолаў, працаўнікоў тытунёвай вытворчасці і гастранамічнай сферы.

Леніна № 18 — Дом доктара Яна Руппа (Rupp Jan), Гродзенскі радзіавузел. Пабудовы каля 1930-1932 г.г.. Узор стылю канструктывізму Аўтар праекта -безумоўна таленавіты архітэктар - нам пакуль невядома яго імя. Магчыма, аднак, што ім быў гарадзенскі архітэктар Т.Хубіцкі (T.Hubicki), які меў сваю ўласную будаўнічую фірму па вул. Гувера № 9. Такой прыгожай гарадской віллы ў стылі канструктывізму цяжка знайсці нават на тэрыторыі вобласці. Будынак, нягледзячы на "небагатых" арэндатараў (гродзенскі радыёвузел) дагэтуль знаходзіцца ў добрым стане. "Лакамы кавалачак" для "новых" беларусаў калі справа дойдзе да яго прыватызацыі на аўкцыёне. Пасля адносна недарагой рэстаўрацыі гэты ня вельмі кідкі будынак у структуры вуліцы можа стаць “ізюмінкай” з наружы і ў двары. На 1950 г. – абласны камітэт па радыявяшчанню. На 1982 г. – Гастрольна-канцэртнае аддзяленне філармоніі БССР.

Па стану на 1928 г. па адрасу Пілсудскага № 18 у доме Коперноні (?) узгадваецца цукерня Ярмаловіча. Тады ж участак па адрасе вул. Пілсудскага № 18 быў перададзены Гарадской Радай пад будоўлю Менасу і Ідзе Капланскім.



Леніна № 19Дом Марыі Залеўскай. Вельмі моцна перабудаваная эклектыка. У двары дома захаваліся гаражы пачатку XX ст. У канцы 1931 г. на агародзе Г. Залеўскага пры камяніцы па адрасе Пілсудскага № 19 на глыбіне 2-х м. быў выкапаны двуручны меч прыкладна канца XIV ст., пераданы пазней гаспадаром у гарадскі музей. На верасень 1944 г. – райваенкамат. На 1950 г. – абласное ўпраўленне юстыцыі.

Леніна № 22Дом урача А.Тальгейма. Год пабудовы— 1911. Узор архітэктуры мадэрну. Аляксандр Тальгейм (1873-1937) нарадзіўся ў Варшаве. Скончыў універсітэт у Кіеве. Пасля двух год працы ў Варшаве і пяці — у Поразаве пераязджае ў Гродна, дзе каля горада меў родавы маёнтак у Путрышках. 3 1905 г. — урач пры суполцы сясцёр міласэрнасці. У 1907 г. заклаў таварыства аматараў мастацтва «Муза», якое ўзначальваў да 1913 г. З'яўляўся старшынёй гарадскога таварыства ўрачоў, сябрам Варшаўска-Беластоцкай урачэбнай палаты, сябрам праўлення гарадскога музея прыроды і інш. У 1941-1944 гг. тут знаходзілася сядзіба Grunstuckgesellschaft, якая займалася геадэзічнымі распрацоўкамі, добраўпарадкаваннем і азеляненнем Гродна і ваколіцаў. У яе планы ўваходзіла, між іншым, рэстаўрацыя Швейцарскай даліны. На доме ахоўная дошка як на доме ўрача (была з 1989 па люты 2007 ). Пасля рамонту летам 2008 года страціў частку сваёй аўтэнтычнасці.

Леніна 23 Дом Аляксандра Мазалеўскага. Пабудаваны напрыканцы ХІХ ст. Эклектыка. У 1946 г. – абласное Упраўленне Міністэрства сувязі БССР. Па стану на 1950 г. – абласны аддзел “Союзпечать”, абласное упраўленнеМіністэрства сувязі БССР, транспартная кантора Міністэрства сувязі, абласны склад Мінсувязі. На 1982 г. – інтэрнат ГПТУ № 41.

Леніна № 24 — Год пабудовы — 1917.

Леніна № 24 – Год пабудовы – 1957. На першым паверсе працавала спажывецкая крама, затым “Бярозка” – крама па продажу тавараў за валюту. На первом этаже открылся продовольственный магазин. Затем – магазин по продаже товаров за иностранную валюту. У доме праз доўгі час жыў вядомы гродзенскі скульптар М.Лукьянаў.

Леніна 27 а Дом Мікалая Буслаева. Перабудаваная эклектыка.

Леніна 28 Магчыма, дом Мацкевіча. Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыгожая эклектыка. У 1926 г. працавала жаночая прафесійная школа (дырэктар Масціцкая). У школе апрача агульнаадукацыйных прадметаў выкладаліся кравецтва і шыццё бялізны, а таксама прадметы, звязаныя з гандлем (арыфметыка, бухгалтэрыя). Курс навучання ў школе складаў тры гады, аднак існаваў таксама падрыхтоўчы курс. У 1970 г. – прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 7.

Леніна № 30 - У гэтым доме жыў Вiктар Юртаў (1946-1980), маёр мiлiцii, які загiнуў у Аўганiнiстане, выконваючы “інтэрнацыянальны доўг”. Пахаваны ў Гродна. Зараз тут мемарыяльная дошка ў ягоны гонар.

Леніна № 31 — Звычайны прыклад местачковай забудовы пачатку XX ст.

Леніна № 34Гарком Партыі; “Дом Палітпроса”; корпус ГрДу. Пабудаваны ў 1971 г. Архітэктар В. Давыдзёнак. Прыклад адміністрацыйных збудаванняў 1970-х г.. [Збор помнікаў... – с. ].

Мост праз Гараднічанку – прыняты ў эксплуатацыю дзяржкамісіяй 21 лістапада 1960 г..


Леніна плошча На месы даліны р. Гараднічанкі паміж г.зв. Губернатарскім мастом і вуліцай Віленскай. Сёння плошча ўяўлее сабою прамавугольнік, абмяжаваны з трох бакоў: будынкамі гарвыканкама, гістарычнага архіва ды жылога дома. З чацвёртага боку плошча раскрываецца да парку ім. Жылібера. Перад будынкам гарвыканкама ўсталяваны помнік У.І. Леніну. Дадзены архітэктурны ансамбаль канчаткова сфарміраваўся дастаткова нядаўна - у другой палове 1980-х гадоў. Да гэтага часу імя Леніна насіла галоўная плошча квартала Гарадніцы, якая з 1992 г. атрымала назву плошча Тызенгаўза.

У канцы XVIII ст. на месцы сённяшняй плошчы ў рэчышчы р. Гараднічанкі працавалі млын, пральня, бойня ды піваварны завод, які, дарэчы, абслугоўвалі чэшскія вінакуры. На пачатак ХХ ст. побач з Маріінскім завулкам стаялі камяніцы Майлаховіча, Левіна, Яноўскага, Кусмана ды Вілецчыка. У 1920-я гады на гэтым месцы па адрасу Ажэшка № 18 працаваў адзін з лепшых у горадзе магазінаў радыётавараў Ханона Голдберга, у якім можна было набыць патэфоны, пласцінкі, радыёапараты Philips, Еlеktrit, Теlefunken і заменныя часткі да іх.

Пачатак фармаванне сёняшняй плошчы можна аднесці да 1958 г., калі на ўсходнім броўцы даліны Гараднічанкі ўздоўж вуліцы Ажэшка пачалася будоўля чатырохпавярховага дома. 30 верасня таго ж года гарвыканкам прымае рашэнне пра знос жылых дамоў № 10 і № 14 б па вул. Ажэшка. У 1960 г. дом з фотаатэлье і цырульня [ гл. вул. Ажэшка ] быў заселены. Паміж ягонай тарцовай сцяной і тым месцам, дзе зараз знаходзіцца знак нулявога кіламетра, да канца 1970-х гадоў праходзіла вул. Энгельса [ гл. вул. Гараднічанская ].

Затым, на пачатак мая 1966 г. надыйшоў час зносу папулярнага «Кафе-мороженого» ды суседніх забудоў. На гэтым месцы аддзелам камунальнай гаспадаркі ў ліпені-жніўні 1968 г. было праведзена добраўпарадкаванне з арганізаваннем сквера “...у гонар 50-годдзя Беларускай рэспублікі і Кампартыі Беларусі””, які тэрасамі спускаўся да самой Гараднічанцы.

У абшырнай даліне ракі Гараднічанцы да рэканструкцыі заставалася некалькі пабудоваў канца XIX – пачатку XX ст.. Гэта былі ў асноўным адна-двухпавярховыя жылыя дамы будынкі прамысловага і грамадскага прызначэння ( у тым ліку гарадская друкарня – гл. вул. Гараднічанскую ).

Згодна з генеральным планам рэканструкцыі і развіцця Гродна, які быў зацверджаны ў 1973 г., рэчышча Гараднічанцы ў гэтым месцы павінны былі ліквідаваць. У архітэктурнай майстэрні “Гроднаграмадзянпраект” архітэктара І. Мазнічко было падрыхтавана некалькі варыянтаў рэканструкцыі плошчы Леніна з уключэннем ў яе былога рэчышча.

Першы варыянт захоўваў маляўнічы краявід, аднак, пры гэтым зносіліся некаторыя з гістарычных будынкаў Гарадніцы. Другі праект прадугледжваў каналізацыю Гараднічанцы ды арганізаванне абшырнай плошчы са зносам амаль што ўсех гістарычных помнікаў і нават навабудаў. Нарэшце, згодна трэцяму варыянту даліна гэтак сама зачыпалася, аднак пры гэтым захоўвалася гістарычная забудова тагачаснай плошчы Леніна. Аднак, ніводзін з праектаў не быў рэалізаваны ў поўным аб’ёме...

24 ліпеня 1974 г. гарвыканкам прыняў рашэнне, паводле якога “...за аснову для далейшай пераапрацоўкі прыняць варыянт з частковай засыпкаю поймы ракі Гараднічанцы дзеля арганізацыі транспартнага руха”. Першапачаткова, да канца 1970-х гадоў, засыпалі даліну ад Губернскага маста да гаркама партыі, у выніку чаго адкрыўся краявід на малапрывабныя задвокі па вул. Ажэшка ды 11 Ліпеня, а горад застаўся без свайго прыгожага арачнага маста. Затым шматлікія сараі ды ветхія пабудовы так сама былі знесены і ў жніўні 1978 г. гарвыканкам дазволіў прыбудову да будынка гаркама дзеля размяшчэння там Ленінскага райкама партыі і райкама камсамола. Адначасова дваровы фасад будынка архіва быў схаваны за вялікм пано з заклікам да гарадзенцаў аб выкананні рашэнняў чарговага з’зда КПСС.

У жніўні 1985 г. гарвыканкам прыняў рашэнне а пачатку будаўніцтва Ленінскаага райвыканкама, а ў лістападзе таго ж года – аб будаўніцтве новага гарвыканкама. У студзені 1986 г. былі зацверджаны працоўныя чарцяжы праекта па добраўпарадкаванню першай чаргі плошчы Леніна па праекце архітэктараў А. Пархуты і Б. Шмыгі. У верасні 1987 г. гарвыканкам прыняў рашэнне пра знос флігеля: “З мэтаю фарміравання адзінай архітэктурна-планіровачнай кампазіцыі забудовы і добраўпарадкавання рэканструіруемай частцы плошчы горада імя У.І. Леніна”. 30 снежня 1987 г. быў зацверджаны акт дзяржпрыёмкі добраўпарадкаванай плошчы Леніна. Агульны кошт рэканструкцыі склаў па тых цэнах 900 тыс. рублёў ( Цікавая дэталь: бетонныя пліты на плошчы падзелены базальтавай шашкай яшчэ з часоў міжваеннай Польшчы, якую пазней знялі з праезжай часткі вуліц ).

Тады ж было знята пано побач з архівам, а на самой плошчы ўсталяваны пяцімятровы помнік У.І. Леніну, працы народнага мастака БССР, Героя Сацыялістычнай працы скульптара Заіра Азгура За пасляваенны перыяд, гэта быў ужо трэці па ліку помнік Леніну ( Першы быў адчынены па рашэнні гарвыканкама яшчэ на пачатакверасня 1947 г. узамен знішчанага акупантамі. Пасля яго перанеслі на вул. Гарнавых і ўсталявалі перад будынкам сярэдняй школы № 9, а яшчэ пазней па просьбе кіраўніцтва Зельвінскага раёна помнік быў перавезены ў райцэнтр. Да дзесяцігоддзя ўз’яднання беларускага народа ў кастрычніку 1949 г. на тагачаснай плошчы Леніна быў адчынены новы помнік, які прастаяў там да 1987 г.. І першы, і другі помнікі ўяўлялі сабою гіпсавы штампоўкі і неўяўлялі ніякай мастацкай каштоўнасці ). Новы Ленін аказаўся амаль на тым самым месцы, дзе раней знаходзілася гродзенская друкарня...



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   8   9   10   11   12   13   14   15   ...   23




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет