А агародная // Franciszkańska, am Kloster str., Огородная Агародная №2 — Касцёл Маці Боскай Анёльскай I манастыр францысканцаў



бет14/23
Дата01.07.2016
өлшемі1.94 Mb.
#169612
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   23

Маркса 29— Дом сувязі”. Год пабудовы— 1968. Аўтары праекта архітэктары Г. Тарасевіч і Л. Вільчка. Прыклад грамадскіх збудаванняў савецкай архітэктуры.

На пачатак ХХ ст. тут стаялі камяніцы Восінскага ды Стрыйскага.



Маркса № 30 Дом Ямельянава, Антаніны Бурсавай. Год пабудовы — 1886 г. Капрамонт — у 1976 г.

Маркса № 32 Дом Жэмойцеля ( Паўла Земайтеля ).Пабудаваны ў канцы XIX ст. Эклектыка.

Маркса № 34 Дом Шэгідзевіча, дом Шошы Браўна.Год пабудовы — 1880. Дата забудовы прыведзена згодна дадзенымі Гродзенскага БТІ. Даволі магчыма, аднак, што дом быў пабудаваны некалькі раней. На 1946 г. – Гродзенская сплаўная кантора.

Маркса № 34 а — Год пабудовы — 1860.

Маркса № 36 Дом Дышко. Год пабудовы — 1900. Эклектыка. У студзені 1969 г. жыльцы з першага паверха былі пераселяны і тут, пасля рэканструкцыі, адчынілася цырульня.

Маркса 38 Дом Шэрэшэўскага ( на 1928 г. – гаспадыня Эстэра Шэрэшэўская ). Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. На 1926 г. – тытунёвая крама Э. Шэрэшэўскай. У 1945 г. – крама № 12 “Горпищепромторга”.

Маркса № 38 а — Дом І.Хасіда. Да канца 1870-х. гг. на месцы гэтага дома не было ніякай забудовы. Год пабудовы — 1900. Эклектыка. У 1910-15 гг. новы каменны двухпавярховы дом, крыты бляхай, належаў Іоселю Хасіду.

Маркса 40 Дом Лісоўскага. Год пабудовы — 1870. У 1982 г. – філіял камісійнай крамы.

Маркса № 40а Магчыма, дом Дар’і Івановай Год пабудовы — 1870.

Маркса № 40/1 Дом Казлоўскага,. Год пабудовы — 1932.

Маркса № 42 Дом Якава Шварца. Год пабудовы — 1888. У 1926 г. – рэстаран А. Шаціллы.

Маркса № 44 – У лістападзе 1945 г. адчынілася майстэрня па рамонту гадзіннікаў Горбыткамбіната. Знесены на пачатак 1970-х у сувязі з першым пашырэннем развязкі вуліц К.Маркса-Кірава-Будзённага.


Маставая // Mostowa, Маставая, Ludendorff-Str./ Wernerstr. Сфармавалася ў XIIXIV ст. як частка гродзенскага Падола. Існуючы праект транспартнай развязкі праз Неман у раёне Старога моста звязаны са значнымі працамі па вул. Маставой і паўтарэннем сітуацыі з плошчай Савецкай з 2006 г., калі былі страчаны старажытная планіроўка горада і значная частка культурнага пласта.

На 1928 г. па вул. Маставой мясціліся наступныя крамы: № 1 – кавярня Пешы Бабун; № 2 – гатэль “Купецкі” Рывы Леі Антопаль, пекарня Лейзера Танкуса, склады мукі Арона Айзіна ды Хіршы Каплана, галантырэйная крама Самуэля Сакалоўскага; № 5 – гатэль “Цэнтральны” Хаі Медведскай [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – арк. 150-150 зв.]


Маставая № 31 — Тытунёвая фабрыка Шарашэўскага, тытунёвая фабрыка “I.L. Szereszewski TOW. AKC.», Hurtownia Моnopolu Tytoniowego, пальчатачная фабрыка. Паводле гравюры Цюндта-Адэльгаўзера на ўчастку размешчана двухпавярховая забудова з мансардамі, верагодна фахверкавага тыпу. У будынках жылі гарадзенскія мяшчане. Паводле інвентароў сярэдзіны XVIII ст. на гэтым участку размяшчаўся пляц гродзенскага войта Бадаракі, участкі Сатургуса і Стрыінскага. Каля 1783 г. на гэтым участку знаходзіліся камяніцы Абрамовіча, Сабалеўскага і пусты пляц Радзівілаў. У 1862 і 1865 гг. будынкі на ўчастку былі выкуплены купцамі Русотай і Шарашэўскім (па прычыне адсутнасці купецкіх правоў дазвол на адкрыццё фабрыкі ў ліпені 1861 г. атрымаў купец Абрам Гардон). Паводле некаторых дадзеных год пабудовы — 1867, аднак хутчэй за ўсё будаўніцтва на ўчастку пачалося каля 1871 г., калі старыя будынкі былі разабраны і пачалося паэтапнае будаўніцтва аднапавярховай фабрыкі. Фабрыка мела гандлёвы знак, зацверджаны ўрадам і выпускала курыцельны ды жавацельны табак, сігары ды махорку.

Маставая № 35 Будынак абласнога драматычнага тэатра. Пабудаваны ў 1977-1984 гг. з цэглы і зборнага жалезабетону. Архітэктары Г. Мачульскі ды А. Пархута. Манументальны пластычны па форме будынак уключае шасцігранны дамінуючы ў агульнай кампазіцыі асноўны аб'ём (галоўная глядзельная зала з вестыбюлем і фае) і П-падобны ў плане трохпавярховы адміністрацыйна-службовы корпус. Вуглы асноўнага аб'ёму вылучаны ўвагнутымі вертыкалыіымі пілонамі, якія выступаюць над дахам. Рытм вузкіх вертыкальных рэбраў паміж пілонамі кантрастуе з круглаватымі лініямі буйных канструкцый фасадаў на ўзроўні першага і другога паверхаў. У завяршэнні перыметра будынка праходзіць хвалістая стужка парапета. Цэнтральны ўваход вылучаны пластычна выгнутымі сценкамі і каскадам лесвіц. ІІад ім размешчана трохфігурная кампазіцыя «Пегас» - скульптар Л. Зільбер ( медзь, выкалатка, вышыня 8 м ). Спрошчаны аб'ём службовага корпуса ўзбагачаюць вуглавыя лесвічныя клеткі. Абліцоўка фасадаў светлай пліткай, цагляная муроўка нішаў і баразён надаюць збудаванню візуальную лёгкасць.

Галоўная глядзельная зала вырашана амфітэатрам з балконам. Беламармуровыя бакавыя лесвіцы звязваюць вестыбюль з двухсветлавым фае і бакавымі кулуарамі. У цокальным паверсе — рэпетыцыйная зала, шэраг артыстычных пакояў, апаратная, склады аб'ёмных дэкарацый. Галоўная глядзельная зала аздоблена драўлянымі панелямі, кесаніраванай акустычнай падвеснай столлю, дэкаратыўнай тынкоўкай.

На франтальнай сцяне фае галоўнай залы створана аб'ёмнае скульптурнае пано, тэматыка якога прысвечана сусветнаму і нацыянальнаму тэатру ( мастакі - I. Пчэльнікаў, I. Лаўрова ). Ніжэй на пастаментах устаноўлены бюсты Пушкіна, Шэкспіра, Мальера.

Будынак драматычнага тэатра — твор сучаснай савецкай архітэктуры [ Збор помнікаў... – с. ].

Да пабудовы драмтэатра адрас Маставая № 35 прыналежыў двухпавярховаму дому, які стаяў побач з былым манастыром кармелітаў. У 1963 г. там знаходзіўся вучэбна-кансультаціўны пункт Мінскага тэхнікума легкай прамысловасці.

На месцы сучаснага будынка тэатра жмудскім старастам Геранімам Валовічам ў 1621 г. быў заснаваны кляштар Бернардзінак. У маі 1854 г. перададзены Барысаглебскаму праваслаўнаму манастыру.

Менавіта тут, у Барысаглебскім манастыры, восенню 1918 г. знайшла прытулак першая ў Гродне легальная беларуская арганізацыя — Сувязь культурна-нацыянальнага адраджэння Беларусі, а ў 1920-х гадах знаходзіліся беларускія школа і канцылярыя Беларускай вучыцельскай рады, сакратарыят Беларускага пасольскага клуба і Беларуская школьна-прытулкавая рада, Беларускі камітэт дапамогі пацярпелым ад вайны і рэдакцыя газеты «Сялянская гутарка», беларуская кнігарня і гродзенскае аддзяленне Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. У манастырскіх келлях жылі А. Грыкоўскі, Л. Дзякуць-Малей, А. Кухарчук, А. Шах, С. Кішко, С. Буйло, Д. Лічыцкі, М. Амяльянчык, Е. Буднік, Л. Лукашык і іншыя гродзенскія беларусы.

У 1930-я гады — кравецкая гімназія ( “gimnazjum кrawiecki” ).

Рашэннем выканкама Гарвыканкама ў чэрвені 1951 г. былы касцёл, які займаў СМУ-3, быў перададзены на баланс Гродзенскаму “Горпищеторгу” пад склад. Пры гэты дырэктар “Горпищеторга” Чухловін павінен быў «… со здания бывшего костела снять вышку и произвести капитальный ремонт до 1 августа 1951 г.».

Маставая № 37 — Былы комплекс манастыра босых кармелітаў у Гродна. Мураваныя кляштарныя будынкі і касцёл, вырашаныя як цэласны архітэктурны ансамбль, былі ўзведзены паміж 1738 і 1765 гг. Архітэктар – Мёйзер, наватар кляштарнай архітэктуры, жыхар Гродна. Яго рашэнні ўвайшлі ў практыку будаўніцтва кляштараў толькі напачатку XIX ст. Пасля 1863 г. былі перададзены пад вайсковыя казармы. У 1875 г. перабудаваны пад акруговы суд. У 1903 г. пачалася «рэканструкцыя» комплексу і будаўніцтва на яго аснове вайсковых казармаў Гродзенскага крапаснога батальёна. Пры гэтым быў разабраны касцёл. З'яўляўся помнікам архітэктуры ракако. У 1920-х – 30-х гг. у будынку знаходзіліся казармы 81-га пяхотнага палка. Рэстаўрацыя і рэканструкцыя - 1994 год. Архітэктар С. Шэйко.

Маставая № 39 — Махорачная фабрыка Іоселя Лейбавіча Шарашэўскага і Файвеля Шабшалевіча Русоты, Machoczarnia, казармы, гарадскія казармы, казённыя казармы, корпус тонкасуконнага камбіната. Год пабудовы — 1867. Будынак неаднаразова рэканструяваны. Восенню 1939 г. — месца абароны польскіх салдатаў.

У XVI ст. тут знаходзілася Чэснахрэстная царква- драўляная ратонда, намаляваная Адэльгаўзэрам Цюндтам у 1567 г.; у XVII ст. — стары драўляны кармяліцкі касцёл, у XVIII ст. — вялікі палац Мураўскага. Да пабудовы Старога моста казармы складалі адзін комплекс з казармамі, у якія быў перароблены кармяліцкі кляштар. У 1899 г. у казарме знаходзіліся Пермскі і Петразаводскі палкі. На 1947 г. – школа ФЗО № 7. З пачатку 1950-х гг. - гродзенскі тонкасуконны камбінат.



Маставая № 40 — Рэзідэнцыя ўніяцкага мітрапаліта ў Гродне. Год па­будовы — 1743, капрамонт – 1949 г.г. Гэта мабыць самы прыгожы будынак ХVІІІ ст. у нашым горадзе.

Стары Мост - Будаўніцтва гродзенскага Старога моста было скончана ў 1908 годзе. Мост меў ідэалагічную назву Аляксандраўскі (у гонар расійскага цара Аляксандра ІІІ). Пасля таго, як яго ў 1915 годзе ўзарвалі адступаючыя расійскія войскі, мост доўга стаяў пабураны.

Будаўніцтва адноўленага моста вялося з 15 ліпеня 1928 г. па 1 лістапада 1930 г. па праекту і пад кіраўніцтвам інжынера Л. Пняка. Мост імя Пілсудскага меў 165 метраў даўжыні, шырыню 12,5 метра, вага яго металічных канструкцый складала 950 тон, агульны кошт 1 840 000 злотых.

Адступаючы 23 чэрвеня 1941 года савецкія войскі зноў пашкодзілі яго. У 1944 годзе мост быў ізноў узарваны немцамі і адноўлены толькі ў 1949 годзе.

У лістападзе 1950 г. на масту былі усталяваны мемарыяльныя знакі, зробленыя на Гродзенскай ліцейна-механічным заодзе. Знішчаны пад час рэканструкцыі маста ў 2008 г..



Міру // LowieckaOgrody wazywny, Laubengasse. - Ha вуліцы захаваліся чугунныя ліхтарныя слупы 1950-х гадоў з вельмі характэрньтмі ўпрыгожаннямі.
Міру № 15 — Школа № 15. Рашэннем Гарвыканкама ад 17 красавіка 1968 г. сярэдняй школе № 15 было нададзена імя Д.Карбышава.

Помнік Д. Карбышаву. - Пастаўлены ў 1975 г. перад будынкам сярэдняй школы № 15. Скульптар А. Салятыцкі.



Міцкевіча // Сувораўская, Mickiewicza, Scholtz-Str. Сфармавалася ў другой палове XIX ст. на землях, адкупленых у князёў Друцкіх-Любецкіх. Захаваўшыяся да нашага часу гістарычная забудова адносіцца да пачатку ХХ ст. У асноўным гэта дамы ўсадзебнага тыпу, "у цагляным стылі", а так сама тыпавыя драўляныя дамы 20-30-х гадоў ХХ ст. Найбольш цікавыя з іх – двухпавярховыя ў стылі канструктывізму. На некаторых дамах захавалася нават сталярка паччатку ХХ ст. Першае архітэктурнае ўмяшальніцтва ў ансамбль гэтай вуліцы адбылося на самым пачатку 1970-х гадоў. Пазней у ансамбль адна-двухпавярховай вуліцы быў упісаны шматпавярховы будынак банка. Нягледзячы на апісаныя вышэй архітэктурныя пралікі, вуліца ўсё ж захоўвае свой дух гарадской ускаріны.

Міцкевіча №2а – Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Добрага стану аднапавярховы драўляны дом з двухскатным дахам, без асаблівых мастацкіх адметнасцяў (на вокнах сандрыкі), мае цагляную частку на тры вакны, якая пасля рамонта была атынкавана і страціла свой знешні дэкор.

Міцкевіча № 4 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Першапачаткова аднапавярховы, з жоўтай цэглы доўгі дом з мезанінам, дэкаратыўная аздоба якога зканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз аздоблены сухарыкамі, утворанымі цаглінамі са зцясаным вуглом. Вокны маюць лучковыя цагляныя ліштвы. Фасад аздоблены пілястрамі. Добры капітальны стан будынка, ў ансамблі вуліцы патрабуе для яго ІІІ катэгорыі аховы. Неабходна акуратна атынкаваць і пафарбаваць надбудаваныя ў савецкі час паверхі, замяніць шыфер на бляху і на бакавых фасадах карнізам паказаць былы трохкутны франтон.

Магчыма, на 1928 г. тут мясцілася „jatka mięsna” Аляксандра Лісінскага.



Міцкевіча № 6Мясная лаўка Полудня. Двухпавярховы цагляны неатынкаваны дом кампазіцыйная выразнасць якога пабудавана на суадносінах розных па вышыні аб’ёмаў модуляў. Вокны будынка маюць шыбы аднолькавага кшталта, але за кошт падваення іх у параднай частцы дома, успрымаюцца як розныя па велічыні. Над другім паверхам, па перыметру усяго будынка працягнуты карніз, які адасабляе атык, за якім схаваны нізкі схільны дах. Мураваны будынак добра захаваўся – захаваліся аўтэнтычная шыбы. Дом мае яркія прыкметы стыля канструктывізм, і заслугоўвае рэжыма аховы другой катэгорыі. Будынак патрабуе вяртання аўтэнтычнасці пакцыцця даха і планіроўкі (аднавіць замураваныя ўваходы), зносу прыбудоў, касметычнага рамонта з вяртаннем цаглянага колера сцен. У доме былі адначасова і лаўка і прадпремства па вырабу каўбас і нават ляднік ў падвале. Не другім паверсе былі дзве кватэры гаспадара. Полудзень па вайне з’ехаў ў Польшчу.

Міцкевіча № 7 — Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Тыповы «рускі мадэрн». Капітальны аднапавярховы драўляны дом з мезанінам і брандмаўэрам на добрым падмурку. Сцены ашаляваны, чысты вугал зруба, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне. Па ўсяму перыметру страхі будынак аздоблены падзорам, тэхналагічна складанай прапілоўкі. Вільчык мезаніна з гіркай і арабескавай прапілоўкай нясе на сабе вялікую дэкарацыйную нагрузку. Фрызавы дэкарацыйны пояс, які ўтвораны накладной паверх аснаўной вертыкальнай шалёўкай з прапілаванымі канцамі таксама адметны сваёй складанасцю выканання. Мезанін захаваў балкон з клёпанай са швелера абрашоткай. Асаблівую каштоўнасць у гэтым будынку ўяўляюць з сябе ліштвы. Такі мастацкі матыў у аздобе вокнаў сустракаецца толькі ў двух будынках Гродна (другі – Бялінскага № 9), гэта спалучэнне тэмы народнага славянскага арнамента з характэрнай лініяй еўрапейскага мадэрна. Добры капітальны стан, унікальнасць мастацкіх элементаў, патрабуюць для гэтага дома ахоўнай граматы другой катэгорыі. Патрабуе толькі касметычнага рамонта.

Міцкевіча №8 - Двухпавярховы цагляны дом з чатырохскатным дахам, які пасля капітальнага рамонта страціў усе мастацкія адметнасці.

Міцкевіча № 9 — Пачатак ХХ ст. Тыповы «рускі мадэрн». Капітальны аднапавярховы драўляны дом з мезанінам, мансардай і брандмаўэрам на добрым падмурку. Сцены паркыты не аднародным рытмам шалёўкі (гарызантальным, вертыкальным, пад вокнамі – клінападобным), чысты вугал зруба, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне. Мезанін мае вільчык з трыма гіркамі, а таксама балкон з драўлянай абрашоткай. Асабліва цікава выглядае канструкцыя, якая хавае за сабой ніжні метр мансарды, гэта фігурныя не зашытыя знізу карнізам канцы крокваў, і шырокі фрызавы дэкарацыйны пояс, які ўтвораны накладной паверх аснаўной вертыкальнай шалёўкай з прапілаванымі канцамі складанай формы. На жаль, захаваўся часткова, як і ліштвы, тонка прапілаваныя з аднаго кавалка дошкі. Неабходна замяніць пакрыццё даху на аўтэнтычнае, аднавіць знішчаныя часам ліштвы і фрыз, а таксама паклапаціцца пра гідраізаляцыю і дызенфекцыю сцен.

Міцкевіча №10 - Доўгі аднапавярховы драўляны дом з двухскатным дахам і бранд маўэрам. Шалёўка на сценах цягай пад вокнамі падзелена на вертыкальную і гарызантальную, пад вокнамі на клін, чысты вугал зруба зафілянгованы. Па ўсяму перыметру страхі будынак аздоблены падзорам, тэхналагічна складанай прапілоўкі. Захаваліся аўтэнтычныя разныя шыбы і дзверы. Вокны аздоблены ліштвамі.

Міцкевіча № 12 — Год пабудовы — 1896. Камбінаваны добрага стану аднапавярховы дом з двухскатным дахам. Драўляны модуль без асаблівых мастацкіх адметнасцяў, шалёўка на сценах цягай пад вокнамі падзелена на вертыкальную і гарызантальную, пад вокнамі на клін, чысты вугал зруба зафілянгованы. Цагляная частка на тры вакны дэкаратыўная аздоба якой зканцэнтравана на параным фасадзе будынка. Карніз аздоблены сухарыкамі складанай формы, утворанымі камбінацыяй трох цаглін са зцясаным вуглом. Лучковыя перамычкі вокнаў маюць замок. Будынак аздоблены падваконнай цягай. Пры неабходнасці капітальны рамонт, з дэмантажом прыбудоў, цаглянаму модулю вяртанне аўтэнтычнага колера, замена пакрыцця даха.

Міцкевіча 13 аДом Фалендорфаў. Год пабудовы— 1907. Эклектыка з элементамі мадэрну. Двухпавярховы, з жоўтай цэглы, парадны на тры фасады асабняк, накрыты бляшаным чатырохсхільным дахам. Лучковыя перамычкі вокнаў аздоблены замкамі і цаглянымі прыступкавымі ліштвамі. Асаблівую адметнась у гэтага будынку маюць кроквы, якія на сваіх канцах падкрэслена падпёрты драўлянымі кансолямі характэрнай для мадэрна формы, і роўным рытмам па перыметру усяго дома эфектыўна аздабляюць яго, (такі прыём ў гродзенскай архітэктуры сустракаецца яшчэ толькі раз – на даху шахматнага клуба). У пазнейшыя часы парадныя пакоі будынка займелі больш шырокія вокны, а уваходы безгустоўныя ганкі шмашлікіх кватэраз’ёмшчыкаў. Удала перабудаваны ў 1930-х гг., устаўлены больш вялікія вокны і інш. Добры капітальны стан, цэласнасць з краявідам, унікальнасць мастацкіх элементаў, патрабуюць для гэтага дома статуса аховы другой катэгорыі. Неабходна дэмантаваць пазнейшыя прыбудовы і аднавіць знішчаны дэкор, а таксама паклапаціцца пра змену формы выкарыстання. У 1944 г. гаспадары выехалі з горада. Пазней жылі ў Амерыцы. Тут пасля вайны жыла маці вядомага пісьменніка Алешы. Дом запланаваны пад знос.

Міцкевіча №14 - Дом доктора Мораўскага. Вялікі капітальны аднапавярховы драўляны дом з мезанінам на добрым падмурку, ашаляваныя сцены, вокны і дзверы маюць філянговае абрамленне нізкай дэкарацыйнай якасці, мезанін мае прапілаваны гзымз. Тым не менш за свой добразахаваны стан і упісанасць у ансамбль вуліцы гэты будынак заслугоўвае ІІІ катэгорыі аховы. Трэба правесці рамонт даху з дэмантажом надбудоў з аднаўленнем аўтэнтычнасці кроквеннай сістэмы, каларыстычна гарманічную афарбоўку шалёўкі не масленай фарбай, перад тым зняўшы папярэднія пласты.

Міцкевіча 16 — Год пабудовы — 1910. Доўгі, капітальны, аднапавярховы, з жоўтай цэглы дом дэкаратыўная аздоба якога зканцэнтравана на парадным фасадзе будынка. Карніз аздоблены сухарыкамі, вокны – лучковымі перамычкамі. Добры капітальны стан будынка, планіровачнае адзінства з іншымі будынкамі ў ансамблі вуліцы патрабуе для будынка ІІІ катэгорыі аховы. Неабходна акуратна шліфоўкай зняць фарбу і тынк з цагляных фасадаў будынка, а таксама, замяніць шыфер на бляху.

Міцкевіча №18 – Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. Двухпавярховы драўляны дом, са скатным дахам на тры франтоны і брандмауэрам, шалёўка, філянговае абрамленне вокнаў нізкай дэкарацыйнай і тэхналагічнай якасці, з дэкарацыйных дэталяў толькі уваходныя дзверы і прапілаваны падзор на параднам франтоне. Будынак мае вялікае ансамблевае значэнне. Неабходны капітальны рамонт з захаваннем формы і дэкарацыйных дэталяў.

Міцкевіча № 20 – Пачатак ХХ ст. Доўгі аднапавярховы драўляны дом з двухскатным дахам і брандмаўэрам. Шалёўка на сценах цягай пад вокнамі падзелена на вертыкальную і гарызантальную, чысты вугал зруба зафілянгованы. Па ўсяму перыметру страхі будынак аздоблены падзорам, тэхналагічна складанай прапілоўкі. Захаваліся аўтэнтычныя разныя шыбы і дзверы. Асаблівую каштоўнасць у гэтым будынку ўяўляюць з сябе ліштвы тэмы народнага славянскага арнамента. Добры капітальны стан, цэласнасць з ансамблем вуліцы, унікальнасць мастацкіх элементаў, патрабуюць для гэтага дома ахоўнай граматы другой катэгорыі. Неабходна замяніць пакрыццё даху на аўтэнтычнае, каларыстычна гарманічную афарбоўку шалёўкі не масленай фарбай, перад тым зняўшы папярэднія пласты.

У скверы на рагу вуліц Міцкевіча і 17 верасня ўзвышаўся вялізны драўляны крыж, які пасля вайны спілавалі паводле загаду савецкіх уладаў.




Мічурына
Мічурына № 2 — Пабудаваны ў 1920—1930-я гады.

Мічурына № 14 — Пабудаваны ў 1936 г.


МОПРаўская // Narodowa, Toepfergasse
МОПРаўская № 6 — Тыповая местачковая камяніца ў стылі эклектыкі.


Мулярская
Мулярская № 9 – Пачатак ХХ ст. Аднапавярховая камяніца з элементамі эклектыкі.


Мядовая
Мядовая № 3 — Пабудаваны ў 1930-х гадах. Прыклад «крэсовай» сядзібы з драўлянымі калонамі. Знаходзіцца пад пагрозай разбурэння.

Мядовая № 4 — Пабудаваны ў 1930-х гадах. Прыклад драўлянага канструктывізму.

Мядовая № 5 — Пабудаваны ў 1930-х гадах. Прыклад драўлянага канструктывізму.

Мядовая № 6 - Пабудаваны ў 1930-х гадах. Драўляны.

Н
Найдуса Ляона // Хлебны завулак, Халодны завулак, Pekarska, Najdusa, TischlergasseСфармавалася ў XV ст. як завулак паміж вуліцамі Віленскай і Вялікай Траецкай. Гэты завулак з паўднёвага боку цягнуўся ўздоўж надзела зямлі, які ўжо ў XVІ стагоддзі быў заняты касцёлам і шпіталём Святога Духа. Паўночны бок вуліцы ў той час і да сярэдзіны ХІХ ст. быў забудаваны драўлянымі будынкамі. Гэты завулак з паўднёвага боку цягнуўся ўздоўж надзела зямлі, які ўжо ў XVІ стагоддзі быў заняты касцёлам і шпіталём Святога Духа. Паўночны бок вуліцы ў той час і да сярэдзіны ХІХ ст. быў забудаваны драўлянымі будынкамі. Сёння, па сутнасці, поўнасцю перабудавана.
Найдуса № 1 — Дамы Лейбы і Фейгі Найдусаў, дом Чертка. У XVІI ст. участак належаў князям Масальскім. Год пабудовы — 1880 (па іншых звестках — 1885). Канчаткова дабудаваны ў 1924. Тут знаходзіліся склеп мешаных ману­фактурных тавараў, майстэрня дамскіх плаццяў Міны Веліч, кандытарская Катоўскага, дробязная лаўка з продажам табачных вырабаў Брайны Цыпкін, пральня Евы Ліцкевіч, фотамайстэрня Рубінштэйна, піўная лаўка ўразліў і на вынас Якава Чартка і інш. Магчыма, у ім жыў паэт Л. Найдус. З 1893 г. у будынку працавала фотамайстэрня Хаіма Эльяша Эмавіча Бінковіча, які ў кастрычніку 1896 г. перадаў сваю майстэрню Меіру Кушалевічу Гельгору – заснавальніку самай знакамітай дынастыі гродзенскіх фатографаў. У 1901 г. Гельгор прадаў майстэрню Грынвальду і Левіку. Аляксандр Міхайлавіч Ткачоў напісаў у 1991 г. выдатнае гісторыка-архіўнае даследаванне па гэтаму аб'екту. "Да рэстаўрацыі" гэты будынак быў вядомы тым, што ў ім мясцілася адна з першых прыстойных кавярняу у Гродне. Апошні ўладальнік — фірма «ABC». Зруйнаваны пасля 2007 г.. На яго месцы з выхадам на Савецкую вуліцу пабудаваны новы будынак.

Найдуса № 7 — Банк. Пабудаваны на пачатку XX ст. Тыповы танны жылы дом гэтага перыяду, праўда, культурны слой у гэтым месцы дасягае двух метраў. Моцна перабудаваны.

Найдуса № 14 - Год забудовы -1870. Тыповая эклектыка. Знесяны.

Найдуса № 16 - Год забудовы -1910. Будынак выглядаў невялікім, сімпатычным і напачатку 90-х гадоў нашага стагоддзя. Вузкаму колу "спецыялістаў" было вядома, што ў 1992 годзе на гарышчы будынка адзін з будаўнікоў знайшоў унікальныя сярэбраныя ўказкі для чытання Торы, якія, напэўна, засталіся там ад аднаго з растраляных жыхароў гетта. Хутчэй за ўсё гэты чалавек быў равінам. Калі інфармацыя сапраўды праўдзівая, то адна з гэтых указак цяпер упрыгожвае музей дыяспары ў Іерусаліме. А вось дзе знаходзіцца другая указка - нам невядома. Гэты будынак шмат папсаваў нерваў аднаму з аўтару, калі яго хацелі ўратаваць. На працягу некалькіх гадоў адзін з чыноўнікаў ад архітэктуры адстойваў рэстаўрацыю дома сіламі ЖСК. Праўда, потым змяніў сваю пазіцыю, так як у пачатку восені дом быў знесены. Навошта знеслі гэты дом наўрадці хто можа зразумепа патлумачыць...

П
Падольная // Podolska, Podolskaja, Подольная, Karlstr./Uferstr. Частка старажытнага Гродзенскага падола. Гістарычная забудова не захавалася. У сувязі з праектам будаўніцтва новых пад'езных шляхоў да моста знаходзіцца пад пагрозай знішчэння культурнага пласта.

Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   23




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет