А агародная // Franciszkańska, am Kloster str., Огородная Агародная №2 — Касцёл Маці Боскай Анёльскай I манастыр францысканцаў



бет4/23
Дата01.07.2016
өлшемі1.94 Mb.
#169612
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

Батанічная № 3 — Дом Каханоўскіх. Год пабудовы — 1899.

Батанічная № 4 — Дом М. Янушковай. Год пабудовы — 1900.

Батанічная № 6 — Год пабудовы — 1902. Цагляная эклектыка.

Батанічная № 9— «Дом кіраўніка дэфензівы». Пабудованы ў 1930-я гады. Высокамастацкі прыклад канструктывізму.

Батанічная № 15 Дом Нохіма Індурскага. Год пабудовы — 1904. Эклектыка з элементамі мадэрна. Хутэй за ўсё, сцены былі пафарбаваны ў бледна-блакітны колер, а ляпніна - у белы. Адзін з элементаў інтэр’ера – уваходная дзвер з разным аздабленнем, была канчаткова знішчана ў канцы лістапада 2009 г..


Белуша // Прадмесце Друцк, Лідская застава, Legionowa, Kasernenstr., Авангардная.
Вайсковыя могілкі — Закладзены каля 1887 г. Могілкі склаліся з дзвюх частак: лютэранскай (паўднёвай) і паўночнай, дзе знаходзіліся пахаванні вайскоўцаў іншых хрысціянскіх веравызнанняў. Да найбольш цікавых помнікаў гэтага перыяду адносіцца капліца генерал-маёра Аляксандра Русаў — Капліца Русаў. Падчас Першай сусветнай вайны на вайсковых могілках было пахавана шмат нямецкіх салдат і афіцэраў. На могілках хавалі таксама салдатаў, якія загінулі ў бальшавіцка-польскай вайне 1920 г., пахаваны савецкія воіны, якія загінулі ў 1939 і 1944 гг., а таксама вaeннaпaлoнныя Чырвонай Арміі і нямецкія салдаты і ваеннапалонныя. У 1981 г. быў пастаўлены помнік савецкім салдатам, аўтары якога скульптар У. Церабун і архітэктар А. Каралькоў

Белуша № 3 Комплекс вайсковых казармаў. Пабудаваны перад 1912 г. – 2 будынкі. У 1920-я – 1930-я гг. мелі назву «казармаў Дамброўскага» (у 1926 г. – 12 пабудоваў).

Белуша № 4 — Przytułek dła chreściańskich dzieci. Пабудаваны на пачатку XX ст.

Белуша № 20 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад драўлянай эклектыкі.

Белуша № 54 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад драўлянай эклектыкі.

Белуша №26Гл. аб «Рабочым квартале» ў радзеле аб вуліцы Братняй. Перабудаваны.

Белуша №32 – Абкладзены цэглай.

Белуша №34 – Захаваўся добра, стан будынкаў фактычна аўтэнтычны.


Брацкая // Bratnia – Узнікла ў 1936 г. Гісторыя ўзнікнення вуліцы, таксама як і вуліцы Перамоганоснай, звязана з будаўніцтвам «Рабочага квартала» («Osiedla Robotniczego»).

Яшчэ ў пачатку 1930-х гг. у горадзе жыло даволі шмат сем’яў бяздомных рабочых, некалькі дзесяткаў якіх жыло ў зямлянках на т.зв. Слімаку (вуліцы ад пераезда пад чыгуначным мастом да могілак па вул. Антонава). У 1932 г. магістрат праявіў ініцыятыву ў справе набыцця гэтым сем’ям дзялянак для невялікіх агародаў. Урэшце было вырашана прызначыць для будаўніцтва дамоў для бяздомных 11,6 га тэрыторыі, паміж скідзельскім трактам і шашой на Ліду, атрыманыя ад маёнткаў “Станіславоў” і “Друцк”. Планавалася выкарыстаць 74 пляцы. Пасля банкаўскіх крэдытаў вясной 1936 г. пачалося будаўніцтва 41 дома, якое было скончана пад восень гэтага года (паводле падлікаў аўтараў артыкула было пабудавана 42 дамкі). Раён атрымаў назву “Osiedle Robotnicze” (Рабочы мікрараён ці квартал).

Першая чарга будынкаў была пабудавана па аднаму боку вул. Перамоганоснай (у тыя часы яна называлася Zwycięska і некаторыя мясцовыя жыхары кажуць, што будаўніцтва гэтых дамоў вялося ў 1935 г., хаця гэта мабыць не адпавядае рэчаіснасці). Гэта былі дамы, павернутыя фасадам да гэтай вуліцы пад нумарамі №№24/26, №№20/22, №№16/18, №№12/14, №№8/10, №№4/6. Іх можна аднесці да першага тыпу пабудоў Рабочага квартала. Будавалася цагляная сценка брандмаўэра, а да яе прыбудоўваліся два дамы, дахі якіх спускаліся ў бакі ад цаглянай сцяны. Дом меў адзін вялікі пакой і кухню (па аднаму пакою маюць і дамы іншых тыпаў у Рабочым квартале). Далей была забудавана вул. Брацкая і частка сучаснай вул. Белуша. Будынкі, павернутыя фасадам да вул. Белуша, а таксама дамы ў пачатку і напрыканцы вул. Брацкай складалі другі тып пабудоў: яны таксама мелі пасярэдзіне брандмаўэр, але схіл даху ішоў не ўбакі, а назад. Гэта будынкі па вул. Белуша №34 і вул. Перамоганосная №2, вул. Белуша №32 і вул. Брацкая №1, вул. Белуша №26 і вул. Брацкая №2, а таксама па вул. Брацкай №№4/6, 3/5, 24/26, 23/25. Трэці тып будынкаў складаюць забудову ў глыбіні вуліцы Брацкай. Гэта «адзінарныя» дамкі з адхіленым назад дахам (вул. Брацкая №8, 10, 12 , 14, 16, 18, 20, 22, 7, 9, 11, 13, 15, 17, 19, 21). Дамкі мелі вельмі прыстойны і выгляд і, трэба меркаваць, былі цудоўнай знаходкай для тагачасных бяздомных гарадзенцаў. Кожны дом каштаваў 5 тыс. злотых, аднак выплата яго коштаў расцягвалася на трыццаць год. Цікавы выгляд дамоў (форма вокнаў і даху прыдае ім выразныя рысы стылю канструктывізму), цэльная задума планіроўкі квартала, невялічкія агароды надавалі раёну непаўторны каларыт.

Фактычна «Рабочы квартал» з’яляўся першым «спальным раёнам» горада.
Брацкая № 1 – будынак абкладзены цэглай.

Брацкая №2 – перабудаваныя.

Брацкая № 4 – захаваўся добра

Брацкая № 6 – захаваўся добра

Брацкая №7 – перабудаваны

Брацкая №9 – захаваўся добра

Брацкая № 10 – перабудаваны

Брацкая №11 – захаваўся добра

Брацкая №13 – захаваўся добра

Брацкая №15 – захаваўся добра

Брацкая № 18 – перабудаваны

Брацкая №19 – захаваўся добра

Брацкая № 20 – абкладзены цэглай

Брацкая №21 – абкладзены цэглай

Брацкая № 22 – абкладзены цэглай

Брацкая № 24– захаваўся добра

Брацкая № 26 – захаваўся добра


Будаўнікоў праспект Пачаў фармавацца на пачатку 1970-х гадоў на мес­цы былой вёскі Пярэселка.
Мемарыяльная дошка ў гонар гісторыка Міхася Ткачова — На доме па праспекце Будаўнікоў № 27, дзе з 1978 па 1989 гг. жыў М. Ткачоў.


Будзённага // Новая, Новошоссейная, Александровская, Warszawska, Jagiellonska, Bachndamm/Am BahnhofstrВуліца з'явілася ў XIX стагоддзі на месцы фартыфікацыйных збудаванняў узведзеных у 1657 і 1706 гадах. Раней тут былі валы, бастыёны і рэдуты, якія пабудавалі інжынеры цара Аляксея Міхайлавіча і Пятра I. На захад ад вуліцы ў ХVVІ стагоддзях у канцы вуліцы Язерскай (зараз Карла Маркса) знаходзілася Смаленская (Брыгіцкая) брама горада Гродна( на думку прафесара М.Ткачова, яна месцілася прыкладна ў раёне былога Галоўпачтампа ).

З'яўленне вуліцы было звязана найперш з будаўніцтвам чыгункі С.-Пецярбург - Гродна -Варшава. Першапачатковая назва вуліцы – Новая, звязана з пачаткам забудовы гарадскіх выгонных зямель. Яр, які супадаў у накірунку з будучай вуліцай, пашырылі і паглыбілі, па яго дну праклалі чыгуначнае палатно, а ў 1861 годзе збудавалі першы на тэрыторыі Беларусі чыгуначны вакзал.

Вуліца, як ракадная траса, адносна чыгункі адзначана на планах Гродна 1866, 1878, 1880 гадоў. Сучасны выгляд пачынае набываць пасля пабудовы ў 1909 г. Аляксандраўскага кесоннага маста ( іншая ягоная распаўсюджаная назва – “Брыгіцкі”; быў знесены ў 2002-2003 гг. ). За рэдкім выключзннем гістарычная забудова вуліцы, якая захавалася, адносіцца да пачатку XX. На вуліцы мясціліся жылыя дамы, грамадскія і прамысловыя аб'екты: электрастанцыя, яўрэйская бальніца, тытуневыя склады Акцыянернага Таварыства Шарашэўскага. Забудова вуліцы Аляксандраўскай напачатку XX ст. была даволі шчыльнай і таму пад асфальтам пад аўтамабільным мастом захаваны фундаменты і падвалы дамоў канца XIX- пачатку XX стагоддзяў.

Пад час земляных работ на перакрыжаванні сучасных вуліц Леніна і Будзёнага, рабочыя ўскрылі піўніцы дамоў XIX ст. не засыпаных пяском. Гэта азначае, што прыкладна да 1994 г. кожны аўтамабіль, які пераязджаў з вуліц Будзёнага і Леніна на прашпект Касманаўтаў, меў шанец праваліцца разам з маставой, як найменш, на два метры.

Будзённага 2 Яўрэйская грамадская бальніца, 3-я гарадская бальніца, Будынак вузлавой чыгуначнай бальніцы. Першапачаткова яўрэйскі шпіталь месціўся ў раёне старога Нямецкага рынку (сёння — вуліца Малая Траецкая), аднак у 1866 г. у сувязі з яго «нездавальняючым станам» было прынята рашэнне аб будаўніцтве спецыяльнага будынка. Паўсталы ў 1868 — 1871 гт. шпіталь першапачаткова разлічваўся на 60 ложкаў. Ужо ў 1871 г. падчас эпідэміі халеры пры ім арганізуецца эпідэміялагічнае аддзяленне, а ў перыяд руска-турэцкай вайны 1877 — 1878 гг. адчыняецца палата для параненых салдат. Яўрэйская бальніца ўтрымоўвала ў Друскеніках аддзяленне для лячэння мінеральнымі водамі хранічна хворых і прытулак. Штатны персанал з'явіўся ў шпіталі толькі пасля яго пашырэння ў 1886 г. Усяго працавалі два ўрачы і два фельчары. Адным з першьгх урачоў-ардынатараў стаў выпускнік Кіеўскага універсітэта Генах Замкоўскі (1852-1932). 3 1857 па 1882 гг. нязменным старшынёй праўлення шпіталя быў гродзенскі купец Б. Ашкеназі, які асігнаваў на дабрачыннасць значную суму з уласных даходаў. Ужо ў 1914 г. старшынёй праўлення стаў іншы гродзенскі купец — Г. Ліўшыц. У 1898 г. пры шпіталі было арганізавана таварыства па дапамозе бедным хворым «Лінас Гецэдэк».

Комплекс будынкаў узводзіўся даволі працяглы час, да таго ж у 1911 годзе фундатар падараваў яшчэ адзін - вядомы жанчынам, як генекалагічная бальніца на вуліцы Свярдлова, а сучаснікам, як "зубны тэхнікум". Стылёвы ляпны дэкор гэтага будынка страчаны за апошнія дзесяць гадоў і ў аўтара нават няма фотафіксацыі. У 1915-1918 гг. пасля эвакуацыі гарадской лечэбніцы падчас нямецкай акупацыі на базе яўрэйскага шпіталя працаваў агульнагарадскі шпіталь, які меў аддзяленні па ўсім горадзе. На пачатак 1919 г. шпіталь зноў набыў вузканацыянальную спецыфіку. У яўрэйскім шпіталі доўгі час працавалі ўрачы А. і Ю. Ліпнік, Н. Нейман, М. Фінкель. На 1926 г. працавала аптэка Швенгрубена. 3 1930 г. пры шпіталі дзейнічаў мясцовы аддзел Таварыства аховы здароўя яўрэяў (старшыня А. Ліпнік). Восенню 1939 г. ператвораны ў 3-ю гарадскую бальніцу.

12 лютага 1944 г. Гарвыканкам прымае рашэнне: «Предоставить Управлению Белостокской железной дороги в значительной части разрушенное здание бывшей городской больницы по улице Буденного № 2 для восстановления силами и средствами Белостокской железной дороги и использования под железнодорожную больницу. Все работы произвести в 3-х месячный срок». У цэлым комплекс будынкаў Гродзенскай грамадскай яўрэйскай бальніцы пабудаваны па дабротнаму праэкту ў стылі эклетыкі. Аднак дабудова новых карпусоў чыгуначнай бальніцы практычна пазбавіла яго і навакольныя забудовы (старыя вадзяныя вежы) архітэктанічнай каштоўнасці. На вялікі жаль і адзін з аўтар кнігі непасрэдна прыкпаў рукі да гэтага праекта.

Магчыма, на канец 1920-х тут знаходзіліся цагельні “Станіславова” ды “Белая цагельня ІІ” Абрама Станецкага [ДАГВ Ф. 17. – Воп. 1. – Спр. 177. – арк. 157] ( Згодна з В.Саяпіным “Станіславово” знаходилася на перакрыжаванні сёняшніх вул. Чырвонаармейскай і Пралетарскай на гэтак званай “Рогатке” )...



Будзённага № 16 Магчыма, дом Кагана. Пабудаваны на пачатку XX ст. Прыклад пераробленай эклектыкі.

Будзённага 28— Тыповая крама са складамі першай паловы 1950-х гадоў.

Будзённага № 30 — Дом Мардуха Індурскага, магчыма, дом Байрашэўскага, дзіцячы садок. Пабудава­ны на пачатку XX ст. Гаспадар дома ў 1914 г. быў асуджаны за падробку вэксаляў. На 1950 г. – децкі сад № 6 Брэст-Літоўскай чугункі. Працаваў да сярэдзіны 90-х гадоў. Разабраны летам 2007 г.

Будзённага № 32 Магчымы, дом Жураўскай. Пабудаваны напрыканцы XIX ст.

Будзённага № 36Верагодна, дом Муратава. Пабудаваны на пачатку XX ст. Уключае ў сябе элементы эклектыкі. На ліпень 1945 г. – чыгуначная міліцыя, трыбунал ды пракуратура Гродзенскага раёна. железнодорожная милиция, трибунал и прокуратура Гродненского района.

Будзённага № 37 ( да разборкібудынка старой чыгункі паштовы адрас – Будзённага № 31)— Будынак чыгуначнага вакзала. Пабудаваны ў 1986 г. са сцекла ды бетона.

Старая чыгуначная станцыя была пабудавана ў 1868 г. з цэглы замест часовай драўлянай. Мела элементы стылю класіцызму. Строга сіметрычная аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя прамавугольнага ў плане будынка складалася з цэнтральнай двухпавярховай часткі, злучанай аднапавярховымі галерэямі з двума бакавымі аднапавярховымі крыламі. 21 верасня 1939 г. тут знаходзіўся польскі штаб абароны Гродна генерала Пршэдэцкага. У Вялікую Айчынную вайну разбураны, адноўлены ужо ў 1945 г., як раз да Дня Савецкай Канстытуцыі. ”5 декабря, - пісала “Гродненская правда”, - открывается новый, хорошо оборудованный вокзал станции Гродно. При вокзале имеются комнаты отдыха, матери и ребенка, офицерская, правительственная, ресторан, зал ожидания, парикмахерская и другие. Все комнаты меблированы мягкой мебелью, устланы коврами, на стенах – зеркала, портреты и картины. Красиво оформлен зал ожидания. Стены его украшены портретами вождей и членов правительства, лозунгами, плакатами. В каждом простенке на красивых тумбочках стоят цветы, на видном месте – красивая витрина для центральных газет”... Пры аднаўленчых работах над галерэямі надбудаваны другі паверх, дабудаваны двухпавярховы корпус са службовымі памяшканнямі. У цэнтральнай часцы знаходзіліся касы, зал для пасажыраў, цырульня, бюро “Інтурыста”, у якім у 1960-я гады працаваў вядомы беларускі пісьменнік А.Карпюк. У правым крыле ад центральнага ўвахода знаходзіўся рэстаран. У левым – у розныя часы працавалі чакальная зала ( пасля 1979 г. – зал дасмотра мятні ) ды мытня. На другім знаходзіліся службовыя памяшканні, дыспетчарская, кабінет кіраўніка вакзала. У 1986 г., нягледзячы на пратэсты з боку некаторых мясцовых інтэлігентаў, вакзал быў разбураны.

На фасадзе сучаснага будынка вакзала ўсталяваны памятны рэльеф работы В. Панцялеева ў гонар удзельнікаў паўстання 1863 г.

Прывакзальная плошча - З адкрыццём чугуначнай лініі “Санкт-Пецярбург-Варшава” у 1868 г. у Гродна быў пабудаваны чугуначны вакзал, які за даўгія гады свайго існавання быў неад’емнай часткай гарадскога пейзажу.

Пасля будаўніцтва вакзала сфармавалася Прывакзальная плошча. К плошчы сыходзіліся тры вуліцы: Ажэшка, Будзёнага і Ціміразева ( сёняшнія назвы ). Брукаваная плошча мела выгляд прамавугольніка. Яе кампазіцыйным цэнтрам з’яўлялася круглая клумба, па перымітру якой раслі дрэвы. У 1915 г. тут былі закладзены імправізаваныя вайсковыя могілкі. У 1920-я гады плошча была добраўпарадкавана, аднак зноў моцна пацярпела пад час Другой сусветнай. Чарговы раз добраўпарадкавана пасля вайны: на клумбе пасадзілі новыя дрэвы, а побач з будынкам чугункі была ўсталявана гіпсавая скульптура ў выглядзі бяседуючых на скамейцы Леніна і Сталіна. Пазней яе перанеслі ў гарадскі парк, а ў цэнтры клумбы ўсталявалі помнік аднаму Сталіну.

У сярэдзіне 1950-х гадоў прывакзальная плошча заставалася дастаткова захалустным кутком правінцыйнага горада: вузкія, брукаваныя вулачкі, аднапавярховая забудова, дамы, даўно не бачаўшыя рамонту, пакасіўшыяся плоты і вялікая колькасць піўных у раёне плошчы і прылягаюшчых вуліцах. Да таго ж побач працякала Гараднічанка, якая была месцам стокаў з навакольных прадпрыемстваў, устаноў і дамоў.

На плошчу траплялася адразу па выхадзе з рэстарана. Па правую руку ад увыхада стаяла два двухпавярховыя будынкі. Будынак, які адным з фасадаў выходзіў на перон, займала мытня і кантрольна-прапускны пункт памежных войск. У другім будынку – на вуглу плошчы і вул. Будзёнага, месцілася паштовая служба. Далей па вул. Будзёнага была чугуначная баня.

На супрацьлеглым баку плошчы знаходзіліся будынкі багажнага аддзялення: адно – прыбудавана да рэстарана, другое, двухпавярховае, стаяла на вуглу пабоч. Паміж імі і пакгаўзам ( апошняе выкарытсанне – склады “Пінскдрэва” ) знаходзіўся клуб Чугуначнікаў ( зараз на гэтым месцы будынак “Пошты” ).

На пачатак 1957 г. было прынято рашэнне аб адкрыцці праз Гродна міжнароднага транзітнага чугуначнага руху, пасля чаго паўстала рашэнне аб рэканструкцыі плошчы. На працягу 1957-1960 г.г. была запраектавана будоўля адразу некалькі шматпавярховых дамоў у раёне вуліц Ажэшка і Ціміразева, у тым ліку - інтэрната.



Первые новые штрихи к портрету площади архитекторы добавили летом 1963 г., после завершения строительства в декабре 1962 г. дома № 49, известном горожанам тем, что в нем с первых дней размещаются магазин «Спутник» и стоматологическая поликлиника. Площадь увеличилась за счет расширения ул. Ожешко между новым домом и сохранившейся в неизменности левой стороной улицы. На новой части площади сделали каменное мощение, такое же, как было на старой ее части. Мне приходилось наблюдать за работой специалистов, мостивших площадь – труд нелегкий, требующий умения и сноровки, а также немалых физических сил. В каждом из камней, которые самосвалы в большом количестве подвозили на строительную площадку, необходимо было выбрать наиболее ровную поверхность, положить камень рядом с уже уложенными и вручную утрамбовать тяжелым отрезком бревна с ручками.

Во вновь построенном доме № 49 на первом этаже находились продовольственный магазин «Спутник», стоматологическая поликлиника, «Гродноэнерго» и домоуправление № 1. Магазин и поликлиника обслуживают посетителей и поныне, а после переселения «Гродноэнерго» на проспект Космонавтов, освободившееся помещение занял учебно-курсовой комбинат этого предприятия. После выселения домоуправления на ул. Карбышева, его место на некоторое время занял ЗАГС Октябрьского р-на.

17 мая 1989 г. горисполком принял решение: «ПО ЖКХ горисполкома освободившееся помещение, находящееся на балансе ЖЭС № 1 по улице Ожешко, 49 передать в аренду областному отделению советского Фонда культуры (председатель Габрусевич С.А.)». Пока в доме работал Фонд культуры, здесь побывали, пожалуй, все известные в городе творческие личности, не говоря о том, что в соседнем с Фондом культуры подъезде долгие годы жил А. Карпюк, а рядом с ним журналист А. Качан. Затем в этом же помещении находились турбюро, лаборатория проблем культуры региона ГрГУ им. Я. Купалы.

Дом был одним из первых в городе с центральным отоплением и горячей водой (в то время большинство городских многоэтажек отапливалось местными котельными, а вода подогревалась газовыми колонками в квартирах). Очевидно, это обстоятельство повлияло на то, что в числе первых жителей вновь построенного дома были: первый секретарь горкома партии, председатель горисполкома, ректоры медицинского и сельскохозяйственного институтов, зам. председателя областного суда, председатель областного комитета народного контроля и другие руководители областных и городских организаций и учреждений.

После устройства мостовой и тротуаров привокзальная площадь приняла тот вид, в котором она просуществовала до начала строительства нового вокзала.

Еще строители не успели сдать в эксплуатацию дом № 49, а исполкомом городского Совета в октябре 1962 г. уже было принято решение о строительстве аналогичного дома, симметрично оси главного здания железнодорожного вокзала.

«Утвердить плановое задание на изготовление технической документации на строительство двух пятиэтажных домов, с повторным применением проектов 42-х и 86-ти квартирных жилых домов на Привокзальной площади».

За этим домом по улице Тимирязева должен был вырасти еще один большой многоквартирный дом, в соответствии с решением, принятым 15 августа 1963 г. В соответствии со вновь утвержденным генеральным планом развития и реконструкции города Гродно два симметричных дома, расположенные на углах уоиц Ожешко и Буденного должны были стать своеобразными воротами в город, а между ними на углу улиц Ожешко и Тимирязева должно было вырасти здание повышенной этажности.

На том месте, где сейчас поворот в сторону магазина «Спортовары», был перекресток улиц Ожешко и Тимирязева. На месте нынешнего павильона «Интакс» по продаже автобусных билетов, находилось маленькое деревянное одноэтажное здание с парикмахерской, в которую я ходил постригаться до самого ее сноса. В моем детстве школьники носили прически «бокс» либо «полубокс». Постричься в этой парикмахерской стоило 10 копеек – стоимость порции мороженого. Работал в парикмахерской старый мастер – И. Майерович, известный горожанам еще с «польского часа». После перевода парикмахерской в рядом построенный дом 42 по ул. Ожешко, постоянные клиенты перешли туда же к своему мастеру, который, будучи уже глубоким пенсионером, продолжал работать до своего последнего часа.

За парикмахерской на этой же стороне улицы до перекрестка Ожешко-Буденного стояли два дома – одноэтажный и двухэтажный. В глубине за ними стояло здание необычной архитектуры – корпуса казармы воинской части, имевшие от трех до пяти этажей. На этом месте сейчас сквер с плакучими ивами, небольшое кафе и цветочный павильон. Здание казарм было построено во второй половине XIX в. После выселения военных и косметического ремонта, в нем разместили несколько организаций, а потом в казармах было организовано производство автомобильных магнитол под названием «Гродно». Вновь открывшийся в городе завод автомагнитол сохранял свои площади в бывших казармах до переселения в цеха нового большого завода по ул. Горького-Курчатова, который потом стал называться объединением «Радиоволна». В ходе благоустройства привокзальной площади в 1986 г. казармы были разрушены. А ведь так же, как и старый вокзал, после проведенной реставрации, эти оба здания могли бы стать истинным украшением привокзальной площади.

Слева от парикмахерской начиналась улица Тимирязева, правая нечетная сторона которой была застроена до самого зоопарка одноэтажными домами мансардного типа. Из них сохранился в несколько измененном виде только один – зоомагазин «Лагуна». Усадьба под № 13 до войны принадлежала Садовскому Адаму Людвиковичу. На территории усадьбы находились два деревянных жилых дома с полезной площадью 137 кв. м. и большое каменное строение площадью 270 кв. м. бывшей каретной. В 1948 г. усадьбу занимала Брест-Литовская железная дорога под мастерские, очевидно находившиеся в каретной. Решением исполкома мастерские в июле 1949 г. были переданы зоопарку.

Вход в зоопарк был со стороны ул. Тимирязева. На вновь присоединенной к зоопарку территории, где сейчас ведется строительство новых вольеров, находилась база Гродненского пивзавода.

На углу улиц Ожешко и Тимирязева в небольшом одноэтажном домике размещался магазин хозяйственных товаров. Дальше за этим домом по Тимирязева в двухэтажном здании были расположены службы железнодорожной санэпидстанция. В целом, характерной для района привокзальной площади и прилегающих к ней улиц, была одно-двухэтажная застройка. Самыми высокими оказались упомянутая нами казарма и мельница по четной стороне улицы Тимирязева.

Из всех строений привокзального района дольше всех продержалась мельница, несколько лет назад снесенная. Сейчас на ее месте недавно завершилось строительство нового здания, которому современные архитекторы пытались придать облик старой мельницы. Что из этого получилось – судить горожанам.

На месте дома № 42, который был построен в середине 70-х годов, с магазином «Спорттовары», аптекой, парикмахерской и банком, находилась малоэтажная застройка, протекала речка Городничанка и за ней была разбита спортивная площадка средней школа № 2. Детвора окрестных домов и школьники летом играли на ней в футбол и баскетбол, а зимой замерзшее зеркало речушки, шириной метров десять, заменяло им хоккейную площадку. Для маленьких детей склон Городничанки служил горкой, по которой они скатывались на санках (школьники младших классов не прочь были прокатиться на портфелях).

В помещении «Спортоваров» до конца 70-х годов работал магазин «Мелодия», который затем перевели во вновь построенное помещение на ул. Горького. В постперестроечные годы «Мелодия» постепенно приходила в упадок, пока, наконец, не прекратила свое существование, уступив место мебельному магазину «Пинскдрев».

Двором для дома № 42 стала спортивная площадка средней школы № 2, а под домом, заключенная в железобетонную трубу протекает речка Городничанка, которая уходит под землю возле самого зоопарка и вновь вырывается на свободу во дворе дома № 47 по ул. Ожешко. Судьба Городничанки решилась 9 января 1963 г. Горисполком принял следующее решение:

«Представленный облпроектом рабочий проект планировки и застройки улицы Ожешко утвердить со следующими замечаниями:

а) в целях расширения селитебной площади, ручей Городничанка на участке от моста по улице Ожешко длиной 100 метров по улице Тимирязева и на участке от моста улицы Ожешко до моста по улице Ленина, перекрыть с устройством стока вод по трубопроводу. Сопряжение существующего моста по улице Ожешко с трубопроводом разработать проектным путем;

б) для устройства водных зеркал запроектировать плотины высотой до 5 метров, из каменной наброски с глиняными экранами, оборудованным водосбросом через гребень плотины и щитовыми затворами в нижнем бьефе».

Следующим этапом реконструкции площади, стала реконструкция самого вокзала. В июне 1965 года исполком принимает решение о реконструкции железнодорожного вокзала, без его сноса. Но до дела не дошло и 16 декабря 1970 г. принимается поворотное решение в судьбе старейшего железнодорожного вокзала на территории Беларуси.

«Разрешить Барановичскому отделению Белорусской железной дороги разработать проектно-сметную документацию на строительство нового железнодорожного вокзала на станции Гродно со сносом существующего здания вокзала, как устаревшего не соответствующего современным требованиям обслуживания пассажиров и иностранных туристов».

По первоначальным замыслам новый вокзал предполагалось построить к началу Московской Олимпиады-80. Но строительство началось в 1979 году и об открытии к Олимпиаде речи уже не шло. Первыми пали разрушенные здания таможни и почты. Резво начавшаяся стройка оказалась вскоре в какой-то степени замороженной. Затем работы продолжились, и в феврале 1982 года началась реконструкция привокзальной площади.

В 1986 году старый вокзал, несмотря на протесты общественности города, все же был снесен. Весной того же года открылся новый вокзал. Как показало время, решение о сносе старейшего в стране вокзала оказалось поспешным, непродуманным, противоречащим всякой логике. В результате город лишился не только памятника архитектуры, но и прекрасного помещения для организации картинной галереи, которой нет в таком крупном культурном центре, как Гродно. Вполне мог бы там разместиться и достойный нашего города выставочный зал либо музей. Да и по своему прямому назначению, в результате грамотного архитектурного решения, в комплексе с пристройкой нового вокзального помещения он еще долго мог бы послужить городу.

А Привокзальная площадь в результате непоследовательных действий чиновников и архитекторов, отсутствия достойной концепции ее реконструкции, за два с половиной десятка лет превратилась в нагромождение разноплановых, не связанных общим архитектурным решением зданий, большинство из которых сегодня находятся в весьма убогом состоянии.


Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет