Гараднічанская № 13 — гл. Тэльмана № 9.
Гараднічанская № 15 — Год пабудовы — 1920. Тыповая гарадская камяніца без асаблівых рысаў.
Гараднічанская № 17 — Год пабудовы — 1900. Капітальна перароблены.
Гараднічанская № 19 — Год пабудовы — 1886. Гаспадаром дома ў 1901 г. быў вядомы выдавец літаратуры на ідыш, які надрукаваў у тым ліку і вершы Найдуса. Магчыма, з 1916 г. тут працавала спажывецкая крама Этель Любіч.
Гараднічанская № 20 — Дом Паплаўскага. Гатэль «Раяль». Год пабудовы — 1904 і 1911. Стыльны прыклад эклектыкі з элементамі стылю мадэрн (балконы, рашотка лесвіцы). На месцы гэтага будынка ў 1680 г. размяшчаўся гарадскі пляц пана Ярашэвіча, на якім была пякарня і гумно. Цягам XVIII ст. пляц належаў да юрыдыкі Сангушкаў з драўляным палацам і канюшнямі (сам палац размяшчаўся бліжэй да вуліцы Сацыялістычнай). Цягам ХІХ ст. на месцы валоданняў Сангушак стаяў фактычна пусты пляц. Хутчэй за ўсё пасля пажара 1885 г. быў адтрасіраваны ўчастак вуліцы Палявой (сучасная Карбышава), які злучаў вул. Гараднічанскую з Паштовай (Сацыялістычнай). У 1886 г. на дадзеным месцы стаяў каменны аднапвярховы дом, які належаў жонцы палкоўніка Макраніцкай Браніславе Паўлаўне. Яна валодала домам і ў 1910 г., у той час ў дома быў дабудаваны другі драўляны паверх і аднавярховы каменны флігель з боку вуліцы Палявой-Карбышава. Каля 1911 г. дом і ўчастак быў выкуплены купцом Войцехам Сцяпанавічам Паплаўскім. Той зруйнаваў каменны аднапавярховы дом і пабудаваў двухпавярховы дом з элементамі стылю мадэрн. Балконы былі выкананы ў майстэрні Качаноў. У 1914 г. участак каштаваў 100 тыс. рублёў.
У будынку размяшчаўся гатэль «Раяль». У гатэлі спыняліся кайзер Вільгельм II і маёр Д. Эйзенхауэр — будычы амерыканскі прэзідэнт, сябры ўрада БНР А. Цвікевіч, А. Галавінскі і авантурыст А. Бахановіч. У канцы 1920 г. ў «Раялі» Гродзенская грамада беларускай моладзі прэзентавала гледачам спектаклі «Мядведзь» ды «Міхалка».
Прыкладна з 1926 г. у флігелі функцыянаваў рэстаран Іберскага (з боку вуліцы Напалеонскай-Карбышава). У часы вайны ў будынку размяшчалася нямецкае афіцэрскае казіно. Моцна закрануты перабудовамі ў савецкі час (пад рэстаран “Гродна”-“Беласток”). На жнівень 1944 г. у адным з памяшканняў гэтага будынка месцілася цырульня № 2. 1 сакавіка 1946 г. пры Гродзенскім аддзяленні “Особторга” быў адчынены рэстаран “Аврора” ( у жніўні таго ж гожа пераіменаваны на “Неман” ). З рэкламы рэстарана: “...в вечернее время “Играет “джаз-оркестр под руководством т.т. Сергий и Немиро”. У 1946 г. на другім паверсе “ СМУ-6 Текстильстроя” СССР па будоўле Гродзенскага тонкасуконнага камбіната. Па стану на 1950 г. – рэстаран “Неман”, абласная кантора камерцыйнага банка. Рашэннем гарвыканкама ад 11 верасня 1953 г. на другім паверсі размясціўся гарадскі гатэль № 1 “Неман”. У лютым 1962 г. гатэль і рэстаран перасяліліся ў новы будынак па вул. Крупскай і атрымалі назву “Неман”, а рэстаран па вул. Энгельса № 20 пачаў называцца “Гродно”. Пасля ўвода новага гатэля па вул. Горкага, у вызваліўшыяся пакоі былі пераведзяны Гродзенскія праектна-канструктарскія майстэрні “Белремстройпроект”; з 1970 г. – праектныя майстэрні “Белкоммунпроект”.
Гараднічанская № 21 — Год пабудовы — 1901. Эклектыка. На 1926 г. жыў доктар Кжэчкоўскі.
Гараднічанская № 22 — Год пабудовы — 1900. Пасля капрамонту ў 1975 г. значна страціў стылёвыя рысы. Тут, сярод іншых, магчыма жыла Сора Ган – гаспадарка магазіна з канцтаварамі па сучаснай вул. Савецкай № 9. З 1924 г. працавала крама касметыкаў “Якаў Зінгер і К”. Па стану на 1950 г. – “Дом инвалидов”.
Гараднічанская № 23 — Год пабудовы — 1890. У гэтым доме жыў гісторык Карнілаў. На снежань 1944 г. - Хоспіс пры Фарным касцёле.
Гараднічанская № 24 — Год пабудовы— 1901. Эклектыка. Страціў архітэктурныя рысы пасля капрамонту. На 1944 г. – інтэрнат Беластокскай чугункі.
Гараднічанская № 24 а — Пабудаваны на пачатку XX ст. Эклектыка. Страціў архітэктурныя рысы пасля капрамонту 1975 г..
Гараднічанская № 24/1 — Год пабудовы — 1902. Эклектыка.
Гараднічанская № 25 — Канспіратыўная кватэра царскай ахранкі ў Гродне. Год пабудовы — 1900.
Гараднічанская № 26 — Год пабудовы — 1910. Эклектыка. Перабудаваны. На 1923 г. – табачнае вытворчасць І.Кагана. Тут працавала 50 чалавек. На 1926 г. – знаходзіўся Віленскі сялянскі банк. У сакавіку 1966 г. у будынку размясцілі адміністраціўны апарат ды цэнтралізаваная бухгалтэрыя “Горжилуправления”.
Гараднічанская № 27 — Першапачаткова на месцы будынка існавала драўляная забудова. У 1848 г. прасіў дазвол пабудаваць на гэтым месцы сабе драўляны дом Шэмота Васілій. Год пабудовы — 1898, аднак магчыма і раней, паколькі пры пабудове дома была выкарыстана вялікая кольскасць абгарэлай цэглы, што засталася ад разборкі будынкаў пасля пажара 1885 г. Эклектыка. У 1910 г. домам Валодаў Ісак Эпштэйн. У доме была лаўка і шавецкая майстэрня. Захаваліся даволі рэдкія аздобленыя ўваходныя дзверы. У 1923 г. домам валодалі спадкаемцы Ісака і Хэлены Эпштэйнаў, а таксама Марыі Собаль з Эпштэйнаў. У доме па-ранейшаму месціліся шавецкая майтэрня Францішка Леука і харчовая крама Якава Любіча.
Гараднічанская № 28 — Год пабудовы — 1910. Перабудаваны.
Гараднічанская № 29 — Год пабудовы — 1923.
Гараднічанская № 30 — Дом Мордхель Крынскай. Год пабудовы — 1929 (?). У канцы 1920-х гадоў тут месцілася сядзіба Гродзенскага павятовага сакратарыята Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба.
У 1870-я гады на рагу Рэзніцкай (Кірава) і Гараднічанскай стаяў дом Макіявельскай, унук якой пазней стаў акадэмікам.
Гараднічанская № 31. Пабудаваны напрыканцы XX ст. Пасля капрамонту страціў архтэктурную каштоўнасць.
Гараднічанская № 38 — Год пабудовы — 1900. Даходны дом.
Гараднічанская № 38 а — Год пабудовы — 1900. Капітальна перабудаваны.
Гараднічанская №40 – пабудаваны паміж 1900 і 1910 гг. як «аднапавярховы дом, крыты чарапіцай». Пасля капрамонту 1974 г. з’явіўся другі паверх. Разабраны ў пачатку 2000-х гг.
Гараднічанская № 42 — У XVIII ст. на гэтым вучастку знаходзіўся пляц Быхаўцаў. Паводле плана 1795 г. на месце дома паказаны мураваны дом тарцом да сучасных вул. Брыгіцкай-Карла Маркса. Можна меркаваць, што гэта быў адбудаваны Быхаўцамі палац Чартарыйскіх. Разабраны палац быў ў 1872 г. Цяпершні дом пабудаваны паміж 1886 і 1890 гг., канчатковы выгляд набыў да 1910 г. У 1923 г. домам валодалі спадкаемцы Іодэля і Мані Салавейчык.
Гарнавых // Липовая, Lipowa-Grochowska, Fabrikstr. — Адна з галоўных магістраляў у занёманскай частцы Гродна. Да 1940-х гадоў была забудавана ў большасці драўлянымі дамамі. Рэканструявана ў пасляваенны час. Зараз у працэсе рэканструкцыі моста цераз Неман расшыраецца за кошт зносу часткі пабудоваў пачатку XX ст.
Гарнавых № 5 – З чэрвеня 1945 г. па чэрвень 1947 г. – “Гродненский техникум гражданского строительства Министерства жилгражданстроя БССР”. Рашэннем выканкама Гарсавета 9 чэрвеня 1947 г. у будынку была адчынена беларуская школа № 9. У жніўні 1961 г. яна была рэарганізавана ў 11-гадовую палітэхнічную школу з выкладаннем нямецкай і ангельскай мовы. У маі 1949 г. у скверы перад будынкам школы быў усталяваны перанесяны з плошчы Леніна помнік политехническую школу с преподаванием немецкого и английского языковВ.І.Леніну. У чэрвені 1969 г. па просьбе Зельвенскага райвыканкама гэты помнік быў перададзены ў Зельву.
Месца гібелі старшага палітрука Р. Гарнавых — Чырвонаармеец Р. Гарнавых загінуў 20 верасня 1939 г. у час савецка-польскіх баёў за Гродна. У 1965 г. на месцы яго гібелі ўстаноўлены мемарыяльны знак. .
Вугал вуліц Гарнавых-Савецкіх Пагранічнікаў – былы а’яны вугал: на 1915 г. у доме Любіча, які ўяўляў выключна цікавы для Гродна прыклад мадэрна, працаваў гатэль “Надежда”.
Гарнавых № 17 — Палац хімікаў, філармонія. Год пабудовы — 1974. Прыклад універсальнага клубнага збудавання. Месца на перракрыжаванні сучасных вуліц Гарнавых і Савецкіх памежнікаў, на якім зараз месціца палац, у народзе меў назву “п'яны вугал” Сам тапонім, худчэй за ўсё, з’явіўся пасля вайны, калі 17 кастрычніка 1944 г. была адчынена піўная крама піўзавода № 23. Меньш чым праз год – у жніўні 1945 г. у доме па адрасе № 12/1 з’явілася крама па продажу “прохладительных напитков” у тым ліку і піва. 19 верасня 1946 г. згодна з рашэнням Гарвыканкама: «Торговое помещение по улице Горновых, 15, состоящее из двух комнат, занятое конторой Заготживскот под склад овса, передать тресту столовых и ресторанов под коммерческую чайную». Чэрвень 1951 г. – з рашэння выканкама: «Закрепить за Гродненским трестом столовых и ресторанов земельный участок на углу улиц Горновых и Советских пограничников для строительства павильона столовой». У кастрычніку 1968 г. пачаўся знос будынкаў «пьянага угла» пад будоўлю Палаца хімікаў. Дарэчы, у сакавіку 1972 г. тут быў знесены і дом, дзе жылі кроўныя каталіцкага архіяпіскапа Тадэўша Кандрусевіча.
Чарговы знос будынкаў на гэтым месцы саўпаў з рэканструкцыяй маста праз Нёман у 2008-2009 г.г.
Гарнавых № 31 — Szkola powszechna im. Żeromskiego, СШ № 6. Пабудавана ў 1924 г. (?) [ ДАГВ, ф. 484, воп. 1, спр. 336, арк. 193. ]. На 1926 г. сямікласная школа № 7 (дырэктар Х.Цыдзік ).
Горкага // Мярэчская застава, Грандзіцкая застава, Grandzicka, Hochmeisterstr. — Сфарміравалася ў сярэдзіне XIX ст. Праўда, пачатак вуліцы, за мастом праз ручэй Юрыздыка, забудоўваўся па праектным плане Гарздніцы ХVІІІ ст. Утой самы час быў збудаваны першы гістарычньі мост праз гэты ручэй. Другі гістарычны мост - сярэдзіны ХІХст., з кратамі работы навучэнцаў яўрэйскага рамесленнага вучылішча Бергмана - 1912 год. Ён быў разабраны адносна нядаўна дзеля міфічнага паляпшэння транспартнага руху ў Гродна. Замест яго быў пабудаваны новы, "надзейны" мост, які назаўсёды сказіў унікальную праектную задуму другой паловы ХVІІІ ст. архітэктараў І.Мёзера і Дж. Сакка - планіроўку галоўнай плошчы Гарадніцы. Да гістарычнай часткі вуліцы цяпер можна аднесці адрэзак ад плошчы Тызэнгаўза да вуліцы Рэйманта. Раней яна насіла назвы -Мярэчская застава, Грандзіцкая застава, Грандзіцкая вуліца. Асноўная гістарычная забудова склалася тут пачынаючы з 70-х гадоў XIX стагоддзя, хаця згодна фармальнаму адрасу знаходзіцца адзін з самых цікавых палацавых комплексаў на Гарадніцы - палац Взліцкага. У 80-ыя гады XIX ст. і ў першай трэці XX ст. на вуліцы будаваліся камяніцы ў стылі эклектыкі. Будаваліся тут і агнястойкія дамы і віплы для польскага чынавенства ў стылі канструктывізму і сецэссіі. 15 ліпеня 1924 г. адбылася святочная пасвячэнне вугальнага камяня пад другую афіцэрскую калонію Oficerskiego Stowarzyszenia Spółdzelczego Budowy Własnych domów па вуліцы Грандзіцкай. Паводле карты 1926 г. заходні бок вуліцы Горкага вышэй сёняшняга гатэля “Беларусь” займала г.зв. Kolonija Urzędnicza, а ўсходні (вуліцы Славацкага, Рэйманта на поўнач ад вуліцы Астроўскага) - Kolonija Oficerska.
Вуліца ў значнай ступені страціла сваю архітэктурную каштоўнасць у 1970-ыя гады нашэга стагоддзя, пасля таго, як пачалі ажыццяўляць генеральны план забудовы горада, які быў распрацаваны ў 1949 годзе. Згодна з гэтым "планам" былі знесены старыя будынкі на вуліцы Горкага і завулку Віленскім, якраз да сучаснага гатэля "Беларусь".
У сувязі з чарговай «рэканструкцыяй», у 2006 г. на вуліцы быў знесены цылы шэраг будынкаў нагэтак званай “Залотой горцы” – часткі квартала”Новы свет” .
Горкага № 1 — Комплекс будынкаў гарадской (акружной) лячэбніцы, Савет гарадской лячэбніцы, аддзяленне псіхічна хворых, 221-шы палявы занасны шпіталь, казармы Гінзбурга, казармы польскай жандармерыі, Гродзенскі памежны атрад. Пабудаваны ў 1895-1912 гг. Архітэктары М. Плотнікаў і інжынер Л. Сямёнаў. Гэта быў спецыяльны праект, які ўлічваў не толькі «колькасць ложкамесцаў», але і спецыфіку, па сённяшніх патрэбах, абласной бальніцы. Праект бальніцы быў прыстасаваны для методыкі лячэння, утрымання хворых розных катэгорый і агульнай гігіены. На тэрыторыі акружной бальніцы ў 1915 г. «у рамках вытворчага семінару» быў пабудаваны «ўзорны агенцкі будынак», які, на жаль, не захаваўся. З 5 жніўня 1944 г. у будынку месціліся часткі памежных войск НКУС. Памежнікі канчаткова выселіліся толькі восенню 2009 г..
Горкага № 2/2 — Палац віцэ-адміністратара, «кватэра паўнамоцнага расійскага пасла», дом Дзяконскага, палац Валіцкага, архірэйскі дом: упраўленне Гродзенскага і Брэстскага епіскапа, Гродзенская духоўная кансысторыя, Гродзенскі савет епархіяльных вучылішч; Медінстытут. У сярэднявеччы згаданы участак прымыкаў да Віленскага тракта. Верагодна, тут была пабудавана царква Св. Мікалая. Упершыню яна згадваецца ў 1560 г. ужо як каталіцкі касцёл, аднак верагодна, што ў папярэднія часы храм быў праваслаўным і быў прыхадскім храмам фальварка і вёскі Гарадніца. Паколькі праваслаўныя храмы каля крыніц часта называлі ў гонар святога Міколы-«мокрага», то і гэты храм над крыніцай мог быць закладзены як праваслаўны. У сярэдзіне XVІІI ст. на месцы царквы застаўся толькі крыж ды могілкі.
Рэдкі для Гродна прыклад класіцызму. Уласна сам палац спраектаваны I. Мёзерам у 1776—1778 гг., як частка коплексу Гарадніцы. Будаўніцтва скончана толькі ў 1793 г. ужо ў наступным – 1794 г. у палацы спыніўся расійскі пасол Я. Сіверс. Сам Сіверс размясціўся на другім паверсе, падвальны паверх быў адведзены пад гаспадарчыя патрэбы, а трэці – васемнаццаць пакояў – для чыноўнікаў пасольства. Увесь комплекс быў перададзены каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім падскарбію А. Дзеконскаму. У 1858 г. увесь комплекс быў набыты первасвяшчэннікам Ігнаціем, епіскапам Брэстскім для размяшчэння духоўнай кансысторыі, жытла для светароў і архірэйскай рэзідэнцыі ( ад сюль назва комплекса – Архірэйскі дом ). Пазней тут жылі выдатныя іерархі Рускай Праваслаўнай Царквы: Ніканор (Каменскі), Іакім (Лявіцкі), Іеранім (Экземпляроўскі), Міхаіл (Ермакоў) і інш.. У Архірэйскім доме размясцілася царква святога Іоана Предцечы, якая пазней у 1875 г. была пераасвечана ў гонар трох Віленскіх пакутнікаў – Антонія, Іоана ды Еўстафія. Да гэтага часу застаюцца схаваныя пад тынкам фрэскі-іконы, якія раней упрыгожвалі пакоі будынка. Пры Архірэйскім доме жылі і вучыліся маладыя псаломшчыкі, былі заснавана Сафійскае брацтва і царкоўна-археалагічны камітэт, пазней – музей ( на 1911 г. – старшыня І.Глебаў, загадчых “древнехранілішча” – свяшчэннік К.Міхалоўскі; навуковы цэнтр. У 1901 г. тут працавала “Майстэрня іконнага жывапісу І.Е.Постнікава, Струпінскага і К”. У пачатку 1919 г - знаходзілася беларуская вайсковая камендатура; у 1921 г. працавала беларуская гімназія. З 1923 г. па гэтым жа адрасе працавала гродзенская фабрыка цвікоў і дроту “Крэсы” ( кіраўнік – С. Эльяшаў). У 1934 г. замест дахоўкі будынак накрылі белай жесцью. У 1946 г. тут адчынілі гарадскі дом піянераў. В 1946 г. открылся городской Дом пионеров. З 1947 г. – спецыяльнае рамесленае вучылішча. У 1952 г. увесь комплекс разам з флігелямі быў канфіскаваны савецкімі ўладамі. Тут знаходзіліся навучальныя ўстановы Гродзенскага медінстытута. У канцы 1950-х г. галоўны корпус і флігелі былі капітальна адрамантаваны. У 2008 г. у галоўнага будынка чарговы раз замянілі дах.
...Ансабль будынкаў былога палаца віца-адміністратара з’яўляецца помнікам гісторыі і архітэктуры і зарыгістраваны ў “Спісе помнікаў гісторыі і архітэктуры рэспубліканскага значэння Беларускай ССР”, зацверджаны пастановай Савміна БССР за № 32 ад 18 лютага 1988 г.
Горкага №2 — Паўднёвы флігель палаца адміністратара. Пабудаваны ў 1783-1793 гг. па праекце Дж. Сака як "кухня і служба". На пачатак ХІХ ст. тут знаходзілася частка губернскага архіва. У 1875 г. у будынку асвечана дамавая царква св.Іаана Прэдцечы. Пасля Другой Сусветнай вайны – нацыяналізаваны. На 1970 г. – база “Белбакалея”. 27 лютага 2002 г. быў передадзена на баланс епархіі.
Горкага № 2 а — Паўночны флігель палаца адміністратара, казармы Якавюка, сядзіба Расійскага дабрачыннага таварыства. Пабудаваны ў 1783-1793 гг. па праекце Дж. Сака. У 1798-1858 гг. ў паўночным флігелі знаходзіліся "вазоўня" (карэтная) і, верагодна, жытло для слуг. На пачатак ХХ ст. - казармы Якавюка, сядзіба Расійскага дабрачыннага таварыства. У 1980-я гады тут знаходзіліся гаражы памежнага атрада, якія ў 1997 г. былі перададзены епархіі. Аднак, у другой частцы будынка ажно да ліпеня 1999 г. заставалася Лабараторыя экалагічнага кантроля. Флігель разабраны летам 2007 г.. Замест яго ў 2009 г. пабудавана дамавая царква на 500 вернікаў. Па некаторых звестках, арыгінальная цэгла канца XVIII ст. пры гэтым была часткова выкарыстана на падмурак да банкамата па вул. Ажэшка.
Горкага № 2/1 – На 1957 г. тут знаходзілася СШ № 3.
Горкага № 3 — Крама Залмана Глазера. Год пабудовы — 1915. З 1913 г. працавала крама спажывецкіх вырабаў Залмана Глазера. Маленькі зграбны аднапавярховы мураваны неатынкаваны дом, на тры вакны і два ўваходы, гарызантальна ашаляваны, без асаблівых мастацкіх адметнасцяў. Будынак знаходзіцца ў непасрэднай сувязі з суседнім будынкам і адыгрывае вялікую ролю ў ансамблі вуліцы. На 1950 г. – база “Главтабак”.
Горкага № 5 — Магазін Яблонскага. Год пабудовы — 1924. Прыклад драўлянага канструктывізму. Драўляны гарызантальна ашаляваны, з двухпавярховым асноўным аб’ёмам будынак, кампазіцыйная выразнасць якога пабудавана на суадносінах розных па вышыні аб’ёмаў модуляў. Нізка скатны ва ўсе бакі дах зхаваны за шырокім карнізам. Вокны будынка розняцца па памерах. На модуле пад краму яны шырокія вітрінныя, на жылым – маюць шыбы аднолькавага кшталта, але за кошт падваконных цягаў, успрымаюцца як адзіны рытм Эфектна выглядаюць малыя квадратныя вакенцы трэццяга паверха, якія надаюць гэтай частцы будынка кшталт вежы.Добры капітальны стан, цэласнасць з ансамблем вуліцы (кутні будынак, на які завязана цэлы шэраг перспектыў), патрабуюць для гэтага дома ахоўнай граматы другой катэгорыі. Магчыма, на 1937 г. тут мясціўся адзін са склепаў таварыства “Ранак” (“Jutrzenka”).
Горкага № 7 — Магчыма, дом Соні Новік. Пабудаваны пасля 1933 г.. Двухпавярховы драўляны дом, са скатным дахам, шалёўка, філянговае абрамленне вокнаў нізкай дэкарацыйнай і тэхналагічнай якасці, з дэкарацыйных дэталяў толькі уваходныя дзверы і два балкона з металёвай абрашоткай. Будынак мае вялікае ансамблевае значэнне, таму патрабуе аховы.
Горкага № 13 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Доўгі аднапавярховы драўляны дом з двухскатным дахам і бранд маўэрамі. Шалёўка на сценах цягай пад вокнамі падзелена на вертыкальную і гарызантальную, пад вокнамі на клін, чысты вугал зруба зафілянгованы. Захаваліся аўтэнтычныя шыбы і дзверы. Парадны фасад мае адразу тры уваходы, што планіровачна вельмі цікава. Добры капітальны стан, цэласнасць з ансамблем вуліцы, патрабуюць для гэтага дома ахоўнай граматы трэццяй катэгорыі.
Горкага № 15 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Доўгі аднапавярховы драўляны дом з двухскатным дахам і брандмаўэрам. Шалёўка на сценах цягай пад вокнамі падзелена на вертыкальную і гарызантальную, чысты вугал зруба зафілянгованы. Ганак на версе мае крытую тэрасу. Дэкарацыйную выразнасць мае супрацьпажарная цагляная сценка. Добры капітальны стан, цэласнасць з ансамблем вуліцы, наяўнасць мастацкіх элементаў, патрабуюць для гэтага дома ахоўнай граматы трэцяй катэгорыі.
Горкага № 17 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Будавалі два браты і сястра палякі, якія пасля вайны прыязджалі ў Гродна глядзець гэты дом. У дома ззаду тырчаць з сцяны бярвенні.
Горкага № 21 — Пабудаваны на пачатку XX ст. Маленькі зграбны аднапавярховы мураваны дом, на тры вакны, без асаблівых мастацкіх адметнасцяў, вельмі высокай ступені захаванасці (тынк і дахоўка). Будынак гармануе з рэльефам і ансамблем вуліцы таму патрабуе рэжыму аховы ІІІ катэгорыі.
Горкага № 23 — Аптэка Генрыха Юдэйкі, гарадская аптэка № 2. Пабудаваны на пачатку XX ст. Доўгі двухпавярховы (другі паверх надбудаваны пазней) каменны атынкаваны дом з двухскатным дахам, які не мае асаблівых мастацкіх элементаў аднак мае вялікае ансамблевае значэнне. Цікавым ёсць арганізацыя на першым паверсе аптэкі, памяшканне яе выдзелена вялікімі вокнамі. Аптэка была адчэнена восенню 1936 г. Ужо ў 1939 г. яна атрымала канцэсію ад гарадскіх уладаў на абслугоўванне мясцовага шпіталя.
Горкага № 27 — гл. 17 верасня № 1.
Горкага № 29 — Дом Пашковічаў, крама «Гарачы хлеб». Пабудаваны ў 1936 г на гэтакзванай «Залатой горцы». Выдатны помнік архітэктуры канструктывізму. 6 кастрычніка 2006 г. ў 8 гадзін 45 хвілін раніцы быў знішчаны. За апошнія некалькі месяцаў свайго існавання ён паспеў стаць сімвалам змагання за захаванне гістарычнай спадчыны Гродна.
На першы погляд, будынак складаўся з трох модуляў. На самой справе самы высокі, трэці модуль сфальсіфікаваны дзвума узнятымі сценамі сярэдняга модуля. Вельмі цікава выглядала злучэнне асноўнага модуля з сярэднім, якое прыпадала як раз на рог вуліц, гэткім чынам, што сценка на першым паверсе і балкон на другім паверсе злучэння змягчалі востры вугал скрыжавання. Вокны будынка розніліся па памерах. На першым паверсе яны былі шырокія вітрінныя, на другім –розныя у аснаўным модуле і сярэднем модуле. Эффектна выглядалі малыя квадратныя вакенцы сярэдняга модуля, якія надавалі гэтай частцы будынка кшталт вежы. Будынак быў выкладзены з жоўтай цэглы вельмі аккуратнай кладкі і задумваўся як неатынкаваны. Кладка мела гарызантальныя выступы у палову цэглы, якія апаясывалі будынак на узроўні верхняга края вакон першага паверха, ніжняга і верхняга края вакон другога паверха, надаючы, тым самым еднасць усей канструкцыі. Гэты будынак быў варты таго, каб прызнаным яго яскравым прыкладам канструктывізма на Беларусі, і адбудаваць на старым месцы і ў старых прапорцыях.
Горкага № 47 а— Гарадскі асабняк; тайныя пакоі абласнога камітэта КПБ(б); натарыяльная кантора № 1. Тыповы гарадскі асабняк 1930-х гадоў у стылі сэцэсія. Камбінаваны цагляны дом, накрыты высокім дахам з надноўленай дахоўкай. Сцены пакрыты гладкім тынкам высокай якасці. Вялікія шырокія вокны надаюць будынку асаблівую параднасць. З поўдня над модулем аранжырэі цераса аздобленая балюстрадай. На аранжырэі і парадным фасадзе будынак аздоблены нішамі на палову цэглы, па кутах – скатнымі контрфорсамі.Па некаторых звестках, будынак быў часткай «Паштовай калоніі», раёна горада, выдзеленага для пасялення паштовых чыноўнікаў. У пасляваенныя гады тут знаходзіўся тайны гатэль Абласнога камітэта КПБ(б), дзе неафіцыйна прымалі дэлігацыі нацыянальных дзеячоў з Анголы, Мазамбіка, Нікарагуа ды іншых дзяржаваў, якія вялі барацьбу з “каланіяльнымі” ўрадамі.
Паводле ўспамінаў старажылаў падобныя дамы стаялі і на процілеглым баку вуліцы Горкага, прыкладна там, дзе цяпер месціцца гасцініца «Беларусь». Там жа знаходзілася мясная крама Вашкевіча...
Горкага № 72 —Дом тэхнікі. Пабудаваны ў 1984 г. па праекце архітэктараў В. Бажко і У. Праабражэнскага.
Горкага № 80 — Галоўны корпус медыцынскага інстытута. Пабудаваны ў 1975 г. Архітэктары Л. Вільчко і В. Давыдзёнак. Прыклад вучэбных збудаванняў савецкай архітэктуры 1970-х гадоў.
Достарыңызбен бөлісу: |