А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Мемуары, лісты, дзённікі як крыніцы па гісторыі ВКЛ і сумежных дзяржаў



бет35/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   31   32   33   34   35   36   37   38   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Мемуары, лісты, дзённікі як крыніцы па гісторыі ВКЛ і сумежных дзяржаў.


Помнікам эпісталярнай літаратуры лічацца Пісьмы Ф.Кміты-Чарнабыльскага. Да нашага часу дайшло 30 лістоў, якія Кміта-Чарнабыльскі дасылаў з Оршы ў Вільню членам паны-рады ВКЛ. Першы ліст датуецца 1573 г., а апошні – 1574 г. Гэта службовыя данясенні пра ваенна-палітычную сітуацыю на ўсходніх межах краіны. Яны раскрываюць становішча ў Маскоўскай дзяржаве, планы Івана ІV, руска-татарскія адносіны і інш. У некаторых лістах аўтар характарызуе ўнутрыпалітычнае жыццё Рэчы Паспалітай, закранае вострыя сацыяльныя праблемы. Асобна вылучаюцца лісты да трокскага кашталяна Я.Валовіча, у якіх выразна паўстае асоба аўтара, яго індывідуальны стыль, адлюстравана жыццё і побыт служылай шляхты. Лісты напісаны на старабеларускай мове з выкарыстаннем прыказак і прымавак, народных сродкаў гумару і сатыры.
Мемуары на тэрыторыі Беларусі з’явіліся ў канцы ХVI – першай палове ХVII ст. і былі прадстаўлены ў асноўным «дыярыушамі», г.зн. дзённікамі. Іх стваральнікі – прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, таму яны адлюстроўвалі факты свайго гаспадарчага і асабістага жыцця, а таксама найбольш важныя палітычныя падзеі.
Звесткі пра асобныя гістарычныя падзеі ХVI – ХVII ст. утрымлівае Дзённік Фёдара Еўлашоўскага. Аўтар пачаў пісаць мемуары ў 1603 г. і завяршыў іх у 1604 г., магчыма, пад уплывам дыярыуша М.К.Радзівіла Сіроткі «Паломніцтва да святой зямлі». Мемуары носяць аўтабіяграфічны характар, факты ў іх пададзены ў строгай храналагічнай паслядоўнасці. Аўтар імкнуўся пакінуць нашчадкам звесткі пра сваё жыццё, асабістыя ўражанні ад грамадска-палітычных падзей. Ён звярнуў увагу на асобныя бітвы Лівонскай вайны, прыёмы каралямі Рэчы Паспалітай замежных паслоў, заключэнне Люблінскай уніі, выбары каралёў. Дэталёва апісана паўстанне С.Налівайкі (1595 – 1596 гг.). Аўтар спачуваў казакам, але асудзіў грабяжы і тэрор паўстанцаў.
«Успаміны» Еўлашоўскага – своеасаблівы зборнік цікавых, месцамі разгорнутых бытавых навел, у цэнтры якіх рэальны чалавек з уласцівымі яму рысамі характару і псіхалогіяй. Перад чытачом паўстае вобраз самаго аўтара – прыкладнага шляхціца, прыкладнага сем’яніна, прыкладнага сына.
Каштоўнасць уяўляе Дыярыуш Афанасія Філіповіча. У 1646 г. выйшаў зборнік публіцыстыкі Філіповіча - «Дыярыуш». Аўтар змясціў свае падарожныя і тлумачальныя запіскі, успаміны і дзённікі, аўтабіяграфічны нарыс, легенды і містычныя прывіды, пасланні і лісты, выкрывальныя прамовы, канспектыўныя накіды асобных артыкулаў, філасофскія трактаты. Філіповіч выступаў за адраджэнне праваслаўнай царквы і саюз з Расіяй, крытыкаваў палітыку Рэчы Паспалітай і магнатаў краіны.
Гістарычнае значэнне мае «Дзённік Люблінскага сейма 1569 г.», у якім зроблены запіс перамоў паміж літоўскай і польскай дэлегацыямі. У творы раскрываецца напружаная сітуацыя ў час заключэння Люблінскай уніі.
Вышэйназваныя творы прадоўжылі традыцыі беларуска-літоўскага летапісання, стварылі шырокую панараму тагачаснага грамадска-палітычнага жыцця, ахарактарызавалі многіх гістарычных асоб, паказалі жыццё розных слаёў грамадства.
Першымі мемуарнымі дыярыушамі на польскай мове, складзенымі на тэрыторыі Беларусі, з’яўляюцца «Дыярыушы» Самуіла Маскевіча і Багуслава Маскевіча.
«Дыярыуш» С.Маскевіча ахоплівае падзеі з 1594 па 1621 гг. Аўтар пісаў на падставе ўласных успамінаў, а не па свежых слядах падзей. Маскевіч аднолькава праўдзіва характарызуе і сваіх сяброў, і сваіх ворагаў. Падрабязна апісываючы аблогу Смаленска, аўтар адзначыў мужнасць абаронцаў горада, асабліва яго ваяводу М.Шэйна, крытычна ставіўся да дзеянняў ваенаначальнікаў Рэчы Паспалітай.
У «Дыярыушы» падрабязна раскрыты побыт маскоўскіх баяр, майстэрства рамеснікаў. Аўтару імпанавалі меркаванні расіян наконт польскіх шляхецкіх вольнасцей як шляхецкага самавольства. Значнае месца адводзіцца паказу некаторых рыс жыцця рускага сялянства, яго рэакцыі на прыход войска Рэчы Паспалітай (вайна 1609 – 1618 гг.). С.Маскевіч справядліва падкрэсліў, што войны выклікалі жорсткасць у простых людзей і іх помсту.
Відавочна, аўтар самакрытычна ставіўся да самаго сябе. Будучы прадстаўніком засцянковай шляхты, ён турбаваўся пра ўласны матэрыяльны дабрабыт, а вырашэнне пытанняў вялікай палітыкі перакладаў на магнатаў. Паколькі аўтар вызнаваў кальвінізм, то ўсе падзеі апісаны ім аб’ектыўна без палітычнай і рэлігійнай прадузятасці.
Б.Маскевіч аставіў нашчадкам два «Дыярыушы» на польскай мове.
Першы «Дыярыуш» ахоплівае падзеі 1643 – 1649 гг., ваенныя дзеянні І.Вішнявецкага в Украіне, а таксама барацьбу М.Каліноўскага і М.Патоцкага супраць Хмяльніцкага. Аўтар раскрыў паход гетмана ВКЛ Я.Радзівіла на поўдзень Беларусі, Лоеўскую бітву 1649 г. У творы шмат партрэтных і пейзажных замалёвак, апісанняў узаемаадносін паміж людзьмі ва ўмовах вайны.
Вайна 1648 – 1651 гг. раскрыта праўдзіва, з усімі жорсткасцямі і разбурэннямі, шматлікімі ахвярамі. Б.Маскевіч не абмінуў карціны злачынстваў у Мазыры, Бабруйску, пад Рэчыцай. Але зразумела, што сімпатыі аўтара на баку Рэчы Паспалітай, а не паўстаўшых украінскіх казакоў.
Другі «Дыярыуш» раскрывае ваенныя дзеянні вайны 1654 – 1667 гг., у прыватнасці, паход рускага ваяводы І.Хаванскага ў пачатку 1660 г. і разгром яго пад Палонкай (каля Слоніма).
Цікавая інфармацыя падаецца ў мемуарах Яна Цадроўскага.
Мемуары Цадроўскага складаюцца з дзвух частак. У першай частцы прадстаўлены кароткія біяграфічныя звесткі, адлюстраваны гістарычныя і грамадскія падзеі, апісаны дыпламатычныя даручэнні ў час вайны 1654 – 1667 гг., голад 1656 г. на Міншчыне, расправа католікаў над віленскімі кальвіністамі ў 1682 г. Другая частка твора складаецца ў асноўным з мартыралога, дзе прыведзены звесткі пра родных і знаёмых людзей. У аснове мемуараў – выключна свецкія падзеі. Сам аўтар заклікае да талерантнасці, услаўляе зямное жыццё чалавека.


  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   31   32   33   34   35   36   37   38   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет