А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і гісторыі Камуністычнай партыі



бет29/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   25   26   27   28   29   30   31   32   ...   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і гісторыі Камуністычнай партыі.


У 20-я гг. вывучэннем гісторыі Беларусі займаліся гістпарты – камісіі па гісторыі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Камуністычнай партыі, утвораныя згодна з пастановаю СНК РСФСР ад 21 верасня 1920 г.
Гістпарт меў тры філіялы на тэрыторыі БССР: у Гомелі (з 1920 г.), Мінску (з 1921 г.) і Віцебску (з 1921 г.). Працавала камісія праз упаўнаважаных ва ўездах і праз групы падтрымкі.
Якія функцыі выконвалі камісіі Гістпарта? Па-першае, збор гістарычнага дакументальнага матэрыяла аб падзеях Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны на мясцовай тэрыторыі. Па-другое, фармаванне мемуарнага фонда аб гістарычных падзеях. Па-трэцяе, выданне кніг па гісторыі бальшавіцкай партыі ў БССР. Па- чацвёртае, ідэалагічная функцыя, накіраваная на ўстанаўленне адзінай марсксісцка-ленінскай метадалогіі ў гістарычных даследаваннях.
Асабліва актыўнай дзейнасцю вылучаўся Мінскі гістпарт, які лічыўся Гістпартам ЦБ КП(б)Б. Першым яго старшынёй быў прызначаны Вільгельм Георгіевіч Кнорын. Менавіта ён у 1923 г. выдаў першую кнігу па гісторыі Камуністычнай партыі Беларусі – «5 лет. Краткий конспект истории КП(б)Б». Праца камісіі актывізавалася пры яе новым старшыні З.Жылуновічу, прызначаным на гэтую пасаду ў лістападзе 1923 г. Пры ім вялікая ўвага надавалася фармаванню архіва КП(б)Б. Многія члены Гістпарта выязджалі ў архівы Масквы, Ленінграда і інш. гарадоў з мэтай збору дакументаў па гісторыі рэвалюцыйнага руху. Каб сабраць успаміны відавочцаў, праводзілася рэгістрацыя партызан і ўдзельнікаў рэвалюцыйнага руху на Беларусі, а таксама вечары-сустрэчы. Ужо ў 1929 г. пачаў дзейнічаць Адзіны партыйны архіў. Камісія гітспарта садзейнічала адкрыццю ў Мінску Дома-музея І-га з’езда РСДРП (з 1923 г.) і Музея рэвалюцыі. Апошні меў каля 10 тыс. экспанатаў і раскрываў гістарычныя падзеі на Беларусі ад сялянскіх паўстанняў ХVІІ ст. да перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гістпарт пры ЦК КП(б)Б адыгрываў ролю цэнзуры. Паводле яго ініцыятывы быў затрыманы выхад зборніка «Красные листки», які ўжо знаходзіўся ў друку. Гэты зборнік быў падрыхтаваны яўрэйскім аддзелам Інбелкульта. Таму падзеі рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. разглядаліся ў ім з пазіцыяў Бунда як вядучай сілы рэвалюцыйнага руху на Беларусі.


  1. Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   25   26   27   28   29   30   31   32   ...   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет