А.І. Цвікевіч «Заходнерусізм»


Гісторыя БССР у 5-ці тамах



бет58/59
Дата24.05.2022
өлшемі267.59 Kb.
#458596
1   ...   51   52   53   54   55   56   57   58   59
Ultimate Shefchuk v 1 0

Гісторыя БССР у 5-ці тамах.
У 1972 – 1975 гг. была выдадзена «Гісторыя Беларускай ССР» у 5-ці тамах. У гэтай абагульняльнай калектыўнай працы на аснове фармацыйнага падыходу даследавана гісторыя Беларусі першабытнаабшчыннага, феадальнага, капіталістычнага і сацыялістычнага перыядаў. На падставе пяцітамовіка ў 1977 г. была выдадзена аднатомавая «История Белорусской ССР».
У абмеркаванні плана-праспекта «Гісторыі Беларускай ССР» у пяці тамах у 1962 г. прынялі ўдзел вучоныя БССР разам з супрацоўнікамі Інстытута гісторыі СССР на чале з акадэмікам Б.А.Рыбаковым. Да яго падрыхтоўкі былі далучаны не толькі гісторыкі, але і археолагі, літаратары, мастацтвазнаўцы, якія працавалі ў АН Беларусі, БДУ, Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ. Навуковую дапамогу ў падрыхтоўцы першага тома аказалі гісторыкі Масквы – Е.В.Індава, М.М.Улашчык, другога тома – А.М.Анфімаў, трэцяга тома – Ю.А.Палякоў, чацвёртага – І.В.Пароцькін, пятага – В.Е.Палятаеў.
Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. Т. 1 : Першабытнаабшчынны лад на тэрыторыі Беларусі. Эпоха феадалізму / ред. К. І. Шабуня. - 632 с. - Мінск : Навука і тэхніка, 1972 - .


Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. Т. 2. Беларусь у перыяд капіталізму (1861 - 1917 гг.). Мінск. Выд-ва "Навука i тэхніка". 1972. 687 с


Гісторыя Беларускай ССР : у 5 т. Т. 3. Перамога Вялікай Кастрычніцкай Сацыялістычнай рэвалюцыі і пабудова сацыялізму ў БССР (1917—1937). — Мн.: «Навука і тэхніка», 1973. — 696 с.


Гісторыя Беларускай ССР: у 5-х т. Т. 4 : Беларусь напярэдадні і ў гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза (1938 - 1945 г. г.). - 640 с. . - Мінск : Навука і тэхніка, 1975 - .


Гісторыя Беларускай ССР: у 5 т. Т. 5 : Беларуская ССР у пярыяд стварэння развітога сацыялістычнага грамадства і будаўніцтва камунізму (1945 - 1974 г. г.). - 776 с - Мінск : Навука і тэхніка, 1975.
 
У першым томе паказаны асноўныя этапы развіцця першабытнаабшчыннага ладу і матэрыяльнай культуры насельніцтва. На аснове шматлікіх даных акрэслены характэрныя рысы матэрыяльных культур, выяўленых у выніку археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі. Шырока асвятляецца фарміраванне беларускай народнасці і развіцце беларускай культуры. У заключнай частцы тома паказаны крызіс феадальна- прыгонніцкай сістэмы, фарміраванне капіталістычнага ўкладу і нарастанне грамадска- палітычнага і масавага сялянскага руху.




Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   51   52   53   54   55   56   57   58   59




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет