Лекцыя 9. Асаблівасці развіцця беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд. Сучасны стан развіцця
Асноўныя паняцці:
дзейнасць Навукова-тэрміналагічнай камісіі па распрацоўцы навуковай тэрміналогіі; прынцыпы стварэння новых тэрмінаў; роля падрыхтоўкі і выдання 12-томнай «беларускай савецкай энцыклапедыі» і Камісіі па навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі ў распрацоўцы і нармаванні беларускай тэрміналогіі; дзейнасць Тэрміналагічнай камісіі Акадэміі навук БССР (1979–1992) па распрацоўцы тэарэтычных асноў і прынцыпаў упарадкавання беларускай тэрміналогіі; развітасць лексічных, граматычных і словаўтваральных сродкаў беларускай мовы; практыка выкарыстання беларускай тэрміналогіі ў беларускім перыядычным друку і інш.; сацыялінгвістычныя фактары выкарыстання спецыяльнай лексікі ў навуковай сферы, у навучальных установах, органах дзяржаўнага кіравання і інш.; асноўныя тэндэнцыі сучаснага развіцця беларускай тэрміналогіі.
3 утварэннем Беларускай ССР сфера функцыянавання беларускай мовы значна расшырылася. Арганізацыя сярэдняй і вышэйшай школы, стварэнне нацыянальнага перыядычнага друку, падрыхтоўка школьных падручнікаў, перакладчыцкая дзейнасць, развіццё навуковых даследаванняў патрабавалі хуткага развіцця і ўдасканалення беларускай мовы, і ў першую чаргу распрацоўкі тэрміналогіі хоць бы ў аб'ёме выкладання на роднай мове ў сярэдняй школе, стварэння праграм, падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў.
У 1919г. была створана Тэрміналагічная камісія з мінскіх настаўнікаў, якая распрацавала асноўныя тэрміны для бела-рускай пачатковай школы, надрукаваныя потым у «Праграме беларускай пачатковай школы» на 1919/20 навучальны год.
У лютым 1921г. у рэспубліцы была створана Навукова-тэрміналагічная камісія, якая працавала спачатку пры Народным камісарыяце асветы, затым, з 1922 па 1929г., – у Інстытуце беларускай культуры, а ў 1929–1930гг.– у Акадэміі навук БССР. Яна правяла вялікую работу па ўпарадкаванню беларускай навуковай тэрміналогіі. У выніку з'явіліся кароткія слоўнікі тэрмінаў па граматыцы, логіцы, арыфметыцы, алгебры, батаніцы, геаметрыі, аналітычнай геаметрыі і трыганаметрыі, апублікаваныя ў «Весніку Народнага камісарыята асветы БССР» і 24 слоўнікі па розных галінах навукі, апублікаваныя ў адпа-ведных выпусках «Беларускай навуковай тэрміналогіі» на працягу 1922–1930 гг.
Побач з слоўнікавай работай і ўзбагачэннем паняційна-тэрміналагічнага фонду значным укладам Навукова-тэрміналагічнай камісіі ў развіццё беларускай тэрміналогіі з'я-вілася распрацоўка тэарэтычных і практычных пытанняў тэрміналогіі, якія актыўна абмяркоўваліся ў галіновых секцыях камісіі. Частковае адлюстраванне гэтыя пытанні знайшлі ў выдадзенай Інстытутам беларускай культуры ў 1925г. «Інструк-цыі для збору народнага слоўнікава-тэрміналагічнага матэрыялу ў беларускай мове». Створаная ў 1930г. камісія для складання слоўніка жывой беларускай мовы сумесна з Навукова-тэрміналагічнай камісіяй падрыхтавала «Інструкцыю для збору тэрміналагічнага матэрыялу тэхнічнага характару», якая адлюстроўвала некаторыя тэарэтычныя і практычныя пытанні распрацоўкі тэхнічнай тэрміналогіі.
Перарывістасць працэсу фарміравання беларускай тэрміналагічнай лексікі ў выніку гістарычных умоў развіцця і функцыяніравання беларускай мовы ў XVII–XVIII стст. не толь-кі выклікала разрыў паміж традыцыямі старабеларускай мовы і традыцыямі сучаснай беларускай мовы і аказала адмоўны ўплыў на пераемнасць развіцця тэрміналагічнай лексікі, а і абумовіла некаторую спецыфіку шляхоў і прынцыпаў развіцця новай беларускай навуковай тэрміналогіі. У значнай ступені гэта спецыфіка знайшла адлюстраванне ў актыўным выкарыстанні дыялектных слоў.
У першыя два паслякастрычніцкія дзесяцігоддзі, калі вялася актыўная распрацоўка паняційна-тэрміналагічнага фонду бела-рускай навуковай тэрміналогіі, склалася своеасаблівая сітуацыя суадносін розных пластоў лексікі беларускай мовы як крыніц фарміравання навуковай тэрміналогіі. Хоць некаторая частка грамадска-палітычнай, юрыдычнай, гандлёвай, сельскагаспадар-чай, прамысловай, мовазнаўчай тэрміналогіі, замацаванай у пом-ніках пісьменнасці XIV–XVIII стст., з пэўнымі фанетычнымі і марфалагічнымі зменамі ўвайшла ў новую беларускую тэрміналогію, аднак частка старабеларускай лексікі з прычыны доўгага перапынку ў выкарыстанні была забыта і не магла быць істотнай крыніцай слоўнага матэрыялу. Да таго ж тэрмінаў старабеларускай мовы, якія ўвайшлі ў новую беларускую тэрміналогію (держава, звычай, здрадца, листъ, пильновать, пригонъ, сварка, сведка, умова; вага, гандель, крама, рынок; ботвинье, жито, збожье, зерне, насенье, оранье, садиба, снопъ, стайня і інш.), было недастаткова для абазначэння новых паняц-цяў сацыяльнага і эканамічнага жыцця, навуковых дасле-даванняў.
Асноўнай крыніцай стварэння новых тэрмінаў з'явілася кніжная лексіка новай беларускай мовы. Аднак многія лексемы новай беларускай мовы характарызаваліся вялікай варыя-тыўнасцю і не мелі стабільнай практыкі выкарыстання, што ўскладняла іх прымяненне ў якасці тэрмінаў.
Такая ж сітуацыя склалася з размоўнай літаратурнай лексікай як крыніцай фарміравання тэрміналогіі, паколькі гэты пласт лексікі ў новай беларускай мове адрозніваўся вельмі высокай ступенню варыятыўнасці з прычыны слабой унармаванасці толькі ўзнікшай літаратурнай мовы. Аналагічная з'ява наглядалася і з кніжнай лексікай, якая таксама не магла стаць істотнай крыніцай фарміравання навуковай тэрміналогіі.
Усё пералічанае вышэй стала важным аб'ектыўным фак-тарам актывізацыі дыялектнай лексікі як крыніцы фарміравання беларускай навуковай тэрміналогіі.
Прынцыпы стварэння новых тэрмінаў у адносінах да розных крыніц моўнага матэрыялу распрацоўваліся Навукова-тэрміна-лагічнай камісіяй і выкладаліся ў прадмовах да выпускаў «Бела-рускай навуковай тэрміналогіі». Асноўным з гэтых прынцыпаў было выкарыстанне сродкаў беларускай мовы. Першым спосабам рэалізацыі гэтага прынцыпу было ўжыванне існуючай агульнаўжывальнай лексікі беларускай мовы: апавяданне, гук, зваротак, пытальнік, вапняк, вільгаць, вочка, выкапні, вышыня, бок, глеба, глей, гук, дакладнасць адносная, кірунак руху, ланцуг замкнуты, лік ваганняў, паліва, прамень накіраваны, святло адлюстраванае, святло бачнае, святло простае, сіла знадворная, сіла цяжару, тлушчы, хваля, цела празрыстае, цела пругкае, ціск і інш. Асноўная частка тэрмінаў, створаных шляхам тэрмі-налагізацыі агульнаўжывальных слоў, трывала замацавалася практыкай і складае аснову сучаснай беларускай тэрміналогіі. Недаўгавечнымі аказаліся тыя, якія мелі інтэрнацыянальныя адпаведнікі.
Другім спосабам выкарыстання сродкаў беларускай мовы пры стварэнні новых тэрмінаў было шырокае прымяненне на базе нацыянальнай мовы афіксальнага словаўтварэння, аснова- і словаскладання, калькавання, семантычнага перакладу: агнетры-валы, ахоўны, вейкавае цела, зрух слаёў, голанасенныя, павойныя (расліны), паглынальнік, светланосны, светлапераломчая здоль-насць, светлачулы, сілавы мнагакутнік, сціскальнасць вадкасцей.
Члены Навукова-тэрміналагічнай камісіі шырока практы-кавалі стварэнне на беларускім лексічным і словаўтваральным матэрыяле тэрмінаў-неалагізмаў, якія ў большасці выпадкаў адпа-вядалі навуковаму зместу адпаведных паняццяў, словаўтва-ральным заканамернасцям беларускай мовы і трывала замацава-ліся ў сучаснай беларускай тэрміналогіі: адвольны множнік (про-извольный множитель), азначальны сказ (определительное пред-ложенне), даследаванне (исследованае), датычная (касательная), дзель (частное), лічнік (числитель), магутнасць (мощность), назоўнік (знаменатель), прастора (пространство), ступень (степень), суквецце (соцветие), уяўны (воображаемый) і інш.
Значная частка створаных неалагізмаў не замацавалася ў беларускай тэрміналогіі з прычыны шырокай ужывальнасці ў практыцы інтэрнацыянальных і славянскіх, у першую чаргу рускіх, адпаведнікаў, а таксама з прычыны штучнасці асобных наватвораў і недакладнай адпаведнасці навуковаму зместу абазначаемых паняццяў: асяродак (цэнтр), красленне (чарчэнне), кругадрэз (сегмент), прастакутнік (прамавугольнік), пэўнік (аксіёма). Такія тэрміны даваліся ў выпусках «Беларускай навуковай тэрміналогіі» ў якасці варыянтаў (на першым ці на другім месцы) побач з запазычаным тэрмінам і прапаноўваліся на суд грамадскасці і часу. Да запазычання як прынцыпу фармі-равання беларускай тэрміналогіі члены Навукова-тэрміналагічнай камісіі адносіліся дыферэнцыравана ў розных галіновых тэрмінасістэмах. Значна большы працэнт запазычаных слоў ў фізіка-тэхнічным, матэматычным і геалагічным выпусках «Беларускай навуковай тэрміналогіі» (40–50%) у параўнанні з сельскагаспадарчым, батанічным і грамадазнаўчым выпускамі (каля 15%). У выпуску фізічнай тэрміналогіі, праект якога быў складзены выкладчыкам Беларускага дзяржаўнага універсітэта А.Ю.Міцкевічам у 1927–1928гг. (6906 тэрмінаў) на рускай, бела-рускай і французскай мовах, збліжэнне з інтэрнацыянальнай тэрміналогіяй высоўваецца на першае месца: «У аснову былі пакладзены такія прынцыпы: 1) наблізіць да інтэрнацыянальнай фізічнай тэрміналогіі; 2) выкарыстаць багацці жывой народнай мовы» (Беларуская навуковая тэрміналогія, 1929, 21, 2). Без перакладу на беларускую мову даюцца таксама амаль усе запазычаныя тэрміны бухгалтарскай тэрміналогіі: «Пераважная частка слоў у гэтай тэрміналогіі – інтэрнацыянальная, таму што большасць іх настолькі распаўсюджана ў цяперашні час сярод рахункаводаў і ў канцылярыях, што няма неабходнасці перакла-даць іх на беларускую мову або ствараць неалагізмы» (Беларус-кая навуковая тэрміналогія, 1927, 18, 3).
Дыферэнцыраваны падыход укладальнікаў выпускаў да запазычання тэрмінаў у розных галіновых тэрміналогіях цалкам апраўданы як з пункту погляду генетычнага складу, так і з боку тэндэнцый іх развіцця. Так, у батанічнай тэрміналогіі ў адрознен-не ад мінералагічнай словы нацыянальнага паходжання склада-юць пераважную большасць, што пэўным чынам адбіваецца і на тэндэнцыях развіцця гэтых тэрмінасістэм.
Укладальнікі тэрміналагічных выпускаў адносіліся да запазычвання з асцярожнасцю. Беларуская частка тэрміналагіч-ных выпускаў Навукова-тэрміналагічнай камісіі змяшчае ў сярэднім да 70% тэрмінаў ад колькасці іх у рускай частцы. Значная колькасць іншамоўных тэрмінаў дадзена ў выпусках у якасці варыянтаў да беларускіх, пераважна неалагізмаў.
У агульным падыходзе ўкладальнікаў выпускаў да запазычанняў знайшлі адлюстраванне тэндэнцыі нацыянальнага пурызму, характэрныя для ўсіх народаў у перыяд бурнага фарміравання нацый. Гэтым тлумачыцца і некаторая колькасць неапраўданых неалагізмаў, частковая замена інтэрнацыянальных тэрмінаў нацыянальнымі адпаведнікамі. Аднак, як паказвае ана-ліз 24 тэрміналагічных выпускаў Навукова-тэрміналагічнай камі-сіі, імкненне да выкарыстання сродкаў нацыянальнай мовы ў цэлым не мела якіх-небудзь крайнасцей.
Укладальнікі выпускаў кіраваліся таксама прынцыпамі паўнаты і сістэмнасці тэрміналогіі кожнай галіны ведаў, аднак бачылі пры гэтым недасканаласць выдаваемых імі слоўнікаў у паслядоўнасці правядзення гэтых прынцыпаў і звярталіся за дапамогай да зацікаўленых асоб і ўстаноў.
3 мэтай дасягнення паўнаты і сістэмнасці публікуемых слоўнікаў была выкарыстана форма двухмоўнага руска-беларускага слоўніка. Руская частка служыла канвой для выяў-лення асноўнага паняційнага фонду кожнай галіны ведаў і ў значнай меры выконвала функцыю так званага «папярэдняга слоўніка». 3 гэтай жа мэтай пры ўкладанні слоўнікаў выка-рыстоўвалася таксама ўкраінская і польская тэрміналогіі адпаведных дысцыплін. Складанай праблемай для ўкладальнікаў было сумяшчэнне прынцыпу паўнаты тэрміналогіі з патраба-ваннямі педагагічнай практыкі.
Агульным недахопам усіх 24 выпускаў тэрміналогіі можна назваць недакладнае вызначэнне межаў паняційнага зместу канкрэтных галін ведаў. 3 гэтай прычыны ў кожным з выпускаў змяшчаецца значная частка тэрмінаў, якія належаць да іншых галін навукі і паўтараюцца ў некалькіх выпусках. Гэты недахоп, відаць, усведамляўся аўтарамі, паколькі кожны наступны выпуск характарызуецца большай навуковай строгасцю ў выбары тэрмінаў.
Абмеркаванне розных пытанняў тэрміналогіі ў 20–30-я гады праводзілася ў асноўным на пасяджэннях галіновых секцый Навукова-тэрміналагічнай камісіі, агульных сходах камісіі, сходах адпаведных аддзелаў Інстытута беларускай культуры і Арфаграфічна-тэрміналагічнай камісіі Інбелкульта. Матэрыялы гэтых абмеркаванняў змешчаны ў «Бюлетэні Інстытута беларускай культуры» і ў «Запісках аддзелаў Беларускай акадэміі навук». Дыскусіі ў друку па пытаннях тэрміналогіі закраналі і пытанні моўнага афармлення асобных тэрмінаў і іх адпаведнасці зместу пэўных паняццяў. Так, змешчаныя ў раздзеле «Культура мовы» палемічныя артыкулы накіраваны на нарматыўна-лінгвістычную ацэнку асобных тэрмінаў і на больш дакладнае размежаванне іх значэнняў. Падобныя дыскусіі праводзіліся таксама на старонках часопісаў «Адраджэнне», «Плуг», на старонках «Прац беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі імя У.I.Леніна пры Народным камісарыяце БССР» і інш. Вынікам гэтых дыскусій была актывізацыя працэсу ўнармавання беларускай тэрміналогіі.
Не ўсе рэкамендаваныя тэрміны былі ў аднолькавай ступені апраўданымі з пункту погляду моўнай практыкі і адпаведнасці зместу пэўных паняццяў, і ўкладальнікі слоўнікаў працавалі над іх удасканаленнем. Так, Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі 1922г., падрыхтаваны Ф.Більдзюкевічам, Д.Бураком, А.Крута-левічам, уключаў 901 тэрмін і хоць адпавядаў асноўным патра-баванням сярэдняй і вышэйшай школы, аднак змяшчаў і некаторыя недакладныя тэрміны. Так, змешчаныя ў рускай частцы тэрміны тыпу развертывание, шестигранник, утвораныя ад ужывальных у беларускай мове агульнаславянскіх і ўсходнеславянскіх асноў, перакладаліся неалагізмамі развіненне, шасцёхсценнік. У той жа час сустракаюцца і асобныя неапраўданыя русізмы, якія потым не замацаваліся ў беларускай тэрміналогіі: расчот (сучаснае разлік). Асноўная частка такіх тэрмінаў была заменена ў выданні 1927г., якое ўключала 3550 тэрмінаў і было некалькі дапрацавана Галоўнай тэрміналагічнай камісіяй, членамі якой былі народныя пісьменнікі Беларусі Янка Купала і Якуб Колас. У выданні 1927г. частка неалагізмаў, прапа-наваных у першым выданні, была заменена рускімі тэрмінамі, аформленымі ў адпаведнасці з беларускай арфаграфіяй (абвод – перыметр, валец – цыліндр, кантаслуп – прызма, простастаўная лінія – перпендыкуляр і інш.) або больш блізкімі да тэрмінаў рускай мовы (развіненне – разгортванне, рус. развёртывание, шасцёхсценнік – шасціграннік, рус. шестигранник).
Нягледзячы на значную работу па паляпшэнню тэрміналогіі, творчы пошук найбольш адпаведных лексічных, марфалагічных і словаўтваральных сродкаў нацыянальнай мовы, аўтарам другога выдання Слоўніка матэматычнай тэрміналогіі не ўдалося цалкам пазбегнуць некаторых штучных наватвораў і недакладна выкарыстаных беларускіх лексем, асобных русізмаў, якія з цягам часу былі адсеяны выкладчыцкай і тэрміналагічнай практыкай. Асноўная ж частка матэматычных тэрмінаў, прапанаваных у выпусках матэматычнай тэрміналогіі 1922 і 1927гг., трывала ўвайшла ў школьныя дапаможнікі па матэматыцы, алгебры, геаметрыі і трыганаметрыі: дадатковы (дополнительный), залежная велічыня (зависящая величина), сапраўднае значэнне (действительное значение), сумножнік (сомножитель) і інш.
У роўнай меры гэта адносіцца і да распрацоўкі і зама-цавання ў выкладчыцкай практыцы тэрміналогіі іншых галін ведаў.
Так, у аснову граматычнай тэрміналогіі школ і ВНУ рэспублікі ўвайшлі прапанаваныя Навукова-тэрміналагічнай камі-сіяй тэрміны акалічнасць (обстоятельство), будучы час (будущее время), зваротак (обращение), злучок (черточка), канчатак (окончание), клічнік (восклицательный знак), пабочны сказ (побочное предложение), парны лік (двойственное число), пытальнік (вопросительный знак), якасны прыметнік (качественное прилагательное) і інш.
У аснову батанічнай тэрміналогіі ўвайшлі прапанаваныя камісіяй найбольш распаўсюджаныя ў Беларусі народныя назвы: ажына (ежевика), багун (багульник), глеба (почва), гронка (кисть), драўніна (древесина), пылок (пыльца), тлушчы (жиры) і інш.
Некаторая частка трывала замацаваных у падручніках і дапаможніках тэрмінаў з цягам часу перацярпела марфалагічныя і словаўтваральныя змены, якія былі выкліканы або няпоўнай адпаведнасцю прапанаваных тэрмінаў пэўным словаўтваральным мадэлям і граматычным нормам, або агульнымі зменамі ў беларускім правапісе, параўн. некаторыя грамадска-палітычныя тэрміны ў фанетыка-словаўтваральным афармленні 20-х гадоў і ў сучасным: асыгноўка – асігнаванне, гаспадарскі разлік – гаспада-рчы разлік, прывілей – прывілея, тэрміналёгія – тэрміналогія.
Характэрнай асаблівасцю тэрміналогіі, распрацаванай Навукова-тэрміналагічнай камісіяй, была высокая ступень варыятыўнасці, абумоўленая перш за ўсё падачай часткі запазычаных тэрмінаў разам з беларускімі лексемамі або неалагізмамі. Імкненне ўкладальнікаў тэрміналагічных выпускаў максімальна выкарыстаць беларускія эквіваленты тлумачыцца не толькі элементамі нацыянальнага пурызму, аб чым ужо гаварылася, але і даволі часта тым, што на раннім этапе развіцця навукі ў Беларусі вучоныя і папулярызатары навукі ў сваіх публікацыях навуковага і навукова-папулярнага зместу часта выкарыстоўвалі замест невядомых шырокаму колу чытачоў запазычаных тэрмінаў словы жывой беларускай мовы, а часам і вузкія рэгіяналізмы, якія і былі зафіксаваны ўкладальнікамі выпускаў. Акрамя таго, аналагічнымі матывамі часам кіраваліся і самі ўкладальнікі пры неабходнасці выбару паміж запазычаннем і словам жывой народнай мовы.
Нельга не адзначыць пры гэтым, што фіксацыя ў слоўніках побач з многімі запазычанымі тэрмінамі беларускіх варыянтаў, нягледзячы на негатыўны бок варыятыўнасці ў тэрміналогіі, прынесла потым значную карысць тэрміналагічнай практыцы, незалежна ад таго, які з варыянтаў замацаваўся, паколькі наглядна паказвала матэрыял абедзвюх крыніц фарміравання тэрміналогіі і аддавала яго на суд грамадскасці і часу: абанемент – перадаплата, аўтаномія – самаўрад, акцыя – пай, акцыянер – пайшчык, ануляваць дагавор – скасаваць дагавор, арбітраж – пасрэдніцтва, бал – ацэнка і г.д.
У арганізацыйным плане ўсе тэрміналагічныя выпускі ства-раліся аднатыпна. Праект кожнага выпуска разглядаўся і дапра-цоўваўся на пасяджэннях адпаведнай галіновай секцыі, зацвярд-жаўся на агульным сходзе Навукова-тэрміналагічнай камісіі, затым абмяркоўваўся і зацвярджаўся на агульным сходзе адпа-веднага аддзела Інстытута беларускай культуры і на пасяджэнні Арфаграфічна-тэрміналагічнай камісіі Інстытута. Акрамя таго, усе выпускі выходзілі ў свет як праекты, з мэтай прыцягнуць увагу да распрацоўкі беларускай тэрміналогіі ўсіх зацікаўленых асоб і адпаведных устаноў, аб чым спецыяльна гаварылася ў прадмовах да выпускаў.
Пасля стварэння Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук БССР была разгорнута работа па ўкладанню больш вузкіх спецыяльных тэрміналагічных слоўнікаў. У 1932 г. выдадзены першы выпуск Слоўніка тэхнічнай тэрміналогіі. Распрацоўку навукова-тэхнічнай тэрміналогіі планавалася прадоўжыць, але, на жаль, пазней работа ў гэтым напрамку спынілася. Менш распрацаванай навукова-тэхнічная тэрміналогія застаецца і зараз у сучаснай беларускай мове.
У сярэдзіне 30-х гадоў была разгорнута актыўная работа над падрыхтоўкай Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. У працэсе гэтай работы быў унесены значны ўклад у справу ўнармавання беларускай тэрміналогіі. Толькі на працягу 1935 г. выдадзена 15 выпускаў праектаў энцыклапедычных слоўнікаў па розных галінах навукі агульным аб'ёмам каля 500 друкаваных аркушаў.
У распрацоўку тэрміналогіі розных галін ведаў у 20–30-я гады значны ўклад унеслі народныя пісьменнікі Беларусі Якуб Колас і Янка Купала. Удзел класікаў беларускай мовы ў фарміраванні тэрміналагічнай лексікі – з'ява не выпадковая. Заўважана, што ў распрацоўку тэрміналогій усіх нацыянальных моў народаў СССР у паслякастрычніцкі перыяд унеслі важкі ўклад выдатныя пісьменнікі.
Гаворачы аб ролі Якуба Коласа і Янкі Купалы ў працэсе станаўлення беларускай навуковай тэрміналогіі, можна вылу-чыць тры асноўныя аспекты дзейнасці вялікіх майстроў слова у гэтым працэсе:
-
непасрэдны ўдзел у распрацоўцы тэрміналогіі ў час работы ў Навукова-тэрміналагічнай камісіі;
-
развіццё тэарэтычных палажэнняў аб узаемадзеянні тэрміналагічнай і агульнаўжывальнай лексікі, аб мастацка-выяўленчых асаблівасцях тэрміналагічнай лексікі;
-
выкарыстанне навуковай тэрміналогіі ў сваіх творах.
У прамове «Культура і навука ў БССР за 30 год» Якуб Колас адзначаў актуальнасць распрацоўкі беларускай наву-ковай тэрміналогіі і ролю Навукова-тэрміналагічнай камісіі ў вырашэнні гэтай задачы. «Ужо 10 лютага 1921 года пры ака-дэмічным цэнтры Наркамасветы БССР узнікае першая навукова-даследчая ячэйка ў выглядзе Навукова-тэрміналагічнай камісіі. Задачай гэтай камісіі, якая складалася з трох секцый – гума-нітарнай, прыродазнаўчай і матэматычнай, з'яўлялася распра-цоўка беларускай навуковай тэрміналогіі, неабходнай для развіцця беларускай савецкай навукі і для складання падруч-нікаў па беларускай мове для пачатковай і сярэдняй школ. У выніку дзейнасці камісіі з'явіўся шэраг тэрміналагічных збор-нікаў па розных галінах ведаў» (Колас, 1964, 11). Уклад Якуба Коласа і Янкі Купалы ў працу над гэтымі зборнікамі адлюст-раваны ў прадмовах. Так, у прадмове да выпуску «Грама-дазнаўства» ўказваецца: «Бліжэйшы ўдзел у апрацаванні гэтага выпуску тэрміналогіі прымалі... правадзейны член Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас) і член-супрацоўнік Мікола Байкоў» (Беларуская навуковая тэрміналогія, 1927, 11, 5). У прадмове да літаратуразнаўчага выпуску, якую напісаў Янка Купала, адзна-чаецца ўдзел Якуба Коласа ў аналізе і зацвярджэнні да друку тэрміналогіі гэтага выпуску (Беларуская навуковая тэрміналогія, 1927, 11, 4). Акрамя распрацоўкі тэрміналогіі гуманітарных навук у якасці членаў гуманітарнай секцыі камісіі, Якуб Колас і Янка Купала як члены Галоўнай тэрміналагічнай камісіі прымалі ўдзел у абмеркаванні і зацвярджэнні тэрміналогіі іншых галін ведаў, якая распрацоўвалася ў прыродазнаўчай, матэматычнай і іншых секцыях: «Зложаны гэтаю (матэматычнай. – Л.А.) камісі-яю праект тэрміналогіі ў ліку 3551 тэрміна быў разгледжан вясною 1927г. Галоўнаю тэрміналагічнаю камісіяю... і зацверд-жаны з некаторымі зменамі і папраўкамі для друку...»(Беларуская навуковая тэрміналогія, 1927, 14, 5).
Членамі Галоўнай тэрміналагічнай камісіі складзена і значная частка прадмоў, дзе выкладзены асноўныя прынцыпы распрацоўкі беларускай тэрміналогіі і стварэння новых тэрмінаў.
У пасляваенныя гады Якуб Колас разам з народнымі пісьменнікамі Беларусі Кандратам Крапівой і Пятром Глебкам вёў вялікую работу па агульнаму кіраўніцтву ўкладаннем і пры рэдагаванні «Руска-беларускага слоўніка», які ставіў сваёй мэтай не толькі «задаволіць патрэбы моўнай практыкі беларускага народа», але і «дапамагаць беларускаму чытачу ў яго працы над рускай грамадска-палітычнай, навуковай і мастацкай літа-ратурай» і ўключаў «шматлікія найбольш ужывальныя спецыяльныя тэрміны» (Русско-белорусский словарь, 1953, 5–6).
Вялікае нарматыўнае значэнне ў фарміраванні беларускай тэрміналогіі меў і актыўна прапагандуемы народным пісьмен-нікам пункт погляду адносна рэгіяналізмаў. «Калі аўтар у пагоні за новымі словамі без патрэбы ўводзіць іх, г. зн. калі літара-турная мова мае ўжо свае стабільныя словы, усім зразумелыя і вядомыя, то ён паступае няправільна. Але калі ён знойдзе добрае, трапнае слова, то чаму не ўвесці яго ў літаратуру. Жыццё мовы і працэс словатворчасці ідуць несупынна» (Колас, 1954, 11, 92). Так, характарызуючы мову М.Лынькова па раману «На чырвоных лядах», Якуб Колас адзначаў, што гэты выдатны майстар слова дапускае ўхіленні ад норм чыстаты мовы, ужываючы вузкія правінцыялізмы. Сярод іх ён называе і словы-тэрміны: скрыпкі (рыбацкая снасць), малачайня (малочная), правіць (кіраваць), таяць (раставаць) і інш.
У мове сваіх твораў Якуб Колас выкарыстоўваў тэрмі-налагічную лексіку, па-першае, для апісання саміх з'яў і абставін сацыяльнага, эканамічнага, гаспадарчага жыцця нашай краіны, у якіх жылі і дзейнічалі героі твораў, па-другое, у якасці своеасаб-лівага мастацкага сродку, з дапамогай якога ён раскрывае вобразы сваіх герояў.
Сярод лексікі, якая выкарыстоўвалася Якубам Коласам для апісання сучаснай яму рэчаіснасці, асобна вылучаецца прадмет-ная лексіка, звязаная з апісаннем жыцця дакастрычніцкай вёскі і побыту сялянства: навой, нарогі, панарады, пастаўнік, саха, цапільна і г.д.: На прыгумент, поруч з садам, П а в е ц ь з г у м н о м стаяла радам, А пад паветкаю п р ы л а д ы: В а з о к, к а л ё с ы, п ан а р ад ы, Старыя с ані, в о с і, к о л ы I вулляў некалькі на пчолы, Яшчэ не кончаных; с у д з ін а, Стары ц а б э р а к, паўасміна І розны хлам і лом валяўся, Ад сонца, дожджыку хаваўся – патрэбны рэчы ёсць, вядома (Колас, 6, 12). Прадметная лексіка не з'яўляецца тэрміналагічнай у наву-ковым сэнсе гэтага паняцця, аднак уласцівыя ёй словаўтвараль-ныя асаблівасці, спецыялізацыя суфіксаў маюць шмат агульнага з тэрміналагічным словаўтварэннем. Таму яе аналіз у мове вялікага майстра слова мае лінгвістычную вартасць для працэсу развіцця і ўнармавання беларускай тэрміналогіі.
Для адлюстравання новай, савецкай рэчаіснасці, бурных сацыяльных, гаспадарчых, эканамічных змен у жыцці рэспублікі і ўсёй краіны Якуб Колас шырока выкарыстоўваў грамадска-палітычныя, эканамічныя, сельскагаспадарчыя тэрміны. Лексіч-нае, марфалагічнае, словаўтваральнае афармленне гэтых тэрмінаў аказвала непасрэднае ўздзеянне на працэс фарміра-вання беларускай тэрміналогіі, станаўленне нормы, замацаванне пэўных тэрмінаў у моўнай практыцы: вышэйшая школа, грамадская работа, краязнаўчы гурток, культурна-асветніцкая праца, меліярацыя, мясцовая ўлада, рабочы клуб, рабфак, хата-чытальня, эканамічнае адраджэнне, электрамашына і г.д.
У якасці прыкладу прымянення пісьменнікам тэрмінала-гічнай лексікі як мастацкага сродку прывядзем выкарыстанне ім тэрміна грамадзянін у мэтах раскрыцця тыповага вобраза палі-цэйскага чыноўніка ў трылогіі «На ростанях»: (Маршалак:) –
«Г р а м а д з я н і н» ...звярніце ўвагу – «г р а м а д з яні н!» Няма, бачыце, больш мужыка, а ёсць толькі «г р а м а д з я н е», якіх крыўдзіць, эксплуатуе ... і... якая там яшчэ ў іх тэрміналогія? «Гр а м а д з яні н» Скірмунт!... Га? Як вам падабаецца? ... Такая нагласць!» (Колас, 9, 372).
Аб выключнай уважлівасці Якуба Коласа да мастацкага слова і глыбокім усведамленні важнасці расшырэння і ўдас-каналення слоўніка пісьменніка шляхам выкарыстання лексікі розных моўных стыляў, у тым ліку і навуковага, сведчаць мно-гія яго выказванні. Так, адзначаючы вялікую сілу мастацкага слова Эдгара По, ён далучаўся да Валерыя Брусава ў тым, што «яе галоўнейшы рухавік – своеасаблівы слоўнік Эдгара По», у які пісьменнік уключае сродкі розных стыляў, «ахвотна ўводзячы ў свае аповесці тэхнічныя тэрміны» (Колас, 11, 89). Іменна такая пазіцыя ў адносінах да мастацкага слова і свайго слоўніка дазваляе пісьменніку, на думку Якуба Коласа, пазбегнуць збітых выразаў, даць дакладнае і высокамастацкае адлюстраванне з'яў рэчаіснасці.
Такім чынам, непасрэдны ўдзел класікаў беларускай мовы ў распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі, тэарэтычнае асэнсаванне і прапаганда розных моўных стыляў і выяўленчых сродкаў, шырокае ўжыванне тэрміналагічнай лексікі ў мастац-кіх творах унеслі адчувальны ўклад у фарміраванне новай бела-рускай навуковай тэрміналогіі на пачатковай стадыі яе фармі-равання і ўпарадкавання.
У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе ў рэспубліцы не было агульнага цэнтра распрацоўкі і ўпарадкавання тэрміна-лагічнай лексікі. Адсутнасць такога цэнтра, а таксама кіруючых дапаможнікаў па тэрміналогіі стала прычынай значнага павелі-чэння варыятыўнасці: з'явілася мноства варыянтных пар тыпу шагаючы экскаватар і крочачы экскаватар, выключацель і вык-лючальнік, скорасць і хуткасць і г.д. Вялікая ступень варыятыў-насці тэрмінаў характэрна для выдадзеных у 1947–1950 гг. Бра-шур і кніг па тэхналогіі металаў, будаўнічай справе, механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. Моўная практыка патра-бавала ўзнаўлення ў рэспубліцы тэрміналагічнай работы. У 1955г. у Інстытуце мовазнаўства Акадэміі навук БССР быў створаны сектар тэрміналогіі, які функцыянаваў да 1965 г. У гэ-тым сектары падрыхтаваны і выдадзены «Русско-белорусско-латинский словарь ботанической терминологии» (Мн., 1967), «Русско-белорусский словарь обшественно-политической терми-нологии» (Мн., 1970), створана картатэка і падрыхтаваны Русско-белорусский словарь сельскохозяйственной терминологии (рука-піс), картатэка для Руска-беларускага політэхнічнага слоўніка. Названыя слоўнікі, а таксама «Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў» (Мн., 1962), «Кароткі слоўнік літаратуразнаўчай тэрміналогіі» (Мн., 1963) ствараліся на аснове прынцыпу збліжэння беларускай тэрміналогіі з рускай. 3 1965 па 1979 г. у рэспубліцы не было спецыяльнага тэрміналагічнага цэнтра.
У 50-я гады пад кіраўніцтвам Я.Коласа была праведзена вялікая навукова-арганізацыйная работа па стварэнню тэрміна-лагічнай камісіі пры Акадэміі навук БССР, у задачы якой плана-валася ўключыць каардынацыйную і нармалізуючую дзейнасць па беларускай тэрміналогіі, а таксама выданне бюлетэня рэка-мендуемых тэрмінаў. Смерць Я.Коласа перашкодзіла ажыццяў-ленню гэтай задумы.
Значную ролю ў распрацоўцы і ўнармаванні беларускай тэрміналогіі ў 60–70-я гады адыграла падрыхтоўка выдання Беларускай Савецкай Энцыклапедыі, якая вялася сіламі самых розных спецыялістаў рэспублікі. Пры Галоўнай рэдакцыі энцы-клапедыі была створана і паспяхова працавала прадстаўнічая Камісія па навуковай і тэхнічнай тэрміналогіі пад кіраўніцтвам народнага пісьменніка Беларусі К.Крапівы. Камісія правяла вялі-кую работу па ўпарадкаванню ўжо існуючай тэрміналогіі і па стварэнню шматлікіх новых тэрмінаў. Многія з гэтых тэрмінаў былі ўтвораны шляхам выкарыстання існуючай у беларускай мове лексікі і на аснове законаў беларускага словаўтварэння, напрыклад: збежнасць, звадкаванне газаў, нацёкі, адбойка, адвображанне і пад.
У 60–70-я гады некаторыя пытанні беларускай тэрміналогіі знайшлі асвятленне ў радзе дысертацыйных прац па дасле-даванню пэўных тэматычных аб'яднанняў слоў і асобных галі-новых тэрміналогій у сучаснай беларускай мове (Камко, 1975, Киселевский, 1962, Красней, 1969).
У 1979г. у рэспубліцы створана Тэрміналагічная камісія Акадэміі навук БССР, якая складалася з дзевяці секцый і ўключала вядучых вучоных, спецыялістаў розных галін ведаў. Асноўнымі задачамі камісіі з'яўляліся: распрацоўка тэарэ-тычных асноў і методыкі ўпарадкавання беларускай тэрміна-логіі; практычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі і падрыхтоўка слоўнікаў; сістэматызацыя рускай тэрміналогіі вядучых у рэспубліцы галін навукі і тэхнікі; кансультацыя ўстаноў і арганізацый рэспублікі па пытаннях тэрміналогіі і рэкамен-дацыі навукова-даследчым і навучальным установам па пытан-нях распрацоўкі тэрміналагічнай тэматыкі; падрыхтоўка і вы-данне тэрміналагічных зборнікаў; абмеркаванне і рэкаменда-цыя да друку тэрміналагічных выданняў, падрыхтаваных навуковымі ўстановамі рэспублікі; вывучэнне вопыту работы Камітэта навукова-тэхнічнай тэрміналогіі АН СССР і тэрміна-лагічных органаў рэспублік.
У 80-я гады выдадзеныя новыя лінгвістычныя слоўнікі (Русско-белорусский словарь лингвистических терминов. Мн., 1988; Сцяцко П.У., Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў. Мн., 1990).
Паколькі тэрміны ўзнікалі і развіваліся на глебе нацыяналь-най мовы, то лексічная, словаўтваральная, граматычная, лексіка-семантычная сістэмы мовы ляжаць у аснове кожнай галіновай тэрміналагічнай сістэмы і «у навуцы мова не выпадковы інгрэ-дыент, а структурны элемент, спецыяльныя «знакі» розных навук – толькі сурагаты мовы» (Реформатский, 1961, 46).
Патэнцыяльная здольнасць беларускай тэрміналогіі пера-даць сучасную сістэму паняццяў розных галін ведаў абумоўлена высокім навукова-тэхнічным патэнцыялам рэспублікі, развітасцю лексічных і граматычных сродкаў беларускай мовы і наяўнасцю пэўнай практыкі выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі ў беларускім перыядычным друку, на беларускіх радыё, тэлебачанні, у навуковых выданнях.
Практычная работа над слоўнікамі розных галін ведаў паказвае, што аб'ектыўна-моўных перашкод для распрацоўкі беларускай тэрміналогіі не існуе, аб чым сведчаць і паспяховыя спробы падрыхтоўкі слоўнікаў па асобных галінах тэхнічных ведаў. У той жа час існуючая практыка выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі сведчыць аб тым, што хоць патэнцыяльна гэтая тэрміналогія, як і тэрмінасістэмы іншых галін ведаў, здольна перадаць усю сістэму навукова-тэхнічных паняц-цяў на сучасным сусветным узроўні, аднак яна патрабуе значнай работы ў напрамку ўпарадкавання і сістэматызацыі.
Адносна асноўных тэндэнцый сучаснага развіцця беларус-кай тэрміналогіі можна вылучыць два аспекты, адзін з якіх – уласна лінгвістычны, унутрымоўны, а другі – экстралінгвістыч-ны, пазамоўны.
Сучасныя ўмовы развіцця і функцыянавання беларускай мовы ў сённяшніх абставінах безумоўна аказваюць уздзеянне на абодва аспекты гэтага развіцця.
Адносна ўласна лінгвістычнага, унутрымоўнага аспекту такое ўздзеянне выражаецца ў характары падбору моўных сродкаў выражэння сучасных паняццяў у галіне навукова-тэхнічных ведаў. Аналіз навуковых беларускамоўных публікацый у часопісах «Весці Акадэміі навук Беларусі», «Веснік БДУ», навукова-папулярных артыкулаў у перыядычным друку і інш. паказаў выразную тэндэнцыю выкарыстання нацыянальных моўных сродкаў ва ўмовах выбару паміж запазычаным (часцей рускамоўным) і беларускамоўным варыянтам.
На ўзроўні словаўтварэння гэта тэндэнцыя знаходзіць вы-ражэнне перш за ўсё ў пашыраным выкарыстанні ўласцівых для беларускай мовы суфіксаў -ава- (-ява-); -льн-, -н; -льнік-, -нік-; -к-; -йн-; -чн-, -к- і інш. замест запазычаных з рускай мовы ці агульных для беларускай і рускай моў суфіксаў -ірава-; -ем-, -ім-; -цель-; -ушч- (-юшч-), -ашч- (яшч-): дэфармаваць, інтэнсіфікаваць, апрабоўваць, праграмаваць, дубляваць, дэгазаваць, маркаваць; пранікальны, згаральны, распазнавальны, сціскальны, сувымерны, растваральны, расцяжны, падзельны, дапушчальны, злучны, сумяшчальны, незварны, паглынальны, расцякальны, адрознівальны, змешвальны, насычальны, аднаўляльны; акісляльнік, сама-падавальнік, награвальнік, прарывальнік, засцерагальнік, разбуральнік, глушыльнік, аслабляльнік, праяўляльнік, узмацняльнік; токаправод-ны, нержавейны; загартоўная (сталь), плаўкі (электрод) і пад.
На лексічным узроўні тэндэнцыя выкарыстання нацыянальных моўных сродкаў ва ўмовах выбару паміж запазычаным (часцей рускім) і беларускамоўным варыянтамі таксама выразна наглядаецца ў выкарыстанні ўласнабеларускай лексікі.
Другая тэндэнцыя сучаснага развіцця беларускай тэрміналогіі, якая выдзелена і прааналізавана вышэй гэта тэндэн-цыя павелічэння шматслоўных тэрміналагічных намінацый. Названая з'ява характэрна для тэрмінасістэм усіх сучасных нацыянальных моў, хоць яна і ўступае ў супярэчнасць з прынцы-памі эканоміі моўных сродкаў і з патрабаваннямі да тэрміна. Аналіз тэрміналогіі ў мовах з больш працяглай функцыянальнай традыцыяй (англійскай, французскай) паказвае, што свядомая тэрміналагічная работа па стварэнню аднаслоўных тэрмінаў праводзіцца там значна больш паслядоўна і паспяхова, што даволі часта служыць шырокаму распаўсюджанню англамоўных тэрмінаў у іншых мовах.
Аналіз сацыялінгвістычных фактараў выкарыстання беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі паказвае выразную супярэчлівасць у яе сучасным становішчы, якое ў многім абумоўлена папярэднім станам функцыянавання беларускай тэрміналогіі. Гэта супярэчлівасць заключаецца ў тым, што, з аднаго боку, у Беларусі ёсць усе аб'ектыўныя ўмовы для функцыянавання нацыянальнай тэрмінасістэмы, з другога ж бо-
ку – у навукова-тэхнічнай сферы выкарыстоўваецца пераважна руская тэрміналогія. Сапраўды, па звестках перапісу 1989 г. беларускую мову лічаць роднай 7094 тыс. жыхароў Беларусі (74,2%), што складае значную як у маштабах рэспублікі, так і ў супастаўленні з насельніцтвам функцыянуючых моў свету коль-касць (а па дадзеных перапісу насельніцтва 1999 г. беларускую мову лічаць роднай 7 мільёнаў 30 тысяч чалавек – 82% беларусаў і 18% небеларусаў). Ёсць і іншыя аб'ектыўныя экстралінгвіс-тычныя ўмовы: тэрытарыяльная кампактнасць пражывання насельніцтва, узровень развіцця вытворчых сіл Рэспублікі Бела-русь, колькасць нацыянальнай інтэлігенцыі, стан падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай школе, навукова-даследчых інстытутах і інш.
Прычынамі пераважнага выкарыстання рускай тэрмі-насістэмы ў сферы тэхнічных навук з'явіліся дамінуючая роля рускай мовы як мовы міжнацыянальных зносін у рэспубліках былога СССР; эканамічная і палітычная інтэграцыя рэспублік у былым СССР, функцыянаванне яго па сутнасці як унітарнай дзяржавы; блізкасць беларускай і рускай моў і значна большая развітасць рускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі ў параўнанні з беларускай пачынаючы са стварэння БССР і канчаючы нашым часам і інш.
Да гэтых сацыяльна-гістарычных прычын дадаецца, у прыватнасці, тое, што навукова-тэхнічная галіна ведаў была ў найбольшай ступені арыентавана на запатрабаванні агульна-саюзных міністэрстваў і ведамстваў, і перш за ўсё – на запатраба-ванні ваенна-прамысловага комплексу. У такіх умовах беларус-кая тэрмінасістэма, як і беларуская мова наогул у гэтай сферы аказалася непатрэбнай, не запатрабаванай інфармацыйнымі і камунікацыйнымі мэтамі.
У сучасных жа ўмовах пераарыентацыі навукова-тэхнічных ведаў на ўнутраныя патрэбы Рэспублікі Беларусь узнікае важней-шы аб'ектыўны сацыялінгвістычны фактар выкарыстання бела-рускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі. У той жа час, паколькі Беларусь не можа развівацца ў ізаляцыі ад усёй сусветнай суполь-насці, то беларускія даследчыкі павінны ведаць не толькі нацы-янальную, а і іншыя мовы і ажыццяўляць шырокі абмен навукова-тэхнічнай інфармацыяй на міжнародным узроўні.
Такім чынам, арыентацыя навукова-тэхнічных ведаў на ўнутраныя патрэбы рэспублікі вызначаецца ў даследаванні як неабходная ўмова, базавы сацыялінгвістычны фактар выкарыс-тання беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі.
Да ліку астатніх сацыялінгвістычных фактараў адносяцца: нацыянальна арыентаваная моўная палітыка, высокі ўзровень выкладання беларускай мовы ў сярэдняй і вышэйшай школах, у сістэме падрыхтоўкі навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі, дзяржаўная падтрымка ўстапоў, арганізацый, выдавецтваў, прыватных асоб па рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на выкарыстанне беларускай мовы ў сферы навукова-тэхнічнай галіны ведаў, ВНУ тэхнічнага профілю, у сферы прамысловай вытворчасці і інш. Асабліва важнае месца на першым этапе вырашэння гэтай задачы належыць інфармацыйна-даведачнаму забеспячэнню (слоўнікі, даведнікі, падручнікі, дапаможнікі розных тыпаў і інш.) і ўпарадкаванню беларускай навукова-тэхнічнай тэрміналогіі, якія з'яўляюцца неабходнай умовай выкарыстання тэрміналагічнай сістэмы беларускай мовы на практыцы.
Достарыңызбен бөлісу: |