Рыхтуемся


Тэма: ТЫПЫ СКЛАНЕННЯ НАЗОЎНİКАЎ і



бет17/26
Дата16.07.2016
өлшемі1.41 Mb.
#202676
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   26

Тэма: ТЫПЫ СКЛАНЕННЯ НАЗОЎНİКАЎ і



I. НАЗОЎНİКАВАЕ СКЛАНЕННЕ


1. Назоўнікі 1 - га скланення:

1) ж. р. на -а (-я): хата, душа, нага, бабуля, сям’я;

2) аг. р. жан. полу на -а (-я): малайчына (İна), соня (Рая), ляўшá (Юля);

3) м. р. на націскны -á (-я ): суддзя İлья, тамадá Кузьмá;

4) аг. р. муж. полу на націскны -á (-я): сіратá Фамá, размазня Лукá



2. Назоўнікі 2 - га скланення:

1) м. р. з нулявым канчаткам: брат , стол ;

2) н. р. на -о, -а, -е, -ё : акно, возера, поле, галлё;

3) 5 назоўнікаў н. р. на -мя: вымя, семя, цемя, полымя, бярэмя;

4) назоўнікі м. р. на з ацэначным суфіксам -ішч-: насішча, галасішча;

5) асобныя назоўнікі м. р. на : Пятро, Дняпро


З. Назоўнікі 3 - га скланення:

ж. р. з нулявым канчаткам: печ □, мыш □, сенажаць



4. Рознаскланяльныя назоўнікі:

1) м. р. на ненаціскны -а (-я): ваявóда Даніла, дзядзя Вáня;

2) аг. р. муж. полу на ненаціскны -а (-я): запявáла (Мікіта), ціхóня (Віця);

3) тры назоўнікі н. р. на -мя: імя, племя, стрэмя;

4) назвы маладых істот з суфіксам -яц- у адз. л. і -ят- у мн. л. ва ўскосных склонах: дзіця, немаўля, кураня, сланяня, медзведзяня



5. Назоўнікі нулявога скланення (або нязменныя): фае, купэ, бра, кенгуру, Сухумі, фрау Элен, Гурлó, Ючкó, Сядых, Эдзіт Піяф



6. Па-за тыпамі скланення ( множналікавыя ): Пухавічы, сані, грудзі, Макарычы, абцугі, нажніцы



II. ПРЫМЕТНİКАВАЕ СКЛАНЕННЕ

1. Словы, якія перайшлі ў назоўнікі а) з прыметнікаў: Сталовая зачы­нена; б) з дзеепрыметнікаў: Камандуючы спыніўся; в) з парадкавых лічэбнікаў: Першы выйшаў, а другі застаўся; г) з абагульнена-якас­ных займеннікаў: Нашы прыляцелі. Перш чым на іншага ківаць, узо­рам сам павінен стаць.

2. Прозвішчы на -ы (-і), -ая (-яя), якія паходзяць ад якасных і адносных пры­метнікаў: Каліноўскі (-ая), Добры (-ая), Гарны (-ая)



III. ЗМЕШАНАЕ СКЛАНЕННЕ ( НАЗОЎНİКАВА - ПРЫМЕТНİ­КАВАЕ )

(Не блытаць з рознаскланяльнымі! Назоўнікі змешанага скланення ў адных склонах маюць канчаткі назоўнікаў, а ў другіх – прыметнікаў).

Гэта прозвішчы, якія паходзяць ад прыналежных прыметнікаў з суфік­самі -оў, -аў, -еў, -ёў, -ін, -ын (-ов-а, -ав-а, -ев-а, -ёв-а, -ін-а, -ын-а): Іваноў, Сідараў, Гусеў, Сяднёў, Шамякін, Зорын, Паўлава, Злобіна




Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   ...   26




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет