РАЗДЗЕЛ III —
Ад’езд Дурслі
Гук зачыненых уваходных дзвярэй рэхам пранёсся ўверх па лесвіцы і пачуўся крык: “Гэй, ты!”
Пасля шаснаццаці гадоў такога абыходжання Гары ўжо ведаў, каго клікаў яго дзядзька, але, тым не менш, не адклікаўся. Ён усё яшчэ думаў пра асклепак, у якім, як яму здалося на секунду, ён бачыў вока Дамблдора. Ён не падняўся з ложку і не пайшоў да дзвярэй датуль, пакуль яго дзядзька не закрычаў: “ХЛОПЕЦ!”. Ён паклаў асклепак у ранец да тых рэчыў, якія збіраўся браць з сабой.
- Чаго гэта ты не спяшаешся! – зароў Вернан Дурслі, калі Гары паявіўся не верхняй ступеньцы. – Ідзі сюды. Трэба пагаварыць!
Гары спусціўся ўніз, трымаючы рукі глыбока ў кішэнях джынсаў. Апынуўшыся ў гасцінай, ён убачыў усіх траіх Дурслі. Яны былі апранутыя і збіраліся: дзядзька Вернан у карычневай куртцы на маланцы, цётка Пятуння – у паліто колеру ласося, а Дадлі, вялікі светлавалосы мускулісты кузен Гары, - у скуранай куртцы.
- Ну? – спытаў Гары.
- Садзіся! – сказаў дзядзька Вернан. Гары падняў бровы.
- Калі ласка! – дадаў дзядзька Вернан, злёгку моршчачыся ад сказанага слова.
Гары сеў. Яму здавалася, ён ведаў, што ён павінен пачуць. Яго дзядзька пачаў кідацца па пакоі, а цётка Пятуння і Дадлі сачылі за ім з трывогай. Нарэшце, вялікі бэзавы твар дзядзькі Вернана абцяжарыла нейкая думка, і ён спыніўся насупраць Гары і аб’явіў:
- Я перадумаў, - сказаў ён.
- Які сюрпрыз, - хмыкнуў Гары.
- Не смей так казаць… - пачала цётка Пятуння, але Вернан Дурслі супакоіў яе.
- Гэта ўсё глупства! – сказаў дзядзька Вернан, гледзячы на Гары сваімі маленькімі, падобнымі на парасячыя вачамі. – Я зусім не веру тваім словам. Мы застанемся тут, і нікуды не паедзем.
Гары паглядзеў на дзядзьку і адчуў і прыкрасць, і весялосць адначасова.
Вернан Дурслі мяняў сваё меркаванне кожныя дваццаць чатыры гадзіны на працягу апошніх чатырох тыдняў. Ён пакаваў, распакоўваў і зноў пакаваў рэчы, у чарговы раз змяніўшы сваё рашэнне.
Больш за ўўсё Гары спадабаўся той раз, калі дзядзька Вернан, не ведаючы, што Дадлі дадаў у зноў перапакаваны чамадан гантэлі, паспрабаваў засунуць яго ў антрэсоль і зваліўся, равучы ад болю і лаючыся па чым дарма.
- Ты кажаш, - сказаў Вернан Дурслі, працягваючы шпацыр па пакоі. – Што мы: Пятуння, Дадлі і я – у небяспецы, якая зыходзіць ад… ад…
- Кагосьці з “нашых”, я ведаю, - сказаў Гары.
- Дык вось, я не веру ніводнаму слову, - дзядзька Вернан зноў устаў перад Гары. – Я не спаў паў ночы, усё абдумваючы, і прыйшоў да вываду, што гэта план па захопу маёй хаты.
- Хаты? – паўтарыў Гары. – Якой хаты?
- Гэтай хаты! – ускрыкнуў дзядзька Вернан, вена на ілбу пачала пульсаваць. – Нашай хаты! Кошты на жыллё тут вельмі высокія! Ты жадаеш, каб мы з’ехалі, а потым праробіш свае фокусы, і ўсё акажацца перапісаным на цябе і…
- Вы што, звар’яцелі? – спытаў Гары. – План, каб атрымаць гэтую хату? Вы праўда тупы, ці толькі прыкідваецеся?
- Ну-ка не смей!.. – піскнула цётка Пятуння, але Вернан зноў яе супакоіў. Для яго, здавалася, не было нічога больш небяспечнаго чым то, пра што ён зараз казаў.
- Жадаю нагадаць, калі вы забыліся, - сказаў Гары. – Што ў мяне ўжо ёсць хата, якую мне пакінуў хросны. Навошта мне гэтая? У памяць аб добрых дзяньках?
Наступіла цішыня. Гары падумаў, што вырабіў належнае ўражанне на дзядзьку сваімі довадамі.
- І ты сцвярджаеш, - сказаў дзядзька Вернан, зноў бегаючы па пакоі. – Што гэты нейкі там Лорд…
- … Вальдэморт, - нецярпліва адказаў Гары. – І мы ўжо сто разоў абмяркоўвалі гэта! Гэта не здагадка, а факт! Дамблдор казаў вам летась, і Кінгслі і Містэр Уізлі7…
Вернана Дурслі перашморгнула, і Гары здагадаўся, што дзядзька спрабаваў пазбавіцца ад успамінаў аб візіце двух дарослых чараўнікоў. Хоць, улічваючы, што аднойчы Містэр Уізлі разнёс Дурслі палову гасцінай, яго з’яўленне магло, мякка кажучы, не ўзрадаваць дзядзьку Вернана.
- ...Кінгслі і Містэр Уізлі гэта тлумачылі, - яшчэ раз сказаў Гары. – Мне споўніцца семнаццаць, заклён знікне, і вы разам са мной будзеце пад пагрозай нападу Вальдэморта. Ордэн падазрае, што Вальдэморт можа злавіць вас і мучыць, каб выпытаць, дзе я. Ці ў надзеі, што я вас захачу выратаваць.
Погляды Гары і дзядзькі Вернана сустрэліся. Гары быў упэўнены, што яны адначасова падумалі пра адно і тое ж. Затым дзядзька Вернан працягнуў хадзіць па пакоі, а Гары зноў загаварыў:
- Вам неабходна схавацца, і Ордэн жадае дапамагчы. Вам прапаноўваюць лепшую абарону, якая толькі можа быць.
Дзядзька Вернан нічога не адказаў, а працягнуў хадзіць па пакоі. Сонца схілілася над агароджамі. Газонакасілка суседа зноў заглухла.
- Я думаў, ёсць Міністэрства Магіі, - сказаў дзядзька Вернан.
- Ёсць, - здзіўлена адказаў Гары.
- Ну а чаму б ім тады не абараняць нас? Мне здаецца, ні ў чым не вінаватыя, вядома, акрамя хавання мечанага, ахвяры накшталт нас маюць права на абарону ўрада!
Гары не змог утрымацца ад смеху. Гэта было ў духу Вернана – спадзявацца на кіраўніцтва, нават калі гаворка ішла пра мір, які ён адмаўляў і пагарджаў.
- Вы чулі, што вам сказалі Кінгслі і містэр Уізлі, - адказаў Гары. – Мы думаем, што ў Міністэрстве сабатаж.
Дзядзька Вернан кідаўся да каміна і зваротна, так цяжка дыхаючы, што чорныя вусы яго ўздымаліся, а твар зноў стаў бэзавым ад працы думкі.
- Добра, - сказаў ён, зноў спыняючыся перад Гары. – Добра, дапусцім, мы згаджаемся на абарону. Але я не разумею, чаму мяне не можа ахоўваць гэты Кінгслі.
Гары ледзь не закаціў вочы. Нагэтае пытанне таксама адказвалі не адзін раз.
- Як я ўжо казаў, - сказаў ён скрозь зубы. – Кінгслі ахоўвае міністра магл… вашага Прэм’ер–міністра.
- Менавіта так!.. Ён лепшы! – сказаў дзядзька Вернан, паказваючы на пусты экран тэлевізара. На днях Дурслі ўбачылі Кінгслі у навінах, калі той суправаджаў Прэм’ер-міністра падчас наведвання лякарні. Гэта і тое, што Кінгслі атрымоўвалася апранацца па-маглаўскі, не кажу чы ўжо пра ўпэўненасць, выходнай ад яго павольнага басу, было прычынай, па якой Дурслі успрымалі Кінгслі не так, як іншых чараўнікоў. Хоць яны ніколі не бачылі яго з златым кольцам у вуху.
- Ну, так ён заняты, - сказаў Гары. – Але Хестынія Джонс і Дзедалус Дыгл8 больш чым гатовыя да працы…
- Паглядзець бы іх рэзюмэ… - пачаў дзядзька Вернан, але ў Гары лопнула цярпленне. Устаўшы, ён падышоў да дзядзькі, зараз сам паказваючы на тэлевізар.
- Гэтыя выпадкі – не проста няшчасныя выпадкі… аварыі, выбухі, усё, што зараз адбываецца. Людзі знікаюць і паміраюць, і ён стаіць за гэтым, Вальдэморт. Я паўтараю вам зноў: ён забівае маглаў для забаўкі. Нават смуга – Дэментары9 выклікаюць яе, а калі вы не памятаеце, хто гэта, спытайце вашага сына!
Дадлі рэзка закрыў рот рукамі. Усе ўтаропіліся на яго. Ён павольна апусціў рукі і спытаў:
- Есць… яшчэ?
- Яшчэ? – зарагатаў Гары. – Акрамя тых двух, што напалі на нас? Так! Іх сотні, зараз, магчыма, і тысячы, судзячы па ўсеагульным жаху і адчаю…
- Добра, добра, - сказаў дзядзька Вернан. – Мы цябе зразумелі…
- Спадзяюся, - сказаў Гары. – Таму што як толькі мне споўніцца семнаццаць, усе: Пажыральнікі Смерці, Дэментары, магчыма Інферыі – мёртвыя целы, якімі кіруюць цёмныя чараўнікі, - змогуць знайсці і напасці на вас. А калі вы ўспомніце той раз, калі вы паспрабавалі ўйсці ад чараўніка, то напэўна зразумееце, што вам патрэбна дапамога.
Ненадоўга павісла цішыня, і крозь гады пачуўся гук зламаных Хагрыдам дзвярэй. Цётка Пятуння глядзела на дзядзьку Вернана, Дадлі глядзеў на Гары. Нарэшце дзядзька Вернан выпаліў:
- А як жа мая праца? А школа Дадлі? Не думаю, што гэтыя рэчы важныя для кучкі чараўнікоў…
- Вы што, не разумееце? – закрычаў Гары. – Яны замучаць вас і заб’юць гэтак жа, як маіх бацькоў!
- Тата, - гучна сказаў Дадлі. – Я еду з гэтымі людзьмі з Ордэна.
- Дадлі, - здзівіўся Гары. – Упершыню ў жыцці ты кажаш нешта разумнае.
Ён ведаў, што выйграў бітву. Калі ўжо Дадлі спалохаўся настолькі, каб прыняць дапамогу ад Ордэна, яго бацька відавочна пагадзяцца з ім. Ніхто б не кінуў Дадлі. Гары зірнуў на гадзіннік.
- Яны будуць тут хвілін праз пяць, - сказаў ён і, калі ніхто з Дурслі не адказаў, выйшаў з пакоя. Далягляд расстання з цёткай, з дзядзькам і кузенам, магчыма назаўжды, не мог знерваваць яго, аднак у паветры ўсё роўна была нейкая напруга. Што сказаць пры растанні чалавеку пасля шаснаццаці гадоў узаемнай непрыязнасці?
У сваім пакоі Гары бязмэтна пахадзіў са сваім ранцам, затым прасунуў скрозь пруты клеткі Хэдвіг трохі арэхаў. Яны з гукам зваліліся на дно, і сава іх праігнаравала.
- Мы хутка з’едзем, - сказаў ёй Гары. – І ты зноў зможаш вольна лётаць.
У дзверы пазванілі. Гары затрымаўся, але затым выйшаў з свайго пакоя і накіраваўся ўніз. Ён не думаў, што Хемція і Дзедалус змаглі б ў адзіночку зладзіцца з Дурслі.
- Гары Потэр! – завішчаў радасны голас, калі Гары адчыніў дзверы; чалавек у ліловым капялюшыку нізка раскланьваўся. – Гонар, як заўсёды!
- Дзякуй, Дзедалус, - сказаў Гары, збянтэжана ўсміхаючыся цёмнавалосай Хесціі. – Я вельмі рады, што вы гэта робіце… Яны тут, мая цётка, дзядзька і кузен…
- Добрага вам дня, сваякі Гары Потэра! – радасна сказаў Дзедалус, праходзячы ў гасціную.
Дурслі не выглядалі гэтак жа радасна; Гары ўжо чакаў, што іх рашэнне зноў памяняецца. Дадлі прыціснуўся да мамы пры выглядзе чараўнікоў.
- Я бачу, вы ўжо сабраліся! Выдатна! План, як вам ужо распавёў Гары, просты, - сказаў Дздалус, дастаючы гадзіннік і ўважліва яго разглядаючы. – Мы пакінем хату да таго, як гэта зробіць Гары. Карыстацца магіяй у вашай хаце нельга, гэта можа справакаваць Міністэрства арыштаваць Гары, таму што ён яшчэ непаўналетні. Мы павінны ад’ехаць кіламетраў на пятнаццаць, перш чым дызапарыяваць у бяспечнае месца, якое мы абралі для вас. Мяркую, вы ведаеце, як вадзіць? – ветліва спытаў ён дзядзьку Вернана.
- Ці ведаю я як… Вядома, я вядатна ведаю, ёрш тваю медзь, як вадзіць! – раззлаваўся дзядзька Вернан.
- Значыць, вы вельмі разумныя, сэр, вельмі. Я вось, напрыклад, аслупянеў бы пры выглядзе ўсіх гэтых кнопачак і пімпачак, - сказаў Дзедалус. Яму вельмі падабалася захапляцца дзядзькам Вернанам, які, мабыць, з кожнай секундай усё больш губляў упэўненасць у плане.
- Нават вадзіць не ўмее, - прамармытаў ён, пакуль яго вусы істэрычна тузаліся, але, да шчасця, ні Дзідалус, ні Хесція яго не чулі.
- Ты, Гары, - працягнуў Дзедалус. – Пачакаеш тут сваіх суправаджалых. Нашы планы змяніліся…
- У якім сэнсе? – сказаў Гары. – Я думаў, Вар’яцкае Вока павінен быў забраць мяне для раўналежнага апарыявання.
- Нельга, - адказала Хесція. – Вар’яцкае Вока растлумачыць.
Дурслі, якія без усякай радасці слухалі гэтую гутарку, падскочылі, ад гучнага “Паспяшайцеся!”. Гары агледзеў увесь пакой, перш чым зразумець, што гук зыходзіў ад гадзінніка Дзедалуса.
- Так, час не чакае, - сказаў Дзедалус, ківаючы на свой гадзіннік і прыбіраючы яго зваротна ў пінжак. – Мы паспрабуем перамясціць тваю сям’ю адначасова з тваім ад’ездам, Гары, у момант калі абарона знікне, выўсе павінны быць у бяспецы, - ён звярнуўся да Дурслі. – Ну што, вы гатовы ісці?
Ніхто не адказаў. Дзядзька Вернан глядзеў на грудок у кішэні пінжака Дзедалуса.
- Магчыма, нам трэба пачакаць у калідоры, Дзедалус, - прамармытала Хемція. Яна відавочна лічыла непрыстойным заставацца ў пакоі, калі Гары і яго сям’я павінны былі сказаць адзін аднаму цёплыя і далікатныя словы растання.
- Не трэба, - ціха пачаў Гары, але дзядзька Вернан пазбавіў яго ад тлумачэння:
- Ну, тады, да пабачэнне, хлопец.
Ён падняў правую руку, каб паціснуць руку Гары, але раздумаўся і сціснуў далонь у кулак, калыхаючы ёй наперад і назад, німы метраном.
- Ты гатоў, Дадзі? – спытала цётка Пятуння, правяраючы зашпільку на сумцы, быццам імкнучыся пазбягаць погляду Гары.
Дадлі не адказваў, а стаяў з адкрытым ртом, трохі нагадваючы Гары гіганта Гропа.
- Пайшлі, - сказаў дзядзька Вернан.
Ён ужо амаль дайшоў да дзвярэй гасцінай, як раптам Дадлі пралапатаў:
- Не разумею.
- Чаго ты не разумееш, лапачка? – спытала цётка Пятуння, гледзячы на сына.
Дадлі падняў тоўстую парсюковую руку, паказваючы на Гары.
- Чаму ён не едзе з намі?
Дзядзька Вернан і цётка Пятуння замерлі, утаропіўшыся на Дадлі, быццам ён толькі што выявіў жаданне стаць балярынай.
- Што? - гучна спытаў дзядзька Вернан.
- Чаму ён не едзе з намі? – сказаў Дадлі.
- Ну, ён… не жадае, - сказаў дзядзька Вернан, паварочваючыся да Гары і дадаючы. –Ты ж не жадаеш?
- Ні кропелькі, - сказаў Гары.
- Вось бачыш, - сказаў дзядзька Вернан. – Цяпер пайдзем.
Ён выйшаў з пакоя. Яны чулі, яе адчыніліся дзверы, але Дадлі не рухаўся, і пасля некалькі праведзеных крокаў цётка Пятуння таксама спынілася.
- Што яшчэ? – раўнуў дзядзька Вернан, з’яўляючыся ў дзвярах.
Здавалася, Дадлі не мог выказаць тое, што жадаў сказаць, словамі. Пасля некалькіх імгненняў відавочнага дужання ён, нарэўшце, сказаў:
- А куды ён едзе?
Цётка Пятуння і дзядзька Вернан пераглянуліся. Дадлі відавочна іх пужаў. Хесція Джонс парушыла маўчанне.
- Але… вы ж ведаеце, куды паедзе ваш пляменнік? – спытала яна збянтэжана.
- Так, ведаем, - сказаў Вернан Дурслі. – Ён кудысьці паедзе з вашай кампаніяй, так? Так. Усё, Дадлі, пайшлі, мы спяшаемся, ты чуў, што сказаў дзядзечка.
І зноў Вернан Дурслі выйшаў з дзвярэй, але Дадлі не пайшоў за ім.
- Кудысьці паедзе з нашай кампаніяй?
Хесція была ў шоку. Гары ведаў гэты выраз твару, бо чараўнікі не разумелі, як родныя людзі, якія жывуць побач, цалкам не цікавіліся знакамітым Гары Потэрам.
- Усё ў парадку, - запэўніў яе Гары. – Гэта не мае значэння, праўда.
- Не мае значэння? – паўтарыла Хесція, падвышаючы голас. – Людзі не разумеюць, праз што табе прыйшлося прайсці? У якой ты небяспецы? То ўнікальнае месца, якое ты займаеш у сэрцах людзей, якія паўсталі супраць Вальдэморта?
- Э-э… не, не разумеюць, - сказаў Гары. – Яны думаюць, што я проста займаю месца, сапраўды кажучы, я ўжо абвык…
- Я не лічу, што ты займаеш месца.
Калі б Гары не бачыў, як вусны Дадлі заварушыліся, ён бы не паверыў сваім вушам. Ён доўга глядзеў на Дадлі, патроху ўсведамляючы, што фразу сапраўды вымавіў яго кузен. Дадлі заліўся фарбай. Гары сам быў здзіўлены і адчуваў сябе ніякавата.
- Ну… э-э… Дзякуй, Дадлі.
І зноў Дадлі пагрузіўся ў роздумы, у канцы выдаючы:
- Ты выратаваў мне жыццё.
- Не зусім, - сказаў Гары. – Дэментар узяў бытолькі тваю душу…
Ён з цікаўнасцю паглядзеў на кузена. Яны не мелі зносім летам, як і мінулым, калі Гары вярнуўся на Прайвет Драйв і не выходзіў з пакоя. Але толькі цяпер Гары зразумеў, што кубак халоднай гарбаты быў зусім не злым жартам. Ён адчуў палягчэнне таму, што Дадлі нечакана выявіў здольнасць да пачуццяў. Адкрыўшы рот яшчэ пару разоў, Дадлі зноў пагрузіўся ў чырвонатваравае маўчанне.
Цётка Пятуння расплакалася. Хесція Джонс паглядзела на яе ўхваляльна, а затым зноў ашаломлена, калі цётка Пятуння замест таго, каб абняць Гары, абняла Дадлі.
- Т-так міла, Дадзерс… - раўла яна на яго масіўных грудзях. – Т-такі мілы хлопчык… с-сказаў дзякуй…
- Ён жа не сказаў дзякуй! – абурылася Хесція. – Ён толькі сказашў, што Гары не займае месца!
- Так, але з яго вуснаў гэта ўсё роўна што “Я цябе кахаю”, - сказаў Гары, адначасова стамляючыся ад сцэнкі, якая зацягнулася і жадаючы пасмяяцца над цёткай, якая абдымала Дадлі так, нібы ён толькі што выратаваў Гары з падпаленага будынка.
- Мы ўвогуле паедзем? - улка крыкнуў дзядзька Вернан, зноў з’яўляючыся ў дзвярах гасцінай. – Мне здавалася, час ісці!
- Так, так, паедзем, - сказаў Дзедалус Дыгл, які трохі ашалеў, назіраючы за метамарфозамі, але зрабіў высілак і сабраўся з думкамі. – Нам сапраўды час, Гары…
Ён нахіліўся і паціснуў руку Гары сваімі рукамі.
- … поспехаў, я спадзяюся, мы яшчэ сустрэнемся. Надзеі чарадзейнага міру ўскладзены на цябе.
- А, - сказаў Гары, - сапраўды. Дзякуй.
- Бывай, Гары, - сказала Хесція, таксама паціскаючы яго руку. – Нашы думкі з табой.
- Я спадзяюся, усё ў парадку, - сказаў Гары, кідаючы погляд на цётку Пятунню і Дадлі.
- О, я ўпэўнены, у нас усіх усё будзе добра, - сказаў Дыгл, махаючы капялюшыкам на развітанне і выходзячы з пакоя. Хесція пайшла за ім.
Дадлі павольна вызваліўся з абдымак маці і падышоў да Гары, якому прыйшлося стрымаць жаданне правучыць кузена магіяй. Раптам Дадлі падняў вялікую ружовую руку.
- Божа, Дадлі, - сказаў Гары скрозь галашэнне Пятунні, якое ўзнавілася. – Дэментары задзьмулі ў цябе чужыя мазгі?
- Не ведаю, - мармытаў Дадлі. – Убачымся, Гары.
- Так… - сказаў Гары, паціскаючы руку Дадлі. – Можа быць. Беражы сябе, Вялікі Дзі.
Дадлі амаль усміхнуўся і выйшаў з пакоя. Гары пачуў яго цяжкія крокі ў двары і грук дзвярэй машыны, якія захлопнуліся.
Цётка Пятуння, закрываючы твар хустачкай, абгарнулася на гук. Падобна, яна не чакала, што застанецца з Гары сам-насам. Паспешліва хаваючы хустачку ў кішэнь, яна сказала:
- Ну… бывай, - і накіравалася да дзвярэй, не гледзячы на яго.
- Бывайце, - сказаў Гары.
Яна спынілася і абгарнулася. На секунду ў Гары паўстала дзіўнае пачуццё, быццам яна жадала нешта сказаць яму. Пятуння паглядзела на яго і, здавалася, вось-вось загаварыла бы, але тузануўшы галавой, яна выйшла з пакоя і накіравалася да мужу і сыну.
— РАЗДЗЕЛ IV —
Сем Потэраў
Гары вярнуўся наверх у свой пакой і падыйшоў да акна як раз у той момант, калі машына Дурслі выехала на дарогу. Паміж цётачкай Пятунней і Дадлі, які сядзеў на заднім сядзенні, віднеўся капялюш Дзедалуса. Машына звярнула на права ў самым канцы Прайвет Драйв і на імгненне ў свеце захаджлага сонца яе вокны ўспыхнулі пунсовым полымем; затым яна схавалася з віду.
Гары падняў клетку з Хэдвіг, свой заплечнік і ў апошні раз акінуў поглядам свой ненатуральна чысты пакой. Затым вярнуўся ў холл. Там, у заснавання лесвіцы, ён паставіў клетку, мятлу і сумку. Дзенны свет хутка загас, і хол, які зараз асвятляўся толькі бляклым падсвечнікам, напоўніўся ценямі. Для Гары было дзіўна стаяць тут у цішыні, усведамляючы, што з мінуты на мінуту ён пакіне гэты дом раз і назаўжды. Даўным-даўно, калі Дурслі з’яжджалі забаўляцца, гадзіны адзіноты былі для яго самымі лепшымі. Прыпыненне толькі для таго каб узяць што-небудзь смачнае з аладзільніка, і ён зноў бег іграць у камп’ютар Дадлі, або глядзеў самыя для яго цікавыя перадачы па тэлевізару. У яго з’явілася смутнае, пустое адчуванне, якое напамінала аб тых часах; яно паходзіла на успамін аб малодшым браце, якога ён страціў.
- Паглядзі ў апоші раз на гэта месца, - сказаў ён Хэдвіг, якая ўсё яшчэ сядзела засунуўшы галаву пад крыло. – Мы больш сюды ўжо ніколі не вернемся. Няўжо ты не жадаеш запомніць усё самае лепшае? Ну толькі паглядзі на гэтую палавую тряпку. Што за ўспаміны… Дадлі рыдаў ў яе, калі я выратаваў яго ад Дэментараў. Аказваецца, ён быў мне за гэта ўдзячны. Ну, няўжо ў гэта можна паверыць? А мінулым летам Дамблдор выйшаў праз тыя дзверы…
Гары на імгненне страціў ход сваіх думак, і Хэдвіг нічога не зрабіла, каб дапамагчы яму ўспомніць, а толькі сядзела, хаваючы галаву пад крылом. Гары ўстаў спіной да дзвярэй.
- А тут, Хэдвіг, - Гары штуршком адкрыў дзеверы пад лесвіцай. – Тут я раней спаў! Мы тады яшчэ не былі знаёмыя. – Вось гэта да! Я і забыў як тут цесна!
Гары азірнуўся на складзены абутак і парасоны, успамінаючы, як ён прачынаўся кожную раніцу і разглядываў тыльны бок лесвіцы, часцей за ўсё ўпрыгожаную парачкай павукоў. Гэта было яшчэ да таго, як ён пазнаў аб сваёй сапраўднай сутнасці, да того, як ён пазнаў, як загінулі яго бацькі, а таксама да таго, як ён пазнаў прычыну ўсіх дзівацтваў, якія адбываліся з ім. Але Гары ўсё яшчэ памятаў тыя сны, кія пераследвалі яго, асабліва ў тыя дні: смутныя сны, з выбліскамі зялёнага святла, а аднойчы дзядзька Вернан ледзь не разбіў машыну, з-за таго, што Гары ўспомніў пра матацыкл, які лятаў…
Раздаўся раптоўны, аглушальны роў дзесьці паблізу. Гары рэзка выпраміўся і ў той жа момант за дзвярамі раздаўся воплеск. Вымаўляючыся самымі стромкім слоўцамі дзядзькі Вернана, Гары вярнуўся на кухню, заткнуўшы вушы, і выглянуў у акно, якое выходзіць у сад за домам. Цемра, здавалася, злёгку калыхалася, паветра дрыжала. Затым, адзін за іншымпачалі з’яўляцца перад вачамі людзі, якія быццам прыбылі на чароўным ліфце. Першым быў Хагрыд, з шлемам і ў абараняльных акулярах, седзячы на сваім матацыкле з калыскай. Астальныя ж прыбылі хто на чым: у асноўным на мятлах, але парачка прыбыла на шкілетах і чорных крылатых канях.
Адкрыўшы заднія дзверы, Гары панёсся ў самую гушчу натоўпа. Раздаўся агульны крык прывітання, Герміёна абняла яго, Рон папляскаў яго па спіне, а Хагрыд сказаў:
- Як жыццё, Гары? Гатоў пакінуць гэта месца?
- Вядома, - адказаў хлопчык, радуючыся, таму, што яны побач. – Але я не чакаў, што вас будзе так многа!
- Планы змяніліся, - прагыркаў Аластар Мудзі. Ён трымаў два велізарных мяшка, і яго чарадзейнае вока круцілася на 360 градусаў з галавакружнай хуткасцю. – давайце атулімся дзе-небудзь, перш чым размаўляць.
Гары правёў іх зваротна на кухню, дзе, смяючыся і боўтаючы, яны заварушылі крэсламі, рассяліся на вычышчыныя да бляску цётачкай Пятунней паверхні, абаперліся на яе бездакорныя прыборы; Рон, высокі і цыбаты; Герміёна з яе густымі валасамі, сабранымі ў касу; Фрэд і Джордж, аднолькава усміхаючыся; Біл, жудасна траўміраваны і доўгавалосы; містэр Уізлі, з добрым тварам, лысеючы, з акулярамі, якія крыва сядзелі; Вар’яцкае вока Аластар Мудзі, патрапаны бітвамі, аднаногі, з яго ярка сінім вокам, якое свяцілася; Тонкс, яе кароткія валасы былі яе любімага адцення – ярка ружовага; Люпін, больш сівы, больш напружаны; Флёр, стройная і прыгожая бландынка з доўгімі серабрыстымі валасамі; Кінгслі, лысы і шыракаплечы; Хагрыд, з яго дзікімі валасамі і барадой, стаяў згорбіўшыся, каб не закрануць галавой столь; і Мундунгус Флечэр, маленькі, брудны, з вінаватымі як ў сабакі вачамі, падобнымі на пацеркі, і са зблытанымі валасамі. Сэрца Гары, здавалася, пашыралася і пыламнела пры іх выглядзе. Ён адчуваў сябе любімым усімі імі, нават Мундунгус, якога ён спрабаваў задушыць пры іх апошняй сустрэчы.
- Кінгслі, мне здавалася, ты павінен праглядаць за Прэм’ер Міністрам маглаў? – спытаў Гары праз увесь пакой.
- Ён можа і пацярпець адну ноч без мяне, - сказаў Кінгслі, - Ты важней.
- Гары, адгадай, што гэта? – спытала Тонкс з вяршыні пральнай машынкі і паварушыла перад ім сваёй рукой – на ёй бліскацела кальцо.
- Вы пажаніліся? – Гары не крычаў, перакладаючы погляд з Тонкс на Люпіна.
- Прабач, што мы цябе не паклікалі, усё прайшло вельмі ціха.
- Як выдатна, мае віншаванні.
- Добра, добра, давайце аб гэтым у які-небудзь іншы, болей зручны момант, - гучна прагыркаў Мудзі, і на кухні запанавала цішыня. Ён паставіў свае мяшкі каля ног і звярнуўся да Гары, - Магчыма Дзедалус ужо сказаў табе, нам прыйшлося адмовіцца ад плану А. Піюс Цікнэс кінуў нас і гэта выклікала масу праблем. Ён зрабіў гэта, як злачынец, які уцёк з турмы, каб злучыць гэтую хату з кружанай сеткай, размясціць партключ тут, або апарыяваць унутры, або звонку. Усё зроблена ў імя тваёй абароны, толькі б прадухіліць напад Сам-Ведаеш-Каго на цябе. Што абсалютна бессэнсоўна, таму што цябе і так ужо абараняюць чары тваёй маці. У рэчаіснасці ж ён пазбавіў цябе магчымасці бяспечна выйсці адсюль.
- А другая праблема: ты ўсё яшчэ непаўналетні, а такім чынам за табой усё яшчэ сочаць.
- Я не...
- Сачэнне, сачэнне, - нецярпліва прагаварыў Мудзі, - Магія, выяўляльная магічную актыўнасць, акружае не дасягнулага 17 гадоў, вось як Міністэрства пазнае аб магічных дзеяннях непаўналетняга! Калі ты, або хто-небудзь побач з табой паспрабуе вымавіць загавор, каб выслабаніць цябе адсюль, Цікнэс адразу ж аб гэтым пазнае, а таксама і Пажыральнікі Смерці.
- Мы не можам чакаць, пакуль скончыцца назіранне за табой, таму што ў той момант, калі табе споўніцца 17, ты страціш усю абарону, дадзеную тваёй маці. Карацей кажучы, Піюс Цікнэс шчыра думае, што табе лепей і спакайней быць загнаным у кут.
Гары не жадаў, але згадзіўся з невядомым яму Цікнэсам.
- І што ж вы збіраецеся рабіць?
- Мы збіраемся выкарыстаць тыя транспартныя сродкі, якія Назіранне не можа зафіксаваць, таму што пры іх выкарастанні не трэба прамаўляць ніякіх заклёнаў: мётлы, фестралаў і матацыкл Хагрыда.
Гары бачыў недахопы ў гэтым плане, але прамаўчаў і даў вымавіцца Аластару.
- Такім чынам, чары тваёй маці разбурацца пры двух умовах: калі ты дасягнеш паўналецця, або, - Мудзі абвёў рукой кухню, - ты ніколі больш не назавеш гэтае месца сваёй хатай. Ты, твая цётачка і дзядзька збіраліся разыйсціся сваімі шляхамі сёння ўначы ў поўнай упэўнасці, што вы больш ніколі не будзеце жыць разам зноў, правільна?
Гары кіўнуў.
- Такім чынам, у той момант, калі ты пакінуў бы гэтае месца навекі, разбурыліся б чары тваёй маці. Лепш зрабіць гэта раней, таму што Самі-Ведаеце-Хто жадае заспець цябе знянацку, у той момант, калі табе споўніцца 17.
- Толькі адна перавага ёсць на нашым боку – тое, што Самі-Ведаеце-Хто не ведае, што мы забярэм цябе адсюль сёння. Мы пусцілі па непраўдзіваму следзе Міністэрства: там думаюць, што ты не сыдзеш да трыццатага. Аднак, мы маем справу з Самі-Ведаеце-Кім, таму мы не можам пакласціся на то, што ён не вылічыць рэальную дату, у яго ёсць парачка Пажыральнікаў Смерці, якія патрулююць нябёсы ў гэтым раёне – на ўсякі выпадак. Таму ў нас ёсць тузін хат, з самай надзейнай абаронай, якую мы маглі стварыць. Яны падобны і могуць быць месцам, дзе б мы маглі цябе схаваць. Усе яна звязаны з Ордэнам: мая хата, Кінгслі, Молі, цётачкі Мірабэль. Вось так выглядае план у агульных рысах.
- Так, - сказаў Гары, занадта найграна, таму што ўсё яшчэ бачыў велізарную дзіру ў гэтым плане.
- Ты ж паедзеш да бацькоў Тонкс. І як толькі ты туду дабярэшся, мы накладзем на хату чары, якія дазваляюць выкарыстаць Партключ да Нары. Пытанні ёсць?
- Э-э, так, - адказаў Гары, - Магчыма, яны і не ведаюць у якім з 12 абароненых хат я знаходжуся спачатку, але ці не стане гэта відавочным адразу жа, - ён хутка палічыў у розуме, - 14 з нас паляцяць да бацькоў Тонкс?
- А, - сказаў Мудзі, - Забыўся сказаць самае галоўнае. 14 з нас не паляцяць да бацькоў Тонкс. Будзе 7 Гары Потэраў, якія лунаюць у небе сёння ноччу, у кожнага з іх будзе суправаджэнне, і ўсе яны паляцяць да розных хат.
З глыбіні свайго плашча Мудзі дастаў пляшку з вакасцю, якая нагадвае знешне бруд. Больш нічога не трэба было казаць, Гары зразумеў канец плану адразу жа.
- Не! – сказаў ён гучна, яго голас празвінеў на ўсю кухню, - толькі не так!
- Я сказала ім, што менавіта так ты гэта і ўспрымеш, - сказала Герміёна з ноткамі прымірэння ў голасе.
- Калі Вы думаеце, што я збіраюся дазваляць шасці людзям рызыкаваць сваімі жыццямі!
- … Таму што гэта – першы раз для ўсіх нас? – сказаў Рон
- Ёсць розніца, прыкідвацца быць мной…
- Добра, ні адзін з нас сапраўды не ўяўляе сабе гэта, Гары, - сказаў Фрэд шчыра, - уявіце, пайшло нешта не так, як трэба, і мы б засталіся на павекі падобныя на пярэстых, худых гнюсаў.
Гары не ўсміхаўся.
- У вас не атрымаецца, калі я не пагаджуся. Вам ж будуць патрэбны мае валасы.
- Выдатна, гэты план праваліўся, - сказаў Джордж, - відавочна, ні ў каго з нас няма магчамасці здабыць твае валасы, пакуль ты не пагодзішся.
- Ага, трынаццаць – супраць аднаго чараўніка, якому нават нельга калдаваць. У нас няма шанцаў. – сказаў Фрэд.
- Смешна, - адказаў Гары, - праўда, вельмі смешна.
- Калі прыйдзецца звярнуцца да сілы, значыць. Так таму і быць, - прагыркаў Мудзі, яго чарадзейнае вока, якое зараз трохі дрыжала ў вачніцы, упілася ў Гары, - Кожны тут ужо паўналетні, Потэр, і яны ўсе гатовыя пайсці на рызык, - Мундунгус паціснуў плечамі, скурчыў кіслую міну. Магічнае вока павярнулася, каб зірнуць на яго з паліцы Мудзі.
- Давайце больш не будзем спрачацца. Час падціскае. Зараз хлопчык, дай мне некалькі сваіх валасінак.
- Але гэта трызенне, гэта не трэба…
- Не трэба! – прагыркаў Мудзі, - З Самі-Ведаеце-Кім знадворку і добрая палова Міністэрства на яго боку? Потэр, калі нам павязе, ён праглыне падробленую прынаду, і ён плануе напасці трыццатага. Але трэба быць вар’ятам, каб не выставіць пару Пажыральнікаў Смерці, або самому не глядзець у абодва бока, вось што я думаю. Магчыма, у іх няма шансу напасці на цябе або на гэтую хату, пакуль існуюць чары тваёй маці, але яны на гране знікнення, я Пажыральнікі прыблізна ведаюць месцазнаходжанне гэтай хаты. Наш шанец – выкарыстаць прынады. Нават Самі-Ведаеце-Хто не можа падзяліць сябе на сем.
Гары злавіў погляд Герміёны і хутка адвёў вочы.
- Такім чынам, Потэр, калі вы згодны – вашы валасы.
Гары зірнуў на Рона, які жаласна глядзеў на яго.
- Ну! – гыркнуў Мудзі.
Пад пільнымі поглядамі навакольных, Гары дацягнуўся да сваёй верхавіны, схапіў пучок валасоў і выдраў яго.
- Малайчына, - сказаў Аластар, падаўшыся наперад выцягваючы затычку з пляшкі з зеллем. – Вось сюды, калі ласка.
Гары кінуў свае валасы ў падобную бруду водкасць. У момант, калі валасы кранулі зелле, яно пачало пеніцца і дыміцца, затым рэзкапасвятлела і стала ярка залатым.
- О-о-о, ты смачней Крэба і Гойла, Гары, - прагаварыла Герміёна і, ловячы поглядам бровы Рона, якія прыпадымаліся, трохі чырванеючы, працягнула, - О, ну вы мяне разумееце – зелле Гойла падобна па гусце на дамавіка.
- Так, ілжэ-Потэры выстройвайцеся тут, калі ласка, - сказаў Мудзі.
Рон, Герміўна, Фрэд, Джордж і Флёр выстроіліся насупраць зіготкай ракавіны цётачкі Пятунні.
- Мы як двайняты, - сказаў Люпін.
- Вось, - грубіянска працягнуў Хагрыд, і ён падняў Мундунгуса на ўзровень шыі і кінуў яго да ног Флёр.
Яна шматзначна зморшчыла свой носік і ўстала паміж Фрэдам і Джорджам.
- Я салдат, я жадаю быць абаронцам, - сказаў Мандынгус.
- Затыкніце яго, - прагыркаў Мудзі. – Як я ўжо сказаў вам, вы – бесхрыбетны чарвяк, любыя Пажыральнікі Смерці, з якімі мы сапхнемся, будуць імкнуцца захапіць Потэра жывым. А абаронцаў яны заб’юць.
Мандангус не выглядаў асабліва перакананым, але Мудзі ужо выцягнуў з нетраў свайго плашча тузін яйцападобных шкляначак, наліў туды Адваротнае зелле і раздаў іх.
- Ну тады…
Рон, Герміёна, Фрэд, Джордж, Флёр і Мандангус выпілі. Зелле паразіла іх горла, і яны памяніліся ў твары і пачалі затыхацца. У секунду іх цела пачалі размякчацца і аплываць, як гарачы воск. Мундунгуса выцягнула, Рон, Фрэд і Джордж наадварот – сціскаліся, іх валасы цямнелі, у Герміёны і Флёр правялічыліся аб’ёмы чэрапа.
"Вар’яцкае вока" Аластар Мудзі вельмі бесклапотна прыслабіў завязкі мяшкоў, якія ён прынёс з сабой. І калі ён разагнуўся, перад ім ужо стаяла шэсць Гары Потэраў.
Фрэд і Джордж, звярнуўшыся адно да аднаго, выклікнулі ў адзін голас: - Ваў! Мы аднолькавыя!
- А ты ведаеш, мне, здаецца, што я выглядаю лепш чым ты! – прагаварыў Фрэд, вывучаючы сваё адлюстраванне ў імбрыку.
- Вось яшчэ! – сказала Флёр, вывучаючы сваё адлюстраванне ў дзверцах мікравалновай печы. – Біл, не глядзі на мяне так, я ж клон!
- Так, гэтая адзежа трохі вялікая, тут ёсць меншы памер, - сказаў Мудзі, вывучаючы першы мяшок, - обо наадварот. Не забудзьцеся апрануць акуляры, таксама як раз шэсць штук у кішэні. І калі вы апранецеся, увесь свой багаж вы возьмеце ў іншым мяшку.
Сапраўдны Гары думаў, што гэта самае дзіўнае з убачанага ім раней, хоць ён бачыў нямала дзіўных рэчаў. Ён глядзеў, як шэсць яго копій рыліся ў мяшках, дастаючы адзежу, апранаючы акуляры і прыбіраючы свае рэчы. Ён жадаў іх папытаць выявіць хоць трохі павагі да яго прыватнага жыцця, да яго цела, бо яны пачалі распранацца, нікога не саромеючыся і вывучаючы яго цела, як сваё.
- Я ведаў, што Джыні хлусіла пра татуіроўку, - сказаў Рон, гледзячы на свае голыя грудзі.
- Гары, у цябе сапраўды жудасны зрок, - адзначыла Герміёна, адразу, як толькі апранула акуляры.
Апрануўшыся, ілжэ-Гары выцягнулі з другога мяшка заплечнікі і клеткі з белымі совамі.
- Выдатна, - сказаў Мудзі, аглядаючы сем апранутых, у акулярах, загружаных багажом Гары. – Такім чынам, пары наступныя: Мундунгус ляціць са мной на мятле…
- Чаму гэта я з вамі? – выклікнуў Гары, які стаяў бліжэй усіх да ўваходных дзвярэй.
- Таму што толькі за табой патрэбна вока ды вока! – і чарадзейнае вока намёртва спынілася на Мандангусе. Затым ён працягнуў: - Артур і Фрэд…
- Я – Джордж, - сказаў блізнюк, на якога паказаў Мудзі. – Няўжо вы не можаце адрозніць нас, калі мы Гары?
- Выбач Джордж…
- Да я жартую, на самай справе я – Фрэд…
- Даволі валяць дурня! – прагыркаў Мудзі. – Далей – Джордж або Фрэд хто з вас, чорт пабяры, - з Рэмусам. Міс Дэлякур…
- Я вазьму Флёр на фестрала, - сказаў Біл. – Яна не ў захапленні ад мёцел.
Флёр падышла і ўстала да яго, пасылаючы яму адданы погляд, які Гары спадзяваўся больш ніколі не з’явіцца на яго твары.
- Міс Грэнжэр з Кінгслі, зноў фестрал…
Герміёна выглядала ўпэўненай, паколькі яна ўсміхнулася Кінгслі. Для Гары не было сакрэтам, што Герміёна не вельмі добра кіруе мятлой.
- Гэта азначае, што мы з табой Рон, - радасна выпаліла Тонкс, пастукваючы кружкай па дрэве на якім калыхалася. Рон не быў гэтак жа задаволены як і Герміёна.
- Ну а ты са мной, Гары. Так? – спытаў Хагрыд, трохі ўсхвалявана. – Мы на матацыкле. Ці разумееш, мятлы і фестралы не ватрымоўваюць маю вагу. Не так ужо і шмат народа ездзіла са мной, таму ты сядзеш у брычку.
- Як выдатна. – сказаў Гары не зусім праўдзіва.
- Мы лічым, што Пажыральнікі Смерці чакаюць, што ты паляціш на мятле, - растлумачыў Мудзі, які быццам ведаў, што адчувае Гары. – У Снэйпа было досыць часу, каб распавесці ім усё, што ён ведаў. Так што калі мы раптам натыкнемся на Пажыральнікаў яны, спадзяюся, абяруць таго Гары, які будзе на мятле. Нарэшце ўсё. – ён працягнуў, звязваючы мяшок з рэчамі лжэ-Потэраў і падыходзячы да дзвярэй. – Даю яшчэ тры хвіліны, да таго як мы паляцім. Няма сэнсу зачыняць заднія дзверы – гэта не спыніць Пажыральнікаў Смерці, калі яны прыйдуць. Наперад…
Гары падняў адразу заплечнік, пошуг, і клетку з Хэдвіг і паспяшаўся за астатнімі ў цемру саду.
Са ўсіх бакоў мётлы скакалі ў рукі; Герміёна, з дапамогай Кінгслі ўжо залязала на вялікага чорнага фестрала, Флёр – на іншага, з дапамогай Біла. Хагрыд ужо стаяў напагатове побач са сваім матацыклам, апрануўшы ахоўныя акуляры.
- Гэта што? Матацыкл Сірыюса?
- Ён самы, - адказаў Хагрыд, радасна гледзячы ўніз на Гары, - І ў апошні раз ён быў на ім, Гары, я б мог кіраваць ім адной рукой!
Гары адчуваў сябе абражаным, паколькі сеў ў брычку, ён стаў на парадак ніжэй. Рон усміхнуўся гэтаму, бо Гары нагадаў яму дзіцяці. Гары паклаў у ногі свой заплечнік і мятлу, а клетку заціснуў паміж каленамі. Яму было жудасна няёмка.
- Артур трохі палепшыў яго, - сказаў Хагрыд, не звяртаючы ні мізэрнай увагі на дыскамфорт Гары. Сам жа ён сеў на матацыкл, які пачаў рыпаць і на цалю пагрузіўся ў грунт. – У яго ёсць зараз пара сакрэтаў. Гэта ўсе мае ідэі, - ён паказаў тоўстым пальцам на фіялетавую кнопачку ў спідометра.
- Калі ласка, Хагрыд, будзь асцярожны, - папрасіў містэр Уізлі, які стаяў побач з імі, трымаючы сваю мятлу, - Я ўсё яшчэ не ўпэўнены, што можна, і наогул гэта можна ўжываць толькі ў самых экстраных сітуацыях.
- Ну і выдатна, тады, - прагаварыў Мудзі. – Усе на зыходныя пазіцыі, калі ласка. Я жадаю, каб мы пакінулі гэтае месца адначасова, а то ўвесь сэнс нашай дыверсіі абваліцца.
Усе кіўнулі.
- Трымайся мацней, Рон, - сказала Тонкс. І Гары бачыў, як Рон кінуў на Люпіна вінаваты погляд, перш чым абняць яе за талію. Хагрыд завёў матацыкл, ён зароў, як дракон і завібрыраваў.
- Поспеха ўсім, - пажадаў Мудзі. – Убачымся праз гадзіну ў Нары. На лік тры. Раз… Два… ТРЫ!
Раздаўся аглушальны шум матацыкла, і Гары адчуў, што брычка дала непрыемны нахіл. Яны вельмі хутка паднімаліся ў паветра, яго вока заслязілася, валасы хвасталі па твару. Вакол яго таксама ўзляталі мётлы, доўгі чорны хвост фестрала прамільгнуў побач. Яго ногі, якія трымалі клетку і на якіх ляжаў заплечнік, спухлі і пачалі зацякаць. Яму было так дурна, што ён амаль забыў у апошні раз зірнуць на хату нумар чатыра па Прайвет Драйв. А калі ён зірнуў уніз, то не змог разабраць, якая з хат яго.
Раптам, адкуль не вазьміся яны былі акружаны. І затым, прынамсі трыццаць закрытых фігур, якія завіслі ў паветры, сфарміравалі шырокі круг, у сярэдзіне якога падняліся члены Ордэна.
Крыкі, полымя зялёнага святла паўсюль: Хагрыд даў газу, і матацыкл перавярнуўся. Гары страціў пачуццё адчування прасторы. Ліхтары над ім, крыкі вакол яго, сам ён чапляецца за брычку – адзінае выратаванне. Усе яго рэчы пачалі слізгаць з пад ног:
- Не! НА ДАПАМОГУ!
Мятлу загруціла таксама, але ў яго хапіла сіл утрымаць шлейкі заплечніка і клетку за самую верхавіну, і як раз матацыкл перавярнула зваротна. Секунда палягчэння – і зноў вакол заблішчалі выбліскі зялёнага святла. Сава звалілася на дно клеткі.
- Не! НЕ!
Матацыкл пасоваўся наперад. Гары кінуў погляд на Пажыралінікаў Смерці, якія раступаліся перад матацыклам Хагрыда.
- Хэдвіг! Хэдвіг…
Але сава ляжала нерухома на дне сваёй клеткі. Ён не мог прыняць гэта, і яго трывога за іншых была найважнейшай. Ён паглядзеў праз плячо і ўбачыў масу людзей, выбліскі зялёнага святла, дзве пары людзей на мётлах, якія ўзляталі прэч на адлегласць, але ён не бачыў хто гэта быў:
- Хагрыд, мы павінны вярнуцца, мы павінны вярнуцца! – ён вапіў, імкнучыся перакрычаць роў матора, спрабуючы чараваць над клеткай з Хэдвіг, не жадаючы прымаць відавочнае, што яна мёртвая. – Хагрыд, АБЯРНІСЯ ЖА!!!
- Маё заданне – даставіць цябе ў бяспецы да пункта прызначэння, Гары! – прароў Хагрыд, і адкрыў засланку.
- Спыніся! СПЫНІСЯ! – крычаў Гары, але як толькі ён азірнуўся назад, два зялёных шара праляцелі міма яго левага вуха: чатыра Пажыральніка Смерці аддзяліліся ад круга і пачалі пераследаваць іх, цэлячыся ў шырокую спіну Хагрыда. Хагрыд адхінуўся, але Пажыральнікі Смерці не адставалі ад матацыкла, пасылаючы ўсё больш заклёнаў у іх бок. А Гары не мог нагнуцца ў брычку настолькі, каб пазбягаць іх. Выгінаючыся, ён крычаў: - Ступефай! – і чырвоны ахоўны шар выляцеў з яго палачкі, расчышчаючы прамежак паміж Пажыральнікамі Смерці, паколькі яны разляцеліся ў розныя бакі, каб пазбегнуць траплення.
- Трымайся, Гары, зрабі гэта для іх! – усё крычаў Хагрыд, і Гары паглядзеў на верх як раз своечасова, каб убачыць, што Хагрыд націскае тоўстым пальцам зялёную кнопку побач з датчыкам паліва.
Сцяна, магутная чорная сцяна вырвалася з выхлапной трубы. Выцягнуўшы шыю, Гары бачыў, што яна пашырылася і заняла ўвесь паветраны абшар. Трое з Пажыральнікаў Смерці адхіліліся, але чацвёртаму не павезла: ён знік з выгляду, а затым каменем паляцеў уніз, яго мятла разляцелася на кавалачкі. Адзін з яго таварышаў паспрабаваў яго выратаваць, але яго паглынула цемра, а Хагрыд прыхіліўся да руля і дадаў газу.
Больш недаравальныя заклёны не ляцелі ў галаву Гары ад двух пакінутых у цэласці палачак Пажыральнікаў Смерці: яны цэліліся ў Хагрыда. Гары адбіваўся далёкімі Ашаламляльнымі заклёнамі: чырвоныя і зялёныя шары сутыкаліся ў паветры і разляталіся сотнямі іскраў. Гары з жахам глядзеў на гэты феерверк і думаў, што маглы ў нізе нават не могут уяўляць, што зараз адбываецца:
- Вось, што мы зробім зараз, Гары, трымайся, - прагукаў Хагрыд і ткнуў па другой кнопцы.
Гэтым разам з выхлапной трубы выляцела вялікая сетка, але Пажыральнік Смерці быў да гэтага гатоў. Ён не толькі увярцеўся, ды яшчэ і таварашаў выратаваў. Пасля гэтага ганенне працягнулася з новай сілай.
- Зараз стане яшчэ цяжэй трымацца, Гары! – працягваў крычаць Хагрыд, і Гары ўбачыў, што ён цягнецца да чырвонай кнопкі на спідометры.
- З беспамылкавым ровам з выхлапной трубы выляцела полымя драконавага агню, распаленага да бяла, а матацыкл рэзка ірвануў наперад. Гары ўбачыў, што праследавальнікі зніклі з поля зроку, але ў той жа час ён зразумеў, што стан матацыкла безнадзейны – ён трашчаў па швах.
- Усё нармальна, Гары! – прагукаў Хагрыд, скідаючы хуткасць. Нікто іх не пераследваў больш, але брычку пачало люта круціць у віхары створаным матацыклам.
- Я ж на ім, Гары, не хвалюйся! - лямантаваў Хагрыд, а з кішэні свайго жылета ён дастаў ружовы у кветачку парасонік.
- Хагрыд! Не! Дазволь мне!
- РЭПАРО!
Аглушальны ўдар, і брычка канчаткова адляцела ад матацыкла. Гары ляцеў наперад, захоплены палётам матацыкла, у той час як брычка імкліва падала ўніз.
У адчай Гары паказаў палачкай на брычку і прагукаў: - Вінгардыум Левіоса!
Брычка прыскокнула, як мячык, не кіраваная, алее ўсё жа парыла. Але ў яго была толькі секунда прадышкі, бо тры фігуры пажыральнікаў Смерці набліжаліся да яго.
- Ужо іду, Гары! – прагукаў Хагрыд аднекуль з цемры, але Гары адчуваў, што брычка пачала падаць зноў. Прыхіліўшыся на колькі мог, ён навёў чарадзейную палачку на тры надыходзячыя фігуры і залямантаваў: - Імпедымента!
Заклён паразіў сярэдняга Пажыральніка Смерці дакладна ў грудзі і на імгненне ён завіс у паветры, раскінуўшы рукі, нібы стукнуўся аб нябачны бар’ер. Адзін з яго таварышаў ледзь было не сапхнуўся з ім.
Брычка пачала падаць яшчэ хутчэй, заклёны праляталі блізка ад галавы Гары, хавацца яму было недзе, бо калі ён спрабаваў атуліцца ў брычке, то балюча біўся зубамі аб яе бок, выбіўшы пры гэтым адзін.
- Я іду, Гары, я іду!!!
Велізарная рука схапіла Гары за каўнер і выцягнула з брычкі, якая рэзка пачала падаць. Гары выцягнуў за сабой заплечнік. А калі ён апынуўся на матацыкле, атрымалася, што яны з Хагрыдам сядзяць спіна да спіны. Пажыральнікі адсталі, і Гары выціраючы кроў з вуснаў, спакойна накіраваў палачку на брычку і пракрычаў: - Канфрынга!
Ён адчуваў усім нутром пакутлівы боль Хэдвіг, таму што брычка падарвалася, а разам з ёй і Пажыральнік Смерці і яго мятла. Другога адкінула назад і ён знік.
- Гары, мне так шкада, мне так шкада, - енчыў Хагрыд, - Мне не трэба было спрабаваць паправляць яе самому, у мяне ж няма вопыту!
- Гэта не праблема, толькі працягвай ляцець, - прагукаў Гары, паколькі яшчэ два Пажыральніка Смерці з’явіліся з цемры і пачалі набліжацца.
Паколькі зноў пачалі сыпацца заклёны, Хагрыду прыйшлося адхінуцца і рабіць зігзагі. Ён не мог выкарыстаць кнопку драконавага агню яшчэ раз з-за Гары, які сядзеў для гэтага на занадта небяспечным месцы. Гары пасылаў Ашаламляльны заклён, стрымліваючы ворагаў. Ён пасылаў і іншыя заклёны ў іх. Адзін з Пажыральнікаў Смерці паспеў ухіліцца, але іншы не. Гары бачыў, як чырвонае полымя слізганула па чорным каптуры, і Гары ўбачыў ненатуральна белы твар Стэнлі Шунпайка – Стэна.
- Экспеліармус! – пракрычаў Гары.
- Гэта ён, гэта ён, ён сапраўдны!
Крык Пажыральнікаў Смерці даносіўся да Гары нават скрозь шум матора. Але ў наступны момант абодва праследавальніка адсталі і зніклі з выгляду.
- Гары, што адбываецца? – пророў Хагрыд. – Куды гэта яны?
- Не ведаю!
Але Гары было страшна: памерлы Пажыральнік Смерці крычаў: “Ён сапраўдны!” – як жа ён пазнаў? Гары азірнуўся і ўбачыў вакол толькі пустую цемру і адчуў пагрозу. Дзе гэта яы?
- Хагрыд, давай яшчэ раз полымя дракона. Трэба выбірацца адсюль!
- Тады трымайся мацней, Гары!
Зноў аглушальны роў, зноў бела-сіняе полымя з выхлапной трубы. Гары адчуў, што саслізгвае. Хагрыд пазіраў на Гары, дапамагаючы яму па меры магчымасці.
- Я думаю, мы адарваліся! Я думаю, мы зрабілі гэта!
Але Гары не быў упэўнены. Страх скоўваў яго, калі ён аглядаўся па баках, ён быў упэўнены, што хтосьці з’явіцца… Навошта яны звярнулі назад? У аднаго з іх нават была чарадзейная палачка… Гэта ён… Ён – сапраўдны… Яны гэта сказалі адразу ж пасля таго, як ён паспрабаваў раззброіць Стэна…
- Мы амаль на месцы, Гары, мы амаль гэта зрабілі!!! – цешыўся Хагрыд.
Гары адчуў, што матацыкл знізіўся, хоць агні ўнізе яшчэ былі маленькімі, як зоркі.
Шнар пачало нясцерпна паліць. Пажыральнікі Смерці з’явіліся з двух бакоў адначасова. Пара Смяротных заклёнаў праляцела недалёка ад галавы Гары.
Затым Гары ўбачыў яго. Вальдэморт ляцеў падобна дыму на ветры, без мятлы або фестрала, каб трымацца ў паветры. Яго змяінападобны твар, мігатлівы з цемры, яго белыя пальцы, якія зноў сціскалі чарадзейную палачку.
Хагрыд выдаў крык страху і сышоў у крутое піке. Чапляючыся за жыцце, Гары паслаў ў паветра Ашаламляльныя заклёны, якія ляцелі наўздагад. Яны разляталіся сотнямі іскраў. Гары ведаў, што Ён усё яшчэ тут.
Зялёныя іскры зашпуляліся вакол іх зноў. Гары не ведаў, куды пасылаць заклёны – уверх або ўніз. Шнар усё яшчэ пёк. Ён чакаў смерці ў любую хвіліну. Ён убачыў фігуру на мятле, убачыў як яна падняла руку…
- НЕ!
З крыкам Хагрыд пераскочыў намятлу Пажыральніка Смерці. Гары бачыў, як яны падаюць, таму што мятла не можа вытрымаць такую вагу.
Трымаючыся за матацыкл толькі каленамі, Гары чуў крык Вальдэморта: - Мой!
Усё было кончана. Ён не мог ні бачыць, ні чуць дзе Вальдэморт. Ён кінуў погляд на іншага Пажыральніка Смерці і пачуў: - Авада…
З-за болі, Гары прышлося зачыніць вочы, і яго палачка пачала дзейнічаць самастойна. Ён адчуў магутнае прыцягненне, як ад вялікага магніта, яркае залатое святло праз паўзаплюшчаныя векі, чуў трэск і крык лютасці. Пакінуты Пажыральнік Смерці вапіў, крычаў ад болю Вальдэморт: - НЕ! – Гары ачуўся побач з кнопкай драконавага агню і што ёсць мочы стукнуў па ён. Рэзкае паскарэнне і матацыкл вельмі хутка паляцеў уніз, да зямлі.
- Хагрыд! – зваў Гары, трымаючы мілы сэрцу волата матацыкл. – Акцыо, Хагрыд!
Матацыкл паскорыўся. Твар Гары быў на ўзроўні руля. Таму ён мог бачыць толькі асобнія агні, якія праляталі ўсё бліжэй. А ззаду яго быў іншы крык: - Ваша палачка, Селвін, дайце мне вашу палачку!
Ён адчуў Цёмнага Лорда, перш чым убачыў яго. Паглядзеўшы ў бок, ён убачыў чырвоныя вочы і падумаў, што гэта будзе апошняе, што ён убачыць, таму што Вальдэморт рыхтаваўся да нападу.
А затым Вальдэморт знік. Гары паглядзеў уніз і ўбачыў Хагрыда, распластанага па зямлі выразна перад ім. Ён з сілай націснуў на тормазы, каб не наехаць на Хагрыда, але з-за гэтага ён паляцеў у грузны вадаём.
—
Достарыңызбен бөлісу: |