Разьдзел 22.ПРАВАПІС І, Ы ПАСЬЛЯ Д/ДЗ, Т/Ц, З, С56 -
У словах, утвораных ад пазычаньняў пры дапамозе ўласнабеларускіх словаўтваральных сродкаў зычныя д, т, з, с памякчаюцца (пры гэтым д, т пераходзяць у дз, ц) і пасьля іх пішацца і:
― назоўнікі з суфіксам адзінкавасьці -ін-: газэта – газэціна, гонта – гонціна, паркет – паркеціна, штыкет – штыкеціна, шрот – шраціна;
― назоўнікі з памяншальным суфіксам -ік-: білет – білецік, жакет – жакецік, кант – канцік, корд (меч) – кордзік, ГАЗ – “газік”, “форд” – “фордзік” (аўтамабіль)57;
― адназоўнікавыя дзеясловы на -іць: бэстыя – бэсьціць, капрыз – капрызіць, магніт – намагніціць, мазута – прамазуціць, сакрэт – засакрэціць.
Заўвага. Разьмежаваньне правапісу словаў з суфіксам -ік-/-ык- у залежнасьці ад яго паходжаньня й значэньня дае магчымасьць разрозьніваць паронімы: дротык ‘кароткая дзіда’ – дроцік ‘тонкі дрот’, портык (архіт.) – порцік ‘малы порт’.
-
У пазычаньнях і вытворных ад іх словах папярэдні элемэнту ір- зычны – мяккі: арыенцір, брыгадзір, буксір, камандзір58, касір, манціроўка, марціра, мундзір59, пункцір, рэкецір, эліксір; дрэсіраваць, камандзіраваць, касіраваць, каціравацца, лідзіраваць, пасіраваць60.
-
У словах з суфіксамі й фіналямі -ізм-/-ызм-, -ій-/-ый- (у т. л. у спалучэньнях -іе-/-ые-, -іё-/-ыё-, -іі/-ыі, -ію-/-ыю-, -ія-/-ыя-), іл-/ ыл-, -ін-/-ын-, -інг-/-ынг-, -іс-/-ыс-, -іст-/-ыст-, -іў-/-ыў- (-ів-/-ыв-) і ў вытворных ад іх словах:
― пасьля д, т пішацца ы61:
атлетызм, будызм, драматызм, садызм, фанатызм;
андыйскі, балтыйскі, дравідыйскі, індыйскі, сагдыйскі, самадыйскі; аўдыенцыя, градыент, мэдыевіст, карыес; аўдыё, ідыёт, радыё; акварыюм, кампэндыюм, мэдыюм, подыюм, прэзыдыюм; радыюс; гвардыя, дэмакратыя, камэдыя, пародыя, тэлепатыя, Асэтыя, Індыя, Кахэтыя, Удмуртыя, Якутыя;
мэтыль, этыль; бляндын, бэрнардын, валякардын, гетэрадын, бурштын, нікатын, сатын, плятын (хімічны элемэнт); гардына, ундына, брыгантына, гільятына, жэлятына, шкарлятына, Аргентына/Арґентына, Абэрдын, Палестына, Сардынія, у т. л. асабовыя імёны Аляўтына, Валянтын(а), Канстантын, Мартын(а), Хрыстына (побач з Аляўціна, Валянцін(а), Канстанцін, Марцін(а), Хрысьціна), але толькі Канстантынопаль;
інбрыдынг, кастынг, ліфтынг, маркетынг, мітынг, пудынг;
мэтыс, нотыс, радыска, хадыс;
артыст, дантыст, мэтадыст, парадыст, радыст;
аб’ектыў, нэгатыў, рэцэдыў; актывіст, матывацыя;
― пасьля з, с пішацца і62:
марксізм, параксізм, расізм, саліпсізм;
андалюзійскі, гімназійны, інданэзійскі, мансійскі, пэнсійны, тэлевізійны; маляйзіец; пансіён; калізіі, прэтэнзіі; сымпозіюм; агрэсія, артэзіянскі, вэрсія, дыфузія, пасіянарны, энтузіязм; Азія, Грузія, Валенсія, Касіюс, Пэрсія, Цэльсіюс63;
гідраксіл, карбаксіл;
апэльсін, бэнзін, грузін, дрызіна, казіно, карасіна, лізін, лімузін, макасіны, пэпсін, таксін, тузін; Баргузін;
дансінг, лізінг, прэсінг;
гетэрозіс, лізіс, місіс, скепсіс, сэпсіс, экзэрсіс; аазіс, апакаліпсіс, базіс, генэзіс, катэхізіс, крызіс, тэзіс64; басіст, гімназіст;
абразівы, агрэсіўны, курсіў, масіў, пасіў, эксклюзіў.
-
У астатніх выпадках, г. зн. на пачатку і ў сярэдзіне асновы, д, т, з, с, у т. л. у словах з суфіксамі -ыд-, -ык- (чаргуецца з ыц , -ыч-; не атаесамляць з уласнабеларускім -ік-/-ык-), -ым-, ыт- перад спрадвечным і мовы-крыніцы не памякчаюцца, і пасьля іх пішацца ы:
дыван, дывізія, дыета, дызайн, дызэль, дыскусія, дыхтоўны, дыярама, індыкт, нэадым, радыска, сындыкат; індык, мэдык, мэдыцына, мэдычны, сынодык; бандыт, крэдыт, эрудыт; Дыжон, Дыкенз, “Дынама”, Дыяна, Адыс-Абэба, Кандыд, Мобі Дык, Сардынія, Туцыдыд, Эдып;
тыгр(а), тыльда, тыран, тытла, тытры, тытул, тыфус, артышок, бастыён, дыптых, мартыралёг, пасатыжы, прэстыж; агностык, аналітык, антысэптык, аўтэнтык, батык, бутык, люнатык, мастыка, містыцызм, нэўратычны, оптык, палітык, паралітык, плястычны, практыцызм, сыноптык, тэарэтычны; інтым, сантым; апэтыт, атыт, мастыт; Тыбэт, Тыльжа й Тыльзыт, Тырана, Тымор, Арктыка, Атлянтыда, Атыла, Матыльда;
зыгзаг, зыгота, мінэзынгер, фтывазыд; музыка, м’юзыкал, рызыка, фізык; халензым, энзым; візыт, дэпазыт, кампазытар, керамзыт, паразыт, транзыт; Зыгмунт, “Зынгер”, Ізыда, Нэмэзыда, Сызыф;
сыгнал, сыгнэт, сыдар, сылікатны, сымфонія, сынод, сынонім, сынхронны, сыроп, сыстэма, сытуацыя, псыхалёгія; аксыд, пэрсыдзкі; клясык, клясыцызм, клясычны, лексыкон, таксычны; максымум (але: Максім); баксыт, эпаксыт; Сыднэй, Сылезія, Сыцылія, Сымон.
Заўвага А. У некаторых пазычаньнях з, с замацаваліся:
– як цьвёрдыя, і пасьля іх пішацца ы: кармазын, кузына, магазын, разынкі, экзыль;
– як мяккія, і пасьля іх пішацца і: кракадзіл, лаціна й вытворныя, пэрсік, сальцісон, сілас; Бураціна, Ціт (але Тытус); у т. л. з прычыны пазьбяганьня аманіміі: Дзіна (імя) – дына (адзінка вымярэньня), сіці – сыты, сыці (ад сыць ‘сытасьць; спажыва’ й ‘сьнітка’); цік (мэдычны тэрмін; тканіна; дрэва) – тык (ад тыкаць).
Заўвага Б. У іншамоўных суфіксах словаў з славянскай утваральнай асноваю звычайна пішацца і: гусіт, пабядзіт, хвасьцізм, хвасьціст.
-
У фіналях нескланяльных назоўнікаў д, т, з, с памякчаюцца й пасьля іх пішацца і: бігудзі, вадзі, дэндзі, гіндзі, лэдзі, модус вівэндзі65, Вэрдзі, Гарыбальдзі/Ґарыбальдзі, Зугдыдзі; асарці, канфэці, пабліcыці, пэнальці, сіці, травэсьці, т’юці, “Баўнці”, Брындызі, Бэлу-Арызонці, Гаіці, Джыбуці, Павароцьці, Поці, Таіці, Тымаці; ашкеназі, жалюзі, мафіёзі, “Штазі”, у т. л. у прыстаўцы квазі-: квазіоптыка, квазістатычны; івасі, максі, псі, пэпсі-кола, сі (нота), таксі, фарсі, шасі, Кутаісі, Тбілісі; у т. л. у складаных словах: дыксілэнд, Сўазілэнд.
Множналікавыя скланяльныя назоўнікі ў гэтай пазыцыі пішуцца праз -ы: бэрмуды й Бэрмуды, джынсы, Анды, Багамы, Сыракузы.
-
Фінальны і ў румынскіх (у т. л. малдоўскіх) уласных назовах:
― пасьля зацьвярдзелых на пісьме не перадаецца: Бівалар (Bivolari), Бэлц (Bălţi), Галац/Ґалац (Galaţi), Кэлэраш (Călăraşi), Яш (Iaşi; побач з традыцыйным Ясы);
― у астатніх выпадках перадаецца як ь, бо абазначае мяккасьць папярэдняга зычнага: Баташань (Botoşani), Вулкэнэшць (Vulcăneşti), Кэўшэнь (Căuşeni), Фларэшць (Floreşti).
-
Назовы літараў ангельскае мовы пры перадаваньні па-беларуску пішуцца:
― пасьля д, т – ы: Ды-Пі (DP), Эм-Ты-Ві (MTV);
― пасьля з, с – і: Зі-Зі-Топ (ZZ Top), Бі-Бі-Сі (BBC).
Достарыңызбен бөлісу: |