-
У пазычаньнях і вытворных ад іх словах апошнія зычныя (утваральнай) асновы перад е зьмякчаюцца:
― пры словазьмяненьні (скланеньні, спражэньні) паводле законаў беларускае мовы: азбэст – у азбэсьце, дэкада – дэкадзе, старт – на старце, эпізод – у эпізодзе;
― пры словаўтварэньні з дапамогай уласнабеларускіх фармантаў -ец, -еец, -ейск-: гвард|ыя – гвардзеец, гвардзейскі, Багам|ы – багамец, Ганз|а – ганзейскі, Панам|а – панамец, Эўроп|а – эўрапеец, эўрапейскі.
Заўвага А. Уласнабеларускі суфікс -ей- трэба адрозьніваць ад іншамоўнага фарманта -эй-, які пішацца нязьменна як у саміх пазычаньнях, гэтак і ў вытворных ад іх словах: арамэй – арамэйскі; музэй – музэйны; фарысэй – фарысэйскі; халдэй – халдэйскі; юдэй, Юдэ[й|а] – юдэйскі; сьпідвэй, эпапэя; Касіяпэ[й|а] – касіяпэйскі; Аркнэйскія астравы, Арфэй, Калізэй, Прамэтэй, Тадэй (побач з Тадэвуш), Тэсэй, Элізэйскія палі (фр. Champs Elysees).
Заўвага Б. Лексычнае значэньне вытворных ад тапоніма Інд(ыя) залежыць ад утваральнай асновы й словаўтваральных сродкаў:
– утваральная аснова інд- + суфікс -ей- (у складзе фармантаў -еец, ейск-: індзеец ‘аўтахтонны жыхар Амэрыкі’, індзейскі;
– утваральная аснова інды[й]- бяз суфікса -ей- (з дапамогаю суфіксаў -ец, -ск-): індыец ‘жыхар Індыі’, індыйскі.
Разьдзел 26.ПЕРАДАВАНЬНЕ ПАДВОЙНЫХ Падвойныя галосныя -
Пры асваеньні іншамоўных уласных імёнаў спалучэньні галосных аа, ää, ee, oo, öö перадаюцца праз аа (яа), ээ (еэ), оо (ёо): Аахэн, Гаага/Гааґа, Каас, Маастрыхт, Саарэмаа, Кляас (Klaas); Батыр-оол, Найсоо, Тоомас, Ватэрлёо (Waterloo); Остзээ, “Ээстымаа”, Леэда (Leedo).
Спалучэньні галосных іi, uu, üü, yy перадаюцца праз ый (ій), уў (юў): Нійт (Niit), Сійг/Сійґ (Siig), Тыйт (Tiit); Руўт (Ruut), Руўтэль (Rüütel), Мюўр (Müür).
Падвойныя зычныя69 -
У фіналях пазычаньняў (у агульнай лексыцы – пераважна назоўнікі жаночага роду на -а, -я) падаўжэньне зычных льл, нн, ньн, цц, цьц, чч можа захоўвацца70:
бандэрыльля (іт. banderilla), камарыльля (гішп. camarilla), кальля (лац. calla), кельля (грэц. κελλί), мантыльля (гішп. mantilla), пэрыльля (лац. perilla), сэгідыльля (гішп. seguidilla), эскадрыльля (фр. escadrille); Дзэфірэльлі (іт. Zeffirelli), Сэвільля (гішп. Seville), Трухільлё (гішп. Trujillo);
асанна, бонна, бэлядонна, ванна, геенна, дзіванна, донна, канна, мадонна, манна, панна, прымадонна, саванна, сунна, фінна; Ганна, Жанна, Канны. Але: антэна, калёна, тона, Іна, Нона;
доньня (гішп. doña71), дуэньня (гішп. dueña), піраньня (гішп. piraña); Балёньня (іт. Bologna72), Мантаньня (гішп. Montaña), Міньню (парт. Minho);
Бугацьці/Буґацьці (Bugatti), Лярэнцэцьці (Lorenzetti), Павароцьці (Pavarotti)73;
мэцца (іт. mezzo), піцца (іт. pizza); Бароццы (Barozzi), Гоццы/Ґоццы (іт. Gozzi74), Ніцца (іт. Nizza, фр. Nice);
Бакачча (іт. Boccaccio75), Бэрталюччы (іт. Bertolucci), Мікелюччы (іт. Michelucci), Фэручча (іт. Feruccio).
-
У астатніх выпадках у пазычаньнях падвойныя напісаньні зычных мовы-крыніцы перадаюцца адной адпаведнаю літараю: абат (abbat-), акорд (accordo), анатацыя (annotatio), апарат (apparatus), багі (buggy), брута (brutto), будызм (buddhism), вагабіты (ад Wahhab), каса (cassa), карозія (ад corrosio), маса (massa), нэта (netto), рапарт (rapport), сымэтрыя (symmetria), элін (Ελλην), эфэкт (effectus); Бразавіль (Brazzaville), Гэнрыета (Henriette), Мэка (Mecca), Ота (Otto), Фэрара (Ferrara).
Заўвага. Паводле гэтага ж прынцыпу перадаецца нямецкае спалучэньне dt [тт] – праз адну літару т: Вунт (Wundt), Гумбальт (Humboldt), Дармштат (Darmstadt), Шміт (Schmidt).
Достарыңызбен бөлісу: |