Разьдзел 9.ПРАВАПІС С, З, Ц, ДЗ ПЕРАД МЯККІМІ ЗЫЧНЫМІ32 -
Памякчэньне с, з перад наступнымі мяккімі зычнымі (апроч г (ґ), к, х) перадаецца на пісьме ў межах слова (асыміляцыйнае памякчэньне): сьвет, сьнег, сьпевы, сьфінкс, бясьсьнежны, бундэсьліга, дысьлякацыя, мюсьлі, радасьць, расьцьвісьці, эксьлібрыс, на высьпе, у зьмесьце, Сьміт, Сьцяпан, Касьцюшка, Лэсьлі, Шэксьпір; зьвер, зьдзек, разьбіць, спазьніцца, у арганізьме, на прызьбе, пры спазьме, Зьбігнеў, Зьвіяд, Зьміцер; у т. л. перад [й]: зьезд, зьёрзаць, зьі´нець, разьюшаны, разьятраны, пасьянс, часопіс “Парызьен”.
Асыміляцыйнае памякчэньне пашыраецца й на прыназоўнікі з, без/бяз, праз, цераз: зь вераю, бязь сьлёз, празь лес, церазь сетку; зь юнаком, бязь і´х, празь ёрмы, церазь яліну; зь І´наю, бязь Янкі, празь Ельню, церазь Юрмалу.
Перад мяккімі г (ґ), к, х асыміляцыйнага памякчэньня зычных с, з не адбываецца: скеміць, скептык, скіба, сківіца, скінуць, скіраваць, схібіць, схізма, схіл, схітраваць, аскепак, беларускі, маскіты, расхінуць, Скідзель, Скірмунт, Эсхіл; згінаць, лезгіны, мазгі, рэзгіны, Згіроўскі; з гітараю, без кішэні, праз Гент/Ґент, цераз Хільчыцы.
Заўвага А. Перад пачатковым ненаціскным і прыстаўны [й] не разьвіваецца, таму ў прыназоўніках перад ім з не памякчаецца: з ідэяй [з ыдэ´йай], без іголкі [б’эз ыго´лк’і], праз імглу [праз ымглу´], цераз ільды [ц’эраз ыл’ды´].
Заўвага Б. Асыміляцыйнае памякчэньне трэба адрозьніваць ад спрадвечнае (этымалягічнае) мяккасьці, якая не залежыць ад цьвёрдасьці–мяккасьці наступнага зычнага: бацькі – бацька, дзьме – дзьму, дзядзькі – дзядзька, ледзьве – ледзь, пісьменьнік – пісьмо, просьбіт – просьба, разьбяр – разьба, цьмяны – цьма, штосьці – штось.
Заўвага В. Перад ініцыяльнымі ётавымі Е., Ё., Ю., Я. пішуцца прыназоўнікі на зь: Еўдакія – зь Е. Лось, Ёган – бязь Ё. Штраўса, Юлі – празь Ю. Таўбіна, Яўген – зь Я. Куліком; перад ініцыяльным І. – прыназоўнікі на з: Іван – без І. Луцкевіча, Ігар – цераз І. Жалязоўскага, Іпаці – з І. Пацеем.
-
Зычныя ц, дз перад наступным мяккім в у межах кораня – таксама мяккія: цьвёрды, цьвік, цьвікля, цьвіль, цьвінтар, цьвіркун (побач з цвыркун), цьвяліць, цьвярозасьць, бацьвіньне, буцьвець, дранцьвець, ліцьвін (побач зь літвін), сьцьвердзіць, чацьвер, яцьвяг, Цьвер, Цьвікаў, Цьвірка, Мацьвей, Сьцьвіга, Яцьвязь; дзьве, дзьверы, Дзьвіна, Ядзьвіга (побач зь Ядвіга).
Заўвага А. Перад зычнымі (апрача в), на сутыках марфэмаў, у фіналях назоўнікаў -тве, -две, а таксама ў бальшыні іншамоўных уласных імёнаў зычныя т, ц, д, дз застаюцца цьвёрдыя: тлець, тля, для, днець, адмірал, ад’ютант, мацнець, падвесьці, пэндзлік, на тле, пры мардве, у таварыстве, Латвія, Людвік, Людміла, Мардвілка, Цнянка, Ядвіга (побач зь Ядзьвіга), на Цне, у Літве.
Заўвага Б. У іншамоўных словах зычныя с, з, т, д перад ў нескладовым, незалежна ад якасьці наступнага галоснага, не памякчаюцца: Гудўін/Ґудўін, Сўіфт, Тўін-Фолз, Эдўін.
Достарыңызбен бөлісу: |