Набывайце папяровую вэрсію на вэб-сайце


Разьдзел 8.ПРАВАПІС ПРЫСТАЎНЫХ І ЎСТАЎНЫХ ГАЛОСНЫХ



бет7/22
Дата23.07.2016
өлшемі0.83 Mb.
#216040
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   22

Разьдзел 8.ПРАВАПІС ПРЫСТАЎНЫХ І ЎСТАЎНЫХ ГАЛОСНЫХ

Прыстаўныя галосныя


  1. Ва ўласнабеларускіх словах перад зьбегамі зычных, зь якіх першая р, л, м, разьвіваецца прыстаўное і: імшарына, імшысты, імчаць, імкнуцца, імгла, імгненьне, іржа, іржаць, ілгаць, ільсьнець, імша, ірдзець, ільняны, іртуць, імжа, ільга (побач з мжа, льга).

У словах з каранямі -мх-/-мш-, -рж- (з значэньнем ‘жыта’) можа разьвівацца прыстаўное а: амшара, амшарына, аржаны, аржышча (побач з імшара, імшарына, іржаны, іржышча). Толькі з прыстаўным а (або наагул без прыстаўнога) ужываецца тапонім Амсьціслаў25.

Калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, прыстаўны можа зьнікаць: па мшарыне, на мшу, пры ржышчы, па мжычцы, у мгле, коні ржуць, у ртуць (побач з па імшарыне, па амшарыне, на імшу, па іржышчы, па імжы, у імгле, коні іржуць, у іртуць).

Заўвага А. Прыстаўное і можа ўзьнікаць і перад іншымі спалучэньнямі зычных: ігруша, іспыт, істужка (побач з груша, спыт, стужка), ісподка ‘рукавіца’, істопка ‘варыўня’.

Заўвага Б. У аднаскладовых назоўніках зь беглым о/ё (а/я) пры словазьмяненьні каранёвы галосны звычайна захоўваецца й прыстаўны галосны не разьвіваецца26: на лобе, пад мохам, на лёдзе, зь лёну; лабы, махі, ляды, ляны (ілбы, імхі, ільды, ільны).



Заўвага В. Адрозьніваюцца склонавыя формы словаў леў і Леў: у агульным назоўніку леў пры словазьмяненьні, а таксама ў некаторых вытворных зьнікае беглае е, і ў іх разьвіваецца прыстаўное і: ільва, ільвы, ільвіца ды ільвіха, ільвянё; у асабовым імені Леў галосны е ня беглы: Лява Гарошкі, Ляву Сапегу, з папам Лявом Х, пры Ляву Акіншэвічу.

  1. У словах з прыстаўкаю на зычны прыстаўное і пераходзіць у ы паводле агульнага правіла: іржавецьабыржавець, ілгацьабылгаць, зылгаць, імжэцьабымжэць. У словах з прыстаўкаю на галосны прыстаўное і можа зьнікаць: іржавецьзаржавець, імгліцьзамгліць, імжэцьзамжэць, імчацьпамчаць, імкнуццапамкнуцца, ільсьнецьзальсьнець, ірдзецьзардзець (побач з заіржавець, заімгліць, заімжэць, паімчаць, паімкнуцца, заільсьнець, заірдзець).

Устаўныя галосныя


  1. У беларускіх уласных назовах у канцавым спалучэньні -цк разьвілося ўстаўное а: Голацак, Друцак, Клецак, Полацак, Слуцак, Шацак і пад.; але ва ўскосных склонах: з Клецку, пад Полацкам, у Слуцку, і ў прыметніках: клецкі, полацкі, слуцкі.

  2. У пазычаньнях на месцы канцавых tr, dr адпаведна вымаўленьню пішуцца спалучэньні -тар, -дар: алябастар, аркестар, літар, мэтар, монстар, пэдыятар, пюпітар, рэестар, сэквэстар, тэатар, цэнтар; алеандар, дэкаэдар, скафандар, сыдар, цыліндар, Аляксандар27. Калі пры зьмене слова або ў вытворных словах гэтыя спалучэньні апынаюцца перад галосным, устаўны зьнікае: кадар – кадраваць, кадастарпаводле кадастру, мэтар – сто мэтраў, пэдыятар – пэдыятрыя, спэктар – спэктральны, сэмэстар – у сэмэстры, фільтар – бязь фільтра, фэтар – фэтравы28.

Заўвага А. У нетрадыцыйных уласных назовах tr, dr на пісьме перадаюцца без устаўнога галоснага: Нотр-Дам, Сартр.

Заўвага Б. У шэрагу пазычаньняў галосны між т/д і р – не ўстаўны, таму ён захоўваецца незалежна ад таго, які гук – галосны ці зычны – ідзе пасьля р: арандатарарандатара, дырэктар – дырэктара; амбасадар – амбасадара, кондар – кондара.

Заўвага В. У складаных словах, першая частка якіх канчаецца на tr, dr, а другая – пачынаецца з зычнага, разьвіваецца злучальны галосны: кантраба´нда, кантраза´хады, кантрама´рка, ко`нтрагульня´, ко`нтрарэвалю´цыя, Ко`нтрарэфарма´цыя29, мэ`традатэ´ль, фільтрапрэ´с, цэ`нтравыбарка´м30. Калі ж другая частка пачынаецца з галоснага, злучальны не разьвіваецца: ко`нтраге´нт, ко`нтрата´ка.

У словах, аформленых праз злучок, спалучэньні tr, dr перадаюцца праз -тар, -дар паводле агульнага правіла: баромэтар-вышынямер, контар-адмірал, мэтар-эталён.



  1. У канцавых спалучэньнях (апроч dr, tr) устаўная галосная літара ня пішацца: уласнабеларускія вепр, корм, сойм; пазычаньні акр, англ, ансамбль, гафн (хімічны элемэнт), глябалізм, горн (музычны інструмэнт), дыназаўр, дызайн, дырыжабль, жанр, кадм (хімічны элемэнт), калібр, кембр (геалягічная эпоха), кімбр (з племя кімбраў), крынглз, крэмль, лэйбл, макракосм, мангль, манэўр, нэгр, сынгл, тыгр (побач з тыгра), тэмбр, шлягбаўм, штурм, шыфр; Гэрцль, Майкл, Майлз, Люўр, Маўр, Сатурн, гурт “Дып Пэрпл.

Заўвага А. Некаторыя пазычаньні на “зычны + санорны” засвоіліся ў форме жаночага роду (каляндра, кандэлябра) або ў форме мужчынскага роду на (майстра), і ў асобных выпадках утварыліся дублеты:

– м. р. ж. р.: аркестар і аркестра, пілястар і пілястра;

– м. р. на зычны – м. р. на : лотар і лотра, майстар і майстра, Пётар і Пётра;

– м. р. – агульн. р.: Аляксандар і Аляксандра, тыгр і тыгра.

Заўвага Б. У наступных уласнабеларускіх словах у адпаведных пазыцыях разьвіваецца ўстаўное а: горан (печ), дзёран, зубар у горне, дзярністы, зуброўка.

Заўвага В. Старадаўнія тапонімы на “зычны + ль” і вытворныя ад іх прыметнікі ў сучаснай беларускай мове аформіліся з устаўнымі галоснымі або іншымі фанэтычнымі зьменамі: Амсьціслаў – амсьціслаўскі, Бегамля й Бягомель – бегамскі й бягомскі, Браслаў – браслаўскі, Рослаў – рослаўскі, Заслаўе – заслаўскі, Відамля – відамскі, Лукамля – лукамскі, Хатомель – хатомельскі, Супрасьля – супраскі й супрасьлеўскі.

Заўвага Г. Неўласьцівае беларускай мове канцавое спалучэньне “зычны + [v]” рэалізавалася ў спалучэньні “зычны + в + галосны”: драйва, нэрва, рэзэрва, рэйва; кансэрвы, нэрвы, прэсэрвы, рэзэрвы, сэрвы. Адпаведна афармляюцца й вытворныя словы: драйвавы, кансэрвавы, нэрвовы, прэсэрвавы, рэзэрвовы, рэйвавы.

Ва ўласных назовах згаданае спалучэньне перадаецца бязь зьменаў: Ярв (Järv).



  1. У словах іншамоўнага паходжаньня разьвіваецца ўстаўное э:

― на пачатку чэскіх, славацкіх, сэрбскіх, харвацкіх уласных назоваў у спалучэньні “в + л/р + зычны” пасьля в: Вэлтава (Vltava), Вэрх (Vrch), Вэрхліцкі (Vrchlickу´), Вэрбата (Vrbata), Вэрбас (Врбас), Вэрбіца (Врбица), Вэршац (Вршац);

― у сярэдзіне ўласных назоваў у спалучэньні “зычных + в + зычны” пасьля в: Айвэз (Ives), Грэйвэз/Ґрэйвэз (Graves)31, Ахвэледыяні, Гамвэрхлішвілі, Ямвэліх;

― у сярэдзіне словаў у спалучэньні “зычны + л(ь) + зычны” перад л (ль): джэнтэльмэн, сэтэльмэнт, Ўімбэлдан.

Частка ІІ. ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ




Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   ...   22




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет