Набывайце папяровую вэрсію на вэб-сайце


Разьдзел 21.ПРАВАПІС Г (Ґ), К, Х І ГАЛОСНЫХ ПАСЬЛЯ ІХ



бет16/22
Дата23.07.2016
өлшемі0.83 Mb.
#216040
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   22

Разьдзел 21.ПРАВАПІС Г (Ґ), К, Х І ГАЛОСНЫХ ПАСЬЛЯ ІХ


  1. У пазычаньнях з грэцкае, лацінскае, германскіх моваў54 (у т. л. у бальшыні пазычаньняў з ангельскае) h перадаецца праз г: габой (Hoboe), габрай і габрэй, габраістыка (hebraios), гавань (haven), гайвэй (highway), гаймарыт (ад Highmore), гамбургер (hamburger), гандаль (Handel), гандбол (handball), гантэлі (Hantel), галакост (holocaust), гарбата (ад herba), гард-рок (hard rock), гібрыд (hibrida), гіпэр- (hyper-), гіпадром (hippodromos), гіпапатам (hippopotamios), гіпатэка (hypotheke), гіпі (hippy), гісторыя (historia), гістэрыя (histeria), гіт-парад (hit parade), гома сапіенс (Homo sapiens), гонар (honor), госьпіс (hospice ад лац. hospitium), гуманізм (humanismus), гумар (humor); Гадсан (Hudson), Гайдэльбэрг/Гайдэльбэрґ (Heidelberg), Гайнэ (Heine), Гал (Hull), Гамэр (Homer), Гарацыюс (Horatius), Гітлер (Hitler), Шэрлак Голмз (Holmes), Гумбальт (Humboldt), Гэльвэцыюс (Helvetius).

Заўвага А. У наступных англіцызмах і вытворных ад іх словах h можа перадавацца праз х: хакей, халі-галі, хет-трык, хобі, хол, холдынг, хот-дог, хук, хулахуп, хуліган, хэпі-энд, хэпэнінг, ноў-хаў.

Заўвага Б. Таксама праз г перадаецца адпаведны звонкі фрыкатыўны гук у арыенталізмах: вагабіт, гіджра, гіндзі, джыгад, муджагед, шаг (валадар), шагід; Гімалаі, Гіндукуш, Алаг, Магабгарата, Якагама.



  1. Пры асваеньні іншамоўных уласных імёнаў выбухны g можа перадавацца празь літару ґ (“ґе”)55: Ґаза, Ґамбія, Ґент, Ґібральтар, Ґітлін, Аґра, Арлінґтан, Рэдынґ.

  2. У пазычаньнях (апроч уласных назоваў) пасьля г, к, х звычайна пішацца е: геаграфія, гегемонія, гейзэр, гектар, ген, герб, герой, германізм, гетман, абарыген, апалягет, гамбургер, лягер, кантынгент; кегель, кекс, келіх, кельнэр, кенгуру, аскет, дыскета, піке; хедар (юдэйская школа), хек, хемасынтэз, херас, хеўра; таксама і ў грэцызмах са спалучэньнем hie-: герогліф, геракратыя, гератычнае (пісьмо).

Заўвага A. У некаторых германізмах (у т. л. у англіцызмах) пасьля г, х пад націскам пішацца э, напр.: гэбаль, гэблік, гэві-мэтал, гэдлайнэр, гэмпшыры (парода авечак), гэнд (адзінка даўжыні, роўная 10,16 см), гэрц, скінгэд.

Заўвага Б. У наступных грэцызмах дапускаюцца варыянты з г- і без г-: герарх і ярарх, герархія й ярархія, герархічны й ерархічны, герэй і ярэй (а таксама ў аднакаранёвых: архігерэй і архіярэй, протагерэй і протаярэй), Геранім і Еранім.



  1. Ува ўласных імёнах іншамоўнага паходжаньня пасьля гh), х і ў вытворных ад іх словах пішацца э: Гэба, Гэктар, Гэркулес, Гэльвэцыюс, Гэрц, Гэльмгольц, Гэльзэнкірхэн, Гэсэ, Гэсэн, Гэмпшыр, Гэмінгўэй, Мангэтан і мангэтанскі; Хэльсынкі й хэльсынскі, Хэрсон і хэрсонскі, Хэнэраль-Бэльграна/Бэльґрана, Хэрэс-дэ-лёс-Кабальерас, Борхэс, Хуанхэ.


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   12   13   14   15   16   17   18   19   ...   22




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет