Набывайце папяровую вэрсію на вэб-сайце


Разьдзел 19.ПРАВАПІС СПАЛУЧЭНЬНЯЎ ГАЛОСНЫХ



бет14/22
Дата23.07.2016
өлшемі0.83 Mb.
#216040
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   22

Разьдзел 19.ПРАВАПІС СПАЛУЧЭНЬНЯЎ ГАЛОСНЫХ


  1. Пры асваеньні пазычаньняў паміж галоснымі ўзьнікае ўстаўны [й] (на пісьме рэалізуецца ў літарах е, ё, ю, я, і):

а) пасьля і (ы):

― у пачатку слова44: іён, іянізацыя, іянійскі, іяніт, Іянічнае мора, іянасфэра;

― у сярэдзіне слова:

абітурыент, віетнамец, дыез, дыета, карыес, мэдыевіст, пацыент, сіеста, спаніель, фіеста; Андора-ля-Віеха, Арыель, Віетнам, Вэрвіе, Габрыель, Гэнрыета, Даніель, Жэнэвіева, Марыета, Рывіера, Трыест, Хавіер; але: аліўе;

аксіёма, віёля, катыён, легіён, трыёдзь, Ліён, Сіён, Фіёль, Этыёпія;

акварыюм, архіварыюс, калегіюм (побач з калегія), калёквіюм, кандамініюм, кансыліюм, мэдыюм, натарыюс, опіюм, прэзыдыюм, радыюс, соцыюм, страдыварыюс, сымпозіюм, трыюмвірат, трыюмф, тэрарыюм; Гэльвэцыюс, Мёбіюс, Піюс, Сыбэліюс, Сэргіюш, Цэльсіюс, Эўгеніюш;

акіян, ішыяс, ліяна, матэрыял, рыял, прыярытэт; Адрыятыка, Ніягара/Ніяґара, Эль-Рыяд;

― у канцы слова: фабліё, ін-фоліё, аўдыё, радыё, імпрэсарыё, трыё, Антарыё, Рыё-Грандэ/Ґрандэ, Токіё; інтэрвію; акцыя, геаграфія, камэдыя, мэдыя, Азія, Нармандыя, Сыцылія, Прэторыя.



б) пасьля [э], [у] на канцы скланяльных назоўнікаў жаночага роду: гінэя (guinea), ідэя (idea; але ідэальны), камэя (сammeo), панацэя (panacea), статуя (statua), сэбарэя (sebum + rheo); Дульсынэя (Dulcinea), Касіяпэя (Cassiepea), Салямэя (Solomea).

Заўвага А. У некаторых даўніх пазычаньнях пасьля галоснага перад о, у разьвілося ўстаўное в: півоня, Радзівон, Тадэвуш45.

Заўвага Б. Шэраг музычных тэрмінаў італьянскага паходжаньня мае дзьве формы – традыцыйную й адпаведную арыгінальнаму вымаўленьню: адажыё, арпэджыё, капрычыё, сальфэджыё й ададжа, арпэджа, капрычча, сальфэджа46.

Заўвага В. Іншамоўныя спалучэньні [іэ], [йэ] пасьля губных зычных б, м, п часьцей перадаюцца на пісьме праз ’е: б’еф, п’едэстал, п’еза-, п’еса, круп’е, пап’е-машэ, прэм’ер; Барб’е, Люм’ер, П’емонт, П’ер, П’етра; але: біенале, піетэт, поліяміеліт.



  1. Грэцкае спалучэньне ευ і лацінскае спалучэньне eu перадаюцца праз эў (еў, яў): эўгеніка, эўкаліпт, эўнух, эўтаназія, эўфанія, эўфарыя (ευφορια), эўфэмізм, эўхарыстыя, Эўклід, Эўропа (і вытворныя: эўра, эўрапеец, эўрапейскі, трансэўрапейскі, УЭФА, Эўразія ды інш.), Эўрыпід, Эўрыдыка, Эўтэрпа, Эўфрат; дэўтэр, дэўтрон ευτερ-); леўкацыт, леўкемія, леўкоз, леўкома, ляўкас, ляўконіяευκ-); нэўральгія, нэўрахірургія, нэўрастэнія, нэўронευρ-); нэўтральны, нэўтралітэт, нэўтралізаваць, нэўтрон (neutr ); плеўрыт, тэрапэўт; але даўно асвоеныя імёны Аўген, Аўгіньня (побач зь Яўген, Яўгенія), Апраска, Еўфрасіньня, Прося ды інш. варыянты адаптацыі (побач з Эўфрасіньня).

Заўвага А. Словы з коранем feod/feud замацаваліся ў двух варыянтах: фэадал, фэадалізм, фэадальны й фэўдал, фэўдалізм, фэўдальны.

Заўвага Б. Нямецкае спалучэньне літараў eu перадаецца:

– пад націскам – праз -ой- (-ёй-): нойзыльбэр, розэнкройцар, Кройцбэрг/Кройцбэрґ, Нойштат;

– не пад націскам – праз -ай- (-ей-): фаервэркайэр-], лейтэнант (ням. Leutenant ад фр. lieutenant).



  1. У наступных спалучэньнях галосных устаўны [й] не ўзьнікае:

― аа (яа), ао (яо), аэ (яэ), оа (ёа), оэ (ёэ), эа (еа), эо (ео):

ааза й аазіс, аорта, аорыст, аэд, аэрапорт, эазой, эон, Аомары, Аэліта, Эол;

акардэон, арэол, відэатэка, геоляг, зоамарфізм, ідэальны (але ідэя), маоры, махаон, мэтэор, нэафіт, нэон, палеаліт, паэт, рэагаваць, рэалізм, тарэадор, тэалёгія, тэозаф, хаос, эўрапэоід, Камоэнс (побач з Камойньш), Коэн, Лаос, Напалеон, “Сытраэн”;

відэа, калянхоэ, каноэ, радэа, стэрэа, Андрэа, Барнэо, Більбао, Лео, Макао, Мао;

― уа (юа) (у т. л. на месцы францускага oi), уо (юо), уэ (юэ):



віртуоз, казуар, люэс, муар, піруэт, пуанты, пэньюар, рэзэрвуар, рэпэртуар, стуардэса, сылюэт, талюол, фуэтэ, ягуар, Люара;

амплюа, буржуа, кечуа, па-дэ-труа, Галюа/Ґалюа.


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   10   11   12   13   14   15   16   17   ...   22




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет