Аднак моцнае заліва аціхла. Толькі даўгавата яшчэ сцябаў зямлю спакойны і ціхі дождж. На лужынах дажджавыя кроплі ўтваралі вялікія бурбалкі, адны з якіх адразу ж лопаліся, другія ў выглядзі нейкіх дзівосных празрыстых паўсферычных караблікаў плавалі сярод травінак, што апынуліся пад вадой. Усё мацней і мацней святлела. Паветра пахла свежасцю і невядомым – мо нябесным – водарам, паўсюды ляцелі з дрэваў дажджавыя кроплі. Згорбленыя і крыху прамоклыя з – пад воза вылезлі жанчыны. Альжбэта Генрыхаўна некалькі разоў палажыла праваю рукою на сябе і іншых крыж,адышла ад воза да старога дуба і таксама на яго палажыла крыж.
Дамоў ехалі паціху, ніхто не хацеў ні аб чым размаўляць. Нават не радаваліся тым першым променям сонца, якія выбіліся з – за адпоўзлай хмары. Кожны думаў аб сваім, толькі Ганка з нявесткаю аб чымьсці паціху шапталіся, зрэдку пасміхаліся, здзіўлена пазіралі на старую Альжбэту, якая не пераставала штосьці ўціхамолку шаптаць, праз нейкі час лажыць на свае сухія грудзі крыж. А сонца было амаль што над самым заходам, яго яркія промені лягалі на дрэвы, рабілі іх даўжэзнымі, як нейкія прывіды. З галінак дрэваў спаўзалі дажджавыя кроплі расы, іншы раз траплялі на іх твары, калі воз выбіраўся з вады на сухадол і ўшчыльную праходзіў каля нізкага дрэва. Жанчыны ўмываліся гэтымі кроплямі вады, глядзелі адна на другую, пасміхаліся. Так паціху прыехалі да хутара Бервы, дзе жыла сям’я Таргонскіх. Ля калодзежа спыніліся, папрасілі напіцца вады.
-- Дык вам яшчэ мала дало вады? – спрабаваў пажартаваць Пятро Якаўлевіч. – Нас дык вельмі падмачыў, паглядзіце, што робіцца на маіх градах, на двары.
Сапраўды, яшчэ бурчэлі раўчакі з яго агароду да нізіны, на падворку нельга было патрапіць сухое месца, каб ступіць. Такое ж было і далей па зладзінскай вуліцы, дзе з цяжкасцю каціліся колы прамоклага воза…
27
Як і на ўсім Палессі, так і ў Зладзіне, вайна сусветная, рэвалюцыя і грамадзянская вайна поўнасцю прыпыніла асвету. Пасля таго, як з’ехала з вёскі Алена Слупская з капітанам, заняткі ў школе не праводзіліся – не было як і не было каму праводзіць іх. Як у дарослых, так і малых былі свае клопаты і заняткі – кожны імкнуўся, як мага лепш выжыць і мець менш усялякіх непрыемнасцей. Дзеці былі заняты рознымі работамі па гаспадарцы, сядзелі ў летнія часы штодзённа ў лесе, збіралі грыбы і ягады.
Па рашэнню Лельчыцкага рэўкома школы былі адкрыты амаль ва ўсіх вёсках раёна. Была і адкрыта Зладзінская пачатковая школа, куды прыехала настаўнічаць Ларыса Сцяпанаўна Аўчыннікава. Яна адшукала школьную маёмасць, якая тулілася ў Мікалая Осіпава і пачала арганізоўваць хлапчукоў і дзяўчынак да заняткаў у школе. Тыя дзеці, якія раней скончылі па два – тры класы, ужо цяпер лічылі сябе дарослымі і не хацелі нават размаўляць на гэтую тэму з настаўніцай, а дзяўчынкі сямігадовага ўзросту без дазволу бацькоў не сустракаліся з настаўніцай. І сабрала ў школу настаўніца ў першы клас у асноўным хлапчукоў і ўсяго некалькі дзяўчынак.
Ларыса Сцяпанаўна была ў разгубленнасці, а тут яшчэ зусім недаставала навучальных дапаможнікаў, сшыткаў, падручнікаў, ды і ў прыватнай хаце нельга было добра арганізаваць заняткі з вучнямі. І яна пачала клапаціцца аб гэтым, неаднаразова падымаць гэтыя балючыя пытанні ў Буйнавіцкім сельсавеце і Лельчыцкім рэўкоме. Але школьныя справы не вельмі наладжваліся, бо на наведвальнасць школы вучнямі ўплывалі ўмовы аднаасобнай сялянскай гаспадаркі і дзеці некаторыя наведвалі заняткі толькі ў вольны ад сельгасработ тэрмін. І што яшчэ самае горшае, дык гэта патрэбна было настаўніцы пераадолець адсталыя погляды бацькоў, якія лічылі, што дзяўчынкам не абавязкова наведваць школьныя заняткі, іх патрэбна прывучаць змалку да дамашняй працы: вучыць прасці кудзелю, вышываць, плесці розныя ўзоры і, вядома, умець працаваць па гаспадарцы. Як не старалася Ларыса Сцяпанаўна пераадолець усе гэтыя цяжкасці, нічога ў яе не атрымоўвалася, бо і яшчэ значная складанасць была ў яе рабоце – гэта хутарская сістэма жыцця сялян вакол Зладзіна. Ёй даводзілася ў нядзельны час ісці за Бервы да Таргонскіх, затым праставаць на сіманіцкі шлях, дзе жыла сям’я Мішкова Фёдара, затым перайсці праз лес у Рукавіцы, дзе жылі Чэчкі. Асабліва шмат давялося ёй патраціць часу на размову з гаспадаром сядзібы Іванам Чэчка, які вельмі ўпарціўся, каб не пускаць у школу сваю сямігадовую дачку Клаўдзію. Яна тулілася да маці, шморгала носам і не вельмі разумела, аб чым спрачаецца бацька з гэтай невядомаю жанчынаю. А калі настаўніца запытала яе, ці хоча яна пайсці ў школу, яна спачатку зірнула ў вочы маці, потым звяла свій погляд на бацьку і прашаптала:’’ Я згодна, яхочу вучыцца…’’
-- Вось бачыце, -- ажывілася настаўніца. – Дзаўчынка жадае пайсці ў школу, хоча пазнаць невядомае, хоча вучыцца, а вы ёй не дазваляеце.
-- Яшчэ малая яна аб гэтым размаўляць, -- адказаў Іван Чэчка. – Гаспадарка ў нас вялікая, а рабочых рук заўсёды ў нас нге хапае.
-- Я засядзелася ў вас, а яшчэ мне патрэбна было б наведаць забалотны хутар, там, як мне падказалі, шмат жыве маіх вучняў.
-- Вы такая маладая і прыгожая дзяўчына і не баіцеся адна хадзіць па лесе? – азвалася маці Клаўдзіі. Я паклічу свайго сына, няхай адвязе Вас на гэты хутар, а то Вы сама не знойдзеце туды дарогу.
Ехалі спачатку моўчкі, Мікалай неяк сарамліва адказваў на яе пытанні. Яна выявіла, што ён аучыўся раней у школе, скончыў два класы.
-- Табе патрэбна абавязкова працягваць вучобу, Мікалай, цяпер моладзь імкнецца да навукі, пачнуць працаваць пры ўсіх школах вячэрнія школы, каб ліквідаваць непісьменнасць сярод усяго насельніцтва. І ты абавязкова сагітуй сваіх бацькоў, каб дзяўчынак адпраўлялі ў школу.
-- Добра, я паспрабую. Но! Каб на цябе…
Ларыса Сцяпанаўна любавалася чароўнай восеньскай прыродаю, яе краявідамі, пачула, як недзе ўгары курлыкалі жураўлі, якія сталі бачнымі калі пачалі падязджаць на чыстае месца ля балота. ’’Сапраўды, сюды я ніколі б не трапіла адна, да гэтага вялізнага балота, праз якое цягнулася драўляная грэбля, па якой, уздрыгваючы, каціліся колы воза,-- падумала настаўніца. – А яшчэ, мусіць, у гэтай гушчэчы і ваўкі водзяцца?’’ І ёй стала неяк сумнавата, нават палахліва. Яна прытулілася да драбіны воза і маўчала, пакуль не пад’ехалі да сядзібы Якава Осіпава, які нешта пераграбаў у двары, не вельмі ахвотна адказаў на іх прывітанне, бо ведаў, нязваныя госці заўсёды прыносяць нейкія турботы ў хату: то падаткі збіраюць, нейкую дзяржаўную пошліну прыдумалі і вымагаюць, то нейкія грошы спаганяюць і не тлумачаць чаму і за што, то патрабуюць на нешта падпісацца, а на што – няма ніякага тлумачэння. Але ж калі даведаўся, што прыйшла ў іх двор настаўніца, супакоіўся, запрасіў зайсці ў хату.
На парозе стрэла іх маладжавая прыгожая жанчына, якая назвала сябе Таццянай Якаўлеўнай, паколькі і настаўніца пры знаёмстве назвала сваё імя і імя па бацьку. Гэта спадабалася настаўніцы і яна зразумела, што з гэтаю жанчынаю ў яе адбудзецца размова. Бачыла, як ля маці туліліся дзве дзяўчынкі, адной гэтак годзікаў тры – чатыры, а другая была ўжо школьнага ўзросту. На малую Просю маці пакрыквала, каб яна не перашкаджала іх размове, а школьніца Вольга стаяла крыху водаль ад маці, з цікаўнасцю глядзела на настаўніцу, слухала іх размову.
У хату увайшоў бацька, які прадставіўся Данілам Змітравічам, паслухаў настаўніцу і без усялякіх запынак сказаў, што Вольга абавязкова будзе наведваць школу, хоць дарога да Зладзіна і не блізкая, а так, як ён амаль штодня ходзіць туды на сплаў леса, то будзе яна ездзіць з ім.
-- Вось каб усе так разумелі важнасць усяго гэтага для дзяцей і дарослых, -- услых выказалася Ларыса Сцяпанаўна. – Лягчэй было бы жыць на свеце. А так столькі даводзіцца траціць часу, каб пераканаць другіх бацькоў у гэтым, даказваць што ўжо прынятая пастанова аб абавязковым пачатковым навучанні ўсіх дзяцей школьнага ўзросту, што могуць ужо прымацца асобныя меры да непаслухмяных бацькоў, якія не жадаюць адпраўляць сваіх дзяцей у школу. Але ж да гэтага прыбягаць мне асабліва не хочацца, бо, як я разумею, з людзьмі патрэбна жыць у міры і згодзе.
-- Правільна Вы разумееце, -- заўважае гаспадар дома. – Сілком ніколі нічога не робіцца добрым, заўсёды яно мае нейкую непрыемную верагоднасць… А хлапца, я раю Вам, адпусціць дамоў, бо Вы застанецеся ў нас тут на хутары, а мы з Таццянай Якаўлеўнай дапаможам Вам пагутарыць у вячэрні час і з другімі гаспадарамі нашага Забалотнага хутара, бо дзяцей тут школьнага ўзросту многа. А зараз, калі ласка, будзем піць чай з нашых забалотных кветак, якіх улетку ў нашых месцах замнога. А заўтра раніцою, буду ехаць я ў Зладзін на работу, дык і Вас з Вольгачкаю падвязу аднака…
Настаўніца з ўдзячнасцю пазірала на маладую сям’ю, на паслухмяных дзяцей, якія занадта не надакучалі маці пры пабочным чалавеку, ігралі ў нейкія свае гульні ў сваёй дзіцячай бакоўцы. Адтуль і данёсся плач маленькага дзіцяці, якое, пэўна, прачнулася. І маці загадала Вользе, каб тая прыглядзела за хлопчыкам, якога назвала яна Мішкаю.
Павячэраўшы і крыху адпачыўшы, Ларыса Сцяпанаўна з Таццянаю выйшлі з хаты і накіраваліся да тых сядзібаў, дзе былі дзеці школьнага ўзросту. Прымалі іх хутаране прыветліва, але ж калі гаворка заходзіла пра школу, жанчыны чакалі, што скажа іх гаспадар. Тады і яны падключаліся сваёю гаворкаю да таго ці іншага накірунку. У большай колькасці сваёй гаспадары Забалотнага хутара пагадзіліся з прапановаю настаўніцы і Таццяны Якаўлеўны, што дзяцей патрэбна вучыць, бо настаў новы час, дзе без ведаў будзе ў будучым цяжкавата жыць. Толькі крыху быў заўпарціўся Васіль Мішкоў, які гаварыў, што дзецям вельмі накладна хадзіць ў школу за пяць верст, асабліва ў зімовы час, калі мяце мяцеліца, ляжаць цэлыя гурбы снегу. Вось мае старэйшыя ўжо ходзяць у школу, але ж я гляджу, як ім цяжка даводіцца гэтая навука, проста шкада іх. З гэтым настаўніца пагаджалася, але нічога іншага не абяцала, бо і школа пакуль знаходзілася ў прыватнай хаце, працавалі ў дзве змены. Абяцалі ў раёне пачаць будаўніцтва сямігодкі, прыслаць на дапамогу настаўнікаў. Але калі ўсё гэта будзе? А пакуль даводзіцца працаваць так, як яно ёсць. Школу наведваюць ужо каля дваццаці вучняў рознага ўзросту. І ў дадатак даводзіцца працаваць яшчэ і вечарам з дарослымі, каб ліквідаваць хоць крыху непісьменнасць на вёсцы. Стомленыя за дзень сяляне не вельмі ахвоча вечарам садзіліся за школьныя парты, тым больш слухалі яе, таксама за дзень стомленую, сваю настаўніцу.
Абрадавалася на наступную раніцу настаўніца, калі даведалася, што ёй на дапамогу прыслалі ў школу настаўніка Пархоменка Івана Сцяпанавіча, які датэрмінова скончыў Мазырскія курсы настаўнікаў, пажадаў працаваць на вёсцы. Ларыса Сцяпанаўна адразу ж даручыла яму праводзіць заняткі з другім і чацвёртым класам, а сама пачала працаваць з першакамі і трэцякласнікамі, а вечарам па адпаведнай праграме яны будуць працаваць разам з дарослымі.
Праз некаторы час, непадалёку ад прыватнай школы, на невялічкай палянцы, ля якой ішла дарога на Ліпляны, пачалося будаўніцтва новай школы – сямігодкі. Хто будзе яе будаваць – было невядомым, але лес пакрыху пачыналі на паляну вазіць невядомыя людзі, якія працавалі ў леспрамгасе. Калі ў іх пыталі, хто будзе будаваць школу, яны адказвалі:’’Школу будзе будаваць ваш калгас.’’ Але ж калгаса ў вёсцы яшчэ не было, толькі вяліся размовы наконт гэтага, што ва многіх вёсках раёна ўжо створаны калгасы, якія існуюць, працуюць у іх добраахвотна сяляне – беднякі, а больш заможныя хутаране не хочуць уступаць у гэтыя калгасы, не жадаюць аддаваць туды сваю зямлю, цяглавую сілу і ўсё іншае, што ў іх маецца.
І вось аднойчы вечарам у школу пачалі збіраць людзей нейкія ўпаўнаважаныя з раёна на сход. З двумя цывільнымі быў і міліцыянер, які сачыў за парадкам. Было пастаўлена на сходзе адно – адзінае пытанне:’’Арганізацыя ў вёсцы Зладзін калгаса.’’
Прысутнічалі і многія сяляне – аднаасобнікі і з хутароў, якіх прымусілі з’явіцца на гэты агульны сход, каб вырашыць гэтае балючае пытанне для кіраўніцтва раёна.
Сяляне моўчкі пазіралі адзін на аднаго, калі прамоўца так умела агітаваў іх уступіць у калгас, прыводзіў шматлікія прыклады, дзе ўжо даўно былі створаны калгасы, якое там добрае жыццё ў сялян, у якім добрым дастатку цяпер жывуць яны, калі стала агульным усё… І тут яго перабівае Ціхон Шахоўка, які пытаецца:’’ Скажыце, а жонкі нашыя таксама будуць агульнымі?’’
Усе засмяяліся, прыціх і прамоўца. А Ціхон пытаўся далей:’’ А скажыце, чаму створаны раней Лельчыцкі калгас разваліўся, згінула ўсё, што было ў ім?’’
Прамоўца спрабаваў апраўдоўвацца, гаварыць аб тым, што быў гэта тады вельмі цяжкі час, час разрухі адразу пасля грамадзянскай вайны, пагэтаму гэтая сялянская гаспадарка не вытрымала… І тут Ціхон заўважыў, што ў ягоны бок прасоўваецца праз людзей міліцыянер, яго вочы так і свідраалі навылёт. І тут Ціхон крыкнуў:’’Людзі! Паглядзіце! Карэта гарыць!’’ Праз вакно было бачна ў вячэрнім змроку полымя агню, усе кінуліся за міліцыянерам на вуліцу, яго шапка, як абруч, кацілася пад нагамі людзей, на яе наступалі, адкідвалі ў бок. Калі ж міліцыянер падбег да воза, заўважыў, што ніякага агню нідзе няма. Ён стаяў у разгубленасці, мужчыны чагосьці рагаталі, пэўна, успомнілі той выпадак, калі Ціхон у яўрэйскім шынку ўчыніў штосьці падобнае з тым мужыком, які лез без чаргі да прылаўка за куфелем піва. А міліцыянеру было не да жартачак, ён праз натоўп пайшоў шукаць сваю шапку, якая спэцканая ляжала на абочыне.
Запрасілі зноў усіх у хату, пачалі працягваць размову аб стварэнні калгаса на вёсцы. Папрасілі добраахвотнікаў падыйсці да стала і запісацца ў калгас. Першымі падышлі два браты Яўхім і Карп, затым Раман Осіпаў, Сідар Неваднічэнка, Фёдар Мішкоў, Пятро Цімохаў, гаспадар хаты Мікалай Осіпаў і другія.
Прамоўца лагодна ўсміхаўся, радаваўся, што выконваецца заданне раёна. А міліцыянер ужо не сядаў на лаўку, стаяў ля дзвярэй, сачыў за ўсім гэтым. Цывільны ж чалавек сядзеў побач з прамоўцам, паглядаў на залу, дзе плаваў тытунёвы дым, аб чымсьці думаў. Пачуў, як пажылы ўжо мужчына, які сядзеў, пэўна, з сынам, выгукнуў:’’ Галадранца лезуць у калгас, а я туды не пайду!’’ Ён нахіліўся і запытаў у Яўхіма, пэўна, прозвішча крыкуна, запісаў сабе ў сшытак. А гэтым крыкуном і быў Марко Флёрка са сваім сынам Сымонам, якія вялі аднасобніцкую сялянскую гаспадарку ля славутай крынічкі.
Калі быў амаль створаны калгас, прамоўца звярнуўся да калгаснікаў з прапановаю, каб выбраць старшынёю гэтай калектыўнай гаспадаркі цывільнага чалавека, якога прыслалі з раёна – Куніца Іван Міхайлавіч. Усе ў школьным класе загудзелі, пачуліся з месца пытанні, чаму не выбраць старшынёю свайго чалавека, якога добра ведаем, прапаноўвалі нават кандыдатуру Андрыяна Чэчкі. Але ён падняўся і сказаў, што ён не земляроб, а інжынер лясной гаспадаркі і не вельмі разбіраецца ў сельскай гаспадарцы. Тады звярнуліся зладзінцы будучага старшыні калгаса, якое ён мае дачыненне да сельскай гаспадаркі? За яго адказаў прамоўца, што ён партыйны і ваенны чалавек, які любіць дысцыпліну і парадак. Усе прыціхлі, пазіралі адзін на аднаго, нясмела падымаючы руку за старшыню калгаса.
-- А зараз нам патрэбна даць назву нашаму калгасу. Прапаную назваць яго – ’’Герой Працы.’’ Усе паціху паднялі руку за такую назву калгаса і пачалі слухаць свайго новага кіраўніка, які абяцаў палепшыць жыццё беднаты, параўнаць іх з сераднякамі, ну, а з кулацтвам давядзецца пазмагацца разам…
28
Раніцою захаладала яшчэ больш. Непрыемна сек калючы і балючы снег, бы той шрот. Ён быў дужа спорны, сыпалася зверху, бы з мяшка. Паветра зімна аддавала марозам – мусіць дзесьці ўжо ляжала сапраўдная зіма, якая хутка дакоціцца і да Палесся.
Андрыян ішоў да прыстані, не зважаючы на змену гэтага надвор’я, бо там чакалі яго ўжо рабочыя, якія рыхтаваліся адправіць па Ўбарці свае апошнія плыты ў гэтым годзе, бо заўважалі, што хутка наблізіцца зіма.
-- Віншуем Вас, Андрыян Васільевіч з нараджэннем унучкі, жадаем ёй вялікай расці і быць здаровенькай, -- першым падышоў да яго Даніл Цімохаў і ад усіх рабочых – сплаўшчыкоў павіншаваў яго.
-- Дзякую, дзякую, -- паціху адказаў Андрыян. – Але ж я хочу ведаць, ці падрыхтаваны вы поўнасцю да перагону плытоў у такі амаль зімовы час?
-- Ды, здаецца, усё падрыхтавалі як след, -- азваўся брыгадзір сплаўшчыкаў Міхал Флёрка. – Толькі вось грошы нам не выплацілі яшчэ за той месяц.
-- Атрымаеце грошы, як верняцеся з Петрыкава, а пакуль збірайцеся ў дарогу і тэрмінова адпраўляйцеся, бо з зазімкам нельга жартаваць…
Ён развітаўся з рабочымі, быццам у апошні раз іх бачыць, і пакрочыў па – над Убарцю ў бок Гнілога возера. Рабочыя пераглянуліся, паглядзелі на яго суталаваты стан, які павольна рухаўся каля ракі і пачалі збірацца ў дарогу.
А ён усё думаў, як быць далей з Аляксеям і яго сям’ёю. Добра, што своечасова з’явіўся той жабрак, якога і ўзялі яны за хроснага бацьку на ўнучку Дуняшку, як і абяцала тады Лізавета яму. Можа што і палепшыцца ў іх жыцці, будзе жыць малое. А тое, што ў іх памёрла ўжо двое, што зробіш… Хвалюе другое, нельга яму ў далейшым быць разам з намі з такім малым дзіцём, дарога вялікая. Ды і ці згодзіцца Лізавета пакінуць сваіх бацькоў, да якіх прывязана ланцугамі? І гэтыя думкі адна за другою свідравалі яму галаву, не давалі засяродзіцца на асноўным: ён прыйшоў развітвацца з акружаючай прыродаю Палесся, да якой так прырос за ўсе гэтыя гады ён душою і сэрцам. Ён добра разумеў, што яму тут заставацца больш неметазгодна, бо паўсюдна пайшло раскулачванне больш заможныж сялян, не гаворачы ўжо пра такіх як ён, якога адносяць да ліку кулакоў, за якіх бяруцца ў першую чаргу. А што тычыцца Аляксея і яго сям’і, то ён атрымае сваё зберажэнне, якое ёсць у яго і якое з Ганкаю мы яму выдаткуем пры ад’ездзе з гэтай мясцовасці…
З такімі думкамі ён і спыніўся ля Гнілога возера, паглядзеў на супрацілеглы бераг, дзе плавалі на вадзе качкі – чыркі і зноў падумаў:
-- Вось жа яны, вольныя птушкі, нікому не падуладныя, куды хочуць, туды і ляцяць. Няма над імі ніякага начальства, якое б прымушала б іх штосьці рабіць, штосьці выконваць непатрэбнае, толькі ім угоднае. Хіба гэта справядліва, за выказаную сваю думку тады на калгасным сходзе, на наступны дзень арыштавалі старога Марка з сынам Сымонам, раскулачылі, забралі ўсё, што толькі было на сядзібе ў яго і выслалі невядома куды. Пакінулі бедную Марчыху адну, без усялякага існавання на жыццё. Ходзіць, блукае яна цяпер па сваім прыгожым садзе, як непрытомная. Часта стаіць яна каля сваёй крынічкі, што бурліць адтуль чыстая, як сляза, вадзіца і перамешвае свае горкія слёзы з гэтай, ад прыроды дадзенай, вадзіцаю. А сад пусцее, памірае разам з Марчыхай старою…
Ён адавёў позірк ад качак – чырак і паглядзеў за Ўбарць, дзе махалі ад лёгкага подыху ветра галінкі векавых дубоў, быццам бы развітваліся з ім, штосьці хацелі яму сказаць на дарогу. Ён ім таксама памахаў рукою, штосьці не зусім зразумелае выказаў у іх адрас. Яны, як яму падалося, сцішыліся, задумліва пазіралі моўчкі на яго згорбленую постаць. А ён крочыў далей і ўсё думаў, думалася само сабою: як застанецца тут Аляксей, колькі будзе ў яго тут розных непрыемнасцей з іх уцёкамі ў Польшчу, што станецца з іх збудаваннямі на гары, дзе ўжо амаль нічога не засталося ад яго смалакурні. Туды звозяць дубовыя бярвенні, будуць для калгаснай кузні рыхтаваць вугаль. Яго нават і не спыталі, быццам бы ён тут і не быў гаспадаром і не з’яўляецца пакуль яшчэ гаспадаром сваёй сядзібы, пабудоў сваіх і цесця. Усё згіне, як карова языком зліжа…
Надвор’е палепшылася, над блакітным глыбокім і бязмежным небе стаяла адно толькі сонца – ад небасхілу да небасхілу не відно ніводнага воблачка. Так яно бывае заўсёды ў такую пару года. А потым адкуль не вазьміся, з’явіцца на небе невялічкае воблачка, як маленькі маладзічок; светлае невялічкае воблачка стане там і будзе стаяць нерашуча, пакуль, асмеліўшыся, не адважыцца ўрэшце і не рушыць наперад. Асмеліцца яно, і за ім ужо крануцца іншыя: яны, падсвечаныя сонцам, сабраўшыся ўжо ў статак, будуць плысці адразу па небе і зямлі, чапляючыся за вершаліны дрэваў сваімі плямістымі, паспешнымі ценямі, плысці з усходу на захад…
-- Была б магчымасць такая, паплыў бы і я з імі, паплылі б усе мы, падумаў услых Андрыян. – А так давядзецца, як гэта робяць іншыя, дабірацца ноччу да Букчы, дзе побач па Сцвізе праходзіць мяжа з Польшчаю. Няхай пані Альжбэта вядзе нас у свае былыя ўладанні, што знаходзяцца дзесьці каля Бяла –Падляску.
Ён павярнуўся і пакрочыў у зваротным напрамку сцяжынкаю, што віляла між дубамі, іншы раз гублялася ў траве, затым на ўзлобку зноў выбягала, станавілася цубчэйшаю, больш прытоптанаю і згладжанаю…
…Павячэраўшы, пачалі абмяркоўваць гуртам, як апоўначы адправіцца ў дарогу. Андрыян дастаў з патаемнага месца залатыя царскія грошы і адлічыў іх Аляксею, астатнія схаваў.’’ Гэта вам на пражыццё. Глядзіце, каб у вас усё было добра, расціце дзяцей, шкадуйце іх. А Бог дасць, яшчэ пабачымся ў жыцці. Яшчэ хочу сказаць вам, што ў гэтай хаце жыцця вам не будзе, бачыце, што тут ужо робіцца на гэтай гары. Ты Аляксей ведаеш, купіў я вам хаціну ў Шуляка Ахрэма, непадалёку ад моста. Вось паперы на гэтую хаціну, а Шуляк Ахрэм тут доўга яшчэ не з’явіцца, бо ён быў паручыкам царскай арміі, хаваецца ад уладаў.
Ганка і Лізавета здзіўлена паглядзелі на мужчын, якія хавалі ад іх такую навіну. Лізавета нават падышла да Аляксея і прычмокнула яго ў тварык, затым прытулілася да цесця ў знак падзякі. Альжбэта сядзела на ўслончыку і паціху выцірала хусцінкаю слёзы, успамінала Яцэка і Ядвісю, якіх пакідаюць тут, на Зладзінскіх могілках, праз слёзы наказвала Аляксею і Лізавеце наведваць магілкі іх і сваіх дзяцей, жыць заўсёды ў згодзе…
Час настаў. Аляксей зайшоў у пакой і абвясціў, што пара ўжо ехаць. Усе селі на ўслоны, бо так заведзена было, калі чалавек збіраецца ў дарогу, абавязкова патрэбна на хвілінку прысесці ў хаце, каб была добрая дарога, без усялякіх перашкод.
Праз усю зладзінскую вуліцу Аляксей ішоў наперадзе, правяраў, каб ніхто не сустрэўся ім на шляху. А Андрыян кіраваў сваім Буланым, якога амаль нікому не паказваў у сваёй канюшні, як і карэту, якую хаваў ад зайдроснага вока.
Правёўшы за вёску сваіх родных, Аляксей прытуліўся да іх, некалькі хвілін маўчаў, а потым пачаў плакаць. Андрыян тузануў Буланага і той павольна пайшоў у цемнату, пакідаючы толькі рыплівасць колаў карэты.
Да самага рання варочаўся ён на ложку, ніяк не мог хоць крыху заснуць, перад вачыма стаялі хвіліны развітання з роднымі, развітанне з імі, магчыма, на ўсё жыццё. Адно супакоівала – гэта сям’я, добрая і прыгожая жонка і маленькая дачушка, якая, слава Богу, расце здаровенькая і прыгожанькая, на радасць нам з Лізаветаю. Яна яе купае амаль штодня, спрабуе расчэсваць яе яшчэ зусім маленькія валасы, змазвае яе цельца рознымі мазюткамі, якія рыхтуе сама з розных траў улетку. Са сваімі думкамі і не заўважыў, як павольна авалодаў ім сон, ды такі моцны, што не чуў ён, як прачнулася і крактала дзяўчынка, як яе супакоівала жонка, як пасля яна запаліла ў печы і рыхтавала яму сняданак. Прачнуўся ад паху свяжыны, якая казытала нос, лезла далей у галодны страўнік, каб хоць крыху яго супакоіць, даць нейкую асалоду жыцця. Крыху паляжаўшы, ён падняўся, падышоў да калыскі, дзе ўжо зыркала вачанятамі дачка, пагладзіў яе русявыя валасы, усміхнуўся ёй праз сілу і пайшоў прыводзіць сябе ў парадак, бо ведаў, што так ціха не наступіць дзень у сувязі з ад’езду з дома бацькоў. Але прайшло паўдня і крыху больш, а так ніхто і не пацікавіўся пра Андрыяна і яго сям’ю, хіба толькі сплаўшчыкі, якія ўжо адплывалі ад берага, штосьці незразумелае крычалі з плытоў, але вецер разносіў іх словы па – над Убарцю, зліваючы ўсё ў адзіны працяжны гук, не зразумелы нікому.
Аляксей падышоў да хаты, адамкнуў замок, зайшоў у сярэдзіну. Хата была яшчэ не зусім старая, зашкляны былі ўсе вокны, стаяла ў куце печка, прычыненая засланкаю, за якою стаялі два чыгункі, неабходныя прылады працы. У другім пакоі вырысоўвалася грубка, якая і абагрэвала памяшканне. За грубкаю прымасціліся два драўляныя ложкі, пад вокнамі доўжылася драўляная канапа, якая была вышмуляная азадкамі за доўгі час. Стол у куце быў накрыты нейкім невялічкім абрусам, які выцвіў да таго, што нельга было адгадаць яго першапачатковы колер. І ён вырашае, за гэтую ноч перавезці сюды значную частку сваёй маёмасці, каб потым было зручней з сям’ёю пераехаць на новае месца жыхарства, бо рана, ці позна з’явяцца на іх сядзібу нязваныя госці і зробяць сваю дрэнную справу.
Чакаць доўга не давялося, яшчэ праз дзень на двары з’явіліся міліцыянеры і яшчэ двое цывільных. Яны не ішлі ў хату, спачатку тапталіся па падворку, заглядалі ў канюшню, падыходзілі да разбуранай смалакурні, вярталіся назад на падворак, чакалі, калі падыйдзе абраны старшыня калгаса Іван Міхайлавіч Куніца. Затым гуртом зайшлі ў хату, патаўкліся крыху ў парозе, затым спыталі:
Достарыңызбен бөлісу: |