Пасля вайны скончыў мясцовую сямігодку, затым Асавецкую сярэднюю школу



бет11/24
Дата20.06.2016
өлшемі2.54 Mb.
#148808
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   24

Усе засмяяліся, толькі было не да смеху Андрыяну, стаяў сярод паляўнічых, якія прымаліся за складаную работу над ахвяраю і думкі адна за другою набягалі на яго розум: чаму так небяспечна паводзіў сябе ён, калі яго паставілі на гэты пункт разліку. Хіба не мог ён падыйсці да зручнага дрэва і стаяць там, а ў крытычны момант па сучках узляцець на вершаліну і адтуль ужо бабахнуць па зверу? Вядома, змог бы зрабіць ён гэтае, але ж гэта – усяму навука…

21


Даўно ўжо ляжаў – гурба на гурбе – снег, пяклі, аж кракталі, маразы. А зіма ніяк, ніяк не супакоівалася, не лагаднела – круціла, мяла, вар’яцела, нібы здагадвалася, ведала: яшчэ не ўсё ў поўнай яе ледзяной уладзе, не ўсюды спынена былое, ранейшае жыццё.

Звычайна пад раніцу завея быццам улягалася, слабела. Ападаў, цішэў вецер, праз мутную павалоку хмар дзе – нідзе праразаліся нізкія мігатлівыя зоры. Яснела – і тады чуваць было, як у нацятай шкляной цішыні з гулкім трэскам і пошчыкам лопаліся ствалы дрэў, вуглы хат. Але мінала гадзіна – другая, і далеч увачавідкі шарэла, звужалася, зацягвалася цемраю, як бы дыміла, зноў доўгія павівастыя пасмы з гікам і свістам паласавалі дол. Сцежкі, дарогі зраўняліся з полем, іх пазасыпала, пазамятала, ды так, што і з хат нельга выйсці.

Гуло, выло ў коміне, секла снегам, бы ўсё адно шротам, у замураваныя холадам вокны. Шалеў вецер – ірваў, шкуматаў стрэхі, гнуў як не да самага долу голае галлё аб сад, бы апантаны, на дварах, палях, лясах…

Алена Міхайлаўна гэтую зімовую з’яву прыроды, прыслухоўвалася да злоснага ветру і перажывала за вучняў: ці прыйдуць сёння яны ў школу? Па такім надвор’і цяжкавата дабрацца да школы і мясцовым вучням, не гаворачы ўжо пра хутарскіх, якія штораніцы едуць на санях са сваімі бацькамі да смалакурні, затым бяжаць да школы. А вось сёння, у такую мяцеліцу, завіруху, ці змогуць іх бацькі прывезці іх у школу.

Але хваляванні Алены Міхайлаўны былі дарэмнымі – раніцою хлопчыкі і дзяўчынкі запоўнілі клас і яна пачала звычайны ўрок, і, як заўсёды, з пропаведзі мясцовага святара, які па звычцы чытаў малітву, даносіў да слыху дзяцей законы божыя. Дзеці паслухмяна слухалі яго і бяспрэчна выконвалі ўсе яго павучанні. На яе ўроках цікавіліся многім: напрыклад, як пазнаць навуку раней, чым прыйдзе яна сама ў галаву? Ці варта ведаць Закон Божы, калі не ўсе жывуць па яго законах? Чаму народы на ўсёй планеце не ладзяць, а вядуць між сабою войны?

На ўсе гэтыя пытанні давала адказы настаўніца сваім зацікаўленым вучням, насцярожвала яе тое, што многія пытанні прасочваліся наконт вайны, а ў яе не вельмі было зашмат адказаў на гэтую тэму, бо становішча такіх палітычных пытанняў не вельмі было распаўсюджаным яшчэ сярод вясковага насельніцтва.

Радавалася настаўніца, калі заўважала вынікі сваёй работы ў матэматыцы, мове і чытанню, калі вучні станавіліся больш дарослымі, паспяхова штогод здавалі іспыты за пачатковую школу ў Буйнавічах, куды вазіла яна іх вясною кожны год. Прыемна было чуць, як экзаменатары хвалілі вучняў яе чацвёртага класа, дзякавалі ёй за добрую падрыхтоўку іх у школе, хвалілі, што добра засвоілі яны Закон Божы.

І яна старалася, амаль кожны дзень заставалася з адстаючымі вучнямі пасля ўрокаў, каб індывідуальна папрацаваць з імі, падцягнуць іх ў навуцы па таму ці іншаму прадмету. Асабліва даводзілася працаваць зашмат ёй з дзяўчынкамі, якія многа прапускалі ўрокаў – бацькі на іх мала звярталі ўвагі, часта астаўлялі дзяўчынак дома, каб дапамагалі ім па гаспадарцы. Не раз даводзілася ёй весці гаворку з Якавам Осіпавым, які астаўляў дачку Таццяну дома, каб дапамагала ім па гаспадарцы. Дзяўчынка была здольная да навукі, запамінала ўсё адразу, што ёй гаварылі. Але частыя пропускі школы сказваліся на губленні яе ведаў па вучэбных прадметах.

Неаднойчы да яе ў школу наведвалася і Маргарыта, якая правярала вучняў, цікавілася іх здароў’ем. Аднойчы яна і выявіла ў Насці Карповіч страшную хваробу, якой баялася яна і сама, калі ёй гаварылі аб гэтым на медыцынскіх курсах – каўтун. Хвароба, праўда, толькі пачынала развівацца, але ж яе вынік ужо быў відаць: валасы на галаве былі ўскудлачаны, расчэсваць іх было нельга, гнаіліся раны з крывёю, дзяўчынка адчувала сябе дрэнна.

Тэрмінова быў выкліканы ў школу яе бацька Аляксей Карповіч з Манчыцкага хутара і дзяўчынку хутка адвезлі ў Лельчыцкую бальніцу, дзе яе лячылі доўгія месяцы. Увесь час выяўляла настаўніца, ці пераходная гэта хвароба, назірала на ўроках сама за дзяўчынкамі, прыглядалася да іх дзіцячых галовак. І калі што – небудзь хоць маленькае заўважыць у іх на галаве, адразу ж звала ў школу Маргарыту. А ў той і сваіх было зашмат забот. Хварэлі як дзеці, так і дарослыя на розныя захворванні, а лекаў паўсюдна не хапала. Колькі разоў звярталася яна ў Лельчыцкую бальніцу, але там толькі разводзілі рукамі. Добра хоць што яе бацька праз сваіх знаёмых у Мазыры даставаў патрэбныя лекі, якія дапамагалі ей у рабоце, ратавалі людзей.

Асабліва дасталося ёй у мінулым годзе, калі многія жыхары, як дарослыя, так і дзеці, пакутвалі на дызентарыю і брушны тыф. Лекаў было недастаткова, Лельчыцкая бальніца была забіта да адказу – у непрытомнасці ляжалі хворыя на падлозе, курчыліся ў калідорах, на вуліцы. Было зашмат і памерлых.

Маргарыта з цяжкасцю ўспамінае тыя часы, ідучы па зладзінскай вуліцы, уцягвае ў сябе водар марознага паветра, назірала, як выплывала, паказвалася з – за хмар нізкае зімовае сонца і пушыстае срэбра ледзяной шэрані іскрылася і пералівалася ўсімі колерамі вясёлкі. Іншы раз сонца неяк смялей выгляне з – за хмары, на ўвесь рот усміхнецца ёй на нейкую хвіліну, а затым зноў схаваецца за насунуўшую шэрую хмару. Не магло яно ў гэты зімовы час хоць неяк пагрэць так, як улетку, пагнаць прэч ад сябе цемру, халады, чымсьці абнадзеіць цябе, сагрэць. І Маргарыта павольна перастаўляла свае румынкі, якія ёй нядаўна падарыў бацька на дзень яе нараджэння, ішла па скрыпучаму снегу да сваёй сяброўкі Алены, бо яна чамусьці не заходзіла да яе вось ужо каторы дзень.

Пасля заняткаў у школе, Алена правярала сшыткі вучняў. Абрадавалася, калі заўважыла сяброўку, паднялася і прывіталася, пачала абтрасаць з шубкі ў Маргарыты снег.

-- На двары ж не ідзе снег, дзе ж ты яго набралася?

-- А я люблю ўзімку абтрасаць дрэвы, з якіх сыпуцца залацістыя сняжынкі – зорачкі, а я іх лаўлю на ляту і нават іншы раз смакую.

-- Вось дзіўная якая ты сяброўка,-- прагаварыла Алена. – А мне вось няма калі з – за гэтых сшыткаў і нават выйсці на вуліцу, каб надыхацца свежым паветрам.

-- Ды кідай ты гэтыя сшыткі! Хадзем на вуліцу, як ты кажаш, -- на свежае паветра. Тым больш, што зіма можа хутка скончыцца і мы так і не заўважым яе хараства…

… Лютаўская ноч сапраўды была прывабнай. Праз невялікія хмары свяціў вялікі круглы месяц, які толькі што выплыў з – за Ўбарці. Ён неяк зусім неўклюжа чапляўся за вершаліны дубоў, здавалася, абтрасаў з голля снег, які чамусьці сапраўды сыпаўся, як заўважылі дзяўчаты. Яны пераглянуліся, калі пачулі спачатку на голлі дуба нейкае шорганне, а потым стаіліся і пачулі: ’’Кугі – кугі! Кугі – кугі!’’

-- Вось куды забралася гэтая начная птушка, -- першай азвалася настаўніца. – А я неяк ноччу чула, як яна спявала на коміне нашай хаты, ды так жудасна – хоць вушы закладвай.

-- І не дзіўна. Яны ў мароз прылятаюць у вёску, сядаюць на каміны і грэюцца. Ну, а калі ўжо і заспявае сваю песню – значыць нагрэлася ўжо, -- працягвала размову Маргарыта. – У нас у Мазыры не пачуеш такое.

А круглы месяц ўжо адчапіўся ад дубовага голля, падняўся над лесам і пачаў раскашаваць у адкрытай прасторы, пачаў сыпаць на зямлю больш яркае святло, ад чаго сняжынкі на гурбах снегу іскрыліся і пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі. Так і хацелася зачапіць іх рукою, сабраць усе ў жменю, падкінуць высока – высока ў неба і потым лавіць і лавіць іх, пакуль не пераловіш усе іх і не паложыш сабе ў кішэню…

Дзяўчаты і не заўважылі, як перайшлі мост праз Убарць, апынуліся каля старога парома, які ўжо адпачываў ужо некалькі гадоў. Да іх слыху данеслася нейкая размова мужчын, якія стаялі на пароме і аб нечым спрачаліся, нават на іх не звярталі аніякай увагі. Ісці далей дзяўчаты не адважыліся. А калі пачулі, што іх заўважылі і аклікаюць, аглянулісяі пабачылі, што гэтыя мужчыны сядзяць ужо на конях і вось – вось іх дагоняць. Дзяўчаты прыпыніліся, заўважылі на конях двух у ваенным адзенні і аднаго цывільнага.

-- Дзяўчаты! Нам бы дзе пераначаваць і каней пакарміць, -- азваўся першым цывільны.

-- Гэта толькі ў нас, -- адказала Маргарыта. – Вось тут, адразу ж за мастом.

-- Дзякуем! – адказалі амаль разам вайскоўцы. – Будзем рады вас бачыць.

Калі яны крыху ад’ехалі, Алена неяк сур’ёзна выказала сваю думку:

-- Неспакой цяпер пануе ўсюдна, штосьці зашавялілася армія, не да дабра ўсё гэта…

Падышлі да карчомкі, дзе стары Мандэль і яго Хайка вярцеліся каля вайскоўцаў, частавалі іх сваімі стравамі. Праз акно яны бачылі, як уважліва слухаў вайскоўцаў стары, хітра жмурыў вочы і паціху нешта адказваў на іх пытанні.

-- Можа, зойдзем да нас? – запыталася ў сяброўкі Маргарыта.

Тая крыху памаўчала, затым нясмела адказала: ’’Ці варта рабіць гэтае?’’

Але ў гэты момант дзверы хаты расчыніліся і на парозе нечакана з’явіўся малады ваенны, які прадставіўся: ’’Харужы Сцяпан Іванавіч!’’

Першай руку працягнула Маргарыта, назвала сябе, затым пачала знаёміць яго з Аленаю.

-- Дык чаго мы тут стаім? Хадзем у хату, калі ласка…

І ён смела пачаў дапамагаць ім падняцца на ганак і праціснуцца ў дзверы.

-- Вось добра, што ты прыйшла, Маргарытка. А то я тут сама… Знаёмцеся, гэта мая дачка, імя якой я ўжо назвала, а гэта яе сяброўка, настаўніца мясцовай школы – Алена Міхайлаўна Слупская.

-- Вельмі прыемна, -- падымаючыся з – за стала, прагаварыў крыху старэйшы па гадах і званню, ваенны, але сябе і цывільнага не назваў.

Дзяўчаты старанна пачалі дапамагаць гаспадыні накрываць стол, падносіць усё неабходнае, каб накарміць гасцей. Але як толькі яны скончылі ўсю гэтую работу і хацелі зашыцца ў бакавушку Маргарыты, іх запрасілі да стала. Адказвацца было неяк няёмка – і яны пагадзіліся.

Увесь вечар ляцеў неяк непрыкметна: пілі гарэлку, размаўлялі на розныя тэмы, толькі не на ваенныя. Цывільны, які пры знаёмстве назваў сябе Іванам Фёдаравічам, амаль ні аб чым не размаўляў, толькі некалькі словамі перакінуўся з гаспадаром дома аб мосце праз Убарць, удакладніў, калі быў ён пабудаваны.

Ужо далёка за поўнач, калі стары са старою і цывільны адправіліся на начлежку, а за сталом засталіся ваенныя і дзяўчаты, якіх так лагодна працягвалі ваенныя частаваць водкаю, усталявалася цішыня. Размова між маладымі амаль не вялася. Зрэдку толькі харужы, калі Маргарыта адпіхвала яго ад сябе, штосьці мармытаў сабе пад нос. А потым яны пераселі на ложак, які стаяў непадалёку, а Алена з капітанам зайшлі ў бакавушку. Чуваць было, як яна спачатку неяк нявыразна сварылася на капітана, а потым сцішылася і толькі даносіліся адтуль нейкія своеасаблівыя жаночыя войканні.

Маргарыта таксама не адпіхвала свайго харужага, але ж, калі справа даходзіла да недазволенага, скідвала хударлявага харужага з сябе і ішла да пакоя бацькоў, стукала ім у дзверы. Тыя выходзілі і пускалі яе ў сваю бакавушку, а з жаніхом вялі адпаведную гутарку. Той запэўніваў іх, што абавязкова будзе жаніцца на Маргарыце, прасіў, каб дазволілі яму яшчэ колькі часу пабыць з ёю. Але стары Мандэль на яго словы не регаваў, зачыняў сваю бакавушку, моўчкі сядзеў каля ложка, дзе ўжо адпачывала жонка і дачка…

У акно свяціў месяц, ён, здавалася, плыў хутка, раскідваў то ў адзін бок, то ў друг бок сваім колам лёгкія начныя сумаркі. І ў яго спакойным і блеклым святле адлюстроўваліся постаці дрэваў, будынкаў, вырысоўвалася пад дрэвам яго карчмоўка, за якую, здавалася, зачапілася гэтае вялізнае жоўтае кола і далей не рухаецца.

-- Куды рухацца нам далей? – падумаў амаль услых Мандэль Лайхман. – Будуць у хуткім часе вялікія перамены ў жыцці, няздарма заварушыліся ваенныя, правяраюць праз рэкі масты, дарогі на заходні край…

Раніцою начныя госці збіраліся ў дарогу. Цывільны ўсё неяк недабразычліва пазіраў на ваенных, амаль не размаўляў з дзяўчатамі. Толькі зрэдку перакідваўся словам з гаспадаром наконт таго, як зручней патрапіць да Турава, даставаў карту і прасіў паказаць дарогу. Ужо за вёскаю, ён першым таропка развітаўся з дзяўчатамі і асядлаў свайго каня, за ім паследавалі і ваенныя, прытым не забыліся, як падабаецца, развітацца з дзяўчатамі, моцна іх абдымаючы. Ужо здалёку капітан адвярнуўся і памахаў Алене рукою, а харужы так і не павярнуў галаву назад, паехаў нейкім вельмі пакрыўджаным.

-- Вось пабачыш, Маргарытка! Ён прыедзе да мяне, забярэ мяне ў Мінск, абяцаў.

-- Ведаеш, сяброўка, колькі яшчэ прыстанкаў такіх у яго будзе да Турава і далей? Не думай, што ты ў яго першая…

-- Вельмі ж абяцаў, гаварыў, што не быў яшчэ жанатым, не мае сям’і.

-- Ты так і паверыла? Усе яны адну і тую ж песню спяваюць, як пабачаць прыгожую жанчыну.

Алена маўчала, яна спадзявалася на лепшае, крыху крыўдавала на сваю сяброўку, калі тая ўсё больш і больш дапякала яе сваімі словамі. Яна спадзявалася, што стрэла ў сваім жыцці чалавека, якога па – сапраўднаму пакахала і ніякія словы Маргарыты яе не пераканаюць у гэтым, яна будзе чакаць яго… А сяброўка можа ёй і зайдросціць, што не яе выбраў капітан, такі прыгожы і статны мужчына, на якога любая дзяўчына без аглядкі паложыць сваё вока, будзе рада датыкнуцца да яго хоць адным пальцам рукі. Яна будзе чакаць яго, што б не здарылася ў яе жыцці. А гэтая праклятая вайна, пра якую ён гаварыў ёй, можа абыйдзе іх бокам, не сунуцца сюды чужынцы, што яны тут забылі? А ён абавязкова вернецца да яе, бо падарыў ёй вось гэты пазалочаны гадзіннік і сказаў: ’’ Глядзі на яго, успамінай пра мяне і чакай…’’

22

Хоць яшчэ і зашмат ляжала снегу, па начах крыху падмарожвала, але сілы ў зімы былі ўжо не тыя, ранейшыя, і з кожным днём яна слабела і слабела. Смялей і смялей пачало паказвацца сонца – лагодна, на ўвесь рот, усміхалася, грэла, гнала прэч ад сябе цемру, халады, абнадзейвала, натхняла…



Ніхто не адчуваў так яскрава надыход вясны, як Ганка, якая засядзелася за зімку амаль адна ў хаце, увесь час сумуючы па сваіх сыночках, якія жылі ў дзядулі ў Мінску, а яна толькі з маці магла ў зімовы час перакінуцца словам, бо Андрыян быў дома рэдка, усё больш з рабочымі на смалакурні, у лясных масівах, дзе нарыхтоўвалі яны дрывясіну і вазілі на прыстань. А маці была зусім не гаваркая пасля смерці бацькі, і тым больш пасля таго, як яе брат забраў да сябе ў Мінск унукаў.

І яе цягнула на вясновы падворак, дзе яснела, ружавела голле бяроз, бялеў, жаўцеў ля Ўбарці лазняк на ўзлобках, вырысоўваліся, прымалі сваю звычайную форму, пачарнелыя за зіму градкі, на якіх яна заўсёды вырошчвае кветкі. Вось і зараз, яна ўжо колькі разоў за зіму перабірала насенне кветак, баялася, што яны сапсуюцца, змакрэюць у скрыні. Але паглядзіць, перабярэ іх – і супакоіцца. Любіла яна садзіць на свае градкі розныя кветкі, а больш за ўсё яе прываблівалі ружы. У летні час яна ля іх магла стаяць гадзінамі, размаўляць з імі, як з малымі, паліваць іх штораніцы, паказваць Андрыяну, якая з іх лепшая, як яна яе кліча…

А зараз пакуль яшчэ зусім нясмела са стрэх капаюць кіпяжы, сонца яшчэ неяк баязліва выглядае з – за хмар, чагосьці яшчэ палохаецца. Пзўна, яшчэ пакуль напалоханае прайшоўшымі завірухамі, мяцеліцамі, скрыпучымі маразамі. Але праз колькі дзён забулькаюць, загамоняць на вуліцы ручаі, аголіцца, тлуста зачарнелая зямля, пачнуць увачавідкі набухаць на бэзавых галінках пупышкі. А яна, вясна, паступова, не вельмі спяшаючыся, наступіць на ломкія крыгі і на белы хвост зімы, які паспешліва падтуляць і панясуць на поўнач завеі, пойдзе па дарогах і сцяжынках, -- а часцей за ўсё ўцэла, не разбіраючы тых дарог, -- з поўдня на поўнач пачне прасоўвацца ўсё далей і далей. Вясна будзе крочыць і крочыць усё далей і далей, забірацца нават туды, куды птушкі не асмельваліся залятаць, і там, у хмызняках, будзе будзіць зялёны сон травы і падлеску, будзе чапляцца за дрэвы, якія пасля доўгай зімы асмеляцца паварушыцца больш спакойна і з удзячнасцю паглядзяць на вясновае яркае сонца…

Была Ганка ў такім задуменні, што і не заўважыла, як паціху, з боку ракі падышоў да яе Андрыян, трымаючы за руку Аляксея.

-- Мама! Мама! – радасна выкрыкнуў Аляксей.—Я прыехаў дамоў!

-- Ох, мамачкі! – спалохана прамовіла Ганка. – Чаго ж ты адзін? А дзе ж Андрэйка? Можа што здарылася з ім? Ты, бацька, чаго ты маўчыш, чаму не падаеш ты свой голас?...

-- Ды супакойся ты, усё ў поўным парадку. Аляксейуа не захацеў займацца ў духоўнай семінарыі, заўпарціўся, пагэтаму дзядуля яго і адправіў да нас разам са службовымі асобамі Лельчыцкай царквы, якія былі там па сваіх справах. А я стрэў яго каля шынка…

-- Ну, дык хадзем у хату, -- тулячы да сябе сыночка, прагаварыла Ганка.—Бабуля будзе вельмі радая, калі пабачыць цябе.

А Аляксейка выцягнуўся за зіму на дзядуліным харчаванні, што быў роўным ужо з маці, перастаўляў ногі ў новых чаравіках, памерам такім, як і ў бацькі, на што звярнуў увагу Андрыян, ідучы за ім ззаду. Ужо ў хаце, Аляксей па – даросламу прывітаўся з бабуляю і пачаў раздаваць свае няхітрыя падарункі ад сябе і дзядулі. Калі паўней разгарнуў ён свае пажыткі, Андрыян заўважыў там цыгарэты.

-- А гэты падарунак каму? – запытаў ён. – У нас жа, здаецца, ніхто не курыць?

-- Ды так,-- неяк сумеўся хлапчына. – Няхай ляжаць на ўсякі выпадак.

-- Я табе дам, на ўсякі выпадак! – амаль пракрычаў бацька.

І ён паспрабаваў дакрануцца да цыгарэт, але Аляксей неяк зручна прыціснуў іх рукою і Андрыян не мог дацягнуцца да іх, адышоў. Ганка пазірала на ўсё гэта збоку, а бабуля ўсё гладзіла і гладзіла свайго любага ўнучка, не перастаючы ўсё нешта шаптаць, пэўна, словы з малітвы, бо раз – пораз на хлопца накладвала і накладвала крыж. Затым дэманстратыўна Аляксей палажыў у кішэню цыгарэты і выйшаў на вуліцу.

Усе паглядзелі на Андрыяна, які стаяў і пазіраў у акно, потым паціху сказаў:

-- Яго выключылі з духоўнай семінарыі, ён паводзіў сябе там вельмі кепска, курыў, выражаўся непрыстойнымі словамі, нікога не слухаў. Такія словы дзядулі мне перадалі служыцелі Лельчыцкай царквы, калі мы стрэліся з імі каля шынка Лайхмана. Дзядуля прасіў, каб за ім прыгледзелі, не дазвалялі яму чаго – небудзь большага…

Усе стаялі і слухалі, не перашкаджалі гаварыць гаспадару. А калі той таксама замаўчаў, Ганка толькі цяжка ўцягнула ў сябе паветра, а бабуля пачала апраўдоўваць любага ўнучка, не верыць, што ён рабіў такія ўчынкі, што яго выключылі з духоўнай семінарыі…

Вясна набірала сваю хуткасць, на вербалозках пачыналі набракаць і лопацца пупышкі, па – свойму радасна, як птушаняты леткам, віселі над халоднай вадою, што пахла яшчэ па – зімоваму. Андрыян усё гэта заўважаў, ідучы каля Ўбарці ў бок маста. І рака яшчэ вызвалілася ад лёду не паўсюдна, на больш глыбокіх месцах трымаліся яшчэ цэлыя пляцоўкі, ніяк не маглі раскалоцца, каб пусціцца па цячэнню на нізоўе ракі. А там, дзе рака вызвалілася ад лёду, вада бурліла, пералівалася, пенілася, несла на сваіх плячах усё, што толькі траплялася на яе шляху. Вось на невялікай хуткасці, чапляючыся за бераг ракі, праплыў вялізны лазовы куст, які вырвала вада дзесьці далёка за мостам, мо і каля самых Лельчыц. Вада мае вялікую сілу, якая можа прыносіць карысць чалавеку, калі чалавек прымусіць яе працаваць на яго. Вось жа прымусілі Ўбарць у Рудні круціць млын, працуе вада на карысць людзям, круціць вялізныя жорваны, меле зерне на муку. Не аднойчы вёў ён размову раней з пакойным панам Ермаловічам наконт таго, каб і сабе пабудаваць вадзяны млын, асабліва пасля таго, як насыпалі вялікую дамбу да маста. Але пан Ермаловіч не пажадаў аб гэтым нават і думаць, сказаў: ’’У нас з табою і без усяго гэтага клопату хапае…’’ Ну, а цяпер, калі паўсюдна такі неспакой, няма чаго аб гэтым нават і думаць. Ён спыніўся непадалёку ад маста, пачаў углядацца на месца, дзе стаяў стары паром, заўважыў каля яго людзей у ваенным адзенні. Падышоў да іх, пацікавіўся, чым яны тут займаюцца. Аказалася, што чакаюць яны падводы, калі падвязуць ім узрыўнога матэрыялу, каб паласаваць крыгі, якія падступаюць да маста і могуць прынесці яму шкоду, а гэтага дапусціць ніяк немагчыма. Андрыян выслухаў іх і прапанаваў зрабіць пазыку ім таго запалу, якім яны падрываюць смаловыя карэнні. Тыя пагадзіліся з ім і хутка пачалі крышыць вялізныя крыгі, якія падплывалі адна за другою да маста.

Вясновы час прабягаў непрыкметна. Прырода ажыўлялася з кожным днём, спачатку кволыя травінкі пачалі паяўляцца на ўзлобках, каля дарогі; праз колькі дзён на нізінах пачалі вытыркацца кволыя парасткі пралесак, якія пад променямі вясновага сонца ўраз зелянелі і выкідвалі бялюткія кветачкі, якія абсыпалі ўсё наваколле. А праз колькі дзён на кустарніках і дрэвах пачалі паяўляцца першыя кволыя зялёныя лісточкі, пачалі чуваць усхваляваныя галасы птушак. Яшчэ да гэтага Андрыян наслухаўся ў сваім садзе розных галасоў шпакоў, якія ўмеюць падбіраць галасы любых птушак: то заспявае ён скрыпучым голасам сарокі, то перавядзе свой спеў на сінічку, то падладзіцца пад спеў салаўя, ды так, што і не адрозніш, хто з іх спявае. Вось і зараз, слухаюча пошчык сапраўднай салаўінай песні, якая неслася з чаромхавых кустоў, ён ніяк не змог уцяміць сабе, што спявае цяпер ужо не шпак, а сапраўдны салавей, бо голас яго да драбніц ніяк не зможа пераняць майстар – шпак. І Андрыян лавіў кожны гук салаўінай песні, услухоўваўся ў яе пераходы і пералівы, вылучаючы ўсялякі новы, нечаканы паварот тысячу разоў чутай мелодыі, а затым аднекуль з’яўлялася цішыня, якая засланяла сабою і саму песню, і думкі пра яе. Спахопліваўся, зноў спрабаваў услухоўвацца ў пошчак, аднак неўзабаве нанава паглыбляўся ў свой роздум, атрымліваючы ад усяго гэтага асалоду і спакой. Іншы раз думкі разбягаліся і нельга было засяродзіцца сярод салаўіных трэляў на самым галоўным, дзеле чаго ён тут спыніўся… А салаўі, не зважаючы на вясновы холад, спявалі як апантаныя: і вунь там за Ўбарцю, спявае вось тут, на чаромусе, і нават пад самым тваім носам аж заходзіцца… Цікава, дзе ж яго гняздо, дзе сядзіць салаўіха? Верныя салаўіхі пакорліва сядзелі на гнёздах, а салаўі, каб ім не было сумна, аж распіналіся ад спеваў.З’явяцца салаўяняты, зляцяць з гнёздаў салаўіхі, адразу ж сціхнуць песні іхніх мужчын – займацца песнямі не будзе калі: трэба ж карміць бяскрылых і пакуль бездапаможных малых. Цікава, а ці раўнуюць сваіх сябровак салаўі? Ці здраджваюць ім каханыя? А можа і яны вось так свішчуць, надрываюцца, радуюцца, а ў гняздзечку – чужыя яечкі, і ім давядзецца неўзабаве карміць чыіхсці дзяцей?

-- Аб чым ты думаеш? – спахапіўся Андрыян. – Сваімі думкамі ты гатовы затлуміць нават салаўіныя галовы! Свае думкі – як гарачы жар у голых руках, перакочваеш іх, перакочваеш з далоні на далонь, а яны ўсяроўна пякуць у цемені…

Колькі б не слухаў ён салаўіныя спевы, а пранізлівыя думкі ўсяроўна браліся за сваё: патрэбна штосьці рабіць з Аляксеем, нельга пакінуць усё так, як ёсць, паспрабую прывучыць яго да работы на смалакурні, няхай пабачыць, колькі ў працы каштуюць грошы.

Калі ж дома зайшла размова аб гэтым, Аляксей нават і не павёў брывом, выслухаўшы бацьку, сказаў: ’’Я згодзен на любую работу, толькі не на вучобу ў духоўнай семінарыі…’’

На першых парах папрасіў ён Івана Мішкова, каб той паназіраў за ім, дапамог асвоіць яму зусім няхітрую работу – працу ў кацельні. Няхай пабачыць, як няпроста зарабляюць грошы рабочыя, якая падчас бывае цяжкая праца ў іх. Можа апамятаецца, пачне прасіцца, каб даў нейкую лягчэйшую работу, або навогул – пачне прасіцца назад у Мінск. Але прайшлі дні, нядзелі і месяцы, а Аляксей так і не абазваўся ніводным словам з бацькам наконт усяго гэтага. Андрыян зразумеў, што сын ніколі не перадумае, не зменіць сябе. І ён даручыў яму пасаду кладаўшчыка на лесапункце. Пісьменнасці ў яго хапала, каб весці кубатурны ўлік лесу, адпускаць яго і прымаць на штабелях, куды штодня прывозяць з дзялянак рабочыя на валах і конях.

Крыху палагаднела да мужа і Ганка, калі даведалася аб гэтым, нават цешча ўжо перакінулася некалькімі словамі з ім, калі спаткаў ён іх ля веснічак, дзе ўвіхаліся яны ля сваіх градак з кветкамі.

-- Годзе працаваць, пара і рабочых пакарміць, -- лагодным голасам прагаварыў Андрыян, які і не заўважыў, як ззаду да яго падышоў Аляксей. – Вось якраз і сабраліся да гурту едакі, праўда, сын?



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   7   8   9   10   11   12   13   14   ...   24




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет