§ 1. Вялікія літары.
ПРАВІЛА 1. Пісаць пачынаюць з вялікай літары. З вялікай літары пішуць і пасьля пункту. Апроч таго, з вялікай літары пішуцца іменьні людзей, іх прозьвішчы, назовы вёсак, сёл, гарадоў, мястэчак, рэчак, гор, краін, мясцовасьцяй, сьвят і інш. (Адам, Ксяневіч, Шчорсы, Нёман, Пажарніцы, Украіна, Купальле, Першае Мая).
Увага. У пісьмах (лістох) з вялікай літары пішуцца такія словы як Вы, Вас, Ягомасьць, Імасьць і іншыя словы, што замяняюць імя тае асобы, да каторай пішуць пісьмо.
Таксама з вялікай літары пішуцца назвы звычайных прадметаў, калі яны бываюць дзеячамі ў байках і падобных творах, напр.: Дуб і Чароціна, Сьвіньня і Салавей, Воўк і Авечка.
Практыкаваньне 1. У нашае Касі прыгожая сукенка. Каля Навасёлак цячэ рэчка Шчара. У мястэчку Берасьцечку каманда стаяла. Працоўны люд сьвяткуе Першае Мая. Не адзін Гаўрылка, што ў Полацку. У Марылі сшыткі заўсёды чыстыя. Язык Кіева дапытае. Менск стаіць на рэчцы Сьвіслачы. Навагрудзкі і Ашмянскі паветы сумежныя паміж сабою. Дняпро цячэ ў Чорнае мора. У Вільні засталося шмат старасьветчыны. Каля Вільні ідуць Панарскія горы. Беларусь ляжыць пасярэдзіне Эўропы. Наша старонка называецца Беларускаю Савецкаю Соцыялістычнаю Рэспублікаю. Вітайце дзень Першага Мая!
Практыкаваньне 2. Выпісаць спачатку прыклады з іменьнямі людзей, потым—з назовамі гарадоў, а нарэсьце—з назовамі рэчак і сёл.
Маленькі Грышка ўмее чытаць. У Касі чырвоная сукенка. У сяле Шчорсах таргуюць збожжам. Аўдзей усё між людзей. У Вільні жыве многа народу. Няпраўда, што ў Кузьмы грошы: хіба яму хто падкінуў. Рака Нёман цячэ ў мора. Язык Кіева дапытае. У горадзе Менску многа школ. Мой брат жыве ў Магілеве. Дзядзька Янкоўскі—стары ўжо чалавек. Сьвіслач—рэчка невялічка. Майстар з Міра: што цяў, то дзіра. Не адзін Гаўрылка, што ў Полацку. Рэчка Шчара цячэ ў Нёман. Я радзіўся ў засьценку Няйгертаве. У Гандзі сшыткі заўсёды чыстыя. Каля Навасёлак цячэ рэчка Гавязянка.
Задачка 1-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, пункты і вялікія літары.
Нахмурылася неба сенажаць ужо скошана жыта на полі зжата птушкі перасталі сьпяваць лісьце патроху асыпаецца туман закрывае сьвет веюць халодныя вятры ідзе дробны дожджык поле ўжо апусьцела кончана работа сярпа птушкі ляцяць у вырай чуваць крык жураўлёў настала вясна прыгрэла сонейка асушылі вятры зямельку хутка расьце жыта цешыцца сэрца працавітага селяніна ціхае поле залаціцца сьпелым збожжам кожны колас наліваецца зернем пара ўжо жаць прышлі жнеі з сярпамі пачалася работа кладзецца пад сярпом збожжа ў полі работа скончана трэба прымацца за малацьбу.
§ 2. Перанос слова.
ПРАВІЛА 2. Калі слова на пісьме не зьмяшчаецца ў адным радку, то часьць яго пераносіцца ў другі радок. Каб правільна перанесьці слова з радка ў радок, трэба правільна падзяліць слова на склады ды пераносіць толькі цэлыя склады: са-рока, саро-ка, ве-рацяно, вера-цяно, вераця-но.
Адгэтуль відаць, што аднаскладовыя словы для пераносу ня дзеляцца: дом, дзень, сьнег, стол.
Пры гэтым трэба трымацца наступных правіл:
1) адна літара не пакідаецца і не пераносіцца. Прыкладам, нельга перанесьці так: у-міраць, ста-ю, я-ма;
2) з дзьвюх аднакіх зычных адна пакідаецца, а другая пераносіцца: кон-на, закон-ны, дванац-цаць, збож-жа, суч-чо;
3) калі паміж дзьвюма зычнымі стаіць ь, то часьць слова з ь пакідаецца, а другая пераносіцца: пісь-мо, паль-цы, жыць-цё, галь-лё, насень-не. Таксама робіцца, калі ў сярэдзіне слова ёсьць й ці ў: хвой-ка, зай-чык, лаў-ка, галоў-ка;
4) злучэньне зычных разьбіваецца: крас-ка, каз-ка, салод-кі, цёп-лы, леп-шы, друж-ба, абяр-нуць; але дз і дж ніколі не разьбіваюцца, бо яны азначаюць адзін гук: гарадз-кі, дож-джык, але—ад-зімаваць, ад-жаць, бо тут выпадковае злучэньне гукаў “д” і “з—ж”;
5) калі прыстаўка творыць склад, то яна аддзяляецца пры пераносе ад кораню: на-ступны, на-ткнуцца, па-стаяць, пры-сту-піцца, раз-бор, але няможна перанесьці так: аб-ярнуць, бо тут няправільны падзел на склады; трэба—абяр-нуць;
6) пры пераносе слова ставіцца знак пераносу—рыска (-).
Практыкаваньне 3. Сьпісаць ды падзяліць рыскамі словы так, каб паказаць, як іх можна перанесьці.
Зямля, сонны, хвораст, мятла, лямпа, трынаццаты, пятніца, няпраўда, багацьце, каменны, сьмецьце, сусед, акуркі, крыльле, капелька, абвестка, салаўінае гняздо, нельга, дошка, сястра, разьвязаць, капуста, ласкавы пастух. Дожджык, дожджык, перастань! Апусьцела поле. Чырвоны дзедзя па жэрдцы едзе (запаленая лучына). Роўнае поле. Знайка бяжыць, а нязнайка ляжыць. Дарожачка жоўтым лістам запала. Ой у полі жыта капытамі зьбіта! Лепшы дома хлеб аўсяны, як на вайне пытляваны. Стаяла бяроза тонка да высока, на корань глыбока, на лісьце шырока. А што то за пташачка ў садочку пяе, адкуль яна, бедная, прычыты бярэ?
§ 3. Мяккі знак і апостроф.
ПРАВІЛА 3. Мяккі знак не азначае ніякага гука, а толькі паказвае на пісьме, што зычны гук вымаўляецца мякка: соль, конь, сінька, бацька, дзядзька; столь—стол, вугаль—вугал.
1) Літара Ь пішацца тады, калі зычны гук чуваць мякка: гусь, пальцы, камень, кузьня, сенажаць, чытаць.
2) Часам Ь паказвае на пісьме, што мяккі зычны ня трэба зьліваць з наступным галосным: зьем, зьява.
3) Пасьля зычных б, д, п, м, р, ніколі ь ня пішацца; каб ня зьліваць іх з галоснымі, ставяць апостроф над радком паміж літарамі: аб’явіць, пад’есьці, п’яўка, сям’я, пер’е, вераб’ёў.
Пасьля з у такіх разох пішацца ь: зьесьці, зьяўленьне, разьехаліся, разьюшаны.
Увага. Апостроф ставіцца яшчэ ў тых разох, калі трэба паказаць на пісьме, што слова скарочана: мо’, трэ’, яшчэ.
4) Таксама ь ня пішацца пасьля н перад шыпячым гукам, напр.: меншы, іншы, кончык, паншчына, віншаваць, хоць часамі вымаўляецца мякка. Але пасьля л у такіх разох ь ставіцца, напр.: большы, пальчык.
5) Ў (нескладовае) ня зьліваецца з наступным галосным, але паміж імі ня ставіцца апостроф: здароўе, безгалоўе, я ўю, ты ўеш, яна ўе, мы ўём вяроўку, салаўіны, мураўіны, мураўёў.
Практыкаваньне 4. Настала халодная восень. Надвор’е пахаладнела. Мядзьведзь любіць мёд. Жаль увагі ня мае. Уся сям’я п’е гарбату. Беларускае пісьмо. У кузьні паляць вугаль. Нудна над вухам зьвініць авадзень. Кожны вугал неласкава глянуў на Алеся. Столь пабелена мелам. Стол накрываюць настольнікам. Каваль куе сталь. Брыдка быць нямыцькам. Матку жаласьць агарнула. Вёска стаяла на ўзгор’і. Горка зьесьці, а жаль пакінуць. У паветры ўецца павуціна. Адам уе аборку. Разьюшаны леў вельмі страшны. На сем двор адзін тапор. Голуб сеў на стрэху. Многа народу зьехалася на кірмаш. Добрым людзям на здароўе. Зьзяе на небе яснае сонца. Вераб’і шчабяталі. Здарэньне новага зьяўленьня. Даб’ёмся самі лепшай долі. Госьці ўжо разьехаліся. Вецер разьвеяў пер’е. Адзін хоць зьеж вала—усё адна хвала. Кіньма думкі аб долі гаротнай! Ня трацьце марна часу! Сядзьма на калодзе, пагаворым а прыгодзе. Работа і корміць, і поіць. Чужая болька нікому не баліць. Тань, да тавару ня гань. Дзяўчаты пайшлі ў тан. Плыты сталі на мель. Мел капаюць у гарах.
Задачка 2-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, заместа рысак Ь.
Конь— бяжыц—— зямля дрыжыц—. Мядзьведз—любіц— мёд. Настала халодная восен—. Жал— увагі ня мае. У нашай хаце стол— пабелена мелам. Мы купілі новы стол. Нудна над вухам зьвініц— авадзен—. Пятрус— купіў сталёвыя кан—кі. Кавал— куе стал—. Мол— паела вопратку. Хлопчык парэзаў сабе пал—цы. Гаспадар прадаў сажан— дроў. Беларускае піс—мо. Кол—кі табе год? Сасновыя дровы вельмі колкі. Каму гаравац—, таму ня ўмірац—. Абцёр бац—ка вус рукою, твар і лоб свой лысы. Надз—муўся, як мыш на крупы. Кінуў ён гул—ню з сябрамі. Кожны вугал— неласкава глянуў на Алеся. У куз—ні паляц— вугал—. Побач з хатай стаяла варывен—ка. Эх, як міла, весялен—ка ў роднен—кім куточку! Матку жалас—ц— агарнула. На гул—ню пустую плюн—, махні рукою. Вось на мел— плыты ўзагналі. Мел патрэбен для бялен—ня с—цен. Брыдка быць нямыц—кам. Нямыц—кі гарады дзержац—. Сядз—ма на калодзе, пагаворым а прыгодзе. Пад вечар цен— большае. Тан—, да тавару ня ган—. Дзяўчаты пайшлі ў тан.
Задачка 3-яя. Сьпісаць ды паставіць, дзе трэба, заместа рысак Ь або ‘ (апостроф).
Адзін хоць з—еж вала—усё адна хвала. Чэрві аб—елі лісьце. Аб—явілі набор. Нудна выглядае надвор—е ўвосень. Дзе п—ецца, там і льлецца. Яны аб—ехалі навокала сьвету. Здарэньне новага з—яўленьня. Ён сеў ды з—еў увесь абед. З—зяе на небе яснае сонца. Многа народу з—ехалася на кірмаш. Мы пад—ехалі к гары. Засталіся адны аб—едкі. Нядаўна быў з—езд. Конь п—е воду. Вераб—і шчабечуць. Надвор—е пахаладнела. Вецер разьвеяў пер—е. Пад—ярэмнае жыцьцё. Ледзь уз—ехалі на гару. Вёска стаіць на ўзгор—і. Іржа з—ела залеза. Б—ецца, як рыба аб лёд. Вырасла травінка ў сям—і прыгожых васількоў. Уся сям—я п—е гарбату. Зьвяр—ё жыве ў пушчы. П—яўкі жывуць у балотнай вадзе. Пад—яжджаючы пад горад, мы здалёк ужо бачым вежы і хвабрычныя коміны. Госьці ўжо раз—ехаліся. Ад п—янства дабра ня бывае. На бязрыб—і і рак рыба. Усім па сем, а гаспадару восем, гаспадыні дзевяць, бо хораша дзеліць. У нас завёўся дзікі голуб. Раз—юшаны леў вельмі страшны. Горка з—есьці, а жаль пакінуць. Ходзяць па полі ў раздум—і мужчыны.
§ 4. Літары У, Й і прыдыханьне.
ПРАВІЛА 4. Літары Й і Ў. Літары Й і Ў пішуцца тады, калі гукі і і у ня твораць асобнага складу, напрыклад: рай, мой, вайна, хвойка; воўк, кароўка, пісаў.
Практыкаваньне 5. Сьпісаць і словы з літарамі й і ў падчыркнуць.
Паехаў мой сынку на вайну. Згінуў сьнег з сырой зямлі. Ані вухнуў, ані рухнуў. А воўку памоўка, а воўк тут. Мы знайшлі малога зайчыка. Ня руш нічога і ня бойся нікога. Будзь здароў, як рыжык бароў. Май усяго даволі, а бяды ніколі. Або пан, або прапаў. На мяжы расла хвойка. Бярэш кароўку, бяры і вяроўку. Мы чыталі байку пра зайца. Поўнач пеўні пракрычалі. У нашага барана роўная воўна. З поўначы холаду, сіверу буйнага, гусі на поўдзень ляцяць. Стукаў дзяцел і жаўна. Прыветна сонейка глядзіць. Паліўся срэбрам сьпеў прыгожы ў далёкай сіняй вышыні. Май—каню сена дай, а сам на печ уцякай. Поўна бочачка віна, нідзе дзірачкі няма. Эх, як слаўна, як прыгожа, хораша, прыстойна! Над палямі змрок прарваўся, па нізе расплыўся. Міма хмурынка прайшла. Між палёў шырокіх я адзін стаю. Уецца павуціна. Стагі на лузе вежамі жаўцеюць. Роўненькім шнурочкам жураўлі на вырай ляцяць над лясочкам. Салавей у гаі сьвістаў.
ПРАВІЛА 5. А. Калі гук у стаіць асобна ці на пачатку слова, дык бывае то складовым, то нескладовым.
1) Ў (нескладовае) пішацца тады, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны гук, напрыклад: Пусты ўлетку нашы сёлы. Было ў бацькі тры сыны.
2) Калі прыназоўнік у стаіць у сказе паміж галоснымі, то дае ў вымове в, але пішацца ў (нескладовае), напр.: Каза ўлезла ў агарод (заместа “в агарод”). Снапы сушылі ў азяродах (заместа “в азяродах”). Два мядзьведзі ў аднэй (заместа “в аднэй”) бярлозе ня месьцяцца.
3) У (складовае) пішацца тады, калі папярэдняе слова канчаецца на зычны гук, або калі перад у стаіць які-небудзь знак прыпынку, а таксама на пачатку пісьма. (Над ракой туман узьняўся. Чуцен сьвіст у полі. Усюды зелена, усё расьце, усё наліваецца).
Увага: У вершах дзеля разьмеру можа быць ў заместа у і наадварот. Напрыклад:
Чыстых хмарак валаконцы
Сталі у кружочак
Вышай лесу, проці сонца
І сплялі вяночак.
(Я. Колас).
4) Пачатковае у ў чужых словах у нашай мове ніколі не чаргуецца з ў, напр.: унівэрсытэт, унівэрсал, узурпатар, Уран, Угоршчына і г. падобн.
Б. Гук і, стоячы асобна ці на пачатку слова, таксама бывае складовым і нескладовым, але пішацца заўсёды і (складовае), напр.: Пуста і гола ўсюды. Прышло і лета. Няволя і плача і скача. Павінную галаву і меч ня іме. Золата ў попеле відаць. Конік, сошка і араты мерна ідуць па полі. Мы ішлі, яны ідуць.
Практыкаваньне 6. Работа даўно скончана. Пуста і гола ўсюды. Пачарнеў шырокі луг. Яны ўвайшлі ў хату. Хмарка на небе ўзышла. Будзе кірмаш і на нашай вуліцы. Сонейка толькі што ўзышло. Бацька і маці вярнуліся з поля. Аднаму і ў кашы няспорна. Птушкі ў лесе шчабяталі. На ўзгорку расла грушка. У чужое шчасьце ня мухай упасьці. Салавей сьпяваў у гаі. Аўдзей усё між людзей. Ляніваму каню і дубіна ня страшна. Сіла і салому ломіць. Нават свойскія качкі і гусі пачуваюць час выраю. Воўка ногі кормяць. Хто дбае, той і мае. Сабраліся хлопцы ўвечар. Увосень багат і варабей. Дабро для ўсіх—наш правадыр. Хто быў нічым, той стане ўсім. Ужо прамінулі няўзгоды пакутныя. Вот узышла ўжо першая вячэрняя зорка. Куды ні глянь—усюды зелена. Ён яго і поіць і корміць. Тухнуць агні, і ўсё заціхае. Агні патухлі, усё заціхла. Вот табе і на! Цесна зьбіліся нашы хаты, як авечкі ў летні жар. Адны вочы і плачуць, і сьмяюцца. Баламутка на ўсякія штукі хутка. Даль паўнютка ціхай смуты. Лес туманам заснаваўся. І рыкам леў сваім будзіў і лес стары, і чыста поле. На чужыне птушкі жывуць усе разам: тут поплеч і кнігі, і бакасы, і качкі, і чаплі. Вецер увосень жудою шуміць.
ПРАВІЛА 6. 1) Калі слова пачынаецца з галоснага гука о, у ці э пад націскам, то перад імі ставіцца прыдыханьне в або г: вочы, вокны, возера, Ворша, вуха, вугаль, гэты.
Прыдыханьне можа стаяць і ў сярэдзіне слова паміж дзьвюма галоснымі: навука, павук, цівун.
2) Нескарочаны прыназоўнік у (складовы), стаўшы перад словам, што пачынаецца гукам а, падвойваецца і дае ў вымове ув, але в пішацца зьлітна з наступным словам, як прыдыханьне, напр.: у ваднае мацеры пяць сыноў. Дом у вагні. Сем варот у вадзін агарод. Працуй да поту, а еж у вахвоту.
3) Калі слова пачынаецца гукамі р, л, в, м, а за імі ідзе таксама зычны, то к слову прыстаўляюцца гукі і або а, напр.: іржышча, іржа, лён—ільну, леў—ільва, лоб—ілба, ільняны і альняны, Альбоў (горад), імгла, імжака, імчаць, імха, імхом, Амсьціслаў, аржаны, амшара, аўторак і пад.
Але трэба пісаць: стужка, скрыпка, груша, граць, зноў і пад. без прыстаўнога і, бо гэтыя словы не пачынаюцца вышэй азначанымі літарамі.
Слова льлецца пішацца бяз і, бо тут адзін гук л, толькі падвойны.
Практыкаваньне 7. Навука лепей за багацьце. Навука дае чалавеку розум. Вучыся, нябожа: вучэньне паможа змагацца з нядоляй, з няволяй. У ваднае мацеры пяць сыноў (пальцы). Пастушкі разлажылі агонь. Дом у вагні. Ні акон, ні дзьвярэй—поўна хата людзей (гарбуз). На адно вуха глуха, а на другое ня чуе. Іржуць коні за Сулаю. Увосень лётае павуціньне. Ці Лявон, ці не Лявон, а з раду ня вон. Іржа залеза есьць. Вузел быў хітра завязаны. Сьляпому вочы завязаны. За вачыма сьвету ня бачыць. З ільну ткуць палатно. На прыгуменьні стаяў азярод. Снапы сушылі ў азяродзе. Снапы сушаць у вазяродах. Вокны адчынілі. У вадчыненым акне разьбілася шыба. Прыехаў мой брацейка з Альбова, пытаецца—сястрыца ці дома? З пахмурнага неба сыпалася імжака. Дзеці знайшлі асінае гняздо. У васіным гнязьдзе былі вашчыны. У сад вяла вузенькая сьцежка. Халодная восень прышла. Халодны асеньні вецер. Аржаная каша сама сябе хваліць. Жыта пасеялі на ільнянішчы. Сем варот у вадзін агарод. Коні імчаліся наўскапыта. Гэты цьвеце па ўсім сьвеце. Воран ворану воч ня выклюе. Дзеці забілі вужаку. Воўк залезны, а хвост альняны (іголка і нітка). Каменны вугаль дастаюць з зямлі. Імглін—павятовы горад на Браншчыне. Птушка ня крыкне нідзе ні адна. Ніводнае зернятка не прапала. Радзівон касіў грэчку. Два мядзьведзі ў аднэй бярлозе ня месьцяцца. У ваднэй дзежачцы два цесьцечкі (яйцо). Аколіцы Вільні вельмі прыгожыя.
Задачка 4-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, у або ў.
Яны —вайшлі — хату. Хмарка на неба —зышла. Птушкі — лесе шчабяталі. Пусты —летку нашы сёлы: —се на полі за сярпом. Былі — бацькі тры сыны, да —се-ж яны Васілі. Жар гарыць — печы. Салавей сьпяваў — садзе. Ціха на полі — палудзень гарачы. На —згорку расьце хвойка. Многа тут гразі — нягоду, многа пылу — летні жар. Аўдзей —сё між людзей. Сонейка толькі што —зышло. Нешта зьвініць — небе тоненькім срэбным звонікам. Жураўлі —гары крычаць. Куды ні глянь — —сюды зелена. Цесна зьбілісь нашы хаты, як авечкі — летні жар. Збожжа без пары пажоўкла — полі. Вада — рэчках абмялела. Вот —зышла —жо першая вячэрняя зорка. Пачуецца сабачы брэх, і —сё заціхае. Хлопцы надумаліся пайсьці — грыбы. Чорныя баравікі так і стаялі — іх вачох. Гаснуць агні па хатах, і — вёсцы наступае цішыня. Месяц яшчэ ня —зышоў. Са страхам —зышоў Міхась на ганак школы. — школе яшчэ нікога ня было. За вёскай — полі прытуліліся могілкі. Могілкі — полі адны-адзінюткі. На —зьмежку расла груша. Цяжка —здыхнуўшы, збаны пастаўлялі, клункі на межы паклалі жнеі. Шчыраю рукою ўбрала лета —весь белы сьвет. Сабраліся хлопцы —вечар.
Практыкаваньне 8. Перапісаць і заўважыць правапіс гуку і.
Сьпяць зімою купчастыя бярэзіны і магутныя дубы. Мы ішлі на рынак. Ён яго і поіць і корміць. Стукаў дзяцел і жаўна. Будзе кірмаш і на нашай вуліцы. Калі не наеўся, то і не наліжашся. Моцна сьпіць шырокая рака: глядзіш—і здаецца, што яна мёртвая. Але гэта толькі здаецца: пад ковамі лёду ідзе работа, кіпіць жыцьцё. На лёдзе там і сям паказаліся палонкі. Варушыцца рака: чуе і яна вясну новага жыцьця. Трасе яна сваімі дужымі плячамі, і лёд ломіцца і трашчыць. На беразе стаіць цэлая куча народу. Тут і старыя, і малыя, мужчыны і дзеці. Аднаму і ў кашы няспорна. І рыкам леў сваім будзіў і лес стары, і чыста поле. Альбо іграй, альбо грошы аддай. Было ліха ды і пагоршала. Самі сьлёзы ідуць. Вот табе і на! З чаго хлеб, з таго і пірагі. Дудар дудару дарма іграе. Ліст на дрэвах пажоўк і асыпаўся. Ужо і халодная восень прышла. Толькі жыта маладое расьце і руніцца. Будуць ветры за вугламі выць і плакаць, і стагнаць. Пуста і ціха ўсюды. Сьпяць і заўсёды зялёныя хвоі і яліны. Кусты і дрэвы таксама здаюцца нам зімою мёртвымі. Лісьце дрэву непатрэбна ўвосень, і яно іх скідае. Абміраюць назіму і вужакі, і жабы, і яшчаркі. Золата і ў попеле відаць. Калі грыбна, дык і хлебна. Нават свойскія качкі і гусі пачуваюць час выраю: яны падлятаюць, крычаць і лапочуць крыльлем. На чужыне птушкі жывуць усе разам: тут поплеч і кнігі, і бекасы, і качкі, і чаплі. Мяккі сьнег лятае пухам і канца яму няма. Хто дбае, той і мае. Сіла і салому ломіць. Хай імчыцца наша песьня птушкай па-над гаем.
§ 5. Правапіс зычных гукаў.
1. Звонкія і глухія зычныя.
ПРАВІЛА 7. Гукі р, л, м, н, называюцца плаўнымі: яны ня маюць падобных глухіх і дзеля таго заўсёды вымаўляюцца выразна.
Нявыразнымі зычнымі гукамі бываюць звонкія і глухія. Напрыклад, словы: нож, лёд, просьба вымаўляюцца, як—нош, лёт, прозьба.
Каб пазнаць, якую літару ў такіх разох трэба пісаць на месцы нявыразнага зычнага гуку, трэба слова зьмяніць так, каб пасьля нявыразнага зычнага стаў галосны гук (нож—нажы, просьба—прасіць, грозьба—гразіць, дуб—дубы, хлеб—хлеба, плод—плады, плот,—платы, гразь—гразі; молат—малаток, молад—малады і г. д.).
Практыкаваньне 9. Адзін хлеб прыедліў. Засыпце яму пяском! І за шчэпку знойдзеш прычэпку. Старой бабцы хораша і ў шапцы. Адвага або мёд п’е, або кайданы трэ. Бывала горш, але рэдка. Не разгадалі загадкі. Дождж і град, і галалёд. Важыш на рыбку, важ і на юшку. Пойдзе мой сыночак пракладаць дарожкі. Мы ішлі сьцежкаю. Свая сярмяжка нікому ня цяжка. У горадзе гарадзкія парадкі. Ніткі ссукалі ў пяць столак. Сала было ў пядзь таўшчыні. Прысядзьце каля нас! Калёсы паставілі пад павець. Вам незнаёма нядоля людзкая. Тут стаялі ваяводзкія палацы. На ўзьмежку расла грушка. Вось улез у цёмны лес! Аддай сваю здольнасьць грамадзкай справе! Ветрык ледзь-ледзь набяжыць. Страву пасалілі трыма драбкамі солі. На слупку сядзела птушка. Вецер хмары шыбка гоніць. На лузе расьлі маладыя дубкі. Град пабіў жыта. У каваля цяжкі молат. У холад кожны молад. Бацька на калодцы лапаць выплятае. Сядзем радком, пагаворым ладком. Сам сабе рад. Год на год ня прыходзіцца. Ты, брат мой, еж хлеб свой. Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. Гушчу зьеў, жыжку пакінуў. Падарож была цяжкая. Ежце, да ў вочы ня лезьце. Бегала ліска каля лесу блізка. Сказаў казку з прыказкай. Ні просьбаю, ні грозьбаю. Сусед ехаў улегцы. Без падмазкі блінца не сьпячэш. На капусту купілі новую кадзь. Лебедзь—рэдкая птушка.
Задачка 5-ая. Сьпісаць і зьмяніць словы паводле ўзору (дуб—дубы, луг—лугі.).
I. Слуп—слупы, дуб—дубы, плот—, плод—, воз—, зуб—, мароз—, нож—, абраз—, стораж—, горад—, холад—, рог—, мох—, луг—, стог—, бераг—, гвозд,— дождж—, жолуд—, сноп—, лоб—, голуб—, шубка—, каробка—, дроб—, бабка—, грыбкі—, хлеб—, сьнег—, пірог—, начлег—, абед—, лёд—, лодка—, год—, параход—, бародка—, дарожка—, нож—, ножкі—, кніжка—, ложка—, дрож—, піражкі—, казка—, сьлёзкі—, гразь—, воз—, расказ—, мядзьведзь—, хатка—, градка—, бок—, град—, народ—.
II. Просьба—прасіць, цяжкі—цяжар, касьба—, рэдка—, малацьба—, гарадзкі—, гарадзьба—, прызба— (хоць—прысыпаць), гразка—, адзежка—, дзежка—, почапка—, кладка—, еж—ежа, кветка—, дзетка—, дзедка—, лёгкі—, салодкі—, рэдкі—, гладкі—, молат—, молад, глыб—, лебедзь—, вузка—, кадка, губка—, ястраб—, жэрдка—, рэпка—, мозг—, пруд—, нізка—, вузкі—, людзкі—, везьці—, несьці—, сьцярог—.
Задачка 6-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літару б або п.
Адзін хле— прыедліў. Абяцаная ша—ка на вушы ня лезе. Цэ— вісіць у гумне. У гародзе расьце бо—. Кот памарозіў ла—кі. Ло— яго лапкай па плячы. Хоць у ло— страляй. Жыта было ў лу—цы. Хле— на стале, а рукі свае. У калысцы адарвалася поча—ка. Снапы ставяць у ба—кі. Паставілі чатыры ко—кі сена. Галу—ка адбілася ад гнязда. Страву пасалілі трыма дра—камі солі. У мышкі зу—кі вострыя. На лузе расьлі маладыя ду—кі. На слу—ку сядзела птушка. Вецер хмары шы—ка гоніць. На злодзеі ша—ка гарыць. Старой ба—цы хораша і ў ша—цы. Ба—скія сенцы нідзе не стаяць. Пастух затрубіў у тру—ку. Засы—це яму пяском! Каню робяць у хляве жола—. Ястра— драпежная птушка. Ры—ка схавалася ў глы— рэчкі. Ба—ка садзіць рэ—ку. Зу— на зу— не пападае. У ры— кроў халодная. Галоднай куме хле— наўме.
Задачка 7-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літары д або т.
У каго ёсьць матка, у таго галоўка гла—ка. Адвага або мё— п’е, або кайданы трэ. Бывала горш, але рэ—ка. Ад роднага таткі прыемны і ла—кі. Аста—кі з хаткі. Насталі новыя пара—кі. Іду па кла—цы. Сало—кі, як мёд. Не разгадалі зага—кі. Сабака трапіў на сьле— зайца. Адклад ня ідзе ў ла—. Люблю наро— наш беларускі. Гэта кве—ка не для твайго носу. Гра— пабіў жыта. Гола— мучыць людзей. У каваля цяжкі мола—. У хола— кожны мола—. Улетку люблю цябе, дзе—ку, а зімою зьем хлеб з сьвіньнёю. Каля—кі—гаспадарскія пара—кі. За кароўкамі ўсьле— з торбай цягнецца дзе—. Бацька на кало—цы лапаць выплятае. Папаў, як у нера—: ні ўза— ні ўпера—. Рыбакі злажылі нева— у ло—ку. Сядзем ра—ком, пагаворым ла—ком. Поўна ка—ка мёду. Гола— — ня цётка. Яга—ка ты харошая! Сам сабе ра—. Каля печы дзе— сядзіць. Дождж і гра—, і галялё—. Які прыхо—, такі і расхо—. Го— на го— ня прыходзіцца. Ла—кі-ладушкі, прыляцелі птушкі.
Задачка 8-ая. Сьпісаць і паставіць літары ж—ш.
Важыш на рыбку, ва— і на ю—ку. Па даро—цы кацілася цяле—ка. Пойдзе мой сыночак пракладаць даро—кі. Мы ішлі сьце—каю. Кую, кую но—ку, паеду ў даро—ку! Ця—кая, жнейка, праца твая! Свая сярмя—ка нікому ня ця—ка. У мяне востры но—. Адзін дасу—, да няду—. Адзін з со—кай, а сямёра з ло—кай. Адзін хоць зье— вала—усё адна хвала. Каб ня е—ка, не адзе—ка, дык была-б грошай дзе—ка. Праз Беларусь сту—кай льлецца рака Нёман. Птушка зачапілася но—кай за волас сіла. Котка злавіла мы—ку. Ці цот, ці лі—ка? На паліцы ляжаць кні—кі. Калі ўзяўся за гу—, не кажы, што ня ду—. Поўны ко— бульбы. На ўзьме—ку расла гру—ка. Гушчу зьеў, а жы—ку пакінуў. На мура—ку смачная трава. Стора— пазьбіраў стру—кі. Падаро— была вельмі ця—кая. Калёсы паставілі ў шала—. Му— нябо—чык усплыў на думку. Уздыхнула ця—ка матка. Пад лавай стаяла ра—ка.
Задачка 9-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літары г—х, з—с.
Лё—ка стала на сэрцы. Блі—ка відаць, да далёка дыбаць. Люлі, люлі, люлі, пале— кот па дулі! Абы як прышло, лё—ка і з рук сышло. Бегала ліска каля лесу блі—ка. Ежце, да ў вочы ня ле—ьце! Сірацінка сьлё—кі льле. Цягнецца дарожка ву—кая, крывая. На страсе выра— мо—. Ты мо— дзерці мо—. Пачалася ка—ьба. Маро— адмарозіў нос. Яму паслалі адка—. Сьне— ад сонца тае ўлёт. Сабаку прывязалі на ланцу—. Прылё— на часіну сапачыць. Мы чыталі ка—ку. Сказаў ка—ку з прыка—каю. Мя—ка сьцеле, да мулка спаць. Маладзік малады, ро— залаты. Маро— — сто пудоў на во—. Ні про—ьбаю, ні гро—ьбаю. Начлежнікі паехалі на начле—. Сусед ехаў уле—цы. Няма нам палё—кі. Бяз подма—кі блінца не сьпячэш. Вера— цьвіце ў верасьні. Сухія трэ—кі скора загарэліся. Вось уле— у цёмны ле—! Лепш хлеб з вадою, як піро— з бядою. Пераво—чык перавё— нас на другі бера—. На вуліцы было гра—ка. Апанас чытаў раска—. Адзінокая бяро—ка схінулася над рэчкай.
2. Гукі Д, Т, ДЗ, ДЖ.
ПРАВІЛА 8. 1) У беларускай мове няма мяккіх зычных д і т, бо яны зьмяніліся на мяккія дз і ц сад—садзіць, сьвет—сьвеціць; дзень, ціха, піць, даць, дзеці, дзядзька.
2) Для азначэньня гукаў дз і дж пішацца па дзьве літары, але трэба памятаць, што вымаўляюцца яны не паасобку, а зараз: дзень, сяджу, гляджу.
Практыкаваньне 10. Сьвет вялік, а ў сьвеце людзі. Сьвеціць да ня грэе. Хто пытае, той ня блудзіць. Хата ходырам ходзіць. Калі страва дагодзіць, то і самавар не зашкодзіць. Лес гамоніць, як на сходзе дзе народ. Сем дзён маладзён. Слова—вецер, а пісьмо—грунт. Паставілі дзеці сіло. Па балоце пахаджае бусел. Гасьцінец абсаджан бярэзьнікам. Вецер дажджлівы панура шуміць. Дажджавая вада ня мае смаку. Сьмешна, да не пацешна. Сухая ложка рот дзярэ. Баржджэй, але не сьпяшайся дужа. Будзе пара—вырасьце трава. Маці ніткі села віць. Хоць вох, да ўдвох. Цяжка жыць у паняверцы. Летась пасаджана, сёлета ўзрашчона. Роўны з роўнага цешыцца. Я вам раджу не сварыцца. Мядзьведзь еў мёд, а пчолы джгалі яго джаламі. Сёлета год ураджайны. Прыяжджайце да нас у госьці! І шуміць, і гудзе, дробны дожджык ідзе. Няхай той серадзіць, хто на неба глядзіць. Не ўважай на ўраджай, а жыта сей. Хлеб расчынілі на дрожджах. Наш сад абсаджан жываплотам. Аці, аці, да нечага даці.
Задачка 10-ая. Сьпісаць і паставіць літары дз—ц, дж—ч.
Мядзьве—ь любіць мёд. Вам незнаёма нядоля лю—кая. Люблю я гла—ь нябёс. У Слуцку ўсё палю—ку. Пачалася мала—ьба. Ветрык ле—ь-ле—ь набяжыць. Бу—ька набудзецца, а хвалько нахваліцца. Бу—ь перш выслухачым, а потым павядачым. Адкуль хмары, адтуль і дож—. Аднае печанае рэ—ькі хіба ня ем. Адну дзірку ла—ь, а другая туды-ж гля—ь. У горадзе гара—кія парадкі. Лебе—ь—рэдкая птушка. У горадзе вырас хвош—. Калёсы паставілі пад паве—ь. Ме—ь капаюць у гарах. Наш дзя—ька робіць колы. Ён не грама—кі чалавек. Аддай сваю здольнасьць грама—кай справе! Сяк-так, накасяк, абы не палю—ку. Увосень капаюць рэ—ьку. Ідзе наш дзя—ька, і па бруку адзін за дзеся—ь робіць груку. Прыся—ьце каля нас! Ся—ьма на калодзе, пагаворым а прыгодзе. Прыгле—ься, які ён вялікі вырас. Ся—ь і сядзі! Думкі за гарамі, а сьмер—ь за плячамі. Салома пачала тле—ь. Мала—ьбіты змалацілі два пасады жыта. На капусту куплена новая ка—ь. Ніткі ссукалі ў пя—ь столак. Дзень ледзь-ледзь займаўся.
Достарыңызбен бөлісу: |