Прадмова. I. Прынцыпы беларускага правапісу


§ 16. Правапіс дзеясловаў



бет6/12
Дата25.07.2016
өлшемі0.96 Mb.
#220948
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12
§ 16. Правапіс дзеясловаў.
А) Галосныя ў канчатку дзеясловаў I-га і II-га спражэньня абвеснага ладу.
ПРАВІЛА 42. 1) Калі націск прыходзіцца на канчатак, то галосныя, будучы пад націскам, чуваць ясна і заўсёды аднолькава:




1-я асоба.

2-ая.

3-яя.
















льл-ю

льл-еш

льл-е

І-е спражэньне:

няс-у

няс-еш,

няс-е

Адзіночны лік.

бяр-у

бяр-эш

бяр-э




пяк-у

пяч-эш

пяч-э
















льл-ём

льл-яце

льл-юць

Множны лік.

няс-ём

нес-яце

няс-уць




бяр-ом

бер-аце

бяр-уць




пяч-ом

печ-аце

пяк-уць







1-я асоба

2-ая.

3-яя.
















сядж-у

сядз-іш

сядз-іць

ІІ-е спражэньне:

ста-ю

ста-іш

ста-іць

Адзіночны лік.

маўч-у

маўч-ыш

маўч-ыць




гар-у

гар-ыш

гар-ыць
















сядз-ім

сядз-іце

сядз-яць

Множны лік.

ста-ім

ста-іце

ста-яць




маўч-ым

маўч-ыце

маўч-аць




гар-ым

гар-ыце

гар-аць

Тут трэба заўважыць толькі тое, што калі націск на канцы, то ў дзеясловах І-га спражэньня ў 2-ой асобе множнага ліку пішацца ў канчатку ая (нес-яце, бер-аце), як у першым складзе перад націскам (бач. прав; 12, Б, 1).

2) Калі-ж націск не на канцы, то ў 2-ой асобе множнага ліку пішацца канчатак, як і пад націскам:

а) у ІІ-м спражэньні заўседы і—ы: корм-іце, бач-ыце, гаво-р-ыце і г. д.

б) у І-м спражэньні пасьля зацьвярдзелых гукаў, як і пад націскам, астаецца;—а: каж-аце, піш-аце, плач-аце і г. д.

У іншых разох дзеясловы І-га спражэньня не пад націскам на канчатку маюцье: чыта-ем, дума-ем, мы-ем, грэ-ем і г. д.

3) Калі націск прыходзіцца на канчатак, то адразу відаць, якое спражэньне: ідзеш, арэшідуць, аруць (І-ае спраж.); сядзіш, маўчышсядзяць, маўчаць (ІІ-е спраж.). Тут ясна, што пісаць.

Але калі націск не прыпадае на канчатак, то трэба глядзець, што стаіць у канчатку неазначальнай формы, і замеціць канчаткі II-га спражэньня. Дзеясловы ІІ-га спражэньня маюць такія канчаткі:

а)—іцьыць: раб-іць, бач-ыцьробіш, бачышробіць, бачыцьробім, бачымробіце, бачыцеробяць, бачаць.
Увага. Дзеясловы: бі-ць, ві-ць, лі-ць, пі-ць, жы-ць, кры-ць, мы-ць, ры-ць, шы-цьІ-га спражэньня, бо тут і—ы ў корані, а не ў канчатку.
б)—ецьэць, калі галосныя гукі е альбо э ў цяперашнім часе выпадаюць: глядз-ець, гар-эць—глядзіш, гарышглядзіць, гарыцьглядзім, гарымглядзіце, гарыцеглядзяць, гараць і г. д.
Увага. Калі гукі е ці э ў цяперашнім часе не выпадаюць, то дзеясловы будуць I-га спражэньня: бял-ець, гр-эць—бялееш, грэешбялее, грэе—бялеем, грэембялееце, грэецебялеюць, грэюць і г. д.
в)—яць—аць, пры чым канчатак—аць з папярэднім зычным:

1) альбо зацьвярдзелым, каторы ў цяперашнім часе не чаргуецца з другім: ста-яць, ляж-ацьстаіш, ляжыш—стаіць, ляжыцьстаім, ляжымстаіце, ляжыцестаяць, ляжаць; 2) альбо іншым зычным, пасьля каторага галосны гук а выпадае: гн-аць, лам-ацьгоніш, ломішгоніць, ломіцьгонім, ломімгоніце, ломіцегоняць, ломяць і г. д.


Увага. 1) Дзеясловы: каз-аць, піс-аць, тапт-ацькажаш, пішаш, топчаш—кажа, піша, топчакажам, пішам, топчамкажаце, пішаце, топчаце—кажуць, тшуць, топчуць1-га спражэньня, бо зычны гук перад я чаргуецца з другім: з-ж, с-ш, т-ч.

2) Дзеясловы: веш-аць, пазір-аць, даган-яць і падобныя 1-га спражэньня, бо а не выпадае: вешаеш, пазіраеш, даганяеш—вешае, пазірае, даганяевешаем, пазіраем, даганяемвешаеце, пазіраеце, даганяецевешаюць, пазі-раюць, даганяюць і г. д.


Б) Дзеяслоўныя прыметы і прыслоўі.
1) Дзеяслоўныя прыметы, падобна прыметнікам, адказваюць на пытаньне які? ды зьмяняюцца ў родах, ліках і склонах.

а) Даўнейшыя формы дзеяслоўных прымет цяперашняга часу на—учы-ючы, ачы-ячы, мы (скрыпучы, гаючы; гарачы, стаячы; знаёмы, вядомы) у сучаснай мове не выражаюць ужо дзеяслоўнай формы—часу ды абярнуліся або ў звычайныя прыметнікі, як: добры, харошы, рагавы, дзеравяны, або ў дзеяпрыслоўі, як: гукаючы, чытаючы, гукаўшы, чытаўшы.

б) У сучаснай мове дзеяслоўныя прыметы прошлага часу канчаюцца на ны, ты: зроблены, замкнёны, разьбіты, памыты, падраны, умыты, забіты, утомлены, і на лы (ад дзеяслоўнай формы прошлага часу): пасівелы, парыжэлы, састарэлы, прамінулы (заместа даўнейшых форм: “пасівеўшы”, “парыжэўшы”, “састарэўшы”, “прамінуўшы”).

в) Дзеяслоўныя прыметы падлягаюць правапісу прыметнікаў: зроблены стол, зробленая хата, зробленае акно; зробленага стала, акна; зробленай хаты; зробленым сталом, зробленаю ці зробленай хатаю; на зробленым акне, у зробленай хаце і г. д.

2) Дзеяслоўныя прыслоўі выводзяцца ад 3-яе асобы множнага ліку, дзеля чаго ў I-м спражэньні канчаюцца на учы-ючы, а ў ІІ-м—на ачы-ячы: яны кажуць, мыюць—кажучы, мыючы; яны гавораць, стаяцьгаворачы, стоячы.

Практыкаваньне 56. Галоднаму асьцюкі ня колюцца. Глухі не дачуе, дык прыложыць. Вымету разком—вывезу вазком. Далей паложыш—бліжэй возьмеш. Прочкі ходзяць без сарочкі. Калі не нажнём, то і не назьбіраем. Не ўрадзіў мак—перабудзем і так. Калі не намалоцім, то і не накалоцім. Тады пабачым, як заплачам. Што пасееце, то і сажняце. Калі гаспадар у карчме скача, то гаспадарка ў дварэ плача. Маеш статак, мусіш мець і ўпадак. Многа ложыш, да мала можаш. Ня там траціш, дзе купляеш, а там, дзе прадаеш. Праворны ўсюды пасьпее. Нуда бядзе не паможа. Каяньне позна ходзіць. Гоянае раны ня трэба дражніць. На чужы лоб шыбаючы, трэба і свой падставіць. Ой, пайду я гукаючы, свае долі шукаючы. Каля вады ходзячы, абмочышся. Пасеяўшы на ўсходу, не чакай харошага плоду. Сьліны не падымеш, а слова ня вернеш. Ходзіць ціхенька, а думае ліхенька. Што там дзеецца—і бяжыць, і грэецца? Браць—бераце, а не аддаяце.

Практыкаваньне 57. Сьпісаць і дзеясловы падчыркнуць.

Летняя ноч.

Ціха на землю спушчаецца ноч. Усё заціхае. Птушкі перасталі сьпяваць і дрэмлюць на сваіх седалах. Край неба, дзе зайшло сонца, блішчыць шырокаю чырвонаю стужкаю. Тонкія лёгкія хмаркі ахварбаваліся ў залаты колер. Белаватаю пялёнкаю ўздымаецца туман над лугамі. Цемната ўсё гусьцее і гусьцее ды закрывае ад вачэй і поле, і лес. Узышла ўжо першая зорка. Кажаны вылецелі з сваіх месц, дзе яны сядзелі ўвесь дзень. На балоце закракталі жабы. За лесам ясьнее: гэта круглы месяц запаліў ліхтарык і сьвеціць над чорнаю зямлёю. Вёска заціхае. Тухнуць агні. Адзін толькі месяц і зоркі цараць над сонным сьветам.

Практыкаваньне 58. Сьпісаць і дзеяслоўныя прыметы і прыслоўі падчыркнуць.

Гэта табе дзякаваны хлеб. Бітаму сабаку кія не паказывай. Запарушанае вока. Сярод парудзелае леташняе травіцы пачала паказвацца зялёная мураўка. Дождж абмыў твар зямлі, пакрыты пылам. Плакала бедная маці, стоячы над труною свайго сына. Вы ня раз ляжалі каля крынічкі, схаваўшыся там ад гарачага летняга сонца. Даганяючы, не нацалуешся. На лечаным кані далёка не заедзеш. Напужаная варона і вераб’я баіцца. Нябітаму няма чаго плакаць. Пазычаны хлеб еж ды аглядайся. Выратаваны з гразі конь і лужыны баіцца. Скручаны, зьверчаны па хаце скача (венік). Бягучага ваўка добра і за хвост злавіць. Вочы завідушчыя, а рукі заграбушчыя. Усё забыта, што зямлёю пакрыта. Гоянае раны ня трэба дражніць. Дараванаму каню ў зубы не глядзяць. Дзела бытае, даўно забытае. Іншае дараванае абходзіцца даражэй за куплёнае. Засеянага людзі ждуць. Праглынутага ня выплюнеш, а выплюнутага не падымеш. З незабітага ліса шубы ня шыюць. Прамытае вады ня бывае. Сядзеўшы, нічога ня выседзіш. Пытаючыся, дапытаешся. Узяўшысь за гуж, не кажы, што ня дуж. Каля вады ходзячы, абмочышся. Сьпіць, як пшаніцу прадаўшы. Заварыўшы кашу, не шкадуй масла. На чужы лоб шыбаючы, трэба і свой падставіць. Ня зьведаўшы броду, ня кідайся ў воду. Не пераскочыўшы, не кажы гоп. Ня еўшы лягчэй, а пад’еўшы ляпей. Паслаўшы дурнога, а за ім другога. Баючыся воўка, і ў лес не хадзіць. Воўк не выбіраючы душыць авечкі. Салавей пяе прыпяваючы, а я млода плачу прылягаючы (п). Пад вароты пад’яжджаючы, чую брата гаворачы (п). А што чорна ня чэрнячы? А што бела ня белячы? Што сіне ня сінячы? Што зялёна не зяленячы? (п). Плача малоданька ў каморы, белы абрусы мыючы, тонкі кашулькі шыючы (п). Паволі едучы—далей будзеш. Айцец-мамка плачуць, каля Дуная ходзячы, у Дунаю просячы (п). Ня разам Вільня збудавана. Ні гадана, ні жадана, а само прышло. Абяцаная шапка на вушы ня лезе. Прышоў нязваны—ідзі нягнаны. Сьляпому вочы завязаны. Ляжачага ня б’юць, а безбароннага не сякуць. Скрыпучае дзерава доўга стаіць. Летась пасаджона, сёлета ўзрашчона. Пад ляжачы камень і вада не цячэ. Нявучан, дык правучан.

ПРАВІЛА 43. Дзеясловы I-га спражэньня ў 3-й асобе множнага ліку цяперашняга і будучага часу маюць канчатак—юць-уць: ідуць, пішуць, капаюць; а дзеясловы ІІ-га спражэньня—аць-яць: крычаць, гавораць, гамоняць (бач. прав. 42, А, 3).

Задачка 32-ая. Заместа рысак паставіцьую або ая.

Перад невадам рыбы ня лов—ць. Галоднаму асьцюкі ня кол—цца. Лепей сьмяяцца, як плак—ць. За пастой ня плац—ць, а дорага бяруць. Здраду прыма—ць, а здрадніка веша—ць. З песьні слова не выкіда—ць. І корм—ць, і пояць, і вочы кол—ць. І смал—ць, і агнём пал—ць. Клін клінам выганя—ць. Калі паны ліку—ць, тады мужыкі гару—ць. Лета на зіму, а зіма на вясну працу—ць. Ня ўсе птушкі лята—ць. Не тады сабак корм—ць, як на ўловы ех—ць. Паны балю—ць, а наш брат гар—е. Пра адны дрожджы не гавор—ць трожды. Прочкі ходз—ць без сарочкі. Саломеным валом не араць, а сенным канём не ваяв—ць. З незабітага ліса шубы ня шы—ць.

ПРАВІЛА 44. 1) Дзеясловы I-га спражэньня ў 2-ой асобе адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу маюць канчатак—еш, а пасьля зацьвярдзелага зычнага—аш: ты чытаеш, ведаеш, кажаш, пішаш.

Дзеясловы I-га спражэньня канчаюцца на—ішыш: просіш, ходзіш, паложыш, гаворыш.

2) Дзеясловы І-га спражэньня ў 3-й асобе адзіночнага ліку цяперашняга і будучага часу маюць канчаткі—е, а пасьля зацьвярдзелых зычных—а, ён думае, ведае, кажа, піша.

Дзеясловы II-га спражэньня канчаюцца на—іцьыць: ён просіць, ходзіць, паложыць, гаворыць (бач. прав. 42, А, 1).



Задачка 33-яя. Сьпісаць і, заместа рысак, паставіць, дзе трэба, літары е, а, і ці ы.

Вым—ту разком—выв—зу вазком. Гвалтам возьм—ш, але даць—не дасі. Глухі не дачу—, дык прылож—ць. Дай на тры дні, а возьм—ш злыдні. Далей палож—ш—бліжэй возьм—ш. Далей паедз—ш—скарэй у дварэ будзеш. Думаю гораду ня возьм—ш. Заглян— сонца і ў наша аконца. Затым сьляпы плач—, што сьцежкі ня бач—ць. Шылам патакі ня хвац—ш. Зямелька, матка наша, і корм—ць, і по—ць, і адзява— нас. Зямля ні тон—, ні гарыць. Зьзя—, зьзя— дый блісьн—. Золата і ў краме дастан—ш, а свайго розуму нікому ня прыстав—ш. З малое іскры быва— часам вялікі пажар. І курыцаю запя—, калі за жывое каго забярэ.



Задачка 34-ая. Сьпісаць і паставіць прапушчаныя літары е або а.

Сабака бега—, а птушка лята—. Рыба плава—, а вуж поўза—. Пісар піш—, а касец косіць. Кравец шы—, а каваль ку—. Журавель ляціць, а жаба скач—. Ластаўка лепіць гняздо, а верабей у—. Узіму вада замярза—, а ўлетку раста—. Дзе араты плач—, там жняя скач—. Хто ўлетку халадку шука—, той узімку галада—. Хто дба—, той і ма—. Дом буду—цца цесьлямі. Цемната ўсё гусьце— і гусьце—. Неба ясьне—. Прыгрэ— сонца, і сьнег растан—. Дожджык пакропіць, сонца прыгрэ— цьвіце вярбіна, рунь зеляне—. Улетку сонца падыма—цца высока і сьвеціць доўга. Чым даўжэй сьвеціць сонца, тым болей яно награва— зямлю. Чу—цца ў Нёмнавай гутарцы жаль. Дожджык се— беспрастанку. Цяжка працу— чалавек на полі і ў гародзе. Знойдз—цца кожнаму праца. Сядзіць паня ў чырвоным жупане; хто жупан здыма—, той сьлёзы раня—(цыбуля). Рыечка ры—, а скачка шчабеч— (сьвіньня і сарока). Шчука сун— —лес павяне, на тым месцы цэркаў стан— (каса).

ПРАВІЛА 45. Дзеясловы множнага ліку цяперашняга і будучага часу не пад націскам маюць канчаткі:

1. У 1-ай асобе I-га спражэньняем, а пасьля зяцьвярдзелых зычных ам: ведаем, пасеем, пішам, скажам.

Дзеясловы II-га спражэньня канчаюцца на—ім—ым: просім, спалім, паложым, гаворым.

2) а) У 2-ой асобе І-га спражэньня—еце, а пасьля зацьвярдзелых зычных—аце: ведаеце, пасееце, пішаце, скажаце.

Дзеясловы II-га спражэньня маюць канчаткііцеыце: просіце, спаліце, гаворыце, паложыце.

б) Але калі націск прыдзецца на канец, то канчаткі дзеясловаў ІІ-га спражэньня астаюцца бяз зьмены—іцеыце: сядзіце, пасьпіце, крычыце, згарыце.

Дзеясловы І-га спражэньня маюць канчаткі—яце—аце (пасьля зацьвярдзелых зычных, як і не пад націскамі): несяце, печаце, бераце (бач. прав. 42, А, 1).

Задачка 35-ая, Сьпісаць і, заместа рысак, паставіць патрэбныя літары: а, я, і, ы, е.

Два вякі жыць ня будз—м. Зна—мся дома—знаймася і ў людзях. Калі ня нажн—м, то і не назьбіра—м. Калі не намалоц—м, то і не накалоц—м, Не ўрадзіў мак—перабудз—м і так. Пераначу—м—болей пачу—м. Прышло махам—і пойдз—прахам. Праглынутага ня выплюн—ш, а выплюнутага не падым—ш. Тады пабач—м, як заплач—м. Сядз—м на калодзе, пагавор—м а прыгодзе. Што вы нес—це? Мы няс—м жыта на продаж. Калі гаспадар у карчме скач—, то гаспадарка ў дварэ плач—. Калі ма—ш грошы, ня будз—ш хадзіць босы. Тады хіба перастане, калі ўся сарока бела стан—. Ласка—не каляска: сеўшы не паедз—ш. Ма—ш статак—мусіш мець і ўпадак. Матка—не граматка: за злотку ня куп—ш.

ПРАВІЛА 46. Дзеясловы з зваротным займеньнікам ся. 1) Некаторыя дзеясловы зьліваюцца з зваротным займеньнікам ся: мыюся, сьмяюся; мыешся, сьмяешся, чэшашся; мыемся, сьмяёмся, чэшамся і г. д.

Пры спражэньні займеньнік беспасярэдна далучаецца да дзеяслова: бярэшся, робішся, бяромся, робімся, берацеся, робіцеся.

2) Толькі ў 3-яй асобе адзіночн. і множн. ліку і ў неазначальнай форме канчатак цься дае ў вымове і на пісьме цца: ён мыецца, чэшацца, хваліцца, сушыцца, варыцца; яны мыюцца, чэшуцца, хваляцца, сушацца, варацца, заместа: “мыецься, чэшацься, сушыцься, варыцься” і г. д.

Але калі перад ца стаіць зычны, то пішацца адно ц: здасца, ад’есца.



Практыкаваньне 59. Ня ўсё тое збываецца, на што чалавек спадзяваецца. За мухай не зганяешся з абухам. Калі станеш трэсца, то і хлеб лепей есца. Калі вядзецца, то і на шчэпку прадзецца. З роспачы і ў агонь кінешся. Ня хочацца, дык і няможацца. Калі топішся, то і за брытву хопішся. Язык Кіева дапытаецца. З кім спазнаешся, такім сам станешся. Не баішся ківа, пабаішся кія. Хто ня ўмее, той заўсёды мыляецца. І на мулкім высьпішся, калі спаць хочацца. Пытаючы, дапытаешся. Пазычаны хлеб еж ды аглядайся. Санлівага не дабудзішся, а лянівага не дашлешся. Век жывеш, век вучышся. Што ў лесе родзіцца,— у дварэ згодзіцца. Льлецца Нёман паміж гораў, сьветлы, чысты, як раса. Шум некі ад пушчаў нясецца. Лес туманам заснаваўся. Белаватаю пялёнкай уздымаецца туман над лугамі. Стаіць Грыгор паміж гор, палкаю падпёршыся, шапкаю накрыўшыся. Крыльля ў ветраку круцяцца ад ветру. Поле, луг, лес і гай схаваліся ў цемнаце ночы. Разьвіднелася. Усё прачнулась прад вачыма беднае кабеты. Багаты дзівіцца, чым худак жывіцца. Зялёнаю шырокаю паласою раскінуўся наабапал рэчкі луг. Над старым вялікім садам зьбіралася навальніца. Загарэліся сьцены старое варывенькі. Па ласым кусе я і вады нап’юся.

Задачка 36-ая. Сьпісаць і паставіць цц або ц. Чуткай душою толькі паслухай—здас—а там гэтакі голас чуваць: “Гэй, ня дзівуйся, мой дружа нядбалы, што я сягоньня так злосна шумлю!”. (Я. Куп.). Увесну лес адзене—а, а ўвосень ня весьць дзе падзене—а. У мор намру—а, а ў вайну налгу—а. У горы нагаруе—а, а ў дабры накрасуе—а. Конь і на чатырох нагах спатыкае—а. Лістам сьцеле—а. На беднага Макара шышкі валя—а. Адны вочы і плачуць, і сьмяю—а. Ад чужога шалу ў галаве круці—а. Пытае—а люты—ці добра абуты? Рассыпае—а драбней маку. Роўны з роўнага цешы—а. Хто ня ўмее, той заўсёды мыляе—а. Што ў лесе родзі—а, тое ў дварэ згодзі—а. Як гукнеш, так і адгукне—а. У голад і нішчымнае смачна ес—а. Ціха на землю спушчае—а ноч. Чуць-чуць дрогне, праліе—а чырвань на ўсходзе: гэта неба ўсьміхне—а людзям і прыродзе (Я. Кол.). Вецер злосна ў хату рве—а, у полі стогнам аддае—а.

ПРАВІЛА 47. Формы загаднага ладу.

1) Калі дзеяслоў загаднага ладу ў 2-й асобе адзіночнага ліку мае на канцы ь (будзь, кінь, пасунься), то ь астаецца і ў 1-ай і 2-й асобе множнага ліку: будзьма, кіньма, пасуньмася; будзьце, кіньце, пасуньцеся.

У праціўным разе ь ніколі ня пішацца: рэж—рэжце, кліч— клічце, прамоўпрамоўце, саромсясаромцеся.

2) Канчаткі загаднага ладу 2-ой асобы адзіночнага ліку і—ы ў 1-й і 2-й асобе множнага ліку пераходзяць у е—э: ідзіідзём, ідзеце; нясінясем, нясеце; пячыпячэм, пячэце; бяры—бярэм, бярэце.

Задачка 37-ая. Сьпісаць і паставіць, дзе трэба, літары: ь, е, э.

Ня трац—це марна часу! Плачце вочы, хоць павылаз—це: бачылі, што куплялі! Пазычаны хлеб еж ды аглядайся. Кін—це стрэльбу і вуду, і я ў вас буду. Прысядз— —госьць будзеш! Цёсачка, цёсачка, а потым—стой, воўк цябе рэж! Сядз—ма мы паабедайма, паабедаўшы, пагавор—ма! (п). Б—це, б—це біты камень, агню даставайце, маладую застрыгайце! (п). Не каж—це, шэры гусі, што я тут гарую, а скаж—це, шэры гусі, што я тут паную (п).


§ 17. Правапіс прыслоўяў.

ПРАВІЛА 48. А) Большасьць прыслоўяў—гэта акасьцянелыя формы зьменных часьцін мовы. Яны служаць у сказе акалічнасьцямі і звычайна пішуцца зьлітна з рознымі дапаможнымі словамі.

Адносна правапісу прыслоўяў трэба кіравацца наступнымі правіламі:

1) Прыслоўі з прыназоўнікамі заўсёды пішуцца зьлітна, бо прыслоўе, як нязьменнае слова, ня можа мець пры сабе асобнага прыназоўніка, напр.: аможа, бясконца, вобмаль, здалёк, змалку, знадворку, зранку, зраньня, зусім, зьнячэўку, наадварот, навотлех, навыперадкі, недарэмна, назаўсёды, нанава, напавер, напотым, напярод, насустрач, наўздагон, наўцёкі, паасобку, пазалетась, пазаўтра, пазаўчора, памаленьку, памалу, помаль, патроху, патрошкі, паціху, спавагу, спадыспаду, удаўжкі, ушыркі, узімку, улетку і інш. (Бач. прав. 20, А, 2), б).

2) Адмоўныя дапаможнікі не (ня), ні пішуцца зьлітна з наступнымі прыслоўямі: неахоцьцю (“Неахоцьцю пайшоў на работу”), некалі, некалісь, неўзабаве, нідзе, ніколі, нікуды, няма.

Але часам трудна адрозьніць прыслоўе ад назоўніка (акалічнасьць ад дапаўненьня). Гэта бывае ў тых разох, калі слова можа быць і дапаўненьнем, і акалічнасьцю, напр.: перапалохацца насьмерць (акалічнасьць)—убраньне на сьмерць (дапаўненьне), вучыць напамяць (акалічнасьць)—браць сабе на памяць (дапаўненьне).

У такіх разох трэба кіравацца наступнымі ўвагамі:

а) Калі ў беларускай мове націск падае на прыназоўнік, то ён служыць прыстаўкаю і, значыць, з наступным словам пішацца зьлітна; у падобных выпадках слова будзе служыць у сказе акалічнасьцю (прыслоўе), а не дапаўненьнем (назоўнік), напр.: вобземлю, завідна, замуж, зараз (але забраў за раз), нанач, насьмехі (падняць насьмехі), поўдню, подчас, поначы, потым, сосну, сосьмеху і падобн.

б) Наадварот, у словах: збоку, насустрэчу, уніз, уверх, зьнізу, зьверху, увесну, увосень, удзень, уночы, утрох, ушасьцёх, па-нашаму, спачатку, дадому, паняволі і падобн. прыназоўнікі могуць ужывацца зьлітна і асобна з наступнымі словамі, у залежнасьці ад таго, якімі членамі служаць гэтыя словы ў сказе—акалічнасьцю ці дапаўненьнем.

Трэба прыназоўнікі пісаць асобна ў наступных выпадках:

1) Калі іменьнікі стаяць з прыметнікамі: у дзень асеньні, у восень дажджлівую, у вадзін дзень, у самую восень і г. д.

2) Альбо калі дзеяслоў з прыназоўнікам патрабуе якога-небудзь склону; напр.: па няволі ня плачуць (ня плачуць па чым?), да дому было тры вярсты (было да чаго?). Але: свой свайму паняволі брат; мы прыехалі дадому (дамоў).

3) Такія формы прыслоўяў з прыназоўнікам па, як: па-беларуску, па-расійску, па-нямецку, па-дзіцячы, па-дзявочы, па-воўчы і падобныя лепей пісаць з злучком, бо калі пісаць іх зьлітна, то прышлося-б у слоўніку ставіць адно і тое слова два разы: без прыназоўніка і з прыназоўнікам.

4) Трэба заўважыць правапіс наступных прыслоўяў: раз-по-раз, перш-на-перш, гады-ў-рады, калі-ні-калі, як-ні-як, дзе-ні-дзе, ледзьвя-ні-ледзьвя, ледзь-ледзь, чуць-чуць, больш-менш, абы-дзе, абы-як.


Увага. Прыслоўе “таксама” пішацца зьлітна, калі не выражае параўнаньня; напр.: “іменьнікі, прыметнікі, а таксама лічэбнікі і займеньнікі— зьменныя часьціны мовы”. Але “шэсьць” скланяецца так сама, як і “пяць”.
Б) Канцовыя гукі ў прыслоўях.
Правапіс канцовых гукаў у прыслоўях найчасьцей залежыць ад таго, як гэтыя прыслоўі вытвараны, г. значыць, якую форму ад зьменнай часьціны мовы яны становяць; напр.:

а) Я ў канцы знаходзім у тых прыслоўях, што становяць сабою формы даўнейшых дзеяслоўных прыслоўяў цяперашняга часу: наўмысьля, адумысьля, загадзя, ледзьвя, малавеля, таквеля, як хаця, пасьля, або проша, а таксама ў прыслоўях: сёньня (сёдня, сягодня) і сёньні, зраньня і інш., бо гэта формы роднага склону іменьнікаў, як сёлета.

б) У ў канцы знаходзім у прыслоўях, што становяць формы роднага ці вінавальнага склону: зранку, змалку, зьнячэўку, знадворку, спадыспаду, спавагу, улетку, узімку і інш., як пяску, смутку, кніжку.

в) Прыслоўі, што канчаюцца на “на”, часам ужываюцца з “не”, напр.: пэўнапэўне, слушнаслушне, сільнасільне, нудоснанудосьне, надарэмнанадарэмне, зграбназграбне, наўмыснаумысьне, а таксама тымчасове (тымчасова, тымчасам), годзегодзі, дзе е ў канцы паказвае на форму меснага склону іменьніка, як балазе (=добра; “балазей”—форма параўнальняй ступені ад “балагі”=добры, як лепей ці ляпей).



г) Прыслоўі з неазначальнай часткаю “ці”: дзесьці, калісьці, некалісьці.

Практыкаваньне 60. Сонца зранку жарам пыша; ветрык лісьце чуць калыша, вее чуць паўз верх зямлі (Я. Кол.). Што ўвесну ножкаю коп, то ўзімку ручкаю хоп. Гэта зроблена наўмысьля. Ішлі мы памаленьку, вобмацкам, каб папацёмку (попацемку) на што не наткнуцца. Абы-як прышлолёгка і з рук сышло. Увесну—кораб вады, да коўш гразі; а ўвосень—коўш вады, да кораб гразі. Дзе недагляд, там заўсёды наклад. Грозен рак, да ззаду вочы. Папаў, як у нерат: ні ўзад, ні ўперад. Ні адтуль, ні адсюль. Не сядзі бокам: тут табе не нарокам. Сеў уперак: ні назад, ні наперад. Ляціць конь заморскі, іржэ па-польскі (камар). Шатавіла-матавіла па-нямецку гаварыла (ластаўка). Ветрык ледзь-ледзь набяжыць. Пусты ўлетку нашы сёлы. Увосень уся прырода пачынае заміраць. Падарожныя ад утомы ледзь перастаўлялі ногі. Ад кургана да кургана, ад гаю да гаю ў пяць нітак лягла цьмяна дарожка крывая. Усьлед думкам неспакойна вецер падвявае. Апалае ўвосень лісьце пойдзе расьлінам на карысьць. Усе пералётныя птушкі пакідаюць нас назіму ды ляцяць у вырай; застаюцца зімаваць толькі галкі, вароны, вераб’і, сарокі, цецярукі ды яшчэ некаторыя птушкі. Страхі найчасьцей здараюцца ўночы. Уночы чалавек кепска бачыць, і тады баязьлівы чалавек самую пустую рэч прымае за нямаведама што. Баба перапалохалася насьмерць ды няпрытомна кінулася бггчы. Уканцы зайшла гутарка пра розныя здарэньні. Ой, памалу, памалу, пастушок, іграй, майго сэрца не ўражай! Гэта ўжо занадта! Памажы мне, галубка, ячмень зьвязаць—Калі-ж, кумка, жыбулькі надта колюцца! Наша ластавачка, напрыклад, лятучы ў вырай, пралятае дарогу ўвелькі да дзесяці тысяч міль. Воўк увелькі з сабаку. Ажно падышлі нарэсьце тыя самыя людзі. Каля самага берагу, у вадзе, чуць-чуць шарасьцеў чарот. Сьпераду ляцяць самыя дужыя птушкіправадыры. На чужыне птушкі жывуць усе разам: і кнігі, і бакасы, і качкі, і чаплі, а навокала—драбязга: валасянкі, падманкі, беражанкі і жаваранкі. Дзе-ні-дзе садок зялёны. Памалу далей станеш. Часам я ўночы сны дзіўныя бачу. Жаданы час нарэшце настаў. Заўтра рана, яшчэ досьвіту, пойдуць яны ў дарогу. Навет (нават) свойскія качкі і гусі пачуваюць час выраю. І ўспомнілася мне казка, каторую даўно-даўно, у часы шчасьлівага дзяцінства расказвала мне нябожчыца баба. А вясна тымчасам рабіла сваё дзела. Перш-на-перш, мы суседзі. Сонца ўдзень распускае там косы свае, ночкай зоры глядзяць залатыя. Праца марудна, бясконца цяжка! Не аб шумна-разгульнай бяседзе-разгульлі, не аб славе забытага краю гэту песьню сягоньня складаю (Я. Куп.). Хоць раз да наўскач. Усяго патрошку. Да дому было тры вярсты. Мы прышлі дадому (дамоў) раніцай. Сьпераду грэе, а ззаду вецер вее. Шатавіла-матавіла па-нямецку гаварыла, па-турэцку заварочвала; сьпераду шыльца-вільца, спадыспаду палатно, а зьверху аксаміт (ластаўка). Так-сяк, накасяк, абы не па-людзку. Свой свайму паняволі брат. Па няволі ня плачуць. Аднаму годзі (годзе), а другому глодзі (глодзе). На яду мастак, а на работу сяк-так. Поверх дзярэўя ходзіць. Поўна, роўна, к верху дном. Галоднаму воўку і заветра понутру. Падеў ды набак. І адсюль баляча, і адтуль гарача. Змоладу прарэшына, а пад старасьць дзірка. Любага госьця ўлетку частуюць мядком, а ўвосень—малачком. Датуль збан воду носіць, покі вушка цэла. Здалёка бачыць тваё вока. Знасілу ніхто ня служыць. У яго і ўзімку лёду не дастанеш. Уніз пайшоў. Ня войтава дачка, а дарэчы гаворыць. Упоперак стала. Калісьці было, да быльлём зарасло. Ні калі то было, ні калі то будзе. Пакуль на гумне цэп, патуль на стале хлеб. Ой, відаць, на навальніцу зранку прыпякае! Сваю будову мурашкі начынаюць зьнізу. Хто з вас ня бачыў круглых кучак, падобных да горкі зямлі, насыпанай наўмысьля? Гэта мурашкі. Мурашкі працуюць удзень бесьперастанку.


Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   12




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет