Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду



Pdf көрінісі
бет88/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   84   85   86   87   88   89   90   91   ...   97
Аграметэаралогія-2

4.3. Слоўнікі 
Тлумачальны слоўнік 
Каўрыга  П.  А.  Метэаралогія  і  кліматалогія.  Беларуска-руска-англійскі 
даведнік / П. А. Каўрыга. – Мінск, Чатыры чвэрці. 2011. – 310 с. 
Тлумачальны  слоўнік  утрымлівае  важнейшыя  паняцці  і  тэрміны  па 
асноўных  раздзелах  агульнай  і  сінаптычнай  метэаралогіі,  кліматалогіі, 
аэралогіі,  аграметэаралогіі.  У  слоўнік  таксама  ўвайшлі  тэрміны  шэрагу 
сумежных  навук,  найбольш  блізкіх  да  метэаралогіі  і  кліматалогіі.  Сцісла,  але 
грунтоўна,  даецца  характарыстыка  кліматычных  паясоў,  тыпаў  клімату  і  яго 
сучасных змяненнях. 
Крыніцай  для  стварэння  слоўніка  паслужылі  матэрыялы,  выдадзеныя 
аўтарам: “Микроклимат болотных экосистем и его оптимизация, 1995”, “Руска-
беларускі  слоўнік  па  метэаралогіі  і  кліматалогіі,  1992”,  “Лабараторны 
практыкум  па  метэаралогіі  і  кліматалогіі,  1997”,  “Изменения  климата  и 
использование  климатических  ресурсов,  2001”,  “Метэаралогія,  2005”, 
“Вучэбная практыка па метэаралогіі і кліматалогіі, 2007”,  “Геаграфія кліматаў 
Зямлі, 2007”, “Кліматалогія, 2008”.  
Развіццѐ  навук  аб  атмасферы  істотна  змянілі  і  пашырылі  лексічны 
дыяпазон метэаралагічнай літаратуры. У працэсе працы над слоўнікам шырока 
выкарыстоўваліся  перыядычныя  выданні,  якія  ўтрымліваюць  сучасную 
тэрміналогію,  а  таксама  манаграфічная  і  вучэбная  літаратура,  што  з’явілася  ў 
апошнія  дзесяцігоддзі.  Пры  гэтым  улічаны  вынікі  сусветнага  вопыту  па 
вывучэнні надвор’я і клімату і, перш за ўсѐ, міжнародных кліматычных праграм 
і навуковых канферэнцый.  
Зразумела,  што  ахапіць  тлумачэннямі  метэаралагічную  тэрміналогію  і 
тэрміналогію сумежных з ѐй дысцыплін у поўным аб’ѐме немагчыма. Таму пры 
падрыхтоўцы  слоўніка  не  разглядаліся  тэрміны  і  паняцці,  якія  адносяцца  да 
фізічных  і  хімічных  навук,  а  таксама  да  тэхнічных  характарыстык 
метэаралагічных прыбораў. 
Слоўнік  з’яўляецца  адначасова  тлумачальным  і  перакладным.  Тэрміны  і 
паняцці  даюцца  ў  алфавітным  парадку  наступным  чынам:  спачатку  на 
беларускай мове і іх тлумачэнне, потым пераклад на рускую і англійскую мовы. 
Усе  беларускія  тэрміны  размешчаны  ў  слоўніку  ў  алфавітнай 
паслядоўнасці,  пры  гэтым  тэрміны,  якія  пішуцца  праз  злучок,  патрэбна 
ўспрымаць  як  напісаныя  злітна.  Для  тэрмінаў  з  двух  або  некалькіх  слоў 
захаваны  прыняты  парадак  размяшчэння  –  без  інверсій.  Напрыклад,  адбітая 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   84   85   86   87   88   89   90   91   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет