Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду


Малюнак 8 – Залежнасць паглынання сонечнай радыяцыі пасевам ад плошчы



Pdf көрінісі
бет18/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   97
Аграметэаралогія-2

Малюнак 8 – Залежнасць паглынання сонечнай радыяцыі пасевам ад плошчы 
лісця  
 
Разам  з  гэтым  трэба  мець  на  ўвазе,  што  аптымальная  плошча  лісця 
забяспечвае  найбольшы  прырост  ураджаю  толькі  пры  аптымальных 
аграметэаралагічных умовах. Вельмі высокія, або нізкія тэмпературы паветра, а 
таксама  недахоп  вільгаці  ў  глебе  абмяжоўваюць  фотасінтэтычную  дзейнасць 
моцна  развітай  лісцѐвай  паверхні.  Пры  неспрыяльных  умовах  расліны 
скарочваюць  асіміляцыйны  апарат,  скідваюць  частку  лісця,  або  скарочваюць 
утварэнне і прырост новага лісця. 
Даследаваннямі  даказана,  што  існуе  сувязь  прадукцыйнасці  фотасінтэзу  з 
інтэнсіўнасцю асветленасці сярод травастою. Калі на верхняй мяжы травастою 
звычайна  назіраецца  дастатковая  асветленасць,  то  ў  сярэдзіне  травастою 
расліны  адчуваюць  светлавое  галаданне,  якое  абумоўлена  нерацыянальнай 
структурай травастою (загушчэнне травастою, звышразвітая лісцѐвая паверхня і 
інш.). 
Вывучэнне  механізма  фотасінтэзу  паказвае,  што  велічыню  ФАР,  якая 
спажываецца раслінамі, можна павялічыць да 7–8 %. Гэта прывядзе да рэзкага 
павелічэння  ўраджаю  сельскагаспадарчых  культур.  Павышэнне  ККД 
выкарыстання  ФАР  з’яўляецца  важнейшым  рэсурсам  росту  ўраджайнасці. 
Рашэнне  гэтай  жыццѐва  важнай  праблемы  ў  значнай  меры  залежыць  ад 
узроўню 
агратэхнікі, 
мінеральнага 
жыўлення 
ў 
адпаведнасці 
з 
аграметэаралагічнымі ўмовамі. 
 
1.3.8. Фотаперыядызм 
Можна  абагульніць,  што  сонечная  радыяцыя  ўплывае  на  працэсы  росту, 
форму,  размяшчэнне  і  будову  лісця,  іх  колер,  на  хімічны  склад  і  якасць 
прадукцыі, працягласць вегетацыі і ўтварэнне ўраджаю. 
Акрамя  таго,  на  развіццѐ  раслін,  на  іх  якасны  і  колькасны  склад  таксама 
ўплываюць:  
1) працягласць сонечнага асвятлення, ці даўжыня дня; 
2) інтэнсіўнасць і спектральны склад сонечнай радыяцыі. 


33 
 
Рэакцыя  раслін  на  працягласць  асвятлення,  ці  даўжыню  дня, 
падпарадкоўваецца  закону  фотаперыядызму.  Па  рэакцыі  на  працягласць 
асвятлення, або на суадносіны працягласці светлага і цѐмнага перыядаў сутак, 
расліны падзяляюць на тры групы: 
1)  расліны  доўгага  дня,  развіццѐ  якіх  паскараецца  на  поўначы  пры  20–24 
гадзінным асвятленні (пшаніца, жыта, ячмень, лѐн, авѐс, цыбуля, морква); 
2)  расліны  кароткага  дня, развіццѐ  якіх  паскараецца  пры  вырошчванні на 
поўдні, дзе кароткі дзень, і затрымліваецца пры даўжыні дня звыш 10–12 гадзін 
(проса, соя, кукуруза, рыс, бавоўнік, каноплі, капуста). 
3)  расліны  нейтральныя,  г.  зн.,  што  ў  гэтых  раслін  працягласць  дня  не 
выклікае значных змен у развіцці (грэчка, вінаград, бабы, фасоля, бэз, флоксы, 
дзьмухавец). 
З’яву  фотаперыядызму  неабходна  ўлічваць  у  аграметэаралогіі.  Даўжыню 
дня  і  ночы  вызначыць  лѐгка,  яна  залежыць  ад  шыраты  месца  і  пары  года.  У 
Беларусі розніца паміж максімальнай і мінімальнай працягласцю дня на крайніх 
шыротах (51 і 56
о
) складае прыкладна адну гадзіну (табліца 7). 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет