38
Такім чынам, каб атрымаць хуткія і дружныя ўсходы, сяўба павінна
праводзіцца вясною ў дастаткова прагрэтую глебу.
Тэмпература глебы вызначае жыццядзейнасць не толькі высеянага
насення, але і каранѐвай сістэмы. Трэба нагадаць, што на каранѐвую сістэму,
якая распаўсюджваецца пераважна ў слоі глебы 0–50 см, прыходзіццца значная
доля расліннай біямасы. Слой глебы, у межах якога развіваецца каранѐвая
сістэма раслін, адрозніваецца высокай біялагічнай актыўнасцю; гэты слой
называецца рызасферай.
Паніжэнне тэмпературы каранязаселенага гарызонту глебы затрымлівае
падземны рост раслін (табліца 9), больш таго, ахаладжэнне глебы да 6–10
о
С
для халадастойкіх і да 10–14
о
С для цеплалюбных культур паніжае
ўраджайнасць у 2–3 разы. Даследчыкам устаноўлена, што аптымальныя ўмовы
развіцця каранѐвай сістэмы пшаніцы фарміруюцца пры тэмпературы глебы 20–
26
о
С.
Галоўнай прычынай, што змяншае прадукцыйнасць раслін пры паніжаных
тэмпературах глебы, з’яўляецца падаўленне працэсаў росту ў выніку
змяншэння паглынальнай здольнасці каранѐў і моцнага паніжэння паступлення
азоту і фосфару ў расліны праз каранѐвую сістэму. Пры гэтым нарушаецца
абмен рэчываў усѐй расліны, памяншаецца эфектыўнасць унясення ўгнаенняў.
Даказана, што жыццядзейнасць глебавых мікраарганізмаў, засваенне азоту
і фосфару ўзмацняецца з павышэннем тэмпературы глебы, зразумела, што да
Достарыңызбен бөлісу: