турбулентны цеплаабман, які невыпадкова з’яўляецца адным з важнейшых
складальных чыннікаў цеплавога балансу сістэмы Зямля – атмасфера. За кошт
віхравога хаатычнага руху асобных мас паветра ўзнікае вертыкальнае і
гарызантальнае перамешванне паветра і разам з ім інтэнсіўны перанос цяпла.
Турбулентны цеплаабмен паміж зямной паверхняй і атмасферай у тысячы раз
інтэнсіўней за малекулярны.
Цеплавая канвекцыя таксама важны спосаб цеплаабмену. Ён уяўляе
вертыкальны перанос мас паветра і цяпла. Над больш нагрэтымі ўчасткамі
паветра становіцца цяплей, а таму яно, як лягчэйшае за навакольнае паветра,
паднімаецца, гэтым самым, пераносіць цяпло ад дзейнай паверхні на вышыню –
у верхнія слаі трапасферы.
Над сушай цеплавая канвекцыя ўзнікае днѐм, а над морам – ноччу і ў
халодны перыяд года, калі водная паверхня цяплей за ніжнія слаі атмасферы.
Цяпло ў атмасферу таксама паступае пры агрэгатных пераўтварэннях вады,
г. зн., у працэсах выпарэнне – кандэнсацыя (сублімацыя) вадзяной пары. Пры
выпарэнні вады затрачваецца цяпло, яно пераносіцца паветранымі масамі на
вялікія адлегласці, а пры кандэнсацыі ў атмасферы яно вылучаецца і награвае
паветра, асабліва больш высокія слаі атмасферы, дзе ўтвараюцца воблакі –
прадукты кандэнсацыі.
Тэмпература паветра ў даным месцы змяняецца яшчэ ў выніку адвекцыі
розных тыпаў паветраных мас, што асабліва характэрна для ўмераных шырот.
Таксама як і для тэмпературы глебы, так і для тэмпературы паветра,
існуюць яе аптымальныя і крайнія значэнні для развіцця раслін. Фізіялагічныя
працэсы ў раслінных арганізмах (дыханне, фотасінтэз, перамяшчэнне вады і
спажыўных рэчываў і г. д.) працякаюць толькі ў межах пэўных тэмператур.
Тэмпературнымі межамі жыццядзейнасці раслін з’яўляюцца біялагічны
мінімум і біялагічны максімум. Паміж імі знаходзіцца зона аптымальных
тэмператур, пры якіх развіццѐ раслін і фарміраванне ўраджаю адбываецца
найбольш інтэнсіўна. Тэмпературныя межы ў розных раслін неаднолькавыя.
Напрыклад, біялагічны мінімум тэмпературы прарастання насення ў ранніх
яравых збожжавых культур 3–5 °C, а ў цеплалюбных культур (рыс, вінаград,
бавоўнік) ѐн павялічваецца да 12–15 °C.
Кожны раслінны від по-рознаму ўспрымае цеплавую энергію. Некаторыя
расліны растуць, красуюць і пладаносяць пры тэмпературы ніжэй за 0 °С, а
некаторыя не толькі не вегетуюць, але нават гінуць пры 10–15 °С.
У цеплалюбных культур інтэнсіўнасць фотасінтэзу істотна паніжаецца ўжо
пры тэмпературы 10–12
о
С, а ў непатрабавальных да цяпла раслін – авѐс,
46
бульба, радыска і інш., пры гэтай тэмпературы адбываецца значны прырост
біямасы.
Перыяд года, на працягу якога адбываецца жыццядзейнасць (вегетацыя)
раслін называецца вегетацыйным перыядам. Працягласць вегетацыйнага
перыяду звычайна выражаецца ў днях ці ў сумах дадатных тэмператур паветра.
Ва ўмовах умеранага клімату вегетацыйны перыяд прыкладна адпавядае
перыяду з сярэднясутачнай тэмпературай вышэй за 5 °C.
Працягласць вегетацыйнага перыяду залежыць ад геаграфічнай шыраты і
даўгаты мясцовасці, араграфічных умоў. У Беларусі працягласць вегетацыйнага
перыяду павялічваецца ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднѐвы захад. Так,
у Віцебску ѐн складае 185, а ў Брэсце – 205 дзѐн. Познія вясеннія і раннія
асеннія замаразкі скарочваюць працягласць вегетацыйнага перыяду, які таксама
змяняецца год ад году.
Вегетацыйны перыяд азімых культур разрываецца халодным зімовым
перыядам і ахоплівае два сумежныя гады. Вегетацыя азімых пачынаецца і
скончваецца восенню, пасля, вясной наступнага года, вегетацыя аднаўляецца і
завяршаецца летам у фазу васковай спеласці.
Падобны вегетацыйны перыяд характэрны для эфемероідаў, да якіх
адносяцца шматгадовыя травяністыя расліны. Надземныя органы гэтых раслін
развіваюцца толькі ў перыяд дастатковых запасаў вільгаці ў каранѐвым слоі
глебы (> 4 мм у слоі 0–20 см) і дадатных тэмпературах паветра (> 5 °С). Такія
аграметэаралагічныя ўмовы ўзнікаюць у паўднѐвых рэгіѐнах, у пустынях і
паўпустынях, у асенне-зімне-вясенні перыяд. З наступленнем гарачага сухога
лета надземная частка раслін адмірае, а падземныя органы (клубні,
каранявішча, цыбуліны) захоўваюць сваю жыццяздольнасць на працягу
некалькіх гадоў. У сухую восень і халодную зіму вегетацыя эфемероідаў
прыпыняецца і аднаўляецца толькі вясной. Да эфемероідаў адносяцца
пустынная і пясчаная асака, мятлік цыбульны, ячмень цыбульны, цюльпаны і
інш. Эфемероіды, распаўсюджаныя ў засушлівых зонах, з’яўляюцца каштоўнай
кармавой базай для сельскагаспадарчай жывѐлы.
Для
сельскагаспадарчай
ацэнкі
тэрмічных
рэсурсаў
клімату
выкарыстоўваюць паказчык сум сярэднясутачных тэмператур, які характарызуе
ва ўмоўных адзінках колькасць цяпла ў дадзенай мясцовасці за пэўны перыяд.
Звычайна сумы сярэдніх сутачных тэмператур паветра разлічваюць за
перыяды, якія абмежаваныя датамі ўстойлівага пераходу тэмператур праз 0, 5,
10 і 15
о
С у бок павышэння вясной і паніжэння – восенню. Гэта так званыя
сумы кліматычных тэмператур. Сумы сярэднясутачных тэмператур вышэй за
тэмпературу 0
о
С называюцца сумамі дадатных тэмператур. Таксама
вызначаюць сумы адмоўных тэмператур – ніжэй за 0
о
С, якія характарызуюць
назапашванне холаду.
Абсалютная большасць раслін пачынае актыўна вегетаваць пасля
дасягнення
сярэднясутачнай
тэмпературы
паветра
10
°C.
Сумы
сярэднясутачнай тэмпературы паветра вышэй за 10 °С называюцца актыўнымі
сумамі тэмператур. Яны служаць паказчыкам забяспечанасці цяплом перыяду
47
актыўнай вегетацыі сельскагаспадарчых культур. Гэтыя сумы прыводзяцца ў
кліматычных даведніках і атласах. Аднак у навуковых даследаваннях гэты
паказчык набывае іншы сэнс, а іменна, сумай актыўных тэмператур называецца
сума сярэдніх сутачных тэмператур паветра, якая перавышае біялагічны
мінімум тэмпературы, устаноўлены для дадзенага віду расліны.
Прывядзѐм колькасць цяпла, неабходнага для праходжання ўсіх фаз
развіцця – ад пачатку росту да выспявання розных селькагаспадарчых культур
(табліца 13).
Адрозненні ў патрабаваннях да цяпла розных раслін вельмі вялікія.
Напрыклад, позняспелыя сарты кукурузы патрабуюць цяпла амаль утрая
больш, чым лѐн.
Достарыңызбен бөлісу: |