Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду


Табліца 14 – Транспірацыйны каэфіцыент



Pdf көрінісі
бет30/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   26   27   28   29   30   31   32   33   ...   97
Аграметэаралогія-2

Табліца 14 – Транспірацыйны каэфіцыент 
Культура 
Транспірацыйны 
каэфіцыент 
Культура 
Транспірацыйны 
каэфіцыент 
Пшаніца 
450–600 
Бульба 
300–600 
Авѐс  
600–800 
Лѐн  
400–500 
Жыта  
500–800 
Каноплі  
600–800 
Працяг табліцы 14 
Сланечнік 
500–600 
Кукуруза 
250–300 
Проса 
200–250 
Бавоўнік 
300–600 
Грэчка  
500–600 
Рыс  
500–800 
Травы  
500–700 
Гародніна  
500–800 
 
1.4.7. Фарміраванне запасаў прадукцыйнай вільгаці ў глебе 
Вільгацеўтрыманне ў глебе залежыць ад многіх фактараў, перш за ўсѐ ад 
колькасці  ападкаў.  Але  пры  той  жа  колькасці  ападкаў  розныя  глебы  ў 
адпаведнасці  са  сваімі  фізічнымі  ўласцівасцямі  ўтрымліваюць  неаднолькавую 
колькасць  вільгаці.  У  першую  чаргу  ўтрыманне  вільгаці  залежыць  ад 
грануламетрычнага (механічнага) складу глебы і арганічных рэчываў (гумусу). 
Лепш  забяспечаны  вільгаццю  цяжкія  глебы  (гліністыя  і  сугліністыя),  горш  – 
лѐгкія глебы (пясчаныя і супясчаныя).  
На  водазабяспечанасць  уплывае  рэльеф.  У  перасечаным  рэльефе 
атмасферныя 
ападкі 
пераразмяркоўваюцца. 
На 
вяршыні 
ўзгоркаў 
вільгацеўтрыманне 
заўжды 
меншае, 
у 
паніжэннях 
і 
лагчынах 
водазабяспечанасць лепшая. 
Важным  фактарам  фарміравання  воднага  рэжыму  глебы  з’яўляецца 
дэсукцыя  глебавай  вільгаці  –  спажыванне  вільгаці  фітацэнозамі.  Працэс 
дэсукцыі адбываецца пры паглынанні вільгаці каранѐвай сістэмай расліны і яе 
далейшай транспірацыі ў атмасферу. 
Пры  фарміраванні  вільготнасці  глебы  назіраюцца  пэўныя  вузлавыя 
пункты, у якіх даступнасць вільгаці для раслін рэзка змяняецца. Такія пункты 
называюцца  аграгідралагічнымі  ўласцівасцямі  глебы,  або  канстантамі.  Гэта 
пастаянныя  гідрафізічныя  велічыні,  характэрныя  для  дадзенага  тыпу  глебы. 
Яны вызначаюць вільгацеўтрыманне ў глебе і спажыванне вільгаці раслінамі.  
Найбольш  шырока  выкарыстоўваюцца  ў  аграметэаралогіі  наступныя 
аграгідралагічныя  ўласцівасці  глебы:  недаступная  вільгаць,  вільготнасць 
устойлівага  завядання,  вільготнасць 
разрыву 
капіляраў,  найменшая 
вільгацеѐмістасць, капілярная вільгацеѐмістасць, поўная вільгацеѐмістасць. 


53 
 
Да  гідралагічных  канстант  таксама  прыналежыць  шэраг  фізічных 
уласцівасцей  цвѐрдага  субстрату  глебы,  неабходнага  для  разлікаў  утрымання 
вільгаці ў  ѐй.  Да  такіх  уласцівасцей  адносяцца  механічны склад, порыстасць і 
шчыльнасць цвѐрдай фазы, ці аб’ѐмная маса глебы. 
Недаступная  вільгаць  –  частка  глебавай  вільгаці,  якая  не  можа  быць 
паглынута  раслінамі,  г.  зн.  яе  ўтрыманне  ў  глебе  становіцца  меншым  за 
вільготнасць  устойлівага  завядання.  Гэта  так  званая  непрадукцыйная  вільгаць 
(мѐртвы запас), якая не засвойваецца раслінамі. Недаступная вільгаць па свайму 
колькаснаму значэнню блізкая да максімальнай гіграскапічнай вільгаці. 
Вядома,  што  глеба  валодае  ўласцівасцю  гіграскапічнасці  –  здольнасцю 
паглынаць ці, як гавораць, адсарбіраваць вільгаць з паветра. Глебавая вільгаць, 
атрыманая  з  паветра  ў  выніку  адсорбцыі  глебы,  называецца  гіграскапічнай 
вільгаццю.  Колькасць  вады,  якая  адсарбіруецца  глебай  пры  адноснай 
вільготнасці  паветра  ў  стане  насычэння  (100  %),  называецца  максімальнай 
гіграскапічнасцю,  або  трывалазвязанай  вільгаццю.  Яна  для  дадзенага  тыпу 
глебы з’яўляецца велічынѐй пастаяннай (канстантай). 
Максімальная гіграскапічнасць розных тыпаў глебы вельмі розная (табліца 
15).  Яна  вызначаецца  ўдзельнай  паверхняй  глебы:  чым  больш  удзельная 
паверхня  глебы,  тым  больш  яе  максімальная  гіграскапічнасць.  У  мінеральных 
глебах  яна  вагаецца  ад  дзясятых  долей  працэнта  (пясчаныя  глебы)  да  9–15  % 
(гліністыя  глебы).  Максімальная  гіграскапічнасць  арганічных  (тарфяных)  глеб 
складае 30–40 % і больш. 
 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   26   27   28   29   30   31   32   33   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет