Разгледжана І зацверджана на пасяджэнні Навукова-метадычнага савета бду


Малюнак 13 – Намаграма для разліку сярэдняга шматгадовага выпарэння (Е



Pdf көрінісі
бет39/97
Дата02.01.2022
өлшемі1.94 Mb.
#454050
1   ...   35   36   37   38   39   40   41   42   ...   97
Аграметэаралогія-2

Малюнак 13 – Намаграма для разліку сярэдняга шматгадовага выпарэння (Е
о

мм) па метадзе турбулентнай дыфузіі 
 
Рэгуляванне воднага рэжыму глебы. Для рэгулявання воднага рэжыму 
глебы распрацавана сістэма агратэхнічных і меліярацыйных мерапрыемстваў, 
накіраваных на змяненне прыходных і расходных складальных воднага 
балансу. Стварэнне аптымальных умоў для росту і развіцця раслін дасягаецца 
шляхам ўраўнаважвання вільгаці, якая паступае ў глебу, з яе расходам на 
транспірацыю і фізічнае выпарэнне. 
Водны рэжым глебы рэгулюецца з улікам пагодна-кліматычных і глебавых 
умоў,  а  таксама  патрабаванняў  да  ўвільгатнення  пэўнай  культуры  і  фазы  яе 
развіцця. 
У  лясной  зоне  на  балотных  і  мінеральных  забалочаных  глебах,  дзе 
назіраецца пераўвільгатненне, праводзяцца асушальныя меліярацыі. Асушэнне 
–  комплекс  гідратэхнічных  збудаванняў,  якія  забяспечваюць  паляпшэнне 
воднага, паветранага і цеплавога рэжымаў глебы і прыземнага слоя паветра для 
павышэння  ўрадлівасці  глебы  і  прадукцыйнасці  сельскагаспадарчых  культур. 
Асушэнне  праводзіцца  закладкай  дрэнажу  адкрытымі  канавамі,  закрытымі 
ганчарнымі трубкамі, абвалаваннем і інш. 
Аднак  нават  у  лясной  зоне  залішняга  ўвільгатнення  бываюць  засушлівыя 
перыяды, калі сельскагаспадарчыя культуры паніжаюць ураджай з-за недахопу 
прадукцыйнай  вільгаці  ў  глебе.  Таму  тут  распаўсюджаны  гідратэхнічныя 
сістэмы  двухбаковага  рэгулявання  вільгаці,  калі  асушальныя  меліярацыі 
дапаўняюцца арашальнымі сістэмамі. 
Паляпшэнню  воднага  рэжыму  на  слабадрэніраваных  глебах  спрыяе 
планіроўка  паверхні  глебы  шляхам  ліквідацыі  мікрапаніжэнняў,  у  якіх  вясной 
ці  летам  доўга  застойваюцца  снегавыя  ці  дажджавыя  воды.  Гэтай  жа  мэце 
адпавядаюць  такія  агратэхнічныя  прыѐмы,  як  градкаванне  і  грэбняванне. 
Высокія  грады  і  грэбні  спрыяюць  павелічэнню  фізічнага  выпарэння  і 
паверхняваму сцѐку вады за межы поля. 
У  прыродных  зонах  з  недахопам  атмасфернай  вільгаці  (лесастэп,  стэп, 
паўпустыні,  пустыні)  найбольш  эфектыўным  спосабам  паляпшэння  воднага 
рэжыму  глеб  з’яўляюцца  розныя  спосабы  арашэння.  Найбольшы  эфект  ад 


61 
 
арашэння  атрымоўваюць  у  пустыннай  зоне,  дзе  шмат  цяпла,  што  дазваляе 
вырошчваць такія каштоўныя культуры, як вінаград, рыс, бавоўнік, цытрусавыя 
і інш. 
Акрамя  таго,  у  зонах  з  няўстойлівым  увільгатненнем  праводзяцца 
агратэхнічныя  мерапрыемствы,  накіраваныя  на  запашванне,  захаванне  і 
эфектыўнае  выкарыстанне  атмасфернай  вільгаці.  Да  такіх  мерапрыемстваў 
адносяцца  правільная  апрацоўка  глебы,  у  прыватнасці,  зябліва,  чысты  папар, 
глыбокае  ворыва,  рыхленне,  аптымізацыя  структуры  глебы,  барацьба  з 
пустазеллем, пасадка лясных палос, снегазатрыманне і інш. 
Радыкальным  агратэхнічным  сродкам  назапашвання  вільгаці  з’яўляюцца 
снежныя меліярацыі, правядзенне якіх паляпшае клімат глебы: тэмпературны і 
водны рэжымы, тым самым спрыяе атрыманню больш устойлівых ураджаяў. 
Важную  ролю  ў  рэгуляванні  воднага  рэжыму  глебы  выконваюць 
полеахоўныя  лясныя  палосы.  Яны  захоўваюць  снег  ад  здування,  змяншаюць 
паверхнявы  сцѐк  і  фізічнае  выпарэнне  вільгаці,  павялічваюць  запасы 
прадукцыйнай вільгаці ў глебе. 
Істотнае  паляпшэнне  воднага  рэжыму  і  ўрадлівасці  дасягаецца  шляхам 
аптымізацыі  фундаментальных  уласцівасцей  глебы  –  утрымання  гумусу  і 
фізічнай  гліны  (механічнага  складу).  Аптымізацыя  ажыццяўляецца  шляхам 
дабаўкі мінеральнага грунту ў тарфяна-балотную і арганічных матэрыялаў – у 
дзярнова-падзолістую  глебу.  Мікракліматычныя  назіранні  паказалі,  што  такая 
аптымізацыя  паляпшае  не  толькі  тэмпературны,  як  вышэй  было  сказана,  але  і 
водны, паветраны і мікрабіялагічны рэжымы глебы. 
У  зонах  недастатковага  ўвільгатнення  ў  сістэму  севазвароту  ўключаюць 
чысты  папар  –  поле,  якое  «адпачывае»  ад  пасеваў  на  працягу  ўсяго 
вегетацыйнага  перыяду.  На  чыстых  папарах  назапашваецца  прадукцыйнай 
вільгаці на 50–100 мм больш, чым на палях, занятых у гэты час культурамі. 
Назапашванню  і  захаванню  вільгаці  ў  глебе  спрыяюць  іншыя 
агратэхнічныя  прыѐмы.  Так,  паверхнявае  рыхленне  глебы  вясной  ці  закрыццѐ 
глебы  баранаваннем  дазваляе  пазбегнуць  страты  вільгаці  на  фізічнае 
выпарэнне.  Пасляпасяўное  прыкатванне  глебы  змяняе  яе  шчыльнасць,  што 
актывізуе капілярнае падняцце вільгаці з ніжніх слаѐў глебы да ворыўнага слоя. 
Таму ў больш шчыльнай і вільготнай глебе высеянае насенне, якое знаходзіцца 
ў  лепшым  кантакце  з  глебавымі  часцінкамі,  хутчэй  прарастае  і  раней  дае 
ўсходы.  Выкарыстанне  мінеральных  і  арганічных  угнаенняў  спрыяе  больш 
эканомнаму выкарыстанню раслінамі глебавай вільгаці. 
 
 


62 
 


Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   35   36   37   38   39   40   41   42   ...   97




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет