Тыпавая праграма па гісторыі чэшскай літаратуры І. Тлумачальная запіска


Гісторыя чэшскай літаратуры ІІ паловы ХХ стагоддзя



бет5/7
Дата28.06.2016
өлшемі0.61 Mb.
#164087
1   2   3   4   5   6   7
7.2. Гісторыя чэшскай літаратуры ІІ паловы ХХ стагоддзя


Грамадска-палітычная і культурная сітуацыя ў Чэхаславакіі ІІ паловы ХХ стагоддзя. Абвяшчэнне ўраду Чэхаславакіі і яго праграма дэмакратычных перабудоў у краіне (5 красавіка 1945). Вызваленне Прагі (9 мая 1945). Прыход да улады ў 1948 г. камуністаў на чале з Готвальдам. (1948). Нацыяналізацыя. Зямельная рэформа. Рост ідэалагізацыі культуры. Рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў рэлігійнага, ліберальнага і сацыяльна-дэмакратычнага кірунку. Строгая цэнзура. Забарона некамуністычных выданняў. Масавая хваля эміграцыі на Захад. Супярэчлівасць грамадскага жыцця 50-х гг. З’езды пісьменнікаў. Дыскусіі пра паэзію, прозу, драму, мадэрнізм, творчасць Ф.Кафкі. Адліга. Крызіс у краіне. Асуджэнне прынцыпаў соцрэалізма (1967), крытыка класікаў міжваннага перыяду. “Пражская вясна” 1968 г. Зварот “2000 слоў” Л.Вацуліка (1968) і іншыя творы дысідэнтаў. Падзел літаратуры на тры самастойных кірункі: афіцыйную, самвыдат, эмігранцкую. Новая хваля эміграцыі. “Нармалізацыя” і супрацьдзеянне з боку таленавітых пісьменнікаў. Рух пратэсту ўнутры краіны і “Хартыя 77”. Аксамітавая рэвалюцыя 1989 г. Станаўленне і развіццё складаных творчых канцэпцый. Эвалюцыя жанрава-стылёвых структур. Адметнасць чэшскага постмадэрнізму. Поўная змена наменклатуры літаратурных імёнаў. Рашучае непрызнанне афіцыйных пісьменнікаў папярэдняга дваццацігоддзя, акрамя Грабала і Парала. Вернутая літаратура. З’яўленне маладога пакалення літаратараў.

Перыядызацыя літаратуры пазначанага перыяду:

--Чэшскае літаратурнае жыццё 1945-1968 гг.

--Перыяд нармалізацыі ў чэшскай культуры і развіццё чэшскай літаратуры і чэшскага грамадства (1968-1989 гг.).

--Літаратура пасля 1989 г.



Развіццё чэшскай паэзіі, прозы, драматургіі 40-80-х гг.: тэма знойдзенай радзімы, удзячнасці выратавальнікам, горычы страт, разважанні пра будучыню Айчыны.

1945-1948 гг.: у паэзіі працяг развіцця складанай лірыкі У.Голана, які адчуваў схільнасць да філасофскіх медытацый, ускладненай метафорыкі і эксперыментальнай формы. Вершы пра пражскі май і вызваліцеляў М.Пуйманавай, Я.Сэйферта, Ф.Грубіна і многіх іншых. Лірыка В.Завадаы. Суб’ектыўна-метафарычная лірыка Ф.Галаса. Прамыя выказванні на палітычныя тэмы, складаныя метафары, біблейныя матывы і пакутлівыя роздумы над сэнсам паэзіі ў лірычных творах Ф.Грубіна. Агульны пафас паэтаў рознай палітычнай і ідэйнай арыентацыі: камуністычнай (С.К.Нэйман, В.Нэзвал, Ф.Галас, М.Пуйманава), сацыялістычнай (Я.Сэйферт), агульнадэмакратычнай (В.Завада, У.Голан, Ф.Грубін). Агульнасць тэм у прыхільнікаў эстэтычнай канцэпцыі сацрэалізма (С.К.Нэйман), традыцый класічнай чэшскай паэзіі (Я.Сэйферт), каталіцкай паэзіі (Ф.Грубін), авангардызма (В.Нэзвал), мадэрнізма экзістэнцыяльнага тыпу (У.Голан). Творчасць прадстаўнікоў “Групы 42”.

Сітуацыя ў чэшскай прозе 1945-1948 гг.: працяг развіцця псіхалагічнага і гістарычнага рамана перыяду акупацыі, імкненне да новых светапоглядных і эстэтычных пазіцый, апісанне рэчаіснасці ваенных гадоў, трагікі і героікі барацьбы з ворагам.

Асобае месца ў літаратуры “Рэпартажа з пятлёй на шыі” Ю.Фучыка. Поспех апавяданняў з антыфашыскай тэматыкай Я.Дрды. Узнаўленне пакут простых людзей у гады акупацыі, у тым ліку ў фашысцкіх концлагерах (Я.Вайс, І.Вал’і, М.Гануш, В.Капліцкі, З.Плугарж, М.Ярыш).



Адраджэнне чэшскай драматургіі, ажыўленне тэатральнага жыцця краіны. Адлюстраванне духу свайго часу. Пастаноўка ў тэатры Э.Ф.Бурыяна Д-46 паэмы Грубіна “Ноч Іава”. Вялікі поспех п’есы Я.Дрды “Жарты з чортам”. Жорсткая рэчаіснасць концлагера ў п’есе Ф.Пероўткі “Воблака і вальс”. Пасмяротная пастаноўка на сцэне “Ёзэфіны” В.Ванчуры.

1948-1968гг.: развіццё літаратуры і культуры. Агульныя тэндэнцыі.

--(1948-1953 гг.). Абвастрэнне рознагалоссяў прыхільнікаў дэмакратычнага строя і сацыялістычнага шляху развіцця. Эміграцыя такіх літаратараў, як Ф.Пероўтка, І.Блатны, Э.Гостаўскі. Пераварот 1948 г. Падтрымка перавароту В.Нэзвалам, М.Пуйманавай, І.Ольбрахтам і нек. інш. Знішчэнне крытыкай творчасці Я.Сэйферта і Ф.Галаса. Прапаганда савецкай літаратуры (Маякоўскі, Горкі, Шолахаў).У прозе: росквіт рэпартажаў і апавяданняў пра новае будаўніцтва, “вытворчых раманаў” (А.Бернашакава). Змена характару гістарычнага рамана: выхад на першы план масавых народных рухаў і рабочага рэвалюцыйнага руху (А.Запатоцкі). Развіццё антыфашысцкай тэмы (М.Пуйманава). Раман І.Вэйла “Жыццё з зоркай” пра лёс яўрэйскага насельніцтва ў гады вайны.У драматургіі тыя ж тэмы, што і ў паэзіі і прозе. П’есы пра перабудову вёскі на сацыялістычны лад і з гісторыі рэвалюцыйнага руху (В.Кані, М.Стэглік, В.Цах, М.Ярыш і інш.).

--(1953-1968 гг). Новыя працэсы ў чэшскай літаратуры. Сімвалічная смерць Готвальда. Пасля смерці Сталіна своеасаблівая чэшская адліга. Перагляд рэпрэсій і працэсаў толькі ў 1963 г., але вельмі няпоўны. На працягу 60-х гг. нарастанне ў чэхаславацкім грамадстве працэсаў лібералізацыі і дэмакратызацыі 1968 г.: перамога камуністаў-рэфарматараў. 21 жніўня 1968 г.: увядзенне ў Чэхаславакію войскаў пяці краін: СССР, Балгарыі, Польшчы, ГДР, Венгрыі. Змена “Пражскай вясны” на дваццаць гадоў так званым перыядам “нармалізацыі”. Рэфараматарскі рух 60-х гг. ў ідэалогіі і культуры. Адмаўленне ад дагматызму, рэабілітацыя многіх філасофскіх тэорый і рэлігіі. Папулярнасць экзістэнцыялізму, фенаменалагічных і структуралісцкіх тэорый, канцэпцый Фішэра, Гарадзі. Перапляценне філасофскіх, эстэтычных, чыста мастацкіх праблем і палітыкі.

У паэзіі выступленне паэтаў з праграмай “паэзіі будзённасці” (І.Шотала, К.Шыктанц, М.Голуб, М.Фларыян). Пейзажная і філасофская лірыка О.Мікулашака, Я.Скацала, Ф.Грубіна, У.Голана. 60-я гг.: паэзія інтэлектуальнай метафорыкі (І.Дзівіш, А.Броўсэк, І.Верніш, І.Груша). Эксперыментатарства са словам так званай “канкрэтнай паэзіі”, дзе пад канкрэтыкай разумелі асобае стаўленне да слова, гульню з графічным напісаннем строф і слоў (В.Гавэл “Антыкоды”). Узнаўленне перарваных сувязей з авангарднай традыцыяй, развіццё метафарычнасці, вольнага верша, эксперымента.

У прозе выхад на першы план чалавечай асобы. Герой -- звычайны чалавек у сваім паўсядзённым жыцці. Крытыцызм у адносінах да пасляваеннай рэчаіснасці. Пашырэнне жанравай палітры чэшскай прозы. Эксперымент. Распаўсюджванне “ich-формы”, прыёмаў мантажу, гульні з раманным часам, росквіт іроніі. К.Птачнік, Б.Бржэзоўскі, Н.Фрыд (антыфашысцкая тэма з псіхалагічным аналізам). Я.Атчэнашак, А.Лусціг, Л.Фукс, І.Вэйл. Тэма паслялютаўскай эміграцыі ў З.Плугаржа, тэма незаконных рэпрэсій у раманах Я.Коларавай. Творы І.Клімы, Я.Прохазкі. Вясковая тэма ў Я.Козака. Поспех знакамітых цяпер ужо празаікаў, як Л.Вацулік і М.Кундэра. Іранічная лінія чэшскай прозы (М.Кундэра, Б.Грабал, Ё.Шкворэцкі, У.Нэф). Жанр “вытворча-эратычнага рамана” У.Парала. Гістарычная проза У.Нэфа, І.Шоталы і іншых.

50-60-х гг.: драматургія. Ажыўленне тэатральнага жыцця. Узнікненне тэатраў малых форм. Пашырэнне тэматыкі, адлюстраванне рэчаіснасці, вызваленне ад лакіроўкі, крытычнасць у адносінах да сучасных грамадскіх і палітычных інстытутаў, увага да індывіда. Адмаўленне жорсткіх нарматываў сацрэалістычнай драмы з пэўным размежаваннем святла і ценю, класавымі канфліктамі, станоўчымі героямі-камуністамі, жыццепадобнасцю форм. На сцэне яскравая тэатральнасць, прыёмы мюзікла, авангардысцкі эксперымент. Традыцыі папярэдняга часу ў М.Ярыша. Трагічныя канфлікты ў творах Ф.Паўлічка. Жанр камедыі ў В.Блажака. Фальклорныя матывы ў Я.Дрды і Ё.Топаля. Розныя варыянты лірыка-філасофскай драмы ў В.Нэзвала і Ф.Грубіна. 50-60-я гг. – пік развіцця “інтэлектуальнай” драмы ў асобе П.Кагоўта. Спецыфічна тэатральныя прыёмы і дакумент ў п’есах О.Данека. Рэалістычныя карціны з жыцця мяшчан і сімвалічная бачанне ў п’есе М.Кундэры “Уладары ключоў”. Станаўленне драмы абсурданага тыпу, што звязваецца перш за ўсё з развіццём “маленькіх тэатраў” “На забрадлі”, “Семафор”, “Ракако” і інш. Роля рэжысёра і драматурга І. Выскачыла. Прыўнясенне ім у тэатр некалькіх сутнасных элементаў: інтэлектуальнага гумару, вельмі арыгінальнай фантазіі, адукаванасці, філасофіі, псіхалогіі, пачуцця абсурднага і небанальных эстэтычных імпульсаў. Асабістая тэорыя антытэатра Выскачыла, нетэатра, адмаўлення тэатра. Жаданне паказаць тэатр у момант нараджэння. Папулярнасць у 60-я гг. драматурга-абсурдыста В. Гавэла. Дэманстрацыя пераемнасці ў адносінах да Ф.Кафкі І.Клімам ў п’есе “Замак”.

70-80-я гг.: закрыццё літаратурных часопісаў, “санацыя” літаратуры па ўсім кірункам, забарона на легальную прафесійную дзейнасць многім літаратарам. Раскол літаратуры на афіцыйную і альтэрнатыўную. Судовыя працэсы над дзеячамі культуры. Пад’ём апазіцыйнага руху ў другой палове 70-х гг.

У прозе: камерныя раманы З.Плугаржа і Я.Атчанашака. Рэнесанс чэшскага гістарычнага рамана (У.Кёрнер, В.Эрбен, О.Данек, У.Нэф, І.Шотала, І.Марэк, Л.Фукс). распаўсюджванне навуковай фантастыкі (Ё.Нэсвадба, У.Парал, О.Нэф) і жанра дэтэктыва (І.Марэк, В.Эрбен). Палеміка з ідэямі “Пражскай вясны” (А.Плудэк, Я.Козак, Б.Нагейл, К.Місарж, З.Плугарж). Творы на вытворчую тэматыку (М.Рафай, Ё.Фрайс, В.Сціблава, У.Парал, І.Швейда, З.Заплетал і інш.). Папулярнасць героя-прадстаўніка тэхнічнай інтэлігенцыі. Адсутнасць вясковай тэматыкі. Тэма сучаснай моладзі (Р.Йон, Я.Коларава). Эксперыментальная проза Б.Грабала. Проза О.Паўла. Псіхалагізм у творчасці І.Клімы. Дакументальнасць кніг Э.Кантуркавай. Альтэрнатыўныя творы А.Клімента, Э.Крысеавай, К Пецкі, К.Сідана, І.Грушы, Э.Бонды, Л.Прохазкавай, З.Брабцавай. Значнасць кніг Л.Вацуліка. Міжнароднае прызнанне прозы М.Кундэры і Ё.Шкворацкага, П.Кагоўта, Я.Кржэсадла, Я.Вейводы.

Паэзія: адыход ад палітычнай злабадзённасці да вечных пытанняў, маральна-псіхалагічнай праблематыкі, апяванне прыроды, свабода форматворчасці. Творчасць В.Завады, Я.Сэйферта. Вершы І.Таўфера, І.Скалы, Я.Піларжа, Я.Скацэла, О.Мікулашака, М.Фларыяна. Новае літаратурнае пакаленне ў паэзіі памежжа 70-80-х гг.: К.Сыс, М.Чэрнік, І.Жачак, П.Скарлант, Й.Шымон, Я.Чэйка, Й.Петэрка і інш. Фармальны эксперымент у вершах А.Броўсэка. Любоўная лірыка Д.Строжа. Рэлігійная сімволіка ў З.Калісты і І.Котрлы. Творчасць І.Дзівіша як яскравая з’ява чэшскай эмігранцкай паэзіі.

Драматургія: гістарычная драма О.Данека. П’есы М.Горнічка, К.Штайгервальда. Альтэрнатыўная драматургія М.Угдэ, Я.Копецкага, В.Гавэла.

Развіццё чэшскай літаратурнай крытыкі 40-80-х гг. Асноўныя тэндэнцыі. Прадстаўнікі. Спрэчкі пра канцэпцыю нацыянальнай літаратуры. Дыскусіі “Усход ці Захад”. Палітызацыя крытыкі. З’езды пісьменнікаў. Дыскусіі пра са5црэалізм. Чэшскі структуралізм і працы Я.Мукаржоўскага. Дзейнасць Л.Штола, І.Таўфера. Дысідэнцкая прэса і маніфесты. Нелегальнае выданне крытычных артыкулаў. Перыядычныя выданні 90-х гг. Развіццё крытыкі ў рэчышчы новых плыняў.

Афіцыйная чэшская літаратура ІІ паловы ХХ стагоддзя. Асноўныя тэндэнцыі, прадстаўнікі.



Эмігранцкая літаратура і чэшскі самвыдат ІІ паловы ХХ стагоддя. Хвалі эміграцыі. Асноўныя цэнтры чэшскай літаратурнай эміграцыі (ФРГ, Аўстрыя, Францыя, Швейцарыя, ЗША, Канада). Размах і значэнне такой літаратуры пасля 1968 г. Дзве асноўныя плыні:

  • пісьменнікі, якія працягвалі пісаць у рамках паэтыкі, што склалася яшчэ да перыяду эміграцыі (Ё.Шкворацкі, М.Кундэра, П.Кагоўт, І.Дзівіш і інш.). Пранікненне у іх творчасць новых тэндэнцый, вобразнасці і нават новых моў.

  • —пісьменнікі, якія тварылі ў межах абсалютна новай эстэтыкі, народжанай эміграцыяй (Я.Вейвода, Л.Новак). Новы стыль, эмігранцкая тэма.

Эмігранцкая і самвыдатаўская паэзія: Я.Заграднічак, І.Елінэк, З.Ротрэкл, І.Славік, І.Кубена, І.Коларж, І.Гаўкава, І.Блатны, І.Дзівіш, К.Шыктанц, Э.Бонды, І.Груша, І.Верніх, П.Шрут інш.

Эмігранцкая і самвыдатаўская проза: М.Кундэра, Ё.Шкворацкі, Л.Вацулік, А.Лусціг, К.Пецка, Я.Трэфулка, І.Кліма, Э.Кантуркава, В.Лінгартава, Я.Кржэсадла і інш.

Эмігранцкая і самвыдатаўская драма: Л.Ашкеназі, В.Гавэл, П.Кагоўт, Ё.Топаль, М.Угдэ, П.Ландоўскі, К.Сідан і інш.

Эмігранцкае і самвыдатаўскае літаратуразнаўства і крытыка: Ф.Пяроўтка, В.Чэрны, І.Халупецкі, Л.Долежэл, М.Юнгман, І.Брабец, Ё.Вогрызэк, І.Пехар, К.Хвацік, М.Чэрвенка, А.Гаман, Я.Лопатка і інш.



Асноўныя выдавецтвы і часопісы за межамі краіны. “Сведэцтві”, “Лісты”, “Сіксті-эйт-паблішэс”, “Індэкс”, “Поэзіе мімо домов”. Іх роля.

“Група 42”. Гісторыя паэтычнай суполкі. Творчая платформа. Асноўныя прадстаўнікі: тэарэтыкі літаратуры (І.Халупецкі), мастакі (К.Льготак, Ф.Грос, Ф.Гудэчэк), паэты (І.Коларж, Ё.Кайнар, І.Блатны, Я.Ганч, І.Гаўкава). Час узнікнення (1942). Зварот да непрыгожых сцэн, дэталяў, персанажаў, падзей. Ужыванне таўталогій, мантаж разнародных сцэн, пачутых на вуліцах размоў. Засяроджанне на рэаліях гарадскога жыцця. Падкрэсленасць прыземленасці жыццёвага светабачання. Скарыстанне слэнгавых выразаў, абвяржэнне правільнай строфікі, імкненне да наўмыснай празаізацыі паэтычнага бачання. Перавага сырога жыццёвага матэрыялу перад яго мастацкімі апрацоўкамі. Прапаганда новай англамоўнай паэзіі (Т.С.Эліот і інш.). Зб. І.Коларжа “Сведчанне пра хрышчэнне” (1941), Ё.Кайнара ”Выпадкі і вершаваныя мініяцюры” (1940), І.Блатнага “У гэты вечар” (1945). Цэнтральная постаць --Іржы Коларж (н.1914). Зборнік ”Дні ў годзе” (1948) як вершаваныя дзённікавыя запісы 1946-1947 гг. з датамі ў якасці загалоўкаў асобных раздзелаў. Жыццё вялікага горада ў момантавых замалёўках звычайных вулічных сцэнак. Заўвагі і разважанні аўтара пра справы і настроі. Выразныя партрэты-маналогі простых гарадскіх жыхароў. Рэаліі будзённасці, бытавая лексіка, гарадскі жаргон. Зб. “Оды і варыяцыі” (1941-1944). Аўтарскае крэда: чалавечае жыццё заўсёды балансуе паміж нізкім і высокім, прычым пераважае нізкае. Зборнікі Ё.Кайнара “Новыя міфы” (1946), “Лёсы” (1947). Зборнікі І.Блатнага “У гэты вечар” (1945) і “У пошуку цяперашнега часу” (1947). І.Гаўкава (зб. “Чужы пакой” 1946). Я.Ганч і зб. “Падзеі” (1948).

Паэзія будзённасці (“будзённага дня”) і творчасць Іржы Шоталы, Карэла Шыктанца, Міраслава Голуба, Міраслава Фларыяна. Адмаўленне ад дэкларатыўнай і пераможна-бадзёрай паэзіі пачатку 50-х гг. Адпор нарматыўнай эстэтыцы сацыялістычнага рэалізму як па лініі формы, так і па лініі зместу. Услаўленне сапраўднай паўсядзённай існасці жыцця. Працяг традыцый І.Волькера і “Групы 42”. Пошук новых сродкаў мастацкай выразнасці пад знакам палемікі ў адносінах да папярэдняй традыцыі. Пераход ад эмацыянальна-меладычнага да медытатыўна-філасофскага напаўнення вершаў. Пераважанне вольнага верша. Асацыятыўны метад, ускладненне канструкцыі вершаў. Іржы Шотала (1924-1989) як лідэр групы. Сувязь першых паэтычных зборнікаў (“Завершаны час”, “Могілкавы камень” 1946) са спірытуалістычнай традыцыяй у чэшскай літаратуры і творчасцю Ё.Горы. Зборнікі “За жыццё” і “Чырвоная кветка” (1955). Зб. “Свет наш зямны” (1957), лірычны герой якога шукае адказ на вечныя пытанні пра жыццё і смерць, каханне і сэнс чалавечага існавання. Сімвалы, метафары і філасофскія сентэнцыі. Разгорнутыя метафары. Супрацьпастаўленне аптымізму трагічнага светаадчування. Зб. любоўнай лірыкі “Венера Мілосская” (1959). Карэл Шыктанц (н.1928) : зборнікі “Табе, жыццё!” (1951), “Факел вясны” (1954), “Прыбой” (1956), паэма “Гейнаўскія ночы” (1960), якая распавядала пра трагедыю вёскі Лідзіцэ, паэма “Патэтычная” (1961), прысвечаная лютаўскаму перавароту 1948 г., паэма “Артэзіянскі калодзец” (1964), дзе ужываееца прыём “другога плана”, падтэкст і сімвалы. Міраслаў Голуб (1923-1998): зборнікі “На дзяжурстве” (1958), “Ахілес і чарапаха” 1960, “Ідзі і адчыні дзверы” 1961 і г.д. Міраслаў Фларыян (1931-1996): зборнікі “На шляху да сонца” 1953, “Блізкі голас” 1955, дзе можна прасачыць традыцыі Волькера, матывы і прыёмы чэшскага фальклора. Кнігі “Адкрыты дом” 1957 і “Галавакружэнне” 1957, якім уласцівыя меладычнасць і зварот да традыцыйных вершаваных формаў. Зб. “Сляды” 1960, “Хроніка патопа” 1963, “Ціхая пошта” 1965.

Жыццёвы і творчы шлях Вацлава Гавэла (1936), драматурга, празаіка і палітычнага дзеяча. Удзел у дысідэнцкім руху, руху пратэста “Хартыя-77”. Гавэл і еўрапейскі тэатр абсурда. Агульнае і адметнае. Тэатральная кар’ера В.Гавэла (п’есы “Свята ў садзе” 1963, “Паведамленне” 1965 і інш). Паэтыка п'ес Вацлава Гавэла : прырода абсурда, гульня і гумар, музыка як самастойны кампанент драматургічнай паэтыкі, праблемы ідэнтычнасці і ілюзорнасці чалавечага існавання, матыў страчанага «я», філасофія падтэкста, гратэск, прасторавыя канструкцыі, праблема мовы, канструктывізм п’ес, унутраная дыялагічная драматургічная структура. Фраза, пустая дэмагогія, фразеалогія, працэс гаварэння, слова як галоўныя героі п’ес Гавэла. Эстэтыка фразёрства. Цыклічнасць і дакументальнасць п’ес. Парадокс як элемент гульні і паэтыкі ў п’есах. Роля маналогаў у п’есах. Вобраз дысідэнта 70-х гг. у п'есах Гавэла (“Аўдыенцыя” 1975, “Вернісаж”1975, “Пратэст”1978). Псіхалогія дысідэнцтва. Філасофія падтэкста у Гавэла. П’есы 80-х гг.: монадрама “Largo desolato” (1984), гратэскавая постмадэрнісцкая п’еса “Спакушэнне” (1986-1990). Вацлаў Гавэл – эссэіст і публіцыст. Эсэ “Моц безмоцных” пра феномен дысідэнцтва.

Творчасць Паўла Кагоўта (1928), паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, грамадскага дзеяча, прадстаўніка пакалення “Пражскай вясны”. Раман “З дзённіка контррэвалюцыянера” (1969). Сінтэз інтэлектуалізму і прыёмаў масавай літаратуры. Раманы “Белая кніга пра справу Адама Юрачака”, “Катка” (1978), “Гэта жанчына і гэты мужчына” (1998), “Я снег” (1993), “Урокі танцаў і кахання” (1989), “Зорны час забойц” (1995), “Канец вялікіх канікул” (1996).

Драматургія Паўла Кагоўта. П’еса “Добрая песня” (1952). Псіхалагічная драма “Такое каханне” (1959). П’еса, блізкая да драмы абсурда -- “ Жнівень, жнівень, жнівень” (1967). П’есы “Няшчасны забойца” (1972) і “Гульні ў пасцелі” (2001). Любоўная тэматыка ў п’есах. Прыёмы сучаснага заходняга авангарднага тэатра. Наватарства Кагоўта-драматурга (у вобразах герояў, у форме, у трагічнасці канфлікту). Эксперыментатарства. Сугучнасць драматургіі Кагоўта і паэзіі “будзённасці”. Павел Кагоўт на рускай сцэне. Кагоўт як піянер “інтэлектуальнай драмы” 50-60-х гг. у Чэхаславакіі. Умоўнасць у п’есах.

Творчасць Івана Клімы (1931), празаіка, драматурга, публіцыста, эсэіста. Цяжкі жыццёвы і творчы лёс. Траўматычны вопыт дзяцінства ў канцлагеры. Мастацкая эвалюцыя Івана Клімы ў адлюстраванні рэчаіснасці. Памяць чалавека як стрыжань усяго напісанага Клімам. Памяць як фон яго твораў. Метафарычнасць прозы. Захапленне творчасцю Кафкі і філасофіяй экзістэнцыялізму. Лейтматывы яго творчасці: самотнасць чалавека ў свеце без бога, беспаспяховасць яго спроб завязаць кантакты з другімі чалавечымі асобамі і ўвайсці ў іх быццё (трыпціх “Каханкі на адну ноч” 1964, “Каханкі на адзін дзень 1970, раман “Любоўнае лета” 1979), канфлікт асобы і ўлады (“Карабель з іміем Надзея” 1969, зб. “Слабыя” 1974, раман “Стаіць, стаіць шыбенічка” 1976). Сімбіёз абедзвюх ліній у трыпціху “Мае вясёлыя заўтра” (1978), “Мае першыя каханні” (1981), “Мае залатыя рамёствы” (1990), раманах “Каханне і смецце” (1987), “Чаканне цемры, чаканне святла” (1993). Традыцыі Кафкі і абсурднай драмы ў п'есе Івана Клімы «Замак» (1964). Эвалюцыя ад містыцызму, метафарычнасці і абсурднай эстэтыкі да сімволіка-алегарычных збудаванняў і рэалістычнага ўвасаблення быцця акаляючага свету.

Сацыяльныя супярэчнасці сучаснага свету і іх ўвасабленне ў духоўным жыцці чалавека ў раманах Ладзіслава Фукса (1923-1994). Сінтэз рэалістычных і ўмоўна-сімвалічных форм. Раскрыццё вобразаў і характараў праз экстрэмальныя сітуацыі. Псіхалагічныя і маральныя ўзлёты і падзенні ў раманах Фукса. Філасофска-псіхалагічнае асэнсаванне праблем быцця і ўчынкаў герояў. Галоўныя тэмы твораў: гуманізм, чалавечнасць, вера ў здольнасці чалавека пры любых абставінах захаваць сумленне і супрацьстаяць злу і гвалту. Раманы Фукса як “споведзі пра цені, што нападаюць на чалавека” (М.Пагорскі). Дух Кафкі ў раманістыцы Фукса. Страх у творах. Сімвалы і метафары. Мастацкі свет ранніх твораў як свет пакут і жахаў, вобразы чалавечых ценяў. Трагічны лёс яўрэйскай нацыі ў творчасці. Тэма Халакоста. Дзве лініі ў творчасці : --метафарычная з гратэскам, сімваламі і фантасмагорыямі (раманы “Тэадор Мундшток” 1963, “Спальвальнік трупаў” 1967, “Мышы Наталіі Маосхабер” 1970); --класічная з рэалістычнай манерай аповеду і невялікім прыцягненнем умоўных формаў (раманы “Варыяцыі для цёмнай струны” 1966 і інш.). Уплыў рамана “Жыццё з зоркай” Вэйла на першы раман Фукса “Пан Тэадор Мундшток”. Раман “Варыяцыі для цёмнай струны” як адзін з лепшых раманаў. Адметнасці паэтыкі: падрабязныя замалёўкі быта, псіхалагічныя экскурсы, апісанні сноў і галюцынацый. Гістарычны раман “Герцагіня і кухарка” (1983) пра лёс аўстра-венгерскай герцагіні, якая імкнецца стварыць атэль-музей ХІХ стагоддзя. Унікальнасць твора, высокі прафесіяналізм пісьменніка, віртуозная пабудова, “ідэальныя суадносіны формы і зместу” (Б.Докоўпіл). Паэтыка рамана: шматузроўневасць, экзістэнцыяльная праблематыка, музейны характар (шмат дэталяў, падрабязнасцяў аж да старых кулінарных рэцэптаў), моўныя знаходкі, раман як яскравая і выразная праява постмадэрнізму, сінтэз рэалістычных і ўмоўных форм, праблема адыхода старога свету і зараджэння новага, уплыў нямецкай літаратуры (Кафкі, Музіля, Гессэ), літаратурная містыфікацыя, манументальнасць твора, перанос галоўнага дзеяння са знешніх апісанняў у сферу філасофскага і маральнага асэнсавання мінулага і будучага.

Экзістэнцыяльны раман Уладзіміра Кёрнера (1939). Творчы шлях чэшскага празаіка і сцэнарыста. Гістарычная проза пісьменніка. Асноўныя тэмы яго твораў. Хранатоп. Бачанне гісторыі (проза Кёрнэра як варыяцыі на тэму бяссілля чалавека ў адносінах да “вялікай гісторыі”, якая атаясамліваецца перш за ўсё з войнамі, гвалтам і лёсавызначальнай чалавечай слепатой). Нетрадыцыйны падыход Кёрнэра да тэмы акупацыі і старажытнай даўніны (“Асколкі ў траве” 1964, “Сляпы рукаў” 1967, “Адэльгейд” 1967, “Згасанне адзіноты Бергоф” 1973, “Нараджэнне горнай крыніцы” 1979, “Лекар паміраючага часу” 1984, “Сабачая скура” 1992, “Анёл міласэрнасці” 1988, “Смерць святога Войцеха” 1993). Камбінацыя псіхалагічных, гістарычных і баладычных элементаў у паэтыцы твораў. Экзістэнцыяльная тэма. Матыў адчужэння. Кёрнэр як адзін з яскравых прадстаўнікоў чэшскага літаратурнага экзістэнцыялізму. Тыповы герой. Трагедыйная танальнасць прозы. Тэма вайны і адметнасць яе распрацоўкі ў чэшскім літаратурным асяродку 50-70-х гг. у параўнанні з іншымі пісьменнікамі (Шкворэцкі, Лусціг, Фукс і г.д.). Апошнія творы: зб.”Падмануты” (1994), “Знесеныя ветрам навэлы” (1995), “Камень плачу” (2003).

Жыццёвы і творчы шлях Мілана Кундэры (1929), паэта, празаіка, драматурга, эсэіста і літаратурнага крытыка. Лёс пісьменніка-рэфарматара. Паэтычныя спробы (зб. “Чалавек-шырокі сад” 1953, паэма “Апошні май” 1955, зб. любоўнай лірыкі “Маналогі” 1957). Кундэра-драматург (п’есы “Уладальнікі ключоў” 1962, “Якуб і яго гаспадар” 1970). Філасофска-эстэтычныя асновы творчасці. Уплыў фенаменалогіі Гусэрля і Хайдэгера. Філасофскі задыяк чэшскага пісьменніка. Кундэра як тэарэтык жанра рамана. Літаратуразнаўчае эсэ “Мастацтва рамана” (1986). Тэорыя рамана Кундэры як яго асабістае пісьменніцкае крэда. Спрэчнасць і супярэчлівасць асобных тэзісаў кундэраўскай тэорыі. Эсэ “Калі Панург ужо не будзе смешным”: медытацыі на тэму рамана. Зб. “Смешныя любові” (1963-1968) як крыніца асаблівай раманнай паэтыкі аўтара. Раманістыка (“Жарт” 1967, “Жыццё ў іншым месцы” 1973, “Вальс на развітанне” 1976, “Кніга смеху і забыцця” 1979, “Невыносная лёгкасць быцця” 1984, “Бессмяротнасць” 1990). Нацыянальная і сусветная гісторыя ў раманах Кундэры. Канцэпцыя гісторыі чэшскага аўтара. Імкненне да сінтэзу філасофіі і рамана. Жанрава-стылёвая адметнасць раманістыкі (выкарыстанне ў межах аднаго твора розных жанравых мадыфікацый, розныя тыпы кампазіцыйнай пабудовы раманаў, шырокі культурны інтэркантэкст, наўмыснае знішчэнне межаў паміж рэчаіснасцю і мастацкім вымыслам, значнасць канцэпта “смеху”, шматзначнасць як канстанта розных узроўняў у архітэктоніцы пісьменніка, выйгрышныя апавядальныя хады, прыём сну і г.д.). Інтэрсуб’ектыўнасць у раманах чэшскага майстры. Семантычная праблематыка як аснова раманістыкі і найхарактэрнейшая рыса раманнай паэтыкі. Вербальныя завязкі многіх твораў. Тэма і матыў як важныя сэнса- і структурастваральныя элементы. Асноўныя матывы і тэмы, якія пераходзяць з рамана ў раман. Кундэра як монатэматычны ці колатэматычны аўтар. “Спецыфічна раманныя эсэ” ў межах твораў. Тыпы аповеду і роля аўтара ў раманах чэшскага белетрыста. Хрысціянская лінія ў рамане “Жарт”. Музыка як складнік мастацкага свету Кундэры. Раманы Кундэры як інтэлектуальны сінтэз. Чалавек і гісторыя ў раманах Кундэры «Жарт» і «Нывыносная лёгкасць быцця»і інш. Постмадэрнісцкая паэтыка раманаў М.Кундэры «Няспешнасць» (1995), “Сапраўднасць” (1997), “Няведанне”(2001). Адметнасць творчасці ў эміграцыі.



Мастацкі свет Людвіга Вацуліка (1926). Дэбют раманам “Шумны дом” (1963). Паказ жудаснай абмежаванасці магчымасцей чалавека ў грамадстве. Крытыка рэчаіснасці ў рамане “Сякера” (1966) і лёс пісьменніка-дысідэнта. Вобраз бацькі ў рамане. Элементы гратэску і фантастыкі ў рамане “Марскія свінкі” (1970-1977). Дзённікавая форма некалькіх выданняў аднаго з самых значных твораў -- “Чэшскага сонніка” (1980, 1983, 1990, 1992). Карціны рэчаіснасці, аўтабіяграфічнасць, фантастыка як сродак прадказання будучага. Спалучэнне дзённікавых запісаў і апісанняў снабачанняў героя. Партрэты прадстаўнікоў чэшскага андэграўнда (Вацлава Чэрнага, Вацлава Гавэла, Іржы Коларжа, Паўла Кагоўта, Івана Клімы, Эвы Кантуркавай, Ірэжы Грушы, Яна Лопаткі і інш.). Адлюстраванне падзей канца 80-х-пачатку 90-х гг. у рамане “Як нараджаецца хлопчык” (1993). Вацулік-публіцыст. Стварэнне ім уласнай паэтыкі жанра фельетона (зб. “Вясна тут” 1987, “Старая дама забаўляецца” 1990). Уплыў Гашака і мадэрнісцкіх плыняў. Дыялагічнасць тэкстаў, лексіка і інтанацыі размоўнага стылю. Уплыў біяграфічнага складніка на сюжэты і характары кніг чэшскага пісьменніка. Аўтабіяграфічны характар успамінаў ”Мае аднакласнікі” (1981, 1986, 1986, 1996). Апошнія творы пісьменніка: “Шлях на Прадзед” (2001), “Развітанне з Паннай (2002).

Багуміл Грабал (1914-1997) як выразнік чэшскай ментальнасці. Жыццёвы і творчы шлях. Складаны творчы лёс. Забарона твораў. Непрыняцце моладдзю “пакаяння” 70-х гг. Сувязь з самвыдатам і эмігранцкімі выданнямі. Мастацкая эвалюцыя пісьменніка. Літаратурны феномен Багуміла Грабала, аднаго з самых слынных пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Інтэлектуальны свет Грабала. Творчая свабода пісьменніка і віражы чэшскай гісторыі. Звычайнае жыццё як асноўная тэма ўсіх твораў чэшскага пісьменніка. Тэма і вобраз чалавека ў раманах і апавяданнях Грабала. Чалавек, прыгажосць і пазнанне як галоўныя канцэпты яго твораў. Філасофія жыцця ў творах Грабала. Канцэпт “смерці”. Праблема свабоды і прадвызначанасці. Аўтар-апавядальнік ў прозе. Галоўны герой грабалаўскіх кніг. Роля дзяцінства і юнацтва (успрыманне іх як “меры ўсіх рэчаў”). Гратэск у мастацкім свеце Грабала. Мова як галоўны складнік прозы чэшскага пісьменніка. Сюррэалістычнасць раманаў Грабала. Праблема мастацкага метаду чэшскага творцы. Трагікоміка, гумар і іронія. Жанр “Тракцірнай гісторыі” і плынь свядомасці ў першых зборніках (“Гаворкі людскія” 1956, “Жаўрукі на ніці” 1959, “Жамчужына на дне” 1963 і інш.). Іх месца і роля ў мастацкім сусвеце чэшскага пісьменніка. Постмадэрнісцкая іронія. Пародыя як творчая дамінаната чэшскага мастака. Прадмет яго пародый. Метад мантажа як значны складнік паэтыкі. Грабал як эксперыментатар. Парадоксы ў прозе Багуміла Грабала. Апавяданні Грабала. Працэс маўлення як аснова малых жанраў чэшскага творцы. Спецыфіка аповеду ў творах Багуміла Грабала. Pábení і “пабітэлі” грабалаўскіх тэкстаў. Аповесць Б.Грабала «Цягнікі асобага прызначэння» (1965): праблематыка, паэтыка. Трагізм вайны і акупацыі праз успрыманне негераічных герояў і іх лёсы. Аўтабіяграфічныя раманы і апавяданні: “Пастрыжэнне” (1970), “Мястэчка, дзе спыніўся час” (1974), “Прыгожы смутак” (1979), “Мільёны Арлекіна” (1981). Праблема інтэрпрэтацыі рамана Грабала «Я абслугоўваў англійскага караля» (1974). Лёс героя, лёс Чэхіі, лёс Еўропы і свету. Цыкл апавяданняў “Святы пралесак” (1978). Аўтабіяграфічная трылогія “Вяселле ў доме” (1987), “Vita nuova” (1987), “Перавалы” (1986). Жыццё пісьменніка 50-70-х гг. праз светаўспрыманне жонкі Элішкі. Міфалагізаваная біяграфія аўтара ў філасофскім рамане “Занадта гулкая адзінота” (1977). Зборнік “Жыццё без смокінга” (1986). Серыя фіктыўных лістоў (так званая “размоўная журналістыка”): “Лістападаўскі ўраган” (1990), “Рэкі, якія знікаюць” (1990), “Кавалер руж” (1991), “Аўрора на водмелі “ (1992), “Вечаровыя зорачкі для Цасія” (1993). Актуальнасць і значэнне прозы Грабала.

Чэшская эксперыментальная проза: В.Лінгартава. Філасофія мовы ў прозе Веры Лінгартавай (1938). Эксперыменты на памежжы розных жанраў. Гульня як значны складнік мастацкага свету. Бессюжэтнасць прозы. Захапленне ўсходнімі мовамі і культурамі. Лінгартава як пісьменніца-філосаф, якая імкнецца пранікнуць у патаемны сэнс слоў, у схаванае за спалучэннямі фраз філасофскае значэнне. Філасофскі падыход да мовы. Самыя знакамітыя творы: “Спадарожнае даследванне нядаўна мінулага” (1964), “Прастора да адрознення” (1964), “Разважанні наконт пад’ёмніку” (1965), ”Усёжтакімова” (1966), “Дом далёка” (1968). Эміграцыя, пераход на французкую мову і зварот да вельмі простага стылю. Адгаленне функцыі апавядальніка. Тэксты пісьменніцы як метатэкст, аповед пра аповед., пра праблемы аповеду., пра магчымае і немагчымае ў аповедзе. Значнасць рытма, формы, гукавай афарбоўкі. Багацце новаўтварэнняў. Другаснасць эпічнага складніка. Каментаванне падзей. Асаблівасць прасторы і часу.

Эган Гостаўскі (1908-1973) як адзін з лепшых майстроў чэшскай прозы ХХ стагоддзя. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Уплыў Дастаеўскага ў першым творы “Зачыненыя дзверы” (1926). Раннія апавяданні і раманы “Сцежка ўздоўж дарогі” (1927), “На выгане” (1927), “Гетта ў іх” (1929) і інш. Супрацоўніцтва з літаратурнымі часопісамі. Адносіны да яўрэйскай традыцыі. Ад’езд за мяжу. Раман “Падпальшчык” (1939). Тэма адзіноты ў рамане “Чужынец шукае кватэру” (1947). Другая эміграцыя пісьменніка. Раманы “Прапаўшы без звестак” (1950), “Тры ночы” (1964). Пошукі ўніверсальнага кода міжасабовых зносін. Раман “Усеагульная змова” (1960) як вяршыня творчасці. Мастацкая арыгінальнасць. Уплыў позняга сімвалізму і эстэтыкі ранняга экспрэсіянізму. Інтэлектуальнасць прозы. Філасофскае поле раманістыкі Эгана Гостаўскага. Экзістэнцыяльная праблематыка твораў. Галоўныя тэмы (жаху, дабра і зла, хлусні і праўды, разбурэнне чалавечых стасункаў, неразумення). Вартасныя каштоўнасці ў этычным коле чэшскага раманіста. Эратычная тэма і яе вырашэнне ў розных творах. Настроі дэкаданса ў раманістыцы Гостаўскага. Псіхалагічная тіпізацыя і схільнасць да псіхааналізу. Постаць апавядальніка. Паліфанічная структура раманаў. Феномен віны і яго вырашэнне. Часава-прасторавая сімволіка. Міфалагічныя сімвалы. Тып героя раманаў чэшскага белетрыста. Мастацкі свет Гостаўскага як імкненне пераадолець бездань паміж адзінотай індывіда і незразумелым светам.

“Вытворча-эратычны раман” Уладзіміра Парала (1932) як мастацкае адкрыццё чэшскай прозы 60-х гг. ХХ стагоддзя. Раман “Шэсць пякельных начэй” (1964). Пенталогія “Ярмарка споўненых жаданняў” (1964), “Прыватны шквал” (1966), “Катапульта” (1967), “Каханкі і забойцы” (1969), “Прафесійная жанчына” (1971). Дынаміка моўнага выражэння, гіпербалізацыя, яскравыя вобразы. Вызваленая форма. Нязменная іронія паралаўскіх твораў. Пастаноўка сур’ёзных пытанняў наконт новай трансфармацыі і мадыфікацый мяшчанства ў грамадстве. Стыль лаканічнай пратакольнай канстатацыі. Гратэскны вобраз сучаснага ладу жыцця. Каханне ў творах чэшскага пісьменніка. Сістэма вобразаў. Тэматыка твораў. Пошукі жыццёвых і маральных каштоўнасцей ў навэле “Малады мужчына і белы кіт” (1973). Бліскучы стыль і кантрастнасць бачання ў творах “Радасць да самай раніцы” (1975), “Пакуты фантазіі” (1980) і інш.“Паралаўскі кірунак” у чэшскай раманістыцы 60-80-х гг. Зварот да матэрыялу, блізкага жанру навуковай фантастыкі ў раманах “Рамэа і Джульета 2300” (1983), “Спакушэнне А-ZZ” (1982), “Вайна з шматзверам” (1983), “Планета жанчын” (1987). Раман “Кніга раскошы, смеху і забыцця” (1992). Пародыя ў раманах “Pleygirls 1” (1992), “Pleygirls 2” (1994). Апошнія творы пісьменніка: “Там за вадой” (1995), “Прафесійны мужчына” (1995). Спецыфіка таленту і жанравая адметнасць раманаў Парала. Мастацкая эвалюцыя.



Вялікі разбуральнік міфаў Ёзаф Шкворацкі (1924). Жыццёвы і творчы шлях. Творчасць Шкворацкага як барацьба чалавека і чалавечнасці супраць фальшывых догмаў, ілюзій, міфаў і забабонаў, спроба жыцця ў дэгуманізаваным свеце. Шматзначнасць твораў. Праблемы чалавечага адзінства і сэнсу жыцця. Натхненне англаамерыканскай літаратурай ад Свіфта да Хэмінгуэя, Фолкнера, Дос Пасаса, Грэма Грына. Адкрыты імправізаваны аповед з анекдатычным зместам ад першай асобы. Параўнанне творчасці з формамі джазавай музыкі. Стылёвая выразнасць. Віртуознасць як маналагічнага, так і дыялагічнага аповеду. Праца ў розных жанрах: вершы, сцэнарыі для фільмаў, літаратурная крытыка, рэцэнзіі на кінафільмы, публіцыстыка. Перавага жанра рамана і апавядання. Самыя вядомыя творы Шкворацкага: раманы “Баязліўцы” (1958), „Міракль(1972), “Гісторыя інжынера чалавечых душ” (1977). Інтэнсіўнае выкарыстанне гісторыка-біяграфічных пластоў, аповед ад першай асобы, што звязана з аўтарскім двайніком, Данні Сміржіцкім. Аўтабіяграфізм. Раман “Скерца капрычыёса” (1980) – белетрызаваная гісторыя часу і жыцця чэшскага кампазітара Антаніна Дворжака. Выкарыстанне розных стылістычных слаёў чэшскай мовы: размоўных, прастамоўных элементыў. Раман Шкворацкага «Баязліўцы» як значнае дасягненне пасляваеннай чэшскай прозы. Квінтэсэнцыя паэтыкі будучых твораў пісьменніка. Раман “Канец нейлонавай эпохі” (1950) як сатыра на празаходнюю, амерыканскую моду, якая авалодала пасля вайны чэшскай “залатой” моладдзю. Раман “Танкавы батальён” (1971) як раман з салдацкага жыцця ў арміі першай паловы 50-х гг. Значнейшая чэшская сатыра на ваеннае жыццё з часоў Швейка. “Танкавы батальён” як від антыутопіі: дыскрэдытацыя армейскага жыцця. Грубасць, рэзкасць мовы: у рамане шмат вульгарызмаў, сленгавых выразаў. Раман “Ільвёнак” (1964-1967): сінтэз любоўнага рамана, дэтэктыва і сатыры. Галоўная тэма – маральная дэзарыентацыя камуністычнага грамадства перад прыходам да ўлады Дубчака. Дэтэктыўны жанр ў творчасці: “Грахі для патэра Кнокса” 1973, серыя пра паручыка Борувку (1975-1980). Раман “Міракль” (1972). Непачцівае апісанне падзей Пражскай вясны. Галоўны герой Данні Сміржыцкі як інтэлектуальны варыянт добрага ваякі Швейка. Адзін з самых грандыёзных твораў-- раман “Гісторыя інжынера чалавечых душ” (1977). Віртуознасць. Багацце ў моўным плане -- літаратурная чэшская мова спалучаецца з размоўнай; скарыстоўваюцца вульгарызмы і дыялектызмы; шмат цытат з нямецкай, англійскай, рускай і нават лацінскай моў. Апавяданні ў творчасці пісьменніка. Пашырэнне інтэлектуальнага і эмацыянальнага разумення чалавечага жыцця і чалавечых трагедый. Галоўныя тэмы: музыка, яўрэйская праблематыка, непаразуменне паміж людзмі. Зварот да стылёвай гульні. Дэтэктыўныя апавяданні. Пераклады з іншых моў.

Іржы Кратахвіл (1940) – празаік, эсэіст, драматург, крытык, публіцыст, аўтар маніфесту чэшскага мадэрнізму. Сваеасаблівасць стылю і цікавае разуменне праблем творчасці як такавой. Зборнікі апавяданняў «Выпадак з Хатнойрам» (1971), «Гісторыя недарэчна размешчанага шансу» (1978), надрукаваныя ў самвыдаце. Раманы «Мядзвежы раман» (1990), «Сярод ночы спеў» (1992), «Авьён» (1995), «Несмяротная гісторыя» (1990), «Урмядзведзь» (1999), «Начное танга» (2000), «Смутны бог» (2001). Зборнікі апавяданняў «Арфей з Кенігу» (1994), «Маё каханне, постмадэрнізм» (1994). Уплыў Кундэры і Выскачыла. Імкненне да варыятыўнасці, гульня з аповедам, хуткая змена аўтарскоой перспектывы, камбінаванне розных жанраў у межах аднаго твора, інтэртэкстуальнасць. Брненская гаворка. Матывы масак, карнавала і лабірынта. Маніпуляцыя персанажамі. Разбурэнне часава-прасторавых межаў, перапляценне ілюзорных сусветаў і рэчаіснасці.

Постмадэрнісцкія раманы Міхала Вівэга (1962). Бравада і сентыментальнасць, размыванне межаў паміж рэчаіснасцю и фантастычным. Забаўляльнасць. Карціны маральнага заняпаду грамадства і шчаслівай маладосці ў рамане “Лепшыя гады -- сабаку пад хвост” (1992). Раман “Выхаванне дзяўчат ў Чэхіі” (1994). Літаратурныя пародыі “Ідэі ласкавага чытача” (1993) і “Новыя ідэі ласкавага чытача” (2000). Раманы “Удзельнікі паездак” (1996), “Летапісцы бацькоўскай любові” (1998), “Раман для жанчын” (2002), “Гісторыя з нявернай Кларай” (2003). Зборнікі “Апавяданні пра шлюб і сэкс” (1999), “Фельетоны “Швецкія сталы ці якія мы” (2000). Здольнасць будаваць сюжэт, імкненне да псіхалагічнай інтраспекцыі. Дасціпныя дыялогі, гумар, шматлікія алюзіі, гульня слоў, гульня з чытачом, героямі і сюжэтамі, метатэкставыя разважанні пра напісанне твораў.



Яхім Топал (1962), паэт і празаік. Паэтычная творчасць: цыкл ”Кахаю цябе шалёна” (1988, 1991), зб. “У аўторак будзе вайна” (1992). Плынь свядомасці і постмадэрнісцкія тэндэнцыі ў рамане “Сястра” (1994) і аповесці “Анёл” (1995). Дзённікавасць формы, размоўная мова, гіпербалізацыя. Апошнія творы: раманы “Прагулка да вакзальнага будынку” (1994), ”Начная праца” (2001), “Паласкаць горла дзёгцем” (2005), “Супермаркет савецкіх герояў” (2007).

Мастацкія пошукі сучаснай чэшскай літаратуры (пасля 1989 г.).



ІV. ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА
Спіс асноўнай літаратуры (па ўсіх перыядах):
Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі
Вострыкава А.У. Гісторыя старажытнай чэшскай літаратуры. Метадычныя рэкамендыцыі. Мінск, БДУ, 2002.

Вострыкава А.У. Вучэбна-метадычны дапаможнік па курсу “Гісторыя чэшскай літаратуры ІІ паловы ХІХ стагоддзя”. Мінск, 2002.

Вострыкава А.У., Хмяльніцкі М.М. Польская і чэшская паэзія памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў. Мінск, БДУ, 2004.

История литератур западных и южных славян. Т.1. М., 1996.

История литератур западных и южных славян. Формирование и развитие литератур Нового времени. Вторая половина XVIII- 80-е годы XIX века. Т.2. М., 1997.

История литератур западных и южных славян. Т.3. М., 2001.

История литератур Восточной Европы после Второй мировой войны. Т.1. М., 1995.

История литератур Восточной Европы после Второй мировой войны. Т.2. М., 2001.

Кишкин Л. Хрестоматия по чешской литературе 19-20 в. М., 1958.
Кузнецова Р. История чешской литературы. М., 1987.

Очерки истории чешской литературы XIX- XX вв. М., 1963.


Česká literatura od počatků k dnešku. Praha, 1998.

Čitanka českého myšlení o literatuře. Praha, 1976.

Dějiny české literatury. Sv.1: Starší česká literatura. Praha, 1959.

Dějiny české literatury. Sv.2. Praha, 1960.

Dějiny české literatury. Sv.3. Praha, 1959.

Dějiny české literatury. Sv.4. Praha, 1995.

Dějiny české literatury. Praha, 1959-60.

Dějiny českého divadla. Praha, 1977.

Hošna J, Kopecký M. Přehled dějin starší české literatury. Praha, 1987-1989.

Hrabák J. Ze starší české literatury. Praha, 1964.

Hrabák J. Starší česká literatura: úvod do studia. Praha, 1979.

Hrabák J, Jeřabek D, Tichá Z. Průvodce po dějinach české literatury. Praha, 1984.

Kopecký M. Dějiny starší české literatury. Opava, 1991.

Novák A. Dějiny českého písemnictví. Praha, 1994.

Přehledné dějiny literatury. Dějiny české a slovenské literatury s přehledem vývojovych tendencí světové literatury do první světové války. Praha, 1992.

Švab M. Přehled dějin starší české literatury. Se srovnácím nástinem slovenského vývoje. Praha, 1964.

Vlček J. Dějiny české literatury. Praha, 1960.
Слоўнікі і энцыклапедычныя даведнікі
Čeští spisovatele 20 století: Slovníková příručka. Praha, 1985.

Lexikon české literatury: Osobnosti, díla, instituce. Praha, 1985, t.1; 1993, t.2.

Panorama české literatury. Olomouc, 1994.

Palevka I.,Pospišil J. Slovník epoch, směrů, skupin a manifestu. Brno, 1993.

Slovník básnických knih: Díla české poezie od obrození do roku 1945. Praha, 1990.

Slovník českých spisovatelů. Praha, 1964.

Slovník českých spisovatelů. Praha, 2000.

Št´astný R. Čeští spisovatelé deseti století. Slovník českých spisovatelů od nejstarších dob do počatku 20 století.Praha, 1974.


Гісторыя старажытнай чэшскай літаратуры

(сярэдзіна IX ст.-пачатак 70-х гг.XV ст.)
Тэксты і анталогіі
Alexandreida. Praha, 1963.

Antologie ze starší české literatury. Praha, 1987.

Barvy všecky: čtvero setkáni se starou českou poezii. Praha, 1982.

Česká středověká lyrika. Praha, 1990.

Dvě legendy z doby Karlovy. Praha, 1959.

Krásných paní milování a jiné rýmy (staročeská poezie). Praha, 1963.

Literarní pamatky epochy velkomoravské, 863-885. Praha, 1996.

Nejstarší české veršované legendy. Soubor rukopisných zlomku. Praha, 1964.

Proza českého středověku. Praha, 1983.

Rytiřské srdce majíce: česká rytiřská epika 14 stoleti. Praha, 1984.

Staročeská kronika tak řečeného Dalimila. Praha, 1988.

Staroslovenské legendy českého původu. Praha, 1976.

Tisíc let české poezie. Stará česká poezie. Praha, 1974.

Tomaš ze Štitného. Sbornik Vyšehradský. Praha, 1960-1969.

Výbor z české literatury od počátků po dobu Husovu. Praha, 1957.
Дадатковая літаратура

Літаратуразнаўчыя даследаванні, манаграфіі, артыкулы
Флоровский А. Чехи и восточные славяне. Прага, 1935.
Dostálová R. Byzantská vzdělanost. Praha, 1990.

Fiala Z. Hlavní pramen legendy Kristiánovy. Praha, 1974.

Fiala Z. Předhusitské Čechy. 1310-1419. Praha, 1969.

Fiala Z. Přemyslovské Čechy. Praha, 1965.

Hošna J. Kníže Václav v obrazu legend. Praha, 1986.

Hrabák J. Hlavní proudy v starší české litaratuře. Praha, 1960.

Hrabák J. Jedenact století. Praha, 1982.

Hrabák J. K metodologii studia starší české literatury. Praha, 1961.

Hrabák J. O charakter českého verše. Praha, 1970.

Hrabák J. Polyglotta. Brno, 1971.

Hrabák J. Studie o českém verši. Praha, 1959.

Hrabák J. Úvahy o literatuře. Praha, 1983.

Jakobson R. Nejstarší české písně duchovní. Praha, 1929.

Jakobson R. Spor duše s tělem. O nebezpečném času smrtí. Praha, 1927.

Kopecký M. Starší česká a slovacká literatura. Praha, 1987.

Králík O. Filiace vojtěsských legend. Praha, 1971.

Králík O. Kosmová kronika a předchozí tradice. Praha, 1976.

Králík O. Nejstarší rodokmen české literatury. Praha, 1971.

Králík O. Od Radima ke Kosmovi. K nejstarším dějinám české vzdělanoosti. Praha, 1968.

Krejči K. Česká literatura a kulturní proudy evropské. Praha, 1975.

Kyas V. První český překlad bible. Praha, 1971.

Lehár J. Nejstarší česká epika: Dalimilova kronika, Alexandreida, pro ní veršované legendy. Praha, 1983.

Ludvíkovský J. Kristiánova legenda. Praha, 1978.

Ludvíkovský J. Latinské legendy českého středověku//SPFF. Brno, 1973-1974.

Merhautová A, Třeštík D. Ideové proudy v českém umění 12 st. Praha, 1985.

Mukařovský J. Studie z poetiky. Praha, 1982.

Petrů E. Vývoj českého exempla v době předhusitské. Praha, 1966.

Petrů E. Vzdalené hlasy: Studie o starší české literatuře. Olomouc, 1996.

Petrů E. Zašifrovana skutečnost. Deset otázek a odpovědí na obranu literární medievistiky. Ostrava, 1972.

Pražák E. Stati o české středověké literatuře. Praha, 1996.

Speculum mtdiiaevi=Zrcadlo středověku: Sbornik přednašek v ramci cyklu o kultuře středověku. Praha, 1998.

Spěváček J. Karel IV. Život a dilo. Praha, 1979.

Spunar P. Kultura českého středověku. Praha, 1985.

Spunar P, Svobodová D. Smích a plač středověku. Praha, 1987.

Škarka A. Půl tisiciletí českého písemnictví. Praha, 1986.

Št´astný R. Tajemství jmena Dalimil. Praha, 1991.

Tichá Z. Cesta starší české literatury. Praha, 1984.

Třeštík J. Kosmas. Praha, 1966.

Třeštík J. Kosmova kronika. Studie k počatkům českého dějepisectví a politického myšlení. Praha, 1968.

Tříška J. Pražská rétorika. Praha, 1987.

Tříška J. Studie a prameny k rétorice a k universitní literatuře. Praha, 1972.

Vašica J. Literarní pamatky epochy velkomoravské, 863-885. Praha, 1966.

Večerka R. Slovenské počatky české knižní vzdělanosti. Praha, 1963.

Vilikovský J. Písemnictví českého středověku. Praha, 1948.


Гісторыя чэшскай літаратуры XV-XVIII стагоддзяў
Мастацкія тэксты і анталогіі

Antologie ze starší české literatury. Praha, 1987.

Barvy všecky: čtvero setkáni se starou českou poezii. Praha, 1982.

Rukovět´ humanistického básnictvi v Čěchách a na Moravě. Praha, 1966-73. Sv.1-4.

Růže, kterouž smrt zavřela (vybor z české poezie barokní doby). Praha, 1970.

Sestra Muza. Světská poezie latinského středověku. Praha, 1990.

Staročeská drama. Praha, 1950.

Tisíc let české poezie. Stará česká poezie. Praha, 1974.

Veršované skladby doby husitské. Praha, 1963.

Výbor z české literatury od počátků po dobu Husovu. Praha, 1957.

Výbor z české literatury doby doby husitské. Praha, 1964.

Дадатковая літаратура

Літаратуразнаўчыя даследаванні, манаграфіі, артыкулы



Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет