Тыпавая праграма па гісторыі чэшскай літаратуры І. Тлумачальная запіска


Барока і контррэфармацыя (20-я гг. XVII-70-я гг. XVIII ст.)



бет3/7
Дата28.06.2016
өлшемі0.61 Mb.
#164087
1   2   3   4   5   6   7

3.3. Барока і контррэфармацыя (20-я гг. XVII-70-я гг. XVIII ст.)
Германізацыя краіны пасля паражэння нацыянальна-вызваленчага руху пад Белай гарой (1620). Наступ на чэшскую культуру, імкненне знішчыць чэш­скую мову. Антыгабсбургская скіраванасць чэшскай нацыянальнай інтэлігенцыі. Закат Рэнесансу. Контррэфармацыя. Хваля прымусовай і дабраахвотнай эміграцыі. Небяспека дэнацыяналізацыі чэшскай культуры. Масавы аб’езд лепшых прадстаўнікоў чэшскай культуры. Увядзенне цэнзуры ў адносінах літаратуры на чэшскай мове. Акты спальвання кніг ерэтычнага характару. Драматызм лёсу чэшскага грамадства. Касмапалітызм каралеўскага двара. Падзел літаратуры на эмігранцкую і айчынную. Польшча і Германія як асноўныя цэнтры эміграцыі. Пісьменнікі-эмігранты як захавальнікі нацыянальных традыцый.

Асаблівасці чэшскага барока як культурнай і літаратурнай з’явы. Літаратурныя плыні чэшскага барока. Духоўная паэзія барока. Туга па адзінству як аснова чэшскага барока.



Творчасць Адама Міхны з Атрадавіц (каля 1600-1670), буйнейшай паэтычнай асобы чэшскага барока, музыкі, кампазітара, аўтара рэлігійных гімнаў, паэта. Традыцыі паэзіі эпохі Карла IV, духоўнай лірыкі гусіцкага і каталіцкага кірункаў. Дэкларацыя наватарства. Існаванне тэматычных цыклаў у зборніках духоўнай лірыкі. Канц’янал “Чэшская марыянская музыка” (1647): яскравасць паэтычнай індывідуальнасці, арыгінальнасць распрацоўкі кананічных тэм, глыбіня асабістага пачуцця, эстэтычная патрабавальнасць пашырэнне наменклатуры святых. Эмацыянальнасць, драматызм, спалучэнне спірытуалізма і пачуццёвасці. Канц’янал “Чэшская лютня” (1653): складанасць кампазіцыі, сэнсавае адзінства, выразнасць, шырокі падбор стылёвых сродкаў, эратычны пачатак, мясцовы пейзаж. Канц’янал ”Богаслужбовая гадавая музыка” (1661). Драматызм і дынаміка лірыкі Міхны. Метафарызм.

Творчасць паэта-іезуіта Фелікса Кадлінскага (1613-1675). Барочная арнаментальнасць і букалічная стылістыка вершаў. Захапленне нямецкай духоўнай лірыкай. Зб. “Салавей, які ўслаўляе” (1665). Містычныя пачуцці і эратычная метафорыка. Паэтыка кантрасту. Агіяграфічныя творы: “Жыціе і слава св. Вацлава”, ”Жыціе св. Людмілы”. Барочны варыянт іх жыцій.

Творчасць Фрыдрыха Брыдэля (1619-1680), самага знакамітага чэшскага барочнага паэта. “Жыціе св. Івана” (1656): спалучэнне празаічных і вершаваных фрагментаў, славесных і музычных партый. Паэма “Што ёсць Бог? Што ёсць чалавек?” (1658). Праблематыка. Паэтыка. Лірычная глыбіня. Барочныя кантрасты зямнога і нябеснага, часовага і вечнага. Супрацьпастаўленне Бога і чалавека як асноўная антытэза. Сінтаксічны паралелізм. Лексічнае багацце паэмы. Канц’янал ”Яселькі” (1658). Пераклады Брыдэля.

Свецкая паэзія Вацлава Яна Росы (каля 1620-1689). Роса як тэарэтык чэшскага сілабічнага вершаскладання. Арыентацыя на Вергілія. Захапленне галантнай паэзіяй. Паэма “Аповед Ліпірона, смутнага кавалера, альбо Пра каханне” (1651). Мастацкія адметнасці. Асноўныя матывы. Багатая гама пачуццяў. Кантрасты. Праца па граматыцы чэшскай мовы (1672) і складанне чатырохтомнага чэшска-нямецка-лацінскага слоўніка.

Феномен барока ў сучаснасці.

Чэшская культура ў эміграцыі, яе пранікненне ў еўрапейскую свядомасць.



Ян Амас Коменскі (1592-1670) як лідэр пакалення, знакаміты паэт, пісьменнік, рэлігійны мысляр, педагог, біскуп брацкай царквы. Жыццёвы і творчы шлях. Асветніцкая дзейнасць. «Лісты на неба» (1618). Дыдактычныя творы рэлігійнага характару: «Разважанні пра хрысціянскую дасканаласць» (1621), «Град непарушны» (1622), «Той, хто пакутуе» (1622-1624). Педагагічныя працы (“Вялікая дыдактыка” 1657), іх сусветнае значэнне. Філасофскія ідэі (“Пансафія”). Раман “Лабірынт свету і рай сэрца” (1623) як шэдэўр XVII ст. Выява сацыяльных праблем, паказ быту, сатырычная лінія, алегарычнасць і філасафізм сачынення, спалучэнне традыцый нацыянальнага гуманізму і барока. Сацыяльная сатыра ў творы. Раман-выхаванне. Постаць галоўнага героя. Антытэзы ў рамане. Барочны містыцызм у філасофска-тэалагічным сачыненні «Цэнтр выратавання» (1625). Адносіны Бога і света. Мета­фара кола. Алегарычны твор «Адмаўленне ад свету» (1633). Паэтычная практыка Коменскага. Стасункі з польскімі паэтамі. “Амстэрдамскі канц'янал” (1659) — збор духоўных гімнаў, самае значнае дасягненне лірыкі паэта. Абасна­ванне прынцыпаў сілабатанічнага вершаскладання ў працы «Пра чэш­скую паэзію» (1620). Пераклады з нямецкай і польскай паэзіі, з Катона. Двухмоўе навуковых і літаратурных прац Коменскага.

Афіцыйная літаратура, яе клерыкальна-дыдактычны пафас. Ганенне на гусітаў, знішчэнне гусіцкіх кніг і помнікаў чэшскай даўніны. Забарона чэшскай мовы ў школах і афіцыйных установах.

Творчасць Вацлава Францішка Кацманэка (1607-1679): народная балада, казка, драма.

Творчасць Багуслава Бальбіна (1621-1688). Заслугі ў сферы чэшскай гісторыяграфіі. Сачыненні «З чэшскай гісторыі», «Фрагменты гісторыі Чэш­скага каралеўства»: спалучэнне палітычных канцэпцый, агіяграфіі, мемуарнага жанра, панегірыка хрысціянскім святым, пакутнікам, рыцарам, кіраўнікам. Лацінамоўнае сачыненне ў абарону чэшскай мовы (1672).

Заняпад барока, з’яўленне ананімных сатырычных твораў.
4. ГІСТОРЫЯ ЧЭШСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

ЭПОХІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ

(80-Я ГГ. XVIII-СЯРЭДЗІНА XIX СТ.)

4.1. Літаратура нацыянальнага адраджэння ў Чэхіі
Агульная характарыстыка руху нацыянальнага адраджэння ў Чэхіі. Грамадскія ўмовы: крызіс феадалізму, развіццё буржуазнага ладу, нацыянальна-вызваленчы рух. Культурна-гістарычныя ўмовы: фарміраванне нацыянальнай літаратурнай мовы і культуры, цікавасць да фальклора, натхненне традыцыямі вуснай народнай творчасці. Асноўныя тэндэнцыі развіцця нацыянальнай культуры і літаратуры.

Адметнасці развіцця чэшскай прозы, паэзіі і драматургіі пазначанага перыяду.



Этапы чэшскага нацыянальнага адраджэння:

  • пачатковы перыяд (1775-1806). Асветніцкі, навукова-філалагічны характар перыяду. Цесная сувязь з развіццём прыродазнаўчых і гуманітарных даследванняў. Развіццё рацыянальнага мыслення. Арганізацыя асветніцкіх і патрыятычных суполак. Рост кніжных выданняў на чэшскай мове. Вывучэнне гісторыі, перавыданне літаратурных помнікаў. Распрацоўка літаратурных норм чэшскай мовы. Трактаты ў абарону чэшскай мовы.

  • другі перыяд (1806-пачатак 30-х гг ХІХ ст.). Выхад патрыятычных ідэй на першы план. Успрыманне народа як нацыянальнай агульнасці, асветніцтва як складніка нацыянальнага руху. Уплыў перамогі над Напалеонам. Стварэнне Нацыянальнага музея ў Празе, які стаў цэнтрам вывучэння айчыннай пісьменнасці і развіцця навукі. З’яўленне літаратурных часопісаў. Дамінаванне ідэі пра этнічнае, моўнае, гістарычнае і духоўнае адзінства народа. Працэс сінтэза нацыянальна-гістарычных традыцый, багаццяў культуры. Змена характара літаратурнай творчасці: ад асветніцтва і класіцызма да рамантызма. Нарастанне культа славянства, цікавасці да фальклора і песеннай народнай творчасці. Уплыў ідэй Гердэра. Разгортванне збіральніцкай фалькларыстычнай дзейнасці.

  • завяршальная фаза (30-я гг. ХІХ ст.—1848 г). Бурнае развіццё ўсіх бакоў нацыянальнага жыцця. Уплыў рэвалюцыйных падзей у Францыі і Польскага паўстання 1830-1831 гг. Распаўсюджанне нацыянальнага руху сярод шырокіх слаёў насельніцтва. Рабочыя хваляванні. Узнікненне вялікай колькасці культурна-асветніцкіх суполак. Папулярнасць так званых “чэшскіх балоў”, “бесед”. Распаўсюджванне аматарскіх спектакляў. Стварэнне нацыянальнага выдання “Чэшская маціца” (1831). Росквіт чэшскіх перыядычных выданняў. Дыферэнцыяцыя літаратурнага руху і літаратурных пакаленняў. Радыкалізацыя літаратурнай свядомасці. Росквіт рамантызму. Час сінтэзу ў культурным жыцці.

Асветніцтва, класіцызм і сентыменталізм у Чэхіі памежжа XVIII- XIX ст. Развіццё перыядычных выданняў. Дзейнасць і працы першых асветнікаў, з’яўленне паэтычных твораў на роднай мове. Філалагічная генерацыя ў чэшскай літаратуры: працы чэшскіх і славацкіх гісторыкаў, славістаў. Дзейнасць і сачыненні Ёзафа Добраўскага (1753-1829), Ёзафа Юнгмана (1773-1847), Паўла Ёзафа Шафарыка (1795-1861), іх роля ў развіцці чэшскай мовы і літаратуры. Распрацоўка Добраўскім асноўных норм чэшскай літаратурнай мовы, напісанне граматыкі. Стварэнне тэорыі чэшскага вершаскладання. Працы па гісторыі і культуры славянскіх народаў. Стварэнне Юнгманам 5-ці томнага “Чэшска-нямецкага слоўніка” (1834-1839), “Гісторыі чэшскай літаратуры” (1825). Перакладчыцкая дзейнасць Юнгмана. Сімпатыі да Расіі. Напісанне Шафарыкам “Гісторыі славянскіх моў і літаратур па усіх гаворках” (1826). Яго праца “Славянская старажытнасць” (1836-1837). Навуковая і выдавецкая дзейнасць Францішка Палацкага (1798-1876): “Старадаўнія чэшскія летапісы”, “Гісторыя народа чэшскага ў Чэхіі і Маравіі” (1836-1876). Уплыў Палацкага і яго канцэпцый на пісьменнікаў і дзеячоў нацыянальнага адраджэння.

Чэшска-славянскія літаратурныя сувязі.

Чэшская паэзія канца XVIII- пач.XIX ст.: творчасць Вацлава Тама (1765-1816), асаблівасці паэтыкі, першы альманах новай чэшскай паэзіі “Вершы”. Перакрыжаванне асветніцкіх і нацыянальна-патрыятычных ідэй.

Паэзія Антаніна Пухмаера (1769-1820): класіцызм у паэтыцы Пухмаера, жанр оды, асаблівасці паэтычнай лексікі, спалучэнне розных стылёвых нормаў. Выданне пяці паэтычных альманахаў “Зборнікі вершаў і песень” (1795, 1797) і ”Новыя вершы” (1798, 1802, 1814). Паплечнікі і паслядоўнікі Пухмаера: асветніцкая праграма, зварот да гісторыі, славутых традыцый мінуўшчыны. Пухмаераўская школа. Развіццё дыдактычных і гумарыстычных жанраў. Зварот да жанра байкі. Цікавасць да культуры брацкіх славянскіх народаў і іх моў.

Фарміраванне чэшскага тэатра, яго роля ў развіцці нацыянальнай культуры, сувязь з народнай традыцыяй. Аматарскія трупы. Лялечны тэатр Мацея Копецкага (1775-1847). Тэатр і драматургія адраджэння: дзейнасць Вацлава Клімента Кліцперы (1792-1859).

Творчасць Ёзафа Каэтана Тыла (1808-1856), драматурга, празаіка, журналіста, тэатральнага і літаратурнага крытыка. ДраматургіяТыла: п’есы-фрашкі (“Фідлавачка” 1834), п’есы-казкі (“Страконіцкі дудар” 1847, “Упартая кабета” 1849, “Лясная панна”1851), гістарычныя драмы (“Кутнагорскія рудакопы” 1848, “Ян Гус” 1848), народна-бытавыя п’есы (Пражскі куціла” 1846, “Бедны камедыянт” 1848, “Банкрот” 1848). Асаблівасці паэтыкі і мастацкай вобразнасці Тыла. Эвалюцыя ад сентыментальна-дыдактычных апавяданняў і п’ес да казачна-фальклорных і героіка-гістарычных драм. Тыл як стваральнік нацыянальнага рэпертуара. Злабадзённасць сацыяльных гістарычных драм пісьменніка. Спалучэнне фантастыкі і рэальнасці ў п’есах. Драмы Тыла на сцэне. Тыл-празаік. Увядзенне ў чэшскую літаратуру апавядання і аповесці на тэмы сучаснага жыцця. Стварэнне жанра патрыятычнага апавядання і рамантычнай аповесці. Вобразы ідэальных герояў. Рэалістычнае адлюстраванне сацыяльнай няроўнасці. Рэзкая крытыка К. Гаўлічкам-Бароўскім аповесці “Апошні чэх”. Тыл і цэнзура. Сучаснае літаратуразнаўства пра творчасць Тыла.

Выдавецкая дзейнасць Вацлава Мацея Крамерыуса (1753-1808) і яго суполкі.


4.2. Развіццё рамантызму ў чэшскай літаратуры
Асноўныя этапы развіцця рамантызму: 10-я гг. (перадрамантызм), 20-я гг. (засваенне традыцый і паэтыкі вуснай народнай творчасці), 30-я гг. (псіхалагізм і філасафічнасць паэзіі і прозы). Тэндэнцыя рэалістычнага паказу жыцця ў творчай канцэпцыі рамантыкаў. Сувязь ідэйна-эстэтычных асноў чэшскага рамантызму з радыкальна-дэмакратычнай ідэалогіяй.

Існаванне двух стылёвых плыняў чэшскага рамантызму:



  • народна-патрыятычная плынь (Чалакоўскі і інш.). Разуменне непаўторнага духу чэшскага народа. Ідэал – барацьбіт за свабоду Чэхіі, патрыёт.

  • бунтарскі рамантызм байранаўскага тыпу (Маха). Пратэст супраць любых форм падаўлення асобы, імкненне спасцігнуць загадкавыя законы быцця, філасофска-этычныя асновы.

Жыццёвы і творчы шлях Яна Колара (1793-1852), заснавальніка новай чэшскай паэзіі і зачынальніка рамантызму ў чэшскай літаратуры. Паэзія. Зб. “Вершы” (1821). Пратэст супраць нацыянальнага прыгнёту. Паэма “Дачка славы” (1824) як вяршыня творчасці: нацыянальна-вызваленчы пафас, ідэя славянскай еднасці, любоўная тэма, грамадзянскі ідэал, рамантычная канцэпцыя сюжэту, рысы класіцызму. Вобраз Міны. Кампазіцыя паэмы. Праца “Пра літаратурную ўзаемнасць паміж славянскімі плямёнамі і гаворкамі” (1836).

Філалагічная і гістарычная дзейнасць Вацлава Ганкі (1793-1852) і Ёзафа Лінды (1789-1834). Краледворскі і Зеленагорскі рукапісы (1817-1818). Кампазіцыя і мастацка-стылёвая адметнасць рукапісаў. Значэнне гэтых твораў для развіцця чэшскай паэзіі, музыкі, жывапісу.

Паэзія Францішка Ладзіслава Чэлакоўскага (1799-1852). Арыгінальныя зборнікі “Водгук рускіх песень” (1829), “Водгук чэшскіх песень” (1839): тэматыка, асаблівасці паэтыкі , агульнае і адрознае ў зборніках. Зварот да жанра балады і вершаў быліннага тыпу. Любоўная і патрыятычная тэма, адычны пафас і сентыментальна-ідылічная танальнасць паэмы ”Стопялёсткавая ружа”. Праца па выданню і перакладу славянскіх народных песень: “Славянскія нацыянальныя песні” (1822, 1825,1827). Пераклад “Літоўскіх песень” (1827). Выданне “Мудрасці славянскіх народаў у прыказках” (1851). Эпіграмы Чалакоўскага.

Жыццё і дзенасць Карэла Яраміра Эрбена (1811-1870), майстра чэшскай балады. Паэзія (зб.”Кветкі народных паданняў”). Глыбіня псіхалагічнай характарыстыкі герояў, бездакорнасць кампазіцыі. Сімбіёз фальклорнай і аналітычнай тэндэнцый. Грамадскае значэнне рамантычнага зборніка ў час бахаўскай рэакцыі. Казкі. Даследчыцкая і выдавецкая праца ў фальклорнай галіне. Цікавасць да рускай культуры і гісторыі.

Творчасць Карэла Гінэка Махі (1810-1836). Жыццёвы і творчы шлях. Маха як прадстаўнік рамантычнай плыні ў чэшскай літаратуры. Творчасць Махі як новы этап развіцця чэшскага рамантызму. Асаблівасці мастацкага свету: галоўныя лініі развіццця творчасці, асноўныя рысы паэтыкі, сімволіка, лірычны герой, тэматычная адметнасць, сістэма вобразаў, матывы. Патрыятычная лірыка. Інтымная паэзія. Філасофская паэзія. Паэма “Май” (1836) як вяршыня паэтычнай спадчыны: праблема суадносін чалавека і грамадства, рамантычны герой, роля аўтара ў паэме, значэнне рамантычнага краявіду, прыём кантрасту ў кампазіцыі, замалёўках прыроды, паказу стану душы, рытмічная арганізацыя тэксту. Проза К.Г.Махі. Апавяданне “Марынка”: увасабленне класічнай рамантычнай эстэтыкі ў творы. Праблема бацькаўшчыны ў рамане “Цыганы” (1835). Параўнальны аналіз з паэмай Пушкіна. Значэнне лірыкі Махі для чэшскай літаратуры. Праблема ўплываў чэшскай папярэдняй літаратурнай традыцыі і еўрапейскай літаратуры на паэта.

4.3. Пачаткі рэалізму ў чэшскай літаратуры
Уплыў палітычных і рэвалюцыйных ідэй на літаратурную крытыку: артыкул Карэла Сабіны (1813-1887) “Дэмакратычная літаратура”. Тэарэтычныя працы Сабіны, навуковая і публіцыстычная дзейнасць. Распрацоўка рамантычнай, а пазней рэалістычнай канцэпцый літаратуры.

Жыццёвы і творчы шлях Карла Гаўлічка-Бароўскага (1821-1856), сатырыка, публіцыста, літаратурнага крытыка, выдаўца і грамадскага дзеяча. Палітычная дзейнасць пісьменніка. Крытычны пафас творчасці паэта. Паэзія, публіцыстыка, эпіграмы, падарожныя нататкі “Вобразы Расіі”. Крытыка габсбургскай манархіі і каталіцкага духавенства. Сатырычныя паэмы ”Цірольскія элегіі” (1852), “Кароль Лаўра” (1854), ”Хрышчэнне святога Ўладзіміра” (выд.1861). Адметнасці рэалізма сатыр. Аўтабіяграфізм у паэмах. Боль за радзіму як крыніца лірычнага пачатку ў паэме. Літаратурна-крытычная дзейнасць Гаўлічка-Бароўскага. Сацыяльна-палітычны характар эпіграм. Бароўскі і Гогаль. Пераклады з Вальтэра, Міцкевіча.



Бажэна Немцава (1820-1862) як пачынальніца рэалістычнай прозы і стваральніца новага характару ў чэшскай літаратуры. Распрацоўка Немцавай апавяданняў на сялянскую тэму. Паказ багацця ўнутранага свету звычайных людзей — сялян, рабочых, рамеснікаў. Скарыстанне сродкаў жывой гутарковай мовы. Немцава як заснавальніца мовы сучаснай чэшскай прозы. Дэбют у 1845 г. зборнікам “Народныя казкі і паданні”, які спалучае вольную гульню пісьменніцкай фантазіі, фальклорныя матывы, этнаграфічную дакладнасць, уплыў нямецкай літаратурнай школы. Насычанасць казак прыказкамі, прымаўкамі, якія арганічна зліваюцца з аўтарскай мовай. Цыклы нарысаў “Карціны дамажліцкіх наваколіц” (1945-1946 гг.), “Лісты з Францішкавых Лазняў” (1846 г.), “З Дамажліц” (1847 г.). Багацце этнаграфічнага матэрыялу. Запамінальныя жаночыя вобразы ў аповесцях “Барушка” (1853), “Сёстры” (1854), “Разарка” (1855), “Карла” (1855 г.), “Дзікая Бара” (1856 г.). Раман “Бабуля” (1854): утапічны сацыяльны ідэал, вобраз бабулі, выкарыстанне фальклору. Значнасць рамана для чэшскай літаратуры. Светлы і аптымістычны эмацыянальны фон. Шэраг незабыўных вобразаў, галерэя чалавечых тыпаў, сцэн з народнага нацыянальнага жыцця. Насычанасць карцінамі прыроды. Вольнае спалучэнне творчай індывідуальнасці і эпічнай аб’ектыўнасці, цікавых этнаграфічных назіранняў і дынамічнага дзеяння, моўнай віртуознасці і народнай аўтэнтычныасці, маляўнічых карцін чэшскай прыроды і незвычайнага ведання чалавечага сэрца і пачуццяў. Лірычны і велічны вобраз Чэхіі. Бабуля як ўвасабленне патрыятычнага ідэала. Раман ”Горная вёска” (1856 г.). Праблема адносін народа і шляхты. Народныя звычаі і фальклор славакаў у рамане. Апошнія творы пісьменніцы: аповесці “У замку і яго наваколлі” (1856 г.). “Бедныя людзі” (1857 г.), “Добры чалавек” (1858 г.), “Хіжына ля гор” (1858 г.), “Пан настаўнік” (1860 г.). Збіральніцкая дзейнасць пісьменніцы. Крытыка пра Б.Немцаву.


5. ГІСТОРЫЯ ЧЭШСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ

ІІ ПАЛОВЫ ХІХ СТАГОДДЗЯ
5.1. Агульныя тэндэнцыі развіцця чэшскай літаратуры

ІІ паловы ХІХ стагоддзя
Грамадска-палітычная сітуацыя ў Чэхіі ІІ паловы ХІХ стагоддзя як адзін з вызначальных і ўплывовых паказчыкаў культурнага жыцця краіны. Рост нацыянальна-вызваленчага руху, актывізацыя гарамадска-палітычнага жыцця. Арганізацыя палітычных партый: спрэчкі паміж “старачэхамі” і “младачэхамі”. Адраджэнне перарванага некалі працэса культурна-гістарычнага развіцця. Складванне сістэмы нацыянальнага культурнага жыцця Новага часу з яго інстытутамі і формамі. Літаратурнае жыццё Чэхіі ІІ паловы ХІХ стагоддзя. Агульная панарама. Існаванне літаратуры і культуры цалкам на роднай мове. Сінхранізацыя чэшскага літаратурнага жыцця з еўрапейскім.

Літаратурныя часопісы і іх роля ў развіцці чэшскай літаратуры ІІ паловы ХІХ стагоддзя. Альманах “Май” (1858-1859) і яго роля ў літаратурным жыцці. Эстэтычныя погляды “маеўцаў”, іх барацьба за рэалізм. Узнікненне шэрагу літаратурных часопісаў: “Люмір” (1873), “Кветы” (1873), “Асвета” (1876), “Светазор”, “Рух” (1868). Развіццё журналістыкі, аб’яднанне пісьменнікаў вакол папулярных часопісаў. Імкненне выйсці на еўрапейскі узровень. Шматлікія пераклады з розных, асабліва рускай, літаратур.

Агульныя тэндэнцыя развіцця чэшскай прозы ІІ паловы ХІХ стагоддзя.

Агульныя тэндэнцыя развіцця чэшскай паэзіі ІІ паловы ХІХ стагоддзя.

Развіццё гістарычнага жанра ў чэшскай літаратуры ІІ паловы ХІХ стагоддзя.

Развіццё чэшскай драматургіі і тэатра ІІ паловы ХІХ стагоддзя.


5.2. Слынныя постаці ў чэшскай літаратуры ІІ паловы ХІХ стагоддзя
Жыццёвы і творчы шлях Яна Нэруды (1834-1891), паэта, празаіка, журналіста, цэнтральнай постаці літаратурнага жыцця 50-60-х гг., першага чэшскага паслядоўнага пісьменніка-рэаліста. Агульная характарыстыка. Эвалюцыя эстэтычных поглядаў і метаду, жанравая шматграннасць, наватарства стылю і метаду. Прагрэсіўнасць светабачання. Вера ў багацце жыццёвых назіранняў і шырыню эмацыянальных рэакцый. Пашырэнне тэматыкі і праблематыкі літаратуры, адмаўленне ад павярхоўнай рамантыкі, ідэалізацыі жыцця і сентыментальнасці. Адсутнасць дыдактычнага і выхаваўчага пафасу. Нэруда-журналіст і грамадскі дзеяч. Распрацоўка жанра фельетона. Нэруда як аўтар шматлікіх нарысаў пра грамадскія і культурныя адносіны, тэатр, быт, музыку, мастацтва. Адлюстраванне праблем грамадскага і палітычнага жыцця ў творчасці Нэруды. Паэзія Яна Нэруды. Пачатак паэтычнай дзейнасці: зб. “Могілкавыя кветкі” (1858). Расчараванне ў рэчаіснасці, сацыяльныя матывы. Кантрасты. Зб. “Кніга вершаў” (1868): інтымная і грамадзянская лірыка, вершы-роздумы. Апісанне трагедыі беднасці. Стварэнне жанра сацыяльнай балады. Росквіт паэзіі ў кнігах “Касмічныя песні” (1878), “Балады і рамансы” (1883), “Песні страсной пятніцы” (1896, пасмяротна). Суаднесенасць свету людзей і свету Космасу, біблейскія матывы і нацыянальныя легенды., апісанне пакут радзімы. Нэруда-празаік. Жанравая шматпланавасць прозы чэшскага пісьменніка. Рэалістычнае майстэрства. Мастацкае наватарства. Жыццё горада ў прозе Нэруды. Паэтыка і стыль прозы. “Арабескі” (1864): тэматычныя і стылёвыя адметнасці апавяданняў зборніка. Роля і месца аповесці “Басякі” (1872) ў спадчыне Нэруды. Блізкасць твора да жанра “фізіялагічнага нарысу”. “Маластранскія аповесці” (1878) як вяршыня празаічных здабыткаў чэшскага пісьменніка-рэаліста. Праблема жанравага вызначэння твора. Асноўныя тэмы і матывы. Сістэма вобразаў. Мастацкія асаблівасці цыкла (мова, майстэрства партрэту, рэчавы свет і г. д.). Апавядальнік і тып нарацыі. Светаўспрыманне і карціны жыцця ў “Маластранскіх аповесцях”. Нэруда і чэшская проза ХІХ стагоддзя. Нэруда і традыцыі рускай літаратуры ХІХ стагоддзя (Нэруда і Гогаль і г. д.). Нэруда і традыцыі еўрапейскай літаратуры ХІХ стагоддзя (Нэруда і Дыкенс, Нэруда і Мапасан і г.д.).

Жыццёвы і творчы шлях Сватаплука Чэха (1848-1908). Агульная характарыстыка. Лірыка Сватаплука Чэха. Грамадзянскае гучанне. Чэх як спадчыннік ідэі славянскай узаемнасці Я. Колара. Уплыў дэмакратычнага руху. Зварот да гістарычнай тэматыкі. Паэтычныя карціны сельскага жыцця. Зборнікі “Ранішнія песні” (1887), “Новыя песні” (1888). Працяг нэрудаўскай рэалістычнай традыцыі і рамантычны пафас. Паэмы Сватаплука Чэха: “Еўропа” (1878), “Славія” (1888), “Песні раба” (1895), “Касары” (1903), “Стэп” (1908). Кампазіцыя. Ідэйна-тэматычныя і стылёвыя асаблівасці. Сістэма вобразаў. Алегарычныя формы. Светаўспрыманне паэта. Праблема метаду. Сатырычная проза С. Чэха. Фантастычныя аповесці “Падарожжа пана Броўчака на месяц” (1878), Новае эпахальнае падарожжа пана Броўчака на гэты раз у ХV стагоддзе” (1889). “Броўчакіяда” і сусветная прыгодніцкая літаратура (Верн, Свіфт, Сервантэс, По і г. д.). С. Чэх і традыцыі еўрапейскай сатыры. Вобраз Мацея Броўчака ў сатырычных аповесцях Чэха. Духоўная ўбогасць чэшскага мяшчанства. Мацей Броўчак і тып пражскага маламнесцкага абывацеля, задаволенага прыземленай экзістэнцыяй, у чэшскай літаратуры (Чэх і Чалакоўскі, Тыл, Немцава, Нэруда і г. д.). Шматвектарная скіраванасць сатыры. Вобразы селенітаў. Эстэтычная крэда аўтара. Рэаліі чэшскага жыцця ІІ паловы ХІХ стагоддзя. Адлюставанне сучасных Чэху гістарычных падзей і ідэй і яго адносіны да іх. Публіцыстычныя рысы ў аповесці “Падарожжа пана Броўчака на месяц”. Постаць аўтара ў творы. Стыхія смеху ў аповесці “Новае эпахальнае падарожжа пана Броўчака на гэты раз у ХV стагоддзе”. Шырыня дыяпазону аўтарскага светабачання: ад гумару і жартаў да іроніі і сатыры. Паказ гістарычных падзей у творы. Адносіны пісьменніка і яго героя да гусіцкага руху ў чэшскай гісторыі. Гусіцкая тэма ў творчасці Сватаплука Чэха (вершы, паэмы, аповесці). Адлюстраванне старажытнасці ў творы (чэшскае сярэднявечча: замалёўкі быта, нораваў, карціны старадаўняй Прагі). Наратыўна-стылёвыя адметнасці аповесці “Новае эпахальнае падарожжа пана Броўчака на гэты раз у ХV стагоддзе” (роля аўтара і аўтарскага ўступу; спалучэнне героіка-эпічнага і сатырычнага, патэтыкі і жарту). Дыдактычная скіраванасць твора. Мастацкая структура аповесцяў “Падарожжа пана Броўчака на месяц” і “Новае эпахальнае падарожжа пана Броўчака на гэты раз у ХV стагоддзе”. Асаблівасці паэтыкі твораў (кантрасты, дысанансы, паралелізмы і г.д.). Моўныя адметнасці сатырычных аповесцяў (мова селенітаў, мова гусітаў, мова Мацея Броўчака).



Мастацкі свет прозы Віцезслава Галека (1835-1874). Асноўныя тэматычныя лініі ў прозе Галека (апавяданні “Музыкантава Лідушка” 1861, “Студэнт Квох” 1874, аповесці “У маёнтку і хіжыне” 1871, “На выселках” 1873 і інш.). „Гарадская“ проза. Тэмы, героі, мастацкія адметнасці. „Вясковыя“ апавяданні і аповесці пісьменніка. Сістэма вобразаў у вясковай прозе. Чэшскі нацыянальны характар ва ўвасабленні Галека. Вобраз дзіцяці як цэнтр мастацкага свету пісьменніка. Маральна-эстэтычная і агульначалавечая праблематыка. Тэма кахання і яе інтэрпрэтацыя ў творах. Музыка як складнік сюжэту, як рыса паэтыкі, як занятак перасанажаў, як скразны матыў. Прырода як важны складнік мастацкіх збудаванняў малых жанраў Галека. Асноўныя вобразы-сімвалы ў прозе. Псіхалагізм. Галек і развіццё вясковай прозы ў ХІХ стагоддзі (Галек і Немцава, Галек і Светлая і інш.). Стылёвыя асаблівасці малых жанраў. Уплыў рускай літаратуры на мастацкую індывідуальнасць Віцезслава Галека. Віцезслаў Галек – паэт. Творчая эвалюцыя Галека-паэта. Зборнік „Вечаровыя песні“ (1859). Асноўныя тэмы, матывы. Аўтабіяграфізм зборніка. Вобраз лірычнага героя. Канцэпцыя кахання. Вобраз каханай. Праблема метаду. Мастацкія асаблівасці (тропы, рытміка, строфіка, кампазіцыя і г. д.). Зборнік „У прыродзе“ (1872-1874). Кампазіцыйная адметнасць. Ідэйна-тэматычныя асаблівасці. Пейзажная і рэфлексіўная лірыка. Стылёвыя прыкметы. Зборнік „Казкі пра нашу вёску“ (1874). Жанрава-тэматычнае ядро зборніка. Адрозненне ад папярэдніх паэтычных кніг. Тэма паэта і паэзіі ў спадчыне Галека.

Ешцецкі і Старапражскі цыклы ў творчасці Караліны Светлай (1830-1899). Жыццёвы і творчы шлях. Агульная характарыстыка. К. Светлая і Б. Немцава: праблема ўплыву. Агульнае і адрознае. Караліна Светлая і Жорж Санд: разу­менне праблем жаночай эмансіпацыі. Інтэрпрэтацыя жаночага пытання ў творчасці. Светлая і Нэруда: гісторыя кахання, перапіска. Артыкул Ф. К. Шальды “ Караліна Светлая і Ян Нэруда”. Ян Нэруда пра творчасць Свет­лай. Марыя Пуйманава пра Светлую. Светлая пра значэнне літаратуры, палітычнасць пісьменніка і літаратуры. З нататніку: роздумы, афарызмы, запісы; этнаграфічныя і моўныя заўвагі наконт жыцця Ешцеду. Ешцецкая проза Караліны Светлай (“Вясковы раман” 1867, “Крыж ля ручая” 1868, “Франціна” 1870, цыкл апавяданняў “Замалёўкі Ешцецкага краю” 1880): праблематыка, па­этыка. Сістэма вобразаў Ешцецкага цыклу. Жаночыя характары. Старапражскі цыкл (раман “Каралеўна званочкаў” 1872, аповесць “Чорны Петршычак” 1871). Тэматычная адметнасць. Праблема жанравага вызначэння твораў гэтага цыклу. Жаночыя вобразы рамана “Каралеўна званочкаў”. Прага ў раманах і аповесцях пісьменніцы. Уплыў традыцыі Тыла ў апісанні Прагі. Праблематыка аповесці “Чорны Петршычак”. Мастацкія асаблівасці прозы Светлай. Моўнае майстэр­ства. Псіхалагізм. Партрэты герояў. Праблема метаду. Філасафічнасць прозы К. Светлай. Роздумы Ф. К. Шальды па гэтаму пытанню. Дыдактычная тэндэнцыя ў творах пісьменніцы.

Паэтычная спадчына Ёзафа Вацлава Сладэка (1845-1912). Экзатычная тэматыка ў творчасці чэшскага паэта. Асноўныя тэмы і найбольш частотныя вобразы. Лірызм. Блізкасць да народнай песні. Напружанасць калізій і канцэнтраванасць вобразнай думкі. Зборнікі “Вершы” (1875), “Іскры на моры” (1880), “Сельскія песні і чэшскія санэты” (1890). Складанасць чалавечых лёсаў і вера ў бясконцасць быцця ў зб. “У зімнім сонцы” (1877), “Са змроку” (1907), “Рака Лета і іншыя вершы” (1909). Вершы для дзяцей. Перакладчыцкая дзейнасць Сладэка.

Алоіс Ірасэк (1851-1930) як заснавальнік чэшскага рамана-эпапеі і зачынальнік жанра гістарычнага рамана ў чэшскай літаратуры. Канцэпцыя гісторыі Ірасэка. Перыяды чэшскай гісторыі, якія пісьменнік увасобіў у сваіх творах. Пошукі Ірасэкам новых шляхоў развіцця чэшскага гістарычнага рамана. Адлюстраванне жыцця народа і патрыятычнага руху ў раманах, аповесцях і драмах. Раман “Скалакі” (1875). Раман “Псаглаўцы” (1884). Праблематыка, паэтыка. Тэма сялянскіх бунтаў. Аповесць “Філасофская гісторыя” (1878). Падзеі 1848 г. Вобразы студэнтаў патрыётаў. Студэнцкае жыццё невялікага мястэчка. Каларыт эпохі. Эпапея Алоіса Ірасэка “Ф.Л.Век” як шыракамаштабная карціна культурнага і сацыяльна-палітычнага жыцця Чэхіі эпохі нацыянальнага адраджэння. Гістарычныя падзеі і гістарычныя асобы ў рамане. Жанравая адметнасць. Руская тэма ў эпапеі. Праблематыка рамана-хронікі. Асноўныя тэмы і матывы ў творы. Вобраз Ф.Л.Века. Прататып перасанажу. Асабістая і грамадзянская эвалюцыя героя. Вобраз чэшскага драма­турга Вацлава Тама. Трагічнасць лёсу героя. Вобраз патэра Врбы. Яго значэнне ў рамане. Папярэднія спробы чэшскіх аўтараў у названым кірунку. Ірасэк і традыціі еўрапейскага гістарычнага раману. Мастацкія асаблівасці ра­мана-хронікі “Ф. Л. Век”. “Старажытныя чэшскія паданні” (1894). Зварот да фальклора і хронік. Мастацкая апрацоўка чэшскіх нацыянальных міфаў, паданняў і легенд. Асаблівасці кампазіцыі. Стыль. Праблема жанра. Гусіцкі рух у прозе Ірасэка. Трылогіі “Супраць усіх” (1893), “Паміж плынямі” (1887-1890), “Брацтва” (1899-1908). Карціны гістарычных баталій, вобраз гусітаў, вобразы Жыжкі і Сігізмунда. Прыём кантраста. Раман з гісторыі конррэфармацыі “Эпоха цемры” (1914). Алоіс Ірасэк-драматург. Агульная характарыстыка. П’еса Алоіса Ірасэка “Адзінота”. Праблематыка. Паэтыка.

Жыццёвы і творчы шлях Яраслава Врхліцкага (1853-1912), аўтара васьмідзесяціпяці арыгінальных паэтычных зборнікаў, перакладаў, п’ес. Агульная характарыстыка. Супярэчлівы характар яго эстэтычных поглядаў і творчасці. Гуманізм і патрыятычны пафас яго паэзіі 80-х гг., скептыцызм і песімізм твораў 90-х гг., патрыятычны ўздым у лірыцы апошніх гадоў. Уплыў мадэрнізма. Шматпланавасць таленту Яраслава Врхліцкага. Культурны інтэркантэкст у паэтычнай спадчыне Врхліцкага. Гіганты думкі ў паэзіі Врхліцкага (вершы пра знакамітых мастакоў, пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў, вызваліцеляў народаў, змагароў за свабоду). Інтымная лірыка. Асноўныя тэмы і матывы. Эмацыянальная палітра. Эвалюцыя настрояў, пачуццяў і поглядаў на адносіны мужчыны і жанчыны на працягу творчага шляху. Сучаснасць у паэзіі Врхліцкага. Чэшская гісторыя і міфалогія ў апрацоўцы паэта. Патрыятычныя матывы ў вершах. Асаблівасці пейзажнай лірыкі. «Салонная» лірыка. Адметнасці формы і зместу. Сацыяльныя матывы ў паэзіі Врхліцкага. Руская тэма ў творчасці паэта. Асноўныя імёны, асаблівасці інтэрпрэтацыі і эмацыянальных афарбовак. Фармальная дасканаласць лірыкі. Багацце вершава­ных форм у спадчыне паэта. «Эпапея чалавецтва» (80-90-я гг.): ад задумы да ўвасаблення. Канцэпцыя цыкла. Антычныя сюжэты і матывы ў творчасці паэта. Элада як узор прыгажосці, жыццялюбства і прарадзіма мастацтваў. Праграмны зборнік Яраслава Врхліцкага «Дух і свет» (1878). Філасофская праблематыка, біблейскія матывы. Шырыня тэматычнага дыяпазону зборніка. Любоўная тэма­тыка ў «Эпапеі чалавецтва». Філасофскія і гістарычныя аспекты кахання ў трактоўцы Врхліцкага. Пераклады Яраслава Врхліцкага з іншых моў як уклад у скарбніцу чэшскага вершаскладання. Творчасць пісьменніка вачамі сучаснай крытыкі.

Жыццёвы і творчы шлях Якуба Арбеса (1840-1914). Жанр раманета ў творчасці Якуба Арбеса. Іх тэматычна-стылёвая спецыфіка: таямнічасць й загадкавасць падзей, іх пазнейшае рацыянальнае тлумачэнне, захапляльнасць. Уплыў Э. По. Сацыяльная тэматыка асобных раманета.

Паэзія Юліуса Зэера (1841-1907). Старадаўнія міфы і чэшскія нацыянальныя паданні ў паэтычных творах Зэера. Мастацкая культура паэта. Зэер як прадстаўнік неарамантычнай эстэтыкі, блізкай дэкадансу. Містыцызм. Зварот да рускага фальклору і рускай гісторыі.

Антал Сташак (1843-1931). Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка. Цікавасць да рабочага руху і сацыялістычных ідэй. Лёс простага чалаваека, механізмы грамадскіх адносін і пытанне пра магчымасць іх змянення ў рамане “Пра шаўца Матоўша і яго сяброў” (1876). Мастацкія адметнасці твора. Праблема інтэлігенцыі і народа, індывідуалізму ў рамане “Незавершаная карціна” (1878). Сацыяльныя адносіны ў вёсцы ў зб. апавяданняў “Летуценнікі нашых гор” (1895).

Жыццёвы і творчы шлях Тэрэзы Навакавай (1853-1912). Сацыяльная і рэлігійная праблематыка ў рамане “Іржы Шматлан”. Пошукі ісціны галоўным героем рамана. Паэтыка рамана. Жанравая адметнасць твора.

Жыццёвы і творчы шлях Карэла Вацлава Райса (1859-1926). Апавяданні. Вясковая тэма.



Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет