24
80 гадоў з дня нараджэння ВЕРЫ РЫЧ (1936–2009), англійскай паэтэсы, перакладчыцы, журналісткі, аўтара перакладаў літаратурных твораў беларускіх аўтараў
|
26
|
ДЗЕНЬ ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ ТРАГЕДЫІ (1986)
|
26
|
30 гадоў з часу здарэння ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ КАТАСТРОФЫ 1986 г., адной з найбуйнейшых у свеце тэхнагенных аварый ХХ стагоддзя (Украіна; 1986)
|
27
|
75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ЗАХАРАВІЧА КЕРНОГІ (1941, г. Баранавічы – 2009), журналіста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1974)
|
29
|
95 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА) ЕРМАЛОВІЧА (1921, Дзяржынскі р-н – 2000), вучонага-гісторыка, літаратуразнаўца, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992)
|
30
|
135 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЖУРБЫ (сапр. ІВАНА ЯКАЎЛЕВІЧА ІВАШЫНА; 1881, г. Чашнікі – 1964), паэта, перакладчыка
|
|
МАЙ
|
|
120 гадоў з дня нараджэння ІГНАТА УЛАДЗІМІРАВІЧА КАНЧЭЎСКАГА (літ. псеўд. АБДЗІРАЛОВІЧ; 1896, г. Вільня – 1923), філосафа, паэта, публіцыста, аўтара канцэпцыі беларускага нацыянальнага светапогляду
|
|
20 гадоў з пачатку выдання часопіса Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь «АРМИЯ» (Мінск; 1996)
|
1
|
СВЯТА ПРАЦЫ
|
1
|
ВЯЛІКДЗЕНЬ (па календары праваслаўнай канфесіі)
|
1
|
85 гадоў з дня нараджэння АЛЕГА АНТОНАВІЧА ЛОЙКІ (1931, г. Слонім – 2008), пісьменніка, літаратуразнаўца, крытыка, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1990)
|
5
|
ДЗЕНЬ ДРУКУ
|
7
|
ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ РАДЫЁ, ТЭЛЕБАЧАННЯ І СУВЯЗІ
|
8
|
ДЗЕНЬ ДЗЯРЖАЎНАГА ГЕРБА І ДЗЯРЖАЎНАГА СЦЯГА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (другая нядзеля мая)
|
8
|
65 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА МІХАЙЛАВІЧА РАЦЬКО (1951, Мінская вобл.), мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкая апрацоўка металу), дызайнера, жывапісца
|
9
|
ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ
|
9
|
150 гадоў з дня нараджэння ЛЬВА САМОЙЛАВІЧА БАКСТА (сапр. РОЗЕНБЕРГА; 1866, г. Гродна – 1924), тэатральнага мастака, графіка, кніжнага ілюстратара, жывапісца, адным з вучняў якога з'яўляўся М. Шагал
|
10
|
РАДАЎНІЦА (па календары праваслаўнай канфесіі)
|
10
|
85 гадоў з дня нараджэння СЦЯПАНА ЗАХАРАВІЧА ГАЎРУСЁВА (1931, Дубровенскі р-н – 1988), паэта, крытыка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова (1987)
|
10
|
80 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА АДАМАВІЧА КРАЎЧУКА (1936, г. Брэст), мастака тэатра, педагога
|
10
|
50 гадоў з часу заснавання вопытнай гаспадаркі «ПУШЧАНСКАЕ» на тэрыторыі запаведніка «Белавежская пушча» (1966)
|
11
|
65 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ КАНСТАНЦІНАВІЧА ЛІТВІНА (1951, Баранавіцкі р-н), кампазітара
|
14
|
350 гадоў з дня нараджэння КАЗІМІРА АЛЯКСАНДРА ПАЦЕЯ (1666–1728), дзяржаўнага дзеяча Вялікага княства Літоўскага
|
15
|
ДЗЕНЬ СЯМ’І
|
15
|
ДЗЕНЬ РАБОТНІКАЎ ФІЗКУЛЬТУРЫ І СПОРТУ (трэцяя нядзеля мая)
|
15
|
100 гадоў з дня нараджэння НІНЫ МІХАЙЛАЎНЫ ТАРАС (1916, Навагрудскі р-н – 2006), паэтэсы, перакладчыцы, удзельніцы партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну
|
15
|
80 гадоў з дня нараджэння БАРЫСА ІВАНАВІЧА САЧАНКІ (1936, Хойніцкі р-н – 1995), пісьменніка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1982), Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1991), кавалера двух ордэнаў «Знак Пашаны», уладальніка медаля Ф. Скарыны
|
16
|
105 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ ВІТКІ (сапр. ЦІМОХА ВАСІЛЬЕВІЧА КРЫСЬКО; 1911, Слуцкі р-н – 1996), паэта, пісьменніка, крытыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1970), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972)
|
17
|
130 гадоў з дня нараджэння СТАФАНА СТАФАНАВІЧА МАРКОЎСКАГА (1886–1949), музыканта, педагога, заснавальніка беларускай школы ігры на ўдарных інструментах
|
17
|
70 гадоў з дня нараджэння ВАСІЛЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА ГАДУЛЬКІ (1946, Жабінкаўскі р-н – 1993), паэта, педагога
|
20
|
80 гадоў з дня нараджэння ПЯТРА ПЯТРОВІЧА СУЦЬКО (1936, Пружанскі р-н – 2010), журналіста, заслужанага работніка культуры Беларусі
|
22
|
65 гадоў з дня нараджэння АНАСТАСІІ ІВАНАЎНЫ ФЯЦІСАВАЙ (1951, г. Брэст), жывапісца, мастака афармленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (эмаль)
|
24
|
80 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ВАСІЛЬЕВІЧА ДРОНЯ (1936, Пружанскі р-н), паэта
|
26
|
25 гадоў з часу стварэння МІЖНАРОДНАЙ АСАЦЫЯЦЫІ БЕЛАРУСІСТАЎ (МАБ), грамадскага аб’яднання навуковага і культурна-асветніцкага напрамкаў дзейнасці (Мінск; 1991)
|
28
|
ДЗЕНЬ ПАГРАНІЧНІКА
|
28
|
180 гадоў з дня нараджэння ЯНА (ІВАНА АЛЯКСАНДРАВІЧА) КАРЛОВІЧА (1836, Літва – 1903), польскага лінгвіста, этнографа, фалькларыста, музыказнаўца, збіральніка мелодый беларускiх народных песень, складальніка кнiг з беларускiмi казкамi, легендамi i паданнямi, акадэміка Акадэміі ведаў у Кракаве
|
28
|
70 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА ІВАНАВІЧА ДЗЯМЧУКА (1946, Кобрынскі р-н), вучонага ў галіне машынабудавання, дзяржаўнага дзеяча Беларусі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1986)
|
28
|
60 гадоў з дня нараджэння МАРЫІ ПЯТРОЎНЫ МАРШАК (1956, Лунінецкі р-н), спявачкі, салісткі Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята», заслужанай артысткі Беларусі
|
30
|
65 гадоў з дня нараджэння АНАТОЛЯ МІХАЙЛАВІЧА ХВІСЕВІЧА (1951, Пінскі р-н), мастака манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, афарміцеля, жывапісца
|
|
ЧЭРВЕНЬ
|
1
|
180 гадоў з часу закладкі першага камня БРЭСЦКАЙ КРЭПАСЦІ, комплексу абарончых збудаванняў XІX – пачатку XX стст. (Брэст; 1836)
|
1
|
70 гадоў з дня нараджэння ГЕНРЫХА ВАЦЛАВАВІЧА ДАЛІДОВІЧА (1946, Стаўбцоўскі р-н), пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа (1987), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1996)
|
3
|
230 гадоў з дня нараджэння КАНСТАНЦІНА ТЫЗЕНГАЎЗА (1786, Шчучынскі р-н – 1853), арнітолага, мастака
|
3
|
100 гадоў з дня нараджэння ТАМАРЫ ГЕОРГІЕЎНЫ КАРАВАЕВАЙ (1916, Расія – 1997), расійскай і беларускай артысткі балета, заслужанай артысткі Беларусі
|
3
|
120 гадоў з дня нараджэння УЛАДЗІМІРА ІГНАТАВІЧА КІТАЕЎСКАГА (1896, Жабінкаўскі р-н – 1940), паэта
|
4
|
240 гадоў з дня нараджэння АЛЯКСАНДРА ХАДКЕВІЧА (1776, Украіна – 1838), палітычнага і ваеннага дзеяча, генерал-маёра (брыгаднага генерала), удзельніка паўстання 1794 г. і вайны 1812 г., вучонага-хіміка, члена Пецярбургскай АН, літаратара, тэатральнага крытыка, калекцыянера
|
5
|
ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ СВЯТОЙ ЕЎФРАСІННІ ПОЛАЦКАЙ
|
5
|
ДЗЕНЬ АХОВЫ НАВАКОЛЬНАГА АСЯРОДДЗЯ
|
6
|
175 гадоў з дня нараджэння ЭЛІЗЫ АЖЭШКА (дзяв. ПАЎЛОЎСКАЙ; 1841, Гродзенскі р-н – 1910), польскай пісьменніцы, аўтара мастацкіх твораў, публіцыстычных і літаратурна-крытычных прац, перакладзеных на многія еўрапейскія мовы
|
8
|
120 гадоў з дня нараджэння МІХАІЛА МАЦВЕЕВІЧА ФІЛІПОВІЧА (1896, г. Мінск – 1947), жывапісца, графіка, мастака дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які адным з першых айчынных мастакоў звярнуўся да нацыянальнай тэматыкі, удзельніка грамадзянскай вайны
|
8
|
70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ АЛЯКСАНДРАВІЧА ЛОЙКІ (1946, Баранавіцкі р-н), вучонага-фізіка
|
11
|
100 гадоў з дня нараджэння БІРУТЫ АЛЬФОНСАЎНЫ ДАКАЛЬСКАЙ (1916, г. Вільня – 1996), актрысы Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы ў 1937–1978 гг.
|
12
|
85 гадоў з часу пераўтварэння мястэчка ЛЯХАВІЧЫ Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства ў горад (1931)
|
12
|
75 гадоў з дня нараджэння ДОТА САМАТАВІЧА АБДУСАМАТАВА (1941, Таджыкістан), мастака ў галіне мэблёва-дэкаратыўных тканін, у станковым жывапісе і габелене
|
13
|
60 гадоў з дня нараджэння ЛЕАНІДА АРКАДЗЬЕВІЧА ТАРАНЕНКІ (1956, г. Маларыта), спартсмена (цяжкая атлетыка), заслужанага майстра спорту СССР, чэмпіёна ХХІІ Алімпійскіх гульняў (1980, Масква), чэмпіёна свету (1980, 1991) і Еўропы (1980, 1988, 1991, 1992, 1996), кавалера ордэна Дружбы народаў
|
14
|
25 гадоў з часу выдання грамадска-палітычнай газеты «РЭСПУБЛІКА» (Мінск; 1991)
|
15
|
195 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ ІВАНАВІЧА ЗАРЭМБЫ (1821, Віцебская губ. – 1879), музычнага тэарэтыка, педагога, кампазітара
|
15
|
80 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ ГІЛЯ (сапр. МІКАЛАЯ СЫМОНАВІЧА ГІЛЕВІЧА; 1936, Лагойскі р-н), пісьменніка, перакладчыка, журналіста
|
15
|
25 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА САЮЗА ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ, рэспубліканскага грамадскага аб'яднання (Мінск; 1991)
|
17
|
70 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА МІХАЙЛАВІЧА ГАПІЕНКІ (1946, Расія), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988), сярод асноўных работ якога – генеральны план развіцця Брэста, Брэсцкі аэравакзал, Лядовы палац, універсальны спартыўны комплекс «Вікторыя» і інш.
|
17
|
55 гадоў з дня нараджэння СЯМЁНА БАРЫСАВІЧА ШАПІРЫ (1961, Ляхавіцкі р-н), вучонага-эканаміста, акадэміка Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, члена-карэспандэнта Беларускай інжынернай акадэміі
|
18
|
70 гадоў з часу заснавання КОБРЫНСКАГА ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНАГА МУЗЕЯ ІМЯ А. В. СУВОРАВА (Кобрын; 1946 г., адкрыты для наведвальнікаў у 1948 г.)
|
20
|
450 гадоў з дня нараджэння ЖЫГІМОНТА ІІІ ВАЗЫ (у ВКЛ – ЖЫГІМОНТА ІV; 1566, Швецыя – 1632), вялікага князя літоўскага і караля польскага
|
22
|
ДЗЕНЬ УСЕНАРОДНАЙ ПАМЯЦІ АХВЯР ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ
|
22
|
75 гадоў з пачатку ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ, вызваленчай вайны народаў СССР супраць фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў, найважнейшай састаўной часткі Другой сусветнай вайны (1941–1945)
|
22
|
95 гадоў з пачатку выдання «БЕЛОРУССКОЙ ВОЕННОЙ ГАЗЕТЫ. ВО СЛАВУ РОДИНЫ», цэнтральнага друкаванага органа Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь (Мінск; 1921)
|
22
|
85 гадоў з дня нараджэння МІКОЛЫ (МІКАЛАЯ ІГНАТАВІЧА) ЯНЧАНКІ (1931, Магілёўскі р-н – 2000), пісьменніка, перакладчыка
|
23
|
80 гадоў з дня нараджэння ВАЛЯНЦІНА ПЯТРОВІЧА ЯРАШЭВІЧА (1936, Драгічынскі р-н – 2000), вучонага ў галіне чыгуначнага транспарту, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларусі (1994)
|
23
|
55 гадоў з дня нараджэння ВАЛЕРЫЯ АНАТОЛЬЕВІЧА КУХАРЧУКА (1961, Казахстан), паэта
|
26
|
ДЗЕНЬ МОЛАДЗІ (апошняя нядзеля чэрвеня)
|
26
|
75 гадоў з пачатку дзейнасці ПЕРШАГА НА БЕЛАРУСІ ПАРТЫЗАНСКАГА АТРАДА пад кіраўніцтвам В. З. Каржа (Пінск; 1941)
|
26
|
75 гадоў з часу заснавання ААТ «558 АВІЯЦЫЙНЫ РАМОНТНЫ ЗАВОД», вядучага прадпрыемства абароннага сектара эканомікі Рэспублікі Беларусь, якое ажыццяўляе рамонт і мадэрнізацыю авіяцыйнай тэхнікі (Баранавічы; 1941)
|
30
|
85 гадоў з дня нараджэння РЫШАРДА ЗДЗІСЛАВАВІЧА ЯСІНСКАГА (1931, г. Баранавічы, – 2005), кінарэжысёра-дакументаліста, сцэнарыста, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) і прэміі Міжнароднага кінафестывалю дакументальнага кіно (Францыя; 1973), уладальніка шматлікіх дыпломаў і прызоў усесаюзных і міжнародных кінафестываляў
|
|
ЛІПЕНЬ
|
|
75 гадоў з пачатку выдання альманаха сатыры і гумару «ВОЖЫК» (Мінск; 1941)
|
1
|
90 гадоў з часу адкрыцця першай экспазіцыі МУЗЕЯ БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ (Пінск; 1926)
|
1
|
30 гадоў з часу стварэння БРЭСЦКАЙ АБЛАСНОЙ ФІЛАРМОНІІ (Брэст; 1986)
|
1
|
75 гадоў з дня нараджэння МІКАЛАЯ УЛАДЗІМІРАВІЧА РУМАКА (1941, Пінскі р-н – 1995), вучонага ў галіне мікраэлектронікі, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984)
|
3
|
ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (ДЗЕНЬ РЭСПУБЛІКІ)
|
6
|
165 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЛУЧЫНЫ (сапр. ІВАНА ЛЮЦЫЯНАВІЧА НЕСЛУХОЎСКАГА; 1851, г. Мінск – 1897), паэта
|
7
|
220 гадоў з дня нараджэння ЯНА АНТОНІ ТАДЭВУШАВІЧА ЧАЧОТА (1796, Карэліцкі р-н – 1847), беларускага і польскага паэта, драматурга, фалькларыста, этнографа
|
7
|
120 гадоў з дня нараджэння ІВАНА ДАМІЯНАВІЧА СНІТКО (1896, Драгічынскі р-н – 1970), ваеннага дзеяча, контр-адмірала, удзельніка першай сусветнай, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў
|
11
|
105 гадоў з дня нараджэння ЯНКІ ЧАБОРА (сапр. ІВАНА СЦЯПАНАВІЧА ПАТАПОВІЧА; 1911, Ляхавіцкі р-н – 1943), пісьменніка
|
11
|
80 гадоў з дня нараджэння ЦІМОХА (ЦІМАФЕЯ БАРЫСАВІЧА) ЛІЯКУМОВІЧА (1936, Калінкавіцкі р-н), літаратуразнаўца, даследчыка, пісьменніка, перакладчыка, крытыка, педагога, выдатніка адукацыі Беларусі (1995), дзеяча беларускага замежжа
|
|