11.5. ВІКТАР КАЗЬКО
(нар. у 1940 г.)
Віктар Казько як прадстаўнік “міфалагічнага рэалізму” ў беларускай літаратуры. Жыццяпіс і творчасць пісьменніка.
Лёс “дзяцей вайны”. Магчымасці чалавечай памяці і яе роля ў творчым працэсе празаіка. Мастацкае адлюстраванне біяграфіі ў аповесцях “Высакосны год” (1972), “Добры дзень і бывай” (1974). Вяртанне да родных каранёў. Апавяданне “Літары на мармуры” аб ролі гістарычнай памяці ў духоўным станаўленні беларусаў як нацыі.
Аповесць “Суд у Слабадзе” (1978). Сімволіка назвы. Міфавобразы і міфаматывы ў творы. Паняцце асабістай віны і адказнасці ў разуменні Колькі Лецечкі. Паказ унутранага свету героя. Маналогі і “плынь свядомасці” ў творы. Мастацкая канцэпцыя беларускай гісторыі і нацыянальнага менталітэту. Суд над ваеннымі злачынцамі як выяўленне грамадскай патрэбы ў пакаранні зла і ў пакаянні за ўчыненае.
Раман “Неруш” (1981). Праблемы экалогіі прыроды ў рамане і ў аповесцях-“спадарожніках” “Цёмны лес — тайга густая” (1973), “Цвіце на Палессі груша” (1978). Узбагачэнне паняцця рэалізму. Міфалагічнае ў прозе В. Казько (Княжбор, Жалезны Чалавек). Вобраз Палесся як Эдэму. Вобразы палешукоў (Ненене, Махахея, дзеда Дзям’яна). Мастацкі канфлікт. Сутыкненне Мацея Роўбы, захавальніка народных традыцый жыцця чалавека на ўлонні некранутай прыроды, з Шахраем, бяздумным выканаўцам авантурных праектаў “пакарэння прыроды”. Тыпалагічныя паралелі з творамі В. Распуціна, В. Астаф’ева, Ч. Айтматава, І. Друцэ, В. Бялова.
Раман “Хроніка дзіцячага саду” (1986). Сімволіка Саду як зямнога раю. Вобразы дзяцей-сірот. Жыццё чалавека ў свеце прыроды. Роля гістарычнай рэтраспекцыі ў стварэнні вобраза сучаснасці. Міфалагічны пачатак ва ўспрыманні свету (паданне пра “апошняга зубра” Сноўдалу, вобраз паляўнічага Барталамеуса Шпаковіча). Канфлікт Мар’яна Знаўца і Сідара Місцюка. Творчыя эксперыменты празаіка ў сферы жанру і стылю. Апакаліптычнае ў рамане. Прароцтвы В. Казько.
Драматызацыя жанру і паглыбленне філасафізму ў аповесцях “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” (1993), “Но Пасаран” (1993), “Прахожы” (1995), “Да сустрэчы...” (1997) і інш. Засваенне сэнсу экзістэнцыяльнай катэгорыі абсурду ў дачыненні да сучаснай беларускай гісторыі ў рамане “Бунт незапатрабаванага праху” і ў аповесці “Час збіраць косці” (2005). Эсэістыка пісьменніка.
11.6. РАІСА БАРАВІКОВА
(нар. у 1947 г.)
Асоба Р. Баравіковай, чалавечы воблік пісьменніцы. Жыццёвы і творчы шлях. Вучоба ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве (1971) і станаўленне творчай індывідуальнасці паэтэсы. Самабытнасць таленту. Творчыя дасягненні, уганараванне Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1994).
Гарманічнасць паэтычнага свету, створанага Р. Баравіковай. Энергія пачуцця. Лірызм і настраёвасць як аснова аўтарскага выяўлення. Рамантычны характар паэтычнага светаадчування. Свет летуценняў, спадзяванняў, надзей. “Сонечнасць” ранняй паэзіі. Прастора ў вершах паэтэсы. Топасы радзімы і іх вобразна-паэтычнае ўвасабленне (“Наша вёска”, “Прыводзяць шляхі-дарогі...”, інш.). Архетыповы вобраз саду (“Мне сёння прыснілася хата...”, “Мазурка”, “Восеньскі сад”, “Рамантычная дзяўчына шукае шчасце”, інш.). Каляровая гама твораў. Сузіральнасць пейзажнай лірыкі. Прырода як крыніца эстэтычных уражанняў і перажыванняў. Паэтыка пейзажу (адухаўленне, маляўнічасць эпітэтаў і метафар, яркасць параўнанняў, мастацкіх дэталяў, інш.).
Біяграфізм інтымнай лірыкі, яе псіхалагічная заглыбленасць. Шчырасць, даверлівасць, спавядальнасць інтанацый, эмацыянальная ўсхваляванасць твораў. Глыбіня інтуітыўна-пачуццёвага светаадчування і светапазнання.
Інтымная лірыка ў кнігах “Рамонкавы бераг” (1974), “Слухаю сэрца” (1978), “Такое кароткае лета” (1981), “Адгукнуся голасам жалейкі” (1984), “Каханне” (1987), “Пад небам першага спаткання” (1990), “Люстэрка для самотнай” (1992), “Сад на капялюшыку каханай” (1998). Парадаксальнасць і адметнасць жаночага мыслення (“Да вобраза сучаснай жанчыны”, “Любіць жанчына слыхам...”, “А на душы і светла, і шчымліва...”, “Казаў мудрэц: яно — і нараканне...”, інш.). Роздум пра прыроду кахання. Духоўная прыгажосць і годнасць лірычнай гераіні паэтэсы. Багацце пачуццёвага зместу ў вершах пра каханне (пяшчота, сум, туга, крыўда, шкадаванне, расчараванне, інш.). Складанасць і драматызм любоўных перажыванняў. Матывы душэўнай гаркоты і болю (“Адплывуць за пясчаную выспу...”, “Зачэпіцца сонца за снежную горку...”, “Заместа слоў пачаўся снегапад...”, “Шыпшына пры даліне”, інш.). Свет кахання і прырода. Лірыка Р. Баравіковай у нацыянальным і славянскім літаратурным кантэксце (К. Буйло, Е. Лось, Я. Янішчыц, Г. Ахматава, М. Цвятаева, Л. Кастэнка, В. Шымборская і інш.). Экспрэсіўнасць вобразна-выяўленчых сродкаў.
Музыка ў паэтычным свеце Р. Баравіковай (нізка вершаў “Музыка”, інш.). Рытміка-музычная інструментоўка радка, майстэрства гукапісу.
Філасофская рэфлексія, медытатыўны роздум ў лірыцы паэтэсы. Ускладненасць пачуццяў, спасціжэнне сутнасці жыцця, чалавечага шчасця, зямнога існавання (“Жыццё, жыццё,— начэй і дзён паток!..”, “Пахілы клён убор зялёны скіне...”, “Здзіўляемся загадцы Баальбека...”, “Жыву, і, дзякуй, не ў прасторы голай...”, інш.). Раз’яднанасць мары і явы, прага суладдзя, красы і гармоніі.
Гісторыка-культуралагічная аснова паэтычнага мыслення Р. Баравіковай. Зварот да вобразаў мінулага ў творах “Партрэт жонкі Станіслава Ксаверыя Прушынскага ХVІІІ стагоддзя”, “Кастусь Каліноўскі”, “Саламея”, “Барбара Радзівіл”, інш. Драматургічнае майстэрства ў паэме “Барбара Радзівіл” (1992). Жанрава-стылёвая адметнасць твора, сюжэтны дынамізм. Рамантычная паэтызацыя і ўслаўленне кахання. Псіхалагічнае выяўленне характару гераіні, яе ўнутранага свету. Лёс і жыццёвыя калізіі Барбары Радзівіл ў трактоўцы Р. Баравіковай і А. Дударава (“Чорная панна Нясвіжа”). П’еса “Пятля часу” (1996): праблемная скіраванасць, жанравыя і сюжэтна-кампазіцыйныя асаблівасці.
Проза Р. Баравіковай. Аповесць “Кватарантка” (1980): асэнсаванне праблем свайго часу, жаночых лёсаў. Наватарства кнігі “Вячэра манекенаў” (2002). Асаблівасці псіхалагічнай фантастыкі Р. Баравіковай.
Творы для дзяцей “Галенчыны “Я”, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў” (1990), “Дзве аповесці пра Міжпланетнага Пажарніка і казка пра жабяня Квыш-квыш” (1996).
Перакладчыцкая дзейнасць.
11.7. АЛЕСЬ РАЗАНАЎ
(нар. у 1947 г.)
Алесь Разанаў — творца “новай паэзіі”, эксперыментатар і шукальнік нязведаных шляхоў у літаратурнай творчасці. Прызнанне паэтычнага таленту паэта, уганараванне Дзяржаўнай прэміяй Беларусі (1990), еўрапейскай літаратурнай прэміяй імя Ё. Г. Гердэра (2003).
Жыццяпіс і творчасць. Станаўленне паэта і складаныя варункі лёсу. Адносіны з літаратурнай крытыкай, выдавецкімі рэдактарамі, цэнзурай. Месца паэта ў літаратуры “сямідзесятнікаў”. Праблема традыцыі і наватарства ў яго творчасці.
Лёс зборніка “Адраджэнне” (1970). Сімволіка назвы. Праблематыка кнігі. Ідэйна-мастацкія прыярытэты творчай манеры А. Разанава. Вобразы герояў нацыянальнай і сусветнай гісторыі. Паэтыка твораў (рамантычная ўзнёсласць, напружана-драматычны рытм, метафарычнасць мовы, стыхія акцэнтнага верша, дзеяслоў як часціна мовы ў паэтычнай структуры). Сцвярджэнне права паэта на наватарскі пошук і творчы эксперымент.
Пошукавы характар зборніка “Назаўжды” (1974). Агульныя рамантычны пафас кнігі і паглыбленне ў нацыянальную гісторыю беларусаў, цікавасць да яе трагічных старонак. Вобраз Крэпасці ў паэме “Назаўжды” як сімвал гераізму і мужнасці народа. Эксперыменты ў сферы жанру і стылю. Аўтарскі жанр “пункціраў” як варыянта філасофскай лірыкі. Асаблівасці асацыятыўна-вобразнага пісьма і адцягнена-філасофская змястоўнасць верша.
Зборнік “Каардынаты быцця” (1976). Жанр філасофскай паэмы ў кнізе. Пошукі “новай рэальнасці” (“метарэальнасці”). Зварот да старажытнагрэчаскай міфалогіі ў “Паэме калодзежа” як узору гарманічнага яднання інтэлектуальна-філасофскага і сацыяльна-публіцыстычнага пачаткаў у сучаснай беларускай паэзіі. Пошукі “каардынатаў” нацыянальнага быцця ў “Паэме вяхі”, паэме “Было балота”. Аўтабіяграфізм у “Паэме рыбіны” і “Паэме сланечніка”. Праблема класічнай традыцыі і наватарства ў зборніку. Шырыня паэтычна-філасофскага мыслення.
Зборнік “Шлях — 360” (1981). Шлях кнігі да чытача. Структура зборніка як комплекснае адлюстраванне абноўленай сістэмы поглядаў паэта. Паглыбленне філасофскага пошуку адказаў на адвечныя пытанні чалавечага існавання. Сімволіка назвы кнігі. Наватарства ў сферы тэматыкі і паэтыкі. Уплыў усходніх філасофскіх сістэм на творчае станаўленне А. Разанава. Біблія ва ўспрыняцці і ацэнцы паэта ў “Першай паэме шляху” і ў “Другой паэме шляху”, а таксама ў “Паэме рэха”. Лёс пачынальнікаў навейшай беларускай літаратуры Цёткі (Алаізы Пашкевіч) і Ф. Багушэвіча ў “Паэме пераадолення” і “Паэме каментарыя”. Квантэмы як аўтарскі жанр і яго мастацка-вобразныя характарыстыкі. Літаратурна-крытычныя дыскусіі вакол зборніка “Шлях — 360”.
Зборнік “Вастрыё стралы” (1988) як працяг інтэлектуальна-філасофскіх і творча-эстэтычных пошукаў паэта. Імкненне да філасофскага асэнсавання глабальных праблем. Версэты як аўтарскі жанр філасофскай лірыкі і яго стылёвыя прыкметы. Жанр вершаказаў як спроба спалучыць у паэтычным вобразе рэальнае і філасофскае, рэчыўна-прадметнае бачанне свету і духоўна-сімвалічны сэнс існавання. Працяг паэтычнага аповеду пра жыццё рэчаў у нацыянальнай гісторыі беларусаў ў зборніку “У горадзе валадарыць Рагвалод” (1992). Узбагачэнне паэтычнай лексікі (фанетыка і паэтыка і іх узаемасувязь у вершах). Умоўна-асацыятыўная вобразнасць. Тыпалагічныя аналогіі з класікай (Г. Апалінэр, Р.-М. Рыльке, П. Элюар, Ф. Г. Лорка, В. Хлебнікаў, М. Цвятаева, В. Мандэльштам, інш.).
Зборнік “Паляванне ў райскай даліне” (1995) як працяг творчых эксперыментаў паэта ў сферы змястоўнасці, паэтыкі, унутранага жыцця слова і мовы. Характарыстыка разанаўскага жанру зномаў — своеасаблівай пісьменніцкай эсэістыкі, якая адказвала на творчыя пытанні, пакінутыя без увагі літаратурнай крытыкай.
Зборнікі “Рэчаіснасць” (1998) і “Гановерскія пункціры” (2002) як працяг і развіццё пошукаў паэта ў новай літаратурнай сітуацыі. Кніга “Wortdichte” (2003), напісаная па-нямецку. Паэмы “Гліна”, “Камень”, “Жалеза” і сэнс архетыпаў у беларускай ментальнасці. Узбагачэнне вобразна-паэтычных магчымасцей беларускай прасодыі. Абвостранае адчуванне навізны ва ўспрыняцці свету. Асэнсаванне супярэчнасцей гістарычнага прагрэсу. Пошукі духоўнай апоры ў гісторыі старадаўніх цывілізацый. Жанрава-стылёвыя інавацыі (квантэмы, зномы, вершаказы, версэты) і іх творчыя трансфармацыі ў сучаснай паэзіі.
Эсэістыка А. Разанава (“Васілёк і жыта”, “Сёе-тое пра карані і пра ісціну”, “Нататкі на дубовых лістах”, “Медытацыі наўзбоч “Шляху — 360”).
Пераклады А. Разанава з балгарскай, славенскай, македонскай, сербахарвацкай, нямецкай, польскай, чэшскай, славацкай, латышскай, літоўскай, грузінскай і іншых моў свету. Паэтычнае пераўвасабленне тэкстаў старажытнай літаратуры (“Кніга ўзнаўленняў”, 2005). А. Разанаў як укладальнік некалькіх анталогій замежнай паэзіі.
Достарыңызбен бөлісу: |