Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю


ФІЛАМАЦКІ РУХ І ЯГО РОЛЯ Ў ГРАМАДСКІМ І ЛІТАРАТУРНЫМ ЖЫЦЦІ КРАІНЫ



бет3/23
Дата12.07.2016
өлшемі1.11 Mb.
#194802
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23

4.2 ФІЛАМАЦКІ РУХ І ЯГО РОЛЯ Ў ГРАМАДСКІМ І ЛІТАРАТУРНЫМ ЖЫЦЦІ КРАІНЫ

Філамацкі рух і яго філіі. Заснаванне гуртка філаматаў Т.Занам, А.Міцкевічам, Я.Яжоўскім, А.Петрашкевічам, Ф.Малеўскім (1817). Асветніцкія і палітычныя мэты таварыства. Этнаграфічная праца філаматаў. Узнікненне філій у межах таварыства (Саюз сяброў, Таварыства прямяністых, Таварыства філарэтаў). Выкрыццё нелегальных віленскіх студэнцкіх згуртаванняў (1823). Роля філамацкага гуртка ў літаратурна-грамадскім жыцці краіны.

Асветніцкія і рамантычныя тэндэнцыі ў творчасці Я.Чачота. Жыццёвы і творчы шлях Я.Чачота (1796 – 1847). Дзяцінства паэта. Вучоба ў Наваградскай дамініканскай школе. Дзейнасць Я.Чачота ў таварыстве філаматаў і філарэтаў. “Штатны” паэт таварыства філаматаў. Арышт (1823). Высылка на Урал. Вяртанне на Беларусь (1833). Дзейнасць апошніх гадоў.

Філамацкі перыяд. Віншавальныя песні на беларускай (“Яжовыя”, “Да пакіньце горла драць...”, “На прыезд Адама Міцкевіча”) і польскай (“Што старыя за вар’яты”, “Прэч, прэч, сум, нудоты...” і інш.) мовах. Пафасныя дамінанты твораў. Вобразная сістэма Чачотавых імянінных вітанняў.

Балады. Адметны аўтарскі падыход да першаматэрыялу, мастацкая дакладнасць яго ўзнаўлення. Жанравая генеалогія сюжэтаў: народная казка (“Бекеш”), паданне (“Свіцязь”, “Калдычэўскі шчупак”), мясцовыя легенды (“Наваградскі замак”, “Радзівіл, або Заснаванне Вільні”, “Мышанка”), канкрэтныя падзеі (“Узногі”, “Падземны звон на гары ў Пазяневічах”). Асаблівасці кампазіцыі. Сацыяльная праблематыка балад “Узногі”, “Падземны звон на гары ў Пазяневічах”, іх мастацкія адметнасці: публіцыстычнасць, абагульненні, элементы дакументалізму. Маральна-этычная і патрыятычная праблематыка твораў “Бекеш”, “Свіцязь”, “Наваградскі замак”, “Мышанка”, іх мастацкія адметнасці: лірычныя адступленні, зварот да чытача, павучальнасць. Спалучэнне ў баладнай творчасці кніжных гісторый і вусных паданняў. Адметнасці перадрамантызму Я.Чачота. Недахопы баладных твораў Я.Чачота. Парушэнне жанравых канонаў класічнай балады. Уплыў Я.Чачота на фарміраванне А.Міцкевіча-рамантыка.

“Спевы пра даўніх ліцвінаў да 1434 года” – паэтычная гісторыя Бацькаўшчыны.

Фалькларычтычна-перакладчыцкая дзейнасць Я.Чачота. Падрыхтоўка шасцітомнага збору беларускіх народных песняў “Вясковыя песенькі з-над Нёмана і Дзвіны” (1837 – 1846). Асветніцкі характар прадмоў. Спроба характарыстыкі “славяна-крывіцкае” мовы. “Уласныя вясковыя песні”. Маральна-этычная праблематыка і асветніцкі характар твораў (“Да мілых мужычкоў”, “Нашто нам дым выядае вочкі?”, “Покуль сонца ўзыдзе...”, “Кепска робім, жаначкі...” і інш.). Супярэчлівасць поглядаў Я.Чачота. Дэмакратызм і ідэі класавай салідарызацыі. Дыдактызм творчасці паэта.

Ідэйная скіраванасць публіцыстыкі Я.Чачота (“Думкі для ніжэйшага класа”, “Думкі, якія павінен пашырыць вышэйшы клас”). Тэматыка і праблематыка польскамоўнай лірыкі (“О край мой нешчаслівы”, “Уцеха”, “Яна далёка”, “Праснічка” і інш.).

Паэзія філамацкага асяроддзя (Т.Зан, А.Петрашкевіч, А.Ходзька, І.Дамейка і інш.). Ануфры Петрашкевіч (1793 – 1863). Роля ў арганізацыі таварыства філаматаў. Фальклорны этнаграфізм і сентыменталізм у творчасці паэта (“Вёска”, ідылія “Купала”). Мастацкія вартасці і недахопы твораў. Уплыў беларускай моўнай стыхіі на польскамоўную творчасць А.Петрашкевіча.

Тамаш Зан (1796 – 1855). Біяграфічныя звесткі. Роля ў арганізацыі віленскіх суполак моладзі (філаматаў, прамяністых, філарэтаў). Арышт і высылка на Урал. Вяртанне на радзіму (1841), літаратурная і грамадская дзейнасць. Жанравая разнастайнасць твораў Т.Зана (паэмы, балады, вершы, трыялеты, элегіі, песні і інш.). Фальклорная аснова камедыі “Грэцкія піражкі”, паэмы “Табакерка”, песні “Мінчук”. Маральна-этычная праблематыка балады Т.Зана “Свіцязь”, яе арыентацыя на беларускую вусную народную творчасць. Цесная знітаванасць тэмы кахання з патрыятычнымі матывамі ў баладзе “Цыганка”.

Антоні Эдвард Адынец (1804 – 1885). “Песня філарэтаў” як гімн мужнасці і барацьбы. Беларускі фальклор і міфалогія ў творчасці пісьменніка (“Хохлік”). Вершы-прысвячэнні (“Адаму Міцкевічу”, “Уладзіславу Сыракомлю”, “Надпіс на надмагільным помніку Яну Чачоту ў Ротніцы” і інш.). “Лісты з падарожжа” (1875 – 1878) – дакумент сваёй эпохі.

Аляксандр Ходзька (1804 – 1891). Кніга “Паэтычныя творы” (1829). Фальклорная аснова балад А.Ходзькі. Маральна-этычная скіраванасць балады “Маліны”, народная сімволіка ў творы. Апісальна-сентыментальны характар балады “Васілёк”. Матывы беларускай народнай творчасці ў вершах-песнях “Зух”, “Алеся”, “Паніч і дзяўчына” і інш. Патрыятычны пафас твораў “Старац”, “Гербы”.

Юльян Корсак (1806 – 1885). Беларускія рэаліі як аснова твора “Да Нёмана”. Фальклорная аснова паэзіі Ю.Корсака. “Балада жахаў” “Зорка Лятавец”. Тэма кахання і смерці, містычныя матывы ў творы.

Ігнат Дамейка (1802 – 1889). І.Дамейка і А.Міцкевіч. Успаміны і дарожныя нарысы І.Дамейкі (“Філарэты і філаматы”, “Пра маладосць А.Міцкевіча”, “Вяртанне на радзіму”, “Мае падарожжы”, “Падарожжа ў краіну дзікіх індзейцаў араўканаў”). І.Дамейка як нацыянальны герой Чылі.


4.3 ТВОРЧАСЦЬ ЯНА БАРШЧЭЎСКАГА

Жыццёвы шлях Я.Баршчэўскага. Версіі пра год нараджэння пісьменніка. Навучанне ў Полацкай езуіцкай калегіі (акадэміі) (1809 – 1812). Праца гувернёрам (1812 – 1817). Пераезд у Пецярбург (1817). Знаёмства з А.Міцкевічам і Т.Шаўчэнкам. Выданне і рэдагаванне альманаха “Незабудка” (1839). Ліставанне з Юліяй Корсак (1837 – 1840). Пераезд у Цуднаў на Валыні (1846). Вандроўка ў Янушпаль і знаёмства з Ф.Савічам.

Беларускамоўная і польскамоўная лірыка паэта.

Верш “Дзеванька” – першая спроба ў беларускай інтымнай лірыцы. “Гарэліца” як адлюстраванне рэалій сялянскага жыцця. Дыдактызм, пераадоленне сілабікі, народна-песенныя традыцыі ў творах. “Бунт хлопаў” (“Рабункі мужыкоў”) як водгук на падзеі вайны 1812 г. Ідэалізацыя мінулага ў творы. Бурлескныя элементы: камічнасць, самаіронія, парадыйны стыль.

Польскамоўная лірыка Я.Баршчэўскага. Інтымная лірыка і яе адрасат (“Да Юлі”). Вершы рэфлексіі на рэлігійна-філасофскую тэматыку. “Супрацьстаянне натуры цывілізацыі” (Н.Перкін) – асноўны матыў польскамоўнай творчасці паэта (“Смутак”, “Да Станіслава Юр’евіча”, “Вясна ў сталіцы”, санеты). Класіцыстычныя традыцыі.

Балады Я.Баршчэўскага як пераходны этап паэта да рамантызму. Балады літаратурна-рамантычнага характару (“Фантазія”, “Ніна”, “Роспач”, “Курганы”, “Помста”, “Партрэт”). Еўрапейскія традыцыі “балады жахаў” у творчасці Я.Баршчэўскага. Балады, заснаваныя на народных легендах і паданнях (“Дзве бярозы”, “Русалка-спакусніца”, “Дзявочая крыніца”, “Зарослае возера”). Балады як пераходны этап ад класіцызму да рамантызму, своеасаблівая падрыхтоўка з’яўлення прозы. Маральна-этычная тэматыка, дыдактызм. Недахопы баладных твораў Я.Баршчэўскага.

Філасофская проза Я.Баршчэўскага. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1844 – 1846). Гісторыя ўзнікнення твора. Першапачатковая задума і вынік. Кампазіцыя твора. Тры планы рэальнасці ў творы (рэальны, фантастычны, лірычны). “Шляхціц Завальня” як зборнік баладнай прозы. Вобраз шляхціца Завальні. Маральна-рэлігійная праблематыка кнігі, спалучэнне хрысціянскага і паганскага пачаткаў у ёй. Матыў продажу душы д’яблу. Фантастычнае і містычнае ў творы. Адсутнасць мяжы паміж рэальным і містычным (вобразы акна, дзвярэй, сімволіка сну). Нацыянальна-патрыятычная тэма “Шляхціца Завальні”. Сцвярджэнне думкі пра рэгіянальную адасобленасць Беларусі. Увасабленне ў творы беларускай нацыянальнай ідэі: вобразы Плачкі, Пакутнага духа, Сына Буры. Плачка як пераасэнсванне вобраза “Трынасу” М.Сматрыцкага. Менталітэт беларуса ў творы. Дэмакратызм, гуманізм твора. Ідэалізацыя мінулага. Прытчавы характар “Шляхціца Завальні”, дыдактызм. Таленавітае выкарыстанне зместу, стылістыкі і паэтыкі беларускіх народных казак, легендаў і паданняў. “Шляхціц Завальня” як літаратурны твор, а не зборнік фальклору на беларускай мове. “Шляхціц Завальня” і “Тысяча і адна ноч”: агульнае і адметнае. Традыцыі М.Гогаля ў творы.

“Душа не ў сваім целе” (1849). Алегарычны змест і сімвалічныя вобразы. Ідэі адданага служэння роднаму краю і нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Рамантычныя героі і іх іерархія: Гайнар, Рылец, Саматніцкі. Ф.Савіч як магчымы правобраз галоўнага героя.

“Драўляны дзядок і кабета Інсекта”. Гісторыя напісання і публікацыі. “Драўляны дзядок” як магчымы працяг “Шляхціца Завальні”. Развіццё беларускай тэматыкі ў творчасці Я.Баршчэўскага. Народная фантастыка ў творы. Маральна-этычная праблематыка. Алегарычны характар твора. Вобразы Плачкі і кабеты Інсекты як сімвалічнае ўвасабленне краіны і дзяржавы.

“Жыццё сіраты”. Беларускія рэаліі як аснова сюжэта драматычнай паэмы. Алегарычны характар твора і сімволіка вобразаў. Нацыянальна-патрыятычная праблематыка драмы. Вобразы Сіраты і Альмы як увасабленне мінулага і сённяшняга Беларусі. Роля мастацтва (вобраз Музыкі) у патрыятычным абуджэнні народа. Узмацненне рамантычных тэндэнцый.

Артыкулы Р.Падбярэскага “Беларусь і Ян Баршчэўскі”, Ю.Барташэвіча “Ян Баршэўскі”.
РАЗДЗЕЛ 5 НОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА СЯРЭДЗІНЫ

19 СТАГОДДЗЯ
5.1 АНАНІМНАЯ І ТРАВЕСЦІЙНА-БУРЛЕСКНАЯ ЛІТАРАТУРА

19 СТАГОДДЗЯ

Прычыны ананімнасці твораў. Публікацыі беларускамоўных ананімных твораў. Псеўданім і яго роля ў літаратуры.

Ананімныя вершы і гутаркі ХІХ ст.: прычыны ўзнікнення, эвалюцыя праблематыкі і стылю. “Віншаванне бондара Савасцея”. Жанравыя адметнасці твора: спалучэнне імяніннага віншавання і народнай гутаркі. Погляд сялянства на падзеі 1830 – 1831 гг. Паўстанцкі рамантызм шляхты. Дынамізм маналогу. Апавядальніцкае майстэрства аўтара. “Імяніннае віншаванне”. Народная мудрасць, гумар і кемлівасць у вершы. Працяг у творы традыцый віншавальнага жанру. Ідэйная канцэпцыя віншавальнага жанру: імкненне да міру і згоды паміж гаспадаром і яго падданымі. “Гутарка Данілы са Сцяпанам”. Супярэчлівасць аўтарскай пазіцыі: спалучэнне антыпрыгонніцкіх ідэй і царысцкіх ілюзій.

Ананімныя творы сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Гутарка “Вясна гола перапала”. Сацыяльны крытыцызм і антыпрыгонніцкі пафас. Ідэі роўнасці і свабоды.

“Два д’яблы”. Антыалкагольная скіраванасць твора. Разуменне аўтарам п’янства як крыніцы сацыяльнага зла. Гумарыстычныя і сатырычныя сродкі. Магчымае аўтарства паэмы. “Тарас на Парнасе” і “Два д’яблы”: параўнальная характарыстыка.

“Паўстанцкая песня”, “Гэй жа, хлопцы!..” Вершы-заклікі. Услаўленне барацьбы за волю, паэтызацыя падзей паўстання 1863 – 1864 гг. “Дзякуй Богу і гасудару...”, “Гутарка пана з селянінам”. Антышляхецкая і антыпольская скіраванасць. Тэма цяжкай долі селяніна. Неразуменне асноўнай масай сялянства прычын і мэтаў паўстання 1863 – 1864 гг.

Ананімныя творы канца ХІХ стагоддзя. “Вось які цяпер люд стаў”. Маральна-этычная і сацыяльная праблематыка твора. Элементы дыдактызму.

“Гутарка ў карчме”. Сацыяльны крытыцызм. Выяўленне розных узроўняў сацыяльнай свядомасці ў сялянскім асяроддзі (Аляксей, Хрол, Ігнат). “Гутарка Паўлюка”. Антыалкагольная праблематыка. Спрошчанае разуменне вытокаў грамадскага зла. “Дудар”, “Праўда”. Выяўленне народнай прагі справядлівасці і праўдашукальніцтва. Фальклорныя вытокі твораў. Сувязь з паэзіяй Ф.Багушэвіча. Гутарка “Тэатр”. Народная смехавая традыцыя ў творы. Сродкі стварэння камізму: просты чалавек у нязвыклай сітуацыі, парадокс. Паглыбленне лірызму ў вершах “Ноччу ў сяле”, “Могілкі”. Выяўленне народнай самасвядомасці ў вершы “Хто я?”

“Энеіда навыварат”: праблема атрыбуцыі, праблематыка, паэтыка. Асоба Вікенція Равінскага (1786 – 1855). Першае ўпамінанне аб “Энеідзе” (А.Й. Шафарык). Дзве рэдакцыі паэмы (віцебская і смаленская). Праблема аўтарства і час напісання. Гісторыя публікацыі паэмы. Асоба В.Равінскага. “Энеіда” ў шэрагу еўрапейскіх травестацый: агульнае і адметнае. Ідэйная шматпланавасць твора. Вобраз Энея як узор ідэальнага пана. Прыёмы і формы мадыфікацыі смеху ў паэме. Беларускія народныя традыцыі, светапогляд і побыт беларуса ў паэме.

Паэма “Тарас на Парнасе”: праблема аўтарства, час узнікнення твора, ідэйна-мастацкія адметнасці. Гісторыя публікацыі паэмы. Час напісання і праблема аўтарства. Верагоднасць аўтарства К.Вераніцына, яго біяграфія. Адлюстраванне літаратурнай барацьбы сярэдзіны ХІХ ст. Выкрыццё псеўданароднасці літаратуры. Элементы бурлеска ў творы. Вобраз Тараса як увасабленне сапраўднай народнасці. Сімволіка ўзвышэння Тараса. Паэтыка “Тараса на Парнасе”. Нацыянальны каларыт у творы.

Балада “Нячысцік” ”(1853) А.Рыпінскага як бурлескны твор. Асоба Аляксандра Рыпінскага (каля 1811 – 1886). Народная танцавальная песня як аснова твора. Маральна-рэлігійная праблематыка. Вартасці і недахопы твора.

5.2 ТВОРЧАСЦЬ УЛАДЗІСЛАВА СЫРАКОМЛІ

Шляхі жыцця У.Сыракомлі. Паходжанне псеўданіма паэта. Дзяцінства на колах (Смольгаў, Яськавічы, Кудзінавічы). Паступленне ў Нясвіжскую дамініканскую школу (1833). Вучоба ў Наваградскай дамініканскай школе (1835 – 1837). Служба ў канцылярыі кіраўніцтва радзівілаўскімі маёнткамі (1840 – 1844). Сустрэчы з А.Дабравольскім і Я.Рыхтарам. Залучанскі перыяд жыцця (1844 – 1852). Знаёмства і супрацоўніцтва з В.Каратынскім (1850). Віленска-барэйкаўшчынскі перыяд (1852 – 1860). Актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым руху (1856 – 1858). Арышт У.Сыракомлі (1861). Апошнія гады жыцця. “Літоўскі лірнік”: светапогляд паэта.

Літвінскі патрыятызм як асноўны пафас лірыкі паэта. Беларускамоўная лірыка. Гісторыя стварэння верша “Добрыя весці”. Версія аб двайной даце ўзнікнення (1848 і 1861). Кампазіцыя верша. Антыпрыгонніцкі і антышляхецкі пафас. Ідэі класавай салідарызацыі. Мастацкія вартасці верша: блізкасць да гутаркі, публіцыстычнасць, драматызаванасць. Лірычная мініяцюра “Ужо птушкі пяюць усюды...” (1861). Палеміка адносна аўтарства. Ідэйны змест. Народна-песенная паэтыка. Горка-іранічная інтанацыя твора.

Польскамоўная лірыка. Ліцвінскі патрыятызм як пафас творчасці У.Сыракомлі. Асноўныя матывы лірыкі. Эстэтычнае крэда паэта ў вершах “Лірнік вясковы”, “Не я пяю – народ Божы...”, “Прысвячэнне ліцвінам народных гутарак. Антыпрыгонніцкі пафас творчасці (“Вызваленне сялян”, “Эпітафія землеўласніку”). Беларускі фальклорны каларыт у вершах (“Жніўная”, “Вячорная”, “Груган”, “Доля”, “Хвоя”, “Песня сялянкі-ліцвінкі”). Паэтычнае майстэрства У.Сыракомлі.

Жанр вершаванай гутаркі (гавэнды) у паэзіі “лірніка вясковага”. Прычыны звароту да жанру гавэнды. Наватарства У.Сыракомлі ў распрацоўцы жанру: узмацненне камунікатыўнасці, “рэлістычны рамантызм”, жанравыя падзагалоўкі і кароткія даведкі, іх мэта. Кампазіцыя гавэнды “лірніка вясковага”. Адметнасці вобраза апавядальніка, яго роля ў данясенні дыдактычнай ідэі. Дэмакратызм паэта. Крыніцы сюжэтаў у творах “Паштальён” (1844), “Хадыка” (1847), “Ілюмінацыя” (1856), “Жменя пшаніцы” (1856). Аўтабіяграфічныя элементы ў гутарках “Школьныя часы”, “Кавалак хлеба”. Гавэнды сацыяльнай скіраванасці (“Паштальён”, “Ілюмінацыя”, “Кавалак хлеба”, “Лялька”, “Сахар-мароз” і інш.). Нацыянальна-гістарычная тэматыка (“Гетманская начоўка”, “Улас”). Гутаркі, змест якіх грунтуецца на народным тлумачэнні прымавак (“Пан Марка ў пекле”, “Піліп з Канапель”, “Пра Заблоцкага і мыла”). Гавэнды, заснаваныя на мясцовых паданнях (“Пра зачараваны скарб”, “Хадыка”).

Краязнаўчыя нарысы пісьменніка. “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах” як каштоўная крыніца этнаграфічных, гістарычных, фальларыстычных звестак. Нарыс “Мінск”.

У.Сыракомля як даследчык беларускай культуры. “Кароткае даследаванне мовы і характару паэзіі русінаў у Мінскай правінцыі”. Рэцэнзіі і артыкулы пра В.Дуніна-Марцінкевіча.
5.3 ТВОРЧАЯ УНІВЕРСАЛЬНАСЦЬ ВІНЦЭНТА ДУНІНА-МАРЦІНКЕВІЧА

Грамадска-эстэтычныя погляды пісьмен­ніка. Вучоба ў Бабруйскай павятовай гімназіі. Паступленне на медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта (1824). Канцылярская служба ў розных установах Мінска (1827 – 1840). Пераезд у фальварак Люцінка. Сям’я Марцінкевічаў і паўстанне 1863 – 1864 гг. Арышт В.Дуніна-Марцінкевіча, жыццё пад паліцэйскім наглядам. Апошнія гады жыцця.

Шматграннасць творчай асобы. В.Дуніна-Марцінкевіч і музычна-тэатральнае жыццё Беларусі ў сярэдзіне ХІХ ст. Творчае супрацоўніцтва В.Дуніна-Марцінкевіча і С.Манюшкі. В.Дунін-Марцінкевіч як рэжысёр-пастаноўшчык музычных спектакляў у Мінску.

Дваістасць грамадска-палітычнай пазіцыі пісьменніка: дэмакратызм і прыхільнасць да тэорыі класавага міру. Уплыў ідэй асветніцтва на светапогляд В.Дуніна-Марцінкевіча: дыдактызм Вальтэра і Дзідро, пошукі маральнага самаўдасканалення Ж.Ж. Русо, апафеоз пачуццёвасці. Мастацкая універсальнасць таленту. Жанравая разнастайнасць творчасці. Сінтэтызм эстэтычнай прыроды твораў: спалучэнне элементаў рамантызму, сентыменталізму, рэалізму ў межах аднаго твора.

Беларускамоўная і польскамоўная лірыка і ліра-эпіка В.Дуніна-Марцінкевіча. Маральна-рэлігійная праблематыка і дыдактызм вершаў “Малітва на памінальны дзень”, “Дзіця і маці”, “Вясна”. Ідэалізаваны вобраз беларускай сялянкі ў вершы “Літвінка”. Сацыяльная, нацыянальная і маральная праблематыка верша “Хіба я стары?”

Інтымная лірыка В.Дуніна-Марцінкевіча. Разнастайнасць праяў пачуцця кахання ў вершах “Галубкі”, “Вандроўнік”, “Успаміны”Смутак на чужыне”, “Яна!”, “Трэба кахаць!” і інш. Алегарычны характар вершаў “Прыпяць”, “Нясталасць”. Элементы сентыменталізму ў любоўных вершах паэта.

Жанр паэтычных віншаванняў і прысвячэнняў у паэзіі В.Дуніна-Марцінкевіча (“Віншаванне войта Навума”, “Фантазія, прысвечаная Антонію Концкаму”, “Да пачцівых беларусаў!”, “Верш Навума Прыгаворкі”).

Значэнне пераклада паэмы А.Міцкевіча “Пан Тадэвуш” на беларускую мову. Лёс перакладзенага твора.

Польскамоўныя паэмы (вершаваныя апавяданні) В.Дуніна-Марцінкевіча. Палеміка адносна жанравага вызначэння твораў. Патрыярхальна-шляхецкі свет у паэме “Блаславёная сям’я” (1856), паслядоўна сентыменталісцкі характар твора. Рамантычная паэтызацыя свабодалюбства і ідэй нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў “Славянах ў ХІХ стагоддзі” (1856). Сцвярджэнне шляхецкага маральнага кодэксу і культ рыцарства ў паэме “Люцынка, або Шведы на Літве” (1857). Асэнсаванне лёсу беларускага паэта ў “Літаратарскіх клопатах” (1856). Уплыў спадчыны А.Міцкевіча на стварэнне В.Дуніным-Марцінкевічам сваіх польскамоўных паэм: рамантычная героіка, паэтыка кантрастаў, ідэя патрыятычнай ахвярнасці.

Паэтычны эпас В.Дуніна-Марцінкевіча. Палеміка адносна жанравага вызначэння (паэма, вершаваная аповесць, вершаванае апавяданне).

“Гапон” (1855). Кампазіцыя твора. Спалучэнне інтымнай і сацыяльнай праблематыкі. Гапон як рамантычны герой, носьбіт пазітыўнай духоўнай сілы народа. Непаслядоўнасць у паказе вобраза Гапона. Традыцыі сентыменталізму ў творы. Асветніцкая ўстаноўка і дыдактызм твора. Вобраз Кацярынкі: фальклорна-рамантычны каларыт, прынцып абагульняльна-сімвалічнай тыпізацыі, павярхоўнасць у паказе. Этнаграфічна-бытавыя замалёўкі. Рэалістычныя рысы ў творы.

“Вечарніцы” (1855). Структура твора. Мастацкі тып апавядальніка ў творы. Асветніцка-маралізатарскі характар гумарыстычнай аповесці “Дурны Зміцер, хоць хітры”. Мясцовыя (мінскія) рэаліі. Ідэалізацыя мінуўшчыны ў вершаванай аповесці “Стаўроўскія дзяды”. Часавая інверсія дзеля сцвярджэння ідэі сацыяльнай гармоніі. Дыдактызм твора. Міфалагічны каларыт, народна-легендарныя і казачныя матывы. Уплыў творчасці А.Міцкевіча (“Дзяды”).

“Купала” (1856). Асветніцкая ўстаноўка прадмовы, усведамленне пісьменнікам грамадзянскіх і эстэтычных задач сваёй творчасці. Маральна-этычная скіраванасць твора. Ідэалізацыя патрыярхальнай свядомасці, паэтызацыя традыцыйнага народнага побыту. Шырокае выкарыстанне фальклорнай спадчыны.

“Шчароўскія дажынкі” (1857). Адметнасці кампазіцыі твора. Народныя ўяўленні аб маралі (цнатлівасць, добрасумленнасць, вернасць, працавітасць) як асноўны пафас першага абразка “Варажба”. Творчае выкарыстанне пісьменнікам этнаграфічна-бытавога матэрыялу, вуснай народнай паэзіі (паказ свята дажынак) у другім абразку. Паглыбленне рэалістычнага пачатку.

“Травіца брат-сястрыца” (1857). Легендарна-гістарычная аснова твора. Змяшэнне часавых пластоў (ХІІ і ХІV стст.). Рамантызацыя падзей мінулага. Спалучэнне інтымнай і сацыяльнай праблематыкі. Жанравая адметнасць твора як паэмы-балады. Баладна-рамантычныя прынцыпы паэтыкі: кантрастнасць вобразнай сістэмы, палярызацыя дабра і зла, драматычная напружанасць канфлікту, элементы гераізацыі і ўзвышэнне вобразаў. Творчае выкарыстанне народных абрадавых песень.

“Быліцы. Расказы Навума” (1857). Арыгінальнасць кампазіцыі твора: быліца ў быліцы. Адметнасць вобраза апавядальніка. Маральна-дыдактычны характар першай часткі твора “Злая жонка”. Мастацкая неаднароднасць як вынік супярэчлівага спалучэння паэтыкі сентыменталізму і рамантызму. Псіхалагічная недакладнасць вырашэння канфлікту. Герой другой часткі твора (“Халімон на каранацыі”) як самабытны народны характар. Спалучэнне крытычнага пафасу з верай у “добрага цара”. Элементы камізму і паэтыка бурлеска ў творы. Рэалістычны прынцып адлюстравання рэчаіснасці.

Творчыя набыткі пісьменніка ў галіне драматургіі.

“Ідылія” (“Сялянка”, 1846). Асветніцкія тэндэнцыі ў творы. Імкненне да сацыяльнай гармоніі на аснове маральнай еднасці, агульначалавечых каштоўнасцей. Патрыятычныя матывы ў творы. Матыў перавыхавання Караля Лятальскага. Лятальскі як вобраз прыкладнага пана, узору для пераймання. Рэалістычныя і сентыменталісцкія рысы ў паказе Лятальскага. Юлія як носьбіт патрыятычных ідэй у творы. Пошукі маральнага ідэала ў народным асяроддзі. Спроба стварэння мастацкіх тыпаў беларускага сялянства (вобразы Ціта і Навума). Элементы сацыяльнага крытыцызму. Жанравая спецыфіка твора. “Ідылія” як твор сінкрэтычнага мастацтва. Арганічнае спалучэнне беларускай і польскай мовы ў творы. Фальклорныя традыцыі ў паказе жанрава-бытавых і масавых сцэн. Спалучэнне традыцый польскай сентыментальнай ідыліі і славянскага рамантызму ў творы.

“Апантаны” (1855) як спроба пісьменніка ў жанры меладрамы. Гіпербалізацыя чалавечых пачуццяў, элементы сентыменталізму. Схематызм у абмалёўцы характараў.

“Пінская шляхта” (1866). Спалучэнне грамадскіх і асабістых калізій у п’есе. Паглыбленне рэалістычных тэндэнцый. Крытыка царскага самадзяржаўя, выкрыццё прадажніцтва чыноўніцтва (вобразы Кручкова і Пісулькіна), абмежаванасці і саслоўнага кансерватызму шляхты (вобразы Харытона Куторгі, Івана Цюхай-Ліпскага, Ціхона Пратасавіцкага і інш.). Сродкі сатырычнага ўвасаблення ў п’есе: гіпербалізацыя, парадокс, сарказм, іронія, гратэск, шарж, макаранічная мова і інш. Жанравая адметнасць твора. Фарсавыя і вадэвільныя элементы. Еўрапейскія традыцыі ў п’есе (Мальер, Гогаль, Салтыкоў-Шчадрын, Катлярэўскі і інш.).

“Залёты” (1870). Крытычнае выкрыццё псіхалогіі нажывы і амаральнасці вобраза нуварыша (Антона Сабковіча) ва ўмовах фарміравання буржуазнага ладу. Шляхецкі лібералізм В.Дуніна-Марцінкевіча: ідэалізацыя вобразаў маршалка Пачціўскага, суддзі Сакальніцкага, памешчыка Зацнеўскага. Спалучэнне рэалістычных тэндэнцый з рысамі сентыменталізму ў творы. Сродкі стварэння камізму, элементы буфанады ў п’есе. Двухмоўнасць твора як паслядоўнае адлюстраванне рэальнай моўнай сітуацыі.
5.4 К.КАЛІНОЎСКІ І ПАЎСТАННЕ 1863 ГОДА

Этапы станаўлення асобы К.Каліноўскага і яго лёс. Вучоба ў Свіслацкай прагімназіі (1847 – 1855). Уплыў асобы Віктара Каліноўскага. Праца над старадаўнімі рукапісамі ў Публічнай бібліятэцы, вучоба ў Пецярбургскім універсітэце, удзел у нелегальнай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі (1856 – 1861). К.Каліноўскі на чале вызваленчага руху Беларусі (Літоўскага правінцыяльнага камітэта). Асноўныя ідэі праграмы К.Каліноўскага: сацыяльны радыкалізм і самавызначэнне народаў. Фальсіфікацыя поглядаў і творчай спадчыны К.Каліноўскага ў савецкай гістарыяграфіі. Паражэнне паўстання і арышт К.Каліноўскага (1864).

Гісторыя стварэння, матывы і паэтыка верша “Марыська чарнаброва, галубка мая...” Палеміка адносна магчымага адрасата твора (Марыя Грэгатовіч, Марыя Ямант). Двухадраснасць, кантрастнасць верша. Спалучэнне інтымнай тэматыкі з грамадзянскім пафасам. Фальклорна-песенныя і рэлігійна-хрысціянскія матывы ў творы. Версіфікацыйная тэхніка: пераадоленне сілабікі і памкненне да тонікі.

Майстэрства К.Каліноўскага – публіцыста. Праблематыка “Мужыцкай праўды” і “Лістоў з-пад шыбеніцы”. Пытанне “зямлі і волі” як асноўная праблема публіцыстыкі К.Каліноўскага. Тэматычная паслядоўнасць і лагічнасць у выданні “Мужыцкай праўды”. Агітацыйны і палітычна-асветніцкі характар публіцыстыкі. Вырашэнне рэлігійнага пытання, адносіны К.Каліноўскага да сацыяльнага ладу, рэкруцтва, суда і ўлады. Спрошчанасць у асвятленні гісторыі паходжання прыгоннага права, ідэалізацыя мінулага, перабольшванне значэння асветы. Паходжанне псеўданіма “Яська-гаспадар з-пад Вільні” і яго псіхалагічная дакладнасць. Творчыя дасягненні: развіццё жанру прамоўніцкай прозы, народнай гутаркі, палітычнага памфлета, увядзенне ў айчынную літаратуру лозунга як літаратурнай формы. Мова і мастацкія сродкі публіцыстыкі К.Каліноўскага.



РАЗДЗЕЛ 6 НОВАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА КАНЦА ХІХ СТАГОДДЗЯ
6.1 ФЕНОМЕН ФРАНЦІШКА БАГУШЭВІЧА

Фарміраванне асобы пісьменніка. Вучоба ў Віленскай гімназіі і Пецярбургскім універсітэце, удзел у студэнцкіх хваляваннях. Ф.Багушэвіч і паўстанне 1863 – 1864 гг. Вучоба ў Нясвіжскім юрыдычным ліцэі (1865 – 1868 гг.). Багушэвіч як адвакат – народны абаронца. Ф.Багушэвіч – пачынальнік нацыянальнага адрадждэння.

Значэнне публіцыстыкі Ф.Багушэвіча. Допісы ў часопіс “Край” (1885 – 1891) як панарама грамадска-палітычнага і культурнага жыцця роднага краю. Дэмакратычны пафас і нацыянальна-вызваленчыя ідэі. Майстэрства Багушэвіча-публіцыста: глыбокі аналітызм, аб’ектыўнасць ацэнак, зварот да статыстыкі, лаканізм, іронія і сарказм, рысы фельетона.

Прадмовы да паэтычных зборнікаў. Абуджэнне народнай і нацыянальнай годнасці і развіццё нацыянальнай культуры як галоўныя ідэі прадмоў. Нацыянальна-грамадская праграма ў прадмове да “Дудкі беларускай”. Пытанне пра геаграфічнае адзінства сваёй радзімы, паэтычная версія паходжання назвы “Беларусь”, агульнаславянскі кантэкст адраджэнскага руху ў прадмове.

Уласна літаратурная праграма ў прадмове да зборніка “Смык беларускі”. Агляд аўтарам сучаснай яму літаратуры, адмаўленне ідэі класавага салідарызму і заклік да аб’яднання патрыятычных сіл на аснове сялянскага дэмакратызму. Мэта літаратурнай містыфікацыі ў выбары псеўданіма.

Лірычная афарбоўка, паэтычная вобразнасць, эмацыянальная ўзрушанасць стылю прадмоў.

Ідэйна-мастацкія адметнасці паэзіі Ф.Багушэвіча і спецыфіка творчага метаду. Гісторыя выдання зборнікаў Ф.Багушэвіча “Дудка беларуская” (1891) і “Смык беларускі” (1894). Сацыяльна-крытычная скіраванасць у спалучэнні з нацыянальна-вызваленчымі матывамі. Выяўленне сацыяльнай псіхалогіі сялянства ў вершах Ф.Багушэвіча. Вобраз лірычнага героя – праўдашукальніка і барацьбіта. Вершы аб прызначэнні іролі мастацтва (“Мая дудка”, “Смык”). Матывы нацыянальнага самаўсведамлення (“Хрэсьбіны Мацюка”, “Свая зямля”, “Хмаркі”). Адметнасці паэзіі Ф.Багушэвіча: прынцып сацыяльнай антытэзы, кантрастнасць (“Дурны мужык, як варона”, “Бог не роўна дзеле”), публіцыстычнасць (“Панская ласка”, “Не цурайся”, “Скацінная апека”), іронія і сарказм, увага да бытавых і псіхалагічных дэталей, алегарычная врбразнасць і індывідуалізацыя мастацкага вобраза, развіццё фальклорных традыцый. Паглыбленне сацыяльна-філасофскай тэматыкі ў зборніку “Смык” (“Ахвяра”, “Не ўсім адна смерць”). Эпічны свет паэзіі Ф.Багушэвіча. Тэндэнцыя да лірызацыі і танізацыі верша ў цыкле “Песні”. Жартоўныя і сатырычныя вершы (“Удава”, “Сватаная”, “Сватаны”).

Рамантызм і рэалізм у паэзіі Ф.Багушэвіча. “Кепска будзе”. Жанравая спецыфіка. Стылістычная неаднароднасць твора. Сацыяльны аналіз рэчаіснасці. Тэма народнай долі і праўдашукальніцтва. Сувязь з фальклорнай традыцыяй. Байкі (“Воўк і авечка”, “Свіння і жалуды”). Крыніцы сюжэтаў, ідэйная скіраванасць, адметнасць кампазіцыі.

Балады. Іранічна-гумарыстычныя балады (“Гдзе чорт не зможа, там бабу пашле”, “Здарэнне”). Балады маральна-дыдактычнага накірунку (“Хцівец і скарб на святога Яна”, “Быў у чысцы”, “Балада”, “Не ўсім адна смерць”). Фальклорна-міфалагічныя і апакрыфічныя матывы ў баладах Ф.Багушэвіча. Шырокае выкарыстанне прыёмаў мастацкай умоўнасці, уплыў фальклорнай паэтыкі.

Роля Ф.Багушэвіча ў зараджэнні беларускай нацыянальнай прозы. Праблематыка апавядання “Трялялёначка”. Сацыяльная тыпалогія вобразаў Бартака Саска і Антона Сабковіча (“Залёты” В.Дуніна-Марцінкевіча). Маральныя аспекты праблематыкі твора. Асаблівасці сюжэтабудавання. Апавяданні “Сведка”, “Палясоўшчык”, “Дзядзіна” як апрацоўкі народных анекдотаў, казак-небыліц. Моўнае майстэрства пісьменніка і сродкі стварэння камічнага эфекту.


6.2 ПРАДВЕСНІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ

Асноўныя ідэйна-эстэтычныя плыні ў беларускай літаратуры канца ХІХ ст.

Грамадскія і культурныя праблемы ў “Мемуарах” А.Абуховіча. Светапогляд пісьменніка (1840 – 1898). Фарміраванне яго асобы пад уплывам важнейшых грамадска-палітычных падзей і традыцый роду Абуховічаў-Бандзінелі. А.Абуховіч і паўстанне 1863 – 1864 гг. “Мемуары” А.Абуховіча як важнейшая крыніца выяўлення грамадскіх настрояў у Беларусі ў ХІХ ст. Праблемы беларускай культуры ў асвятленні аўтара, палеміка з Ф.Багушэвічам (раздзел “Літаратурнае апраўданне”).

Паэзія А.Абуховіча. Праблематыка і крыніцы сюжэтаў у байках “Ваўкалак”, “Старшына”, “Воўк і лісіца”, “Суд”. Мастацкія адметнасці баек. Спроба паэтычнага асэнсавання гістарычных сюжэтаў у вершы “Дума”. Ідэйная скіраванасць, лірычна-публіцыстычны характар твора. Майстэрства версіфікацыйнай тэхнікі.

Перакладчыцкая дзейнасць А.Абуховіча. Звесткі пра пераклады з Пятраркі, Гётэ, Шылера, Байрана, Дантэ, Гюго, А.Міцкевіча, М.Канапніцкай, У.Сыракомлі, А.Пушкіна, М.Лермантава.

Псіхалагізм і філасафічнасць як вызначальныя рысы паэзіі Я. Лучыны. Біяграфія паэта (Яна Неслухоўскага, 1851 – 1897). Фарміраванне асобы паэта (дэмакратычныя традыцыі сям’і, вучоба ў вышэйшых навучальных установах Пецярбурга, уплыў ідэй вызваленчага руху і падзей 1863 – 1864 гг. на свядомасць юнака, філасофіі пазітывізму). Драматызм жыццёвага і пісьменніцкага лёсу.

Лірыка. Асноўныя матывы беларускамоўных вершаў. Структура і праблематыка зборніка “Вязанка”. Рамантычная і рэалістычныя плыні творчасці. Паглыбленне псіхалагізму (“Што думае Янка, везучы дровы ў горад”, “Стары ляснік”) і лірызму. Апавядальнасць і гутарковы стыль як асноўныя адметнасці вершатворчасці Я.Лучыны. Філасофская заглыбленасць вершаў аб народнай долі (“Дзень за днём”, “Роднай старонцы”). Творы алегарычнага характару (“Сівер”, “Вясна”, “Каршун”). Інтымная тэматыка (“Заходзіць сонца за горы...”).

Польскамоўныя і рускамоўныя вершы. Зборнік “Паэзія”. Вершы “Не ради славы иль расчёта…” і “Раскоша натхнення” як ідэйна-эстэтычная праграма аўтара. Праблема сутнасці і прызначэння мастацтва ў вершах “Лірнік вясковы”, “Да паэта”, “Голас натоўпу”. Творы інтымна-філасофскага зместу (“Не хачу памерці”, “Развітанне”, “Змрочныя думкі”). Патрыятычныя матывы ў вершах “Дзве заранкі”, “Пышны малюнак”. Асцыятыўнасць, сімволіка, нюансіроўка пачуццяў у вершах, прысвечаных роднаму краю. Алегарычна-сімвалічная плынь (“Вясна”, “Мароз”). Зварот да фальклорных крыніц у творах “Рунь”, “Калыханка”. Майстэрства Я.Лучыны-пейзажыста (“Май”, “Восень”, “На змярканні” і інш.).

Тыпалогія творчасці Я.Лучыны і Ф.Багушэвіча. Уплывы М.Някрасава, І.Нікіціна, І.Сурыкава, У.Сыракомлі, М.Канапніцкай на эстэтычную канцэпцыю Я.Лучыны.

Паэма “Паляўнічыя акварэлькі з Палесся”. Кампазіцыя твора. Сцвярджэнне духоўнай годнасці чалавека – старога лесніка Грышкі. Выяўленне нацыянальнага характару беларуса, псіхалогіі простага чалавека ў творы. Філасофскія роздумы над лёсам роднага краю. Ідэі пазітывізму. Вера ў сацыяльны і навукова-тэхнічны прагрэс. Аўтабіяграфічны вобраз апавядальніка. Пейзажныя малюнкі ў паэме і філасофская алегорыя, этнаграфічная дэталізацыя ў апісанні побыту сялян. Паэма “Паляўнічыя акварэлькі з Палесся” ў кантэксце традыцый М.Гусоўскага, А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, І.Тургенева.

Наследаванні і пераклады У.Сыракомлі.

Празаічны абразок “З крывавых дзён” у кантэксце паўстання 1863 – 1864 гг.

Мастацкая шматграннасць паэтычнай спадчыны А. Гурыновіча. Асоба паэта (1869 – 1894). А.Гурыновіч як выразнік радыкальных ідэй вызваленчага руху. Арышт па справе “Гуртка моладзі польска-літоўскай, беларускай і маларускай”. Трагізм лёсу паэта.

Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі А.Гурыновіча: публіцыстычныя вершы (“Што ты спіш, мужычок...”, “Перш душылі паны” і інш.), сатырычна-гумарыстычныя (“Калі ж у нас так было”, “Звярынец”), фальклорна-песенныя (“Да жніва”, “Па жніве”), дыдактычныя (“Раз у Зольках, у дзярэўні...”), алегарычныя (“Пловец плыл по морю на утлом челне”) вершы, вершаванае апавяданне (“На фабрыцы”), верш баладнага складу (“Мейсца нячыстае”), творы для дзяцей (“Каток”, “Рыбак”). Вершы аб ролі і прызначэнні паэзіі (“Ляці, ляці, песня мая...”). Любоўная лірыка (“Калі б тут з табою”, “Люблю цябе такой любоўю”).

Публіцыстычная паэзія як найбольш рэпрэзентатыўная ў творчасці А.Гурыновіча. Увядзенне ў беларускую літаратуру новага героя – прадстаўніка рабочага класа. Уплыў творчасці Ф.Багушэвіча, М.Някрасава, А.Кальцова на паэзію А.Гурыновіча.

Этнаграфічная праца А.Гурыновіча (“Збор беларускіх твораў”, 1893). Пераклады з польскай, украінскай, рускай моў.

20 стагоддзе як гістарычная эпоха. Галоўныя гістарычныя падзеі: Першая і Другая сусветныя войны; рускія рэвалюцыі (1905 г., 1917 г. і 1991 г.); ліквідацыя трох еўрапейскіх імперый (Германскай, Аўстра-Венгерскай і Расійскай); утварэнне і распад СССР (1922—1991); знікненне сусветнай каланіяльнай сістэмы; аднаполюсны свет на мяжы стагоддзяў.

Асноўныя сацыяльна-палітычныя і эканамічныя працэсы 20 ст.: развіццё тэхнасферы; гістарычная “праверка” ідэі сацыялізму ў СССР; глабалізацыя; сусветны тэрарызм; інфармацыйная вайна. Трагічныя абставіны, у якіх развівалася мастацкая культура. Іншыя, чым у ХІХ ст., светапоглядныя ўяўленні пра рэчаіснасць, пра характар руху гісторыі. Рыверсія гістарычнага працэсу.

Нацыянальныя беларускія архетыпы, народны ідэал справядлівага і шчаслівага грамадства і яго скажэнне гісторыяй. Беларусы — нацыя пераважна сялянская. Творчы характар сялянскай працы.

Савецкая гісторыя: знакавыя падзеі, вынікі і ўрокі. Праблемы развіцця заходняй цывілізацыі ў момант найвышэйшай дасягнутай ёю фізічнай магутнасці. Крытыка лепшымі розумамі свету, у тым ліку пісьменнікамі, капіталізму, буржуазнай псіхалогіі — эгаізму і індывідуалізму.

Эпоха і творчая асоба. Надзеі на прагрэс у дзеячаў культуры пачатку 20 ст. і разбурэнне ілюзій у яго канцы. Адсутнасць у 20 ст. адзінага творчага кірунку, што характарызуе эпоху. Паралельны, а не паслядоўны, рух рэалізму і авангардызму. Гуманістычныя традыцыі савецкай культуры. “Вялікі стыль” у мастацтве СССР. Пошук новай культурнай парадыгмы ў канцы 20 — пачатку 20І ст.

Тып мастацтва і мастацкая мова. Чалавек і розныя формы соцыуму — цэнтральная праблема мастацкай культуры 20 ст.

Страта надзеі — пасля крушэння сацыялізму — на новыя формы быцця. Інтэлектуальны хаос эпохі постмадэрнізму, адыход ад рацыянальнасці мыслення. Рэфлексіі ў сувязі з адчуваннем катастрафічнасці гісторыі.

Падзел мастацкай культуры на элітарную і масавую. Актуалізацыя ў сувязі з гэтым рэцэптыўнай праблематыкі.

Паглыбленне семантыкі мастацкага твора ў 20 ст., што стымулявала пошукі ў галіне літаратуразнаўства і крытыкі. Правамернасць розных інтэрпрэтацый аднаго і таго ж мастацкага твора.

Анейроід савецкай і постсавецкай інтэлігенцыі: жыццё сярод міфаў. Выхад — пошук салідарнай жыццебудовы, увага да чалавека, характэрная для гуманістычнай культуры.

Суадносіны традыцый і наватарства ў розных напрамках літаратуры 20 ст. (рэалізм, мадэрнізм, постмадэрнізм). Прынцыпы постмадэрнісцкай эстэтыкі.

Уплыў іншых відаў мастацтва і СМІ на літаратуру 20 ст. Маніпуляцыйныя магчымасці СМІ ў працэсе змен ментальнасці сучаснай цывілізацыі.

Паскарэнне развіцця мастацкага працэсу — і сусветнага, і ўласнабеларускага. Спецыфіка паскоранасці развіцця беларускай літаратуры. Нарастанне інтэнсіўнасці ўзаемадзеяння нацыянальных культур. Глабалізацыя — і дабро, і зло.
РАЗДЗЕЛ 7. БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ПЕРЫЯДУ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ (1900—1930)

Перыядызацыя беларускай літаратуры 20 ст. Яе нацыянальна-гістарычныя і мастацка-эстэтычныя асновы. Літаратурнае 20 стагоддзе як цэласная гісторыка-культурная з’ява.

Беларуская літаратура і нацыянальна-вызваленчы рух. На мяжы стагоддзяў —19 і 20: нацыянальныя традыцыі і мастацкае наватарства. Дынамічны малюнак лёсавызначальных момантаў развіцця беларускай літаратуры Новай і Навейшай гісторыі — ад ідэі мясцовага, рэгіянальнага патрыятызму да ідэі нацыянальнага духоўна-культурнага адраджэння. Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч, А. Абуховіч, Ф. Тапчэўскі, М. Косіч, К. Каганец, Ядвігін Ш. як выразнікі глыбіннага імкнення народа да свабоды і прадвеснікі навейшай беларускай літаратуры, якая стваралася пісьменнікамі-прафесіяналамі. Прадмовы Ф. Багушэвіча ў якасці гісторыка-літаратурных маніфестаў і іх роля ў актывізацыі беларускага сацыякультурнага руху.

Беларуская літаратура на фоне агульнаеўрапейскага гістарычнага працэсу як натуральнае выяўленне нацыянальнага духу. Агульначалавечае і нацыянальна-самабытнае ў змесце, характары і напрамку ідэйна-эстэтычнага станаўлення беларускай літаратуры. Унікальнасць “нацыянальнай сітуацыі”, элементы “крызіснай свядомасці” і парадоксы творчага пошуку, якія выявіліся ў ідэі паскоранага грамадска-культурнага і мастацка-літаратурнага развіцця, у з’явах мастацкага сінкрэтызму “старога” і “новага”, “традыцыйнага” і “наватарскага”, “аптымістычнага” і “песімістычнага”, “трагікамічнага”.

Літаратурацэнтрызм беларускага вызваленчага руху і роля творчай інтэлігенцыі ў абуджэнні нацыянальнай і чалавечай годнасці беларусаў. Багацце творчых індывідуальнасцей, шматстайнасць ідэйнага і эстэтычнага пошуку. Асноўныя філасофска-мастацкія ідэі, архетыпы і вобразы, міфалагемы і лейтматывы беларускай літаратуры 20 стагоддзя. Жанрава-стылёвы абсяг мастацкай літаратуры, міжродавыя формы і дыфузія жанраў.

а) Літаратура пачатку 20 стагоддзя.

“Ліхаманкавы попыт на ідэалагічныя каштоўнасці” (М. Багдановіч) у перадрэвалюцыйныя і рэвалюцыйныя гады. Масавая папулярнасць ідэй сацыялізму, сацыял-дэмакратычных партый (эсэры, Польская партыя сацыялістаў, Бунд, РСДРП, Беларуская сацыялістычная грамада) і грамадскіх рухаў (пецярбургскі гурток польскай, літоўскай і беларускай моладзі, маскоўская студэнцкая арганізацыя, мінскі гурток па вывучэнні Беларусі, “Круг беларускай народніцкай прасветы”, Беларускі настаўніцкі хаўрус). Рэвалюцыя 1905 г. і яе ўплыў на літаратуру.

Асветніцка-выдавецкая і грамадска-палітычная дзейнасць братоў Івана і Антона Луцкевічаў, Аляксандра Уласава, Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.), Каруся Каганца, Браніслава Эпімах-Шыпілы, Вацлава Ластоўскага, Алеся Бурбіса і інш. Першы часопіс на беларускай мове “Свабода” (1902). Газета “Голос Белоруссии” (1903). Літаратурныя зборнікі на гектографе “Калядная пісанка” (1903), “Велікодная пісанка” (1904), зборнік вершаў Янкі Лучыны “Вязанка” (1903), зборнік “Песні” (1904), “Беларускі лемантар, або Першая навука чытання” (1906), укладзены Цёткай і аформлены Карусём Каганцом, “Першае чытанне для дзетак беларусаў” (1906), укладзенае Цёткай, “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” (1909), укладзенае Якубам Коласам і аформленае Карусём Каганцом.

Беларускі рух і рускамоўная прэса (“Белорусский вестник”, “Голос провинции”, “Жизнь провинции”, “Окраина”, “Северо-Западный край” “Минский курьер”, “Минский листок”, “Минское эхо”, “Минская речь”, “Минское слово”, “Минское русское слово”, “Отклики Белоруссии”).

Царскі маніфест “Аб свабодзе слова, друку, сходаў, партый” (ад 17 кастрычніка 1905 года) і яго ўплыў на беларускі культурніцкі рух. Выдавецкая суполка “Загляне сонца і ў наша ваконца” (Пецярбург), таварыства “Наша хата” (Вільня), прыватнае выдавецтва А. Грыневіча (Пецярбург). Газеты “Гоман”, “Светач”, “Дзянніца”, часопісы “Саха”, “Маладая Беларусь”, “Лучынка”.

Штотыднёвік “Наша доля” (1906) — легальная “першая беларуская газета для вясковага і местачковага рабочага люду”. Асветніцка-публіцыстычныя і літаратурна-мастацкія матэрыялы штотыднёвіка. Вершы і апавяданні Алаізы Пашкевіч (Цётка, Мацей Крапіўка), вершы і апавяданні Якуба Коласа (“Наш родны край”, “Асенні вечар”, “Беларусам”, “Слабода”), апавяданне Ядвігіна Ш. “Суд”, мастацкія творы, падпісаныя псеўданімамі.

Газета “Наша ніва” (1906—1915) і яе клопат аб усебаковым духоўным развіцці беларусаў. Роля газеты ў абуджэнні нацыянальнай самасвядомасці народа, у абгрунтаванні адраджэнскай ідэалогіі, у збіранні маладых літаратурных талентаў, у стварэнні кола нацыянальнай інтэлігенцыі. Дэмакратычная атмасфера ў рэдакцыі газеты, талерантныя адносіны паміж прадстаўнікамі розных палітычных плыняў, рухаў, творчых стыляў.

Антон Луцкевіч, Вацлаў Ластоўскі, Янка Купала, Якуб Колас, Сяргей Палуян, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Алесь Гарун, Язэп Лёсік, Лявон Гмырак, Янка Журба, Рамуальд Зямкевіч як стваральнікі нацыянальна-культурнай і мастацка-эстэтычнай праграмы “нашаніўства”: 1) адраджэнне гістарычнай самасвядомасці беларусаў; 2) змаганне за дзяржаўную і нацыянальную незалежнасць; 3) адраджэнне беларускай мовы і культуры; 4) уваходжанне беларускай літаратуры ў еўрапейскі культурны кантэкст; 5) стварэнне літаратурнага класічнага (“вялікага”) стылю.

Дыскусіі на старонках “Нашай нівы” па нацыянальным пытанні (сцвярджэнне права беларусаў на дзяржаўную самастойнасць, на сваю мову і культуру, спрэчкі з мясцовымі шавіністамі і чарнасоценцамі, з ідэалогіяй “западноруссизма”, станоўчая ацэнка вялікай рускай класічнай літаратуры, адносіны да тэорыі “малых спраў”, маральна-асветніцкая пропаведзь ідэй свабоды, роўнасці і братэрства, праблемы правапісу “кірыліцай” і “лацініцай”).

Дыскусія 1913 года аб шляхах развіцця беларускай літаратуры і яе рэха ў літаратурна-крытычным працэсе 20 стагоддзя (Власт, Адзін з парнаснікаў, Л. Гмырак, М. Багдановіч, З. Бядуля, М. Гарэцкі, Я. Лёсік, А. Луцкевіч і інш.).

Эстэтычная шматграннасць беларускай літаратуры гэтага перыяду. Мадэрнісцкія тэндэнцыі. Дынаміка мастацкіх плыняў: рамантызм, рэалізм, сімвалізм, імпрэсіянізм і інш.

Сузор’е талентаў (“нашаніўцаў”, “адраджэнцаў”, “парнасцаў”). Пісьменнікі-“самавукі”, якія друкавалі свае творы пад псеўданімамі (Мікіта Чашчавік, Баўтрук, Юзя Шчупак, Паўлюк Жыбуля, Дзяніс Валынец, Ілля Дзяжко, Зоська Верас (Людвіка Войцік), Дзед Дзяніс (Мікалай Савасцюк), Дзядзька Пранук (Франц Умястоўскі), Стары Улас (Сівы-Сівіцкі), Пётра Просты (Ільдэфонс Бобіч) і інш.). Ядвігін Ш. (Антон Лявіцкі) як адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы. М. Гарэцкі пра творчасць гэтага пісьменніка.



Карусь Каганец (1868—1918) — паэт, празаік, мастак, грамадскі дзеяч. Радавод пісьменніка (сваяцтва з французскім паэтам Гіёмам Апалінерам). Мастацкае ўзнаўленне беларускай тапанімікі ў літаратурных апрацоўках народных легендаў і паданняў (“Навасадскае замчышча”, “Прылукі” і інш.). Фальклорная аснова вершаў-песень (“Нёман”, “Згадка пра Галубка”, “Старажовы курган”, “Кабзар” і інш.). Камедыя “Модны шляхцюк” у кантэксце беларускай драматургіі. Публіцыстыка. М. Багдановіч пра творчасць К. Каганца.

Гальяш Леўчык (1880—1944) — паэт, перакладчык, аўтар народнай песні “Не шукай ты мяне...”. Зборнік вершаў “Чыжык беларускі” (1912): арыентацыя на народную песеннасць, “нашаніўская” вобразнасць, рамантычны антураж, паэтычная экзальтацыя, вобраз паэта-вешчуна. Эсэ “Хараство” і “Чалавек”. Загадкі, жарты, казкі. Пераклады. Апрацоўкі народнай творчасці.

Альберт Паўловіч (1875—1951) — аўтар гумарыстычных вершаў і падручніка “Бухгалтэрыя” (на беларускай мове). Вобраз беларуса ў яго лірыцы (дасціпнасць, кемлівасць, здаровы смех, высакародства, патрыярхальнасць). Сувязь яго паэзіі з народнай гумарыстычнай апавядальнай традыцыяй. Гарадскі фальклор у вясёлых фацэціях, байках, жартах. М. Багдановіч і М. Гарэцкі пра лірыку і гумар А. Паўловіча.

Андрэй Зязюля (1878—1921) — пачынальнік беларускай духоўнай лірыкі. Зборнік вершаў на лацініцы “З роднага загону” (1914). Біблейскія вобразы і матывы ў яго лірыцы. Хрысціянская канцэпцыя нацыянальнага характару беларуса.

Янка Журба (1881—1964) — паэт-“нашанівец”. Пейзажная лірыка. Публіцыстыка (“Лісты з Украіны”). Вершы для дзяцей.

Уладзіслаў Галубок (1882 — 1937) — драматург, празаік, акцёр, мастак, народны артыст Беларусі. Аўтар кнігі “Апавяданні” (1913), у якой выяўляецца ўплыў эмпірычна-побытавага рэалізму, спалучаны з элементамі сентыменталізму. Драматургія У. Галубка. Камедыя “Пісаравы імяніны”. М. Гарэцкі пра п’есы драматурга.

Рысы “нашаніўскай” эстэтыкі і паэтыкі ў лірыцы Канстанцыі Буйло, Зоські Верас, Кандрата Лейкі, Алеся Гурло, Цішкі Гартнага. Літаратурна-крытычныя ідэі і канцэпцыі Сяргея Палуяна, Антона Луцкевіча, Лявона Гмырака, Альгерда Бульбы.

Беларуская літаратура “нашаніўскага перыяду” ў ацэнках М. Горкага, А. Пагодзіна, Я. Карскага, М. Караліцкага, В. Брусава, І. Свянціцкага, Е. Янкоўскага, С. Руднянскага, М. Янчука, Л. Гіры.

б) Літаратура 20-х гадоў.

Беларуская адраджэнская ідэя і “нашаніўскія” літаратурныя традыцыі. Складанасць і супярэчлівасць гісторыка-палітычнай сітуацыі і цяжкасці драматычнага станаўлення нацыянальнай культуры і літаратуры. Жыццё, лёс і творчасць беларускіх пісьменнікаў у гэты перыяд.

Патрыятычная публіцыстыка Янкі Купалы, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Антона Луцкевіча, Алеся Гаруна, Вацлава Ластоўскага, Язэпа Лёсіка, Ігната Канчэўскага, Уладзіміра Самойлы. Спробы здзяйснення “рэвалюцыі як лірычнага праекту” ў розных сферах жыцця беларускай культуры: вывучэнне гісторыі краю, станаўленне нацыянальнай адукацыі, выданне падручнікаў па розных школьных прадметах на беларускай мове. Стварэнне дзяржаўных і прыватных выдавецтваў. Разнастайнасць тагачаснай перыёдыкі (“Дзянніца”, “Вольная Беларусь”, “Вольны сцяг”, “Грамада”, “Наша ніва”, “Беларуская думка”, “Беларускае жыццё”, “Звон”, “Беларусь”, “Беларуская Рада”, “Крыніца”, “Гоман”, “Беларускі шлях”, “Родны край”, “Беларуская ілюстраваная часопісь”, “Варта”, “Крывічанін”), праект стварэння літаратурнай суполкі беларускіх літаратараў “Вір”. Беларускія нацыянальна-культурныя і мастацка-літаратурныя асяродкі за межамі Савецкай Беларусі (Вільня, Коўна, Дзвінск, Прага, Львоў, Варшава).

Палітыка “карэнізацыі” і “беларусізацыі” і яе ўплыў на працэс духоўна-культурнага адраджэння. Збіранне асноўных літаратурна-творчых сіл у Мінску (Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Кандрат Крапіва, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Міхась Лынькоў і інш.). Пераход на беларускую мову газет “Звязда” (часткова), “Савецкая Беларусь” (часткова), “Беларуская вёска”, “Зорка”, “Малады араты” (часткова), “Чырвоная змена” (часткова). Дзейнасць выдавецтва “Адраджэнне”, часопісаў “Вольны сцяг”, “Зоркі”, “Полымя”, “Маладняк”, “Росквіт”, “Узвышша”, “Адраджэнне”, “Беларускі піянер”, “Наш край”, “Рунь”, “Чырвоны сейбіт” (ілюстраваны літаратурна-мастацкі дадатак да газеты “Беларуская вёска”). Стварэнне літаратурных аб’яднанняў “Маладняк”, “Узвышша”, “Полымя”, “Пробліск”, “Камуна”, “Звенья”, “Мінскі перавал”, “БелАПП”, “ТАВІЗ” (вясёлая пародыя на аматараў ствараць суполкі).



Паэзія 20-х гадоў. Публіцыстычны пафас лірыкі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Вацлава Ластоўскага, Цішкі Гартнага, Міхася Чарота (ранні перыяд), Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Уладзіміра Жылкі, Паўлюка Труса, Уладзіміра Хадыкі, Тодара Кляшторнага, Валерыя Маракова, Алеся Дудара, Анатоля Вольнага, Андрэя Александровіча і інш. Прыход у літаратуру маладой генерацыі (Сяргей Дарожны, Пятро Глебка, Максім Лужанін, Аркадзь Куляшоў, Пятрусь Броўка, Юрка Лявонны, Змітрок Астапенка, Аркадзь Моркаўка, Алесь Звонак, Сяргей Астрэйка, Віктар Казлоўскі, Янка Бобрык, Міхась Багун, Янка Туміловіч, Паўлюк Шукайла, Сяргей Фамін, Зінаіда Бандарына, Наталля Вішнеўская, Яўгенія Пфляўмбаўм). Паэтычнае асэнсаванне рэвалюцыйнай эпохі і падвядзенне “рахункаў з мінулым”. Ідэйна-мастацкая і жанрава-стылёвая разнастайнасць лірыкі 20-х гадоў. Авангардысцкія тэндэнцыі і “рэвалюцыя ў паэзіі” “Маладняка” і “Узвышша”. Уплыў мадэрнісцкіх плыняў і рэформа верша.

Традыцыйнае і наватарскае, эпічнае і лірычнае ў паэмах Якуба Коласа, Міхася Чарота, Міхайлы Грамыкі, Паўлюка Труса, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Уладзіміра Жылкі, Андрэя Александровіча, Алеся Дудара, Алеся Звонака, Тодара Кляшторнага і інш. Узмацненне сатырычных інтанацый у травестацыі “Біблія” і антыутопіі “Хвядос — Чырвоны нос” Кандрата Крапівы. Сатырычны пафас, спалучэнне гераічнай рамантыкі, фальклорнай казачнасці і іроніі ў паэмах Міхайлы Грамыкі, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Андрэя Александровіча, Алеся Дудара, Пятра Глебкі, Тодара Кляшторнага.



Проза 20-х гадоў. Жанрава-стылёвае станаўленне і развіццё беларускай прозы 20-х гг. Творчы росквіт апавядання як жанру. Матывы развітання з мінулым у апавяданнях Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Максіма Гарэцкага. Пафас мастацкага абнаўлення жанравай формы апавядання ў творчасці Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага, Кандрата Крапівы, Міхася Лынькова, Рыгора Мурашкі, Васіля Каваля, Платона Галавача, Яна Скрыгана, Янкі Нёманскага, Міколы Нікановіча. “Маладнякоўскае апавяданне” як феномен беларускай прозы 20-х гг. (героіка, рамантычныя эфекты, вобразна-метафарычная квяцістасць, прыгодніцкі сюжэт). Лірычнае і псіхалагічнае, засваенне новай тэматыкі. Стылістыка, вобразнасць у апавяданнях другой паловы дзесяцігоддзя. Сатыра ў творах “малога жанру” Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Платона Галавача, Міколы Нікановіча. Паэтычная проза Міхася Лынькова, Васіля Каваля, Сымона Баранавых, Барыса Мікуліча, Рыгора Мурашкі, Янкі Нёманскага, Хведара Шынклера.

Жанравае станаўленне беларускай аповесці і рамана. Аўтабіяграфізм, дакументалізм, псіхалагізм, філасафізм як прыкметы буйных твораў Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага, Цішкі Гартнага, Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага, Янкі Нёманскага, Рыгора Мурашкі. “Маладнякоўская аповесць” Міхася Чарота, Анатоля Вольнага, Андрэя Александровіча, Алеся Дудара, Міколы Нікановіча, Янкі Нёманскага. Ідэйна-мастацкая эвалюцыя і жанрава-стылёвыя асаблівасці аповесцей і раманаў маладых празаікаў (Сымон Баранавых, Васіль Каваль, Лукаш Калюга, Ян Скрыган, Сямён Хурсік, Хведар Шынклер), пераадоленне хвароб творчага росту (рэпартажнасць, фактаграфізм, бытапісальніцтва, сюжэтная аморфнасць), пашырэнне тэматычных абсягаў, прыкметы літаратуры сацыялістычнага рэалізму.

Творчыя дасягненні сатырычнай прозы Якуба Коласа, Цішкі Гартнага, Змітрака Бядулі, Кандрата Крапівы, Кузьмы Чорнага, Міхася Зарэцкага, Міхася Лынькова, Андрэя Мрыя, Лукаша Калюгі, Васіля Каваля.

Драматургія 20-х гадоў і станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. Агляд творчасці Я. Купалы, Ф. Аляхновіча, У. Галубка, М. Гарэцкага, Е. Міровіча, М. Грамыкі, Я. Дылы, М. Чарота, Л. Родзевіча, В. Шашалевіча, В. Гарбацэвіча, В. Сташэўскага, Р. Кобеца, Я. Раманоўскага.

Літаратура для дзяцей (Я. Купала, Я. Колас, З. Бядуля, Я. Маўр, А. Якімовіч).

Літаратурна-крытычныя дыскусіі (з нагоды выхаду ў свет паэмы Міхася Чарота “Босыя на вогнішчы”, паэмы Міхайлы Грамыкі “Гвалт над формай”, 3-га тома фундаментальнага даследавання акадэміка Яўхіма Карскага “Беларусы” і інш.). Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (М. Гарэцкі, І. Замоцін, А. Вазнясенскі, Я. Барычэўскі, М. Піятуховіч, А. Луцкевіч, А. Бабарэка, Ант. Адамовіч, У. Дзяржынскі). Палеміка “маладнякоўцаў” і “ўзвышэнцаў” па праблеме стварэння “пралетарскай літаратуры”, традыцый і наватарства, “старых формаў — спадчыны аўтарытэтаў-нашаніўцаў”. “Тэатральная” дыскусія 1928 года “аб нацыянальным рэпертуары”. Пастанова ЦК КПБ (б) “Аб працы сярод інтэлігенцыі” (1926).

Крызісныя з’явы эпохі “вялікага пералому”, праявы палітызацыі і ідэалагізацыі ў дзейнасці літаратурных суполак, у жыцці і творчасці класікаў беларускай літаратуры. Трагедыя пісьменнікаў, асуджаных на выгнанне за межы Беларусі і адарваных ад літаратурнай творчасці. Справа аб “Саюзе вызвалення Беларусі”.

Пастанова ЦК ВКП(б) ад 23 красавіка 1932 года “Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый” і яе роля ў ідэйнай і творчай пераарыентацыі беларускіх савецкіх пісьменнікаў на стварэнне літаратуры сацыялістычнага рэалізму.



Достарыңызбен бөлісу:
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет