Паслядоўнікам Ф. Скарыны лічаць Сымона Буднага. Ён у 1562 г. у Нясвіжы выдаў першую на тэрыторыі Беларусі друкаваную кнігу на старабеларускай літаратурнай мове пад назвай «Катэхізіс». У 1564 г. у Маскве Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец выдал! кнігу «Апостал», аднак з-за пераследу духавенства вы-мушаны былі пераехаць у ВКЛ, дзе ў 1569 г. выдалі «Еван-гелле вучыцельнае». Верагодна, у 1570 г. шляхціц Васіль Цяпінскі на ўласныя сродкі выдаў на царкоўнаславянскай і старабеларускай мовах «Евангелле». У 1588 г. у Віленскай друкарні, заснаванай П. Мсціслаўцам на сродкі беларускіх друкароўбратоў Мамонічаў, быў выдадзены Статут ВКЛ 1588 г. на старабеларускай мове. У 1619 г. у мястэчку Еўе (тэ-рыторыя сучаснай Літвы) была выдадзена граматыка Мя-леція Сматрыцкага, якая на працягу XVII—XVIII стст. слу-жыла падручнікам па царкоўнаславянскай мове для ўсяго ўсходнеславянскага насельніцтва. Дарэчы, па ей навучаўся вялікі рускі вучоны МіхайлаЛаманосаў.
Прадстаўніком лацінамоўнай паэзіі стаў Мікола Гусоў-скі — выхадзец з беларускай зямлі. Знаходзячыся ў Рьтме, па замове папы рымскага ён стварыў на лацінскай мове сапраў-дны «гімн Бацькаўшчыне» — сваю славутую паэму «Песня пра зубра», прысвечаную апісанню сцэн палявання на зуб-роў у Белавежскай пушчы, а таксама часам праўлення вялі-кага князя літоўскага Вітаўта.
Достарыңызбен бөлісу: |