1. Гісторыя – навука, якая вывучае ўсю сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу існавання грмадства


Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў чэрвені –жніўні 1941 г



бет49/61
Дата02.01.2022
өлшемі230.8 Kb.
#454213
1   ...   45   46   47   48   49   50   51   52   ...   61
ответы по ист. Бел.

38.Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў чэрвені –жніўні 1941 г.

1. Фашысцкая Германія, парушыўшы пакт абненападзенні, 22 чэрвеня 1941 г. вераломна ўварвалася ў межы СССР. На тэрыторыі Беларусі разгарнуліся абарончыя баі. У адпавед-насці з планам маланкавай вайны галоўны ўдар на маскоўскім напрамку наносіла група армій «Цэнтр». Яна мела на мэце знішчэнне ў прыгранічных баях войскаў Заходняй асобай вайсковай акругі.

У першапачатковы перыяд вайны савецкія войскі выму-шаны былі адступаць. Справа ў тым, што асабовы склад Чыр-вонай Арміі рыхтаваўся галоўным чынам да наступальных дзеянняў, бо існавала думка аб будучай вайне як наступаль-най, скарацечнай і на чужой тэрыторыі. Не было цалкам пра-ведзена пераўзбраенне войскаў, новая тэхніка была яшчэ не асвоена. Разам з тым узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх част-ка, што размяшчалася ў БССР, былі аслаблены рэпрэсіямі, якія пазбавілі Чырвоную Армію вопытных камандзіраў.

Савецкія воіны аказвалі адчайнае супраціўленне, праяў-лялі стойкасць і мужнасць. Насмерць, да апошняга патрона, стаялі на сваіх рубяжах пагранічнікі. За тыдзень баёў байцы пагранічнай заставы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзіліся ў Брэсцкай крэпасці, знішчылі каля батальёна гітлераўцаў. Штаб абароны крэпасці ўзначалілі капітан/. Зу-бачоў і палкавы камісар Я. Фамін. Кіраўніком абароны стаў маёр П. Гаўрылаў. Абаронцы крэпасці пратрымаліся каля месяца, хаця па планах фашыстаў на захоп крэпасці адво-дзілася толькі некалькі гадзін. Апошнія дні абароны крэпасці авеяны легендамі. Наяе сценах былі зроблены надпісы, якія ведае ўвесь свет: «Я паміраю, але не здаюся! Бывай, Радзіма». У 1965 г. Брэсцкая крэпасць атрымала званне «Крэпасць- герой».

Ужо ў першыя гадзіны вайны разгарнуліся паветраныя баі ў небе Беларусі. Каля Радашковіч здзейснілі гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі, капітан М. Гастэла і члены яго экіпажа. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы са-малёт на трупу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля здзейсніў свой першы паветраны таран лётчыкБ. Коў-зан — адзіны ў свеце лётчык, які зрабіў чатыры паветраныя тараны і застаўся жывы.

У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дыві-зія пад камандаваннем генерал-маёра /. Русіянава, байцы якой упершыню ў гады вайны выкарысталі так званую шкля -ную артылерыю — бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі.

Надзвычай напружаны характар мелі баі ў раёне Магілё-ва. Абарона горада працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Куцепава. Толькі за адзін дзень баёў байцы Ку-цепава знішчылі 39 фашысцкіх танкаў.

14 ліпеня 1941 г. пад Оршай упершыню батарэя мінамё-таў пад камандаваннем капітана /. Флёрава выкарыстала рэактыўную артылерыю — «кацюшы».

Двухмесячныя абарончыя баі савецкіх войскаў у Беларусі не дазволілі праціўніку рэалізаваць план «маланкавай вайны», далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы і падрых-тавацца да абароны на маскоўскім напрамку.



Достарыңызбен бөлісу:
1   ...   45   46   47   48   49   50   51   52   ...   61




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет