ДУА “Біскупіцкая базавая школа” Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Т.У.Язерская
Музейны пакой носіць літаратурна-краязнаўчы напрамак.
Адкрыты ў студзені 2005 года.
Асноўны матэрыял сабраны па вобразу пісьменніка, які жыў і працаваў у г.Гродна.
З 1951 па 1953 год з’яўляўся дырэктарам мясцовай 7-гадовай школы.
Асноўны накоплены матэрыял у фондах музейнага пакоя па вобразу Аляксея Нічыпаравіча Карпюка.
Гісторыя стварэння музея.
Музей быў адкрыты ў 2005 г. па ініцыятыве і пры непасрэдным удзеле Шыркавец Ірыны Бенедзіктаўны. .
Напрамкі дзейнасці музея:
- Літаратурны напрамак (пошук, пашырэнне музейных фондаў па вобразу пісьменніка, які з’яўляўся ў 1951-1953 гг. дырэктарам мясцовай школы);
- Краязнаўчы напрамак (назапашванне матэрыялаў, звязаных з побытам беларускага насельніцтва):
- знаёмства з гісторыяй і этнаграфіяй роднага краю;
- папулярызацыя ведаў аб сваёй мясцовасці;
Пашукова-даследчы напрамак:
- пошук і даследаванне звестак пра помнікі гісторыі і культуры;
- стварэнне інфармацыйнай базы;
Музей сёння.
Асноўныя раздзелы экспазіцый:
- Нашы славутыя землякі.
- Ваўкавыск старажытны і сярэднявечны.
- Ваўкавышчына ў складзе Расійскай імперыі.
- Ваўкавышчына ў складзе Польшчы.
- Трагічныя і гераічныя старонкі гісторыі Ваўкавышчыны часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Агульная кольксць экспанатаў на пачатак 2010г. – 1894, у тым ліку асноўнага фонду – 793. У 2009г. музей наведала 1188 чалавек. Праведзена 55 экскурсій.
Каштоўнымі экспанатамі музея з’яўляюццазнаходкі археалагічнай экспедыцыі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы, перададзеныя музею кіраўніком экспедыцыі Семянчуком Г.М.: наканечнік стралы, цвік,
2 пярсцёнкі і вісочнае кальцо з бронзы, а таксама ключ ад унутранага замка. Унікальнымі экспанатамі ў другім аддзеле з’яўляюцца рог паўночнага аленя – падарунак Бебеха Ф.Ф. і фрагмент кап’я, падараваны музею вучаніцай Курэцкай Дар’яй.
Актывістамі музея праводзіцца актыўная даследчая работа. Даследавана гісторыя сядзібнага дома ў весцы Краскі і падрыхтаваны адпаведны буклет. Таксама вяліся даследванні па гісторыі паштовай сувязі службы на Гродзеншчыне. Сустракаліся з раднымі Парыса У.С. – старэйшага механіка сувязі ў Ваўкавыску. Рыхтуючыся да конкурсу “Вспомним их поименно” актывістамі музея быў сабраны матэрыял аб чыгуначніках-земляках у гады Вялікай Айчыннай вайны, сустракаліся з раднымі Паліцана І.С. , які некаторы час узначальваў паравознае дэпо ў Гародні.
Масавую работу праводзім праз экскурсіі, канфярэнцыі, выставы. Традыцыяй музея стала правядзенне канфярэнцый “Лёс маёй сям’і у гады Вялікай Айчыннай вайны”, акцый “Мой экспанат школьнаму музею”.
Актывісты музея удзельнічаюць ва ўсіх акцыях і мерапремствах, правадзімых Ўпраўленнем адукацыі, звязанных з даследчай і пошукавай дзейнасцю.Школьны музей гісторыі Ваўкаышчыны стаў неад’емнай часткай нашай школы і адыгравае значную ролю ў вучэбнай рабоце, выхаванні ў школьнікаў патрыятызму, любові да сваёй Радзімы і беражлівых адносін да гісторыка-культурных каштоўнасцей нашай Бацькаўшчыны.
Достарыңызбен бөлісу: |