МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ ПА НАПІСАННІ КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ
для студэнтаў завочнай формы атрыманя адукацыі
Напісанне кантрольнай работы з’яўляецца адной з важных форм праверкі ведаў студэнта, атрыманых у курсе «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці», дазваляе набыць даследчыцкія навыкі, садзейнічае больш глыбокаму ўсведамленню гістарычных ведаў.
Прапанавана 47 тэм для напісання кантрольнай работы (спіс тэм прадстаўлены ніжэй), якія асвятляюць важнейшыя пытанні курса. Тэма выбіраецца студэнтам у адпаведнасці з нумарам яго заліковай кніжкі.
Перш чым пачынаць напісанне работы, неабходна ўважліва вывучыць адпаведныя раздзелы вучэбнай літаратуры. Спіс асноўнай літаратуры можна знайсці ў вучэбнай праграме УВА па вучэбнай дысцыпліне «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці». Спіс дадатковай літаратуры можа папаўняцца самім студэнтам.
Кантрольная работа павінна складацца з уводзін, асноўнай часткі (пры неабходнасці студэнт можа прапанаваць свой план асноўнай часткі работы), кароткага заключэння і спіса выкарыстанай літаратуры.
Ва ўводзінах (1 – 2 старонкі) вызначаецца актуальнасць тэмы, мэты і задачы работы, ключавыя тэрміны і паняцці. Магчыма выдзвіжэнне гіпотэз (адной ці некалькіх).
Пры асвятленні пунктаў асноўнай часткі асноўная ўвага студэнта павінна быць звернута на адпаведнасць зместу назве тэмы кантрольнай работы, на паслядоўнае, звязнае, лагічнае выкладанне матэрыяла. Недапушчальным з’яўляецца спісванне матэрыяла цэлымі абзацамі, старонкамі. Калі ў рабоце прыводзяцца цытаты, то пры спасылках на крыніцу ў квадратных скобках указваюць нумар, пад якім дадзенае выданне знаходзіцца ў спісе літаратуры, а таксама старонкі, напрыклад, [2, с. 5]. Злоўжываць цытаваннем не рэкамендуецца. Калі ў працэсе работы студэнт сутыкнуўся з рознымі пунктамі погляду на адну праблему, то неабходна іх выкласці і паспрабаваць вызначыць сваю пазіцыю.
У заключэнні студэнтам падводзяцца вынікі работы, робяцца агульныя высновы.
Завяршае кантрольную работу спіс выкарыстанай літаратуры (падручнікі, манаграфіі, артыкулы, матэрыялы з Інтэрнета), які складаецца ў алфавітным парадку. Наяўнасць спіса літаратуры ў рабоце з’яўляецца абавязковым.
Агульны аб’ём работы павінен складаць 10–12 старонак кампьютарнага набору (памер шрыфта 14 пт, інтэрвал палутарны).
Асноўныя патрабаванні да афармлення:
– на тытульным лісце указваецца прозвішча, імя, імя па бацьку, нумар студэнцкай заліковай кніжкі, курс, група;
– акуратнасць напісанния, пажадана без граматычных і сінтаксічных памылак;
– нумарацыя старонак (арабскімі цыфрамі ў правым ніжнім вугле);
– на першай старонцы (2-м лісце) указваецца нумар і назва тэмы, план. Тытульны ліст першай старонкай не з’яўляецца.
У тым выпадку, калі работа не залічана, неабходна ў адпаведнасці з заўвагамі рэцэнзента ці дапоўніць ужо наяўную інфармацыю, ці выканаць новую работу. У выпадку неабходнасці можно атрымаць кансультацыю ў выкладчыка-рэцэнзента ў дзень яго дзяжурства. Трэба не спазняцца з работай, выканаць яе ў пачатку семестра, каб пры неабходнасці мець час перапрацаваць яе.
Достарыңызбен бөлісу: |