Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны” зацвярджаю



бет1/23
Дата12.07.2016
өлшемі1.11 Mb.
#194802
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23


Установа адукацыі

Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Францыска Скарыны”



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэкатар па вучэбнай рабоце

УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”
________________ І.В. Семчанка

_________________2010 г.

Рэгістрацыйны № УД-____________/р.

ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Вучэбная праграма для спецыяльнасці

1-21 05 02 Руская філалогія


Факультэт філалагічны




Кафедра беларускай літаратуры




Курс (курсы) 1-3


Семестр (семестры) 1-6

Лекцыі 140 гадзін Экзамен 2,3,6 семестры

Практычныя (семінарскія)

заняткі 98 гадзін Залік 1,4,5 семестры
Лабораторныя

заняткі – гадзін Курсавы праект (работа) няма

Самастойная кіруемая работа студэнтаў

16 гадзін


Усяго аўдыторных


гадзін па дысцыпліне 238 гадзін

Всего часов Форма атрымання


по дисциплине 536 гадзін вышэйшай адукацыі дзённая

Склалі А.В. Брадзіхіна к.ф.н., дацэнт,

А.М. Мельнікава, к.ф.н., дацэнт,

Т.А. Фіцнер к.ф.н., дацэнт,

М.У. Аммон, асістэнт.

2010


Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы, зацверджанай 14.04.2006 г., рэгістрацыйны нумар ТД–DГ. 023/тып., тыпавой вучэбнай праграмы, зацверджанай 15.03.2005 г., рэгістрацыйны нумар ТД–DГ. 007/тып., тыпавой вучэбнай праграмы, зацверджанай 14.03.2006 г., рэгістрацыйны нумар ТД–DГ.019 /тып.
Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння ў якасці рабочага варыянту на пасяджэнні кафедры беларускай літаратуры

___ __________ 20010 г., пратакол № __


Загадчык кафедры

прафесар ____________ І.Ф. Штэйнер


Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння
Метадычным саветам філалагічнага факультэта
___ __________ 20010 г., пратакол № __

Старшыня


дацэнт ____________ А.М. Палуян

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА
Дысцыпліна “Гісторыя беларускай літаратуры” вывучаецца студэнтамі спецыяльнасці 1-21 05 02 “Руская філалогія” і з’яўляецца адной з базавых профільных дысцыплін, неабходных для якаснай, усебаковай падрыхтоўкі спецыяліста-філолага з універсітэцкай кваліфікацыяй. “Гісторыя беларускай літаратуры” – вучэбная дысцыплiна, якая асвятляе заканамернасцi гiсторыка-лiтаратурнага працэсу ХІ – 20 стст., яго канкрэтныя праявы, важнейшыя тэндэнцыi, узнiкненне, змену i развiццё лiтаратурных кiрункаў, плыняў, станаўленне творчых метадаў i мастацкiх стыляў, жанраў, месца пiсьменнiка i асобных твораў у лiтаратурным працэсе.

Засваенне курса дае магчымасць будучаму спецыялісту ўзброіцца веданнем велізарнага масіву фактычнага і эмпірычнага матэрыялу пра змест і асноўныя кірункі развіцця нацыянальнага літаратурнага працэсу ХІ – 20 стст., высветліць мастацка-крэатыўную ролю ў ім шматлікіх творчых індывідуальнасцей (пісьменнікаў). Глыбокія і рознабаковыя веды, якія студэнты мусяць набыць пры вывучэнні курса, паспрыяюць у далейшым высокапрафесійнай працы ў разнастайных навучальных установах, у тым ліку і вышэйшых, а таксама ў магчымай навукова-даследчай дзейнасці, бо веды пра літаратурны працэс ХІ – 20 стст. з’яўляюцца базавымі.


Мэта дысцыпліны “Гісторыя беларускай літаратуры”– засваенне асноўных заканамернасцей літаратурнага працэсу ў сувязі з сацыяльна-гістарычнымі і агульнакультурнымі заканамернасцямі грамадскага развіцця, уплывам славянскіх і еўрапейскіх літаратурных традыцый, высвятленне ролі і значэння знакавых постацей у гісторыі развіцця нацыянальнага прыгожага пісьменства.
Задачы дысцыпліны:

  • азнаямленне студэнтаў з біяграфіяй, светапоглядам і ідэйна-фармальнымі пошукамі найбольш значных пісьменнікаў;

  • засваенне асноўных заканамернасцей, тэндэнцый развiцця беларускай лiтаратуры, асноўных лiтаратурных напрамкаў, стыляў;

  • засваенне ведаў пра ролю класікаў беларускай літаратуры ў станаўленні характэрных рыс айчыннага мастацтва слова;

  • аналіз мастацкіх пошукаў беларускіх пісьменнікаў у агульнаславянскім і еўрапейскім кантэкстах;

  • фарміраванне ўменняў і навыкаў працы студэнтаў з літаратуразнаўчымі распрацоўкамі канцэптуальнага характару.

Новая тыпавая праграма “Гісторыя беларускай літаратуры” адрасавана студэнтам філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і заклікана адыграць пазітыўную ролю ў падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў, у прапагандзе дасягненняў і набыткаў нацыянальнага мастацтва слова.

Дысцыпліна абавязковага кампанента “Гісторыя беларускай літаратуры” цесна звязана з такімі дысцыплінамі, як “Гісторыя рускай літаратуры”, “Тэорыя літаратуры”, “Літаратура бліжняга замежжа”.

Агульная колькасць гадзін – 536; аўдыторных гадзін – 238, (у тым ліку лекцыйных – 140 (124) гадзін, практычных заняткаў – 98 гадзіны, самастойная кантралюемая работа студэнтаў – 16). Форма справаздачы – залік (1,4,5 семестр) і экзамен (2,3,6 семестр).
Змест вучэбнага матэрыялу гл. праграму “Гісторыя беларускай літаратуры 20 – пачатку 21 стст.” вучэбная праграма для спецыяльнасці 1-21 05 01 “Беларуская філалогія” (форма атрымання адукацыі дзённая).

ЗМЕСТ ВУЧЭБНАГА МАТЭРЫЯЛА
РАЗДЗЕЛ 1. СТАРАБЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ СЯРЭДНЯВЕЧЧА

(11 – 15 СТСТ.)

а) Ранняе ўсходнеславянскае Сярэднявечча (11 – 1-ая палова 18 стст.)

Агульная характарыстыка літаратуры эпохі ранняга ўсходнеславянскага Сярэднявечча. Асноўныя ідэі, тэмы, жанры літаратуры, яе жанрава-відавая і мастацкая адметнасць. Сінкрэтызм, фактаграфізм, наіўны гістарызм як асноўныя рысы літаратуры Х – першай паловы 13 стст. Паняцце аб стылі манументальнага гістарызму. Падзел літаратуры на рэлігійна-царкоўную і свецкую. Мастацкія і жанрава-стылістычныя асаблівасці рэлігійнай літаратуры. Займальнасць, белетрызаваны характар свецкай літаратуры. Перакладная і арыгінальная літаратура Кіеўскай Русі. Літаратурныя сувязі і кантакты, творчы характар успрыняцця перакладной літаратуры ўсходнеславянскімі кніжнікамі. Тэматычная і стылёвая адметнасць арыгінальнай літаратуры.

Перакладная літаратура Кіеўскай Русі. Біблія як помнік сусветнай культуры. Дыдактычнае і эстэтычнае значэнне біблейскіх кніг. Галоўныя біблейскія персанажы.

Патрыстыка і агіяграфія. Пытанні грамадскага жыцця і хрысціянскай маралі ў творах святых айцоў царквы Іаана Златавуста, Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Іаана Дамаскіна. Мастацкая дасканаласць іх твораў. Роля патрыстычнай літаратуры ў фарміраванні этычных ідэалаў хрысціянства. Адлюстраванне рэчаіснасці і агіяграфічны канон у жыційных творах. Хрысціянскі ідэал і мастацкая адметнасць “Жыція Аляксея, чалавека божага”. Элементы фантастыкі ў “Сінайскім пацерыку”.

Апакрыфічная літаратура. Характарыстыка і віды апокрыфаў, праблематыка апакрыфічных твораў. Дуалізм багамільскай ерасі. Сувязь апокрыфаў з фальклорам. Пытанне пра боскую справядлівасць у “Хаджэнні Багародзіцы па пакутах”. Праблемы светаўладкавання, пошукі праўды і дабра ў апокрыфах.

Гістарычная проза і белетрыстыка. Падзеі сусветнай гісторыі ў хроніках Іаана Малалы і Георгія Амартала. Гістарычная дакладнасць, мастацкасць апісанняў і публіцыстычнасць “Гісторыі Іўдзейскай вайны” Іосіфа Флавія.Падзеі антычнай гісторыі ў аповесці “Троя”. Апісанне жыцця, подзвігаў і прыгод, казачна-фантастычныя элементы ў аповесці “Александрыя”. Характар выкладу матэрыялу ў “Аповесці пра Варлаама і Іасафа”, “Аповесці пра Акіра Прамудрага”.

Арыгінальная літаратура эпохі Сярэднявечча. Летапісанне Кіеўскай Русі. Роля летапісаў у фарміраванні нацыянальна-гістарычнай самасвядомасці ўсходніх славян. “Аповесць мінулых гадоў” – помнік усходнеславянскага дзяржаўнага летапісання. Асноўны змест твора. Наватарства Нестара-летапісца. Структура, стыль і рэдакцыі летапісу. Пагадовыя запісы і тыпы летапіснага апавядання. Сярэдневяковая ідэалізацыя і дакументалізм твора. Падзеі беларускай гісторыі ў “Аповесці мінулых гадоў”. Вобразная сістэма летапісу і вусная народная творчасць. Кіеўскі летапіс як помнік літаратуры пачатку феадальнай раздробленасці. Асуджэнне княжацкіх усобіц, барацьба ўсходніх славян з полаўцамі – асноўная тэма летапісу. Звесткі пра гісторыю Полацкай зямлі ў летапісу. Страчаны Полацкі летапіс, факты і версіі.

Аратарская проза ў эпоху Сярэднявечча. Грамадска-палітычныя падзеі 11 – 1-й пал. 13 стст., якія спрыялі росквіту аратарскай прозы. Дзейнасць Яраслава Мудрага. Філасофія гісторыі ў “Слове аб законе і благадаці” мітрапаліта Іларыёна. Палітычная накіраванасць, кампазіцыя і вобразнасць твора. Ідэі мітрапаліта Іларыёна і ўсходнеславянская духоўная традыцыя.

Адметнасці жанру хаджэння. Гістарычныя ўмовы зараджэння жанру хаджэння на ўсходнеславянскіх землях. Роля вусных і пісьмовых крыніц у фарміраванні жанру. Гістарычная паэтыка “Хаджэння Ігумена Данііла”. Характар апісання хрысціянскіх святыняў, асоба аўтара.

Жыційная літаратура. Гісторыя ўзнікнення першых жыційных твораў на землях усходніх славян. Умоўнасць, дыдактыка, царкоўна-рэлігійная фантастыка ў жыціях. Ідэйная накіраванасць “Казання пра Барыса і Глеба”. Асаблівасці кампазіцыі і прыёмы адлюстравання вобраза галоўнага героя ў “Жыціі Феадосія Пячорскага”. “Жыціе Ефрасінні Полацкай” – выдатны помнік беларускай літаратуры 12 – 13 стст. Мова і мастацкія асаблівасці твора. Вобраз Ефрасінні Полацкай у сучаснай беларускай літаратуры. “Жыціе Аўрамія Смаленскага” як помнік літаратуры. Новы тып хрысціянскага героя, канфлікт у “Жыціі Аўрамія Смаленскага”.



б) Позняе ўсходнеславянскае Сярэднявечча (2-ая палова ХІІІ – XV стст.)

Агульная характарыстыка позняга Сярэднявечча на Беларусі. Палітычныя падзеі і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у сярэдзіне 13 – 15 стст. Утварэнне ВКЛ. Аб’яднанне беларускіх, літоўскіх, украінскіх зямель у адной дзяржаве. Узвышэнне Навагрудскага княства. Міндоўг і яго палітыка. Барацьба з крыжацкай і татара-мангольскай агрэсіяй, фарміраванне беларускай народнасці і старабеларускай мовы.

Гісторыка-літаратурнае значэнне Галіцка-Валынскага летапісу. Палітычная гісторыя сярэдневяковай Літвы і Беларусі ў творы. Літаратурнае майстэрства галіцкага летапісца, унутранае адзінства летапісу. Адлюстраванне князя-воіна, вобразы Данілы Галіцкага, Міндоўга, Войшалка і інш. Тапанімічныя паданні ў творы.

“Хаджэнне ў Царград і Ерусалім” Ігната Смяляніна як твор паломніцкай літаратуры 14 ст. Ідэйны змест, жанрава-стылёвыя асаблівасці і мова “Хаджэння”. Праблема метаду і кампазіцыі. Сацыяльная праблематыка характар апісання хрысціянскіх святыняў. Функцыя пейзажу ў творы.

Жыццёвы і творчы шлях Рыгора Цамблака. Сутнасць вучэння ісіхазму, яго ўплыў на фарміраванне светапогляду пісьменніка. Царкоўна-палітычная і літаратурная дзейнасць пісьменніка. Жанрава-стылёвыя адметнасці творчасці Р. Цамблака. Асаблівасці экспрэсіўна-эмацыянальнага стылю. Прамоўніцкае майстэрства Р. Цамблака. Талент пісьменніка на перакрыжаванні дзвюх літаратурных традыцый – паўднёваславянскай і ўсходнеславянскай. Агіяграфічныя элементы ў “Слове пахвальным Я. Тырнаўскаму”, вобраз тырнаўскага патрыярха Яўфімія. Перадрэнесанскія тэндэнцыі ў творчасці пісьменніка.
1.1 МАСТАЦКІ ФЕНОМЕН “СЛОВА ПРА ПАХОД ІГАРАВЫ”

Гісторыя адкрыцця і апублікавання “Слова пра паход Ігаравы”. Першыя даследчыкі “Слова”.

Праблема аўтарства твора. Гіпотэзы М.К.Гудзія, Дз.С. Ліхачова, Б.А. Рыбакова, У. Сыракомлі, В.А. Чамярыцкага, Г.Я. Штыхава і інш.

Мастацка спецыфіка “Слова”. Ідэйны змест твора, сюжэт і кампазіцыя. Высокая мастацкая дасканаласць, багацце і самобытнасць вобразаў, глыбіня думкі і тонкі лірызм “Слова пра паход Ігаравы”. Свецкі характар твора, сінтэз фальклорных і кніжных элементаў, сімволіка, міфалагічная вобразнасць. Тыпалагічныя сувязі з сярэдневекавым эпасам іншых народаў (“Песня пра Раланда”, “Песня пра майго Сіда”, “Песня пра нібялунгаў” і інш.). Праблема жанру помніка.

“Слова пра паход Ігаравы” ў перакладах беларускіх аўтараў. Мастацкае майстэрства Я. Купалы, М. Гарэцкага, В. Дарашкевіса, Р. Барадуліна, І. Чыгрынава і іншых перакладчыкаў.
1.2. ЛІТАРАТУРНАЯ СПАДЧЫНА КІРЫЛЫ ТУРАЎСКАГА

Жыццёпіс і літаратурная дзейнасць Кірылы Тураўскага. Тэматыка і жанравая разнастайнасць творчасці. Архітэктоніка і маральны пафас слоў-пропаведзей, паэтыка малітваў, мастацкая адметнасць прытчаў пісьменніка. Пытанні грамадска-палітычнага жыцця і маральна-этычныя праблемы “Прытчы пра душу і цела”. Прамоўніцкае майстэрства Кірылы Тураўскага (алегорыі, сімвалы, рытарычныя звароты, разгорнутыя параўнанні і інш.). Вобразна-паэтычная сістэма, лірызм і эмацыянальнасць “Слова на вялікдзень”, “Слова на вербніцу”, “Слова на ўшэсце” і інш. Крытыка арыянства ў творчасці прапаведніка. Значэнне літаратурнай дзейнасці Кірылы Тураўскага. Факты біяграфіі і літаратурная спадчына Кліма Смаляціча. Тэорыя пазнання, Святое пісьмо і антычнасць у творы пісьменніка “Пасланне да Фамы прэсвітэра”. Мастацкая вобразнасць тэкста, прыёмы палемікі. Зараджэнне вальнадумства ў царкоўным пісьменстве.


РАЗДЗЕЛ 2. СТАРАБЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ЭПОХІ АДРАДЖЭННЯ

(16 СТ.)

Спецыфіка еўрапейскага Рэнесансу. Уздзеянне культуры, адукацыі Заходняй Еўропы адначасова з паслабленнем уплываў візантыйскіх і паўднёваславянскіх. Ідэі гуманізма – асноўны крытэрый дзейнасці чалавека. Народная мова і “лацінская” вучонасць у ВКЛ. Развіццё кнігадрукавання ў Заходняй Еўропе, іх асяродкі, роля гарадоў у развіцці і распаўсюджванні свецкай кніжнасці і культуры. Мецэнатства як феномен Адраджэння.

Паняцце аб раннім Рэнесансе на Беларусі. Распрацоўка ідэй гармоніі паміж саслоўямі, народамі, чалавекам і дзяржавай. Выдатныя прадстаўнікі дадзенага этапу ў рэнесансавай літаратуры на Беларусі.

Асаблівасці позняга беларускага Рэнесансу. Страта былых ідэалаў. Ідэалагічная, рэлігійная, літаратурна-публіцыстычная барацьба розных рэлігійных, этнічных, літаратурных груповак і плыняў.


2.1. ДЗЕЙНАСЦЬ ФРАНЦІШКА СКАРЫНЫ Ў КАНТЭКСЦЕ БЕЛАРУСКАГА АДРАДЖЭННЯ

Агульная характарыстыка літаратуры перыяду Рэнесансу. Спецыфіка заходнееўрапейскага Рэнесансу. Паняцце ранняга, высокага і позняга Адраджэння. Гуманізм як асноўны крытэрый дзейнасці чалавека. Народная мова і “лацінская” вучонасць у ВКЛ. Развіццё кнігадрукавання ў Заходняй Еўропе, іх асяродкі, роля гарадоў у развіцці і распаўсюджванні свецкай кніжнасці і культуры. Мецэнатства як феномен Адраджэння. Паняцце аб раннім Рэнесансе на Беларусі. Уздзеянне культуры, адукацыі Заходняй Еўропы адначасова з паслабленнем уплываў візантыйскіх і паўднёваславянскіх. Распрацоўка ідэй гармоніі паміж саслоўямі, народамі, чалавекам і дзяржавай. Выдатныя прадстаўнікі дадзенага этапу ў рэнесансавай літаратуры на Беларусі. Асаблівасці позняга беларускага Рэнесансу. Страта былых ідэалаў. Ідэалагічная, рэлігійная, літаратурна-публіцыстычная барацьба розных рэлігійных, этнічных, літаратурных груповак і плыняў.

Жыццёпіс Ф. Скарыны. Навуковыя гіпотэзы наконт даты нараджэння Ф. Скарыны. Усходнеславянскі першадрукар у дакументах і матэрыялах свайго часу. Пражскі перыяд дзейнасці Ф. Скарыны. Чэшскае кнігадрукаванне пачатку ХVІ ст. Выданні богаслужбовых кніг на славянскіх мовах Ш. Фіёля, А. Мануцыя, П. Конача, П. Севярына і інш. Мецэнаты Ф. Скарыны. Рацыяналістычны і прагматычны падыходы да парадку выдання асобных кніг Бібліі. Віленскі перыяд кнігадрукарскай дзейнасці Ф. Скарыны. Асаблівасці архітэктонікі “Малой падарожнай кніжкі”, “Апостала”.

Спецыфіка арыгінальных тэкстаў Ф. Скарыны. Прадмовы і пасляслоўі першадрукара як крыніцы даследавання філасофскіх арыенціраў асветніка. Дамінаванне ў сістэме поглядаў асветніка духоўна-практычных, каштоўнасных форм асваення рэчаіснасці. Антрапацэнтрызм. Пашырэнне межаў духоўна-маральнай свабоды чалавека. Канцэпцыя “натуральнай маралі” і “натуральнага права”. Ідэя сінтэзу духоўных каштоўнасцей розных эпох. Сінкрэтызм светапогляду Ф. Скарыны. Арыентацыя на “паспалітага” чытача. Запавет і асноўныя прынцыпы нацыянальна-духоўнага быцця ў прадмовах і пасляслоўях да Бібліі. Сінтэз традыцый сярэднявечнага рэлігійнага асветніцтва і дыдактызму і свецкай рацыялістычнай рэнесансавай культуры Захаду як аснова мастацкага стылю гуманіста. Паэтычная спадчына Ф. Скарыны.

Вобраз Скарыны ў беларускім мастацтве 20 стагоддзя. Вершы М. Багдановіча, З. Бядулі, У. Караткевіча, М. Танка, Л. Геніюш, Д. Бічэль-Загнетавай, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна і інш. П'есы В. Ластоўскага, М. Грамыкі, Я. Дылы, А. Петрашкевіча. Драматычныя паэмы М. Арочкі, М. Клімковіча. Раманы і аповесці А. Лойкі, М. Садковіча, С. Хурсіка. Вобраз Скарыны ў творах выяўленчага мастацтва.
2.1. БЕЛАРУСКАЯ ЛАЦІНАМОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА 16 СТ.

Літаратурная дзейнасць Міколы Гусоўскага. Рымскі перыяд творчасці паэта-новалацініста. Жанрава-стылістычныя адметнасці твораў “Суцяшэнне”, “На ахвярапрынашэнне чорнага быка”, “Песня пра боскага Себасцяна”, “Малітва да Святой Ганны”, “Песня пра зубра”. Кракаўскі перыяд творчасці. Спецыфіка твораў “Новая і знакамітая перамога над туркамі ў ліпені месяцы”, “Жыццё і дзеянні святога Гіяцынта”. Творчая гісторыя “Песні пра зубра”, паэтычнае і празаічнае прысвячэнне паэта, аблюстраванне гуманістычных поглядаў М. Гусоўскага ў прысвячэнні каралеве Боне, разуменне паэтам ролі навукі, культуры ў грамадстве. Жанравыя асаблівасці “Песні пра зубра”, кампазіцыя і паэтыка помніка. Уплыў антычнай міфалогіі на сістэму твора. “Песня пра зубра” у перакладах на беларускую, рускую, літоўскую мовы.

Ваенная тэматыка ў творчасці Яна Вісліцкага. Творчасць Яна Вісліцкага. “Пруская вайна” аўтара – паэтычны помнік мінуламу Айчыны. Прадмова, прысвячэнне, ода, аргументы да паэмы, іх роля ў архітэктоніцы твора. Асаблівасці кампазіцыі, метрыкі “Прускай вайны”, гістарычныя рэтраспекцыі ў паказе дынастыі Ягелонаў. Адлюстраванне гісторыі шматлікіх народаў, што насяляюць ВКЛ і Польскую карону, іх звычаяў і нораваў, культуры і побыту. Сувязь “Прускай вайны” з беларуска-літоўскім летапісаннем ў перадачы падзей, звязаных з Грунвальдскай бітвай. Антычная сістэма вобразаў, вобразаў-сімвалаў у сюжэтнай пабудове помніка. Пераклады паэмы з лацінскай мовы на мовы беларускую, польскую і рускую.

Мастацкія адметнасці “Радзівіліяды” Я. Радвана. Міфалагічныя і антычныя вобразы ў паэме. Тэма Радзімы ў творы. Гісторыя ВКЛ на старонках паэмы.

Спецыфіка лацінамоўнай паэзіі іншых прадстаўнікоў беларускага Адраджэння. Паэтычнае майтэрства Пятра Раізія, Яна Мылія, Бенедыкта Гіяцынта, Сымона Буднага, Францішка Градоўскага, Яна Казаковіча, Гальяша Пельгрымоўскага.
2.2. БЕЛАРУСКАЯ ПОЛЬСКАМОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА 16 СТ.

Польскамоўныя творы як тыповая прыкмета полілінгвістычнай сітуацыі ў старабеларускай літаратуры 2-ой паловы 16 ст. Першы этап развіцця польскамоўнай паэзіі Беларусі. Дзейнасць берасцейскіх друкарняў Б. Ваявудкі, С. Мурмэліуса, Ц. Базыліка і нясвіжскай друкарні М. Кавячынскага і Д. Лэнчыцкага ў 50–60-я гг. 16 cт. Вершаваныя тэксты з пратэстанцкіх канцыяналаў. Спалучэнне рэлігійных і грамадска-палітычных матываў у лірыцы. Ідэйна-тэматычны змест верш Андрэя Волана “Да Палякаў і да Літвы”. Палітычная, рэлігійная і маральная праблематыка ананімнай паэмы “Пратэй, або Пярэварацень”. Пятро Стаенскі (Статорыус) як адзін з мяркуемых аўтараў твора. Цыпрыян Базылік як выдатны выдавец, перакладчык, кампазітар, паэт. Мастацкія асаблівасці паэмы польскамоўнага аўтара “Апісанне смерці і пахавання княгіні Альжбеты Радзівіл”. Спецыфіка рэалізацыі ars bene moriendi (навукі добрага памірання) у тэксце. Жанравыя адметнасці берасцейскіх і нясвіжскіх выданняў адзначанага вышэй перыяду.

Развіццё польскамоўнай паэзіі Беларусі ў 70–80-я гг. 16 ст. Друкарская дзейнасцю Д. Лэнчыцкага і Я. Карцана ў Лоску і Вільні. Уклад Мацея Стрыйкоўскага ў развіццё польскамоўнай паэзіі Беларусі 16 cт. Творчасць аўтара як цэнтр перасячэння гістарыяграфіі і версіфікацыі. Мастацкія вартасці твораў аўтара “Ганец Цноты да сапраўдных шляхціцаў”, “На герб В. Княства Літоўскага і князёў Слуцкіх Пагоня...”, “Люстра літоўскай хронікі... ”, “Пра пачатак, паходжанне, адвагу, рыцарскія і грамадзянскія справы слаўнага народу літоўскага, жамойцкага і рускага...”. Спецыфіка “Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі” (1582) М. Стрыйкоўскага. Адметнасці рэпрэнтацыі гістарычных падзей і вобразаў у творы. Мастацкія асаблівасці паэмы Станіслава Лаўрэнція “Лямант няшчаснага Рыгора Осціка”. Параўнальны аналіз “Ляманту…” з іншымі фунеральнымі творамі Рэнесансу і ранняга Барока (“Апісанне смерці і пахавання княгіні Альжбеты Радзівіл” і “Надпіс на магіле Паўла Сецыгнёўскага” Ц. Базыліка, “Лямант на смерць Лявона Карповіча”). Псіхалагічны партрэт героя, аўтарскія рэфлексіі і ацэнкі, літаратурныя сентэнцыі і афарызмы, рытарычныя пытанні і паўторы, экспрэсіўны стыль твора. Адметнасці “Дзесяцігадовай аповесці ваенных спраў князя Крыштафа Радзівіла” А. Рымшы. Спалучэнне панегірычнага ўслаўлення героя і антычных дэкарацый з рэалістычным паказам суровага жыцця жаўнераў. Аўтабіяграфізм твора.

Старабеларуская польскамоўная паэзія на мяжы 16 – 17 стст. Творчасць Гальяша Пельгрымоўскага. “Дыялог праўдзівы літоўскага шляхціца пра Іфлянцкую вайну караля Стэфана з князем Маскоўскім” (1594) як падрабязная хроніка Лівонскай вайны. Ідэйна-тэматычны змест “Размовы аднаго паляка з маскалём на Маскоўскім замку…”. “Патрыёт Айчыны да сенату і дзяржавы літоўскай...” як палітычна-публіцыстычная кампазіцыя з 23 вершаў. Дыярыушная аснова “Пасольства да вялікага князя маскоўскага”. Літаратурная спадчына Яна Пратасовіча. Сямейныя радасці і няшчасці, маральна-этычныя пытанні і праблемы пазнання Сусвету ў творчасці аўтара. Жанрава-стылёвыя адметнасці паэтычных кніг “Паранімфус” (1595), “Эпіцэдзіум” (1597), “Вобраз старога чалавека” (1597), “Узор сумленнай белагаловай” (1597), “Ахвярадаўца” (1597). Палескі паэт як аўтар першай у Рэчы Паспалітай энцыклапедыі “Inventores rerum, альбо Кароткае апісанне, хто што вынайшаў і даў людзям для ўжытку”. Энцыклапедычны змест паэмы Я. Пратасовіча “Румяны для аздобы дзявочага твару”.


2.3. БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІЯ ХРОНІКІ

Беларуска-літоўскі летапіс 1430 – 1446 гг. як помнік гісторыі і культуры беларускага народа. Адлюстраванне ў хроніцы цэнтралізатарскай палітыкі вялікіх князёў Альгерда і Вітаўта. “Пахвала вялікаму князю Вітаўту” – арыгінальны твор старабеларускай літаратуры, яго жанравыя асаблівасці.

Гісторыка-літаратурнае значэнне “Хронікі Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”. Новая патрыятычная і дзяржаўная канцэпцыя ў творы. Легендарныя паданні пра патрыцыя Палямона, заснаванне першых літоўскіх гарадоў і замкаў. Псеўдагістарызм у перадачы асноўных падзей. Белетрызацыя падзей у помніку. Паказ інтымных бакоў жыцця вышэйшых асоб дзяржавы.

“Хроніка Быхаўца” як выдатны помнік гістарычнай белетрыстыкі. Асаблівасці легендарнай частцы летапісу. Спецыфіка паэтыкі хронікі. Ваенна-патрыятычная тэматыка. Ідэі літоўска-русінскай еднасці ў дзяржаве. Адлюстраванне еўрапейскіх падзей у творы.


2.4. РЭФАРМАЦЫЙНАЯ ПУБЛІЦЫСТЫКА

Гуманізм і рэфармацыя як асобныя тыпы еўрапейскай культуры. Рэфармацыя на Беларусі, яе асноўныя плыні (лютэранства, кальвінізм, арыянства, сацыніянства). Роля беларускай, польскай, лацінскай моў у засваенні ідэй Рэфармацыі.

Маштабнасць постаці Сымона Буднага. Філалагічныя, гістарычныя, філасофскія, тэалагічныя погляды рэфарматара. Нясвіжска-клецкі перыяд творчасці рэфарматара, яго выданні на старабеларускай мове “Катэхізіса” і трактата “Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам”. Перакладчыцкая дзейнасць С. Буднага, арыгінальныя трактаты, прысвечаныя праблемам тэалогіі і будаўніцтва дзяржавы. Традыцыі Ф. Скарыны ў творчасці С. Буднага.

Дзейнасць Васіля Цяпінскага. Асноўныя крыніцы біяграфічных звестак пра В. Цяпінскага. Пераклад і выданне часткі Тэтраевангелля на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах. Асаблівасці прамовы да Евангелля, тэалагічныя, гісторыка-філасофскія філалагічныя погляды асветніка. Арыентацыя на культурны вопыт еўрапейскіх народаў у распаўсюджванні кнігадрукавання на народных мовах. Палеаграфічныя асаблівасці прадмовы В. Цяпінскага.


РАЗДЗЕЛ 3 СТАРАБЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА 17 – 18 СТСТ.


Достарыңызбен бөлісу:
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   23




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет