Наша фотавітрына, гл с. 2 2 7 6 5



Дата04.07.2016
өлшемі110.48 Kb.
#177431



Наша фотавітрына, гл. с.2

2

7

6

5

4

АТАВА

Выданне гуртка літаратурнага краязнаўства “Атава” і кафедры беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 10 г. Гомеля

3

1

О Беларусь! Няхай усклікну

І я за волатамі ўслед.

Як пілігрым нясе малітву,

К табе нясу свой запавет



3

3



Фотаздымкі на вокладцы

1 – Здымак з нашага архіву. Прыгадаем лета. Год 5 назад на левым беразе Сажа моладзь зрабіла з пяску адмысловага цмока. На здымку бачна галава гэтай пацешнай і незлаблівай пачвары. Мабыць, такія поўзалі ў дагістарычныя часы па гомельскіх ярах на тэрыторыі сённяшняга парку. 2 - 1 верасня 2010 у адным з класаў. 3 – Хвалюючы момант: да пачатку навучальнага года 2хвіліны. 4 – Адкрыццё алімпіяды ў гімназіі. 5 – На алімпіядзе па беларускай мове, 6–У самавара Злата (філіял Веткаўскага музея), 7 – Гурткоўцы-пачаткоўцы на экскурсіі.

Совал 90вісток



Усе мы, шаноўны чытач, ведаем, што азначае гэта слова.

Але ці ведаеце вы, што так называўся старажытны раён Гомеля.Якраз той, дзе знаходзіцца наша гімназія. Гэты вельмі ціхі і ўтульны раён, нягледзячы на гучную назву. Гімназія наша цэнтральным фасадам выходзіць на вуліцу Карла Маркса. Раней, дарэвалюцыі вуліца мела назву Жандармская. Значная частка чынавенства, што жыло тут, працавала ў паліцэйскіх і ваенных ведамствах. Атрыбут тагачаснай паліцыі, жандараў – свісток…

Якія ж вуліцы ўваходзілі ў гэты раён. Што тут цікавага раней было? На гэтыя пытанні шукалі адказу настаўніца гімназіі Жаўняк Наталля Валер’еўна і яе вучаніцы: Курносенка Марыя і Дзяжурка Ганна. Прапануем вашай увазе іх цікавы праект.

скругленный прямоугольник 91 Назвы – гэта перш за ўсё частка нашай духоўнай спадчыны, пэўны сімвал, у якім пераплецены гістарычны вопыт і светапогляд народа, гэта таямнічая назва, якая апавядае нам аб былых падзеях, гэта такі ж помнік айчыннай гісторыі, як і старажытныя дзядзінцы і курганы, палацы, гранітныя манументы і абеліскі.

Назва вёскі, пасёлка, горада, вуліцы не павінна доўга заставацца таямніцай. Я паспрабавала звярнуць увагу на назвы блізкіх мне мясцін. ”Назвы – гэта народнае афармленне краіны. Яны апавядяюць пра характар народа, яго гісторыю, яго схільнасці, асаблівасці побыту,” - пісаў пра назвы вядомы рускі пісьменнік Канстанцін Паустоўскі.




Сядзібы Свістка. На вуліцы Арцёма зназодзілася сярэдняя зменная агульнаадукацыйная школа №8. У ёй без адрыву ад вытворчасці атрымлівалі сярэднюю адукацыю сотні юнакоў і дзяўчат. Сёння гэта клуб маракоў і рачнікоў.
Мне пашчасціла нарадзіцца і жыць у самым прыгожым, на мой погляд, кутку роднага горада.Тут маці мяне вадзіла ў дзіцячы сад, тут я вучуся. На які б час я не ад’язджала, але сніцца мне будзе менавіта гэты куток, былы Свісток, мая родная вуліца Пушкіна, Садовая, Арцёма. Гэтыя вуліцы мне блізкія яшчэ і таму, што з імі звязана гісторыя маёй гімназіі.

Свісток – ускраіна ва ўсходняй частцы Гомеля, на правым беразе ракі Сож. Узнік у выніку роста горада на поўнач ад парка і Базарнай плошчы. Сваю назву Свісток атрымаў у сувязі з насельнікамі гэтага раёна, гомельскімі чыноўнікамі і афіцэрамі. Згодна з апісаннямі пачатку 20 стагоддзя, Свісток быў добра распланаваны і забудаваны. Па сваёй прыродзе і прыгажосці гэты раён старога Гомеля не ўступаў княжацкаму парку.Да 1911 года частка абрывістага берага Сажа ў раёне Свістка была добра ўладкавана: разбілі сквер, пабудавалі летні тэатр, клуб, буфет. Сёння гэта месца бліжэй да вуліцы Арцёма. Выключная панарама на засожскія прасторы прыцягвала жыхароў у гэтую частку горада. Невыпадкова берагавая круча ў раёне Свістка была месцам летніх гулянняў.

Дзвюма цэнтральнымі вуліцамі Свістка з’яўляліся Ліпавая і Крушэўская. Ад перасячэння з Крушэўскай і да самай ракі цягнуўся вялікі сад, абнесены драўлянай агароджай. Магчыма, ад гэтага саду і пайшла назва вуліцы, якая ішла паралельна Ліпавай, гэта вуліца Садовая. Гэта, дарэчы, трэцяя асноўная вуліца былога Свістка. У наш час былая ўскраіна ўваходзіць у Цэнтральны раён Гомеля. Яна з’яўляецца адным з самых зялёных і маляўнічых куткоў Гомеля.



Прысады на высокім рачным беразе ўздоўж вуліцы Набярэжнай – адно з месц адпачынку гамяльчан. Забудова былога Свістка неаднародная. Пераважаюць 5- павярховыя будынкі 1950 – 1970 гадоў. Асобныя кварталы забудаваны сучаснымі 9-павярховымі дамамі. У паўночнай частцы захаваліся індывідуальныя забудовы сядзібнага тыпу.

Імя Пушкіна




Некалі на гэтай вуліцы знаходзіўся машынабудаўнічы тэхнікум, а сёння тут адзін з карпусоў музычнага каледжа імя Сакалоўскага і шматлікія фірмы.
Гэта ціхая і зялёная вуліца ў цэнтры нашага горада. Працягласць яе ўсяго 460 метраў. Да рэвалюцыі тут знаходзіліся дамы багатых гараджан. У час Вялікай Айчыннай вайны амаль цалкам зруйнавана. Але два старажытныя будынкі з’яўляюцца сведкамі гісторыі: будынак сярэдняй школы №15 (былое духоўнае вучылішча), а сёння корпус медыцынскага універсітэта, узведзены ў 1815 годзе, і будынак былога СМУ радыёфікацыі, сёння Паляўнічы домік, узведзены ў 1813 годе.

Старажылы Гомеля памятаюць яе пад назвай Ліпавая. Яна была забудавана невялікімі дамамі.




Сёння ў гэтымбудынку – музей ваеннай славы,па ўспамінах старажылаў, быў яшчэ 5-10 гадоў назад тут дзіцячы сад рачнікоў №17
У 1937 годзе, калі адзначалася стагоддзе з дня трагічнай гібелі А.С. Пушкіна, Ліпавая вуліца была перайменавана ў вуліцу Пушкіна. Гамяльчане нават стык вуліц Білецкага і Пушкіна пачалі называць Пушкінскай плошчай.

За пасляваенныя гады яна фактычна нанава адбудавалася. Паабапал яе выраслі новыя шматпавярховя дамы. Вуліца Пушкіна нагадвае алею: абапал яе выраслі ліпы і каштаны, якія пасаджаны пасля вайны. На цэлы квартал цягнецца цяністы Піянерскі парк.




Некалі гамяльчане любаваліся манументальным будынкам Палаца культуры ўпраўлення бытавога абслугоўвання. Як жартуюць мясцовыя жыхары, у гэтым палацы пазнаёмілася на танцах не адно пакаленне гамяльчан.Сёння гэты палац займае Гомельскі дзіцячылялечны тэатр.


Адказы на пытанні віктарыны праекта “Масты майго маленства” (Атава №2)

  1. Звілісты пешаходны мост “Кішка” вядзе праз чыгунку ад вул Савецкай да Сельмаша.

  2. Гэта мост праз Сож вядзе ад в. Хальч на левы бераг да райцэнтра Ветка.

  3. Мост “Навабеліцкі” па вул. Фрунзэ і чыгуначны праз Сож, трэці маленькі праз затоку Грабнога канала; пуцеправоды праз чыгунку: стары Кузнечны мост і новы да вул. Барыкіна ў р-не ЗВП; у Навабеліцу новы і стары каля мясакамбіната, у р-не канца вул Міжнароднай – пешаходны пуцеправод.

  4. Па новым мосце з Навабеліцы, па старым у Навабеліцы.

  5. Гэта т. зв. лёдарэзы – драўляныя канструкцыі не пускалі масу лёду ў павадак на сваі.

  6. На дарэвалюцыйным здымку фатограф занатаваў адразу тры мосты: 2 чыгуначныя і 1 пешаходна-гужавы праз Сож.


Новае нараджэнне Паляўнічага доміка

Некалі гэты домік называлі зімовай рэзідэнцыяй Крушэўскіх, быў і домам Лісоўскіх. А яшчэ раней гэта быў магазін ткацкіх вырабаў, пераноска і перабудова якога, згодна з дакументамі 1818 года, даручалася архітэктару Дзьячкову.

Чатыры пары года дарылі доміку сваё чараўніцтва, і ён з’яўляўся ці то ў пяшчотнай дымцы нараджэння лістоты, ці ўвесь аплецены зялёнымі карункамі лістоты, ён пераўвасабляўся ў абрамленні цёплых развітальных фарб восені і ў графічнай-зімовай раме пераплеценых галінак дрэў.

У далёкія 90 гады многія гамяльчане хваляваліся за лёс Паляўнічага доміка, бо ён літаральна на вачах пачаў разбурацца. А справа ў тым, што сакрэт доміка менавіта ў тым, што ён толькі здаваўся мураваным, а на справе быў драўляным, абкладзеным цэглай. Гэты сакрэт і загубіў помнік нябачна для нашага вока: ён літаральна спарахнеў знутры. І ўсё ж можна сцвярджаць, што пашчасціла Паляўнічаму доміку. Яго архітэктура, гісторыя будаўніцтва доўгі час былі прадметам вывучэння Беларускага праектна-рэстаўрацыйнага інстытута. Быў зроблены праект рэстаўрацыі, а лепей сказаць – новага, трэцяга нараджэння доміка. Вядома, былы драўляны зруб ткацкай крамы, з якога ўзводзілі будынак пры М.П.Румянцаве ў 1813 годзе, адышоў у нябыт. Але ўсё, што можна было захаваць, рэстаўратары імкнуліся далікатна вызначыць і выратаваць.
скругленный прямоугольник 142

Наш фотарэпартаж з Веткаўскага краязнаўчага музея




1


2


  1. У музейнай цішы. Экскурсію для

гурткоўцаў 5-х класаў праводзіць супрацоўніца філіяла ў Гомелі…

  1. Каля самага прыгожага экспаната (самавар-візантыская чаш) Паша і Уладзік.

  2. Спасцігаем азы ткацтва на старажытных кроснах.

  3. У якім яшчэ музеі можна пакаштаваць смачнай духмянай гарбаты ў выставачнай зале!

  4. Слухаем цікавы аповед пра таямнічыя знакі на нашых беларускіх ручніках.

3

4




5


А гурткоўцам 11-ых класаў пашчасціла наведаць на канікулах Ветку. У зале старажытнай кнігі..

Ведаем пра Чарнобыльскую трагедыю. Каля помніка адселеным вёскам…




Фота на добры ўспамін каля адмысловай музейнай брамы, зробленай заснавальнікам музея Фёдарам Шкляравым.

Дзіяна вывучае ўзоры веткаўскага строю…

Таісія Леанідаўна каля стэнда старажытнай гравюры



На восеньскіх канікулах Ветку наведалі гурткоўцы, гімназісты 11 класаў: Віхрова Дар’я, Крэмень Вадзім, Маўчанава Дзіяна, Хорсун Алена, Тамко Марыя, Афанасенка Уладзімір, Дашкевіч Андрэй, Вісенберг Піліп, Крывілевіч Мікіта, таксама настаўніца гімназіі Таісія Леанідаўна



За аканіцамі - сівая мінуўшчына

Нам даспадобы чэрпаць веды гісторыі пажоўклых кніг…”

Ёсць у гімназіі такі гурток…



Гурток “Пешаходнага турызму” і яго бяззменны кіраўнік Юрый Валянцінавіч Лубачкін

Пачнём з далёкага ўжо 1986 года. Якраз тады Юрый Валянцінавіч прайшоў курсы і атрымаў пасведчанне інструктара дзіцячага турызму. Тады быў здзейснены КАТЭГАРЫЙНЫ паход., які скончыўся 28 красавіка 1986 года на мяжы трох рэспублік.. Якраз калі здарыўся выбух, аварыя на Чарнобыльскай АЭС, сядзеў з дзецьмі ля вогнішча… І кіраўнік разам з дзецьмі апынуўся ў Пензенскай вобласці. Гэта была па сутнасці эвакуацыя.

З верасня 1988 года працуе ў СШ №10 (сёння Гімназія № 10 г. Гомеля).

У верасні 1990 года быў арганізаваны ў школе гурток на базе Гомельскай гарадской станцыі юных турыстаў.

З таго часу праведзена шмат экскурсій і паходаў, безліч лясных сцежак стаптана…

Толькі ў 90-ыя гады гурткоўцы наведалі на Беларусі Нарач і Блакітныя азёры, Нёман і Браслаўскія азёры, Мінск і Мінскую вобласць; прайшлі ў шматдзённым паходзе маршрутам: “Нясвіж – Мір – Наваградак – Мікалаеўшчына (малая радзіма Якуба Коласа)”, традыцыйнымі сталі паходы па рацэ Іпуць (спаў на лодках). За межамі Беларусі: экскурсіі ў Марыупаль і Саратаў, на раку Волга, здзейснены двухтыднёвы паход на Паўночны Урал з пад’ёмам на Канжакоўскі камень, паход на Каўказ вакол Эльбруса, наведалі Жалезнаводск, Кіславодск, Пяцігорск, Есентукі. Пабывалі шмат разоў і ў Крыму: наведалі Алушту, Лівадзію, Ялту, Гурзуф, Алупку…



Можна толькі пазайздросціць энергіі, арганізатарскаму таленту,энцыклапедычным ведам па геаграфіі Юрыя Валянцінаваіча Лубачкіна. Геаграфія спасцігаецца вучнямі не толькі па падручніку! На практыцы! Дзейсна! Запамінальна!

Белая рысь в Гомельском парке!

Только без паники, это не родственница-альбинос киски, которая изображена у нас на гербе города. “Белая рысь” –это клуб интеллектуальных игр, базировавшийся в Дворце Пионеров (сейчас Дворец Паскевичей), а нынче расположенный в ЦТДиМ “Юность”. Отцом-основателем этого клуба является Леонид Валентинович Климович, обладатель “Хрустальной совы” во всех её смыслах (поясню позже). Помогает ему уже больше 20 лет мать-основательница этого клуба (его жена) Тамара Васильевна Климович и их дочь Ольга. Клуб является фундаментом Белорусской Лиги Интеллектуальных Команд (БЛИК). К слову, БЛИК стал лучшей лигой мира в 2009 году.

Структура клуба не шесть заумных дядь с усами и очками, которых вы себе представляете, когда слышите слова “Что? Где? По чем? Когда?”. Основной частью клуба являются дети (среди которых не встречаются фамили Друзь, Поташёв, Вассерман), которые выбрали более полезное времяпрепровождение после школы, нежели…хм…ладно,не будем про печальные проблемы современного общества. Но главное, что такое занятие не только полезно, но и интресно и весело.

А теперь для непосвящённых. Люди образуют команды, команды играют между собой, соревнуясь. Форма проведения-спортивное “Что? Где? Когда?”. Спортивное не потому, что вопросы про спорт, а потому, что все команды одновременно дают ответ на один и тот же вопрос (с помощью бланка для ответов) и обсуждают его минуту.Таких вопросов бывает от 10 до …надцати в туре, туров бывает неограниченное количество. Есть даже интеллектуальный марафон продолжительностью 24 часа без перерывов, на котором около 100 команд играет под 600 вопросов, но дети в такое не играют.

Интеллектуальные игры не ограничиваются только “Что? Где? Когда?”. В этот класс игр также входят “Своя игра”, “Брейнг ринг” “Эрудит-квартет”, а также мелкие турнирные игрушки как “Медиа-азбука”, “Альпийские качели” и т.п.



“Белая рысь” воспитала уже не одно поколение высококлассных команд таких, как “ХРЮ”, “Паветраны шар”, “Шлагбаум”. Скоро уйдёт в студенческую лигу и “Хрустальная сова”, в которой я состою. В запасе у нас ещё целый сезон, но мы уже вице-чемпионы Республики по “Что?Где?Когда?”, обладатели Молодёжного Кубка Мира по “Что?Где?Когда?”, вице-чемпионы Европы по брейн-рингу и чемпионы Европы по “Что?Где?Когда?” среди школьников.

Мануйло aka BeeeZzz Евгений, 2010 г.




Выданне творчага аб’яднання “Літаратурнага краязнаўства” Гімназіі №10 г Гомеля “АТАВА”

Матэрыял прымаецца надрукаваным, а лепш змешчаны на дыскеце, але не будзе адхiлены i рукапiсны матэрыял.

Допiсы могуць быць аздоблены схемамi, малюнкамi, фотаздымкамi. Рэдакцыя пакiдае за сабой права змяшчаць артыкулы

ў парадку абмеркавання. У друк можа быць дапушчаны матэрыял, нават калi рэдакцыя i не падзяляе думкi аўтара.



Номер готовили: Главный редактор: Нестерович Сергей Владимирович

Технический редактор: Мануйло Евгений

Статьи двух номеров готовили члены редколлегии: Мануйло Евгений, Вихрова Дарья, Гаврилкина Янина, Файзулин Александр, Кремень Владислав, Томко Мария, Кушикова Анастасия, Разгуляев Антон, Висенберг Филип.


Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет