Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі зацвярджаю



бет1/7
Дата14.06.2016
өлшемі1.09 Mb.
#134961
  1   2   3   4   5   6   7




Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь па гуманітарнай адукацыі
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Першы намеснік Міністра адукацыі

Рэспублікі Беларусь


А.І.Жук

_____________

(дата зацвярджэння)
Рэгістрацыйны № ТД-____________________/тып.
Гісторыя літаратуры краіны вывучаемай мовы

(Гісторыя чэшскай літаратуры)

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці
1-21 05 04 Славянская філалогія
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА

Начальнік Упраўлення вышэйшай і

сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Ю.І.Міксюк

____________________

(дата)


Старшыня вучэбна-метадычнага Першы прарэктар Дзяржаўнай

аб’яднання вышэйшых навучальных установы адукацыі

устаноў па гуманітарнай адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай

школы”
У.Л.Клюня І.В. Казакова

______________________ _______________________

(дата) (дата)

Эксперт-нормакантралёр
С.М.Арцем’ева

________________________

(дата)
Мінск 2008
Складальнік:

А.У.Вострыкава, дацэнт кафедры славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт



Рэцэнзенты:

Кафедра сусветнай літаратуры і культуралогіі Установы адукацыі “Полацкі дзяржаўны універсітэт”;

Г.К.Тычко, загадчык кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, доктар філалагічных навук, прафесар
РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ Ў ЯКАСЦІ ТЫПАВОЙ:

Кафедрай славянскіх літаратур філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 6 ад 13 сакавіка 2008 г.);
Навукова-метадычным саветам Беларускага дзяржаўнага універсітэта

(пратакол № 3 ад 27 сакавіка 2008 г.);


Навукова-метадычным саветам па філалагічных спецыяльнасцях

вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў

Рэспублікі Беларусь

па гуманітарнай адукацыі

(пратакол № 4 ад 31 сакавіка 2008 г.)

Адказны за выпуск: І.А.Чарота



Тыпавая праграма па гісторыі чэшскай літаратуры
І. Тлумачальная запіска
Дысцыпліна “Гісторыя чэшскай літаратуры” разлічана на студэнтаў славянскага аддзялення філалагічнага факультэта БДУ і адрасавана тым, хто вывучае чэшскую мову і літаратуру. Яна можа чытацца асобнымі часткамі ў якасці спецыяльнага курса і як частка асноўнага курса па гісторыі інанацыянальных літаратур адпаведнага перыяду, а таксама ўваходзіць у склад інтэгральнага курса па гісторыі славянскіх літаратур для студэнтаў спецыяльнасці “Славянская філалогія”. Адначасова прапанаваная дысцыпліна можа зацікавіць студэнтаў іншых спецыяльнасцяў, аспірантаў і выкладчыкаў ВНУ, больш шырокае кола чытачоў увогуле.

Мэта прапанаванай дысцыпліны – даць усебаковае ўяўленне пра асноўныя асаблівасці і з’явы літаратурнага працэсу ў чэшскай культуры з пачатку прыгожага пісьменства да сучаснасці ў кантэксце агульнага развіцця культуры, гісторыі, грамадскага жыцця чэхаў. Ставіцца задача паглыбіць літаратуразнаўчы досвед студэнтаў, іх практычныя ўменні і навыкі па шматаспектным аналізе літаратурных твораў. Спосаб падачы вучэбнага матэрыяла прадугледжвае характарыстыку літаратурных тэндэнцый і твораў у шырокім культурным, гістарычным і літаратурным кантэксце. Пазначаюцца вектары магчымага параўнальнага аналізу з беларускай, рускай, іншаславянскімі і еўрапейскімі літаратурамі.

У выніку вывучэння дысцыпліны “Гісторыя чэшскай літаратуры” студэнты павінны ведаць:



  • асноўныя перыяды развіцця чэшскай літаратуры,

  • нацыянальную спецыфіку чэшскай літаратуры,

  • галоўныя кірункі і літаратурныя плыні ў гісторыі чэшскай літаратуры,

  • лепшых прадстаўнікоў чэшскай літаратуры,

  • творчую адметнасць самых слынных чэшскіх аўтараў.

Студэнты павінны ўмець:

  • аналізаваць мастацкі твор;

  • знаходзіць блізкія альбо кантрастныя па змесце і форме літаратурныя з’явы;

  • распазнаваць адметнасці мастацкіх кірункаў і стыляў;

  • вызначаць мастацкі метад;

  • параўноўваць літаратурныя з’явы і мастацкія творы з улікам іх ідэйнай, эстэтычнай вартасці, разнастайнасці тэматыкі, жанравых форм, вобразна-выяўленчых сродкаў і стылёвых асаблівасцей.

Грунтоўны спіс асноўнай і дадатковай літаратуры дае магчымасць студэнтам самастойна вывучаць пэўныя тэмы, розныя інтэрпрэтацыі твораў у літаратурнай крытыцы, схіляе да сталай метадалагічнай рэфлексіі і творчага падыходу ў разглядзе таго ці іншага пытання.

Агульная колькасць гадзін, якая даецца на вывучэнне дысцыпліны “Гісторыя чэшскай літаратуры” згодна з тыпавым вучэбным планам, складае 703 гадзіны. Прыкладнае размеркаванне гадзін па відах заняткаў: лекцый – 212 гадзін, семінарскіх заняткаў – 118 гадзін. Агульная колькасць аудыторных гадзін: 330.



ІІ. Прыкладны тэматычны план



Нумар раздзела,

тэмы

Назва

раздзела, тэмы

Колькасць лекцый

(гадзіны)

Колькасць

семінарскіх

заняткаў

(гадзіны)

Агульная колькасць аўдыторных

гадзіны

1.


Прапедэўтыка (Уводзіны ў гісторыю чэшскай літаратуры)

20

14

34

2.


Гісторыя старажытнай чэшскай літаратуры (сярэдзіна IX ст.-пачатак 70-х гг.XV ст.)

20

14

34

3.
3.1.

3.2.

3.3.


Гісторыя чэшскай літаратуры XV-XVIII стагоддзяў.

Гусіцкая і антыгусіцкая літаратуры (з 70-х гг.XV ст.).

Гуманізм, рэнесанс, рэфармацыя (з 70-х гг.XV ст. да 20-х XVII ст.). Барока і контррэфармацыя (20-я гг. XVII-70-я гг. XVIII ст.)


28
8

8

12



18
6

6

6


46
14

14

18


4.

4.1.


4.2.
4.3.

Гісторыя чэшскай літаратуры эпохі нацыянальнага адраджэння (80-я гг. XVIII-сярэдзіна XIX ст.)

Літаратура нацыянальнага адрадджэння ў Чэхіі

Развіццё рамантызму ў чэшскай літаратуры

Пачаткі рэалізму ў чэшскай літаратуры



46

16

16


14

18

6

6


6

64

22

22


20

5.
5.1.


5.2.


Гісторыя чэшскай літаратуры другой паловы ХІХ стагоддзя

Агульныя тэндэнцыі развіцця чэшскай літаратуры ІІ паловы ХІХ стагоддзя

Слынныя постаці ў чэшскай літаратуры ІІ паловы ХІХ стагоддзя

32
12


20

18
4

14

50
16

34

6.
6.1.

6.2.


Гісторыя чэшскай літаратуры памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў

Агульныя тэндэнцыі развіцця чэшскай літаратуры памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў

Слынныя постаці ў чэшскай літаратуры памежжа ХІХ-ХХ стагоддзяў

36
18


18

18
10

8

54
28

26


7.
7.1.

7.2.


Гісторыя чэшскай літаратуры ХХ стагоддзя. Гісторыя чэшскай літаратуры І паловы ХХ стагоддзя.

Гісторыя чэшскай літаратуры ІІ паловы ХХ стагоддзя



30
14

16


18
8

10


48
22

26



ІІІ. Змест

1. Прапедэўтыка (Уводзіны ў гісторыю чэшскай літаратуры)
Чэшская літаратура ў сусветным, еўрапейскім і славянскім кантэксце.

Перыядызацыя гісторыі чэшскай літаратуры. Літаратура і гістарычны лёс чэшскага народа. Літаратурны працэс ва ўмовах працяглай барацьбы за нацыянальную і культурную незалежнасць Чэхіі.

Багацце старадаўняй чэшскай літаратуры. Пераход ад стараславянскай літаратуры да лацінскай, гусіцкай. Перарывістасць літаратурнай традыцыі ў чэшскай старажытнасці.

Вяршыні чэшскай культуры і літаратуры IX-XVIII стагоддзяў (эпоха старажытнасці):

Магутны духоўны патэнцыял старадаўняй чэшскай літаратуры. Час Карла ІV у гісторыі чэшскай культуры. Постаць Карла ІV, яго значэнне ў гісторыі і культуры Чэхіі ХІV стагоддзя. Заснаванне Пражскага Універсітэта. Духоўнае жыццё Чэхіі ХІV стагоддзя. Уплыў ідэй ранняга гуманізма Італіі.

Культ святога Вацлава ў Чэхіі. Адлюстраванне культа ў літаратуры (шматлікія жыціі), жывапісу, архітэктуры.

Гістарычныя хронікі ХІV стагоддзя. Ідэі месіянства ў чэшскім грамадстве.

Рэлігійная і сатырычная літаратура Чэхіі ХІV стагоддзя. Літаратурная дзейнасць Томаша Шцітнага (каля 1333- паміж 1401 і 1409 гг.).

Гісторыя чэшскай Рэфармацыі. Жыццё і дзейнасць Яна Гуса (каля 1371-1415). Літаратурная спадчына Яна Гуса. Значэнне асобы Гуса для чэшскай культуры. Гусіцкі рух у Чэхіі ХV стагоддзя. Асноўныя плыні, ідэі. „Божыя ваяры“ і іх культура. Асноўныя жанры гусіцкай літаратуры. Агітацыйная і палемічная гусіцкая літаратура. „Спрэчка Прагі з Кутнай Горай“, „Вацлаў, Гавэл і Табар“.

Пісьменнік-філосаф Пётр Хельчыцкі (1390-1460). Абшчына чэшскіх братоў. Яе значэнне для чэшскай культуры.

Зорка чэшскага літаратурнага барока, настаўнік народаў Ян Амас Коменскі (1592-1670). Жыццё і дзейнасць. Коменскі як багаслоў і філосаф. Раман “Лабірынт свету і рай сэрца” (1623) Коменскага як раман-выхаванне. Вобраз галоўнага героя. Карціна свету ў рамане Коменскага “Лабірынт свету і рай сэрца”. Сацыяльная сатыра ў творы. Паэтыка рамана Коменскага “Лабірынт свету і рай сэрца”.

Адметнасці чэшскага рамантызму. Суадносіны фальклорнага і аўтарскага пачаткаў у першыя дзесяцігоддзі ХІХ стагоддзя. Вяршыня чэшскага рамантызму: творчасць Карэла Гінэка Махі (1810-1836). Ліра-эпічная паэма Махі “Май” (1836): традыцыі чэшскага і еўрапейскага рамантызму. Апавяданне Махі “Марынка” як прыклад увасаблення рамантычнай эстэтыкі.

Жанр раманета ў творчасці Якуба Арбеса (1840-1914).

Развіццё чэшскага рэалізму ў другой палове ХІХ стагоддзя. Першы чэшскі рэаліст Ян Нэруда (1834-1891). “Маластранскія аповесці” (1878) Нэруды. Праблематыка, паэтыка.

Алоіс Ірасэк (1851-1930) як зачынальнік гістарычнага жанра ў чэшскай літаратуры. Наватарства Ірасэка. Народная традыцыя і народная мудрасць у “Старадаўніх чэшскіх паданнях” (1894) Ірасэка. Сацыяльныя ідэі. Мастацкая сваеасаблівасць “Старадаўніх чэшскіх паданняў” Ірасэка.

Шматпланавасць і разнастайнасць мастацкіх канцэпцый і творчых метадаў на памежжы ХІХ-ХХ стагоддзяў.

Літаратура міжваеннага перыяду (1918-1939). Наватарскія тэндэнцыі. Станаўленне новай эпікі. Міжнароднае значэнне чэшскай літаратуры акрэсленага перыяду.

Гістарычны жанр у ХХ стагоддзі. Жыццёвы і творчы шлях Уладзіслава Ванчуры (1891-1942). Жанравая адметнасць “Маркеты Лазаравай” (1931) У.Ванчуры. “Карціны з гісторыі народа чэшскага” (1939-1948) У.Ванчуры. Чэшская гісторыя ў творчасці Ванчуры і Ірасэка: агульнае і адметнае.

Яраслаў Гашак (1883-1923): жыццё, якое стала творчым працэсам. “Прыгоды бравага ваякі Швейка” (1923) – вясёлы раман пра першую сусветную вайну. Жанравая спецыфіка твора.

Карэл Чапек (1890-1938) – майстра малых форм. Парадыйныя структуры рамана “Вайны с саламандрамі” (1936) К.Чапека. Шматпланавасць літаратурных форм і жанравых мадыфікацый ў творчасці Чапека.

Шляхі развіцця чэшскай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя. Змены ў культурным жыцця пасля 1948 г. “Адліга” 50-60-х гг. Перыяд так званай “нармалізацыі” (70-80-я гг.). Афіцыйная і дысідэнцкая літаратура, самвыдат.

“Аксамітавая” рэвалюцыя 1989 г. і пераасэнсаванне мастацкіх і грамадзянскіх крытэрыеў у літартуры.

Мэтры чэшскай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя:

Паэтычны свет Яраслава Сэйферта (1901-1986).

Драматургія Вацлава Гавэла (н. 1936).

Мастацкі свет Мілана Кундэры (н. 1929).

Жыццёвы і творчы шлях Багуміла Грабала (1914-1997). Паэтыка рамана Грабала “Я абслугоўваў англійскага караля”.

Чэшская літаратура памежжа ХХ-ХХІ стагоддзяў: тэндэнцыі, пошукі, наватарства, імёны.

Пераклады чэшскай літаратуры на рускую і беларускую мовы.
2. Гісторыя старажытнай чэшскай літаратуры

(сярэдзіна IX ст.-пачатак 70-х гг.XV ст.)



Достарыңызбен бөлісу:
  1   2   3   4   5   6   7




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет