Новае ў правапісе



Дата06.07.2016
өлшемі25.61 Kb.
#181330
НОВАЕ Ў ПРАВАПІСЕ
1. АКАННЕ Ў ЗАПАЗЫЧАННЯХ:
Адажыа, Антарыа, Антоніа, арпеджыа, Більбаа, Ватэрлоа, Галілеа, дызажыа, імпрэсарыа, капрычыа, Кастэліа, Кліа, Медэа, партфоліа, Токіа, трыа. У МУЖЧЫНСКІХ ІМЁНАХ НА КАНЦЫ ПІШАМ ІА, А ЖАНОЧЫХ ІЯ: прыгожы Антоніа, Сільвіа, Эміліа, прыгожая Антонія, Сільвія, Эмілія.
2. У запазычаннях пасля губных і З, С, Н пішам Э: бурымэ, вальдшнэп, Гейнэ, інтэрнэт, кабернэ ,канапэ, капэла, купэйны, макрамэ, маянэз, мулінэ, пенснэ, панэль, рэзюмэ, рэнамэ, сурвэтка, сэрвіс, тунэль, турнэпс, фрыкасэ, шымпанзэ, экзэгеза, экзэкуцыя, экзэма, экзэмпляр, эсэнцыя, эсэ. АЛЕ! Бізнес, газета, камера, медаль, менеджмент, нервы, парламент, перспектыва, шынель.
3. Э ПІШАМ НА КАНЦЫ НЕСКЛАНЯЛЬНЫХ НАЗОЎНІКАЎ, А ТАКСАМА ЎЛАСНЫХ ПАСЛЯ ЗЫЧНЫХ, АКРАМЯ Л, К: галіфэ, дэкальтэ, кафэ, кашнэ, плісэ, Душанбэ, Брыгвадзэ, Морзэ, Мерымэ, Струвэ, Сан-Тамэ, Хасэ.
4. ФІНАЛІ -ЭЛЬ, -ЭР НЕ ПАД НАЦІСКАМ — АЛЬ, АР:адаптар, альма-матар, аўтсайдар, бартар, бараль, блокбастар, брыдаль, гангстар, грэйдар, лідар, магістар, скутар, форталь, шніцаль, шпаталь. АЛЕ! Бідэр, Блантэр, Дзюрэр, Ландэр, Одэр, Рыхтэр, Тэтчэр, Шнайдэр, Юпітэр.
5. Ёфе, Нью-Ёрк
6. Іашкар-Ала, Іаркшыр.(было Йашкар-Ала, Йоркшыр)
7. ЯКАННЕ Ў ЛІЧЭБНІКАХ: дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць, паўдзясятка, пяцідзясяты, сямідзясяты, шэсцьдзясят
8. ПЕРШАЯ ЧАСТКА СКЛАДАНЫХ СЛОЎ АЎДЫЯ-, ВІДЭА, -СТА НЕЗАЛЕЖНА АД НАЦІСКУ Ў ДРУГОЙ: аўдыяальбом, аўдыякасета, аўдыяпрадукцыя, відэаінжынер, відэакасета, стагадовы, стаградусны, стаметровы, стапудовы, статысячны, статонны.
9. Гарнарудны, гарналыжны
10. Арцішок (было артышок)
11. Ў У ПАЧАТКУ І СЯРЭДЗІНЕ ЗАПАЗЫЧАНЫХ СЛОЎ, АКРАМЯ НАЦІСКНОГА, АДКРЫТАГА КАНЦАВОГА І СПАЛУЧЭННЯЎ УМ, УС: даўн, клоўн, раўнд, раўт, фаўна, саўна, скаўт, для ўніята, ва ўніверсітэце, для ўзбекаў, на ўтыль, ва ўнісон, сапраўдная ўтопія. АЛЕ! Траур, ноу-хау, фрау, ток-шоу, шоу, Алатау, Дахау, Каратау, Ландау, страус, соус, кансіліум, калёквіум, радыус; алеут, трыумф, фіна-угры, ля урны, Брэсцкая унія.
12. Есавул, есавульскі
13. Ь НЕ ПІШАЦЦА ПЕРАД –СК- У ПРЫМЕТНІКАХ АД НАЗОЎНІКАЎ НА –НЬ: пльзенскі, тайванскі, чань-чунскі, цянь-шанскі.
14. ПАСЛЯ ПРЭФІКСОІДАЎ ДЭЗ-, СУБ- ПІШАМ Ы: дэзынфекцыя, субынтэндант, субынспектар.
15. ВЯЛІКАЯ ЛІТАРА :Бог Дух Святы, Вербная нядзеля, Вербніца, Вялікая субота, Дзіда Лёсу, Дзень Перамогі, Дзень Незлежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень Рэспублікі, Дзень жанчын, Свята працы, Дзень жанчын Дзень беларускай навукі, Дзень ведаў, Таццянін дзень, Божы суд (храм), Боская міласць (воля, ласка), Прасвятая Дзева Марыя, Царыца Нябесная, Зуб Буды, Каляды, Папа Рымскі, Першая(Другая) сусветная вайна, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Музей народнай славы, Палац мастацтваў, Дом культуры, Імператар Японіі, Магіла Невядомага Салдата, Сцяна Плачу,Чорны камень Каабы, Шапка Манамаха, Курган Бессмяротнасці, Курган Славы, Кніга Памяці, Слуцкае Евангелле, Біблія, Вялікае Княства Літоўскае, Вялікае Герцагства Люксембург, Княства Ліхтэнштэйн, Княства Манака, Вечны агонь, Вялікая Кітайская сцяна, Востраў Слёз, Помнік Перамогі, Папялушка, Пярун, Цмок, Тытан, Чырвоная шапачка. АЛЕ! пярун’гром’, бог яго ведае, цмок ‘змей’, тытан ‘волат’, іуда ‘здраднік’, божа збаў, візіт прэзідэнта, прыём у каралевы, святым духам, біблія беларускай мовы, анёл, гном, дамавік, лясун, русалка, троль,фея, хохлік.
16. СКАРОЧАНЫЯ ЧАСТКІ АБРЭВІЯТУР ПІШУЦЦА ТАК, ЯК У АДПАВЕДНЫХ ПОЎНЫХ ЧАСТКАХ: гарвыканкам, інтэрпал, лінкар, прафкам.
17. У ПРЫМЕТНІКАХ НЕ ВЫМАЎЛЯЕЦЦА І НЕ ПІШАЦЦА СТН:, аванпосны, баласны, кампосны, кантрасны, фарпосны.
18. Большасць запазычаных дзеясловаў пішацца без –ІР-, -ЫР-.
19. Пасля прыставак на галосную прыстаўныя І, А перад Л, М, Р не пішуцца: зардзецца, заржавець, заржаць, замшэлы, памчацца, вокамгненна.
20. АПОСТРАФ ПАСЛЯ ДВУХ-, ТРОХ-, ЧАТЫРОХ-, ШМАТ- ПЕРАД Е, Ё, І, Ю, Я

Достарыңызбен бөлісу:




©dereksiz.org 2024
әкімшілігінің қараңыз

    Басты бет