РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ЦЕНТР ТУРИЗМА И КРАЕВЕДЕНИЯ УЧАЩЕЙСЯ МОЛОДЕЖИ
ТУРИСТСКО-КРАЕВЕДЧЕСКИЙ ВЕСТНИК
Выпуск № 21
Сборник материалов по результатам конкурсов республиканской акции учащейся молодежи “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”
ОСНОВАН В 2003 ГОДУ
МИНСК
2009
УДК 379.85+908 ББК 74.200.585.4
Т87
Туристско-краеведческий вестник. Сборник знакомит с различ-ными аспектами деятельности Республиканского центра туризма и крае-ведения учащейся молодежи (РЦТКУМ), нормативными положениями, опытом и методикой работы с учащейся молодежью средствами туризма и краеведения.
Рекомендован для педагогов, руководителей кружков, работников туристско-краеведческого направления учреждений образования.
Республиканский центр туризма и краеведения учащейся молодежи 220131, Минск, ул. Лукьяновича, 18
ТЕЛЕФОН: (017) 262 72 16 ФАКС: (017) 262 54 21
АДРЕС В ИНТЕРНЕТЕ: www.rctkum.com
E-MAIL: belarusunitur@mail.ru
СОДЕРЖАНИЕ
I. Результаты конкурсов республиканской акции учащейся молодежи «Жыву у Беларусi i тым ганаруся» ……..или др.
-
Аб падвядзенні вынікаў
-
Радавод Марыі Плаксы
II. МЕТОДИЧЕСКИЕ РЕКОМЕНДАЦИИ В ПОМОЩЬ РУКОВОДИТЕЛЮ КРУЖКА, ТРЕНЕРУ, СПОРТСМЕНУ ПО ТУРИСТСКО-ПРИКЛАДНОМУ МНОГО-БОРЬЮ В ТЕХНИКЕ ГОРНО-ПЕШЕХОДНОГО ТУРИЗМА (Продолжение. На-чало в № 20 – 2009 г.)
Подготовлены: Коновальчиком В.Н. Рецензенты: Кондратьев В.П., Коженов Н.В., Виноградов В.В.
-
Методика подсчета результатов и определения победителей со-ревнований по туристско-прикладному многоборью в технике горно-пешеходного туризма.
Приложения:
-
Перечень документов, оформляемых на соревнованиях, и их на-значение.
-
Форма акта сдачи и приема дистанции соревнований.
-
Порядок присвоения разрядов и званий по туристско-прикладному многоборью (ТПМ) в технике горно-пешеходного туризма. (Нормативные требования на присвоение разрядов и званий на 2009 – 2012 г.г.)
-
Постановка и прохождение технических этапов соревнований:
-
Участок этапа соревнований по ТПМ в технике горно-пешеходного туризма «Переправа первого участника вброд через реку».
-
Этап соревнований по ТПМ в технике горно-пешеходного ту-ризма «Переправа через реку по перилам (вброд с использованием пе-рил)».
-
Этап соревнований по ТПМ в технике горно-пешеходного туриз-ма «Навесная переправа через реку с организацией транспортировки «пострадавшего» и груза».
-
Этап соревнований по ТПМ в технике горно-пешеходного туриз-ма «Переправа через реку по бревну с организацией транспортировки «пострадавшего».
-
Этап соревнований по ТПМ в технике горно-пешеходного туриз-ма «Переправа по бревну через сухой овраг (каньон) с организацией транспортировки «пострадавшего» и груза».
-
Этап соревнований по ТПМ в технике горно-пешеходного туриз-ма «Переправа через реку по параллельным веревкам с организацией транспортировки груза».
4
4
10
26
41
49
51
53
63
65
67
78
78
90
ІНФАРМАЦЫЯ
Аб падвядзенні вынікаў рэспубліканскага конкурсу радаводаў “Мой род, мая сям’я”
-
рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”
-
адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рам-ках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ”Жыву ў Беларусі і тым га-наруся“, у мэтах удасканалення грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі з 26 па 28 лістапада 2009 года ў г. Мінску падводзіліся вынікі рэспубліканскіх конкурсаў: радаводаў ”Мой род, мая сям’я“ і творчых работ ”Натхнёны водарам Радзімы“.
-
заключным туры рэспубліканскіх конкурсаў удзельнічаў па шэсць навучэнцаў — пераможцаў абласных і Мінскага гарадскога этапаў конкур-су радаводаў ”Мой род, мая сям’я“, а таксама па чатыры навучэнцы — пе-раможцы конкурсу творчых работ ”Натхнёны водарам Радзімы“.
Праграма мерапрыемства прадугледжвала прэзентацыі вынікаў аблас-ных і Мінскага гарадскога этапаў конкурсаў, правядзенне выніковага тура конкурсу радаводаў ”Мой род, мая сям’я“ з абаронай конкурсных работ, а таксама наведванне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, тэатра і аглядную экскурсію па г. Мінску.
-
конкурсе радаводаў ”Мой род, мая сям’я“ на рэспубліканскім этапе былі прадстаўлены 42 работы
Рэспубліканскі конкурс радаводаў “Мой род, мая сям’я” выявіў вялікую зацікаўленасць педагагічных работнікаў, навучэнцаў і іх бацькоў у стварэнні ўласных радаводаў, пашырэнні свайго гісторыка-радаводнага кругагляду, у даследаванні духоўнай спадчыны продкаў, сямейных культурных трады-цый.
Прадстаўленыя навучэнцамі справаздачы складалі ўласныя радаво-ды з генеалагічным дасье на кожнага прадстаўніка роду, куды ўваходзілі
4
яго біяграфія, выпіскі з пісьмовых крыніц, тэксты ўспамінаў, фотаздымкі, дакументы. Удзельнікі конкурсу праводзілі антрапанімічныя даследаванні сям’і, роду (паходжанне імёнаў, прозвішчаў), складалі карты-схемы з адлю-страваннем геаграфіі рассялення прадстаўнікоў роду, збіралі гістарычны сямейны матэрыял з апісаннем жыццядзейнасці сваякоў, сямейных тра-дыцый і абрадаў, паданняў і легенд, а таксама важных для сям’і падзей, прадстаўлялі захаваныя сямейныя рэліквіі.
Заслухаўшы ўсіх удзельнікаў рэспубліканскага этапа конкур-су, разгледзеўшы справаздачныя матэрыялы і ўлічыўшы іх адпаведнасць асноўным мэтам і умовам конкурсу рэспубліканскае журы прыняло рашэнне:
1. Прызнаць пераможцамі і ўзнагародзіць дыпломамі I сту-пені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўнымі падарункамі:
-
Батуліна Іллю, вучня 7 класа ДУА “Сярэдняя агульнаадукацый-ная школа № 3” г. Кобрына Брэсцкай вобласці (кіраўнік Батуліна Марыя Васільеўна);
-
Гайдучонка Уладзіміра, вучня 10 класа ДУА “Сярэдняя агульнаадука-цыйная школа № 43 г. Мінска” (кіраўнік Зяневіч Алеся Мікалаеўна);
-
Брычыкава Данііла, вучня 6 класа УА “Наваполацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 2” Віцебскай вобласці (кіраўнік Седлавец Валянціна Васільеўна);
-
Федзюкова Яўгенія, вучня 11 класа УА “Полацкая дзяржаўная гімназія № 2” Віцебскай вобласці (кіраўнік Герлюк Галіна Мікалаеўна);
-
Шарыпаву Людмілу, вучаніцу 8 класа ДУА “Прывольненская агульна-адукацыйная сярэдняя школа” Мінскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Шарыпава Вольга Мікалаеўна);
-
Глазкову Вольгу, вучаніцу 5 класа УА “Сярэдняя школа № 34 г. Магі-лёва” (кіраўнік Беляева Галіна Мікалаеўна).
2. Прызнаць пераможцамі і ўзнагародзіць дыпломамі II сту-пені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўнымі падарункамі:
-
Песянка Аляксандра, вучня 9 класа ДУА “Сярэдняя агульнаадукацый-ная школа № 60 г. Мінска” (кіраўнікі Хахлова Аксана Георгіеўна, Крыловіч Людміла Васільеўна);
5
-
Кашубу Ірыну, вучаніцу 11 класа УА “Морацкая дзяржаўная агульна-адукацыйная сярэдняя школа Клецкага раёна” Мінскай вобласці (кіраўнік Шастак Ніна Мікалаеўна);
-
Сітнік Ксенію, вучаніцу 3 класа УА “Дараганаўскі вучэбна-педагагічны комплекс” дзіцячы сад — сярэдняя школа” Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці (кіраўнік Караленя Жанна Сямёнаўна);
-
Макаед Алену, вучаніцу 10 класа ДУА “Сярэдняя агульнаадукацый-ная школа № 3 г. Жабінкі” Брэсцкай вобласці (кіраўнік Ніканчук Алёна Адамаўна);
-
Кірылава Уладзіслава, вучня 6 класа УА “Дзяржаўная агульнаадука-цыйная школа № 2 г. Гарадка” Віцебскай вобласці (кіраўнікі Целешава Ма-рына Мікалаеўна, Кузняцова Валянціна Мікалаеўна);
-
Дар’янаву Кацярыну, вучаніцу 8 класа УА “Наваполацкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 5” Віцебскай вобласці (кіраўнік Су-гакова Ганна Чаславаўна).
3. Прызнаць пераможцамі і ўзнагародзіць дыпломамі III сту-пені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўнымі падарункамі:
-
Хмялёву Таццяну, вучаніцу 3 класа УА “Сярэдняя агульнаадукацый-ная школа № 29 г. Бабруйска” Магілёўскай вобласці (кіраўнік Хмялёва Анастасія Юр’еўна);
-
Драўніцкую Крысціну, вучаніцу 10 класа ДУА “Камароўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа” Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (кіраўнік Драўніцкі Іван Пятровіч);
-
Плаксу Марыю, вучаніцу 10 класа ДУА “Гімназія № 25 Заводскага ра-ёна г. Мінска” (кіраўнік Пахвалёная Аліна Казіміраўна);
-
Чатовіч Дар’ю, вучаніцу 6 класа УА “Сярэдняя агульнаадукацый-ная школа № 17 г. Ліды” Гродзенскай вобласці (кіраўнікі Капачэль Тэрэса Станіславаўна, Хаванская Ала Уладзіміраўна);
-
Ждановіч Яну, вучаніцу 9 класа УА “Шуневіцкі дзяржаўны вучэбна-педагагічны комплекс” дзіцячы сад — сярэдняя школа” Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці (кіраўнікі Пяткоўская Людміла Вікенцьеўна, Ждановіч Людміла Генадзьеўна);
-
Мядзведскага Алега, вучня 10 класа УА “Сярэдняя школа № 1 імя Б. М. Дзмітрыева г. Асіповіч” Магілёўскай вобласці (кіраўнік Лапікава Ніна Уладзіміраўна).
6
4. Прызнаць лаўрэатамі і ўзнагародзіць дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўнымі падарункамі:
-
Колбіка Вадзіма, вучня 8 класа ДУА “Гродзенскі раённы цэнтр пазаш-кольнай работы” Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці (кіраўнік Колбік Наталля Мікалаеўна);
-
Невядомскага Леаніда, вучня 6 класа і Невядомскую Дар’ю, вучаніцу 4 класа УА “Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 3 г. Кру-пак” Мінскай вобласці (кіраўнік Невядомская Алена Іосіфаўна);
-
Чумакову Анастасію, вучаніцу 4 класа ДУА “Зяброўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 1” Гомельскага раёна Гомельскай вобласці (кіраўнікі Ашыхміна Наталля Мікалаеўна, Янковіч Ларыса Валянцінаўна);
-
Анпілогава Уладзіслава, члена гуртка “Пошукавае краязнаўства” ДУПВН “Гомельскі гарадскі цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі” (кіраўнік Калеснікава Святлана Аляксееўна);
-
Сітнікаву Яну, вучаніцу 11 класа ДУА “Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 45 г. Гомеля” (кіраўнік Дашкевіч Валянціна Іванаўна);
-
Новікаву Сафію, вучаніцу 8 класа ДУА “Сярэдняя агульнаадукацый-ная школа № 13 г. Жлобіна” Гомельскай вобласці (кіраўнік Бежалева Ніна Рыгораўна);
-
Пузікаву Анастасію, вучаніцу 4 класа ДУА “Гімназія № 2 г. Баранавіч” Брэсцкай вобласці (кіраўнік Пузікава Святлана Анатольеўна).
Адказны сакратар рэспубліканскага журы А. Я. Кравец
7
Шчаслівы, хто з чыстым сэрцам продкаў паважае
Напачатку хочацца згдаць словы французскага пісьменніка А. дэ Сэнт-Экзюперы. Маленькі Прынц спытаўся ў кветкі: “Дзе ж людзі?” І пачуў ад-каз: “Іх носіць ветрам. У іх няма каранёў...” Быць без каранёў, забыцца на пераемнасць пакаленняў, непаважліва ставіцца да тых, хто жыў да нас, да родных мясцін, матчынай мовы — значыць быць безаблічным, не мець будучыні. Ці не адсюль нашы шматлікія праблемы?
Лічу, што спадчыннае, народнае, мудрае дапаможа нам, маладым, стаць багатымі духоўна. І вось таму я вырашыла адшукаць свой радавод. З чаго і як пачынаць, дакладней пра метады даследавання, чытайце далей.
Вось найлепшыя парады да самастойнага пошуку:
-
Лепш завесці сшытак, дзе дакладна будуць запісвацца імёны, прозвішчы, даты нараджэння, смерці і г. д., каб пасля не блытацца ў разна-стайных паперчынах.
-
Усе дакументы, фотаздымкі, лісты і іншыя прадметы лепей суправа-джаць падрабязнымі апісаннямі. Запісвайце гісторыі, легенды, байкі, звя-заныя з вашай сям’ёй.
-
Калі ёсць магчымасць, рабіце запісы на дыктафон ці відэакамеру.
-
Для стварэння базы зручна выкарыстоўваць камп’ютарныя праграмы. Іх можна бясплатна знайсці ў Інтэрнэце.
Пачынаць пошукі я пачала з роспытаў бацькоў, дзядулі, бабуль. З тых, хто бліжэй за ўсё. Яшчэ можна паспытаць удачы на могілках. Яны шмат ча-го могуць адкрыць, асабліва калі захаваліся ў добрым стане. Такім чынам, калі я наведвала сваіх родзічаў ва Украіне, на могілках я даведалася аб сваім чацвёртым калене.
Яшчэ адзін кірунак пошуку — ЗАГСы. Але там патрэбныя доказы роднасці. Каб знайсці дакументы, напрыклад, бабулі, патрэбна паказаць пасведчанні аб вашым нараджэнні і дакументы аб нараджэнні вашых бацькоў.
Нашы продкі, здаўна жыўшыя ў беларускай краіне, крывічы, мелі такі звычай: калі дасягаў у іх хлопец паўналецця, каб зрабіцца мужчынам, ён павінен быў пераплысці хуткую ды глыбокую раку, забіць тура або мядз-ведзя, раскласці вогнішча, а таксама расказаць аб суродзічах і бацьках
8
сваіх. Калі ж ён не ведаў роду свайго да пятага калена, дык падлягаў вы-гнанню, бо ўважалася, што род ягоны, а значыць, і зямля бацькоўская яму недарагія і кожны дзень можа ён ступіць на шлях здрады.
Гэты добры звычай, на жаль, не захаваўся да сённяшніх дзён. А вось я, напрыклад, ведаю сваіх продкаў да шостага калена. Адчуваеш, што ты не проста так жывеш, не проста аднекуль з’явіўся. Веданне радаводу дазваляе не губляць сувязей. Цяпер родныя людзі раз’язджаюцца па ўсіх краінах свету, і вельмі важна не забываць сваіх каранёў.
Я перад сабой паставіла наступныя мэты і задачы:
-
даследаванне славутых імен і лёсавызначальных падзей у гісторыі роду і сям’і;
-
адраджэнне і перайманне сямейных традыцый і абрадаў;
-
пашырэнне гісторыка-радаводнага кругагляду;
-
умацаванне сямейных сувязей.
Практычная значымасць маёй работы:
-
фарміраванне патрыятызму, грамадзянскасці, заснаваных на любві да сваёй сям’і, роду, а цераз іх — павагі да гісторыі сваёй Бацькаўшчыны, на-цыянальнай культуры, традыцый, звычаяў;
-
работа выканана Рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым га-наруся”, ў рамках конкурсу даследчых работ “Мой род, мая сям’я”. Работа папоўніла краязнаўчы банк даных музея маёй гімназіі;
-
вынікі работы могуць быць выкарыстаны на ўроках беларускай і ру-скай мовы і літаратуры, геаграфіі, гісторыі і на факультатыўных занятках.
Даследчы характар маёй работы.
Работа напісана на аснове ўспамінаў маіх родных і блізкіх, копій дакументаў, фотаздымкаў сямейных рэліквій і членаў сям’і, асабістых рэчаў ваенных гадоў. Я паспрабавала знайсці дакументальнае пацверджанне гэ-тым звесткам у матэрыялах савецкай і беларускай прэсы.
9
Маё генеалагічнае дрэва
Колькі разоў дзівіліся Вы на зялёную крону, што дасягае самых нябёсаў. Сонца заблыталася ў яе мяккай лістоце. Ціха шапаціць у ёй свежы, пры-емны ветрык. Звініць, пяе вясёлыя песенькі ў цяньку магутнага дрэва ма-ленькая крынічка. Кроплі расы на лісцях, нібы ўвабраўшы ў сябе свет за-гадкавых начных зорак, пераліваюцца ўсімі колерамі вясёлкі. Кожную вяс-ну прылятае ў гэты край салавей, каб распяваць сваім мілагучным голасам на галінцы гімны кахання і віць потым на ёй гняздо. А ведаеце чаму?
Обогнать пытаясь жизнь и время, Мы навстречу будущей весне Строим дом, растим детей, деревья, Чтобы на земле оставить след.
Быстротечна жизнь, жестоко время...
Только мы об этом не грустим. Каждый садит дерево и верит: Будут внуки стариться под ним!
Дзень за днём, год за годам упарта цягнецца дрэва каранямі да за-тоенай у зямлі жывой вады. Падсячэш іх — засохне вясёлая лістота, замоўкнуць салаўіныя песні і не будзе дзе купацца сонечным промням. Жывыя карані — жывая лістота. Памятайце пра тое!
Вось такім магутным, старажытным уяўляецца мне маё генеалагічнае дрэва. Не пералічыць на ім усіх галінак, не расказаць гісторыю кожнай з іх. Таму даруйце мне, усе мае родзічы, якіх згадаю мімаход або не згадаю зусім, бо жыццёвы шлях кожнага з вас — сапраўдная легенда.
Я лічу, што шчаслівы той, хто быў знаёмы са сваімі продкамі, але я, на жаль, не была знаёмая з усімі сваімі роднымі. Ёсць у Беларусі такія свя-ты, як Дзяды і Радаўніца, калі ўспамінаюць памерлых: бабуль, прабабуль, прадзедаў... Вось аб іх, маіх продках, расказалі мне мае жывыя родзічы, а я паведаю аб гэтым вам.
Дзяды
Ў маёй хаце Дзяды, Зноў над свечкай плывуць успаміны
І адлётнымі птушкамі чэзнуць у начной цішыні,
10
-
гадзіннік нястомны бяссонныя лічыць хвіліны, Адразае нажніцамі стрэлак мінулыя дні...
Дагарыць мой агеньчык, Цені лягуць на белым абрусе,
Але гэткія ж свечкі ўнукі запаляць ізноў: Не таму ў маёй хаце Дзяды, Што жыву ў Беларусі
Што маю Дзядоў.
Я. Пясецкі
Кожны раз, калі я перагортваю наш сямейны альбом, я даведваюся аб тым, як кахалі і былі шчаслівыя ў шлюбе мае прапрадзядулі і прапрабабулі, які цяжкі лёс дастаўся маім прабабулям і прадзядулям, але, нягледзячы на ўсе жыццёвыя цяжкасці, яны выстаялі, кахаючы і паважаючы адзін аднаго. Якімі шчаслівымі і вернымі былі і застаюцца да сённяшняга дня мае бабулі і дзядуля, як яны кахалі. І, канешне, аб маіх бацьках, якіх я люблю і якія любяць мяне. Таму я за-хацела расказаць пра тое як складваўся лёс маіх продкаў, маіх бацькоў.
Старэйшыны майго роду
Мая мэта — дадаць яшчэ адну яскравую кропельку ў маім радаводзе, і таму я вырашыла спытаць пра гэта самае старэйшага члена нашай сям’і — маю прабабулю Алену.
Цёплы летні вечар... З самай раніцы ідзе моцны дождж, грыміць гром, і час ад часу неба, якое зацягнулі чорныя хмары, успыхвае ад яркага полы-мя маланак. Але мне нават падабаецца дажджлівае надвор’е, бо ў гэты час пачынаеш цаніць і простае, і зямное: цёплую вясковую хату, агонь у печы і маленькую свечку-грамніцу, якая лье сваё бляклае святло ў вялікі цём-ны пакой. Уся сям’я сабралася за старым дубовым сталом. Цішыня... Кож-ны думае пра нешта сваё. Я гляджу на прабабулю. Загарэлы твар зацягну-ла павуцінне маршчынак, асабліва многа іх каля вялікіх блакітных вачэй. Міжвольна параўноўваю яе з партрэтам прыгожай дзяўчынкі і шукаю па-дабенства. Час вельмі змяніў яе твар, толькі позірк застаўся такім жа цвёр-дым, рашучым, упэўненым. Паступова цікавасць перапаўняе мяне, і я пра-шу бабулю расказаць мне пра мінулае. Яна згаджаецца і пачынае сваё апа-вяданне. Голас бабулі гучыць неяк таямніча, незвычайна...
11
Бабуля пачала свой аповед з імён людзей, аднагодкаў якіх ўжо няма на зямлі. Праслухаўшы яе, я пачала сваё апавяданне з продкаў па матчы-най лініі.
Пачну з маіх прапрабабулі і прапрадзядулі — Васенінай Аляксандры (1880—1930) і Помасава Аляксандра (1880—1938). Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці (Вяткінскай губерні). Аляксандра была белашвачкай і хатняй га-спадыняй, а Аляксандр быў паштовым службоўцам. Памерлі ў г. Кіраве.
Мая бабуля тры гады пражыла ў вёсцы Булдачыха Кіраўскай вобласці ў сваіх бабулі і дзядулі. Яна кажа, што гэта былі адны з самых лепшых гадоў яе жыцця.
Мая прапрабабуля — Цюлькіна Пелагея Ягораўна. Нарадзілася 26 красавіка 1885 г. у сям'і Мухінай Наталлі Іллінічны і Мухіна Ягора Ісакавіча ў вёсцы Вялікая Булдачыха Камешніцкай воласці (сельскага саве-та) Арлоўскага павета Кіраўскай вобласці. У школе не вучылася. Працава-ла на сваёй гаспадарцы ўсё жыццё. У 1905 г. выйшла замуж за майго пра-прадзядулю. Выхоўвала 6 дзяцей. Памерла ў 1965 г.
Мой прапрадзед — Цюлькін Лаўрын Мікалаевіч. Удзельнік* Кастрычніцкага ўзброенага паўстання ў Петраградзе, дэлегат I Усерасійскага з'езду саветаў, адзін з арганізатараў савецкай улады ў
Камешніцкай воласці. Нарадзіўся 8 жніўня 1882 г. у сям'і Цюлькінай Еўдакіі
Данілаўны і Цюлькіна Мікалая Рыгоравіча ў вёсцы Булдачыха Камешніцкай воласці Арлоўскага павета. У 1915 г. закліканы ў войска, служыў у 3-м гвардзейскім стралковым палку. Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйных падзеях 1917 г., абіраўся членам палкавога камітэта. Двойчы за гэты пе-рыяд бачыў і чуў У. І. Леніна. Пасля дэмабілізацыі з войска вярнуўся на радзіму, уліўся ў барацьбу за ўсталяванне і ўмацаванне савецкай улады на месцах. Абіраўся членам валвыканкама, намеснікам старшыні губвыканка-ма. Таксама абіраўся дэлегатам XV з'езда УКП(б), дэлегатам V Усерасійскага з'езда саветаў і членам УЦВК.
_________________
“Выпуск районного отделения Всероссийского общества охраны памятников истории и культуры”. — С. 3.
Достарыңызбен бөлісу: |