Вецер, ветрык, вецярок, вятры́ска: паўночны, усходні, заходні, паўднёвы, паўночна-ўсходні, слабы́ (але дапускаецца сла́бы), моцны, парывісты. Калі хуткасць ветру складае больш за 177 км на гадзіну, дык гэта ўраган. Звярніце ўвагу на канструкцыю “км на …”!
Высокая вільготнасць(рус. влажность).
Туман, імжа́ (рус. изморось). Дажджу не было, але ад ранішняй імжы падарожнікі даволі хутка зрабіліся мокрымі.
Адліга, лядзя́ш (мн.л. ледзяшы́), веснавы капе́ж. Узімку ў Менску ледзяшы збіваюць з дахаў пры дапамозе аўтамабільных вышак. А як пойдзе адліга, дык яны самі таюць, пускаючы згары сапраўдныя ручаі.
Непагадзь(дрэннае надвор’е). Такою непагаддзю даводзіцца ўвесь час насіць з сабой парасон.
Сло́та (слата́ – дрэннае мокрае надвор’е), ха́лепа (снег з дажджом). Па такой слаце і выходзіць з хаты не хочацца.
Атмасферны ціск. Сёння атмасферны ціск склаў 750 мм ртутнага слупка.
Тэмпература.З кожным днём тэмпература рабілася ўсё вышэйшаю, учора ўжо было 15 градусаў вышэй за нуль. Звярніце ўвагу на канструкцыю “вышэй за…”!