УПРАЎЛЕННЕ АДУКАЦЫІ МІНАБЛВЫКАНКАМА
АДДЗЕЛ АДУКАЦЫІ ДЗЯРЖЫНСКАГА РАЙВЫКАНКАМА
ДУА “ГІМНАЗІЯ №1 Г.ДЗЯРЖЫНСКА”
Складнікі эфектыўнага ўрока беларускай мовы і літаратуры: ідэі і знаходкі
Аўтар: Сяліцкая Алена Чаславаўна
настаўнік беларускай мовы і
літаратуры (2-й катэгорыі)
Дзяржынск
2011
Змест
Уводзіны …………………………………………………………………...с.5
-
Стратэгія пошуку рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці сучаснага ўрока……………………………………………………...с.7
-
Законы навучання…………………………………………………...с.9
-
Фізічная прастора ўрока………………………………………..…с.10
-
Інтэлектуальная прастора ўрока………………………………….с.13
-
Праблема павышэння матывацыіі да навучання……………..с.13
-
Актыўныя формы і метады навучання як стратэгія павышэння эфектыўнасць сучаснага ўрока……………………………..…с.14
-
Адораны вучань на сучасным уроку або Індывідуальная адукацыйная траекторыя навучання………………………….с.22
-
Выкарыстанне педагагічных тэхналогій на аснове кагнітыўнага падыходу………………………………………………………..с.26
5. Прастора адносін (эмацыйная прастора) урока…………………..с.27
Заключэнне……………………………………………………………....с. 30
Літаратура
Дадатак 1
Дадатак 2
Дадатак 3
Дадатак 4
Дадатак 5
Дадатак 6
Дадатак 7
Дадатак 8
Дадатак 9
Дадатак 10
Дадатак 11
Дадатак 12
Дадатак 13
Дадатак 14
Дадатак 15
Дадатак 16
Падкінутаму камню
не пагражае плесня
Уводзіны
У 1905 годзе ў часопісе “Народная школа” нікому цяпер не вядомы аўтар А. Анастасіеў надрукаваў унікальны па сваім змесце тэкст - “Настаўніцкі катэхізіс”, у якім даваў найкаштоўнейшыя парады для педагогаў аб прынцыпах вядзення ўрокаў. У свой час я мела магчымасць пазнаёміцца са сціслым зместам дадзенай працы і была незвычайна здзіўлена, убачыўшы яго актуальнасць і ў дзень сягодняшні. Сярод шматлікіх парад была і такая: “Новае пакаленне – гэта новы час. І не трэба цягнуць дзяцей у свой час. Трэба самому вучыцца жыць тым часам, у якім сталеюць твае вучні”.
Сапраўды, я належу да пакалення настаўнікаў, якія самі вучыліся ў мінулым стагоддзі, атрымлівалі адукацыю на мяжы вякоў, а выкладаць даводзіцца ўжо ў новы час. І я на ўласным вопыце адчула недасканаласць метадаў і стратэгій, што былі выпрацаваны педагогамі на мінулых пакаленнях школьнікаў, якія выхоўваліся нават у іншых сацыяльна-эканамічных умовах. А між тым трэба штодзённа ісці да дзяцей, несці ім веды, культуру і філасофію жыцця. І гэты не можа пачакаць, як не можа пачакаць надыход будучыні. Бо яна, наша БУДУЧЫНЯ, сядзіць зараз за звычайнымі школьнымі партамі і спакваля адрошчвае сабе крылы. Таму шэраг настаўнікаў у штодзённай працы шляхам спроб і памылак спрабуюць знайсці тое эфектыўнае і новае, што дазволіць падрыхтаваць да жыцця нашу будучыню. Няхай і не зусім сціпла, але я таксама адношу сябе да іх ліку, і таму дадзеную работу лічу чымсьці накшталт рэфлексіўных занатовак сваіх уласных ідэй і знаходак.
Мэта дадзенай працы – правесці аналіз эфектыўнасці ўласнай педагагічнай стратэгіі ў дачыненні да вучняў ва ўмовах сучаснага грамадства.
Уласны вопыт работы з дзецьмі – гэта заўсёды творчасць, таму навуковасць маёй працы мае свае межы. Выкарыстанне метадычных распрацовак вядучых спецыялістаў у галіне адукацыі толькі акрэсліла асноўныя накірункі выкладу тэатэтычнага матэрыялу. Астатняе ж – апісанне ўласных знаходак, ідэй, што былі падказаны мне ў штодзённай рабоце з дзецьмі.
Работа складаецца з трох асноўных раздзелаў і чацвёртага арыенціровачнага. Кожны з раздзелаў прысвечаны праблемам пошуку эфектыўнасці на пэўным узроўні педагагічнай дзейнасці.
Уласныя выкладкі зроблены ў адпаведнасці з асноўнымі законамі навучання і нарматыўна-прававымі дакументамі, што дзейнічаюць у сферы адукацыі.
1. Стратэгія пошуку рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці сучаснага ўрока
Не бойся спрабаваць!
Помятай, што каўчэг пабудавалі,аматары,
а “Тытанік” – прафесіяналы…
Зноў жа хацелася б звярнуцца да вышэй згаданага “Настаўніцкага катэхізіса” А. Анастасіева: “Нават не спрабуйце даць азначэнне настаўніцкай прафесіі. Гэта не праца і не мастацтва, гэта не пасада і не прызванне. Гэта цэлая стратэгія і філасофія зямнога існавання чалавека, які служыць справе адукацыі”. Сапраўды, за гэтымі глыбокімі словамі стаіць тое простае і звычайнае, з чым кожны настаўнік сустракаецца кожны дзень. Настаўніцкі імідж дыктуе расклад дня, уласную занятасць, захапленні, мадэлі сацыяльных паводзін, сацыяльныя ролі, маўленчыя клішэ. І справа не ў катастрафічнай заштампаванасці педагога, а ў той высакароднай місіі, якую ён нясе ў грамадстве. Бацькам нашых вучняў (ды і ім самім) мала бачыць проста настаўніка-ўрокадаўцу – ім неабходна асоба, якая мае ў сабе моцны маральны стрыжань, эстэтычную глыбіну і гармонічную духоўную прастору. Каб той ці іншы вучэбны матэрыял дасягнуў свядомасці вучняў, неабходна вытрымліваць нават манеру апранацца, размаўляць, звяртацца да людзей. Таму змяненне таго ці іншага кампаненту ў асобе настаўніка вядзе да змяненне цэлай прасторы, якая створана вакол яго.
Рэалізацыя асобы настаўніка адбываецца падчас урока, таму для павышэння эфектыўнасці адукацыі ў цэлым неабходна павысіць эфектыўнасць кожнага са складнікаў звычайнага ўрока.
Урок – гэта складаная дыдактычная сістэма, у якой можна вылучыць тры асноўныя ўзроўні, прасторы:
-
фізічная прастора ўрока, якая заключае ў сабе абсталяванне ўрока, сродкі нагляднасці і дыдактыкі, тэхнічныя сродкі навучаення, магчымасці класнага кабінета
-
інтэлектуальная прастора ўрока, што ўтрымлівае тэхналагічныя прыёмы навучання і метады кантролю і самакантролю
-
прастора адносін або эмацыянальная прастора, якая будуецца на камфортным псіхаэмацыянальным стане вучняў і настаўніка, на педагогіцы супрацоўніцтва і на актыўным выкарыстанні рэлаксапедычных методык.
Прастора адносін бадай ці не самая важная ў працэсе навучання, таму што настаўнік мае справу з незвычайным матэрыялам – дзіцячай душой і будучыняй. Таму вельмі важна пабудаваць з дзецьмі адносіны сяброўства і даверу перш чым патрабаваць ад іх падпарадкавання і аддачы.
2. Законы навучання
Не прасі груш у таполі…
Педагагічная дзейнасць нягледзячы на свае спецыфічныя рысы мае і дастаткова трывалыя законы. Акцэнтую ўвагу на самых важных з іх:
-
закон узаемасувязі навучання і псіхічнага развіцця асобы. Правільна пабудаваны працэс навучання арыентаваны на развіццё дзіцяці, на фарміраванне ў яго правільных маральных, эстэтычных, духоўных, творчых і іншых жыццёвых установак
-
закон сацыяльнага заказу. Школа павінна выхоўваць будучых грамадзян краіны ў адпаведнасці з запатрабаванняў грамадства
-
неадрыўнасць навучання ад выхавання. Настаўнік выхоўвае вучня не толькі праз нейкія гутаркі (наадварот, часцей гэта горш спрацоўвае), а праз свой тон, манеру размаўляць, апранацца, падаваць сябе і г.д.
-
непарыўнасць тэорыі і практыкі.
-
непарыўнасць калектыўнай і індывідуальнай вучэбнай дзейнасці.
Выкананне дадзеных законаў абавязковае ў працэсе аптымізацыі навучання, інакш працэс адукацыі рызыкуе ператварыцца ў пералік аперацый і рэкамендацый па развіцці дзіцяці.
3. Фізічная прастора ўрока
Настаўнік мае справу з людзі такога ўзросту, якія маюць моцную сувязь з матэрыяльным асяроддзем. Усе ведаюць, што дзеці моцна прывыкаюць да любімых цацак, адзення, колераў. Я думаю, што кожны з настаўнікаў можа прыгадаць выпадак, калі незапланаваны пераход класа ў іншы кабінет разбураў працоўны настрой калектыву, дзеці не маглі засяродзіцца, адчувалі сябе, як кажуць, не ў сваёй талерцы. Таму асаблівае значэнне ў выкладанні прадмета набывае вучэбны кабінет, тыя самыя мёртвыя сцены, якія павінны напоўніцца дзіцячым смехам і жыццём. Таму тыя настаўнікі, якія прытрымліваюцца прынцыпа, што вучэбны кабінет яго не датычыцца, што гэта толькі школьная маёмасць жорстка памыляюцца. У школе дзеці праводзяць не толькі значную частку свайго дня, але і жыцця наогул, таму класны пакой трывала ўсталёўваецца ў жыццёвай праторы дзіцяці і падлетка.
Асноўныя патрабаванні да вучэбнага памяшкання выглядаюць прыкладна так:
а) вучэбны кабінет павінен быць бяспечным для жыцця і здароўя выхаванцаў;
б) класны пакой павінен быць зручным для працы;
в) ствараць адукацыйную прастору прадмета.
Сапраўды, не раз даводзілася чуць выказванні першакурснікаў, што ім некамфортна ў бязлікіх ўніверсітэцкіх аўдыторыях, бо тыя не нясуць ніякай карыснай інфармацыі. Школьны кабінет дазваляе паспяхова скіраваць думкі вучня ў патрэбным накірунку. Асабліва гэта датычыцца кабінетаў беларускай мовы і літаратуры. Ва ўмовах рускамоўнага соцыуму толькі тут дзіця будзе чуць, бачыць, чытаць па-беларуску, на зрокавыя аналізатары будуць уздзейнічаць элементы ўласна нацыянальнага характару: сімволіка нацыянальнай культуры, асобы славутых дзеячоў, матэрыяльныя артэфакты (кнігі, прадметы рамёстваў, макеты і г.д.). Каштоўнасць гэтых, на першы погляд, нязначных рэчаў можна ацаніць асабліва востра, калі вам давядзецца праводзіць урок па беларускай літаратуры ў кабінеце хіміі ці фізікі сярод мензурак ці электрастатычных установак. Таму настаўнік, які сапраўды зацікаўлены ў максімальнай эфектыўнасці сваіх урокаў, зробіць усё магчымае, каб класны кабінет ператварыўся для яго вучняў у сапраўдную адукацыйную пратору. Тым больш, што на сённяшні дзень маецца вялікая колькасць рэкамендацый па гэтай праблеме.
Асабліва хочацца спыніцца на выкарастанні ў сваёй рабоце тэхнічных сродкаў навучання. На жаль, для пераважнай большасці настаўнікаў камп’ютар ці інтэрактыўная дошка на ўроку застаецца кампанентам узорных адкрытых урокаў. Давайце пакінем матэрыяльны бок пытання, маўляў, не ва ўсіх школах ёсць такія выгоды. Усё ж кіраўнікі школ, імкнучыся ісці ў нагу з часам, стараюцца стварыць належныя ўмовы. Але амаль адразу паўстае пытанне рацыянальнага выкарыстання тэхнічных сродкаў навучання. А між тым адзін з законаў навучання патрабуе ўлічваць псіхічныя асаблівасці развіцця асобы дзіцяці. Такім чынам пераважная большасць сучасных дзяцей паводле вядучага каналу ўспрыняцця інфармацыі – візуалы, а гэта значыць, што выкарыстанне тэхнічных сродкаў навучання і нагляднасці дазваляе павысіць эфектыўнасць урока на 20% і 30 % адпаведна.
Выкарыстанне на ўроках мультымедыйных прэзентацый дазваляе не толькі рэалізоўваць “залатое правіла” дыдактыкі, але і дапамагае зрабіць урок у пэўнай меры інтэрактыўным. Граматна распрацаваны дадыктычны прадукт дазваляе правесці даследаванне ў межах урока. Прыкладам можа служыць вывучэнне тэмы “Аднародныя члены сказа” ў 5 класе (гл. Дадатак 1).
Своеасаблівым аўтарскім ноў-хаў лічу правядзенне лексічных хвілінак, якія развіваюць матэрыяльную прастору ўрока ў накірунку развіцця звязнага маўлення, што асабліва важна ва ўмовах рускамоўнага асяроддзя. Так мною былі распрацаваны мультымедыйныя праекты на тэме “Агародніна”, “Кветкі”, “Ягады па-беларуску”, “Вяршковы і шакаладны”, “Елка ці ёлка?” (гл. Дадатак 2). “Лексічная хвілінка” на ўроку – гэта таксама і выдатны рэлаксапедычны метад: вучні на пэўны час адпачываюць ад урока, пераключаюцца на маляўнічы зрокавы рад. Безумоўна, рэалізацыя дадзенай ідэі была б немагчымай без наяўнасці ў кабінеце адпаведных тэхнічных сродкаў.
-
Інтэлектуальная прастора ўрока
Веды – гэта груда камянёў,
якая можа легчы на плечы невыносным цяжарам,
а можа стаць п’едэсталам да поспеху
Для любога настаўніка актуальнай становіцца праблема не колькі чаму вучыць, а як вучыць. Прычым, каб веды не сталі “мёртвым“ наборам звестак, а актыўна ўдзельнічалі ў фармірафанні сацыяльнага інтэлекту асобы дзіцяці. Таму на сённяшні дзень існуюць наступныя шляхі інтэнсіфікацыі навучання:
-
павышэнне мэтанакіраванасці навучання;
-
павышэнне матывацыі да навучання;
-
навышэнне інфармацыйнай ёмістасці зместу адукацыі;
-
выкарыстанне актыўных форм і методык навучання;
-
стварэнне індывідуальных адукацыйных траекторый;
-
выкарыстанне педагагічных тэхналогій на аснове кагнітыўнага падыходу [2;6];
4.1. Праблема павышэння матывацыі да навучання
Працэс фарміравання матывацыі ніколі не можа быць завершаны, яго трэба весці пастаянна на працягу ўсяго тэрміна навучання. Іншымі словамі, матывацыю трэба рэгулярна “падсвяжаць”. І гэта абумоўлена псіхалагічнымі фактарамі развіцця дзяцей: яны няспына мяняюцца, мяняюцца іх інтарэсы. Дзіцяці, часам, дататкова прахварэць тыдзень і не быць на ўроках, каб адстаць ад тэмы, перастаць разумець матэрыял, а значыць, цікавасць да прадмета знізіцца.
Станоўчая матывацыя фарміруецца на этапе ўводным (матывацыйным). За яго час трэба паспець вырашыць тры метадычныя задачы:
-
актывізаваць апорныя веды да плануемай тэмы ўрока і зрабіць гэта праз сітуацыю поспеху. Для нашага прадмета гэта тым больш важна, бо за гэты час дзеці пераключаюцца на беларускае маўленне, упамінаюць правілы мінулага ўрока ці аналагічных тэм;
-
Сфарміраваць арыенціровацную аснову дзейнасці школьнікаў;
-
Стварыць праблемную сітуацыю няведання;
Існуе цэлы шэраг арыгінальных метадаў фарміравання станоўчай матывацыі (гл. Дадатак 3)
-
Актыўныя формы і метады навучання як стратэгія павышэння эфектыўнасці сучаснага ўрока
Актыўныя метады навучання – гэта спосабы ўзмоцненай, мэтанакіраванай дзейнасці педагога і вучняў па арганізацыі ўзаемадзеяння паміж сабой з мэтай развіцця ўсебаковай і гарманічнай асобы.
Актыўныя метады навучання характарызуюцца:
-
высокай інтэнсіўнасцю камунікацыі (зносін);
-
абменам дзейнасці;
-
зменай і разнастайнасцю відаў дзейнасці;
-
стварэннем спрыяльнай атмасферы ў групе для работы;
-
мэтанакіраванай рэфлексіяй удзельнікамі сваёй дзейнасці; [2, с.57];
Актыўныя метады будуюцца на дыялогу, які прадугледжвае свабодны абмен меркаваннямі пра шляхі вырашэння той ці іншай праблемы і характарызуецца высокім узроўнем актыўнасці вучняў. Урокі, якія заснаваны на прымяненні актыўных метадаў навучання, арыентаваны ў асноўным на павышэнне цікавасці да навучання.
І калі метад – гэта сродак рэалізацыі мэт і задач вучэбна-выхаваўчага працэсу, то выкарыстанне ў выкладанні актыўных метадаў навучання накіравана на вырашэнне такіх праблем, як:
-
навучанне школьнікаў самастойнаму паглыбленню ўласных ведаў і прымяненне іх у канкрэтных умовах;
-
арыентаванне школьнікаў на творчы адбор вучэбнага матэрыяла;
-
аналіз і сістэматызацыя вучэбнага матэрыяла.
Такім чынам, актыўнае навучанне – гэта, па сутнасці, навучанне дзейнасці. Існуе і дастаткова падрабязная класіфікацыя актыўных метадаў навучання (гл. Дадатак 4).
Асноўная форма навучання – гэта ўрок. Любы ўрок праследуе агульную мэту, што акрэслена патрабаваннямі праграмы. Але дасягаецца яна рознымі сродкамі. Таму, на мой поглад, мэтазгодна параўнаць традыцыйны ўрок з актыўным урокам па пэўных параметрах. Вынікі аналізу былі зведзены мною ў табліцу.
Элементы
|
Традыцыйны ўрок
|
Урок з выкарыстаннем актыўных форм і метадаў навучання
|
Канцэптуальная аснова
|
Прамая трансляцыя ведаў з апорай на поўнае падпарадкаванне вучня ініцыятыве настаўніка. Узаемадзеянне адбываецца на ўзроўні адназначнай рэакцыі вучняў на навучальныя дзеянні настаўніка. Арыентацыя на нізкі ўзровень самастойнасці, пасіўная пазнавальная пазіцыя, адсутнасць умоў для развіцця творчага мыслення.
|
Апасродкаванная трансляцыя ведаў з апорай на развіццё пазнавальнай актыўнасці. Узаемадзеянне на ўзроўні неадназначнай рэакцыі вучняў на даследчую і творчую дзейнасць, арганізаваную настаўнікам. Разнастайнасць форм дзейнасці, пачатковы ўзровень самастойнасці, развіццё асноў творчага мыслення.
|
Мэты
|
Фарміраванне ведаў, уменняў і навыкаў, стандартнае мысленне.
|
Развіццё пазнавальнай актыўнасці на аснове пошукавай дзейнасці, творчае мысленне.
|
Змест вучэбнага матэрыяла
|
Максімальны аб’ём сістэматызаваных і даступных ведаў дакладна адпавядае зместу вучэбнага прадмета. Факталагічны характар інфармацыі. Засваенне ведаў засяроджана на адным прадмеце. Веды дакладныя і поўныя, але адназначныя, закрытыя, лінейныя, цалкам не залежаць ад вучня, у асноўным патрабуюць работы памяці.
|
Скарачэнне аб’ёму ведаў, зварот да часткова рэарганізаванага зместу вучэбнага матэрыяла з арыентацыяй на адкрыццё, роздум, самарэалізацыю асобы вучня. Засваенне ў большай ступені залежыць ад уключанасці вучняў у калектыўную гульнёвую мыслядзейнасць з утрыманнем ведаў, чым ад запамінання неабходных ведаў.
|
Характар і метады вучэбнай дзейнасці
|
Інфармацыйна-рэпрадуктыўны: вывучэнне гатовых ведаў, навучанне па ўзоры, індуктыўная логіка ад часткі да агульнага, механічнае запамінанне, вербальнае выкладанне; маналогі настаўніка і вучняў. Апора на знешнія стымулы матывацыі пазнавальнай дзейнасці.
|
Праблемна-пошукавы: вывучэнне ведаў, што патрабуюць даследавання, адкрыцця нанава, праекціраваных уменняў, навыкаў узаеманавучання – не толькі вучня, але і настаўніка. Метады: сумеснага праекціравання, калектыўнага ўзаемадзеяння, ацэначна-дыскусійнай і рэфлексійнай дзейнасці. Вядзенне інтэрактыўнага дыялогу “вучань-настаўнік”.
|
Дзейнасць настаўніка па кіраванню засваенне вучэбнага матэрыяла
|
Настаўнік вызначае мэты ўрока, плануе дзейнасць вучняў, ажыццяўляе выніковы аналіз і ацэньванне дзейнасці школьнікаў. Ініцыятыва ў настаўніка, кіраванне і кантроль у яго руках.
|
Сумесная дзейнасць настаўніка і вучняў па пастаноўцы мэт і праектаванню ўрока пры ўмоўна вядучай ініцыятыве настаўніка. Настаўнік – кааардынатар, кансультант навучальнага працэса. Прыярытэт незаўважнага кіравання.
|
Формы вучэбнага працэса
|
Урок абагульненя ведаў, замацавання, праверкі, лекцыя, лабараторныя заняткі, семінар, практычныя заняткі, выніковае субяседаванне.
|
Урокі, заснаваныя на арыгінальнай арганізацыі, урокі па аналогіі з арганізаванымі падзеямі, урокі па аналогіі з вядомымі формамі і метадамі дзейнасці.
|
Дыягностыка вучэбнага працэса
|
Выкарыстанне крытэрыя колькаснай пяціўзроўневай шкалы ацэнкі ведаў вучняў. Прадказальнасць вынікаў навучання. Слабая зваротная сувязь
|
Сумесная ацэначная дзейнасць. Паслабленне жорсткага кантролю настаўніка. Моцная зваротная сувязь. Рэфлексійная дзейнасць настаўніка і вучняў.
|
Урокі з выкарыстаннем актыўных форм і метадаў навучання прадугледжваюць:
- выкарыстанне калектыўных спосабаў дзейнасці: абавязкі размяркоўваюцца паміж членамі калектыва з улікам іх індывідуальных асаблівасцей і інтарэсаў. У працэсе калектыўнай работы вядзецца пошук аптымальных сродкаў узаемасувязі членаў групы, карэкцыя дзейнасці асобных вучняў, калі іх дзеянні не скаардынаваны з агульным планам калектыўнай працы;
- развіццё ўменняў і навыкаў самастойнай работы, імкненне да творчага пошуку: матэрыял, пададзены ў новай форме, успрымаецца як інфармацыя, што прымушае задумацца, зразумець і запомніць;
- зацікаўленыя адносіны да вучэбнага матэрыялу: пры падрыхтоўцы да ўрока вучні самі шукаюць цікавы матэрыял, знаходзяць цікавыя факты, пытанні, складаюць вершы, песні на пэўную тэматыку;
- актывізацыя дзейнасці вучняў: гэта ўжо не проста вучні, а актыўныя ўдзельнікі вучэбна-выхаваўчага працэсу;
- авалоданне спосабамі кіравання калектыўнай дзейнасцю: урокі вучаць слухаць, аналізаваць, вучыцца спрачацца, пераконваць, адстойваць сваё меркаванне, прыслухоўвацца да меркаванняў таварышаў, знаходзіць хуткае выйсце з любой сітуацыі, вырашаць праблемныя пытанні;
- станаўленне новых адносін паміж вучням і настаўнікам: вучань становіцца партнёрам педагога па творчасці ў атмасферы супрацоўніцтва і калектыўнай працы. Па-іншаму ўспрымаюць вучні свайго педагога як цікавага, граматнага, эрудыраванага чалавека, які імкнецца ўнесці разнастайнасць у складаны працэс навучання і выхавання. Гэты момант павышае цікавасць вучняў да вучэбнай дзейнасці, спрыяе ўдасканаленню прафесіяналізма педагога, яго энтузіязму і творчаму падыходу да работы;
- ацэнка дзейнасці вучняў іх сябрамі і таварышамі па вучобе: гэта ацэнка для іх часам больш значная, чым ацэнка педагога;
Асноўныя ўмовы арганізацыі ўрока з выкарыстаннем актыўных метадаў навучання
Уроку як аўтарскаму твору павінны быць характэрны сістэмнасць і цэласнасць, адзіная логіка сумеснай дзейнасці настаўніка і вучняў, што падпарадкавана агульным мэтам і дыдактычным задачам, што вызначае змест вучэбнага матэрыяла, выбар сродкаў і метадаў навучання. Толькі пры гэтай умове працэс пазнавальнай дзейнасці і паводзіны школьнікаў становяцца развіваючымі.
Асноўнымі прынцыпамі пры такім падыходзе з’яўляюцца:
-
навучанне без прымусу;
-
цяжкая мэта;
-
прынцып апоры на вучня;
-
прынцып ацэнкі, што дазваляе з павагай ставіцца як да дзіцячых ведаў так і да вучнёўскага няведання;
-
заахвочванне пачуцця адказнасці;
-
прынцып самааналізу;
Асноўныя групы ўрокаў з выкарыстаннем актыўных метадаў навучання
А. Урокі са змененым сродкам арганізацыі.Урок – лекцыя, лекцыя-агляд, абарона ідэй, урок-сустрэча, урок-узаемакантролю, урок творчага прымянення ведаў.
Б. Урокі з апорай на фантазію. Урок-інструктаж, урок-казка, урок творчасці, урок-творчая справаздача, урок-сачыненне, урок-выстава, урок-вернісаж, тэатралізаваны ўрок (спектакль, салон, казка, студыя, сюрпрыз), урок-дыялог.
В. Урокі што імітуюць якія-небудзь заняткі ці віды работ. Урок-экскурсія (гістарычная, кіна- тэлеэкскурсія), урок-экспедыцыя, урок-абарона праектаў, урок-выпуск газеты, падарожжа ў мінулае, будучае.
Г. Урокі з гульнёвай асновай. Урок-ролевая гульня. Формы: уяўнае падарожжа, дыскусія на аснове размеркавання ролей, прэс-канферэнцыя, урок-турнір.
Д. Урокі што прадугледжаваюць трансфармацыю стандартных спосабаў арганізацыі. Урок-грамадскі агляд ведаў, урок-семінар, выніковае субяседаванне, урок-залік, урок-кансультацыя (урокі работы над памылкамі, урокі аналізу вынікаў кантрольных работ), урок-практыкум.
Е. Урокі, заснаваныя на арыгінальнай арганізацыі вучэбнага матэрыяла. Урок-узаеманавучання, урокі, якія вядуць вучні, урок-роздум, урок-агляд, урок-маналог, урок-памяці, урок адкрытых думак, урок-партрэт.
Ж. Урокі па аналогіі з вядомымі формамі і метадамі дзейнасці. Урок-аукцыён, урок-кірмаш, урок-канфэрэнцыя, урок-прысвячэнне, урок-бенефіс, урок-даследаванне, урок-дыспут, урок-дыскусія, урок-“круглы стол”, урок-“мазгавы штурм”.
Аналіз мэтазгоднасці выкарыстання актыўных форм і метадаў навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры
Неабходна падагульніць свой невялікі вопыт выкарыстання актыўных метадаў на практыцы. Першае, з чаго б мне хацелася пачаць, гэта падкрэсліць думку, што дадзенымі метадамі нельга злоўжываць. Як ні кажыце, але гэта ў пэўнай меры гульня, і таму можна проста “загуляцца”, у той час, як нашы дзеці павінны ўмець граматна пісаць і выкладаць свае думкі. Таму многія ўрокі беларускай мовы руцінныя, рабочыя, заснаваныя на глыбокай адпрацоўцы матэрыяла. Але настаўнік можа ў такі ўрок увесці нешта новае, цікавае, на чым дзеці пераключацца, адпачнуць (змена дзейнасці) і па-новаму зірнуць на сумны прадмет.
Урок-праект. Гэта форма добра зарэкамендавала сябе ў маёй практыцы, прычым падыходзіць яна для любога ўзросту. Так у 6 класе вывучаецца каляндарна-абрадавая песня. Тэма, мякка кажучы, нецікавая сучасным дзецям. Але я выкарыстала гэты ўрок, каб пазнаёміць сваіх вучняў з традыцыйнымі народнымі святамі і абрадамі беларусаў. Так клас быў падзелены на 4 групы, кожная з каторых працавала са сваім сезонным святам: Купалле, Багач, Масленіца, Каляды. На працягу тыдня вучні падбіралі матэрыял да тэмы пра значэнне свята, абраднасць, рытуальную ежу, прыказкі, народныя прыкметы, варажбу і г.д. Затым тымі ж групамі на працягу 45 урока хвілін афармляўся праект – нешта накшталт каляровай насценгазеты, каля якой потым добра было расказваць пра свята ўсяму класу. Урок запомніўся, аб чым сведчаць фотаздымкі (гл. Дадатак 5)
Таксама праектную методыку выкарыстала і на ўроку літаратуры ў 10 класе пры вывучэнні тэмы “Кандрат Крапіва”. Вядома, што ў больш малодшым узросце вучні ўжо пазнаёміліся з баечнай спадчынай Крапівы, але зараз стаяла неабходнасць падагульніць веды па гэтай тэме, а галоўнае асэнсаваць унікальнасць таленту Крапівы. Таму клас таксама быў падзелены на групы, кожная з якіх атрымала сваю байку. На працягу 20 хвілін старшакласнікі павінны былі падрыхтаваць твор для сцэнічнага ўвасаблення (ролі і вобразнае чытанне), а таксама запоўніць праектную форму. (гл. Дадатак 6). На падставе праектнай формы вельмі зоучна было праводзіць далейшую гутарку па тэме.
Урок-“мазгавы штурм” быў праведзены мною пры вывучэнні біяграфіі І.П. Мележа і гісторыі стварэння “Палескай хронікі”. Тут мне было важна, каб вучні на ўсё жыццё запомнілі, як аўтар працаваў над гэтым легендарным творам, чаму дзве кнігі аказаліся недапісанымі, у чым сакрэт папулярнасці рамана пра нікому не вядомуя палескую мясціну. І калі б даць гэту інфармацыю проста пад запіс, яна гарантавана забудзецца. Таму кожная пара атрымала карткі з апісаннем сваёй праблемы, па якой складаліся тэзісы, будаваліся выступленні. Такім чынам мысленне старшакласнікаў знаходзілася ў пастаяннай працы, бо настаўнік не забяспечыў ім гатовыя веды. А прыклады праблемных картак прыведзены ў Дадатку 7.
Вельмі выніковымі аказваюцца і ўрокі-практыкумы. Але праводзіць іх неабходна, калі большая частка тэмы ўжо вывучана і наспела неабходнасць замацавання і сістэматызацыі вучэбнага матэрыялу. Галоўнай умовай правядзення падобных урокаў з’яўляецца загадзя падрыхтаваныя настаўнікам практычныя комплексы з заданнямі. Прыклад падобнага комплексу па тэме “Займеннік” прыведзены ў Дадатку 8.
Практыкую таксама і ўрокі ўзаеманавучання і ўзаемаправеркі ведаў. Так у свой час у 10 класе наспела неабходнасць паўтарыць і сістэматызаваць веды па тэме “Займеннік”. Так як тэма вельмі складаная, таму кожны вучань мае ў ёй свае праблемы, я прадстаўляю магчымасць не “прызнавацца” ў гэтым усяму класу, а папрацаваць у пары, пры гэтым сусед растлумачыць тое, чаго калісьці не ведаў. Але для гэтага неабходна апора ў выглядзе сістэмы ведаў па тэме. Так мною была падрыхтавана фрэймавая схема (логіка-сэнсавая) па тэме “Лічэбнік”. (гл. Дадатак 9)
Ёсць у маёй практыцы і правядзенне ўрока літаратуры ў форме урока-спектакля, прысвечанага Адаму Міцкевічу “Адкрыю сваю таямніцу народу...”. Безумоўна, яго падрыхтоўка заняла значную колькасць часу, але эфект быў незвычайны. Вучні не проста чулі “мёртвыя” факты пра паэта, яго жыццёвы і творчы шлях, яны перажывалі ўсё разам з героямі міні-спектакля. Дарэчы, такі ўрок можна правесці адразу ў некалькіх класах. У Дадатку 10 прыведзены сцэнарны план урока-спектакля.
Таксама любы ўрок можа быць насычаны простымі але вельмі дзейснымі прыёмамі: міні-гульнямі, інсцэніроўкамі, бліц-конкурсамі. Канешне, лепш такія ўрокі праводзіць у малодшых класах. У Дадатку 11,12 і 13 прыведзены планы канспекты урокаў у 5 класе (мова) і 10 (літаратура), якія цалкам пабудаваны на актыўных формах навучання.
Такім чынам, у я паспрабавала абагуліць свой уласны педагагічны вопыт па выкарыстанні актыўных форм і метадаў навучання.
Спадзяюся, што апісаны мною вопыт з’явіцца падцвярджэннем таго, што эфектыўны сучасны ўрок магчымы толькі пры наяўнасці сучасных актыўных форм і метадаў навучання.
-
Адораны вучань на сучасным уроку або Індывідуальная адукацыйная траекторыя навучання
Важным сродкам індывідуалізацыі навучання адораных вучняў і эфектыўнага развіцця іх мыслення з’яўляюцца індывідуальныя адукацыйныя траекторыі.
Індывідуальная адукацыйная траекторыя (ІАТ) – гэта асобасны шлях рэалізацыі асобаснага патэнцыялу адоранага вучня ў адукацыі.
Неабходна памятаць, што ІАТ або індывідуальны маршрут распрацоўваецца толькі ў супрацоўніцтве і дыялогу з вучнем. Педагог у дадзенай сітуацыі выступае ў ролі “цьютара” – настаўніка, які можа штосьці раіць, рэкамендаваць, кансультаваць, аказваць дапамогу, але не навязваць і, тым больш, прымушаць.
Індывідуальныя адукацыйныя траекторыі могуць быць доўгатэрміновымі (некалькі гадоў, год) і кароткатэрміновымі (вучэбная чвэрць), мець індывідуальны характар у залежнасці ад мэты і зместу плануемай вучэбнай дзейнасці.
Праектаванне індывідуальнай адукацыйнай траекторыі і яе рэалізацыя праводзіцца ў некалькі этапаў:
Дыягностыка. Не першым этапе неабходна вызначыць так званыя стартавыя магчымасці дзіцяці, у тым ліку індывідуальныя пазнаваўчыя стратэгіі, стыль інтэлектуальна-творчай дзейнасці, а таксама ўзровень навучанасці, прадметнай падрыхтоўкі. Дапаможа ў гэтым комплекснае даследаванне, якое ўключае ў сябе:
- вывучэнне дадзеных бягучага, прамежкавага і выніковага кантролю па прадметах;
- экспертызу прадуктаў дзейнасці вучня, што былі створаны імі самастойна па ўнутранай матывацыі;
- апытанне педагогаў, што добра ведаюць гэтага вучня;
- анкетаванне аднакласнікаў;
- размова з бацькамі;
- псіхалагічнае тэсціраванне вучня;
- субяседаванне з ім самім;
Мэтапалаганне. Пасля дыягнастычных працэдур, што дазваляюць выявіць адметнасць асобы дзіцяці, ажыццяўляецца ўзгадненне агульных і асобасна значымых мэт адукацыі і фарміраванне на іх аснове індывідуальнай мэты навучання.
Вызначэнне зместу адукацыйнага маршрута. Пры праектаванні шматпрадметнай адукацыйнай траекторыі вучань знаёміцца з варыятыўнай часткай школьнай праграмы, у якой указаны абавязковыя для вывучэння прадметы і іх аб’ём. Вучань выбірае з дапамогай цьютара ўзровень вывучэння абавязковых прадметаў, а таксама аб’ём і змест варыятыўнай часткі, у якую па жаданню вучня могуць уваходзіць электыўныя курсы, гурткі, што праводзяцца на базе яго школы ці ўстановы дадатковай адукацыі, а таксама даследчая і праектная дзейнасць, заняткі самаадукацыяй і г.д.
Пры праектаванні монапрадметнай індывідуальнай адукацыйнай траекторыі вучань вызначае ў якасці адукацыйных аб’ектаў якую-небудзь інфармацыю, канкрэтныя веды, уменні, тэхналогіі работы і т.п., каторымі ён павінен авалодаць, каб дасягнуць пастаўленай мэты.
Фарміраванне індывідуальнага плана навучання. На чацвёртым этапе адбываецца вызначэнне асобасных адносін вучня з рознымі адукацыйнымі аб’ектамі, што знаходзіць сваё адлюстраванне ў індывідуальным плане навучання. Працэс фарміравання апошняга заключаецца ў наступным: вучань з дапамогай цьютара выбірае форму арганізацыі вучэбнага працэса (вучань можа выкарыстоўваць разам з традыцыйнымі формамі адукацыйнае навучанне, экстэрнат, індывідуальны рэжым наведвання заняткаў і інш.), тэмп нывучання, формы справаздачы (тврчыя ці аналітычныя, вусныя ці пісьмовыя).
Прыкладныя варыянты індывідуальнага адукацыйнага плана
-
Тлумачальная запіска.
-
Псіхолага-педагагічная характарыстыка вучня (вучаніцы).
-
Мэты і задачы.
-
Структура вучэбнага плана ўстановы адукацыі.
-
Індывідуальны вучэбны план.
-
Рэалізацыя індывідуальнага вучэбнага плана.
Рэалізацыя індывідуальнай адукацыйнай траекторыі.
Менавіта на пятым этапе пачынаецца ўласна работа па індывідуальнай адукацыйнай траекторыі. Аднак неабходна памятаць, што індывідуальная адукацыйная дзейнасць можа сутыкнуцца з карэкціроўкай яе мэт і зместу, а таксама стратэгіі і тактыкі іх рэалізацыі. У руху па індывідуальным адукацыйным маршруце вучань можа змяняць свой вучэбны план, напрыклад: пераходзіць з аднаго ўзроўню на другі, дадаваць у індывідуальны план нейкія вучэбныя дысцыпліны або адмовіцца ад вывучэння некаторых з іх. Каб індывідуальны адукацыйны маршрут быў пройдзены, неабходна сістэматычная работа цьютара па ўключэнні вучня ў рэфлексійную дзейнасць, своечасовасць кансультацыі і дапамогі.
Дэманстрацыя, аналіз і ацэнка адукацыйных прадуктаў вучня, што былі створаны ў час выканання індывідуальнага вучэбнага плана. Шосты этап з’яўляецца выніковым, бо аналізуюцца вынікі індывідуальнай адукацыйнай траекторыі.
А.В. Хутарскі вылучае яшчэ адзін, сёмы, этап ІАТ – рэфлексійна ацэначную дзейнасць. Аднак неабходна адзначыць, што працэс самааналізу і самаацэнкі адбываецца на ўсіх этапах дзейнасці вучня па планаванню і рэалізацыі індывідуальнай адукацыйнай траекторыі.
Рэфлексійная дзейнасць вучня на этапах пабудовы і рэалізацыі індывідуальнай адукацыйнай траекторыі
|
Дыягнастычныя этап
Самааналіз і самаацэнка ў ходзе субяседавання
1. Мае моцныя бакі. Слабыя.
2. Якіх ведаў, уменняў, асобасных якасцей мне не хапае для дасягнення жаданага выніку?
3. У чыёй дапамозе я маю неабходнасць?
|
Этап пастаноўкі мэты.
Самааналіз і самаацэнка ў ходзе выяўлення і фармуліравання асобасна значымых мэт
-
Што для мяне з’яўляецца галоўным у навучанні?
-
Якія адукацыйныя прадукты я хачу стварыць?
-
Якіх асобасных змяненняў я хачу дасягнуць?
Этап вызначэння зместу
Самааналіз і самаацэнка ў ходзе выяўлення асобасна значымых аб’ектаў, іх аб’ему і ўзроўню складанасці
-
Якія прадметы і на якім узроўні складанасці мне неабходна вывучыць?
-
Якой інфармацыяй я павінен валодаць?
-
Якія ўменні мне для гэтага неабходны?
Фарміраванне індывідуальнага плана навучання
Самааналіз і самаацэнка ў ходзе вызначэння формы арганізацыі вучэбнага працэса, тэмпа праходжання навучання, форм справаздачы і г.д.
Этап прадстаўленя, аналізу і ацэнкі вынікаў індывідуальнага вучэбнага плана
-
Якія адукацыйныя прадукты мне давялося стварыць
Як бачым, працэс пабудовы і рэалізацыі індывідуальнай адукацыйнай траекторыі спрыяе не толькі стварэнню аптымальных умоў навучання адораных вучняў, але і развіццё іх рэфлексіўных ўменняў.
| -
Выкарыстанне педагагічных тэхналогій на аснове кагнітыўнага падыходу
ХХІ стагоддзе разам з шэрагам розных пераўтварэнняў у чалавечым грамадстве прынесла і новае асэнсаванне працы настаўніка. Высокія патрабаванні да ведаў выпускніка агульнаадукацыйных навучальных устаноў і сацыяльны заказ дзяржавы перавялі працу настаўніка з асароддзя творчасці і майстэрства ў разрад тэхналагічнай алгарытмізаванай дзейнасці. Таму тыя настаўнікі, якія зацікаўлены ў стварэнні індывідуальнай сістэмы ў рабоце аддаюць перавагу тым ці іншым педагагічным тэхналогіям. Гэты працэс адбываецца асабліва інтэнсіўна ў апошнія гадоў 10, і за гэты час ў школах Беларусі асвойвалася прыкладна каля 150 розных тэхналогій. Але час паказаў, што некаторыя з іх не зусім адпавядаюць рэчаіснасці і патрэбам нацыянальнай школы. Але некаторыя зарэкамендавалі сябе надзвычай удала.
Мае ўласныя даследаванні па гэтай праблеме паказалі, што найбольш эфектыўныя тэхналогіі, што адпавядаюць наступным параметрам:
-
створаны супрацоўніцтве з псіхолагамі;
-
улічваць індывідуальныя асаблівасці падлеткаў;
-
заснаваны на прынцыпе супрацоўніцтва настаўніка з вучнамі;
-
дзейнасць вучняў на ўроку каардынуецца алгарытмамі, апорнымі распрацоўкамі;
-
вялікая ўвага надаецца рэфлексійнай дзейнасці.
І сярод такіх тэхналогій апынуліся тэхналогія асобасна-арыентаванага навучання, тэхналогія поўнага засваення ведаў, інтэгральная тэхналогія, тэхналогія развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо, тэхналогія інтэнсіфікацыі ведаў праз выкарыстанне апорных схем, фрэймавая тэхналогія.
Адначасовае выкладанне мовы і літаратуры патрабуе ад настаўніка-філолага гнуткасці ў выкарыстанні тэхналогій, таму часцей аддаецца перавага толькі асобным тэхналагічным метадам. Мне б хацелася спыніцца на стратэгіі фрэймавай тэхналогіі, ці тэхналогіі інтэнсіфікацыі вучэбнага матэрыялу праз выкарыстанне логіка-сэнсавых мадэлей.
Логіка-сэнсавая мадэль – нагляднае і сістэмнае прадстаўленне ведаў у кампактнай і ўніверсальнай форме. ЛСМ магчыма выкарыстоўваць для рашэння дыдактычных задач самага рознага кшталту, яна ўдала кладзецца ў любую дыдактычную сістэму.
ЛСМ магчыма выкарыстоўваць:
-
пры тлумачэнні новага матэрыялу;
-
пры паўторным тлумачэнні матэрыялу;
-
пры замацаванні вучэбнага матэрыялу;
-
пры проверцы ўзроўню ведаў;
-
як апору пры вакананні вучэбных заданняў.
Мною быў распрацаваны шэраг ЛСМ (фрэймаў) для розных урокаў, якія я прывожу ў Дадатку 14
-
Прастора адносін (эмацыйная прастора) урока
Лепш вучацца ў таго настаўніка, якога любяць
А любяць вучні не дэмакратычных і добрах настаўнікаў, а тых, хто па-сапраўднаму зацікаўлены ў іх ведах. Дзяцей нельга падмануць, яны адчуваюць сапраўдныя адносіны да сябе. Таму калі настаўнік шчыры са сваімі вучнямі і прыходзіць у клас з сапраўдным жаданне навучыць, яны даруюць яму і павышаны тон, і празмерную патрабавальнасць, і вялікае дамашнае заданне – усё. Зацікаўленасць настаўніка ў вучнёўскай паспяховасці выражаецца праз жаданне ўцягнуць у цікавае пазакласнае жыццё, алімпіядны рух, даследчую і конкурсную дзейнасць. Прычым сур’ёзны падыход настаўніка спараджае адказнае стаўленне і з боку вучняў.
Мой невялікі вопыт паказвае, што найбольш удалым відам творчасці вучняў з’яўляецца тэатральна-сцэнічная дзейнасць і выдавецтва. Калі мае вучні пішуць творчыя работы: сачыненні, мініяцюры, эсэ, замалёўкі, то гэта робіцца не толькі дзеля атрымання адзнакі, але і таму, што пасля найбольш удалыя работы будуць уключаны ў зборнік “Публіцыстыка з-пад парты”.
Кожны год мае вучні рыхтуюць баль паводле якога-небудзь твора беларускай літаратуры (гл. Дадатак 15). Акрамя ўласна дыдактычных задач такая дзейнасць дазваляе паглыбіць асобасны культаралагічны патэнцыял вучняў, пазнаёміць з эстэтыкай розных гістарычных эпох, прывіваць высокую культуру паводзін. І, безумоўна, такая справа надзывычай зладжвае настаўніка з вучнямі. Ну не будуць яны канфліктваваць з педагогам, ведаючы, што пасля ўрокаў ён выведзе іх на сцэну ў вобразе князёўны Міхаліны Раўбіч ці Адама Міцкевіча! У дадатку 15 прыведзены сцэнарый аднаго з такіх праектаў і фотаздымкі (гл. Дадатак16).
Заключэнне
Такім чынам, у дадзенай рабоце я акрэсліла асноўныя стратэгіі павышэння эфектыўнасці сучаснага ўрока беларускай мовы і літаратуры ва ўсіх асноўных прасторах:
-
фізічнай прасторы;
-
інтэлектуальнай;
-
эмацыйнай (прастора адносін).
Больш падрабязна я акрэсліла праблему фарміравання станоўчай вучэбнай матывацыі, стварэння індывідуальных адукацыйных траекторый, аспекты выкарастання актыўных форм і метадаў навучання і г.д.
Работа не прэтэндуе на навуковасць – гэта проста ўласныя развагі і погляды на пэўныя падыходы да навучання дзяцей. Безумоўна, іх рэалізацыя патрабуе значных намаганняў з боку настаўніка, але “падкінанутаму камню не пагражае плесня”…
Літаратура
-
Креативные уроки /авт.- сост. Е.П. Семёнова – Минск, Красико-Принт, 2009
-
Оптимальный – значит эффективный: оптимизация преподавания русского языка и литературы, белорусского языка и литературы – Мн.: МОИРО, 2004
-
Режиссура урока /авт.-сост. В.Н. Пунчик – Минск, Красико-Принт, 2010
-
Секреты урока /сост. Т.Е. Заводова – Мн.: Красико-Принт, 2007
-
Современный педагог/ авт.-сост. Е.П. Семёнова – Минск, Красико-Принт, 2010
-
Страна советов/авт.-сост. А.В. Комаров, О.М. Ольшевская – Минск, Красико-Принт, 2009
-
Ступени мастерства /сост. А.В. Борисевич, В.Н. Пунчик – Минск, Красико-Принт, 2007
-
Эффективный урок: какой он? – Мозырь: ООО ИД «Белый ветер», 2007
Достарыңызбен бөлісу: |